nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

4.4. Падаем дакумент

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 4: гістарычныя дасягненьні Масхадава вачыма чачэнцаў і ня толькі)

Снежань 31, 2013 | Каментары (15)

Рэдакцыя.

Яндарбіеў 77. Падчас, калі ў Чачні галоўнымі дзеючымі асобамі былі Яндарбіеў і Масхадаў, адбылося шэраг падзей, несумніўна меўшых гістарычнае значэньне ня толькі для чачэнскага народу. Першай з такіх падзей можна назваць ваенную аперацыю  “Джыхад” у 1996 годзе. У яе выніку спачатку Грозны, а затым і ўся Ічкерыя былі вызвалены ад расейскай акупацыі. Давайце на гэты раз паглядзім на даную аперацыю з чачэнскага боку (яе апісаньне, якое падана ніжэй, узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2009/08/07/67220.shtml; http://kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/05/59881.shtml).

Далей »

Мірная рэвалюцыя ў Ісландыі й чаму пра яе маўчаць усе сусьветныя СМІ

Лістапад 18, 2013 | Каментары (4)

Ісландыя

 

Падзеі, пра якія ідзе гаворка ніжэй, зьяўляюцца чарговым прыкладам таго, як мала СМІ апавядаюць нам пра найважнейшыя падзеі ў сьвеце. Між тым, у 2008 годзе ў пачатку фінансавага крызісу было павядомлена, што Ісландыя… абанкроцілася (прычым, чаму так сталася, амаль не аналізавалася). Затым гэты кандыдат у сябры Еўразьвязу і ўвогуле “зьнік з глабальных інфармацыйных радараў”… Мы знайшлі цікавую інфармацыю пра далейшыя вельмі павучальныя падзеі ў гэтай краіне й ніжэй інфармуем вас пра іх. 

Рэдакцыя.

Далей »

“Рускі марш” 2013 г. у Маскве

Лістапад 10, 2013 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Рускі марш

Як многім напэўна вядома, на Расеі 4 лістапада г.г. адбылося чарговае мерапрыемства “рускіх нацыяналістаў” (якія на справе, як мінімум, на 90% усё яшчэ расейскія імперыялісты) пад назвай “Рускі марш”. Паколькі мы шмат гадоў сочым за разьвіцьцём г.зв. “рускага нацыяналізму” (на справе, паўтарымся, пакуль толькі новай версіі рускага імперыялізму), мы вырашылі зафіксаваць інфармацыю пра гэтую падзею і сёлета. Хаця, па словах арганізатараў, мерапрыемства ў гэтым годзе адбылося ў дзесятках расейскіх гарадоў, давайце сканцэнтруемся на Маскве.

Далей »

Як бальшавікі адмянялі “прыватнае валоданьне жанчынамі”

Лістапад 8, 2013 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Жанчыны 1

 

Учора ў лукашэнкаўскай РБ на дзяржаўным узроўні (з дадатковым выхадным днём) зноў адзначалася гадавіна бальшавіцка-сіянісцкага перавароту на расейскай імперыі, які адбыўся ў 1917 годзе і пазьней быў названы самімі бальшавікамі-сіяністамі “Вялікай кастрычніцкай рэвалюцыяй”. Колькі разоў гэтыя адзначэньні будуць працягвацца, столькі разоў мы будзем нагадваць важкія факты, якія дапамогуць зразумець сапраўдны зьмест таго, што тады адбылося. Таму сёньня падаем ніжэй чарговы факт (дакумент), які выкрывае мэты тых, хто прыйшоў да ўлады на Расеі ў тыя часы (асноўны матэрыял узяты адсюль: http://blange-blange.livejournal.com/13827.html; ілюструецца карцінамі розных вядомых мастакоў з прынцыпова розным стаўленьнем да жанчыны).

Далей »

Чаму ў “беларускія партызаны” не бяруць беларусаў

Ліпень 2, 2013 | Каментары (10)

Рэдакцыя.

БП 1Папярэдні матэрыял — яшчэ адзін выдатны дакумент, які зафіксаваў сітуацыю з г.зв. “беларускай” “дэмакратычнай” “апазіцыяй” і ейнымі СМІ.  Усе на ўласныя вочы могуць пабачыць, як шчырых, разумных, дасьведчаных, актыўных беларусаў — спадароў Мурашку і Арцёменку — выкінулі з форуму г.зв. “Беларускага партызана” (далей БП), шляхам зьвядзеньня іх рэйтынгу з 16 балаў да нуля (такая на гэты раз была выкарыстана методыка; дарэчы, на радыё “Свабода” для тых жа задач методыка была выкарыстана больш прымітыўная — рэдакцыя “самага свабоднага радыё”, нічога не тлумачачы, проста перастала выстаўляць іх каментары). Уся гэтая скандальная гісторыя — яскравы сімптом, на грунце якога можна зразумець прычыны і механізмы шматгадовай апазіцыйнай бездапаможнасьці й дэградацыі. Таму мы вырашылі яшчэ глыбей прааналізаваць тое, што адбылося.

Далей »

Якім быў Гевара (частка 2; погляды на міжнародную палітыку)

Травень 29, 2013 | Каментары (6)

Гев 16Пасьля азнаямленьня з асноўнымі фактамі біяграфіі, варта пазнаёміцца з грамадска-палітычнымі поглядамі Чэ Гевары. Так нас абавязвае зрабіць ня толькі цікавасьць да гэтай неардынарнай асобы і логіка азнаямленьня зь ёй, а й ідэалагічная накіраванасьць нашага сайта. Пералапаціўшы зь дзясятак працаў вядомага рэвалюцыянера, сёньня мы выстаўляем тры найбольш паказальныя (на наша меркаваньне) дакументы, якія былі створаны Чэ Геварам у інтэрвале 1961-67 гг. і ў якіх раскрываюцца погляды камандантэ Чэ на міжнародную палітыку. Матэрыял атрымаўся вялікім, затое ў ім шмат цікавага і павучальнага, у т.л. для людзей з нацыянальна-дэмакратычным сьветаглядам.

Рэдакцыя.

Далей »

Чэлябінскі “метэарыт” і камісія Гор-Чарнамыдзін. Няўжо ёсьць сувязь? (частка 1)

Травень 5, 2013 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Чэл 9Пачынаючы аналіз выбуху “метэарыта над Чэлябінскам”, мы і не ўяўлялі, наколькі інфармацыйна важкай можа быць даная падзея. Мы думалі, што гэта ўсяго толькі сімбалічны акт, пакліканы прадэманстраваць незадаволенасьць з боку глабалісцкай сіянакратыі некаторымі дзеяньнямі расейскай імперыякратыі. Напрыклад, тым, што тая працягвае займацца “интеграцией на постсавецкай прасторы” (у т.л. ствараньнем Еўразійскага саюзу). Менавіта таму “метэарытны сьлед” нібы ўказкай паказаў на цэнтральную зону сучаснай расейскай імперыі й адначасна мяжу паміж Расеяй і Казахстанам. Але аказалася, што ў чэлябінскай падзеі ёсьць дадатковы асьпект, які яе надзвычай актуалізуе. Найверагодней, месца падзеньня “метэарыта” было абрана сіянакратыяй яшчэ па адной прычыне, значэньне якой у шмат разоў пераўзыходзіць вышэйадзначанае. Гаворка пра сховішча радыяактыўных адкідаў пад… Чэлябінскам. Матэрыял, які пададзены ніжэй, актуалізуе гэты асьпект. Мы лічым, што важкасьць яго яўна недаацэнена. Нічога, пройдзе час, і ўсё стане на свае месцы…

Далей »

Заява аргкамітэту РНА

Люты 16, 2013 | Каментары (9)

Аргкамітэт па стварэньні Рады Нацыянальнага Адраджэньня мае гонар заявіць аб наступным:

8 лютага 2013 г. на сваім паседжаньні аргкамітэт разгледзеў пытаньне аб сімвалах. Былі прынятыя наступныя ўзоры:

1. Сьцяг: бел-чырвона-белы з выявай слыннага сына Беларусі  Кастуся Каліноўскага (гл. ўнізе).

2. Нагрудны значык: кола з выявай Кастуся Каліноўскага з надпісам “Рада Нацыянальнага Адраджэньня Беларусі” (гл. ўверсе).

3. Пячатка.

11.02.2013 г.

Старшыня аргкамітэту РНА

Ул. Барадач.

ЗВАРОТ да ўдзельнікаў псеўдаінтэрнацыянальнага сьвята – г.зв. “Фестывалю нацыянальных культур”

Травень 29, 2012 | Каментары (25)

Беларусафобскі этнацыдны рэжым, які захапіў уладу над беларускім народам і нашай зямлёй, хутка і ў чарговы раз будзе праводзіць у Гародні г.зв. “Фестываль нацыянальных культур”. Як і раней, у ім зьбіраюцца прыняць удзел прадстаўнікі розных нацыянальных грамадаў, якія гасьцююць сёньня ў Беларусі. У сувязі з гэтым мы інфармуем іх, што ўдзел у дадзеным афіцыёзным “сьвяце” – гэта адназначная падтрымка адыёзнага рэжыму, які вось ужо 18 гадоў (!) зьдзяйсьняе ў Беларусі генацыд і этнацыд беларускага народу, захапіў і распрадае нашы матэрыяльныя багацьці, наважыўся зьнішчыць нашу дзяржаву, сьвядома і мэтанакіравана топча ўсё сьвятое, беларускае. Мы, з-за азначаных абставін, пачынаючы з 2006 году, ужо двойчы зьвярталіся да прадстаўнікоў нацыянальных грамадаў у Беларусі байкатаваць гэты “Фестываль” (гл. http://nashaziamlia.org/2006/05/20/107/; http://nashaziamlia.org/2008/06/12/1388/). Да нас не прыслухаліся… Сітуацыя ж у Беларусі за гэты час толькі пагоршылася. Таму мы ў трэці раз зьвяртаемся да ўсіх удзельнікаў “Фестывалю нацыянальных культур” з ранейшай просьбай. Таксама мы папярэджваем: калісьці ўлада ў Беларусі стане нармальнай дэмакратычнай, г.зн. – беларускай. І тады Ваша сёньняшняя пастава можа набыць прынцыпова іншую вагу…

З павагай, рэдакцыя.

Далей »

Заява і загадка Брэйвіка (частка 1: выступ у судзе)

Красавік 23, 2012 | Каментары (11)

17 красавіка 2012 г. нарвежскі тэрарыст Андрэас Берынг Брэйвік, які ў леташніх вядомых падзеях забіў па афіцыйных зьвестках 77 чалавек (8+69), выступіў у судзе з прамовай. У ёй ён патлумачыў прычыны зьдзейсьненых ім тэрарыстычных актаў (http://www.smp.no/nyheter/terrorsaken/article451361.ece). Гэты выступ празь дзень быў перакладзены з нарвежскай мовы на расейскую (http://www.ej.by/news/blogs/2012/04/20/rossiyskie_blogery_opublikovali_opravdatel_noe_zayavlenie_breyvika.html). Нам, натуральна, было цікава даведацца, якімі матывамі кіраваўся Брэйвік, зьдзяйсьняючы свае тэракты. Мы пазнаёміліся з тэкстам яго выступу, зрабілі пераклад на нашу мову, выставілі ніжэй і, як звычайна, выкажам свае меркаваньні. Між іншым, зноў зьвяртаем увагу: ні воднае СМІ ў беларускай і беларускамоўнай інфармацыйнай прасторы на такі элементарны ўчынак у чарговы раз (і які ўжо) аказалася ня здольнае…

Рэдакцыя.

Далей »

Маніфэст

Люты 9, 2012 | Каментары (13)

Паважаныя беларусы-літвіны, суайчыньнікі. Зьвяртаемся да вас са словамі  заклапочанасьці аб лёсе нашай Бацькаўшчыны — Беларусі. У мінулым годзе у Бельгіі (Антвэрпен) быў заснаваны  Офіс Беларускай Палітычнай Эміграцыі (ОБПЭ, в.а. ген. дырэктарa cп. С.Аксімовіч, дырэктар І.Лазарчук). Офіс зарэгістраваны і мае акрэдытацыю у Еўрапарламенце. Яго заснавальнікі — фізічныя асобы, прадстаўнікі палітычнай эміграцыі апошняга дзесяцігоддзя. Стратэгія Офіса палягае ў кансалідацыі і каардынацыі намаганьняў беларускай дыяспары сьвету супраць зьнішчэньня беларускага этнасу, дапамога беларускай нацыі ў барацьбе за свае правы і жыцьцёвыя інтарэсы, за пабудову беларуска-літвінскай дзяржавы, супраць паўзучай акупацыі з боку Расеі.

Далей »

Магчыма, Міхалевіч казаў і праўду, але высьвятляецца, што як мінімум ня ўсю…

Сакавік 4, 2011 | Каментары (8)

Рэдакцыя.


Сёньня апазіцыйныя і ня толькі СМІ падалі інфармацыю, якую можна лічыць працягам гісторыі, зьвязанай зь нядаўняй сенсацыйнай заявай Міхалевіча. Паколькі мы спрагназавалі гэта і паколькі абяцалі сачыць за разьвіцьцём падзей вакол данага чалавека, падаем асноўны зьмест новаадкрытых фактаў і на нашым сайце. Каб пазьней дадаткова не тлумачыць нашу пазіцыю ў сувязі зь імі, адразу скажам: новыя зьвесткі істотна прасунулі постаць Міхалевіча ў тое месца ў гісторыі Беларусі, у якім цяпер знаходзіцца вядомы многім пан Раманчук

Далей »

Міхалевіч публічна адмовіўся ад далейшага супрацоўніцтва з лукашэнкаўскім КГБ

Люты 28, 2011 | Каментары (10)

Сёньня ў беларускім грамадска-палітычным жыцьці адбылася неардынарная падзея. Адзін з кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі Аляксей Міхалевіч (які чамусьці любіць называць сябе Алесем і пра якога мы ўжо неаднаразова пісалі на нашым сайце) сабраў журналістаў розных апазіцыйных СМІ й аб’явіў, што ён разрывае дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, якую нібыта вымушана падпісаў пад уплывам катаваньняў, калі знаходзіўся ў СІЗА (гл. http://www.svaboda.org/content/article/2323421.html; http://nn.by/?c=ar&i=51049).  У сувязі з неардынарнасьцю падзеі мы вырашылі часова зьмяніць нашы рэдакцыйныя планы, каб зафіксаваць яе яшчэ і на нашым сайце.

Рэдакцыя.

Далей »

Вялікая еўрапейская гара нарадзіла… вялікі пшык з пахам еўра і даляра

Люты 7, 2011 | Каментары (15)

Рэдакцыя.

Прайшло больш за 40 дзён пасьля гістарычных падзей Крывавай нядзелі ў Беларусі, і пачатак гэтага тыдня прынес зьвесткі пра канчатковую рэакцыю “Эўропы” і ў цэлым “Захаду” на яе. Час фіксіраваць факты для будучага аналізу і высноў. Гэта тым больш важна, што яшчэ ў многіх беларусаў да нядаўняга часу застаецца спадзеў на “Эўропу”, што бачна хаця б на прыкладзе фота зьлева з адназначным сімбалічным зьместам. Мы ж ужо даўно папярэджваем нашых чытачоў што да хлусьлівасьці-крывадушнасьці “Захаду”, паказваем на факты і нават тлумачым іх прычыны. Нас успрымаюць ня ўсе. Але момант ісьціны набліжаецца…

Далей »

Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы (ПАРЭ) прыняла рэзалюцыю па Беларусі

Студзень 28, 2011 | Няма каментараў


27 студзеня ПАРЭ прыняла рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі пасьля прэзідэнцкіх выбараў “The situation in Belarus in the aftermath of the presidential election”. Арыгінал тэкста знаходзіцца тут: http://assembly.coe.int/Mainf.asp?link=/Documents/AdoptedText/ta11/ERES1790.htm,  — падаецца ніжэй у перакладзе, узятым адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/2289493.html.

Рэдакцыя.

Далей »

Ці заклікае Еўрапарламент правесьці ў нас новыя выбары? (+дадатак)

Студзень 21, 2011 | Каментары (3)


На сэсіі Еўрапарламенту ў Страсбуры сёньня была адзінагалосна прынятая рэзалюцыя па Беларусі – самая жорсткая з усіх рэзалюцыяў, якія Еўразьвяз калі-небудзь прымаў у справе Беларусі. Падаем ніжэй яе тэкст (асноўная частка ўзята адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/2281921.html; ключавы пункт №1 перакладзены з арыгіналу: http://www.europarl.europa.eu/sides/getDoc.do?type=MOTION&reference=P7-RC-2011-0044&language=EN — адрозьніваецца ад перакладу “Свабоды”)

Рэдакцыя.

Далей »

Дзіўны зварот групы “праваслаўных прыхаджан” да патрыярха РПЦ МП Кірыла

Снежань 27, 2010 | Каментары (4)



Больш за тры дзесяткі (на час падтыхтоўкі матэрыяла) праваслаўных актывістаў выступілі зь лістом на адрас патрыярха РПЦ МП Кірыла. Падаем яго тэкст (узята з http://nn.by/?c=ar&i=48165; выдзелена тоўстым намі) і абмяркоўваем ніжэй.

Далей »

Міністры замежных справаў Швецыі, Нямеччыны, Польшчы і Чэхіі ў «Нью-Ёрк таймс»: «Лукашэнка — прайграў» (Lukashenko the Loser)

Снежань 24, 2010 | Каментары (4)

Карл Більт, Гіда Вэстэрвэле, Радак Сікорскі й Карал Шварцэнберг апублікавалі супольны артыкул у «Нью-Ёрк таймс» пад загалоўкам «Лукашэнка — лузер». Яго сэнс: Лукашэнка горш за Мілошавіча, ніякіх больш размоў зь ім і ні цэнта грошай яму. Выстаўляем гэты артыкул у перакладзе рэдакцыі «Нашай Нівы» (http://nn.by/?c=ar&i=48056).

Рэдакцыя.

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 3: стаўленьне да аварыі розных бакоў)

Травень 1, 2010 | Каментары (1)

Рэдакцыя

10. Пасьля выкладаньня фактаў і розных меркаваньняў, час падаць зьвесткі пра стаўленьне да аварыі розных бакоў. Пачнем з афіцыйнай пазіцыі Польшчы, якую павінен прадстаўляць прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск (гл. фота зьлева) і пра чаканы выступ якога мы пісалі ў канцы папярэдняй часткі гэтага матэрыяла. Нагадаем, 28 красавіка ён павінен быў абвясьціць першыя зьвесткі аб выніках рассьледаваньня авіякатастрофы, якая адбылася 2,5 тыдня да таго. Туск выступіў, спраўдзіўшы наш прагноз і нават пераўзышоў яго.

Далей »

Справаздача рэдакцыі сайта за чарговы год працы (з 1.04.2009 г. па 1.04.2010 г.)

Красавік 6, 2010 | Каментары (3)

d09fd0b0d0bad0b0d0b7d18cd0bdd196d0bad196Завяршыўся чарговы (4-ы) год працы нашага сайта. З гэтай нагоды мусім даць кароткую справаздачу. Асноўныя паказьнікі працы рэдакцыі за ўсе папярэднія гады і  мінулы год пададзеныя ў табліцы зьлева. Зь яе вынікае, што папулярнасьць сайта за год вырасла ў 1,7 раза (індэкс каментаваньня вырас у 1,83 раза; колькасьць адкрыцьцяў матэрыялаў, разьмешчаных на першых дзьвюх старонках (цяпер мы будзем выкарыстоўваць гэты паказьнік) — у 1,28 раза, максімальная колькасьць адкрыцьцяў некаторых матэрыялаў — у 2 разы; лічба 1,7 — гэта сярэдняе арыфметычнае з даных паказьнікаў).

Далей »

Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 10; Ю.Фельшцінскі пра ролю ФСБ у цяперашняй Расеі)

Сакавік 16, 2010 | Каментары (2)

d0a4d0b5d0bbd18cd188d186d196d0bdd181d0bad196У пытаньні злачыннай дзейнасьці расейскага ФСБ  адпаведным эксьпертам па шэрагу прычын таксама можа быць і Юры Фельшцінскі (гл. фота зьлева). Хто ён такі? Гэта дасьледчык палітычных працэсаў у сучаснай Расеі (жыве ён у ЗША), “гісторык”, як ён сам пра сябе кажа, чалавек, які блізка знаёмы зь Беразоўскім, Закаевым, Літвіненка ды іншымі людзьмі, кожны зь якіх мог бы сам выступіць эксьпертам у дадзеным пытаньні. Фельшцінскі — аўтар кніг і фільмаў, прысьвечаных ФСБ і падрыву дамоў у Расеі ў самым канцы мінулага стагоддзя, якія паслужылі падставай для нападу на чачэнскі народ. Акрамя таго, яго аніяк немагчыма лічыць прадстаўніком групы, у якою ўваходзяць Квачкоў, Сьцерлігаў ды іншыя расейскія вайскоўцы… Ніжэй мы падаем тры матэрыялы, цэнтральнай асобай якіх зьяўляецца спадар Фельшцінскі. Зьвяртаем таксама ўвагу, як на фоне крытыкі ФСБ ён старанна абяляе ўсіх алігархаў, як быццам тыя — не злачынцы…

Рэдакцыя.

Далей »

Старонка 3 з 612345...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы