nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю

Выбіраючы паміж беларускамоўным і рускамоўным навучаньнем, мы выбіраем лёс нашых дзяцей

Травень 24, 2015 | Каментары (9)

Алесь Астроўскі

ЯЦяпер у Гародні, як і ўсе апошнія гады, сябры ТБМ выступаюць на сходах у сярэдніх школах перад бацькамі, якія вядуць сваіх дзяцей у 1-ы клас. Я таксама ўдзельнічаю ў гэтай працы, хаця мала веру ў яе стратэгічную персьпектыву (зь сярэдзіны 1980-х (!) заклікаю ўсіх неабыякавых беларусаў сканцэнтраваць свае высілкі на патрабаваньні першачарговай беларусізацыі ЎНІВЕРСІТЭТАЎ, на што мы, як карэнны народ, маем ПОЎНАЕ ПРАВА!). Тым ня менш, у Гродне, у адрозьненьне ад большасьці іншых абласных гарадоў Беларусі, у апошнія гады атрымалася зрабіць пэўныя крокі па беларусізацыі школьнай адукацыі. Галоўная заслуга ў гэтым належыць прадстаўнікам гродзенскай філіі ТБМ. Але рана пець дэфірамбы. Гаворка будзе пра іншае.

Далей »

Затрыманыя ва Ўкраіне ГРУшнікі: “Мы — вайскоўцы РФ”

Травень 19, 2015 | Каментары (1)

Грушнікі 1Як вядома, вышэйшыя расейскія чыноўнікі на чале з самім Пуціным увесь час хлусяць, што на ЛуганДоншчыне толькі мясцовыя жыхары супрацьстаяць “фашыстоўскай жыда-бандэраўскай хунце, якая захапіла ўладу ў Кіеве”. У доказ паказваем факты, якія кажуць пра супрацьлеглае і якія гэтымі днямі шырока распаўсюдзіліся ў сеціве. Гаворка пра выпадак, калі байцы ўкраінскага добраахвотніцкага батальёна “Айдар” затрымалі ў зоне АТА (а дакледней, у г. Шчасьце на Луганшчыне) двух расейскіх вайскоўцаў-сьпецназаўцаў з расейскага Тальяці (іх фота вы бачыце, а фота іх асабовых вайсковых пасьведчаньняў гл. ніжэй). 

Далей »

Кацярына Мальдон: “Расеянам будзе вельмі сорамна за нянавісьць паміж нашымі брацкімі народамі”

Травень 17, 2015 | Каментары (2)

Мальдон 1аСёньня наш матэрыял прысьвечаны мужнай расеянцы Кацярыне Мальдон (гл. фота). Яна —  маці чацвёра дзяцей, а таксама вядомая расейская апазіцыянерка, сузаснавальнік грамадскага руху «Майдан бязь межаў», актыўная ўдзельніца пратэстных акцый у падтрымку палітвязьняў, супраць расейскай агрэсіі ва Ўкраіне, за выкананьне ўладамі абавязальніцтваў у сацыяльнай сьферы, а таксама за свабоду слова ў Расеі. Нядаўна пані Кацярына была вымушаная пакінуць Расею і пераехаць ва Ўкраіну (тлумачэньні аб прычынах гэтага кроку раім паглядзець тут: https://www.youtube.com/watch?v=NMs9cIyWBV4). Матэрыял падаецца паводле http://fakty.ua/199853-ekaterina-maldon-zamuchilas-zhdat-zvonka-v-dver-znaya-chto-menya-v-lyuboj-moment-mogut-izbit-posadit

Рэдакцыя.

Далей »

Нашая вайна

Травень 12, 2015 | Каментары (3)

Мурашка 3

Паважаныя суайчыньнікі! Хачу нагадаць вам, што ва Ўкраіне ўжо другі год украінскі народ змагаецца з расейскімі акупантамі й прарасейскімі тэрарыстамі-калабарантамі за сваю незалежнасьць, годнасьць, непадзельнасьць. Сёньня там гінуць як мірныя ўкраінскія жыхары ў сваіх дамах, так і маладыя хлопцы ў акопах. На баку акупантаў найноўшае ўзбраеньне, а таксама цынізм, агрэсія, сквапнасьць да чужога дабра і чужой зямлі. Украінскія ж нацынальныя сілы бароняць заваёвы і прынцыпы Рэвалюцыі годнасьці. Як і на Майдане, на пярэднім краі насьмерць стаяць добраахвотніцкія батальёны, у якіх поруч з украінцамі змагаюцца прадстаўнікі іншых народаў.

Далей »

Сакавік 22, 2015 | Каментары (6)

PagonjaБеларусы-літвіны!

Віншуем Вас з найвялікшым сьвятам 25 Сакавіка — Днём адраджэньня нашай дзяржаўнасьці!

Жадаем кожнаму асабіста посьпехаў у дасягненьнi прафесійных ды сямейных мэт, а ўсім нам разам —  вырашэньня нашых агульнанацыянальных праблем.

Маўладзі Ўдугаў: Людзі, якія шчыра перажываюць за сваю краіну, гатовыя змагацца за яе, павінны зьвязвацца паміж сабой і аб’ядноўвацца

Сакавік 4, 2015 | Каментары (9)

УдугаўЧым больш часу праходзіць ад пачатку “гібрыднай вайны”, якую пачала расейская імперыякратыя супраць Украіны, тым больш гэтая вайна набывае рысы нейкай незразумелай, недарэчнай. Усё больш людзей жадаюць, каб ім патлумачылі, што на самай справе адбываецца. Мы сочым за такімі тлумачэньнямі. Аднак большасьць зь іх, якія сустракаюцца ў самых розных СМІ, апынаюцца павярхоўнымі, а то і недарэчнымі. Амаль паўгады таму журналіст Каўказ-Цэнтру ўзяў інтэрвю на тэму гэтай вайны ў вядомага ідэолага чачэнскага вызвольнага супраціву Маўладзі Ўдугава. Большасьць зь яго адказаў падаліся нам дастаткова сэнсоўнымі, каб быць выстаўленымі на нашым сайце. Дый час паказаў яго правату шмат у чым. Мы не прызнаем рацыю за Ўдугавым толькі ў некаторых пытаньнях — напрыклад, яго стаўленьне да ўкраінскай мовы, да Беларусі (інтэрвю ўзятае адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2014/09/17/106254.shtml).

Рэдакцыя.

Далей »

Беларускамоўнае навучаньне ў гімназіі: “адзінкі” ды “баранкі”

Люты 26, 2015 | Каментары (3)

Яўген Бяласін, Гродна – Беласток – Баранавічы – Вільня — Брэст.  31.12.2014

1.2 

 

 

 

 

 

 

 

У гродзенскай гімназіі №10 дзяўчынцы Сьвятлане і хлопчыку Мікіце (гл. фота зьлева) дзякуючы настойлівасьці бацькоў большасьць прадметаў выкладаюць на беларускай мове. А вось у Баранавічах (на слэнгу журналістаў “Баранкі”) такое “не пракаціла”. І ў Брэсце скрозь расейскамоўныя гімназіі ды ліцэі. Пра гэта, а таксама пра адукацыю беларускай дыяспары ў Беластоку, пра гісторыю пытаньня, прэцэдэнты і накіды вырашэньня чытайце ў рэпартажы.

Далей »

Беларускі нацыяналізм — сьвятая справа для беларусаў

Лістапад 18, 2014 | Каментары (43)

Вольга Корсун, 13/11/2013 г., “Беларускі партызан” (узята з: http://www.belaruspartisan.org/bel/politic/247614/).

Я 2Словы «беларускі нацыяналізм» у некаторых выклікаюць нярвовыя курчы. Гэтая вострая тэма многія гады знаходзіцца ў эпіцэнтры спрэчак і намоў, беларускіх нацыяналістаў называюць маргіналамі і экстрэмістамі, якіх мала хто слухае. Але ёсьць людзі, якія сьвята вераць у ідэю беларускага нацыяналізму як адзінага шляху выжываньня і самавызначэньня беларусаў.

Cярод такіх людзей — прадстаўнікі інтэлігенцыі, прафесары, гісторыкі, творчыя людзі. Аказваецца, у беларускага нацыяналізму твар не тэрарыста або неўраўнаважанага падлетка, а твар вельмі адукаванага чалавека.

Аб нацыяналізьме з беларускім адценьнем і яго ворагах «Беларускі партызан» паразмаўляў з гродзенскім прафесарам, грамадска-палітычным дзеячам Алесем Астроўскім (гл. фота).

Далей »

Гіркін-Стралкоў: “… таму што я змагаюся за адзіную вялікую Расею” (частка 2, наш аналіз)

Лістапад 11, 2014 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Лугандонцы 1Калі б нашай адзінай мэтай было імкненьне толькі прадэманстраваць, што ў маскалёў прарэзваецца жаданьне асэнсаваць свае злачынныя дзеяньні, накіраваныя супраць брацкага ім украінскага народу, першай часткі данага матэрыяла было б дастаткова (хаця зьява рэфлексаваньня маскалёў цікавая і суперважная сама па сабе  — вось бы ім хаця б паўгады таму запытацца ў іншых, як яны са сваім імкненьнем захапіць Украіну выглядаюць у вачах прыстойных незаангажаваных людзей. Колькі жыцьцяў можна было б захаваць. Але што зробіш, на такое яны ня здатныя. Комплекс імперскай непаўнавартасьці не дазваляе…). Але гэта вялікае інтэрвю вартае яшчэ і таго, каб быць дакладна прааналізаваным – трэба ацаніць эмацыйны стан і сьветагляд расейскіх імперцаў. Давайце гэтым і зоймемся.

Далей »

Зьміцер Галко: Усё дагэтуль трымаецца на валантэрах

Кастрычнік 28, 2014 | Каментары (13)

Галко 1 

 

 

Карэспандэнт менскага выданьня «Новы час» Зьміцер Галко  (гл. фота) толькі што вярнуўся з гарачых кропак на тэрыторыі Данбаса. Карэспандэнт “Свабоды” Ганна Любакова паразмаўляла са Зьмітром (інтэрвю ўзята адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/26660844.html).

Далей »

Канцлагеры, катаваньні, таемныя масавыя пахаваньні – тыповыя рысы фашызму. На гэты раз, на жаль, расейскага…

Кастрычнік 9, 2014 | Каментары (18)

Рус.фаш. 1 

 

 

 

 

 

Матэрыял, які падаецца ніжэй, асьвятляе даную тэму. Ён суправаджаецца фота расейскіх тэрарыстаў, якія пры падтрымцы Расеі акупавалі частку ўкраінскага Данбаса.

Рэдакцыя.

Далей »

Нешта ня тое робіцца ва Ўкраіне

Кастрычнік 7, 2014 | Каментары (7)

Ультыматум 1 

 

 

Некалькі дзён таму на адрас нашай рэдакцыі прыйшой тэкст ультыматыўнай заявы, у якой называюцца многія факты, асьвятляючыя сутнасьць падзей ва Ўкраіне, прысутнічаюць вельмі крытычныя заўвагі што да новых уладаў Украіны. Так склалася, што адзін зь сябраў рэдакцыі пабываў пасьля гэтага ва Ўкраіне. Шэраг  прадстаўнікоў нацыянальна-патрыятычнай апазіцыі пацьвердзілі слушнасьць асноўных палажэньняў гэтай заявы. Таму мы вырашылі выставіць яе на нашым сайце.

Рэдакцыя.

Далей »

ТЫЯ, ХТО РОБІЦЬ ГЕШЭФТ НА ЛЮДСКАЙ КРЫВІ…

Кастрычнік 6, 2014 | Каментары (2)

П 1 

Учора рэдакцыя атрымала вельмі важны матэрыял у працяг тэмы, якую мы ўзьнялі ў папярэднім (http://nashaziamlia.org/2014/09/30/7408/) і некаторых ранейшых нашых матэрыялах. На жаль, аўтар артыкула, які мы выстаўляем ніжэй, цытуе ня ўсе СМІ, якія прынялі ўдзел у раскрутцы “праекта П”, а таксама не ўзгадвае першасную ініцыятыву нашай рэдакцыі ў яго выкрыцьці. Але гэта – дробязі на фоне прынцыповай важнасьці таго, што яшчэ нехта, хто глыбока знаёмы з праблемай, далучаецца да выкрыцьця крывавых гешэфтмахераў.

Рэдакцыя.

Далей »

Раздрай вакол праекта “атрад П”

Верасень 30, 2014 | Няма каментараў

ГузіПакуль адныя шчыра змагаюцца за свабоду Ўкраіны ці добраахвотна выконваюць свой інтэрнацыянальны абавязак, іншыя піярацца. Такое цяпер жыцьцё. Што зробіш… Вось толькі, калі апошняе адбываецца на фоне сьмерці тысячаў сапраўдных герояў ці іх цяжкага калецтва, піяраўская валтузьня ў СМІ спыняе быць бяскрыўднай забавай. Яна ператвараецца ў цяжкае злачынства блюзнэрства ды крывадушнасьці… Нешта падобнае намячаецца зь вядомым атарадам “П”, пра які мы ўжо пісалі (спачатку тут: http://nashaziamlia.org/2014/07/08/7267/ — затым тут: http://nashaziamlia.org/2014/07/08/7277/). Нядаўна піяраўскі вэрхал меў працяг. Мы вырашылі таксама зафіксаваць яго. Для гісторыі…

Рэдакцыя.

Далей »

Чаму беларусы і рускія ваююць на баку ўкраінцаў

Верасень 30, 2014 | Няма каментараў

Ільвы

Цалкам зразумела, чаму ўкраінскія патрыёты ваююць супраць расейскага агрэсара ў сёньняшняй вайне на паўднёвым усходзе Ўкраіны.  Але яшчэ больш станоўчым зьяўляецца тое, што ім, рызыкуючы жыцьцямі,  аказваюць інтэрнацыянальную падтрымку прадстаўнікі брацкіх народаў — беларусы і нават рускія. Некалькі дзён таму ў сеціве зьявіліся інтэрвю некаторых зь іх.  Мы палічылі важным зафіксаваць гэтыя інтэрвю для гісторыі.

Рэдакцыя.

Далей »

Ты не жадаеш вучыць беларускую?

Верасень 21, 2014 | Каментары (24)

Яўген Мурашка

Мурашка 1 

 

 “Хто не жадаў вучыць украінскую ва Ўкраіне,

вучаць у Расеі башкірскую…”

 

Многія жыхары Данбаса раней скардзіліся, што ім цяжка разумець і вывучаць украінскую мову. У Данецку і ​​Луганску праходзілі нават акцыі супраць «украінізацыі». Пасьля пачатку баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны некаторыя данчане і луганчане падаліся ў бягі на ўсход. Расея іх прыняла і рассяліла… па розных аўтаномных рэспубліках, — піша InfoResist (гл. http://inforesist.org/zhiteli-donecka-i-luganska-uzhe-uchat-v-rossii-yazyki-nacionalnyx-menshinstv/). Цяпер тыя, хто не хацеў вучыць украінскую, а таксама іх дзеці вучаць бурацкую, адыгейскую, башкірскую ды іншыя мовы “шматнацыянальнай” расейскай імперыі.

Далей »

Злачынствы прарасейскіх сепаратыстаў і расейскіх войск ва Ўкраіне

Верасень 21, 2014 | Каментары (5)

Сяргей Высоцкікіраўнік АК БПС, каардынатар Цэнтру Беларуска-Украінскага супрацоўніцтва “Пагоня”.

Злачынцы

 

“Кажаце, вам вядома толькі пра нямецкі фашызм з Захаду?”

 

Беларускіх грамадзянаў расейская прапаганда падвяргае штодзённаму замбаваньню адносна падзей ва Ўкраіне. Беларусы вельмі мала ведаюць, што ж напраўду адбываецца на Паўднёвым Усходзе Ўкраіны. Бо насамрэч амаль усё, што падае РТР, НТВ, ОРТ – неаб’ектыўная і перакручаная інфармацыя. Кажу гэта, бо сам доўгі час знаходзіўся ва Ўкраіне і бачыў на ўласныя вочы зусім іншую карціну…

Далей »

Верасень 8, 2014 | Няма каментараў

Віншуем усіх беларусаў-літвінаў, а таксама ўсіх людзей добрай волі,

з 500-годдзем знакамітай Аршанскай бітвы!

Орша 1

 

 

 

 

 

У гэтай бітве нашы продкі – літвіны (беларусы) – перамаглі амаль утрая большае войска маскоўцаў – гвалтоўных стваральнікаў такой злачыннай формы грамадскай арганізацыі, як заўсёды неўладкаваная ды крывавая расейская імперыя.

 

Далей »

КАЛІ ВОРАГ ЛЯ БРАМЫ (+дадатак)

Ліпень 24, 2014 | Каментары (23)

С.Высоцкі – кіраўнік АК БПС, дырэктар Беларуска-Украінскага Цэнтру супрацоўніцтва “Пагоня”

Высоцкі 2

 

 

Знакі надыходзячага ліха відавочныя… Расейская імпербюракратыя, атрымаўшы па зубах ва Ўкраіне, проста так спыніцца ня можа, бо ў такім выпадку будзе зьмеценая паўстаньнем уласнага хама — спрадвечным маскоўскім тыпам раба да ка́та ў адной асобе. Пуцін і ягоная хеўра абудзілі самыя цёмныя інстынкты расеянаў, давялі да кіпеньня хворыя ды абражаныя комплексы імперскай сьвядомасьці. Рыхтуецца анэксія Беларусі

Далей »

“Без свабоднай Беларусі ня будзе вольнай Украіны”

Ліпень 8, 2014 | Каментары (64)

Высоцкі 

 

 

 

 

У сувязі са зьяўленьнем на нашым сайце папярэдняга матэрыяла, свой каментар да яго, як і да асобы пана Гузя, даслаў Сяргей Высоцкі.  Тэрмінова выстаўляем меркаваньне паважанага спадара Сяргея па прычыне яго актуальнасьці.

Рэдакцыя.

Далей »

Мапы баявых дзеяньняў ва Ўкраіне (+ дапаўненьне 6)

Ліпень 7, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Мапа 0

 

Калі ў www.google.by набраць словы “Украіна, карта баявых дзеяньняў”, можна выйсьці на матэрыялы, зь якіх становіцца зразумелым, дзе сёньня ва Ўкраіне адбываюцца баявыя дзеяньні за вызваленьне гарадоў ды зямлі ўкраінскага народу ад расейскіх ды прарасейскіх тэрарыстаў-сепаратыстаў і як гэты працэс адбываецца ў дынаміцы. Ніжэй мы падаем шэраг такіх мапаў (даты на іх мы падкрэсьлілі чырвонай лініяй).  

Далей »

Старонка 5 з 26« Першая...34567...1020...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы