nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю

Яны папярэджваюць: лёс Беларусі вызначыць лёс Еўропы

Травень 19, 2017 | Каментары (6)

Папярэджвалі 2

 

 

 

Пра тое, што напісана ў загалоўку, мы кажам даўно. Але сёньня гэтая ісьціна адкрываецца ўсё большай колькасьці іншых людзей. Найбольш прыстойныя зь іх пачынаюць казаць заяўленае ўсё больш голасна і настойліва. Іх словы — крытэр ня толькі іх розуму, прыстойнасьці, празорлівасьці, а і нашай даўняшняй правасьці (гл., напрыклад, тут: http://nashaziamlia.org/2015/08/05/7801/). Выстаўляем ніжэй падборку матэрыялаў, якія падмацоўваюць адзначанае.

Рэдакцыя.

Далей »

100 гадоў першаму ў найноўшай гісторыі зьезду беларусаў-вялікалітвінаў

Красавік 29, 2017 | Каментары (9)

Гадлеўскі, Скірмунт

 

 

7 красавіка  1917 г. (25 сакавіка па старым стылі) у Менску адбыўся З’езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Прэ гэту вялікую гістарычную падзею  апавёў Анатоль Сідарэвіч, запісаў Сяргей Мікулевіч (узята адсюль:  http://nn.by/?c=ar&i=188642; нязначна адрэдагавана).

Рэдакцыя.

Далей »

Толькі Расея зацікаўлена ў дэстабілізацыі Беларусі

Красавік 1, 2017 | Каментары (62)

Царык дубльМы ніколі не спадзяваліся сустрэць сапраўдных герояў у асяроддзі, якое непасрэдна кантактуе зь цяперцамі. Аднак актуальная беларуская гісторыя прыносіць нам і такія сюрпрызы!…  Падаем ніжэй чарговае і яшчэ больш адкрытае інтэрвю аднаго зь кіраўнікаў Цэнтра стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледваньняў Юрыя Царыка, якое ён даў журналісту сеціўнага рускамоўнага выданьня “Навіны.бай” Аляксандру Ванковічу (інтэрвю ўзята адсюль: http://naviny.by/article/20170329/1490784362-yuriy-carik-rossiya-edinstvennaya-zainteresovana-v-destabilizacii — і перакладзена на нармальную мову). Інфармацыя, якую агучыў спадар Юры, несумненна нясе яму небясьпеку для жыцьця. Але ён сьвядома пайшоў на гэта, баронячы вышэйшыя інтарэсы – незалежнасьць нашай Вялікалітвы-Беларусі. Пакуль беларускі народ будзе працягваць нараджаць такіх герояў – ён будзе жыць.

Рэдакцыя.

Далей »

Формула правакацыі

Сакавік 28, 2017 | Каментары (9)

Рэдакцыя.

Формула 1Пасьля падзеяў 25-26 Сакавіка ў Менску ды некаторых іншых гарадах Беларусі зь небывалай раней выразнасьцю і вастрынёй паўстала адно (акрамя іншых) цікавае пытаньне. На яго адразу зьвярнулі ўвагу практычна ўсе карэспандэнты, якія асьвятлялі хаду падзей (яскравы прыклад – рэпартажы журналіста “Свабоды” Валера Каліноўскага з падзей у Менску), і сфармулявалі яго так: а куды падзеліся правадыры, якія напярэдадні гучна заклікалі людзей на вуліцы і якія да таго не вылазілі зь “белсатаў” ды “свабодаў”?  Народ на вуліцах Менску, падстаўлены пад дубінкі АМАПу, ёсьць, а завадатараў – няма. Дзе ж яны? І ці не зьяўляецца даны феномен праявай нечага нядобрага?..

Далей »

… а наступны дзень ў Маскве

Сакавік 27, 2017 | Каментары (5)

26 Масква 126 сакавіка ў Маскве ды іншых расейскіх гарадах прайшлі масавыя мітынгі, забурэньні, адбыліся масавыя затрыманьні. Яны былі выкліканы абурэньнем людзей нястрымнай карупцыяй у Расеі ў выкананьні прадстаўнікоў расейская імперыякратыі. Апошняй кропляй тут стала відэа Аляксея Навальнага “Ён вам не Дзімон” (гл. тут https://www.youtube.com/watch?v=qrwlk7_GF9g), прысьвечанае нягегламу прэм’еру РФ і па сумяшчальніцтве “блакітнаму варышцы” Дз.Мядзьведзеву. Некаторыя кадры з падзей, якія адбываліся пад помнікам расейскаму імперскаму паэту А.Пушкіну і на фоне рэкламнай шыльды мюзікла “Папялушка” гл. ніжэй. Адно зь лепшых відэа маскоўскіх падзей знаходзіцца тут:  https://www.youtube.com/watch?v=glevGaqdYyE

Рэдакцыя.

Далей »

Улады “павіншавалі” менчукоў з 25 Сакавіка

Сакавік 25, 2017 | Каментары (18)

25 Сакавіка 1

 

 

 

 

Без каментароў.

Толькі фоты.

 

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 9: наша падсумаваньне)

Сакавік 24, 2017 | Каментары (12)

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач

Падсумаваньне 1

 

Напярэдадні сёлетняга сьвята 25 САКАВІКА – 99-х угодак Першага Аднаўленьня Нашай Дзяржаўнасьці – зь якім мы шчыра віншуем усіх беларусаў-вялікалітвінаў, давайце падсумуем усё, што выказалі аўтары ў данай серыі матэрыялаў (а таксама тое-сёе, што засталося па-за імі, але важна для тэмы). Нагадаем, што галоўнае пытаньне на 2017 год гучыць так: як выглядае выйсьце зь сітуацыі, калі незалежнаму існаваньню Нашай Дзяржавы ўжо крытычна пагражае і працяг панаваньня цяперска-лукашысцкага рэжыму прарасейскіх беларусафобаў-этнацыдчыкаў, і агрэсіўна-анексацыйныя планы расейскай імперыякратыі, і злачынныя намеры агентаў глабалісцка-фінансавай алігархіі? Наш падсумоўваючы аналіз і  прапановы выстаўляем ніжэй.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 8: пазіцыя і аргументацыя Ю.Царыка)

Сакавік 20, 2017 | Каментары (15)

Царык 1Лічым важным уключыць у даную серыю матэрыялаў інфармацыю, якую ў апошнія месяцы падаў беларускай грамадскасьці Юры Царык (гл. фота). Важна ўлічваць, што ён зьяўляецца адным зь кіраўнікоў Цэнтру стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледваньняў (ЦСЗД), які зьяўляецца  аналітычным інстытутам… афіцыйных уладаў РБ. Спачатку (пад лічбай 1)  выстаўляем ключавыя фрагменты яго даволі абнадзейваючага інтэрвю, якое ён разам зь Дзянісам Івашыным даў Белсату ў лютым г.г. (гл. https://www.youtube.com/watch?v=rBitMpN6xQw), а затым, пад лічбай 2 – яго нашмат больш трывожны сакавіцкі артыкул (яго мы ўзялі адсюль:http://csfps.by/new-research/ukrainskiy-sled-i-otkrytaya-dezinformaciya).  Апошні артыкул пачынаецца з наступнай заўвагі: “Падаем увазе чытачоў вытрымку з новага даклада ЦСЗД «Беларускае дэжавю. Як падзеі 2010 году паўтараюцца ў Беларусі ў 2017 годзе і пры чым тут «ўкраінскі сцэнар»?». Цалкам даклад публікавацца для адкрытага доступу ня будзе”.

Рэдакцыя.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 7: удакладненьні ад З.Пазьняка)

Сакавік 19, 2017 | Каментары (10)

Пазьняк 2У данай серыі матэрыялаў мы ўжо выстаўлялі меркаваньне лідара КХП Зянона Пазьняка (гл. частку 2). Тады, як кожны можа пераканацца, у цэлым прагучаў  добры аналіз сітуацыі, былі паданы неблагія парады. Сутнасьць сказанага можна сфармуляваць так: варта пратэставаць супраць дэкрэту Лу-кі №3 аб “лайдаках-дармаедах”, але памятаць, што расейская імперыякратыя сьпіць і марыць скарыстацца з правакацыяў, якія ў час такіх пратэстаў могуць адбыцца. Скарыстацца, натуральна, у сваіх злачынных мэтах — анэксія Беларусі ці замена апастылелага сатрапа №1 на сьвежага сатрапа №2. Аднак 13 сакавіка, даючы інтэрвю радыё “Свабода”, сп. Зянон дазволіў сабе сказіць акцэнты (http://www.svaboda.org/a/28365897.html; гэты тэкст мы падаем ніжэй пад лічбай 1). Пазьней у інтэрвю Белсату (https://www.youtube.com/watch?v=oOH0H1m_g_I  — час 6:40-19:10) Пазьняк, як на наша меркаваньне, у значнай ступені выправіў сітуацыю і ў цэлым вярнуўся ў правільную каляіну (гл. тэкст пад лічбай 2).

Рэдакцыя.

Далей »

Найперш Незалежнасьць!

Сакавік 14, 2017 | Каментары (14)

Зварот

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Часова перапыняем серыю матэрыялаў, якая цяпер ідзе на нашым сайце, каб выканаць просьбу кіраўніка АК БПС-Самабарона Сяргея Высоцкага і выставіць важны зварот.

Рэдакцыя.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 6: развагі В.Куплевіча)

Сакавік 11, 2017 | Каментары (13)

Куплевіч 1

 

 

 

Выстаўляем артыкул Віталя Куплевіча. Сваё бачаньне актуальнай сітуацыі ў Беларусі ды вакол яе, а таксама свае прапановы што да будучыні ён абгрунтоўвае тэарэтычна, хаця і папярэджвае наступным чынам: “я не публічны палітык, ідэолаг ці філёзаф. Я толькі навуковец. Ня буду займацца гаданьнем, бо справа няўдзячная. Буду канстатаваць аб’ектыўную рэчаіснасьць, пісаць толькі цьвярозым розумам, а ня сэрцам”. Арфаграфія аўтара была часткова адрэдагавана.

Рэдакцыя.  

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 5: меркаваньне Дз.Івашына)

Сакавік 1, 2017 | Каментары (20)

Івашын 2

 

 

 

 

 

Сёньня выстаўляем артыкул Дзяніса Івашынарэдактара беларускай службы міжнароднай выведвальнай супольнасьці InformNapalm (узята адсюль: https://informnapalm.org/by/zamarozits-russkuyu-vesnu-u-belarusi-analiz-neabhodnyya-dzeyanni/; нязначна адрэдагавана).

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 4: меркаваньне С.Высоцкага)

Люты 22, 2017 | Каментары (19)

Высоцкі 1

 

 

 

 

 

 

 

Выстаўляем артыкул Сяргея Высоцкага – кіраўніка БПС-Самаабарона.

 

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 3: меркаваньне Я.Мурашкі)

Люты 19, 2017 | Каментары (18)

Мурашка 1

 

 

 

А ЗАЎТРА БЫЛА ВАЙНА

Паглядзіце на гэты фотаздымак. Гэта не збожжаўборачныя камбайны “Дон” з “Ростсельмашу” і не камбайны “Палесьсе” з “Гомсельмашу”. Гэта машыны, якія створаны адмыслова для забойства. Колькі тысяч людзей загінулі і яшчэ загінуць пад іх гусеніцамі, снарадамі. Так выглядае сімвал сёньняшняй Расеі.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 2: меркаваньне З. Пазьняка)

Люты 15, 2017 | Каментары (5)

Пазьняк 1

 

 

 

 

Літаральна на днях стаў вядомы адказ на галоўнае пытаньне 2017 году Зянона Пазьняка. Ён быў агучаны на чарговый сойме КХП. Падаем ніжэй адпаведны тэкст (узяты адсюль: http://www.bielarus.net/archives/2017/02/14/4708; карэктура наша). На колькі зь яго зразумела, што канкрэтна рабіць беларусу-вялікалітвіну, судзіць вам – наведвальнікам нашага сайта.

Рэдакцыя.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 1: адказ Алеся Кіркевіча)

Люты 14, 2017 | Каментары (32)

Адказ 2Цяжкім быў мінулы 2016 год, але цяперашні можа быць нашмат цяжэйшы. Маскоўцы запланавалі ўварваньне ў Беларусь, бо іх даўні сатрап беларусафоб ды этнацыдчык Лу-ка перастаў іх задавальняць. Ён і далей хоча ўладарыць. Яны ж жадаюць супрацьлеглага – замены Лу-кі, захопу Беларусі. Незалежнасьць перашкаджае планам маскоўцаў, але да Лу-кі нарэшце пачало даходзіць, што беларуская незалежнасьць – гэта не “чепуха”, а найвялікшая каштоўнасьць — адзіная гарантыя яго ўлады і фізічнага існаваньня. На што ў гэтай сітуацыі нацэльвацца прыстойным беларусам, а што лічыць адуважваньнем ці правакацыяй? Давайце паслухаем розныя меркаваньні. Сёньня выстаўляем знакаміты, хаця і далёка небясспрэчны артыкул сп. Алеся Кіркевіча (гл. фота; матэрыял узяты адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=185228).

Рэдакцыя.

Далей »

Дудаеў таксама пра многае папярэджваў яшчэ чвэрць стагоддзя таму

Студзень 15, 2017 | Каментары (39)

Рэдакцыя.

ДудаеўСёньня ў працяг словаў Кастуся Каліноўскага – нашага нацыянальнага героя (гл. папярэдні матэрыял) – мы выстаўляем на нашым сайце частку інтэрвю знакамітага чачэнскага прэзідэнта-героя Джахара Дудаева (гл. фота). Адпаведны матэрыял быў выстаўлены ў сеціве журналістам Віталём Скобельскім (https://www.youtube.com/watch?v=mSAAZaIKuLU; мы выстаўляем частку ў інтэрвале 9:20-13:40). З нагоды нагадваем, што ўвесь час яго прэзідэнцтва (з кастрычніка 1991 г.) за Дж..Дудаевым палявалі расейскія “сьпецслужбы”. Тры замахі скончыліся няўдачай. Але ў красавіку 1996 года Дудаеў быў забіты расейскай ракетай, наведзенай на яго мабільны тэлефон і выпушчанай з ваеннага самалёта. Па зьвестках чачэнцаў, нацэльваць ракету дапамагалі амерыканскія сьпецслужбы, якім паступіў адпаведны загад з адміністрацыі прэзідэнт ЗША Біла Клінтана (http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2016/04/21/112059/20-let-nazad-21-aprelya-1996-goda-byl-ubit-dzhokhar-dudaev.shtml).

 

Далей »

Пісьмы з-пад шыбеніцы

Студзень 8, 2017 | Каментары (31)

Кастусь Каліноўскі

%d0%ba%d0%b0%d1%81%d1%82%d1%83%d1%81%d1%8c-%d0%ba%d0%b0%d0%bb%d1%96%d0%bd%d0%be%d1%9e%d1%81%d0%ba%d1%96 

 

 

(узята з: http://knihi.com/Kastus_Kalinouski/Pismy_z-pad_sybienicy.htmlhttp://arkushy.by/kalinouski/archives/pismy.htm)

 

 

 

 

Далей »

Беларусь = Літва = Беларусь

Студзень 3, 2017 | Каментары (47)

Зянон Пазьняк

%d0%bf%d0%b0%d0%b7%d1%8c%d0%bd%d1%8f%d0%baВыстаўляючы папярэдні матэрыял, мы разьлічвалі скіраваць думкі наведвальнікаў сайта на падрыхтоўку да супраціву нападу расейскай імперыі на нашу зямлю, які можа пачацца ў бліжэйшы час. Аднак некаторыя нашы чытачы з упартасьцю, якой яны маглі б знайсьці значна лепшае выкарыстаньне (калі, вядома, яны не агенты-правакатары), адуважылі абмеркаваньне на значна менш істотную тэму (гл. дыскусію да папярэдняга артыкула). У сувязі з гэтым мы вырашылі выкарыстаць падказку яшчэ аднаго з нашых чытачоў і выставіць сьвежы артыкул З.Пазьняка, каб закрыць на значны час адно з малаактуальных беларуска-літвінскіх пытаньняў (узята адсюль: https://pieramoha.org/artykuly/bielarus-litva; нязначна адрэдагавана).

Рэдакцыя.

Далей »

Даць бой гангстэрскай дзяржаве Пуціна

Снежань 25, 2016 | Каментары (11)

Эдвард Лукас

%d0%bb%d1%83%d0%ba%d0%b0%d1%81Мы ўжо зьбіраліся былі пераходзіць да крытычнага аналізу іншых грамадска-палітычных зьяў-працэсаў, якія адбываюцца ўнутры і вакол Беларусі, але зьвярнулі ўвагу на правакатыўны каментар Паўла Біча да папярэдняга артыкула, які заявіў, што наш сайт “антызаходняй рыторыкай распужаў усіх чытачоў”. Усе 10 гадоў мы папярэджвалі “дэмакратычныя краіны Захаду” пра магчымасьць таго, што ўжо адбываецца, калі Захад будзе працягваць сваю безадказную палітыку ў дачыненьні да Расеі. Мы спрабавалі ня толькі пісаць пра неадэкватнасьць гэтай палітыкі, але і выяўляць яе прычыны. Нас сапраўды мала хто чуў. І гэта ўжо ГІСТАРЫЧНЫ ФАКТ! Сёньня ж мы, як мала хто, ГАНАРЫМСЯ зробленым, бо гэта МЫ БЫЛІ ПРАВЫ! І сёньня ўжо гэта вымушаны прызнаваць вядучыя заходнія грамадска-палітычныя дзеячы ды аналітыкі. У доказ прыводзім артыкул аднаго з аўтарытэтных заходніх (брытанскіх) палітолагаў, у якім ён заклікае і заходніх палітыкаў, і розных “пужлівых чытачоў” прыстухацца да такіх, як мы (Артыкул Эдварта Лукаса перашапачаткова быў выстаўлены тут: http://www.thetimes.co.uk/edition/comment/we-must-stand-up-to-putins-gangster-state-lclxflz9j; для нашага перакладу ўзяты адсюль: https://www.openrussia.org/notes/704284/).

Рэдакцыя.

Далей »

ІДЗЕ ВАЙНА ЗА БЕЛАРУСЬ

Кастрычнік 16, 2016 | Каментары (22)

Сяргей Высоцкі

%d0%b2%d1%8b%d1%81%d0%be%d1%86%d0%ba%d1%96-1

 

 

 

Выстаўляем даную публікацыю па настойлівай прапанове аўтара і шэрагу людзей. Зь нязначнымі рэдакцыйнымі праўкамі.

Рэдакцыя.

Далей »

Старонка 1 з 2612345...1020...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы