nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

4.4. Падаем дакумент

“Смаленская” падкамісія: на ТУ-154 непасрэдна перад прызямленьнем адбыўся выбух (частка 2)

Травень 5, 2017 | Каментары (19)

Смаленск 7

Першыя дасьледваньні

Адказ на пытаньне, як высока і ў якой кропцы адбыўся адрыў [той ці іншай] канкрэтнай часткі, быў дадзены ў выніку палётнага эксьперымента, які быў выкананы групай [навукоўцаў з] Ваенна-тэхнічнай акадэміі на Цэнтральным палігоне паветраных сілаў.

Далей »

“Смаленская” падкамісія: на ТУ-154 непасрэдна перад прызямленьнем адбыўся выбух (частка 1)

Травень 4, 2017 | Няма каментараў

Смаленск 1аЗ часу, калі 10.04.2010 пад старабеларускім Смаленскам пры таямнічых абставінах загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі разам зь 9 дзясяткамі прадстаўнікоў польскай патрыятычнай эліты, прайшло 7 гадоў. Два гады прайшло пасьля таго, як прэзідэнтам Польшчы стаў Анджэй Дуда — сябра партыі “Закон і справядлівасьць” (ЗіС – гэта партыя загіблага Качыньскага; http://nashaziamlia.org/2015/05/25/7547/). Паўтара гады – пасьля таго, як ЗіС на чале з Яраславам Качыньскім (братам-блізьнюком загіблага прэзідэнта) перамагла на выбарах у Сейм і Сенат Польшчы (http://nashaziamlia.org/2015/10/31/8107/). Хутка пасьля гэтага новым міністрам абароны краіны Антонам Мацэрэвічам была створана Падкамісія, прызначаная для паўторнага высьвятленьня прычын аварыі самалёта ТУ-154М у Смаленску. Натуральна, што ў такіх абставінах мы чакалі далейшых істотных зрухаў у аднаўленьні праўды пра тыя падзеі. Мы лічым іх прынцыпова важнымі й сочым за імі ўсе апошнія гады.

Далей »

100 гадоў першаму ў найноўшай гісторыі зьезду беларусаў-вялікалітвінаў

Красавік 29, 2017 | Каментары (9)

Гадлеўскі, Скірмунт

 

 

7 красавіка  1917 г. (25 сакавіка па старым стылі) у Менску адбыўся З’езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Прэ гэту вялікую гістарычную падзею  апавёў Анатоль Сідарэвіч, запісаў Сяргей Мікулевіч (узята адсюль:  http://nn.by/?c=ar&i=188642; нязначна адрэдагавана).

Рэдакцыя.

Далей »

«У кожным раёне Беларусі ёсьць свае Курапаты», — дасьледчык з Баранавічаў напісаў кнігу пра злачынствы савецкай улады

Красавік 24, 2017 | Каментары (10)

Татаранка 1Чым больш злачынныя ўлады, тым больш яны імкнуцца да таго, каб народ ня ведаў сваёй гісторыі. Відаць, таму цяпер у нас, бывае, даходзіць да таго, што некаторыя пачынаюць казаць у пазітыўным ключы пра часы былога СС ці Польшчы… Жыхар Баранавічаў Аляксандар Татаранка (гл. фота) рыхтуе да выданьня кнігу пра пасьляваенны перыяд гісторыі свайго рэгіёну. Пабываўшы ў многіх архівах, дасьледчык прыйшоў да высновы, што савецкая ўлада была акупацыйнай, а «маленькія Курапаты» існуюць каля многіх гарадоў (узята адсюль — http://www.svaboda.org/a/28251153.html, нязначна адрэдагавана).

Рэдакцыя.

Далей »

Найперш Незалежнасьць!

Сакавік 14, 2017 | Каментары (14)

Зварот

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Часова перапыняем серыю матэрыялаў, якая цяпер ідзе на нашым сайце, каб выканаць просьбу кіраўніка АК БПС-Самабарона Сяргея Высоцкага і выставіць важны зварот.

Рэдакцыя.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 2: меркаваньне З. Пазьняка)

Люты 15, 2017 | Каментары (5)

Пазьняк 1

 

 

 

 

Літаральна на днях стаў вядомы адказ на галоўнае пытаньне 2017 году Зянона Пазьняка. Ён быў агучаны на чарговый сойме КХП. Падаем ніжэй адпаведны тэкст (узяты адсюль: http://www.bielarus.net/archives/2017/02/14/4708; карэктура наша). На колькі зь яго зразумела, што канкрэтна рабіць беларусу-вялікалітвіну, судзіць вам – наведвальнікам нашага сайта.

Рэдакцыя.

Далей »

Пісьмы з-пад шыбеніцы

Студзень 8, 2017 | Каментары (31)

Кастусь Каліноўскі

%d0%ba%d0%b0%d1%81%d1%82%d1%83%d1%81%d1%8c-%d0%ba%d0%b0%d0%bb%d1%96%d0%bd%d0%be%d1%9e%d1%81%d0%ba%d1%96 

 

 

(узята з: http://knihi.com/Kastus_Kalinouski/Pismy_z-pad_sybienicy.htmlhttp://arkushy.by/kalinouski/archives/pismy.htm)

 

 

 

 

Далей »

Адкрыты ліст і выклік на дуэль ад Шаміля Басаева

Ліпень 12, 2016 | Каментары (1)

Басаеў 110 гадоў таму (10.07.2006 г.) загінуў герой чачэнскага народу Шаміль Басаеў (гл. фота). За гэты час адбылося тое, што раней здавалася неверагодным — досьвед чачэнскага народу ў змаганьні з расейскімі імперцамі можа спатрэбіцца і нашаму беларуска-літвінскаму народу (грузінам, украінцам ён ужо спатрэбіўся…). У сувязі з гэтымі абедзьвюмя абставінамі падаем ніжэй ліст, які ў 2001 годзе Басаеў напісаў Піціну. Той не адказаў… Хто з гэтых двух асоб сапраўдны тэрарыст, а хто “тэрарыст” уяўны, штучна зьлеплены прапагандай і ўкінуты ў галовы людзей, вырашаць вам (узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2016/07/11/112688/dokument—otkrytoe-pismo-vyzov-shamilya-basaeva-v-adres-putina.shtml ; скарочана).

Рэдакцыя.

Далей »

Праект “Стратэгія разьвіцьця беларускай нацыі”

Красавік 26, 2016 | Каментары (36)

Мурзёнак 1Два месяцы таму ў нашу рэдакцыю зьвярнуўся беларус- эмігрант сп. Пётра Мурзёнак (гл. фота). Ён навуковец, доктар медыцынскіх навук, які ў 1990-я разам зь сям’ёй эміграваў у Канаду. Сёньня ня толькі працуе там, а і актыўна ўдзельнічае ў дзейнасьці беларускай дыяспары гэтай краіны (http://novychas.by/asoba/pjotra_murzjonak_belarusk_navu) — у т.л. зьяўляецца стваральнікам і выдаўцом часопіса “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ” (https://sakavik.net/). Тады (2 месяцы таму) сп. Пётра прасіў разьмясьціць на нашым сайце праект “Стратэгіі разьвіцьця беларускай нацыі”, які разам зь ім распрацоўвалі Алена Анісім, Аляксандр Кашо, Алег Трусаў, Ірына Шумская. Паколькі прайшло два месяцы, мы вырашылі выставіць на нашым сайце  Дапоўнены праект «СТРАТЭГІІ» (па стане на 25 сакавіка 2016 года), які мы ўзялі адсюль: https://sakavik.net/2016/04/02/%D0%B4%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B5%D0%BD%D1%8B-%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B5%D0%BA%D1%82-%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%8D%D0%B3%D1%96%D1%96-%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B2%D1%96%D1%86%D1%86/ (аўтарская арфаграфія ў цэлым захаваная).

Далей »

Нядаўна сьвет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы (частка 2)

Люты 28, 2016 | Каментары (67)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Дзень мовы 75. Старое-новае ў наш час…

У 2014 годзе на піке агрэсіі супраць Украіны ўвесь сьвет пачуў новую для сябе ідэалагему расейскага імперыялізму “рускі мір” (хаця на самай справе гэтая ідэалагема захоўвалася ў заплесьнявелым склепе імперскіх ідэалагем зь ХІХ ст.). Яе раптам узяліся прапагандаваць многія. Але найбольшае значэньне мела тое, што сярод прапагандыстаў былі такія асобы як прэзідэнт РФ Пуцін, патрыярх РПЦ МП Кірыл (гл. фота), міністар замежных спраў Расеі Лаўроў (http://www.svoboda.org/content/article/26855650.html#page=1 ; https://www.youtube.com/watch?v=pZz1wN7BHOg ; http://rg.ru/2015/11/02/lavrov.html ; http://politrussia.com/society/russkiy-mir-918/).

Далей »

«Пайшлі паміраць, каб жыла бацькаўшчына»

Снежань 7, 2015 | Каментары (13)

Рэдакцыя.

Загінулыя 1Пра рэальную хаду падзей, якія адбываюцца на паўднёвым усходзе Ўкраіны, мы маем зьвестак яўна замала, каб дакладна ведаць фактычны бок справы. Ва ўмовах вайны інфармацыю прынята хаваць ад шырокай публікі. Можна лічыць гэта правільнай тактыкай, якую трэба разумець, а можна – памылковай. І толькі зрэдку па пэўных ускосных даных мы даведваемся, наколькі ўсё сур’ёзна, трагічна, злачынна. Нядаўна беларускі фатограф Аляксандр Васюковіч разьмясьціў на сваім сайце (http://vasukovich.com/foto-na-pamyat) фота хлопцаў, якіх больш няма, бо яны… загінулі.

Далей »

Заява Тактычнай групы “Беларусь” і падзеі вакол яе

Снежань 6, 2015 | Каментары (4)

ТГ Беларусь 1Чытачы нашага сайта напэўна ведаюць пра Тактычную групу “Беларусь”, якая разам з украінцамі ды прадстаўнікамі іншых народаў ваюе сёньня ва Ўкраіне супраць расейскай імперскай агрэсіі. Нядаўна ўдзельнікі гэтай групы абнародавалі вельмі важную ды пісьменную заяву, датычную пэўных падзей. Некаторыя апазіцыйныя інфармацыйныя рэсуры ўзгадалі пра яе, але поўны тэкст не падалі. Мы вырашылі выставіць заяву цалкам і на нашым сайце (узята адсюль: https://www.facebook.com/takt.gr.Bielarus/photos/a.1552288455053887.1073741827.1552288388387227/1665091933773538/?type=3&theater), а таксама абмеркаваць некаторыя пытаньні, зьвязаныя зь ёй.

Рэдакцыя.

Далей »

Як толькі паўстала пытаньне пра дэмаграфічны генацыд карэнных народаў Еўропы, у Турцыі патануў хлопчык зь Сірыі… (частка 2)

Верасень 5, 2015 | Каментары (10)

Нашэсьце 2.1Паколькі ва ўсёй гісторыі зь сёньняшняй іміграцыяй з Афрыкі ды Азіі ў Еўропу ключавую ролю мае пазіцыя Нямеччыны, мы вырашылі пашукаць зьвесткі, датычныя рэакцыі палітыкаў і звычайных немцаў на гэтыя падзеі. Дый у цэлым даведацца, што там робіцца. Падаем ніжэй дзёньнікавыя запісы адной былой расеянкі (імя яе не вядомае), якая любіць Расею (папярэджваем!), але цяпер зьяўляецца жыхаркай Нямеччыны. Назва кажа сама за сябе: “Запісы жыхаркі Мюнхена пра карычневую хвалю ўцекачоў, якая паглынула Нямеччыну” (узята адсюль: http://goldnike-777.blogspot.com.by/2015/09/blog-post_90.html ; скарочана; за дакладнасьць апісаных падзей не ручаемся – калі нешта ня тое, разьлічваем, што нашы чытачы патрэбнае скарэктуюць).

Рэдакцыя.

Далей »

Дэградацыя “беларускай” “апазіцыі”: толькі факты (частка 2)

Жнівень 20, 2015 | Каментары (7)

Рэдакцыя

Апазіцыя 2.1У папярэднім нашым матэрыяле мы падалі адзін прыклад, які, тым ня менш, добра ілюструе ўзровень сьпеласьці палітычнай часткі цяперашняй беларускай апазіцыі. Мы ўзялі галоўную нацыянальна-дэмакратычную структуру, якой зьяўляецца Партыя БНФ у яе сёньняшнім выглядзе, і паказалі, што ўзровень нават яе разуменьня грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі й вакол яе адпавядае… дзіцячаму. За 20 гадоў пад Лу-кам так нічаму і не навучыцца? Гэта трэба пастарацца…  А, мо, у грамадскім сектары беларускай апазіцыі сітуацыя выглядая лепей? Давайце праверым. У якасьці чарговага паказальнага факта падаем ніжэй заяву “57 дзеячаў грамадства і культуры”, у якой яны “заклікалі стварыць Нацыянальны ўніверсітэт у дадатак да ЕГУ”. Матэрыял узяты адсюль (http://nn.by/?c=ar&i=148869).

Далей »

Беларусь на фоне пераломных падзей у цэнтры Еўропы

Жнівень 5, 2015 | Каментары (5)

Алесь Астроўскі

Беларусь на фоне 1

 

 

Матэрыял, які выстаўлены ніжэй, уяўляе сабой тэкст дакладу нашага рэдактара на канферэнцыі, арганізаванай і праведзенай Кангрэсам украінскіх нацыяналістаў (КУН) і Аргкамітэтам Беларускай Партыі Свабоды (АК БПС). Канферэнцыя адбылася ў Кіеве ў лістападзе 2014 г. (9 месяцаў таму!). Яе вынікам стала ўтварэньне Альянсу Вольных Нацый (АВН), які быў пазьней перайменаваны ў Альянс Балта-Чарнаморскіх Нацый (АБЧН). На выступ  выдзелілі 10 хвілін. Выстаўлены ілюстрацыі, якія яго суправаджалі.  

Рэдакцыя.

Далей »

Правы сектар трымае слова і ставіць новыя задачы

Ліпень 27, 2015 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Правы сектар 1

 

 

Апошні наш матэрыял, прысьвечаны выключна ўкраінскім падзеям, заканчваўся абяцаньнем Дзьмітрыя Яраша ў сувязі з надзвычайнай сітуацыяй, якая склалася ва Ўкраіне з-за падзей у Мукачава, правесьці ў цэнтры Кіева зьезд Правага сектару. На ім мусілі быць прынятыя рашэньні пра далейшую дзейнасьць арганізацыі (гл. тут — http://nashaziamlia.org/2015/07/17/7699/#more-7699). Зьезд, а за ім і народнае веча, былі праведзены – абяцаньне выканана. Для ўсіх, хто цікавіцца грамадска-палітычнай сітуацыяй ва Ўкраіне, кіраўніцтвам ПС была патлумачана пазіцыя, пастаўлены новыя задачы. Ніжэй інфармуем чытачоў пра некаторыя дэталі.

Далей »

Пакуль мясцовыя клоўны…

Ліпень 26, 2015 | Каментары (30)

Яўген Мурашка

Велес 1Сёньня будучыня беларускага і ўкраінскага народаў залежыць ад вынікаў вайны ва Ўкраіне. А, можа, і ня толькі гэтых народаў, а ўсяго Балта-Чарнаморскага рэгіёну.

Таму, усё для Ўкраіны, усё для перамогі!!!

Пакуль мясцовыя клоўны ў Беларусі ў чарговы раз рыхтуюць драўляныя шабелькі для бутафорскага “змаганьня за уладу”, Дабрачынны Фонд “Велес” (дарэктар Віталь Арцёменка), утвораны Зьвязам беларусаў Нямеччыны, па меры сваіх магчымасьцяў дапамагае тым, хто не шкадуе свайго жыцьця у вайне супраць расейскіх акупантаў ва Ўкраіне.

Далей »

Апошнія падзеі на захадзе Ўкраіны. Меркаваньні тых, каго варта паслухаць

Ліпень 14, 2015 | Каментары (5)

Рэдакцыя.  

Мукачава 1

 

Сёньня напэўна ўжо многія ведаюць, што на захадзе Ўкраіны ў Мукачаве адбыліся трагічныя і адначасна сімптаматычныя падзеі — у перастрэлцы паміж прадстаўнікамі Правага сектара і ўкраінскай міліцыяй з абодвух бакоў загінула некалькі чалавек, больш 10 былі паранены. Але інфармацыя зь месца падзей паступае фрагментарная і супярэчлівая. Таму мы вырашылі знайсьці й выставіць меркаваньні тых, каму можна давяраць. І гэта, вядома, сапраўдныя абаронцы незалежнасьці Ўкраіны.

Далей »

Малады Фронт выставіў чарнавы сьпіс 100 прарасейскіх імперскіх арганізацый, дзеючых у Беларусі. Сочым за рэакцыяй уладаў…

Ліпень 10, 2015 | Каментары (3)

Чорная сотня 1

 

 

Учора Малады Фронт выставіў сьпіс 100 прарасейскіх імперскіх арганізацый (http://mfront.net/bielarus-na-parozie-vajny.html), якія атабарыліся на тэрыторыі Беларусі й літаральна ў адкрытую рыхтуюцца да паўтарэньня Расеяй крымска-данецкага сцэнару, але ўжо на нашай зямлі. Гэтая інфармацыйная падзея вельмі знаменальная, таму і мы выстаўляем гэты сьпіс, а таксама зварот маладафронтаўцаў, які яго суправаджае.

Рэдакцыя.

Далей »

“Усё скончыцца, як заўсёды – вялікім гвалтам і крывёй” (частка 3, каментары чытачоў)

Чэрвень 15, 2015 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Кульнёў, абмеркаваньнеДля нас, як сайта ідэалагічнага, пачуцьці й думкі Івана Кульнёва ўяўляюць не такую ўжо значную цікавасьць. Нашмат больш цікавай зьяўляецца рэакцыя на іх прадстаўнікоў розных грамадскіх груп, так ці інакш зьвязаных з расейскай імперыяй ці з Украінай, зь іх далейшымі лёсамі. Як гэтыя людзі рэагуюць на нашумелы ў сеціве артыкул? Якія аргументы прыводзяць, на што зьвяртаюць увагу, што дадаюць ці адпрэчваюць? Вось што больш цікава. Бо, нібы сімптомы хваробы, па якіх лекар ставіць дыягназ, чытацкія рэакцыі дазваляюць вызначыць тыпалогію сьветаглядаў названых грамадскіх груп, ацаніць узровень іх аргументацыі. Таму мы і ўзяліся за працу фіксацыі ўсёй разнастайнасьці меркаваньняў чытачоў на артыкул Кульнёва. Каментары былі ўзяты з расейскага ліберальнага сайта http://ehorussia.com/new/node/10937 і ўкраінскага сайта http://www.theinsider.ua/politics/552b8a0c49c50/. З-за вялікага аб’ёму матэрыяла мы вымушаны былі яго істотна скарачаць, найперш за кошт меркаваньняў, якія паўтараліся, а таксама за кошт выказваньняў падазроных у тралізьме “чытычоў”. Хаця многія “меркаваньні” яўных троляў мы таксама пакінулі – каб матэрыял адпавядаў духу часу. Спадзяемся, што нашы чытачы самі выявяць, хто ёсьць хто.    

Далей »

Нашая вайна

Травень 12, 2015 | Каментары (3)

Мурашка 3

Паважаныя суайчыньнікі! Хачу нагадаць вам, што ва Ўкраіне ўжо другі год украінскі народ змагаецца з расейскімі акупантамі й прарасейскімі тэрарыстамі-калабарантамі за сваю незалежнасьць, годнасьць, непадзельнасьць. Сёньня там гінуць як мірныя ўкраінскія жыхары ў сваіх дамах, так і маладыя хлопцы ў акопах. На баку акупантаў найноўшае ўзбраеньне, а таксама цынізм, агрэсія, сквапнасьць да чужога дабра і чужой зямлі. Украінскія ж нацынальныя сілы бароняць заваёвы і прынцыпы Рэвалюцыі годнасьці. Як і на Майдане, на пярэднім краі насьмерць стаяць добраахвотніцкія батальёны, у якіх поруч з украінцамі змагаюцца прадстаўнікі іншых народаў.

Далей »

Старонка 1 з 612345...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы