nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю

Беларускі нацыянальны ўніверсітэт: Варта нарэшце пачынаць…

Жнівень 27, 2015 | Каментары (4)

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў.

Мілінкевіч 

 

 

 

 

Мы  вырашылі часова перапыніць серыю матэрыялаў, прысьвечаную аналізу стану “беларускай апазіцыі” (а дакладней — ступені яе дэградацыі), каб усё ж зафіксаваць і абмеркаваць на нашым сайце апошнюю ініцыятыву Аляксандра Мілінкевіча (гл. фота), накіраваную на спробу пачаць нарэшце хоць якую практычную дзейнасьць па арганізацыі Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта. Інфармацыю пра гэта мы ўзялі адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=149630. Спачатку паведамленьне, потым абмеркаваньне.

Далей »

Статкевіч: Халуі ня могуць зразумець чалавека гонару

Жнівень 26, 2015 | Каментары (3)

Статкевіч 1

На днях адбылася знамянальная падзея – былі вызвалены ўсе асуджаныя палітвязьні (http://nn.by/?c=ar&i=155057; бо яшчэ ёсьць тыя, хто сядзіць да суду). Гэта Мікалай Дзядок, Яўген Васьковіч, Ігар Аліневіч, Арцём Пракапенка, Юры Рубцоў, Мікалай Статкевіч (гл. фота зьлева). Усё гэта тыя людзі, якія не пісалі ніякіх прашэньняў Лу-ку, хаця той так хацеў… Зь некаторымі з вызваленых ужо пасьпелі паразмаўляць журналісты. З-за шэрагу прычын мы вырашылі прадубляваць і на нашым сайце адказы Мікалая Статкевіча на пытаньні “Нашай Нівы” (журналіст Зьміцер Панкавец), якія мы ўзялі адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=155255.

Далей »

Дэградацыя “беларускай” “апазіцыі”: толькі факты (частка 2)

Жнівень 20, 2015 | Каментары (7)

Рэдакцыя

Апазіцыя 2.1У папярэднім нашым матэрыяле мы падалі адзін прыклад, які, тым ня менш, добра ілюструе ўзровень сьпеласьці палітычнай часткі цяперашняй беларускай апазіцыі. Мы ўзялі галоўную нацыянальна-дэмакратычную структуру, якой зьяўляецца Партыя БНФ у яе сёньняшнім выглядзе, і паказалі, што ўзровень нават яе разуменьня грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі й вакол яе адпавядае… дзіцячаму. За 20 гадоў пад Лу-кам так нічаму і не навучыцца? Гэта трэба пастарацца…  А, мо, у грамадскім сектары беларускай апазіцыі сітуацыя выглядая лепей? Давайце праверым. У якасьці чарговага паказальнага факта падаем ніжэй заяву “57 дзеячаў грамадства і культуры”, у якой яны “заклікалі стварыць Нацыянальны ўніверсітэт у дадатак да ЕГУ”. Матэрыял узяты адсюль (http://nn.by/?c=ar&i=148869).

Далей »

Дэградацыя “беларускай” “апазіцыі”: толькі факты (частка 1)

Жнівень 15, 2015 | Каментары (12)

Рэдакцыя

БНФ 1На фоне падзей ва Ўкраіне ў апошнія два гады, пра якія ўжо цяпер можна сказаць, што яны маюць гістарычнае значэньне (у выглядзе рэальных прагрэсіўных зрухаў ва ўкраінскім грамадстве), тое, што адбываецца ў Беларусі й сёньня, і два апошнія дзесяцігоддзі, таксама ўжо мае “гістарычнае значэньне”. Але, на жаль, з супрацьлеглым знакам. Найперш у нас назіраецца выбітны прыклад таго, на які ўзровень дэградацыі можа апусьціцца апазіцыя, якая першапачаткова мела такую ж персьпектыву, як і ўкраінская. Калі будзе час, мы правядзем аналіз прычын гэтай дэградацыі, магчыма, выйдзем і на таго “д’ябла”, які спакушаў “апазіцыю” апускацца ў бездань дэгенерацтва… Першыя гады працы сайта мы яшчэ спадзяваліся дагрукацца да сэрцаў і розуму “беларускіх” апазіцыянераў. Аднак пасьля шматлікіх зваротаў, якія засталіся “незаўважанымі”, мы ўрэшце зразумелі, што грукацца туды бессэнсоўна, як бессэнсоўна апеляваць да чагосьці мёртвага, ці неіснуючага, ці да таго, што толькі хаваецца пад прывабнай шыльдай, а на справе зьяўляецца нечым супрацьлеглым… І мы махнулі рукой…

Далей »

Беларусь на фоне пераломных падзей у цэнтры Еўропы

Жнівень 5, 2015 | Каментары (5)

Алесь Астроўскі

Беларусь на фоне 1

 

 

Матэрыял, які выстаўлены ніжэй, уяўляе сабой тэкст дакладу нашага рэдактара на канферэнцыі, арганізаванай і праведзенай Кангрэсам украінскіх нацыяналістаў (КУН) і Аргкамітэтам Беларускай Партыі Свабоды (АК БПС). Канферэнцыя адбылася ў Кіеве ў лістападзе 2014 г. (9 месяцаў таму!). Яе вынікам стала ўтварэньне Альянсу Вольных Нацый (АВН), які быў пазьней перайменаваны ў Альянс Балта-Чарнаморскіх Нацый (АБЧН). На выступ  выдзелілі 10 хвілін. Выстаўлены ілюстрацыі, якія яго суправаджалі.  

Рэдакцыя.

Далей »

Ідэалагічная складовая апошніх падзей ва Ўкраіне на фоне ніякіх падзей у Беларусі

Жнівень 3, 2015 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Ідэалагічная складовая 1Украіна на працягу некалькіх апошніх тыдняў адышла ад краю бездані, у якую яе спрабавала сьпіхнуць расейская імперыякратыя. Гаворка пра тое, што планавалася “Масквой” пасьля вядомай правакацыі пад Мукачава. Мы на сайце сачылі за хадой тых падзей, а таксама паказалі канчатковы вынік – кіраўнікі Правага сектару (ПС) ня толькі не паддаліся на правакацыю, а і вырашылі рыхтавацца да правядзеньня нацыянальнага рэферэндуму па актуальных праблемах уладкаваньня ўкраінскай дзяржавы. У даным выпадку тое, што ПСаўцы не зрабілі – т.б. не паддаліся на правакацыю прамаскоўскіх сіл – па сваім значэньні мае такую ж грамадска-палітычную вагу, як і тое, што яны зрабілі на Майдане і ў першыя месяцы абароны сваёй зямлі ад расейскай агрэсіі. Але, як сайт ідэалагічны, нас у найбольшай ступені цікаваць тыя зрухі ва ўкраінскай палітыцы, якія маюць важкую ідэалагічную складоваю. Каб гэты асьпект падзей не прайшоў незаўважаным, мы вырашылі дадаткова яго прааналізаваць (у дадатак да папярэдняга матэрыяла).

Далей »

Балта-Чарнаморская вось як геапалітычная персьпектыва Ўкраіны

Жнівень 1, 2015 | Каментары (2)

БЧС 2Важнымі для нас — беларускіх зьмястоўных дэмакратаў — зьяўляюцца ўяўленьні прадстаўнікоў Правага сектару (хаця б яго кіраўніцтва ці ідэолагаў) ня толькі пра супрацьстаяньне з расейскай імперыякратыяй і яе служкамі — расейскімі імперыялістамі, а і пра будучыню іх дачыненьняў зь іншымі народамі. Нам у рэдакцыі вядома, што многія прадстаўнікі Правага сектару выдатна разумеюць неабходнасьць сістэмнага ўзаемадзеяньня з тымі, хто мае тыя ж праблемы з расейскім імперыялізмам (як і, дарэчы, з заходнім фінансавым), што і яны. Ідэя супрацоўніцтва прадстаўнікоў нацыянальна-патрыятычных сіл народаў, якія жывуць на балта-чарнаморскімі перашыйку Еўропы (у геаграфічным цэнтры Еўрапы) вылучана і вядома даўно. Гэта важная ідэя, і прадстаўні ПС яе падтрымоўваюць. У доказ гэтага падаем ніжэй артыкул Івана Птаха, які быў выстаўлены на сайце Правага сектару (гл. тут: http://pravyysektor.info/news/chogo-pragnemo/199/baltijskocornomorska-vis-yak-geopolitichna-perspektiva-ukrayini.html).

Далей »

Сапраўдныя аўтарытэты пра стаўленьне да Правага сектару

Ліпень 30, 2015 | Каментары (4)

Рэдакцыя.

Аўтарытэты 1У сёньняшняй Беларусі ў афіцыйных, цяперскіх СМІ можна пачуць толькі негатыўныя меркаваньні пра Правы сектар і яго дзейнасьць. Гэта зразумела – што яшчэ могуць казаць прадстаўнікі прарасейскага беларусафобскага рэжыму, якія апанавалі нашу зямлю. Бо можна не сумнявацца, што гледзячы на тое, што адбываецца сёньня ва Ўкраіне, негатыўныя вобразы іх уласнай будучыні паўстаюць перад цяперцамі самі сабой. Адсюль такая іх рэакцыя… Аднак, хочаш ня хочаш, а многія звычайныя беларусы-літвіны таксама ўспрымаюць тое, што кажуць афіцыйныя СМІ (на справе СМДІ). Так пабудавана псіхіка масы, гэта – закон. Для большасьці людзей зьяўляецца недасягальнай задача самастойна выпрацаваць уласнае, больш аб’ектыўнае стаўленьне да прынцыповых зьяў рэчаіснасьці. Гэтым, дарэчы, і карыстаюцца ўсе антынародныя рэжымы. Таму, у дадатак да выказваньняў Арэстовіча (гл. папярэдні матэрыял) мы хочам пазнаёміць нашых чытачоў зь меркаваньнямі пра Правы сектар, выказанымі іншымі аўтарытэтамі. Сёньня мы прапануем прыслухацца да трох людзей (таксама можна прачытаць іх выказваньні, зафіксаваныя пісьмова).

Далей »

Ва Ўкраіне народу супрацьстаіць… “сістэма”

Ліпень 28, 2015 | Каментары (2)

Рэдакцыя

Арэстовіч 1Многія, хто знаёміцца з нашымі “ўкраінскімі” матэрыяламі, могуць ўспрымаць іх з засьцярогай. Маўляў, мы паказваем украінскую сітуацыю пераважна вачыма “правых”.  Добра, тады давайце дадзім слова вядомаму эксьперту Аляксею Арэстовічу (гл. фота). Ён – грамадзянін Украіны, але этнічны беларус, арганізацыйна ніяк не зьвязаны з Правым сектарам ці любымі іншымі аналагічнымі структурамі ды яшчэ рускамоўны. Карацей, абсалютна бесстаронная асоба. Вось тут — https://www.youtube.com/watch?v=TEHc588HIZ8 ці тут  https://www.facebook.com/100005328857054/videos/454964421357849/?hc_location=ufi – можна паглядзець фрагмент аднаго зь яго інтэрвю. Тэкст гэтага інтэрвю таксама пададзены ніжэй у перакладзе на нашу мову.

Далей »

Правы сектар трымае слова і ставіць новыя задачы

Ліпень 27, 2015 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Правы сектар 1

 

 

Апошні наш матэрыял, прысьвечаны выключна ўкраінскім падзеям, заканчваўся абяцаньнем Дзьмітрыя Яраша ў сувязі з надзвычайнай сітуацыяй, якая склалася ва Ўкраіне з-за падзей у Мукачава, правесьці ў цэнтры Кіева зьезд Правага сектару. На ім мусілі быць прынятыя рашэньні пра далейшую дзейнасьць арганізацыі (гл. тут — http://nashaziamlia.org/2015/07/17/7699/#more-7699). Зьезд, а за ім і народнае веча, былі праведзены – абяцаньне выканана. Для ўсіх, хто цікавіцца грамадска-палітычнай сітуацыяй ва Ўкраіне, кіраўніцтвам ПС была патлумачана пазіцыя, пастаўлены новыя задачы. Ніжэй інфармуем чытачоў пра некаторыя дэталі.

Далей »

Пакуль мясцовыя клоўны…

Ліпень 26, 2015 | Каментары (30)

Яўген Мурашка

Велес 1Сёньня будучыня беларускага і ўкраінскага народаў залежыць ад вынікаў вайны ва Ўкраіне. А, можа, і ня толькі гэтых народаў, а ўсяго Балта-Чарнаморскага рэгіёну.

Таму, усё для Ўкраіны, усё для перамогі!!!

Пакуль мясцовыя клоўны ў Беларусі ў чарговы раз рыхтуюць драўляныя шабелькі для бутафорскага “змаганьня за уладу”, Дабрачынны Фонд “Велес” (дарэктар Віталь Арцёменка), утвораны Зьвязам беларусаў Нямеччыны, па меры сваіх магчымасьцяў дапамагае тым, хто не шкадуе свайго жыцьця у вайне супраць расейскіх акупантаў ва Ўкраіне.

Далей »

Зноў “русскій мір” на парозе?

Ліпень 24, 2015 | Каментары (2)

Зьміцер Захарэвіч

Беларуская Беларусь 

 

 

На мінулым тыдні Малады Фронт (МФ) выставіў сьпіс 100 прарасейскіх арганізацыяў, якія атабарыліся на тэрыторыі Беларусі й літаральна ў адкрытую рыхтуюцца да паўтарэньня крымска-данецкага сцэнару ўжо на нашай зямлі (http://mfront.net/bielarus-na-parozie-vajny.html).

Далей »

Чалавек са зброяй у руках

Ліпень 22, 2015 | Няма каментараў

Віталь Хромаў

Людзі са зброяй 1За апошнія некалькі гадоў у беларускай інфармацыйнай прасторы істотна павялічылася колькасьць сітуацый, калі мы бачым чалавека ці групу людзей са зброяй у руках. Нават, калі гэта паляўнічыя, мае пачуцьці да іх нельга назваць нейтральнымі. Мала таго, што чалавек загнаў усе іншыя зямныя істоты ў самыя непрыдатныя для жыцьця месцы, ён яшчэ прыходзіць туды, каб і там іх забіваць. Прычым, у абсалютнай большасьці выпадкаў не дзеля таго, каб пазбавіцца ад голаду (для гэтага сёньня ёсьць крамы, заваленыя мясам выгадаваных чалавекам хатніх жывёл), а дзеля задавальненьня ўласнай прыхамаці – пабачыць, як дзікая жывая істота курчыцца ад болю і памірае. На тваіх вачах і па тваёй волі… Такія дзеяньні людзей — гэта ўжо цяжкае злачынства, злачынства супраць жыцьця. Але яшчэ больш насьцярожанае стаўленьне ў мяне да людзей, у руках якіх не паляўнічая, а ваенная зброя. Удумайцеся, чалавек узброіўся прыладамі для забойства… іншых людзей! Калі бачу такіх, не магу пазбавіцца ад пакутлівага пытаньня: чалавеча, а ты дакладна ведаеш, ЗА ШТО ЗЬБІРАЕШСЯ ЗАБІВАЦЬ ІНШЫХ ЛЮДЗЕЙ?! Сапраўды ўяўляеш, сапраўды ведаеш? І дакладна?..

Далей »

Рэзкае абвастрэньне сітуацыі ва Ўкраіне

Ліпень 17, 2015 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Яраш - ПарашПасьля падзей на захадзе Ўкраіны, пра якія мы паінфармавалі нашых чытачоў у папярэднім матэрыяле, сітуацыя там з таго часу ня толькі не супакоілася, а абвастрылася да скрайнасьці. Шасьцёра байцоў Правага сектара, якія ўдзельнічалі ў перастрэлцы, па-ранейшаму хаваюцца ў горна-лясістай мясцовасьці пад Мукачава (http://www.segodnya.ua/regions/lvov/yarosh-posovetoval-silovikam-ne-shturmovat-pravyy-sektor-na-zakarpate-my-budem-zashchishchatsya-632747.html). Тым часам Служба бясьпекі Ўкраіны (якая, як вядома, і сёньня насычана агентамі расейскага ФСБ) прыняла рашэньне аб правядзеньні антытэрарыстычнай аперацыі ў Закарпацкай вобласьці. З заявай пра гэта выступіў начальнік штаба антытэрарыстычнага цэнтра СБУ Генадзь Кузняцоў.

Далей »

Апошнія падзеі на захадзе Ўкраіны. Меркаваньні тых, каго варта паслухаць

Ліпень 14, 2015 | Каментары (5)

Рэдакцыя.  

Мукачава 1

 

Сёньня напэўна ўжо многія ведаюць, што на захадзе Ўкраіны ў Мукачаве адбыліся трагічныя і адначасна сімптаматычныя падзеі — у перастрэлцы паміж прадстаўнікамі Правага сектара і ўкраінскай міліцыяй з абодвух бакоў загінула некалькі чалавек, больш 10 былі паранены. Але інфармацыя зь месца падзей паступае фрагментарная і супярэчлівая. Таму мы вырашылі знайсьці й выставіць меркаваньні тых, каму можна давяраць. І гэта, вядома, сапраўдныя абаронцы незалежнасьці Ўкраіны.

Далей »

Малады Фронт выставіў чарнавы сьпіс 100 прарасейскіх імперскіх арганізацый, дзеючых у Беларусі. Сочым за рэакцыяй уладаў…

Ліпень 10, 2015 | Каментары (3)

Чорная сотня 1

 

 

Учора Малады Фронт выставіў сьпіс 100 прарасейскіх імперскіх арганізацый (http://mfront.net/bielarus-na-parozie-vajny.html), якія атабарыліся на тэрыторыі Беларусі й літаральна ў адкрытую рыхтуюцца да паўтарэньня Расеяй крымска-данецкага сцэнару, але ўжо на нашай зямлі. Гэтая інфармацыйная падзея вельмі знаменальная, таму і мы выстаўляем гэты сьпіс, а таксама зварот маладафронтаўцаў, які яго суправаджае.

Рэдакцыя.

Далей »

Усходняя палітыка “Захаду” — адныя памылкі. Некаторыя заяўляюць пра жаданьне іх выпраўляць…

Ліпень 7, 2015 | Каментары (5)

Жураўскі“Нельга давяраць будучы лёс Літвы гэтай дурной кумцы — Варшаве”.

Кастусь Каліноўскі.

 

У папярэднім нашым матэрыяле мы, сярод іншага, вымушаны былі зноў бараніць аб’ектыўныя інтарэсы нашага беларуска-літвінскага народу – а менавіта, вяртаць гістарычную праўду, скажоную ў прапольскі бок, нагадваць пра нашу этнічную тэрыторыю, якая дасёньня застаецца часткова захопленай польскай і расейскай імперыямі. У працяг тэмы выстаўляем інтэрвю Пшэмыслава Жураўскага вель Граеўскага (гл. фота), якое ён даў аднаму зь “беларускіх” апазіцыйна-ліберастычных сеціўных рэсурсаў (http://www.charter97.org/ru/news/2015/7/2/158116/). Пан Жураўскі зьяўляецца навуковым супрацоўнікам Лодзінскага ўніверсітэту ў Польшчы, эксьпертам па пытаньнях міжнароднай палітыкі бясьпекі. Ён, як бачна па зьмесьце інтэрвю,  прытрымліваецца поглядаў… польскіх кансерватараў. Такая, на жаль, сёньня сітуацыя — у сапраўдных беларускіх дэмакратаў па-ранейшаму няма магчымасьці браць такія інтэрвю (няма сродкаў!), а ў псеўдабеларускіх ліберастаў яны ёсьць. Два апошнія дзесяцігоддзі ёсьць…

Рэдакцыя.

  Далей »

“Усё скончыцца, як заўсёды – вялікім гвалтам і крывёй” (частка 4, грамадскі сьветагляд сп. Кульнёва і некаторых яго чытачоў)

Ліпень 1, 2015 | Каментары (6)

Рэдакцыя.

Кульнёў 4.1У першых дзьвюх частках данага матэрыялу выказаўся спадар Кульнёў, а ў трэцяй мы падалі выказваньні яшчэ дзясяткаў чалавек — як з украінскага боку, так і расейскага – якія былі справакаваны яго артыкулам. Аднак, як часта бывае на нашым сайце, адзначанае — толькі матэрыял для далейшага аналізу. У даным выпадку — аналізу таго сьветагляднага канфлікту, які сёньня распалены (!) паміж  брацкімі славянскімі народамі. Галоўны канфлікт у чарговай вайне расейскай імперыі супраць Украіны (на гэты раз — гібрыднай), вядома, вайсковы, бо ў ёй ужо загінулі ды паранены тысячы людзей, а сотні тысяч сталі ўцекачамі. Каб не было недасказанасьці, паўторым у чарговы раз: усе сябры рэдакцыі цалкам на баку ўкраінскага народу, жадаюць яму хуткай і поўнай перамогі. Пра гэта мы вызначыліся адразу і адназначна… Таму цяпер нас больш цікавіць, што робіцца ў галовах расейцаў. Няўжо 80% зь іх на пытаньне: “Ці хочуць рускія вайны [сёньня з украінцамі]?”, — упэўнена адказваюць: “Так, хочам!

Далей »

Горад, які выгнаў Пуціна

Чэрвень 19, 2015 | Каментары (25)

С.Высоцкі – кіраўнік АК БПС, каардынатар АБЧН

Марыўпаль 1Зараз, калі я пішу гэты артыкул, паветра тут, у Кіеве, страшна сьмярдзіць гарэлым. Дыхаць цяжка. Улады папярэджваюць, што нельга доўга знаходзіцца на адкрытым паветры, неабходна часта абмывацца. Паветра насычанае атрутай, але дзе ты вытрымаеш у закрытым памяшканьні, калі  сьпякоцьце  больш за 30 градусаў… Каля Кіева гараць сховішчы для нафты. Ніхто пакуль ня можа вызначыць прычыну выбухаў ды пажару. Але пажарным затушыць агонь не ўдаецца ўжо 5-я суткі. Амаль як па камадзе адбыліся два выбухі ў Адэсе, падарвана чыгунка Марыўпаль – Кіеў, яшчэ выбух у Віньніцы. Нейкія бандзюгі ў масках учынілі разьню ў Харкаве. З гранатамётаў быў разбураны газапровад, які забясьпечваў газам Марыўпаль. І ўсё гэта за двое сутак! Расейская імперыя вядзе жорсткую дыверсійную вайну супраць Украіны, і адначасна намагаецца сеяць роспач ды канфлікты сярод украінцаў, каб дэмаралізаваць іх. ФСБ знутры наносіць удары па ўкраінскаму грамадству. Увесь набор гібрыднай вайны — гэта так у стылі старога чэкіста… Але людзі ва Ўкраіне  усьміхаюцца, працуюць, жывуць…

Далей »

“Усё скончыцца, як заўсёды – вялікім гвалтам і крывёй” (частка 3, каментары чытачоў)

Чэрвень 15, 2015 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Кульнёў, абмеркаваньнеДля нас, як сайта ідэалагічнага, пачуцьці й думкі Івана Кульнёва ўяўляюць не такую ўжо значную цікавасьць. Нашмат больш цікавай зьяўляецца рэакцыя на іх прадстаўнікоў розных грамадскіх груп, так ці інакш зьвязаных з расейскай імперыяй ці з Украінай, зь іх далейшымі лёсамі. Як гэтыя людзі рэагуюць на нашумелы ў сеціве артыкул? Якія аргументы прыводзяць, на што зьвяртаюць увагу, што дадаюць ці адпрэчваюць? Вось што больш цікава. Бо, нібы сімптомы хваробы, па якіх лекар ставіць дыягназ, чытацкія рэакцыі дазваляюць вызначыць тыпалогію сьветаглядаў названых грамадскіх груп, ацаніць узровень іх аргументацыі. Таму мы і ўзяліся за працу фіксацыі ўсёй разнастайнасьці меркаваньняў чытачоў на артыкул Кульнёва. Каментары былі ўзяты з расейскага ліберальнага сайта http://ehorussia.com/new/node/10937 і ўкраінскага сайта http://www.theinsider.ua/politics/552b8a0c49c50/. З-за вялікага аб’ёму матэрыяла мы вымушаны былі яго істотна скарачаць, найперш за кошт меркаваньняў, якія паўтараліся, а таксама за кошт выказваньняў падазроных у тралізьме “чытычоў”. Хаця многія “меркаваньні” яўных троляў мы таксама пакінулі – каб матэрыял адпавядаў духу часу. Спадзяемся, што нашы чытачы самі выявяць, хто ёсьць хто.    

Далей »

Нацыянальная мова – сродак абароны народа, імперская мова – сродак імперскай агрэсіі

Чэрвень 2, 2015 | Каментары (5)

Рэдакцыя.

Мова 2 

 

 

 

Тэза, паданая ў загалоўку гэтага матэрыяла, сёньня ў Беларусі зразумелая і падзяляецца многімі. Тым ня менш, мы вырашылі прывесьці два сьвежыя факты, якія яе пацьвярджаюць.  Для ўзмацненьня пазіцыі прыстойных людзей…

Далей »

Старонка 4 з 26« Першая...23456...1020...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы