nashaziamlia.org
Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.
З улікам летняга сезону, мы вырашылі выставіць па частках вялікі артыкул Мікалая Смаленцава-Собаля (Николай Смоленцев-Соболь), які год таму зьявіўся ў Сеціве па адрасе: http://www.press-attache.ru/Article.aspx/week/2561. Артыкул падае шэраг цікавых фактаў, некаторыя зь якіх мы, як звычайна, дазволілі сабе выдзяляць тоўстым шрыфтам ці пракаментаваць.
Рэдакцыя.
Пётр Хамякоў.
Пётр Хамякоў (ад імя Круга Рускай Праўды)
Толькі што мы трохі зірнулі на ідэалагічны ўзровень рускіх шавіністаў. Цяпер давайце паглядзім на стадыю іх арганізацыйнай падрыхтаванасьці й магчымасьці іх ўплыву на палітычныя падзеі ў Расеі. Для гэтага мы прапануем азнаёміцца з двума артыкуламі Пятра Хамякова – аднаго з ідэолагаў рускіх шавіністаў. Раім таксама зьвярнуць увагу на супадзеньне датаў, 3 ліпеня, у іх і ў нашых лукашыстаў (зьмест гэтай даты ў іх вы бачыце на фота, а пра штучнасьць гэтай даты ў Беларусі ўсім вядома, дый мы ўжо пра гэта пісалі, у т.л. год таму; гл. nashaziamlia.org/2006/07/05/181). Вылучаем гіпотэзу пра невыпадковасьць такога супадзеньня, паколькі акрамя недарэчнасьці гэтай даты ў нас, ёсьць зьвесткі пра фінансаваньне Лукашэнкам нацыяналістычнай апазіцыі ў Расеі, а гэта, як вядома – крытэр вялікай залежнасьці. Няўжо сапраўды, мы – беларусы – з-за комплексу імперскай непаўнавартасьці рускіх шавінюг будзем сьвяткаваць 3 ліпеня іх надуманае сьвята пад маркай “Дня незалежнасьці Беларусі”? Няўжо пра незалежнасьць ад Хазарыі гаворка? Нейкае трызьненьне атрымліваецца. Карацей, сачыце за зьместам сусьветных падзей, а мы са свайго боку будзем рабіць усё, каб гэтаму дапамагаць.
Рэдакцыя.
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.
Хада падзей усё больш пацьвярджае нашую правату ў тым, што мы даўно сочым за рускімі шавіністамі, якія любяць называць сябе “арыйцамі” (іхныя сайты ari.ru; ariru.info). Настаў час чарговы раз паглядзець, які стан справаў у іх сёньня на ідэалагічным і арганізацыйна-палітычным узроўнях іх дзейнасьці. Пачнем зь ідэалогіі.
Эміль Абрамавіч Паін – загадчык сектара Інстытута сацыялогіі РАН, прафесар ДУ-ВШЭ (узята з www.ng.ru/ideas/2007-06-15/10_empire.html).
Гэтым артыкулам мы хочам паказаць, што ў Расеі ўсё больш людзей, асабліва “абрамычаў”, пачынаюць адчуваць небясьпеку рускага фашызму. Гэта якраз тое, пра што наш рэдактар папярэджваў і год (гл. http://nashaziamlia.org/2006/08/27/271), і 10 гадоў таму (гл. http://nashaziamlia.org/2006/04/16/50). Каму лянота зазірнуць, працытуем: “Аналізуючы гісторыю Расеі, варта зьвярнуць увагу на надзвычай знамянальны факт: пасьля чарговага ўнутранага катаклізму Расея, кожны раз мяняючы сваю форму і часта эліту, якая трымала ўладу на яе тэрыторыі, захоўвала сваю імперскасьць. Так, пасьля бальшавіцкага перавароту 1917 г. царская Расея была пераўтворана ў бальшавіцка-камуністычную, пасьля падзей 1991 г. — з бальшавіцка-камуністычнай у псэўдадэмакратычную. Зараз можна прадбачыць магчымасьць чарговых “пераўтварэньняў” у Расеі, калі яна можа набыць шавіністычна-фашыстоўскую форму, а затым, верагодна, зноў будзе спрабаваць вярнуць “цара-бацюхну”. Але пры ўсім тым Расея і далей “зьбіраецца” захоўваць сваю імперскую ідэалёгію і практыку. Усё гэта можа сьведчыць аб адным: імперскасьць ёсьць існасная характарыстыка Расеі, у дачыненьні да якой зьмена формы — усяго толькі спосаб захаваньня нечага больш істотнага”. Ну, і хто пасьля гэтага лепшы філосаф-аналітык?.. Нагадваем, тое, у чым мы з аўтарам ня згодныя ці жадаем удакладніць, мы, як ідэолагі беларускай дэмакратыі, каментуем у квадратных дужках.
Рэдакцыя.
Валерыя Навадворская нарадзілася ў 1950 годзе ў Беларусі ў Баранавічах. Да першага арышту ў 1969 годзе за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” вучылася ў інстытуце замежных моў імя Тарэза. Скончыла факультэт замежных моваў Маскоўскага пэдагагічнага інстытута. Займалася самвыдатам. У савецкія часы неаднаразова была асуджаная за дысыдэнцкую дзейнасьць. У 1988 заснавала “Дэмакратычны саюз”, цяпер лідэр партыі “Дэмакратычны саюз Расеі”. Некалькі дзён назад Валерыя Навадворская дала он-лайн інтэрвю, арганізаванае радыё “Свабода”. Падаем яго часткова ў больш сістэматызаваным выглядзе, згрупаваўшы пытаньні й адказы на іх па раздзелах. Не з усімі выказваньнямі сп-ні Навадворскай мы згодныя – найменш з тымі, якія прысьвечаны беларускай гісторыі й беларускай апазіцыі (гэта зразумела – яна іх проста ня ведае…). Найбольш каштоўнымі лічым тыя, якія прысьвечаны характарыстыцы апазіцыі расейскай і расейскай палітычнай сітуацыі.
Рэдакцыя.
В.Палішчук – старшыня сакратарыяту Аб’яднаньня Украінскага Нацыянальнага Руху, г.Масква, лістапад 2002 г.
У апошнія гады гэтае слова заняло бадай што цэнтральнае месца ва ўсіх сродках масавай інфармацыі [маецца на ўвазе слова “тэрарызм”. – Рэд.]. Аднак, зьява, якую яно пазначае, тлумачыцца некалькі аднабакова, няпоўна, па сутнасьці скажаецца самы зьмест зьявы. Пад тэрарызмам разумеюць толькі наступства, адказ на першапачатковы гвалт, які старанна замоўчваецца. Адсюль і нізкая выніковасьць мераў па збаўленьні цывілізацыі ад гэтай хваробы.
А вось і той знакаміты ліст (каб цалкам быць у курсе кантэксту, гл. два папярэдніх артыкула) – узор палітычнай публіцыстыкі, пасьля якога ні пра Букоўскага, ці пра Бонэр мы амаль нічога ня чулі 4 гады. Аказваецца, каб заставацца сумленным чалавекам, нават на Захадзе даводзіцца шмат чым ахвяраваць. Прысутнасьць дысідэнцтва – праява грамадскай хваробы. Чатыры гады замоўчваньня пэўных пазіцый Букоўскага і Бонэр –яшчэ адзін факт, які сьведчыць, што і Захад ня цалкам здаровы… А гэта значыць, што глядзець на яго трэба рэалістычна…
Рэдакцыя.
Уладзімір Букоўскі
Уладзімір Букоўскі (нар. у 1942 г.) – выбітны расейскі пісьменьнік і публіцыст, па адукацыі біёлаг, адзін з самых вядомых дысідэнтаў Савецкага Саюзу. За апазіцыйную дзейнасьць улады неаднаразова зьнявольвалі яго ў турмах і ў псіхіятрычных лякарнях. У 1976 г. быў высланы з СССР наўзамен за чылійскага камуніста Луіса Карвалана. Цяпер жыве ў Вялікабрытаніі. Вядомы крытычнымі выказваньнямі ў адрас сучасных уладаў Расеі і негатыўным стаўленьнем да Еўрапейскага Саюзу (а мы ўжо пачыналі былі камплексаваць, што мы адзіныя такія). Апублікаваў шэраг кнігаў, у тым ліку “І вяртаецца вецер”, “Пацыфісты супраць міру”, “Маскоўскі працэс”. Нядаўна Ул.Букоўскі разам з шэрагам палітолагаў, у прыватнасьці, з Расеі (Глебам Паўлоўскім), Польшчы (Анджэям Новакам) выступаў на вялікай канферэнцыі, якая праходзіла ў Польшчы і была прысьвечана ацэнцы сітуацыі ў Еўропе і Расеі. Яго адказы на пытаньні былі пададзены, у прыватнасьці, у польскім часопісе «Dziennik«. Ня будзем хаваць, шэраг пазіцый, выкладзеных Букоўскім, вельмі блізкія да поглядаў сябраў нашай рэдакцыі… Ён выступаў пасьля Г.Паўлоўскага, які заявіў, што “1990-я гады былі ў Расеі бесперапыннай катастрофай… Усё па-сапраўднаму кепскае, што ёсьць там цяпер, зьвязана з тым часам, а не з камунізмам… Гады кіраваньня Пуціна – гэта час радыкальнага абнаўленьня… Адзінае, што азмрочвае карціну – гэта рэлікты ельцынізму”.
Рэдакцыя.
Саід Ірбахаеў (паводле kavkazcenter.com/russ)
У ЗША распальваецца скандал вакол прэзідэнта ЗША Дж.Буша. Галава Белага дому прыняў ў сябе ў кабінеце рускага генерала Шаманава, які вышукваецца чачэнскімі ўладамі за жахлівыя ваенныя злачынствы і садызм.
Ярамір Шцеціна – сябра Сенату Чэшскай Рэспублікі, пісьменьнік (крыніца – inosmi.ru)
Фота. “Замірэньне” чэхаў было 40 гадоў таму, а цяпер адбываецца “замірэньне” “чэхаў”.
Леанід Плюшч (былы палітвязень, замежны прадстаўнік Украінскай Хельсінскай групы, Францыя)
Чытаючы лісты Ах’яда Ідыгава і Алы Дудаевай, навочна пераконваесься, што гісторыя нічому не навучыла еўрапейскіх палітыкаў.
На сайце “Бандэравец”– органе Усеукраінскай арганізацыі “Трызуб” імя Сьцяпана Бандэры – нядаўна было апублікавана вялікае інтэрвю прэзідэнта Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя, аміра ГКА-Маджлісуль Шура Докі Умарава (http://www.banderivets.org.ua/?page=pages/zmist5/zmist521). Падаем гэтае інтэрвю. Матэрыял важны тым, што зьяўляецца яскравым прыкладам сапраўднага інтэрнацыяналізму.
Рэдакцыя.
Аўтар - Карл Гершман – прэзідэнт Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі (ЗША). Артыкул надрукаваны ва ўплывовай газэце палітычных колаў ЗША «The Washington Post«.
Са зьместу папярэдняга артыкула вынікае, што шмат праблем цяперашняй Расеі зьяўляюцца вынікам прыхватызацыі 1990-х, якая расслаіла грамадства на невялічкую частку неверагодна (і, канешне ж, незаслужана) багатых і значную частку вельмі й вельмі бедных. Калі вы думаеце, што на Захадзе ўсе станоўча ацэньваюць вынікі такой прыхватызацыі, вы памыляецеся. Многія і там разумеюць злачынны характар таго, што адбылося. Прыводзім у скароце артыкул Серджа Рамана з папулярнай італьянскай газеты «Corriere Della Sera», у якім ён адказвае на адпаведнае пытаньне аднаго з чытачоў.
Рэдакцыя.