nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.4.5. Расея

Барыс Міронаў: «Я – салдат на гэтай вайне!» (частка 2)

4 студзеня, 2008 | 2 каментарыя

Далей »

Барыс Міронаў: «Я – салдат на гэтай вайне!» (частка 1)

3 студзеня, 2008 | Няма каментараў

���она� �.JPG

Падаем інтэрвю Барыса Міронава – былога Міністра друку й інфармацыі РФ. Пры ўсёй неадназначнасьці стаўленьня да яго самога (напрыклад, у многіх выпадкаў, калі ён гаворыць “габрэі”, мы б напісалі “сіяністы”), лічым вартым прыслухацца да многіх яго цьверджаньняў і фактаў. Акрамя таго, варта паважаць людзей, якія ахвяруюцца за свой народ і якіх прэсуюць… (паводле www.rusprav.org/2007/74.htm). 

Рэдакцыя.   

Далей »

Методыка супрацьдзеяньня крамлёўскай агентуры

2 студзеня, 2008 | 2 каментарыя

�а���зан�.JPG

Пасьля азнаямленьня з рэальным станам расейскага грамадства і крамлёўскай улады, а таксама з залежнасьцю апошняй ад сусьветнай закулісы, лагічна азнаёміцца з рэакцыяй на ўсё гэта разумных і сьмелых расейцаў, якія прэзентуюць адрозныя кірункі рускай нацыянальна-дэмакратычнай плыні. Як яны самі ацэньваюць сітуацыю, што робяць ці прапануюць рабіць? У сувязі з жаданьнем атрымаць хаця б сьхематычны адказ на гэтае пытаньне, мы выстаўляем тры артыкулы, якія несумніўна могуць быць павучальнымі й для нас – дэмакратаў беларускіх (хаця, вядома ж, далёка не з усім мы можам пагадзіцца). Першы з артыкулаў належыць Уладзіміру Фралову, больш вядомаму як Яраўрат. Калі ФСБ закрыла яго ЖЖ, артыкул Яраўрата – той, які пададзены ніжэй – быў выстаўлены ў блогу Ўладзіміра Букоўскага (усё ж не дарма мы рэкламавалі гэтага чалавека!). Выстаўляецца паводле community.livejournal.com/bukovsky_2008/110650.html

Рэдакцыя.

Далей »

Чаму сабакагаловы “чалавек году” аддаў перавагу “блакітнаму варышцы” (Д пр-п 85)

31 снежня, 2007 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Ð�Ñ�дзÑ�, Ð�Ñ�Ñ�Ñ�.JPG 

Нагадаем. Апошніх восем артыкулаў з фактамі й думкамі, пададзенымі ў іх, былі выстаўленыя для таго, каб найглыбей прааналізаваць падзею “вымушанай праўды”, якой стала абраньне Пуціным Мядзьведзева ў якасьці свайго пераемніка. Давайце падагулім сабранае і паспрабуем удакладніць, у якім стане знаходзіцца расейская імперыя і яе імперыякратыя, а таксама паспрабуем сфармаваць прагноз што да лёсу Беларусі ў бліжэйныя 2-4 гады.

  Далей »

Плюшавая рэвалюцыя зьверху: “Пуцін закончыў перадпродажную падрыхтоўку, продажам Расеі зоймецца Мядзьведзеў”

30 снежня, 2007 | Каментары (1)

���� � пе�аемн�к.JPG

А вось меркаваньне яшчэ аднаго расейскага дэмакрата на конт чарговай крамлёўскай “ракіровачкі”. Ня будзем хаваць, яно вельмі блізкае да нашага. Артыкул належыць аглядальніку інтэрнэт-праекта “Саюз Народных Рухаў РФ” А. Ермалаеву (паводле http://www.snd-su.ru; kavkazcenter.com/russ/content/2007/12/18/55092.shtml)

Рэдакцыя.  

Далей »

Навошта Кандаліза Райс дапамагае сілавікам у Крамлі застацца пры ўладзе

29 снежня, 2007 | Каментары (1)

�ла���на� 2.JPG

Апошнім кірункам збору матэрыялу вакол разглядаемай “падзеі вымушанай праўды” зьяўляюцца водгукі людзей – прадстаўнікоў розных ідэалагічных плыняў. Як мы ўжо паказалі, рускія імпер-шавіністы вылучэньне Мядзьведзева Пуціным ацанілі скрайне негатыўна, сіяністы і псеўда-лібералы Захаду наадварот – пазітыўна. Застаецца адно – паслухаць людзей, якія захоўваюць дэмакратычныя ідэалы. Таму мы прапануем пазнаёміцца з меркаваньнем Андрэя Іларыёнава – былога дарадцы Пуціна (падаецца паводле www.cato.ru/pages/151?idpage=69&idcat=421&parent_id=4; а таксама The Washington Post, www.gazetaby.com/index.php?sn_nid=10382&sn_cat=37)

Рэдакцыя.

Далей »

Захад пра “пераемніка”: “У 100 разоў лепей, чым Іваноў”

29 снежня, 2007 | Няма каментараў

�вано�, ��дз�в.JPG

Яшчэ адзін кірунак збору матэрыялаў вакол “падзеі вымушанай праўды”, якой стала прызначэньне Мядзьведзева пераемнікам Пуціна, зьвязаны з аналізам рэакцыі ліберальнага Захаду на яе. Падаем гэтыя матэрыялы.

Рэдакцыя.

Далей »

Біяграфія Мядзьведзева як план для патрыётаў

27 снежня, 2007 | Каментары (1)

Аналітычны аддзел арі.ру (паводле ariru.info/doc/?id=3015)

Ð�Ñ�Ñ�Ñ�, Ð�Ñ�дзÑ�.JPG 

2 сакавіка 2008 года ў краіне прызначаныя выбары іх прэзідэнта. Імя першага кандыдата рэжыма ўжо заяўлена. Гэта пан Мядзьведзеў, запісаны ў пасьведчаньні аб нараджэньні як Дзьмітры. Пакуль ён выконвае абавязкі віцэ-прэмьера Расеяніі. Гэтага чалавека нейкія сілы плануюць зрабіць прэзідэнтам для 120 мільёнаў рускіх. Патрэбна гэта рускім ці не, чым гэта ў канчатковым выніку абярнецца для рускіх – думаем, і так зразумела. Узьнікае пытаньне: як мы можам паўплываць на сітуацыю, дзеючы ва ўмовах рэпрэсіяў, ціску, забаронаў у надзвычай несяброўскім асяроддзі?

Далей »

Пераемнікам прызначаны чалавек, які ім ніколі ня будзе

27 снежня, 2007 | Няма каментараў

Міхаіл Салтан, Глеб Шчарбатаў (паводле ariru.info/doc/?id=3014)

����, ��дз�в.JPG

Першага віцэ-прэм’ера і юрыста зь нягромкім голасам і мяккімі манерамі ў якасьці кандыдата ў прэзідэнты абралі “Единая Россия”, Аграрная партия, “Справедливая Россия” і “Гражданская сила”. Тры канфесіі дабраславілі Мядзьведзева: ён веруючы, інтэлігент (З паведамляньняў прэсы Расеяніі).

Далей »

Каментары да чутак: грызіцеся самі й у Гаагу таксама самі

25 снежня, 2007 | Няма каментараў

Пётар Хамякоў

Ð�Ñ�Ñ�Ñ�, Ð�Ñ�дз, Ð�ваноÑ�.JPG 

З  папярэдніх артыкулаў мы пазнаёміліся з адной групай фактаў, неабходных для аналізу “вымушанай падзеі голай праўды”. Гаворка ішла пра сацыяльна-эканамічнае становішча Расеі. Пераходзім да аналізу пераемніка – г.зн. самога сп-ра Мядзьведзева. Паспрабуем высьветліць, да якога народу ён належыць, якую мае сістэму поглядаў, кола сяброў і г.д. Нас будзе цікавіць усё тое, што адказвае на пытаньне: хто ён такі? Натуральна, зьмястоўных адказаў на гэтае пытаньне ў яго афіцыйнай біяграфіі ня знойдзеш. Трэба зноў ісьці да ворагаў пуцінскага рэжыму і “пытацца” ў іх. Таму мы і падаем артыкулы з сайта рускіх шавіністаў  ari.ru (дадзены артыкул выстаўляецца паводле ariru.info/doc/?id=3018).

Рэдакцыя.

Далей »

Тэхналогія дэмаграфічнай сьмерці Расеі

25 снежня, 2007 | Няма каментараў

Рада���� Ра�е�.JPG

А вось погляд на сучасны стан Расеі чалавека з патрыятычна-імперскага лагеру –Эдуарда Самойлава. Паводле www.apostol.obninsk.ru/tex

Далей »

Чаму Пуцін зусім не жадае застацца прэзідэнтам

24 снежня, 2007 | Няма каментараў

��лко��к�.jpg

У палітыцы бываюць рэдкія і таму надзвычай каштоўныя сітуацыі (назавем іх “вымушаная падзея голай праўды”), якія ва ўмовах сталай хлусьні палітыкаў пераўтвараюцца ў апорныя кропкі, ня менш важкія па сваіх магчымасьцях для навуковага аналізу, чым тыя, што стварае эфект “крука ў лесе” (апошні мы ўжо выкарыстоўвалі ня раз). Такой “падзеяй праўды” стала нядаўняе прызначэньне Пуціным свайго пераемніка на пасадзе прэзідэнта РФ. У гэтым рашэньні ні згуляць, ні схлусіць немагчама; а, між тым, яно дазваляе зразумець многія “падвязкі”, якія кіруюць сёньня расейскай імперыякратыяй і звонку, і знутры. Таму наперадзе ў нас вялікая аналітычная праца. Лічым вартым пачаць яе з высьвятленьня аб’ектыўнага  эканамічнага і грамадска-палітычнага стану расейскай імперыі. Выслухаем прыхільнікаў альтэрнатыўных ідэалагічных кірункаў – спосаб наблізіцца да аб’ектыўнасьці. На пачатак падаем цікавае інтэрвю прадстаўніка ліберальнай плыні, стваральніка расейскага Інстытута нацыянальнай стратэгіі Станістала Бялкоўскага (паводле  kavkazcenter.com/russ/content/2007/11/14/54365.shtml). Інтэрвю было дадзена замежнаму журналісту і да таго, як Пуцін абвясьціў сваім перамнікам Мядзьведзева.

Рэдакцыя.

Далей »

ФСБ і МУС – галоўныя крымінальныя “дахі” на Расеі

11 лістапада, 2007 | Няма каментараў

(паводле http://kavkazcenter.com/russ/content/2007/10/30/54053.shtml)

ФС� ���.JPG

Далей »

Перадвыбарны маніфест Уладзіміра Букоўскага: РАСЕЯ НА ЧЭКІСЦКІМ КРУЧКУ (частка 2)

11 лістапада, 2007 | Няма каментараў

Далей »

Перадвыбарны маніфест Уладзіміра Букоўскага: РАСЕЯ НА ЧЭКІСЦКІМ КРУЧКУ (частка 1)

10 лістапада, 2007 | Няма каментараў

��ко��к�.JPG

Мы лічым гэты матэрыял надзвычай каштоўным з пазіцый дастаткова дакладнага тлумачэньня мінулага, сёньняшняга стану і магчымай будучыні расейскай імперыі – нашай галоўнай небясьпекі на ўсходзе. Шмат думак паважанага Ўладзіміра Букоўскага могуць быць выкарыстаны і для фармаваньня Праграмнага вобразу будучай беларускай дзяржавы (паволе http://blogsnews.ru/doc_17193/).

Рэдакцыя.

Далей »

Масква – вітрына Расеі (гісторыя жыцьцёвага досьведу)

10 лістапада, 2007 | Няма каментараў

�а�ква �ап�а�дна�.JPG

Прапагандысцкая машына расейскай імперыякратыі малюе нам вобраз “Расеі”, як “вялікай, магутнай, персьпектыўнай дзяржавы, дзе будуць справядліва ўладкаваныя інтарэсы ўсіх людзей”. Калі сёньня яна яшчэ не такая (і ніколі не была), дык, маўляў, хутка будзе такой. Чакайце… Гэты вобраз, якім стала напампоўваюць галовы тых, на каго распаўсюджвае свой уплыў прапагандыская машына імперыі (а на тэрыторыю нашай Беларусі гэты ўплыў усё яшчэ распаўсюджвацца), і ёсьць галоўная прылада паразітнай імперыякратыі! З дапамогай гэтага вобразу яна пераўтварае патэнцыйна свабодных і маральных людзей ў… салдат і рабоў імперыі – у злачынцаў супраць сябе ды іншых. Жахлівае пераўтварэньне, сатанінскае. Таму адна з задачаў, якую ставіць наша рэдакцыя – даць людзям праўдзівыя зьвесткі аб рэальным стане спраў. Артыкул звычайнага амерыканца (чалавека ідэалагічна абсалютна незаангажаванага), які паспрабаваў рэальна пажыць нават у расейскай вітрыне – Маскве, і ня вытрымаў, кінуў усё, уцёк – яшчэ адно папярэджаньне тым беларусам, якія падпалі пад прапагандыскі ўплыў расейскай імперыякратыі (паводле http://fishki.net/comment.php?id=27859)

Рэдакцыя.

Далей »

Безнадзейная Расея

9 лістапада, 2007 | Няма каментараў

Барыс Стамахін, палітвязень (паводле http://eldarova.livejournal.com/33908.html)

СÑ�амаÑ�Ñ�н 2.JPG 

Крамлёўскі лялячны тэатр адчыняе чарговы сезон і рыхтуецца да грандыёзнага спекталя. На сьнежань 2007 г. прызначаныя так званыя “выбары ў Дзяржаўную Думу Федэральнага Сходу Расейскай Федэрацыі”.

Далей »

Закат “Рускага марша”. Ці надоўга? (Частка 2)

8 лістапада, 2007 | Няма каментараў

Віктар Увераў (паводле http://ariru.info/doc/?id=2985 за 2007-10-30)

Далей »

Закат “Рускага марша”. Ці надоўга? (Частка 1)

8 лістапада, 2007 | Няма каментараў

Р��к� ���к.JPG

У гэтым годзе 4 лістапада, калі ў Менску адбываўся г.зв. “Сацыяльны марш”, у Маскве адбываўся ўжо традыцыйны г.зв. “Рускі марш”. Маштаб яго на гэты раз быў значна меншы, чым летась (тым часам, як летась адзін з арганізатараў абяцаў “мільён чалавек на вуліцах” у 2007 годзе; больш цьвярозыя разлічвалі сабраць 10 тысяч; па зьвестках саміх арганізатараў прыйшло каля 2 тысячаў чалавек). У гэтай тэндэнцыі, у іншых падзеях мы ўбачылі шмат павучальнага для нас. Аналіз зьместу валтузьні, якая мае месца ў шэрагах апазіцыі й вакол яе ў Беларусі, на Расеі, ва Украіне, а таксама ў польскай, прыбалтыйскай ды іншых палітычных прасторах, дазваляе ўсё сьмялей казаць пра агульныя заканамернасьці, універсальныя механізмы.

Далей »

Тысячагоддзе Казані і барацьба за самастойнасьць татарскага народу

15 кастрычніка, 2007 | 3 каментарыя

Гульнара Хасанава, радыё “Азатлык” (паводле www.kavkazcenter.com/russ/content/2005/08/31/37248.shtml)

�азан�, к��мл�.JPG

Сімбалічным стаў сам пачатак урачыстасьцяў, прысьвечаных 1000-годдзю галоўнага горада Татарстана: мясцовыя ўлады пад ціскам татарскай грамадскасьці адмовіліся ад усталяваньня помніка Пятру І – любімаму імператару Ўладзіміра Пуціна.

Далей »

Фіна-вугорскія народы таксама патрабуюць незалежнасьці ад Масквы

13 кастрычніка, 2007 | 2 каментарыя

Дзьмітры Арлоў (узята з www.kavkazcenter.com/russ/content/2005/08/17/36746.shtml)

Ф�на-в�го��к� ��мвал.JPG

З больш чым 25 мільёнаў фіна-вуграў, якія пражываюць у сьвеце, каля 3 мільёнаў жывуць у Расеі, на тэрыторыі сямі “Суб’ектаў РФ” – у рэспубліках Карэлія, Комі, Марый Эл, Мардовія, ва Ўдмурцкай Рэспубліцы, а таксама Комі-Пермяцкай і Ханты-Мансійскай аўтаномных акругах. Яшчэ ў 19 рэспублікаў і абласьцях РФ, ад Пскова да Томска, ёсьць значныя фіна-вугорскія дыяспары. Усе 7 тытульных рэгіёнаў пераважнага пражываньня фіна-вуграў аформлены як нацыянальна-дзяржаўныя альбо нацыянальна-тэрытарыяльныя ўтварэньні. Фіна-вугорскія “суб’екты федэрацыі” разьмешчаныя на гіганцкай тэрыторыі ў 1,256 млн. кв.км, што амаль у 10 разоў больш, чым плошча ўсіх рэспублік Паўночнага Каўказу.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы