Домерг Палако дэ Мэнас (паводле chitaemknigi.narod.ru/iydei/holokost.htm; www.rv.ru/content.php3?id=7362)
Гэты матэрыял належыць да сьферы інтэлектуальных спрэчак у Францыі, скіраваных на аналіз сіянісцкіх міфаў. Нязначна скарочаны. Рэдакцыя.
Домерг Палако дэ Мэнас (паводле chitaemknigi.narod.ru/iydei/holokost.htm; www.rv.ru/content.php3?id=7362)
Гэты матэрыял належыць да сьферы інтэлектуальных спрэчак у Францыі, скіраваных на аналіз сіянісцкіх міфаў. Нязначна скарочаны. Рэдакцыя.
Назар Грынык (“Украінская праўда”, Украіна, паводле www.inosmi.ru/translation/242274.html; ілюстрацыя - постаці С.Бандэры і Р.Шухевіча)
Сябры! Гарадзенскі Рух “За Свабоду” запрашае ў супольную паездку на “Басовішча-2008” – фестываль музыкі маладой Беларусі. Сёлета “Басовішча-2008” пройдзе 18-19 ліпеня на традыцыйным месцы ў мястэчку Гарадок (Grodek), што на Беласточчыне. Сёлета будзе арганізаваны даезд ахвотных наведаць “Басовішча-2008” па маршруце Кузніца Беластоцкая (чыгуначны вакзал) - Басовішча - Кузніца Беластоцкая (чыгуначны вакзал). Увага! Умовы!
Міхаіл Галдзенкоў (паводле n-europe.eu/content/index.php?p=49)
Масковія (сэрца Расеі) не размаўляла па-расейску [на цяперашняй мове расейцаў-маскоўцаў. – Рэд.] да самых Пятроўскіх часоў… Здаецца, гэта лухта, якой і быць ня можа, але факты – рэч упартая. І гістарычныя факты, якія стагоддзямі хавалі царскія гісторыкі, гавораць толькі пра адно – гэта было так.
Уладзімір Бялінскі (паводле http://a-ingwar.blogspot.com/2008/05/blog-post_1831.html; поўны тэкст кнігі, адкуль узяты матэрыял, тут: http://ukrlife.org/main/evshan/moxel.htm).
Працягваем разбураць імперскія міфы. Падаем артыкул, прысьвечаны выхаду чарговай расейскай ідэалагічнай кіна-агіткі “Аляксандр.Неўская бітва”. Разгледзім жыцьцёвы шлях гэтага Аляксандра паводле цікавых матэрыялаў кнігі Уладзіміра Бялінскага «Страна Моксель», якія грунтуюцца на расейскіх гістарычных крыніцах. Матэрыялы кнігі дазваляюць па-новаму ацаніць гісторыю Масковіі.
Рэдакцыя.
Анастасія Зелянкова (паводле http://gazetaby.com/cont/print.php?sn_nid=3990)
Захоп Навагрудка, замах на Хрушчова, вызваленне палітвязняў — усё гэта невядомыя старонкі беларускага антысавецкага супраціву. Пасля другой сусветнай вайны нашы суайчыннікі яшчэ больш за дзесяцігоддзе са зброяй у руках змагаліся за сваю свабоду супраць савецкай улады. Доўгі час лічылася, што ў 1944 годзе беларускія партызаны павыходзілі са сваіх лясных сховішчаў і пачалі разам з мірным насельніцтвам будаваць светлую сацыялістычную будучыню. Насамрэч, усё было далёка не так. Кніга Сяргея Ярша і Сяржука Горбіка “Беларускі супраціў” (гл. фота ўверсе), якая нядаўна выйшла ва Украіне, расказвае пра партызанскую барацьбу, што разгарнулася пасля перамогі над фашызмам. Пра размах гэтай барацьбы, яе супярэчнасці і вынікі “Салідарнасці” распавёў адзін з аўтараў кнігі, беларускі гісторык Сяргей Ёрш.
Учора Старадароскі раённы суд пакараў аштрафам болей як на мільён рублёў айца Леаніда Акаловіча – сьвятара Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (БАПЦ). Яго пакаралі за асьвячэньне крыжа ў памяць пра ахвяры партызанкі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Пакаралі й мясцовага жыхара Алеся Апанасевіча за тое, што прынёс рыдлёўку, каб укапаць крыж. За некалькі хвілін да суду сьвятар Л.Акаловіч згадаў, што за сваё жыцьцё асьвячаў дзясяткі крыжоў, але судзяць яго за гэта ўпершыню. Нагадаем, 19 красавіка г.г. ў вёсцы Дражна Старадароскага раёну быў усталяваны шасьціканцовы крыж у памяць пра 25 мірных сялян, забітых у 1943 годзе партызанамі савецкага габрэйскага атраду. Пазьней міліцыянты склалі пратакол на арганізатараў мерапрыемства, ацэненага як “несанкцыянаваны сход”, а крыж дэмантавалі. У красавіку і ў траўні за гэтую акцыю былі асуджаныя на 15 сутак грамадзкі актывіст Вячаслаў Сіўчык і аўтар кнігі пра трагедыю вёскі Дражна Віктар Хурсік (паводле www.svaboda.org/content/Article/1140167.html).
Як з усім гэтым змагацца? Чарговай порцыяй праўды пра Вялікую Айчынную. Пра падзеі ў вёсцы Дражна ў 1943-м мы ўжо паведамлялі (http://nashaziamlia.org/2007/10/06/919/). Падаем чарговы матэрыял (паводле Галіны Абакунчык, www.svaboda.org/content/Article/1140188.html).
Рэдакцыя.
Пададзены ніжэй артыкул сп-ра Яўгена Бяласіна выбітна ілюструе шэраг прынцыповых зьяваў, якія ўжо зафіксаны нашай рэдакцыяй. Гэта і адсутнасьць якой-небудзь рэальнай дапамогі з боку Захаду сапраўдным беларускім дэмакратам, якія разам са сваімі сем’ямі з-за дзеяньняў цяперцаў вымушаныя пакутаваць, напрыклад, у безграшоўі; гэта, нібы для дадатковых маральных пакутаў на рэальным фоне і для дыскрэдытацыі, шырока рэкламуемая ЗША і ЕЗ “дапамога дэмакратыі ў Беларусі”, якая вымяраецца дзесяткамі (!) мільёнаў даляраў штогод; гэта фактычная падтрымка Еўразьвязам (асабліва Нямеччынай) прадстаўнікоў цяперскай улады ў Беларусі; іншае. Чытайце, зьдзіўляйцеся, запамінайце. Факты – рэч упартая.
Рэдакцыя.
Віталь Куплевіч
Калі адной з падставовых адзнак этнічных супольнасьцяў зьяўляецца моўнасьць, г. зн. этналект (гаворка, дыялект, мова), то адна з галоўных адзнак палітычных і этнапалітычных абшаравых супольнасьцяў – гэта мова. Эўропа – адно зь нямногіх месцаў у сьвеце, дзе амаль кожнай нацыі адпавядае ўласная нацыянальная мова, што мае аўтахтонныя, эўрапейскія карані.
Барыс Керзач, Віталь Хромаў
Нядаўна радыё “Свабода” ўзяло інтэрвю ў новасьпечанага лукашэнкаўскага ідэолага Ўсевалада Янчэўскага. Карэспандэнт Аляксей Знаткевіч упарта спрабаваў высьветліць у яго прычыны негатыўнага стаўленьня цяперскай улады да беларускай мовы, да неабходнасьці яе адраджэньня (гл. www.svaboda.org/content/Article/1108140.html). Так сталася, што тое самае таксама нядаўна паспрабавалі высьветліць карэспандэнты на гэты раз газеты “Свабода” ў рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) сп-ра Анатоля Міхайлава (гл. svabodaby.net/?id=3&sub=193). Нагадаем, дадзеная ўстанова знаходзіцца ў Вільні, прызначаная для гуманітарнай адукацыі найперш беларускай моладзі. Фінансуецца Захадам. Мы вырашылі супаставіць інтэрвю гэтых двух значных для сёньняшняй Беларусі людзей, разьлічваючы ўбачыць істотную розьніцу ў падыходах, аргументацыі. Пагадзіцеся, нашы спадзяваньні былі апраўданымі: першы – ідэолаг беларусафобскага генацыдна-этнацыднага праімперскага рэжыму, другі – высокапастаўлены прадстаўнік “цывілізаванага еўрапейскга Захаду”. Уявіце нашае зьдзіўленьне, калі мы не знайшлі ніякай розьніцы. Але, зноў жа, давайце ўсё па чарзе – спачатку інтэрвю зь Янчэўскім і Міхайлавым, а потым абмеркаваньне.
У сувязі з тым, што наш народ у бліжэйшыя суткі будзе зноў заганяцца ў стрэс з-за прымусовага пераходу “на летні час”, мы, для затраўкі, падаем артыкул Віктара Лаўруса, прысьвечаны гэтаму пытаньню (паводле n-t.ru/tp/ie/zlv.htm), а далей тое-сёе абмяркуем і вызначымся.
Рэдакцыя.
Кастусь Езавітаў (паводле “Нашага слова” №851 за 19 сакавіка 2008 г.)
У ноч з 24-га на 25-е сакавіка 1918 года, у Менску, пасля доўгіх абгавораў і спрэчак, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвесціла незалежнасць Беларусі ад Расеі і выдала з гэтага поваду “Трэцюю Устаўную Грамату” да жыхарства Беларусі. [Што гэтаму папярэднічала? - Рэд.]. Абмяжуемся толькі галоўнымі фактамі і этапамі, падрыхтаваўшымі гэты гістарычны акт.
Паводле Любові Лунёвай і www.svaboda.org/content/Article/1047770.html
Амбасадары і прадстаўнікі краінаў Эўразьвязу і ЗША, а таксама рэдактары недзяржаўных выданьняў і пісьменьнікі пісалі сёньня (15.03.2008 г.) першую агульнанацыянальную дыктоўку па-беларуску. Тэкст дыктоўкі – прадмова да зборніка Францішка Багушэвіча “Дудка беларуская”.
Рэдакцыя (паводле www.svaboda.org/content/Article/1045781.html)
Увечары 1 сакавіка на даху жылога дому №21 па вуліцы Герцэна ў Віцебску зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг. У цыдулцы, што была прымацаваная да сьцяга, было напісана: “Гонар і пашана палітычнаму дзеячу Беларускай Народнай Рэспублікі і выдатнаму навукоўцу Вацлаву Ластоўскаму. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон“. Гэта ўжо ня першы сьцяг, які легендарны і няўлоўны Мірон уздымае ў Віцебску ў гонар дзеячоў і стваральнікаў БНР. У Віцебску цяпер праходзіць “Бел-чырвона-белы маратон”, прысьвечаны 90-м угодкам БНР: да 25 сакавіка ў горадзе маюць зьявіцца яшчэ некалькі сьцягоў, узьнятых у гонар аднаўляльнікаў беларускай дзяржавы.
Беларусы Віцебску, мы ганарымся вамі! Заклікаем усіх жыхароў Беларусі падтрымаць ініцыятыву нашых слаўных віцьбічаў!
У сувязі з шумным адзначэньнем у г.г. як у Расеі, так і ў Беларусі мілітарысцкага “сьвята 23 лютага” падаем артыкул “Белыя плямы гісторыі” кандыдата гістарычных навук Алеся Петрашкевіча, які колькі год таму быў надрукаваны ў “Народнай волі”. Сувязь паміж захопніцкімі войнамі імперскай Расеі супраць Вялікай Літвы-Беларусі ўсіх ранейшых часоў і цяперашняй расейскай арміяй хай праілюструе цытата, узятая з цалкам мірнага расейскага Інтэрнэт-выданьня “Вокруг света” (гл. vokrugsveta.ru/telegraph/history/562): “23 лютага ў Расеі адзначаюць Дзень абаронцаў Айчыны. Да 1992 года сьвята звалася Днём Савецкай Арміі й Ваенна-Марскога Флоту і зьвязвалася са зьяўленьнем у 1918 годзе рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. Новая назва сьвята мае на ўвазе непарыўную сувязь сучаснай расейскай арміі й усіх яе папярэдніц”. Ілюструе матэрыял карціна Кіўшэнкі “Ваенныя гульні пацешных войскаў Пятра І каля сяла Прэабражэнскае”.
Рэдакцыя.
Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
1. Факты першай паралелі (зьдзьвіжкоўскія)
Папярэдняя заўвага. У матэрыяле размова пойдзе пра 3-гадовы прысуд спадару Зьдзьвіжкову, пра які, пэўна, ведаюць многія. Гэтая падзея наўпрасткі зьвязаная з глабальнай PR-акцыяй 2-гадовай даўніны пад назовам “Данія абразіла прарока” (на справе, вядома ж, ня Данія, і нават не “дацкі” часопіс). У сувязі з гэтым першае, што мы мусім зрабіць – гэта нагадаць пра наш аналіз іншай PR-акцыі, таксама глабальнага маштабу, пад назвай “Код Да Вінчы” (гл. nashaziamlia.org/2006/07/23/205, nashaziamlia.org/2006/07/23/209) і глабальнага вэрхалу вакол “Канферэнцыі па халакосьце” ў Іране (гл. nashaziamlia.org/2006/12/29/470, nashaziamlia.org/2006/12/30/474). Справа ў тым, што ўзгаданая раней падзея пра “абразу Даніяй прарока” ўжо часткова закраналася ў тых матэрыялах.