Напісаць гэты артыкул мяне прымусілі ніжэй прыведзеныя каментары да артыкулаў на сайце http://nashaziamlia.org/. Чытачы, калі ласка, уважліва іх пачытайце і падумайце.
Галіна Арцёменка
nashaziamlia.org
Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.
Напісаць гэты артыкул мяне прымусілі ніжэй прыведзеныя каментары да артыкулаў на сайце http://nashaziamlia.org/. Чытачы, калі ласка, уважліва іх пачытайце і падумайце.
Галіна Арцёменка
Пра важныя падзеі, якія адбыліся ўчора, 11.11.11, у Варшаве, з усіх СМІ, дзеючых у беларускай інфармацыйнай прасторы, паведамілі Беларускае радыё “Рацыя”, тэлевізійны канал “Белсат”, “Еўрарадыё” й іхныя сайты (гл: http://new.racyja.com/news/u-varshave-masavyya-besparadki-na-dzen-nezalezhnastsi-fota; http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,5738,biesparadki-u-varshavie-na-dzien-niezaliezhnastsi.html; http://euroradio.fm/report/u-varshave-dzen-nezalezhnastsi-polshchy-adznachywsya-besparadkami-72772). Іншыя “незалежныя СМІ” – напрыклад, тая ж “Свабода” ці “Наша Ніва” – пра іх прамаўчалі, што само па сабе сімптаматычна. З кароткіх інфармацыйных паведамленьняў, узятых з названых ды іншых крыніц, а таксама фота- і відэаматэрыялаў, мы рэканструявалі агульную карціну і зьмест падзей. Спадзяемся, што пазьней нам удасца атрымаць больш дэталёвую інфармацыю, зь якой мы пазнаёмім і вас, нашы чытачы.
Рэдакцыя.
Павал Біч
Было тры спробы вярнуць уласны нацыянальны твар нашаму народу. Першая — у 1917-30 гады, другая — у 1941-44 гг., i трэцяя — на нашых вачах, у 1990-94 гг. Усе яны скончылiся паразай. Толькi з другой усё адносна ясна – яна iшла пад прыкрыцьцём замежных войскаў, а ўплыў Расеі быў зведзены да мiнiмуму. З адыходам немцаў яна скончылася, яе ўдзельнiкi былi аб’яўленыя памагатымi фашыстаў i цi былi зьнiшчаны, цi эмiгравалi на Захад. Першая спроба скончылася масавым зьнiшчэньнем нацыянальнай iнтэлігенцыi ўключна з нацыянал-камунiстамi. Трэцяя — абышлася амаль без фiзічнага вынiшчэньня нацыянальнага элементу. Гэта сьведчыць аб тым, што ў Расеi ёсьць магчымасьць русiфiкаваць нярускiя народы больш тонкiмi, чым праз масавыя забойствы, спосабамi. Заўважым, што на iншыя народы былых Саюзных Республiк гэтыя спосабы не падзейнiчалi. Ад Эстонii да Кiргiзii прайшла незваротная хваля нацыяналiзацыi, i, здаецца, Расея з гэтым зьмiрылася [пакуль будзе “Расея”, яна з гэтым не зьмірыцца. - Рэд.].
Розныя падзеі, якія адбыліся вакол мітынга 7 лістапада на Паклоннай гары ў Маскве, зьяўляюцца істотнымі крыніцамі інфармацыі пра стан расейскай “патрыятычна-імперскай” апазіцыі. Апошняе ёсьць адной са стратэгічным тэм, па якой мы імкнемся зьбіраць інфармацыю. Таму мы падаем ніжэй напісаны Алегам Дзьмітрыевым артыкул, які па гэтай праблеме (і ў сувязі з узгаданай падзеяй) падаўся нам дастаткова зьмястоўным (артыкул узяты адсюль: ананімайзер + http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/11/10/76402.shtml)
Рэдакцыя.
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
Тое, што Пуцін, верагодна — буйны карупцыянер [гл. напрыклад, папярэдні артыкул. – Рэд.], зусім не азначае, што Мядзьведзеў, прадстаўнікі яго адміністрацыі, расейскія міністры, армейскія ды іншыя генералы, дэпутаты ўсіх узроўняў, кіраўнікі СМІ, “сьвятары” РПЦ, губернатары ды іншыя чыноўнікі на месцах — лепш. Практычна ўсе расейскія імперыякраты як прадстаўнікі застарэлай соцыяпаразітнай структуры лічаць, што расейская імперыя разам з усімі яе казачнымі багацьцямі прызначана для забесьпячэньня толькі іх казачнага жыцьця. Звычайныя людзі, народы, іх правы й інтарэсы расейскіх імперцаў не хвалююць. А калі хвалююць, дык толькі як нейкі непрыемна-недарэчны, пабочны цяжар — накшталт “што ім тут трэба?”, “адчапіцеся”, “закрыць пытаньне”, “галоўнае, каб было ціха” і г.д. Такое стаўленьне расейскай імперыякратыі да сваіх кіраўнічых абавязкаў (а іншага стаўленьня ў яе і быць ня можа – не для добрага жыцьця людзей імперыі ствараюцца) заканамерна вядзе да дэградацыі “кіруемага” аб’екта. Расейскае грамадства на нашых вачах у чарговы раз спаўзае ў крызіс. Пажары, якія ахапілі Расею – толькі сімвал нарастаньня істотна больш глыбокіх грамадскіх супярэчнасьцяў (як дымок над тарфянікам можа сьведчыць пра глыбіннае гарэньне, якое ў любы момант можа перайсьці ў страшны пажар). Чытачам нашага сайта варта ведаць апошнія факты, якія пра гэта сьведчаць.
У канцы ліпеня г.г. на сайце Джэймстаўнскага фонду (ЗША) пад аўтарствам вядомага канадскага дасьледніка Дэйвіда Марплса зьявіўся артыкул, прысьвечаны верагоднасьці зьмены лукашысцкага рэжыма ў Беларусі на бліжэйшых выбарах (http://www.jamestown.org/single/?no_cache=1&tx_ttnews[swords]=8fd5893941d69d0be3f378576261ae3e&tx_ttnews[any_of_the_words]=Belarus&tx_ttnews[tt_news]=36650&tx_ttnews[backPid]=7&cHash=d3f10ef9d8). Пра гэта мы даведаліся з сайта радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/2111172.html). Мы вырашылі зрабіць уласны пераклад гэтага артыкула і выставіць на нашым сайце, каб абмеркаваць некалькі пытаньняў.
Рэдакцыя.
Павал Біч
У працяг папярэдняга матэрыяла выстаўляем артыкул паважана спадара Паўла і, адначасна, нашага сталага аўтара. Дыскусійныя моманты (а яны ёсьць) будуць абмеркаваныя пасьля артыкула.
Рэдакцыя.
Рэдакцыя
23. У папярэдніх частках данай серыі матэрыялаў мы імкнуліся дайсьці да праўды адносна тых падзей, якія адбыліся 10 красавіка пад Смаленскам, а празь іх да той Праўды пра сітуацыю ў сьвеце, якую гэтыя падзеі высьвецілі. Час паразважаць пра палітыку і палітыкаў (матэрыял ілюструецца калажам з выявай польскіх “левых”, якія ўключаюць Туска, Камароўскага, Сікорскага, Кліха, іншых, падпісаным “Пальшавікі”; справа на ўстаўцы пададзена фота Васіля Блахіна, які ў 1940 годзе менш чым за месяц асабіста расстраляў каля 7.000 палякаў і беларусаў пад Катыньню; каб ня вымарацца крывёй, Блахін апранаў скураны фартук, страляў зь нямецкага “вальтэра”, бо той ня так пераграваўся; за сваю працу ён атрымаў званьне генерала НКВД і памёр ў 1955 годзе у сваёй маскоўскай кватэры ў атачэньні блізкіх і паплечнікаў…).
Павал Біч
Іван Саланевіч — публіцыст, журналіст і грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў 1891 г. у беларускай сям’і на Гарадзеншчыне. Абодва яго дзяды былі сельскія сьвятары РПЦ, бацька — школьны настаўнік. Вучыўся ў Гарадзенскай ды Віленскай гімназіях і на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Спартсмен — барэц і гіравік. Выступаў у цырках, сумяшчаючы гэтыя заняткі з прафесіяй журналіста. Абедзве рускія рэвалюцыі катэгарычна не прыняў. Вызнаваў праваслаўна-манархічны перакананні, любіў называць сябе беларускім мужыком, ідэалізаваць самадзяржаўную манархію, называючы яе «дыктатурай праваслаўнага сумлення».
Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў
Давайце падсумуем кароткую серыю матэрыялаў, прэзентуючых думкі й спадзевы тых, хто называе сябе рускімі нацыяналістамі ды рускімі нацыянал-дэмакратамі. Нагадаем, гэта ўсе тыя, хто ва ўмовах выбару, які агучаны ў загалоўку, абірае другое. Мы шмат гадоў сочым за трыма асобамі, якія ня толькі далучаюць сябе да рускага народу, а і зьяўляюцца выбітнымі (у тым сэнсе, што яны выпінаюцца над іншымі) ідэалогамі рускага нацыяналізму (гл. фота: зьлева — Аляксей Шырапаеў, уверсе — Пётар Хамякоў, унізе — Уладзіслаў Карабанаў). Тры папярэднія артыкулы, выстаўленыя на сайце, паказалі сёньняшнія думкі даных асоб. Час і нам іх прааналізаваць, зыходзячы, натуральна, з нашай — беларуска-літвінскай, гуманістычнай — сістэмы каштоўнасьцяў.
Аляксей Шырапаеў (паводле www.inache.net/print/signs/426)
У заключэньні кароткага шэрагу меркаваньняў, выказваемых рускімі нацыяналістамі й нацыянал-дэмакратамі што да бліжэйшай будучыні Расеі, выстаўляем артыкул добра вядомага нашым чатачам А.Шырпаева. На наш погляд, аўтар выказвае некалькі ідэй, якія маюць прынцыповае значэньне для паўнаты ахопу разглядаемай тэмы.
Рэдакцыя.
Уладзіслаў Карабанаў, Глеб Шчарбатаў (паводле www.ari.ru./doc/?id=3339)
Як абяцалі ў завяршэньні папярэдняй серыі матэрыялаў, у бліжэйшых публікацыях мы пакажам узоры бачаньня расейскай рэчаіснасьці й яе будучыні (а таксама стаўленьня да гэтай будучыні) тымі, хто называе сябе «рускімі нацыяналістамі» ці «рускімі нацыянал-дэмакратамі». Гэта тыя людзі, якія каштоўнасьці рускага народу ставяць вышэй за «абавязковае захаваньне цэласьці Расеі» (прынамсі, на словах). Іх бачаньне сітуацыі ёсьць актуальным у сувязі з магчымым пераходам Расеі ў бліжэйшыя гады альбо ў стан фінансавай імперыі пад кіраўніцтвам ліберал-імперастаў, альбо вяртаньнем яе ў стан імперыі тэрытарыяльнай пад кіраўніцтвам класічнай расейскай імперыякратыі. У даным выпадку мы выстаўляем артыкул вядомых расейскіх «арыйцаў», за якімі сочым больш за 10 гадоў. Стылістыка артыкула ў многім захаваная, падрыхтуйцеся да гэтага…
Рэдакцыя.
Ігар Лосеў (паводле www.delfi.ua/news/daily/ua-ru/ekspert-fenomen-banderofobii-v-russkom-soznanii.d?id=763051&l=fplead)
Сярод чытачоў нашага сайта напэўна няма ніводнага, хто б ня ведаў пра нядаўняе наданьне Юшчанкам званьня Героя Ўкраіны Сьцяпану Бандэру. Натуральна, гэтую падзею віталі ўсе прыстойныя ўкраінцы, беларусы (у тым ліку сябры нашай рэдакцыі), шмат іншых прыстойных людзей ва ўсім сьвеце. Катэгарычна супраць, часта ў абразьлівай форме, выступіла аб’яднанае кубло соцыяпаразітных сіл у складзе прадстаўнікоў расейскай іперыякратыі, сіяністаў і польскіх імперыялістаў (гл. напрыклад тут: www.izvestia.ru/news/news229768; kp.ru/photo/477616; www.svobodanews.ru/content/transcript/156996; www.delfi.ua/news/daily/foreign/polyaki-proveli-akcii-protesta-protiv-bandery.d?id=750149; www.delfi.ua/news/daily/news/glavnyj-ravvin-ukrainy-ili-bandera-ili-ya.d?id=740180; kavkazcenter.com/russ/content/2010/01/30/70336; susvet.info/kanets-syabroustvu). Наша стаўленьне да ўзьніклага супрацьстаяньня мы выказалі адназначна (гл. nashaziamlia.org/2010/02/04/2983/#more-2983) – мы на баку ўкраінскага народу. Аднак сітуацыя патрабуе дадатковага тлумачэньня. У якасьці такога падаем артыкул сп-ра І.Лосева. Прапануем чытачам зьвярнуць таксама ўвагу на метады працы НКВД, якія доказна выкрываюцца.
Рэдакцыя.
Рэдакцыя
2.
У свой час мы ўжо інфармавалі вас — нашых чытачоў — пра слабасьці Віктара Юшчанкі як палітыка і пра некаторыя яго плюсы на фоне іншых вядомых нам кіраўнікоў (гл., напрыклад, тут: nashaziamlia.org/2006/11/23/406; nashaziamlia.org/2009/12/18/2843). Сёньня свае ацэнкі 5-гадовага прэзідэнцтва пана Юшчанкі (паколькі яно заканчваецца) прапануюць многія. Мы выбралі найбольш цікавыя на наш погляд матэрыялы і падаем вам.
Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
У першай частцы гэтага матэрыяла мы падалі некалькі прыкладаў (праз асобы і падзеі) сапраўды дэмакратычнай беларускай паставы. І хаця людзі й сітуацыі розьняцца, усіх іх аб’ядноўвае прысутнасьць волі, натуральнасьць, беларускасьць і адсутнасьць якога б там ні было грашовага інтарэсу. На гэтым фоне давайце разгледзім і прааналізуем падзеі, якія таксама датычаць людзей з апазіцыі, але маюць супрацьлеглы кантэкст.
Да нашага папярэдняга артыкула нейкі Ільля даў дастаткова зьневажальны рускамоўны каментар ды яшчэ даслаў спасылку на выступ у фармаце YouTube нейкага самаўлюбёнага тыпа сьпецыфічнага выгляду і з такім жа прозьвішчам (Васерман), які заяўляе, што “беларускай і ўкраінскай моваў… не існуе”; маўляў, “гэта — дыялекты рускай мовы”. Аргументацыя Васермана нікчомная, прыцягнутая за вушы (разумеем, такая была зададзена ўстаноўка яго гаспадарамі; з такім жа посьпехам, было б жаданьне, можна заявіць, што на Зямлі ўвогуле існуе толькі адна мова, паколькі мовы ўсіх народаў сьвету складаюцца са слоў), затое сама падзея мае прынцыповае значэньне. З гэтай нагоды мы часова перапыняем нашы планы і выстаўляем на сайце адзін зь нядаўніх артыкулаў рускіх шавіністаў-імперыялістаў – г.зв. “арыйцаў” (узята з www.ari.ru/doc/?id=3384). Мы добра ведаем, хто яны такія, як, спадзяемся, і нашы чытачы. Але, па-першае, у пададзеным ніжэй артыкуле Г.Шчарбатага ёсьць прынамсі адно вельмі важкае меркаваньне, якое варта цьвёрда засвоіць максімальнай колькасьці беларусаў; а, па-другое, пасьля нашага адказу (у такой форме) мы маем права спадзявацца, што “ільлі” й “васерманы” больш ня будуць сунуць свае насы ў нашы справы. Мы – беларусы, украінцы, летувісы, іншыя народы – як-небудзь самі разьбярэмся і ў сваіх мовах, і ў іншых сваіх каштоўнасьцях ды праблемах…
Рэдакцыя.
Барыс Керзач, Алесь Астроўкі
Эх, калі б мы маглі ўплываць на рэгламент Чысьцілішча… Тады ў сьпіс найбольш цяжкіх грахоў, з-за якіх нябожчыка трэба адразу адпраўляць у пекла і не глядзець ні на што іншае, мы б абавязкова ўпісалі “прыпісваньне чужых грахоў невінаватым людзям” і “здрада свайму народу”. Пасьля гэтага мы б зрабілі ўсё магчымае, каб кожны чалавек на Зямлі ведаў пра гэта. Бо, відаць, інакш розныя максімюкі-лісецкія яшчэ доўга будуць працягваць сваю гнюсную справу… Але давайце ўсё па парадку.
Палітвыканкам Усеўкраінскага аб’яднаньня “Свобода”
Як мы падазраем існаваньне ўзаемадзеяньня цяперскага рэжыму з польскімі імперыялістамі, накіраванае супраць беларускага народу, так і ўкраінцы падазраюць супрацоўніцтва ўраду Нямеччыны з расейскай імперыякратыяй, накіраванае супраць украінскага народу. Матэрыял (фактычна заяву), які падаецца ніжэй, падказаў адзін з нашых чытачоў (паводле www.svoboda.org.ua/dokumenty/zayavy/011532). Сімвалам таго, што супрацоўніцтва расейскай імперыякратыі й урадавай бюракратыі Нямеччыны пачалося даўно, хай будзе фота, пададзенае ніжэй.
Рэдакцыя.
Пётр Садоўскі
Гэты артыкул быў апублікаваны ў “Народнай волі” 30 красавіка г.г., а 6 траўня – на сайце ПБНФ (pbnf.org/2009/05/06/pjotr-sadoski.-cyvilizacyjjnyja-kashtonasci-i.html). Падаем яго як прыклад таго, што і ў Партыі БНФ пачалі зьяўляцца асобы, здольныя крытычна глядзець ня толькі на “Ўсход”, а і цьвяроза – на “Захад”.
Рэдакцыя.
Валянцін Акудовіч (паводле baj.by/belkalehium/lekcyji/litaratura/akudovicz01_3-4.htm; частка артыкула “Нацыянальная парадыгма: Ракурс канцэптуальнай перамены”)
Мы хацелі, былі, завяршыць на дадзеным этапе (толькі на дадзеным) тэму “Беларускі народ у Другой сусьветнай вайне”, падаўшы артыкул паважанага філосафа з разьлікам на добрае абагульненьне. На жаль, гэтага не атрымалася. Пан Акудовіч, якога мы заўважылі на фоне акцыі з “картай апалячанага”, у дадзеным выпадку нас у многім расчараваў (не ва ўсім!). У чым канкрэтна, мы патлумачылі па ходу тэкста і пасьля яго. Наша задача ператвараць недахопы ў перавагі, як мінімум, у лепшую арыентацыю ў сучаснай рэчаіснасьці. Ідэалагічны фармат нашага сайта гэта зрабіць дазваляе. У цэлым жа высьвятляецца, што тэма лёсу беларусаў у Другой сусьветнай вайне павінна стаць адной з важнейшых на нашым сайце. Бо беларуская ідэалогія без фармуляваньня свайго стаўленьня да тых падзей, на жаль, паўнавартаснай ня будзе…
Рэдакцыя.
Сяргей Высоцкі
Апошні час у Беларусі так пачала складацца сітуацыя, што падзеі Другой сусьветнай вайны на нашай тэрыторыі зноў набываюць актуальнасьць. І гэта нягледзячы на тое, што з тых часоў прайшло ўжо 2/3 стагоддзя. У якой абстаноўцы мусілі знаходзіцца беларусы, у т.л. і лепшыя зь іх? Ці маем мы права асуджаць іх хаця б за нешта? Як ставіцца да ўчынкаў тых, хто выкарыстоўваў любыя магчымасьці, каб ратаваць наш народ, каб вярнуць яму памяць і годнасьць пасьля столькіх гадоў царскага ды бальшавіцкага тэрораў? А як бы кожны з нас паводзіў сябе на іх месцы? У чым прычына, што сапраўдныя героі беларускага народу, ня горшыя за ўкраінскіх ці летувіскіх, у той час былі, а мы – беларусы – так мала пра іх ведаем? Цяпер мы будзем імкнуцца больш надаваць увагі гэтым пытаньням – будзем даваць слова тым, каму ёсьць што сказаць на гэты конт, а таксама тым, хто быў непасрэдным сьведкам тых падзей. Сёньня рэсурсы сайта для абнародаваньня сваёй пазіцыі прадастаўлены вядомаму патрыёту Беларусі, сапраўднаму зьмястоўнаму дэмакрату, лідару Беларускай Партыі Свабоды Сержуку Высоцкаму.
Рэдакцыя.