nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю

Мядзведзеў, альбо найменшы агульны назоўнік

Люты 16, 2010 | Каментары (1)

Барыс Райтшустэр (пераклаў з нямецкай Яўген Бяласін)

d09fd183d186d196d0bdd18b-2Перыядычна мы мусім адкідаць усё іншае, каб дапілнаваць ворага №1 беларускага народа, якім ёсьць расейская імперская бюракратыя. Таму давайце ў серыі матэрыялаў паглядзім на сітуацыю ў сучаснай Расеі вачыма розных разумных людзей. Першым у дадзенай серыі матэрыялаў падаем пераклад артыкула зь нямецкага друку, зроблены нашым сталым аўтара і перакладчыкам Яўгенам Бяласіным. Адразу адзначым: большая частка артыкула нам вельмі спадабалася, канец – не. Бо высьветлілася, што аўтар, як ліберал, усур’ёз разьлічваў на “добрага цара” – ліберала Мядзьведзева. Для нас падобнае – даўно пройдзены этап.

Далей »

Што можа быць горш, чым ніякай падтрымкі з боку “Эўропы” для беларускай дэмакратыі?

Люты 15, 2010 | Каментары (3)

Рэдакцыя

d0add19ed180d0b0d0bfd0b5d0b9d186d18bНа папярэдні артыкул, у якім распавядаецца, як спадар В.Грыцук зьвяртаўся да АБСЕ зь вялікай просьбай дапамагчы спыніць этнацыд беларусаў у Беларусі, чытач пад нікам “Сяргей” даслаў каментар-пытаньне: “Цікава, якая была рэакцыя ўдзельнікаў той канферэнцыі?”. Мы пашыраем гэтае пытаньне: а якая была рэакцыя АБСЕ, усяго ЕўраЗьвязу? Адказваючы на гэтае пытаньне, хочам зьвярнуць увагу і “Сяргея”, і ўсіх іншых чытачоў нашага сайта, што за наступныя 4 месяцы ня толькі не назіралася ніякай дапамогі беларусам ці хаця б нейкай рэакцыі спачуваньня з боку “Эўропы” (да іх адсутнасьці мы за апошнія 15 гадоў ужо прызвычаіліся), а было значна горш – была прадэманстравана моцная падтрымка “дыскрымінуемай”… “польскай меншасьці” ў Беларусі. Але спачатку факты.

Далей »

SOS! Беларуская нацыя — у небясьпецы!

Люты 14, 2010 | Каментары (1)

Валеры Грыцук

d093d180d18bd186d183d0baАўтар пададзенага ніжэй тэксту — палітычны ўцякач зь Беларусі. Ён даслаў яго ў нашу рэдакцыю, з большага з мэтай інфармаваньня, яшчэ летась у кастрычніку. Гэты тэкст ёсьць выступам паважанага спадара Валера на канферэнцыі, якая праводзілася пад эгідай АБСЕ недзе ў Еўропе і была прысьвечана праблемам “талерантнасьці й дыскрымінацыі” (www.osce.org/documents/odihr/2009/10/40079_ru.pdf). Мы вырашылі выставіць гэты выступ В.Грыцука, паколькі становіцца ўсё больш відавочным, што калі “цывілізаваныя заходнікі“ гавораць пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, гэтым чалавекам у іх можа быць альбо габрэй (www.svaboda.org/content/article/1794084), альбо паляк (www.svaboda.org/content/article/1955539). Таму мы пачалі зьбіраць і будзем зьбіраць надалей факты публічных “прапаноў” у бок заходнікаў пачаць лічыць людзьмі таксама… і беларусаў. З нагоды, ад імя нашага народу дзякуем спадару Валеру за яго мужны ўчынак.

Далей »

Эксьперт: Феномен «бандэрафобіі» ў рускай ментальнасьці

Люты 14, 2010 | Каментары (5)

Ігар Лосеў (паводле www.delfi.ua/news/daily/ua-ru/ekspert-fenomen-banderofobii-v-russkom-soznanii.d?id=763051&l=fplead)

d091d0b0d0bdd0b4d18dd180d0b0Сярод чытачоў нашага сайта напэўна няма ніводнага, хто б ня ведаў пра нядаўняе наданьне Юшчанкам званьня Героя Ўкраіны Сьцяпану Бандэру. Натуральна, гэтую падзею віталі ўсе прыстойныя ўкраінцы, беларусы (у тым ліку сябры нашай рэдакцыі), шмат іншых прыстойных людзей ва ўсім сьвеце. Катэгарычна супраць, часта ў абразьлівай форме, выступіла аб’яднанае кубло соцыяпаразітных сіл у складзе прадстаўнікоў расейскай іперыякратыі, сіяністаў і польскіх імперыялістаў (гл. напрыклад тут: www.izvestia.ru/news/news229768; kp.ru/photo/477616; www.svobodanews.ru/content/transcript/156996; www.delfi.ua/news/daily/foreign/polyaki-proveli-akcii-protesta-protiv-bandery.d?id=750149; www.delfi.ua/news/daily/news/glavnyj-ravvin-ukrainy-ili-bandera-ili-ya.d?id=740180; kavkazcenter.com/russ/content/2010/01/30/70336; susvet.info/kanets-syabroustvu). Наша стаўленьне да ўзьніклага супрацьстаяньня мы выказалі адназначна (гл. nashaziamlia.org/2010/02/04/2983/#more-2983) – мы на баку ўкраінскага народу. Аднак сітуацыя патрабуе дадатковага тлумачэньня. У якасьці такога падаем артыкул сп-ра І.Лосева. Прапануем чытачам зьвярнуць таксама ўвагу на метады працы НКВД, якія доказна выкрываюцца.

Рэдакцыя.

Далей »

Што такое культура?

Люты 12, 2010 | Каментары (8)

Павал Біч (кандыдат тэхнічных навук)

d091d196d187-2Падаем чарговы артыкул нашага цяпер ужо сталага аўтара (гл. іншыя артыкула Паўла Біча на сайце). На гэты раз ён на фоне крытычнага стаўленьня да выказваньняў вядомага філосафа Валянціна Акудовіча (гл.фота 2), які, аказаваецца, як і Ўладзімір Мацкевіч (фота 4), прапануе беларусам стаць “рускамоўнай нацыяй” (цяпер будзем ведаць пра абодвух, разам зь Сямёнам Букчыным, фота 3, якога П.Біч крытыкаваў раней…), падае цікавую і важкую аргументацыю на карысьць нашай мовы, культуры, гістарычнай памяці. Мяркуем, артыкул будзе карысным усім прыстойным беларусам. Найбольш істотнае мы, як сайт ідэалагічны, дазволілі сабе выдзяліць тоўстым шрыфтам, а асноўныя нашы каментары пакінулі пасьля артыкула.

Рэдакцыя.

Далей »

Варта паглядзець і запомніць!

Люты 10, 2010 | Каментары (2)

Рэдакцыя

d094d0b2d0b0-d0b2d18bd0b1d0b0d180d18b

 

Нядаўна ў нас адбылася чарговая невялікая падзея, але з шэрагу тых, што дазваляюць асьцярожна казаць пра фармаваньне вакол сайта зародка пэўнай грамадскай сілы. Сіла любой арганізацыі ў чым? Адзін для агульнай справы можа зрабіць нешта адно, другі – нешта іншае, трэці – трэцяе. І г.д. Усе могуць рабіць і… робяць. Тады ўсё разам па тэхналагічным ланцужку складаецца ў канчатковы вынік, які аднаму чалавеку, як правіла, не дасягнуць. Так адбылося і ў гэта раз.

Далей »

Пра ідэалагічныя карані глабальных крызісаў (частка 2)

Люты 8, 2010 | Каментары (1)

Міхаіл Аляксандраў

Сёньня зьявіліся навукоўцы і эканамісты, якія сцьвярджаюць, што прычынамі [найгалоўнымі! – Рэд.] перажываемых сьветам глабальных фінансавага і экалагічнага крызісаў на нашай планеце зьяўляюцца наступствы паступовага назапашваньня на працягу стагоддзяў немаральных і чалавеканенавісьніцкіх дактрын, выкладзеных у шэрагу духоўных ідэалогій.

Далей »

27 студзеня 2010 года – дзень Міхалевіча, Качыньскага, Пуціна, Лазара (частка 1)

Люты 2, 2010 | Каментары (15)

Рэдакцыя

d09cd196d185d0b0d0bbd0b5d0b2d196d187-d196-d09bd0b0d0b7d0b0d180Натуральна, мы ведаем, што 27 студзеня рашэньнем ААН аб’яўлена “Днём памяці ахвяр халакосту”. Мы, як нармальныя людзі, спачуваем габрэйскаму народу, які за час Другой сусьветнай вайны перажыў вялікія пакуты, панес істотныя страты. З гэтай нагоды мы, натуральна, далучаемся да ўсіх тых, хто лічыць, што чалавецтва павінна памятаць пра гэты факт. Аднак справа ў тым, што адзначэньне гэтай даты кожны раз (і на гэты раз таксама – па сутнасьці ўжо сістэматычна) азмрочваецца парай-тройкай “але”.

Далей »

Забарона на прафесію па-цяперску

Студзень 30, 2010 | Няма каментараў

Рэдакцыя

d0a6d18fd0bfd0b5d180d186d18b1Апошнія пару гадоў нашы РБ-шныя ўлады-цяперцы робяць столькі злачынстваў супраць беларусаў, што мы патанулі ў шматлікасьці фактаў і з-за гэтага даўно не абнаўлялі матэрыялы нашай рубрыкі “Фіксуем варварства ўладаў”. Але бываюць выпадкі, калі мы абавязаны назваць усё сваімі імёнамі. На гэты раз гаворка пойдзе пра ўчынкі двух людзей, фота якіх вы бачыне зьлева. На першым фота — кіраўніца ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму Таіса Данілевіч, на другім — генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч.

Далей »

Юшчанка: 25% ад ідэалу

Студзень 28, 2010 | Каментары (8)

Віталь Хромаў, Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

d09ad0b0d0bcd183d0b3d18fd0bad196-01На левым фота Троцкі (Бранштэйн), Ленін (па маці Бланк) і Каменеў (Разенфельд) у 1920 годзе. У цэнтры і справа: сёньня ў Беларусі ды па ўсёй постсавецкай прасторы адныя калечаць і дэмантуюць помнікі бальшавіцкім правадырам, іншыя працягваюць іх абагаўляць…

Калі мы працавалі над папярэднім матэрыялам, нас зьдзівіла адна акалічнасьць: амаль ніхто з украінцаў не сказаў, што галоўнай прычынай паразы Юшчанкі, а разам зь ёй і страты “вялікага памаранчавага шанцу” для ўкраінскага народу, была ня столькі слабахарактарнасьць, колькі сьветагляд пана Віктара (г.зн. як ён бачыць Сьвет, грамадскую рэчаіснасьць, што лічыць нормай у ёй) і асаблівасьць успрыняцьця ім самога сябе і сваёй ролі ў гэтым сьвеце.

Далей »

Бабка Паразка Віктара Юшчанкі

Студзень 27, 2010 | Каментары (1)

Андрэй Канаваленка - сябра «Нашої України» з 2002 по 2009 г. (узята з www.pravda.com.ua/columns/4b5f03b19dad1)

d0a3d0bad180d0b0d196d0bdd0b0-d0b2d18bd0b1d0b0d180d18b-8-d090d0bdd0b4d180d18dd0b9Па падказцы аднаго з нашых чытачоў мы вырашылі разьмясьціць на сайце яшчэ адзін аналітычны артыкул, прысьвечаны прэзідэнцтву і арганізацыі выбарчай кампаніі Віктара Юшчанкі. Асноўны пасыл, з-за якога мы так робім – трэба вучыцца на памылках. Лепш чужых. Сваіх у нас саміх хапае… Некаторыя крытычныя заўвагі дадзены па ходу артыкула.

Рэдакцыя.

Далей »

УКРАЇНА: момант ісьціны набліжаецца… (частка 4: “Масква” ня можа не прэсаваць,“Захад” — ня можа не патураць)

Студзень 26, 2010 | Каментары (3)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

d0a3d0bad180d0b0d196d0bdd0b0-d0b2d18bd0b1d0b0d180d18b-74.

У заключнай частцы кароткай серыі матэрыялаў, прысьвечаных актуальнай сітуацыі ва Ўкраіне, варта ўзгадаць пра вонкавы палітычны фон, на тле якога адбываюцца сёньняшнія драматычныя ўнутрыўкраінскія падзеі. Гэты фон, як і ў выпадку зь Беларусьсю, найперш зьвязаны з працягам даўно вядомага імперскага ціску расейскай імпербюракратыі на свае былыя калоніі й з крывадушнай пазіцыяй “Захаду”, якая хаваецца, але год за годам усё больш выходзіць наяў.

Далей »

УКРАЇНА: момант ісьціны набліжаецца… (частка 1)

Студзень 22, 2010 | Каментары (3)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

d0a3d0bad180d0b0d196d0bdd0b0-d0b2d18bd0b1d0b0d180d18b-1Калі мы сёньня кажам пра момант ісьціны для Ўкраіны (дарэчы, ня толькі для Ўкраіны), мы, як сайт ідэалагічны, маем на ўвазе ня толькі праблему, хто пасьля 7 лютага г.г. стане чарговым прэзідэнтам гэтай самай вялікай еўрапейскай дзяржавы (і, адначасна, нашага непасрэднага добрага суседа на поўдні). Мы маем на ўвазе яшчэ шэраг пытаньняў. Сярод іх: наколькі выніковым ва ўмовах імперскага ціску зьяўляецца такая форма дзяржаўнай улады, калі істотную ролю ў палітыцы адыгрывае парламент (памятаеце, на зьмены ў кірунку парламентарызму вымушана пагадзіліся самі “памаранчоўцы”, і многія “дэмакраты” ў Беларусі гэта віталі, а некаторыя працягваюць вітаць і сёньня); наколькі выніковым для абароны сапраўднай дэмакратыі й дасягненьня яе мэт ва ўсё тых жа ўмовах зьяўляецца такі стыль і зьмест прэзідэнцкага кіраваньня, які быў прадэманстраваны Юшчанкам; які лёс можа чакаць Украіну, калі сіянакратыя заблякавала прыняцьце Ўкраіны ў ЕЗ і НАТА; і да т.п. пытаньні. Але ўсё ж пачаць варта з абмеркаваньня вынікаў першага туру ўкраінскіх выбараў і прагнозу туру другога.

Далей »

Два гатункі апазіцыянераў (частка 3: інфармацыя з Wall Street сьпецыяльна для апазіцыянераў другога гатунку)

Студзень 18, 2010 | Каментары (2)

Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

d093d0b5d180d0bed196-6Хто-хто, а мы рэгулярна папярэджваем беларускіх апазіцыянераў, што стаўка на заходніх ліберастызатараў, на іх грошы ёсьць абсалютна бесперсьпектыўнай у сэнсе “змаганьня з дыктатурай за дэмакратыю ў Беларусі”. Літаральна культавым па гэтай тэме стаў наш артыкул “Адказ Гансу Віку: сярод нас лохаў няма!” (гл. nashaziamlia.org/2008/11/30/1641/#more-1641), які мае ўжо больш за 8000 праглядаў. Абагульняючы зьмест гэтага артыкула, мы больш за год таму нават вывелі 108-ы дактрынальны прынцып, які зафіксаваў, што “псеўда-ліберальная ідэалогія і грамадска-палітычная практыка … вельмі далёка адышлі ад таго, што ёсьць сапраўднай дэмакратыяй”, і што цяперашні заходні лібералізм “ня толькі не вырашае актуальных грамадска-палітычных праблем чалавецтва, а наадварот спрыяе разьвіцьцю аўтарытарна-дыктатарскіх рэжымаў”, павялічваючы небясьпеку будучага глабальнага катаклізму. Нягледзячы на тое, што нас ня чуюць, мы і далей будзем вывучаць ліберастызм і заклікаць, пакуль ня позна, адвярнуцца ад яго.

Далей »

Два гатункі апазіцыянераў альбо Хто здольны супрацьстаяць усім імперыялізмам (гатунак 2: ні тое, ні сёе…)

Студзень 17, 2010 | Каментары (3)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

d093d0b5d180d0bed196-4-d0a5d0b0d180d182d0b0d0bdd183d182d18bd18fУ першай частцы гэтага матэрыяла мы падалі некалькі прыкладаў (праз асобы і падзеі) сапраўды дэмакратычнай беларускай паставы. І хаця людзі й сітуацыі розьняцца, усіх іх аб’ядноўвае прысутнасьць волі, натуральнасьць, беларускасьць і адсутнасьць якога б там ні было грашовага інтарэсу. На гэтым фоне давайце разгледзім і прааналізуем падзеі, якія таксама датычаць людзей з апазіцыі, але маюць супрацьлеглы кантэкст.

Далей »

Два гатункі апазіцыянераў альбо Хто здольны супрацьстаяць усім імперыялізмам (гатунак 1: асобы, героі, Беларусы)

Студзень 15, 2010 | Каментары (6)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

d093d0b5d180d0bed196-1-2У свой час у адным з прынцыпаў Беларускай дактрыны (Д пр-п 114) мы зафіксавалі, што найважнейшай унутрыграмадскай супярэчнасьцю, якая сёньня прысутнічае ў Беларусі, вызначаючы зьмест падзей і будучы лёс нашага народу, ёсьць ня “выбар паміж Расеяй і Захадам”, а супрацьстаяньне паміж тымі, хто выступае за самастойнае прагрэсіўнае разьвіцьцё беларускага народу (з аднаго боку), і тымі, хто ў Беларусі імкнецца праводзіць інтарэсы расейскай тэрытарыяльнай альбо заходняй фінансавай імперыякратый (з другога боку; апошнія канкуруюць паміж сабой — гэта так, але ў пытаньні свабоды народаў, сапраўды дэмакратычнага разьвіцьця іх дзяржаў заўсёды выступаюць адзіным варожым фронтам). Атрымліваецца, не пасьпелі мы – беларусы-літвіны – вызваліцца з-пад уплыву крывавага касьцяломнага расейскага імперыялізму, як на нас ужо накатвае развадчаючы мазгі імперыялізм фінансавы — мутная ліберастычная плынь (нагадаем, ліберастызм – гэта гібрыд лібералізму з усё больш выразнымі элементамі таталітарызму). Адчуваньне такое, нібы на цябе з размытага вадой гарадскога сьметніка напаўзае брудная, смуродная, заразная жыжа.

Далей »

Андрэй Катлярчук лічыць гістарычным міфам, што ВКЛ была беларускай дзяржавай. Адкуль апусьцілася такое прасьвятленьне…

Снежань 27, 2009 | Каментары (8)

Рэдакцыя.

d09ad0b0d182d0bbd18fd180d187d183d0baУ сваім інтэрвю (гл. nashaziamlia.org/2009/12/21/2848) амбасадар Швецыі пан С.Эрыксан настойліва парэкамендаваў пазнаёміцца з поглядамі шведска-беларускага гісторыка Андрэя Катлярчука (гл. фота). Мы вырашылі скарыстацца з гэтай парады, каб пазнаёміцца і з поглядамі гэтага чалавека, і з тым, каго пан Эрыксан падае ўзорам для нас – беларусаў-літвінаў. Аднак, у якасьці зыходнага ідэалагічнага фону для нашых ацэнак мы, натуральна, будзем выкарыстоўваць наш сістэмна-гуманістычны сьветагляд, а ў якасьці персанальнага фону – паставу беларускіх патрыятычных гісторыкаў, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў. Матэрыял, які пададзены ніжэй – інтэрвю, якое гісторык Катлярчук даў карэспандэнту сайта тut.by Кастусю Лашкевічу (news.tut.by/society/154609).

Далей »

Дзьмітры Плакс: “Наша рэдакцыя ў Швецыі была накшталт альтэрнатыўнай беларускай амбасады”

Снежань 23, 2009 | Каментары (6)

Рэдакцыя.

d09fd0bbd0b0d0bad181У адным са сваіх інтэрвю (гл. перадпапярэні матэрыял) амбасадар Швецыі пан Стэфан Эрыксан параіў пазнаёміцца са шведска-беларускім гісторыкам Андрэем Катлярчуком. Мы вырашылі скарыстацца з гэтай рэкамендацыі, але для большай глыбіні пранікненьня ў сітуацыю вырашылі падаць матэрыял ня толькі пра гэтага чалавека, а і яшчэ пра аднаго беларуса, які цяпер знаходзіцца ў Швецыі. Думаем, два беларуса дапамогуць нам лепш зразумець і гэтую краіну, і сьветабачаньне, якое прапануецца нам сёньня ў якасьці ўзорнага ад імя “цывілізаванай Еўропы”. Дзьмітры Плакс, зь якім мы хацелі б пазнаёміць нашых наведвальнікаў (праз інтэрвю, якое той даў карэспаднэту tut.by Кастусю Лашкевічу) — мастак, пісьменнік, перакладчык, журналіст (гл. фота). Нарадзіўся ў 1970 г. у Мінску. Жыве і працуе ў Стакгольме. Ён добра знаёмы ўсім, хто што-кольвек чуў пра беларуска-шведскія дачыненні. Першы перакладчык сучаснай літаратуры з беларускай мовы на шведскую і наадварот. Стваральнік і кіраўнік беларускай рэдакцыі “Радыё Швецыя”, якая была цэнтрам беларускага жыцця ў Скандынавіі. Спадар Зьміцер — па сутнасці амбасадар беларускай культуры ў “Трэ крунур”, які за дзесяцігоддзе ўадзіночку зрабіў больш за цэлую ўстанову (падаецца паводле news.tut.by/culture/153389).

Далей »

Элементарны лікбез Прэзідэнта Ўкраіны для Лукашэнкі й ня толькі

Снежань 18, 2009 | Каментары (23)

Рэдакцыя

d0aed188d187d0b0d0bdd0bad0b0Ва Ўкраіне, як напэўна ведаюць многія, завяршаецца прэзідэнцкая выбарчая кампанія. Сёньня мы вырашылі падаць зьвесткі пра адзін яе фрагмент. Напярэдадні прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка выступаў на Кангрэсе ўкраінскай інтэлігенцыі ў Перыяславе-Хмяльніцкім Кіеўскай вобласці. Там ён заявіў, што спробы ўвядзеньня другой дзяржаўнай мовы (вядома якой) пагражаюць незалежнасьці Ўкраіны (паводле http://www.ukr-portal.com ды інш.).

Далей »

Зянон Пазьняк пра чарговую перасадку ў “беларускім апазіцыйным аркестры” і ролю “Захаду” ў гэтым працэсе (частка 2: наш каментар)

Снежань 15, 2009 | Каментары (10)

Выдзеліўшы ключавыя меркаваньні Пазьняка і сістэматызаваўшы іх, мы можам бачыць (натуральна, сьхематычна) актуальнае палітычная сьветабачаньне гэтага палітыка. Па найбольш істотных момантах яно мае наступны выгляд:

Далей »

Зянон Пазьняк пра чарговую перасадку ў “беларускім апазіцыйным аркестры” і ролю “Захаду” ў гэтым працэсе (частка 1: артыкулы)

Снежань 15, 2009 | Каментары (2)

Рэдакцыя

d09fd0b0d0b7d18cd0bdd18fd0baПра новую ператасоўку зашмальцаванай апазіцыйнай калоды і ролю ў гэтым працэсе г.зв. “Захаду” акрамя нас (гл. раздзелы: Такая “апазіцыя”, Прыглядаемся да “Захаду”) і лідэра БПС Сяргея Высоцкага (гл. nashaziamlia.org/2009/12/02/2811) ўжо адносна даўно і адкрыта выказваецца і пан Пазьняк. Мы прааналізавалі матэрыялы з сайтаў, дзе выстаўляюцца друкаваныя працы й інтэрвю апошняга, і вырашылі падаць пару найбольш паказальных зь іх, прысьвечаных азначанай тэме (узята адсюль www.svaboda.org/content/article/1814364 і адсюль  www.pazniak.org/mdl.php?mdl=art&cat=8&art=162). У гэтых матэрыялах мы выдзелілі тоўстым шрыфтам выказваньні, якія палічылі вартым дадаткова пракаментаваць, што і зрабілі пазьней.

Далей »

Старонка 5 з 16« Першая...34567...10...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы