nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.4.5. Расея

Пуцін рыхтуе расейскую імперыю да ўдара ў адказ

Снежань 5, 2011 | Каментары (6)

Артыкул, які выстаўлены ніжэй (у арыгінале “Putin prepares the Russian empire to strike back”), нядаўна быў напісаны каментатарам Сайманам Цісдала і надрукаваны ў якасьці рэдакцыйнага ў папулярным брытанскім выданьні The Guardian (гл. http://www.guardian.co.uk/commentisfree/2011/dec/01/putin-prepares-russian-empire). Выстаўляем яго і мы. Робім гэта, каб на брытанскім узоры паказаць, як у апошні час зьмянілася стаўленьне да Расеі на Захадзе. А, між тым, усяго толькі 5 гадоў таму ўсё тое ж брытанскае выданьне прапагандавала зусім іншыя погляды (гл. тут: http://nashaziamlia.org/2006/12/24/464/#more-464 - “Асьцярожна, The Guardian!”). Тады брытанцы з энтузіазмам, фантазіяй, месцамі вычварна, даходзячы да блюзьнерства, баранілі імперскасьць Расеі. Яна іх не пужала, не бянтэжыла, а наадварот — узбуджала… Цяпер усё выглядае наадварот (і тон, і кантэкст, і мэтанакіраванасьць). Што стала прычынай такіх перамен? Толькі адно: калі з-за шматсотгадовай крывавай імперыі пакутавалі іншыя народы, брытанцам было пляваць. Калі ж пачалі закранаць за жывое іх саміх (зьявілася пагроза эканамічнага шантажу і нават нацэльваньня расейскіх ядзерных ракет на Захад), разуменьне рэчаіснасьці ў рэдактараў і выдаўцоў таго ж The Guardian зьмянілася на супрацьлеглае… Ну, ні якой адказнасьці, рэспектабельнасьці. Ганьба! Раім параўнаць абодва артыкулы, каб атрымаць карысны досьвед…

Рэдакцыя.

Далей »

Навадворская: руская мова – палітычная прылада імперыі

Снежань 3, 2011 | Каментары (6)

Нядаўна двое расейскіх праваабаронцаў Валерыя Навадворская (далей, В.Н.) і Канстанцін Баравы (далей, К.Б.; гл. фота) далі інтэрвю парталу TVNET (браў інтэрвю Андрэй Мураўеў). У ім яны апавялі аб сваім стаўленьні да актуальных (у т.л. ускосна і для Беларусі) падзеях у Латвіі. Рэдка бывае, калі мы амаль з усім згодныя зь людзьмі. У дадзеным выпадку гэта так (выключэньне датычыць адценьняў). Больш за тое, у інтэрвю знаходзіцца прыклад пазіцыі й шэраг аргументаў для многіх з тых, хто здольны ў сваім ўяўленьні перанесьці сітуацыю з Латвіі ў Беларусь, і наадварот (узята адсюль: http://rus.tvnet.lv/novosti/kommjentariy/183957-novodvorskaja_za_sborom_podpisjey_slishjen_gimn_sssr_vidjeointjervju; падаецца зь нязначнымі скарачэньнямі).

Рэдакцыя.

Далей »

Ландсбергіс: вайна цывілізацый магчымая не з мусульманамі, а з Расеяй

Лістапад 28, 2011 | Каментары (3)

Меркаваньне, якое пададзена ў загалоўку, нядаўна выказаў першы прэзідэнт незалежнай Летувы (а цяпер еўрапарламентар) Вітаўтас Ландсбергіс, разважаючы аб савецкім мінулым і Еўропе, якая пакутуе ад амнезіі ды ўсё больш нагадвае Расею. Так ён заявіў, выступаючы на канферэнцыі «Гісторыя і памяць. Савецкае мінулае 1953-90 гг.». Паколькі выказваньні спадара Ландсбергіса ў цэлым удакладняюць тое, пра што шмат гадоў кажам мы, было вырашана падаць больш поўныя зьвесткі пра яго выступ на канферэнцыі (узята з: http://balancer.ru/society/2011/11/t83547—landsbergis-vojna-tsivilizatsij-ugrozhaet-ne-s-musulmanami-a.165.html)

Рэдакцыя.

Далей »

Дзьве версіі аднаго інтэрвю

Студзень 24, 2011 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

Адразу скажам: мы не зьяўляемся прыхільнікамі Барыса Абрамыча Беразоўскага. І таму што ён былы расейскі алігарх (а гэта значыць, грошы ў яго вялікія і… крадзеныя), і таму што ён зьяўляецца вядомым кампаньёнам Лукашэнкі, і таму што ніколі не бараніў інтарэсы беларускага народу. Але і гэтага чалавека, бывае, карысна паслухаць з мэтай глыбей разабрацца ў сёньняшняй рэчаіснасьці.

Далей »

Яраслаў Качыньскі: Катастрофа самалёта не была трагічным выпадкам… Дысьпетчары ў Смаленску дэзынфармавалі пілотаў (частка 1 інтэрвю)

Снежань 14, 2010 | Каментары (1)

Пайшоў 9-ы месяц са дня авіякатастрофы пад Смаленскам, у выніку якой загінула 96 польскіх грамадзян, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі. З гэтай нагоды яго брат-блізьнюк Яраслаў Качыньскі даў вялікае і даволі сенсацыйнае інтэрвю (якое, між тым, аказалася ў кантэксьце апошніх матэрыялаў сайта) украінскаму агенцтву ЎНІЯН (браў інтэрвю даволі ўедлівы ўкраінскі журналіст Раман Кісель). Былы прэм’ер-міністар, а цяпер лідар самай уплывовай у Польшчы апазіцыйнай партыі “Права і справядлівасьць (PIS) закранае ў сваіх адказах прычыны і абставіны трагедыі, каментуе польска-расейскія і польска-украінскія стасункі. Інтэрвю вялікае, падаем яго ў дзьвюх частках. Даная частка ўзята адсюль http://www.unian.net/rus/news/news-410775.html.

Рэдакцыя.

Далей »

Данясеньні, якія абнародаваў сайт WikiLeaks, паказваюць Расею як таталітарную, клептакратычную, мафійную імперыю

Снежань 2, 2010 | Каментары (6)

Яшчэ некалькі дзён таму мы зьбіраліся заканчваць з аналізам сучаснага стану  расейскай імперыякратыі (а яна стала яшчэ больш злачыннай) і пераходзіць да нашых беларускіх праблем. У нас, якія б ні былі, але ўсё ж выбары… Аднак тут зноў заявіў пра сябе сайт WikiLeaks, паабяцаўшы абнародаваць вялікую плынь сенсацыйных матэрыялаў (на гэты раз — данясеньні амбасадараў ЗША з усяго сьвету ў Дзярждэп). Мы вырашылі пачакаць зь пераходам да іншай тэмы і… не памыліліся. Праз некалькі дзён WikiLeaks пачаў падаваць грамадскасьці (праз розныя інфармацыйныя каналы) тэксты данясеньняў амбасадараў ЗША, якія датычылі Расеі й Беларусі. Літаральна ўчора брытанскае выданьне Guardian выдала серыю такіх сенсацыйна-выкрывальных матэрыялаў. Як кажуць — якраз у тэму. Ніжэй мы падаем наш пераклад адпаведнага артыкула з Guardian (гл. http://www.guardian.co.uk/world/2010/dec/01/wikileaks-cables-russia-mafia-kleptocracy). Матэрыял ілюструецца фотакалажом “У якую Расею верыць?”

Рэдакцыя

Далей »

Былы міністар расейскага ўраду пра цяперашні стан расейскай імперыякратыі

Лістапад 28, 2010 | Каментары (1)

10 лістапада г.г. у Маскве ў будынку кнігарні «Бiблiо-глобус» адбылася прэзентацыя кнігі «Улада ў тратылавым эквіваленце. Хроніка цара Барыса» (М., Алгарытм, 2010), якую напісаў былы Першы віцэ-прэм’ер, міністар друку і інфармацыі Расеі М.Палтаранін. Як высьветлілася, кніга ўтрымлівае шэраг палажэньняў, якія апісваюць цяперашні стан расейскай імперыякратыі й якія шмат у чым супадаюць з тым, што мы ўжо даўно самастойна вывелі. Гэта і прыемна, і важна, калі твае знаходкі пазьней пацьвярджаюць вялікія аўтарытэты і адначасна непасрэдныя сьведкі-ўдзельнікі гістарычных падзей. Падаецца паводле http://3rm.info/main/6377-byvshij-ministr-pravitelstva-rf-obvinyaet-lichno.html.

Рэдакцыя.

Далей »

Пачалася новая расейская перадзялёжка?

Лістапад 27, 2010 | Каментары (1)

Павал Сіротка

У ранейшых матэрыялах мы неаднаразова паказалі, што расейская імперыякратыя для сваіх мэт і сёньня актыўна выкарыстоўвае забойствы. Яна можа забіваць найперш сваіх палітычных апанентаў (першая прычына), а таксама тых, хто паведаміў сьвету надзейную інфармацыю пра злачынствы найбольш уплывовых чальцоў імперыякратыі (другая прычына). У ніжэй паданым артыкуле (які мы ўзялі адсюль — http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/11/14/76509.shtml — і трохі падкарэктавалі) гаворка пойдзе пра яшчэ адну прычыну, з-за якой у сёньняшняй Расеі чалавеку зноў, як у ліхія 1990-я, можа пагражаць сьмяротная небясьпека. Гэта – жаданьне завалодаць яго капіталам. Прычым, пад падазрэньне ў саўдзеле ў такім злачынным захопе часта тряпляюць тыя, хто павінен… бараніць людзей. Думаем, гэтая інфармацыя можа быць асабліва цікавай для беларускіх прадпрыймальнікаў…

Рэдакцыя.

Далей »

Абвастрэньне вайны паміж вайсковым і алігархічным кланамі расейскай імперыякратыі (частка 6; праз добрыя пытаньні вайскоўцам становіцца бачнай сутнасьць)

Лістапад 14, 2010 | Каментары (1)

Рэдакцыя

У сеціве працягваецца абмеркаваньне мітынгу вайскоўцаў й іх адмовы праводзіць паўстаньне ў Маскве, верагодна, з-за подкупу і запужваньня. Сайт рускіх шавіністаў Арі.ру правёў абмеркаваньне падзеі, (http://ariru.info/newsline/71/), скіраванае на тое, каб высьвятліць глыбінныя прычыны, з-за якіх расейская армія аказалася няздольнай пастаяць за сябе і чаму яе не падтрымлівае народ. Адзін жыхар Пермі пад нікам “халяўшчык” зрабіў падборку найбольш цікавых выказваньняў грамадзян Расеі пра сваю армію і вайскоўцаў, пра свой народ і ўладу, узятых з вышэй адзначанай крыніцы (гл. http://community.livejournal.com/nationalliberal/643503.html#cutid1). Блогер піша: “такое знарок не прыдумаеш і не падстроіш. «Рускія афіцэры» ва ўсёй прыгажосьці. Я заўсёды ведаў, што яны — сьмецьце, але тут яны самі пацвярджаюць”.

Далей »

Абвастрэньне вайны паміж вайсковым і алігархічным кланамі расейскай імперыякратыі (частка 5; меркаваньне знаўцы)

Лістапад 10, 2010 | Няма каментараў

Розныя падзеі, якія адбыліся вакол мітынга 7 лістапада на Паклоннай гары ў Маскве, зьяўляюцца істотнымі крыніцамі інфармацыі пра стан расейскай “патрыятычна-імперскай” апазіцыі. Апошняе ёсьць адной са стратэгічным тэм, па якой мы імкнемся зьбіраць інфармацыю. Таму мы падаем ніжэй напісаны Алегам Дзьмітрыевым артыкул, які па гэтай праблеме (і ў сувязі з узгаданай падзеяй) падаўся нам дастаткова зьмястоўным (артыкул узяты адсюль: ананімайзер + http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/11/10/76402.shtml)

Рэдакцыя.

Далей »

Абвастрэньне вайны паміж вайсковым і алігархічным кланамі расейскай імперыякратыі (частка 4; неадназначныя вынікі лістападаўскага мітынга ў Маскве)

Лістапад 7, 2010 | Каментары (6)

Рэдакцыя.

7 лістапада ў Маскве адбыўся мітынг дэсантнікаў. Яго вынікі ацаніць адназначна сёньня немагчыма. Галоўнае: арганізатарам не ўдалося сабраць заяўленую колькасьць дэсантнікаў, з-за чаго падзея сенсацыяй ня стала… Адной з прычын такога зыходу на даным этапе вайны паміж вайсковым і алігархічным кланамі расейскай імперыякратыі стала тое, што напярэдадні Ачалаў усё ж адмовіўся вылучаць палітычныя патрабаваньні – зьняцьце з пасады Сердзюкова, пакінуўшы толькі эканамічныя. З заклікам не ўступаць у канфлікт з міністрам абароны выступіла таксама былое і актуальнае кіраўніцтва ПДВ.

Далей »

Абвастрэньне вайны паміж вайсковым і алігархічным кланамі расейскай імперыякратыі (частка 3; палітычныя прычыны)

Лістапад 5, 2010 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

За погляды чалавека забіваюць не заўсёды. Ці мала ў каго якія погляды… Соцыяпаразітныя ўлады пачынаюць забіваць тады (асабліва лідараў), калі ў апазіцыйна настроеных людзей заканчваецца жаданьне шаптацца па кухнях-курылках, угаворваючы адзін аднаго, і ўзьнікае вострае жаданьне дзейнічаць, а на пачатак – аб’яднацца,  арганізавацца. Верагодна, і ў выпадку з адпаведна настроенымі расейскімі генераламі-палкоўнікамі (якія ў іх настроі, чытай папярэдні матэрыял) іх пачалі забіваць найперш па гэтай прычыне.   Пра тое, што стымулявала расейскіх імперскіх вайскоўцаў менавіта цяпер пачаць сваю грамадска-палітычную дзейнасьць і што яны плануюць зьдзейсьніць у бліжэйшы час, пойдзе размова ў гэтай частцы данага матэрыялу.

Далей »

Абвастрэньне вайны паміж вайсковым і алігархічным кланамі расейскай імперыякратыі (частка 2; ідэалагічныя прычыны)

Лістапад 3, 2010 | Каментары (17)

Рэдакцыя.

Натуральна, што такая колькасьць расейскіх генералаў, якія загінулі ў розных абставінах у даволі кароткі й мірны (!) час, ёсьць наўпроставым сьведчаньнем таго,  што іх зьнішчаюць. “Адстрэльваюць”, нібы качак. Хто і за што іх забівае? – вось ключавыя пытаньні, на якія варта пашукаць адказ. І знайсьці яго не складана. Трэба ўявіць сабе тых, у каго быў матыў. А для гэтага варта пазнаёміцца са сьветаглядам генералаў-нябожчыкаў, з тым, за што яны змагаліся, каму пераходзілі дарогу, каго аб’яўлялі сваімі ворагамі. Апошнія хутчэй за ўсё і зьяўляюцца рэальнымі заказчыкамі шматлікіх забойстваў высокапастаўленых расейскіх імперскіх вайскоўцаў. З тых вайскоўцаў, якія ўзгадваюцца  ў першай частцы данага матэрыялу, зробім невялікую выбарку — пададзім погляды двух чалавек – генералаў Пятрова (на фота зьлева) і Дубава (справа).

Далей »

Абвастрэньне вайны паміж вайсковым і алігархічным кланамі расейскай імперыякратыі (частка 1; факты)

Кастрычнік 31, 2010 | Каментары (18)

Рэдакцыя.

З таго, што прысутнічае ў папярэднім матэрыяле, для нас істотным з’яўляецца тое, што палкоўнік Квачкоў — вядомы апанент Чубайса ды іншых расейскіх алігархаў – падтрымлівае Лукашэнку. Яшчэ больш важным з’яўляецца тое, што Лукашэнка праз афіцыйнае выданьне РБ (!) рэкламуе палкоўніка Квачкова. Але ёсьць і яшчэ больш важкая рэч – гэта веды пра тое, якія сілы ў Расеі прадстаўляе Квачкоў сваёй персонай. Гэтым сілам, іх ідэалогіі й апошнім падзеям вакол іх прысьвечаны даны матэрыял. Пачнем мы з артыкула расейскіх шавіністаў – г.зв. “арыйцаў” — якія своеасабліва абгульваюць тэму гібелі многіх вядомых расейскіх генералаў у апошнія гады.

Далей »

Афіцыйнае выданьне РБ прарэкламавала расейскага апазіцыйнага палкоўніка

Кастрычнік 29, 2010 | Каментары (9)

Напярэдадні выбараў у Беларусі мы працягваем сачыць за падзеямі й некаторымі знакавымі асобамі ў Расеі. Бо не сакрэт, што палітычныя сілы гэтай імперыі (а яны далёка не аднастайныя) будуць уплываць на хаду выбараў у нашай дзяржаве. У сувязі з гэтым мы вырашылі выставіць і на нашым сайце артыкул, надрукаваны ва ўрадавай (!) газеце “Рэспубліка”. Там было пададзена інтэрвю небезьвядомага “замахоўца на Чубайса” палкоўніка Квачкова, які, хутчэй за ўсё, належыць да групы вайскоўцаў — аўтараў вядомага “Закліку да рускага народу, афіцэраў арміі й флоту…” (гл. http://nashaziamlia.org/2010/03/11/3142/). Гэтая падзея яўна не выпадковая і будзе мець працяг у будучыні. Каб не дазваляць расейскай імперскай прапагандзе (а Квачкоў — тыповы расейскі тэрытарыяльны імперыяліст) хоць трохі зачапіцца за душы беларусаў, шэраг найбольш адыёзных выказваньняў гэтага “таварыша” мы каментавалі адразу па ходу тэкста (узята з сайта “Нашай Нівы”, http://nn.by/?c=ar&i=45028, і трохі  падпраўлена).

Рэдакцыя.

Далей »

РАСЕЯ РАЗГАРАЕЦЦА

Жнівень 19, 2010 | Каментары (5)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Тое, што Пуцін, верагодна — буйны карупцыянер [гл. напрыклад, папярэдні артыкул. – Рэд.], зусім не азначае, што Мядзьведзеў, прадстаўнікі яго адміністрацыі, расейскія міністры, армейскія ды іншыя генералы, дэпутаты ўсіх узроўняў, кіраўнікі СМІ, “сьвятары” РПЦ, губернатары ды іншыя чыноўнікі на месцах — лепш. Практычна ўсе расейскія імперыякраты як прадстаўнікі застарэлай соцыяпаразітнай структуры лічаць, што расейская імперыя разам з усімі яе казачнымі багацьцямі прызначана для забесьпячэньня толькі іх казачнага жыцьця. Звычайныя людзі, народы, іх правы й інтарэсы расейскіх імперцаў не хвалююць. А калі хвалююць, дык толькі як нейкі непрыемна-недарэчны, пабочны цяжар — накшталт “што ім тут трэба?”, “адчапіцеся”, “закрыць пытаньне”, “галоўнае, каб было ціха” і г.д. Такое стаўленьне расейскай імперыякратыі да сваіх кіраўнічых абавязкаў (а іншага стаўленьня ў яе і быць ня можа – не для добрага жыцьця людзей імперыі ствараюцца) заканамерна вядзе да дэградацыі “кіруемага” аб’екта. Расейскае грамадства на нашых вачах у чарговы раз спаўзае ў крызіс. Пажары, якія ахапілі Расею – толькі сімвал нарастаньня істотна больш глыбокіх грамадскіх супярэчнасьцяў (як дымок над тарфянікам можа сьведчыць пра глыбіннае гарэньне, якое ў любы момант можа перайсьці ў страшны пажар). Чытачам нашага сайта варта ведаць апошнія факты, якія пра гэта сьведчаць.

Далей »

Уладзімір + (Аркадзь + “сямейнае кола”)

Жнівень 17, 2010 | Каментары (1)

У папярэднім матэрыяле была разгледжана праблема сацыяльнага паразітызму, але з большага ў тэарэтычнай плоскасьці. Матэрыялы, якія разьмешчаны ніжэй, а таксама тыя, якія мы плануем выстаўляць у бліжэйшыя дні, можна ўспрымаць, як прыклады канкрэтных соцыяпаразітных праяў, уключаючы апісаньне іх механізмаў і наступстваў. З практычна бясконцай колькасьці такіх прыкладаў, якія можна знайсьці ў сеціве сёньня (што будзе заўтра, мала каму вядома), мы вырашылі сканцэнтравацца найперш на тых, якія закранаюць Беларусь. Першым падаем матэрыял, які датаваны 22 ліпеня г.г. і належыць нейкаму сп-ру Навальнаму (гл. http://navalny.livejournal.com/485080.html). Ці гэтыя матэрыялы ёсьць сьведчаньнем пачатку рэальнага ціска на Пуціна, які мы прагназавалі, ці проста так супала, пакажа будучыня.

Далей »

АБШАРЫ ЦЫВІЛІЗАЦЫЙ ЭЎРОПЫ (частка 3)

Жнівень 2, 2010 | Няма каментараў

18. ЦЫВІЛІЗАЦЫЙНЫЯ КАНФЛІКТЫ Ў ЭЎРОПЕ

Цывілізацыйныя канфлікты ў гісторыі Эўропы – найнебясьпечнейшыя. Злучэньне абшараў, рэлігій, этнічнасьці, розных узроўняў разьвіцьця гаспадаркі, тыпаў натуральнага прыросту і іншых чыньнікаў дае небясьпечны эфэкт выбуху.

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 16: 1-я серыя 2-й Катыньскай трагедыі завяршылася перамогай “пальшавікоў” і ня толькі іх)

Ліпень 17, 2010 | Каментары (3)

Рэдакцыя

27. Тры месяцы мы сачылі за падзеямі вакол трагічнай гібелі часткі польскай палітычнай эліты на чале з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім, што адбылася 10 красавіка г.г. пад старажытным беларускім Смаленскам. На шкоду сваім планам у гэты час мы нават не выстаўлялі ніякіх іншых матэрыялаў, каб не разрываць тэму. Гэтым мы дадаткова падкрэсьлівалі важнасьць шчырага аналізу той падзеі. Галоўным для нас было наблізіцца да Праўды. І шмат чаго праясьнілася… Стаўшы на бок праўды, патрэбнай пайперш польскаму народу, мы сьвядома ігнаравалі тое, што польскія палітыкі ў адносінах да беларусаў-літвінаў у цэлым працягвалі праводзіць імперскую палітыку. Што ж, няхай гэта застаецца на іх сумленьні. У гэтай сітуацыі мы абаранілі важнейшае — годнасьць нашага беларуска-літвінскага народу. Спадзяемся, што польскі народ калі-небудзь гэта ацэніць… Але мы ня можам дазволіць сабе бясконца заставацца ў данай тэме. Таму давайце падвядзем вынікі й будзем пераходзіць да аналізу іншых грамадскіх праблем, якія закранаюць інтарэсы нашага народу.

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 15: сьнежны шар нестыковак працягвае павялічвацца, але гэта значных вынікаў пакуль не дае)

Ліпень 3, 2010 | Няма каментараў

Рэдакцыя



26. Апошнія тыдні колькасьць нестыковак у афіцыйным расейска-польскім сьледстве працягвала павялічвацца. Ніжэй падаем некаторыя зь іх (у час працы над гэтым матэрыялам мы ў значнай ступені абапіраліся на папярэднюю працу журналістаў рэдакцыі “Каўказ-Цэнтар”).

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 10: меркаваньні эксьпертаў зь Нямеччыны)

Травень 28, 2010 | Няма каментараў

Рэдакцыя

Нарэшце, праз 45 дзён пасьля падзеі, пра яе пачалі выказвацца высокапрафесійныя адмыслоўцы. І рабіць гэта… адкрыта. Артыкул, які падаецца ніжэй, належыць Марку Клецяку і Гансу Додэлю. Першы зь іх зьяўляецца сьпецыялістам па трохмерных сістэмах навігацыі, чытае лекцыі ва ўніверсітэтах Мюнхена і Дармштадта, зьяўляецца дарадцам органаў дзяржаўнай адміністрацыі Нямеччыны; другі — эксьперт па навігацыйных сістэмах і радыёэлектроннай барацьбе, аўтар кнігі “Satellitennavigation” (падаецца паводле http://media.wp.pl/kat,1022943,wid,12303949,wiadomosc.html).

Далей »

Старонка 1 з 1112345...10...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы