nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

4.3. Інтэрнацыяналізм сапраўдн.

Пра неадэкватнасьць

Жнівень 8, 2007 | Няма каментараў

Яўген Бяласін      

На ёй,  гэтай нашай Зямлі, яшчэ многа неадэкватнасьцяў (больш, відаць, адно што неадэкватных людзей). Гэтыя неадэкватнасьці можна назваць перакосамі, пакуль яны яшчэ ня сталі гуманітарнымі катастрофамі. Іх прычыны найчасьцей палягаюць у недасканалым, памылковым кіраваньні, няправільным уплыве на сістэмы.

Далей »

Станіслаў Гусак: “Мы плацілі за нафту ў пяць разоў даражэй, чым яна каштавала ў сьвеце” (Д пр-п 59)

Чэрвень 4, 2007 | Каментары (1)

���ак.JPG

31 студзеня на сайце радыё Свабода адбылася онлайн канфэрэнцыя са Станіславам Гусакам. Ён нарадзіўся у 1949 годзе ва Украіне, але скончыў Беларускі дзяржаўны палітэхнічны інстытут, інжынэр-цеплаэнэргетык. Адзін з аўтараў ідэі Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару (БЧНК), якая была агучаная ў 1993 годзе Беларускім Народным Фронтам, аднак адрынутая ўрадам Кебіча. У пачатку 1990-х гадоў С. Гусак уваходзіў у склад Ценявога кабінэту Апазыцыі БНФ у ВС 12-га скліканьня. З’яўляецца сябрам Сойму партыі БНФ. Падаем яго інтэрвю ў скароце.

Рэдакцыя.

Далей »

У Кіеве адбыўся Антыімперскі Марш

Травень 22, 2007 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле kavkazcenter.com/russ)

�а�� �н���мпе��к�.JPG

20 траўня ў Кіеве адбыўся Марш супраць імперскай палітыкі Расеі, прымеркаваны да 143-й гадавіны “заканчэньня” першай Руска-Каўказскай вайны – акупацыі Расеяй Каўказу (гэта адбылося 21 траўня 1864 года; дарэчы нагадаць, што перад гэтым расейскія імперцы толькі што здушылі наша паўстаньне за свабоду і павесілі яго правадыра, беларускага нацыянальнага героя — нашага Кастуся Каліноўскага). Арганізатарам акцыі выступіў Міжнародны Антыімперскі Фронт (МАФ), які быў утвораны 8 траўня 2007 году ў Тэрнопалі (пра гэта мы ўжо пісалі, гл. http://nashaziamlia.org/2007/05/12/660). Нагадаем, што заснавальнікамі МАФ зьяўляюцца Усеукраінская арганізацыя “Трызуб” імя Сцяпана Бандэры (новы кіраўнік Дзьмітро Яраш) і Рух за Дэкаланізацыю Каўказу (кіраўнік Ахмад Сардалі). Задачай МАФ зьяўляецца садзеяньне барацьбе народаў, прыгнечаных расейскай імперыяй, за іх свабоду, а таксама мабілізацыя і аб’яднаньне іх высілкаў у барацьбе супраць “імперскіх монстраў, глабалізму, сатанізму і неарэваншызму”.

Далей »

Cтвораны МІЖНАРОДНЫ АНТЫІМПЕРСКІ ФРОНТ

Травень 12, 2007 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле інфармацыі kavkazcenter.com/russ)

��жна�.�н���мпе�.Ф�он�.JPG

Фота. Некаторыя ўдзельнікі канферэнцыі ў час яе правядзеньня.

8 траўня г.г. у Цярнопалі (заходняя Украіна) прайшла Міжнародная канферэнцыя, прысьвечаная пытаньню арганізацыі супраціву расейскаму нэаімперыялізму. Яе арганізатарамі выступілі Рух за Дэкаланізацыю Каўкауа (кіраўнік Ахмад Сардалі; але ён па тэхнічных прычынах ня змог прыняць удзел у канферэнцыі) і Усеукраінская Арганізацыя “Трызуб” імя Сьцяпана Бандэры (кіраўнік Зьмітро Яраш; папярэдні кіраўнік “Трызубу” палкоўнік Васіль Іванышын памёр літаральна на днях; з нагоды гэтага выказваем сваё спачуваньне блізкім сп-ра Іванышына і ўсяму украінскаму народу). У канферэнцыі прынялі таксама ўдзел прадстаўнікі польскага камітэту “Вольны Каўказ” і таварыства “Расейска-Чачэнскага сяброўства”.

Далей »

Тэнгіз Гудава: “Савецкая памяць” не павінна маячыць там, дзе ёй ня месца (Д пр-п 53)

Травень 5, 2007 | Няма каментараў

��дава.JPG

Гэтым артыкулам Тэнгіза Гудавы (нар. у Грузіі ў 1953 г.; вучыўся ў Маскве ў медыцынскім інстытуце, двойчы адседзеў за “антысавецкую дзейнасьць”; у 1987 быў высланы з СССР; з 1987 па 2004 гг. працаваў адным з рэдактараў на радыё “Свабода”; цяпер вольны журналіст) мы закрываем тэму эстонскіх падзеяў канца красавіка г.г. Не з усімі ньюансамі поглядаў аўтара мы згодныя. Там-сям ён, відаць, па інэрцыі, пераходзіць грань. Гэта можа быць выкарыстана ворагамі свабоды народаў. Дый “мух і катлеты” мы б падзялілі іначай. Для нас “мухі” – гэта ня столькі манументы, а нахабнае прысябечваньне і прапагандысцкае выкарыстаньне (для сваіх злачынна-паразітных мэт) былой савецкай партакратыяй, а цяпер і сучаснай расейскай імперыякратыяй, гераізму, пакутаў і сьмерцяў воінаў Другой сусьветнай вайны. Але, у цэлым, нам заўсёды прыемна бачыць любыя праявы сапраўднага інтэрнацыяналізму, такія рэдкія ў наш прадажны, дэмаралізаваны час. І гэта галоўная прычына, па якой мы падаем дадзены артыкул.

Рэдакцыя.

Далей »

ЭСТОНСКІ НАРОД, МЫ З ТАБОЙ! (Д пр-п 52)

Травень 3, 2007 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

Э��он��, паг�ом� 1.JPG

Мал. 1. Удзень 26 красавіка на цэнтральнай плошчы Таліна каля будынку Нацыянальнай бібліятэкі перад “Бронзавым салдатам” сабраліся сотні людзей. Зьлева: перапужаны эстонскі хлопчык туліцца да паліцэйскага і зь нянавісьцю нешта крычыць у бок натоўпу рускамоўных малойчыкаў. Па цэнтры і справа: расейскія шавінюгі-імперасты. Азлобленыя твары, абражальныя надпісы ў адрас ураду Эстоніі на бэджыках і на скуры, яшчэ нешта пра СССР, сярпаста-малаткасты там жа. У паветры сталы сьвіст і воклічы “Россия! Россия!”, “Позор!”, «Фашысты!».

Э��он��, паг�ом� 2.JPG

Мал. 2. Уноч на 27 красавіка. Вуліцы Таліна ў час пагромаў і пасьля іх. Абаронцы “Бронзавага салдата” аказаліся звычайнымі пагромшчыкамі, падпальшчыкамі, марадзёрамі

Далей »

Косткі як стратэгічная зброя Крамля

Травень 1, 2007 | Няма каментараў

Гэты артыкул Міхася Кукабакі – беларуса і вядомага маскоўскага дысідэнта – мы ўзялі з сайта

www.kavkazinfo.org (артыкул скарочаны). У ім аўтар каментуе нядаўнія падзеі ў Эстоніі. Мы рыхтуем свой аналітычны матэрыял на дадзеную тэму, які плануем выставіць трохі пазьней. Мы хочам даць выказацца (альбо паказальна адмаўчацца) ўсім істотным палітычным суб’ектам, бо лічым падзеі ў Эстоніі чарговым яскравым прыкладам феномену “крука ў лесе”…

Рэдакцыя.  

 

Далей »

Міжнародны Кодэкс удзельніка акцый пратэсту – у масы! (П пр-п 7)

Красавік 22, 2007 | Каментары (1)

Рэдакцыя. Паводле http://pora.in.ua.

�а�� Ук�а�на-�ела����.JPG

19 красавіка ў Кіеве адбылося афіцыйнае падпісаньне Міжнароднага кодэксу ўдзельнікаў акцый пратэсту. Актывісты Грамадзянскай кампаніі “ПОРА”, як ініцыятары стварэньня Кодэксу [тут варта паінфармаваць, што ГК “ПОРА” нядаўна пазбавілася ад свайго папярэдняга кіраўніцтва. – Рэд.], перакананыя – такі дакумент павінны вызначыць прынцыпы ўдзелу людзей у акцыях пратэсту па ўсім сьвеце, але асабліва ў краінах на постсавецкай прасторы. Арганізатары стварэньня дакументу зазначылі, што акцыі пратэсту, як адзін з дэмакратычных механізмаў праможнага дзеяньня – выніковы інструмент узьдзеяньня на ўладу. Міжнародны кодэкс створаны для таго, каб удзельнікамі такіх акцый маглі быць толькі чэсныя ды прынцыповыя грамадзяне, якія адстойваюць інтарэсы грамадзянскай супольнасьці, а не падкупленыя “валанцёры”, якія праз грошы становяцца інструментам палітычнай барацьбы сілаў, чужых грамадству, а то і варожых для яго.

Далей »

УКРАІНА Ў НАС АДНА

Красавік 13, 2007 | Няма каментараў

Раман Гарасімів

У сувязі з актуальнымі ўкраінскімі падзеямі мы папрасілі нашага добрага знаёмага ўкраінца Рамана Гарасіміва, які па-доўгу і часта бывае ў Гародні, падзяліцца з намі сваімі думкамі. У яго атрымалася нізка кароткіх нарысаў, якія ў цэлым, як нам падаецца, добра перадаюць пачуцьці й сьветагляд сапраўднага ўкраінца-патрыёта. Дадаткова паведамляем, па адукацыі ён фізік, амаль кандыдат фізіка-матэматычных навук, грамадзянін Украіны, жыхар Івана-Франкоўска, удзельнік Памаранчавай рэвалюцыі, у 2005 годзе ў час выбараў прэзідэнта Украіны быў старшынём выбарчай акругі горада Андрацыты. Артыкул пададзены на ўкраінскай мове, якая для большасьці беларусаў, напэўна, непераадольнай не зьяўляецца.

Рэдакцыя.  

Далей »

Мы павінны ўжо сёньня змагацца за праўду

Красавік 8, 2007 | Няма каментараў

Cяргей Дудаліч [Сяргей Ёрш], “Пагоня”, 1994, № 33, 14-20 кастрычніка.

С.���.jpg

Кожны раз надзвычай прыемна назіраць праявы сапраўднага інтэрнацыяналізму. На гэты раз на сайце чачэнскіх змагароў за свабоду сваёй Бацькаўшчыны – Ічкерыі – (http://kavkazcenter.com/russ), мы раптам натрапілі на артыкул, прысьвечаны змаганьню беларускіх партызанаў супраць нямецкай акупацыі ў час Другой сусьветнай вайны і супраць расейскай акупацыі ў першыя гады пасьля яе (дарэчы, гэта дакладна тое, што рабілі ў той жа час ва Украіне г.зв. бандэраўцы). Яго аўтар беларускі гісторык Сяргей Ёрш. У сваім каментары да артыкулу чачэнцы (няўжо ў іх больш магчымасьцяў падымаць важкія пытаньні беларускай гісторыі, чым у нас, беларусаў?) адзначаюць, што тэма, якую ўздымае беларускі навуковец, вельмі актуальная, “… паколькі марыянэткавы рэжым спрыяе акупацыі краіны Расеяй і ўсё, што здольна так альбо інакш умацаваць нацыянальную самасьвядомасьць людзей, паддаецца жорсткаму перасьледу. Асобныя групы беларускіх патрыётаў змагаюцца супраць такога становішчы спраў і праўдзівае асьвятленьне нядаўніх гістарычных падзей зьяўляецца істотным асьпектам іх барацьбы з рускім імперыялізмам і яго памагатымі”. Акрамя таго, што сказана, як кажуць, “у яблачка”, чачэнцы далі спасылку на аўтарскі сайт сп-ра С.Ярша http://autary.iig.pl/jorsz/art_publicystyka_01.htm. У знак падтрымкі любых сапраўды інтэрнацыянальных памкненьняў, мы друкуем пададзены чачэнцамі артыкул, нягледзячы на тое, што ён ужо выстаўляўся ў Гарадзенскай дэмакратычнай газеце больш 12 гадоў.

Рэдакцыя.

Далей »

Беларускі Супраціў

Сакавік 20, 2007 | Няма каментараў

Андрій Блінець

Гэты матэрыял узяты з украінскага сайту www.banderivets.org.ua. Зыходзячы з павагі да аўтара артыкула, арганізатараў сайту і да ўсяго украінскага народу, падаем артыкул так, як ён быў выстаўлены, на украінскай мове.

Рэдакцыя.

Далей »

Інтэрвю з Доку Умаравым

Сакавік 8, 2007 | Няма каментараў

На сайце “Бандэравец”– органе Усеукраінскай арганізацыі “Трызуб” імя Сьцяпана Бандэры – нядаўна было апублікавана вялікае інтэрвю прэзідэнта Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя, аміра ГКА-Маджлісуль Шура Докі Умарава (http://www.banderivets.org.ua/?page=pages/zmist5/zmist521). Падаем гэтае інтэрвю. Матэрыял важны тым, што зьяўляецца яскравым прыкладам сапраўднага інтэрнацыяналізму.

Рэдакцыя.

�од� Ума�а�.JPG

Далей »

Пра ЎНІВЕРСАЛЬНЫ НАЦЫЯНАЛІЗМ 30 гадоў таму

Студзень 24, 2007 | Няма каментараў

Сябры нашай рэдакцыі даўно сочаць за разьвіцьцём сьветагляду тых, хто аб’яўляе сябе «рускімі нацыяналістамі» (на справе яны, канешне ж, пакуль шавіністы) праз аналіз дзейнасьці іх галоўнага рупару – сайту www.ari.ru. У канцы 2002 году яны, відаць – па-недаглядзе, ўзялі цікавае інтэрвю ў «Прадстаўніцы польскага нацыянальнага руху Барбары Крыгер-Буцкай». Падаем гэтае інтэрвю вашай увазе.
Рэдакцыя.

Далей »

ДВАЙНОЕ СУПАДЗЕНЬНЕ. І гэтага больш чым дастаткова

Студзень 23, 2007 | Каментары (1)

Нядаўна на сайце чачэнскіх змагароў за свабоду http://kavkazcenter.com (КЦ) зьявілася інтэрвю лідара Усеўкраінскай арганізацыі «Трызуб» імя Сцяпана Бандэры, палкоўніка Васіля Іванышына. У гэтым інтэрвю, якое было азаглаўлена «За нашу і вашу Свабоду!», уразіла ня толькі надзвычай высокае супадзеньне ідэалагічна-палітычнага сьветагляду сп-ра Васіля са сьветаглядам сябраў нашай рэдакцыі, а й істотнае падабенства сітуацыі ва Украіне і Беларусі (хаця, прызнаемся, многае з апошняга было адкрыцьцём і для нас). Двайное супадзеньне – істотная прычына, каб такое інтэрвю зь невялікім скаротам зьявілася на нашым сайце.
Рэдакцыя.

�ван���н.jpg
Кароткая даведка: Палкоўнік Васіль Іванышын – выбітны ўкраінскі палітык і навуковец. Аўтар шэрагу паліталагічных і гістарычных прац, дацэнт Драгобычскага педагагічнага універсітэта. В.Іванышын зьяўляецца кіраўніком і ідэолагам УА «Трызуб» імя С.Бандэры (гл. сайт: http://www.banderivets.org.ua).

Далей »

Старонка 12 з 12« Першая...89101112
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы