nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

4.3. Інтэрнацыяналізм сапраўдн.

Іх дом гарыць сінім полымем, агонь вось-вось перакінецца на нас, а яны ўсё “Вялікая Расея!”

Лістапад 17, 2014 | Каментары (1)

Квачкоў 1Каб яшчэ раз паказаць, што менавіта  імперская ментальнасьць “рускіх братоў” зьяўляецца галоўнай перашкодай на шляху да яднаньня ўсіх славянскіх народаў для змаганьня супраць агульных ворагаў, мы вырашылі выставіць ніжэй яшчэ адзін прыклад гэтага феномену — паказальны да хрэстаматыйнасьці. Ім стаў ліст зь вязьніцы палкоўніка Квачкова ад 04.11.2014 г (http://via-midgard.info/news/copyright/pismo-polkovnika-kvachkova-ot-04112014-majdan.htm). У гэтым лісьце мы знаходзім некаторыя элементы і здаровай логікі, і моцнай, патрыятычнай паставы (гэтыя думкі мы вылучылі тоўстым шрыфтам), якія аднак цалкам нівелюцца, дыскрэдытуюцца комплексам расейскай імперскай непаўнавартасьці. У выніку, так і хочацца спытаць у твар: “Маскалі, вы, што, ужо зусім страцілі розум?! Вы ж так і сябе, і нас загубіце!” Зрэшты, мяркуйце самі…   

Рэдакцыя.

Далей »

Гіркін-Стралкоў: “… таму што я змагаюся за адзіную вялікую Расею” (частка 1)

Лістапад 10, 2014 | Каментары (1)

Лугандонец 1Па меры таго, як да расейскіх імперцаў (маскалёў) пачынае прыходзіць усьведамленьне, што яны ў гэтым, 2014-м, годзе атрымалі ад украінцаў па зубах, а далей могуць атрымаць яшчэ ня раз і больш, да некаторых зь іх пачынае вяртацца ўцямны стан, а за ім і жаданьне адрэфлексаваць зробленае. Праяўляецца вышэйадзначанае тым, што маскалі пачынаюць задаваць самі сабе пытаньні: і што гэта мы нарабілі? у імя чаго? хто галоўны выгадаатрымальнік ад вайны паміж брацкімі – славянскімі ды праваслаўнымі – народамі? што рабіць далей? Бывае, сустракаеш сёньня  такія сеансы публічна-сеціўнага самавыкрыцьця, і ўжо ў ніякі цырк хадзіць ня трэба.   Паколькі зьява гэтая на даным гістарычным этапе новая, мы вырашылі зафіксаваць і абмеркаваць адзін з паказальных прыкладаў такога рэфлексаваньня.  6 лістапада на сайце радыё «Гаворыць Масква» было выстаўлена вялікае інтэрвю (http://govoritmoskva.ru/interviews/265/), узятае вядомым салаўём расейскай імперыі Сяргеем Дарэнкам  у галоўнага расейскага тэрарыста з Лугандона Ігара Гіркіна (ён жа Ігар Стралкоў – былы “міністр абароны самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі”; вышэй гл. фота абодвух). На нашым сайце інтэрвю падаецца ў нязначна скарочаным выглядзе.

Рэдакцыя.

Далей »

Зьміцер Галко: Усё дагэтуль трымаецца на валантэрах

Кастрычнік 28, 2014 | Каментары (13)

Галко 1 

 

 

Карэспандэнт менскага выданьня «Новы час» Зьміцер Галко  (гл. фота) толькі што вярнуўся з гарачых кропак на тэрыторыі Данбаса. Карэспандэнт “Свабоды” Ганна Любакова паразмаўляла са Зьмітром (інтэрвю ўзята адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/26660844.html).

Далей »

ТЫЯ, ХТО РОБІЦЬ ГЕШЭФТ НА ЛЮДСКАЙ КРЫВІ…

Кастрычнік 6, 2014 | Каментары (2)

П 1 

Учора рэдакцыя атрымала вельмі важны матэрыял у працяг тэмы, якую мы ўзьнялі ў папярэднім (http://nashaziamlia.org/2014/09/30/7408/) і некаторых ранейшых нашых матэрыялах. На жаль, аўтар артыкула, які мы выстаўляем ніжэй, цытуе ня ўсе СМІ, якія прынялі ўдзел у раскрутцы “праекта П”, а таксама не ўзгадвае першасную ініцыятыву нашай рэдакцыі ў яго выкрыцьці. Але гэта – дробязі на фоне прынцыповай важнасьці таго, што яшчэ нехта, хто глыбока знаёмы з праблемай, далучаецца да выкрыцьця крывавых гешэфтмахераў.

Рэдакцыя.

Далей »

Раздрай вакол праекта “атрад П”

Верасень 30, 2014 | Няма каментараў

ГузіПакуль адныя шчыра змагаюцца за свабоду Ўкраіны ці добраахвотна выконваюць свой інтэрнацыянальны абавязак, іншыя піярацца. Такое цяпер жыцьцё. Што зробіш… Вось толькі, калі апошняе адбываецца на фоне сьмерці тысячаў сапраўдных герояў ці іх цяжкага калецтва, піяраўская валтузьня ў СМІ спыняе быць бяскрыўднай забавай. Яна ператвараецца ў цяжкае злачынства блюзнэрства ды крывадушнасьці… Нешта падобнае намячаецца зь вядомым атарадам “П”, пра які мы ўжо пісалі (спачатку тут: http://nashaziamlia.org/2014/07/08/7267/ — затым тут: http://nashaziamlia.org/2014/07/08/7277/). Нядаўна піяраўскі вэрхал меў працяг. Мы вырашылі таксама зафіксаваць яго. Для гісторыі…

Рэдакцыя.

Далей »

Чаму беларусы і рускія ваююць на баку ўкраінцаў

Верасень 30, 2014 | Няма каментараў

Ільвы

Цалкам зразумела, чаму ўкраінскія патрыёты ваююць супраць расейскага агрэсара ў сёньняшняй вайне на паўднёвым усходзе Ўкраіны.  Але яшчэ больш станоўчым зьяўляецца тое, што ім, рызыкуючы жыцьцямі,  аказваюць інтэрнацыянальную падтрымку прадстаўнікі брацкіх народаў — беларусы і нават рускія. Некалькі дзён таму ў сеціве зьявіліся інтэрвю некаторых зь іх.  Мы палічылі важным зафіксаваць гэтыя інтэрвю для гісторыі.

Рэдакцыя.

Далей »

“СПЫНІЦЬ РАСЕЙСКУЮ АГРЭСІЮ!” — Заява «Кангрэсу інтэлігенцыі [РФ] супраць вайны, самаізаляцыі Расеі ды рэстаўрацыі таталітарызму»

Верасень 6, 2014 | Каментары (2)

Кангрэс інтэлігенцыі РФ

 

 

Тэкст данай заявы быў выстаўлены на сайце “Новай газеты” ўчора – 5 версьня 2014 г. — тут: http://www.novayagazeta.ru/news/1686648.html. У канцы тэкста прапаноўвалася падпісацца ўсім жадаючым. Сёньня – 6 верасьня – на старонцы збора подпісаў пазначана, што заяву падпісалі 1824 человекі й што збор подпісаў… зачынены (https://nowarcongress.com/petitions/199/; поўны сьпіс падпісантаў гл. тут: https://nowarcongress.com/petition/7/people/).

Рэдакцыя.

Далей »

ДАПАМАЖЫЦЕ ЎКРАІНЕ!

Верасень 1, 2014 | Каментары (1)

С.Высоцкі — кіраўнік АК БПС, дырэктар беларуска-украінскага цэнтру супрацоўніцтва “Пагоня”

Высоцкі

 

 

Ведаю, што маю старонку ў Facebook чытаюць ня толькі прадстаўнікі розных сьпецслужбаў, але і розныя чыноўнікі. Напрыклад, калі я аб’ектыўна крытыкаваў бяздарнасьць польскай зьнешняй палітыкі, адсутнасьць хоць якой талковай дапамогі беларускаму руху, няздатнасьць хоць неяк сур’ёзна дапамагчы Ўкраіне – мне перадалі крытычныя папярэджаньні. Маўляў, “Высоцкі – вораг ня толькі расейскі, але і польскі…”. На справе ж я ніколі не ставіў знак роўнасьці між Расеяй і Польшчай.

Далей »

“Без свабоднай Беларусі ня будзе вольнай Украіны”

Ліпень 8, 2014 | Каментары (64)

Высоцкі 

 

 

 

 

У сувязі са зьяўленьнем на нашым сайце папярэдняга матэрыяла, свой каментар да яго, як і да асобы пана Гузя, даслаў Сяргей Высоцкі.  Тэрмінова выстаўляем меркаваньне паважанага спадара Сяргея па прычыне яго актуальнасьці.

Рэдакцыя.

Далей »

Для барацьбы з прарасейскім рухам ва Ўкраіне фармуецца беларускі атрад

Ліпень 8, 2014 | Каментары (3)

ГузьПаданая ніжэй інфармацыя сёньня шырока распаўсюджана ў сеціве (гл., напрыклад, тут: http://nn.by/?c=ar&i=131322). Паступіла яна і ў нашу рэдакцыю. Мы вырашылі таксама выставіць яе на нашым сайце.       Рэдакцыя.

Тое, што падана ў загалоўку, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook намесьнік кіраўніка Валынскай абласной рады маладзёвай арганізацыі «Нацыянальны альянс» Ігар Гузь (гл. фота; на ім спадар Гузь справа). “Гэта мой пабрацім, беларускі нацыяналіст, сябра Вітушка. Ужо сёньня ён і яго сябры ва Ўкраіне праходзяць спецпадрыхтоўку для ўдзелу ва ўкраінскіх добраахвотніцкіх батальёнах супраць маскоўскіх акупантаў на ўсходзе Ўкраіны! У бліжэйшы час будзе сфармаваны беларускі атрад супраціву “Пагоня”.  Запрашаем беларускіх патрыётаў далучыцца да абароны ўкраінскай зямлі.      БЕЗ СВАБОДНАЙ УКРАІНЫ, НЯ БУДЗЕ СВАБОДНАЙ БЕЛАРУСІ!       Прашу ўсіх неабыякавых беларусаў і ўкраінцаў дапамагчы хлопцам з набыцьцём амуніцыі! У першую чаргу патрэбныя бронекамізэлькі й каскі! Справаздачу прадаставім!” —  напісаў Гузь.  Жадаючыя далучыцца да атраду спачатку павінныя напісаць ліст на адпаведны е-мэйл.

 

“Гэтая вайна — не за справядлівую справу!”

Чэрвень 23, 2014 | Няма каментараў

БасілашвіліПапулярны актор тэатра і кіно, народны артыст СССР Алег Басілашвілі (гл. фота зьлева) даў інтэрвю пецярбужскаму інфармацыйнаму агенцтву “Росбалт”. Яго асноўная тэма — падзеі на паўднёвым усходзе Ўкраіны і роля ў іх кіраўніцтва Расеі. Задаваў пытаньні актору (часта правакацыйныя) журналіст Андрэй Валодзін. Большую частку гэтага інтэрвю мы падаем ніжэй (узята адсюль: http://www.rosbalt.ru/piter/2014/06/22/1282692.html). Нашая мэта — зафіксаваць, што нават прыстойныя расейцы з-за расейскай прапаганды мала ў чым здольныя разабрацца…

Рэдакцыя.

Далей »

З Масквы — імперскі брэх, зь Менску — падбрэхваньне

Чэрвень 15, 2014 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

Яраш - ДугінУ сувязі з абраньнем украінскім народам новага прэзідэнта і нарастаньнем ціску ўкраінскіх патрыятычных сіл на расейскіх агрэсараў ды іх памагатых на ўсходзе Ўкраіны расейска-украінская вайна пераходзіць у ключавую фазу. Пытаньне становіцца рубам: альбо расейскія ды прарасейскія тэрарысты-сепаратысты будуць цалкам здушаныя, альбо Пуціну трэба ўводзіць рэгулярныя войскі на тэрыторыю сувярэннай Украны. У апошнім варыянце Пуціну давядзецца канчаткова скінуць маску “я тут ні пры чым, гэта ўсё сілы самаабароны” і ператварыць сучасную гібрыдную вайну, у якой дадаткова да класічных ваенных дзеяньняў ключавую ролю адыгрываюць новыя формы прапаганды, у тыповую імперска-захопніцкую вайну. У іншым выпадку ўкраінскі народ канчаткова выйграе даную партыю гістарычных шахмат з усімі вынікаючымі для расейскай імперыі наступствамі. Натуральна, у такіх абставінах цяперашняе кіраўніцтва Расеі й персанальна Пуцін атрымліваюць рознанакіраваныя парады па пытаньні, што ж рабіць у данай кропцы біфуркацыі. Можна лёгка прадказаць, што пры гэтым адныя раяць яму ні за што далей ня лезьці ва “ўкраінскую пастку”, а іншыя зь ястрабінай безагляднасьцю заклікаюць як мага хутчэй… нападаць (дарэчы, пра ястрабіную безагляднасьць; вось тут: http://www.youtube.com/watch?v=oOB24oweSC8 — можна пабачыць, як аднаногі ястраб-перапёлачнік напаў на каўку, і чым усё закончылася; вельмі сімбалічныя кадры…).

Далей »

Лукашэнка быў у Кіеве 7 чэрвеня на інаўгурацыі Парашэнкі

Чэрвень 8, 2014 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

Лу-ка на інагурац.Параша

 

Лічым неабходным зафіксаваць і на нашым сайце некаторыя асьпекты ўчорашняй важнай падзеі — прысутнасьці Лу-кі на інаўгурацыі новага прэзідэнта Ўкраіны, якім пасьля славутых падзей на Майдане канца мінулага году і пачатку гэтага стаў Пётар Парашэнка. Цяпер мы яшчэ ня ведаем, ці паехаў Лу-ка ў Кіеў па ўласным рашэньні, ці па “просьбе” Пуціна. Калі гэта канчаткова высьветліцца, толькі тады сэнс яго зьяўленьня і заяваў у Кіеве можна будзе адэкватна інтэрпрэтаваць. Таму пакуль толькі факты (усе паданыя ніжэй факты ўзятыя з сайта “Нашай нівы”: http://nn.by/?c=ar&i=129775; http://nn.by/?c=ar&i=129778; http://nn.by/?c=ar&i=129782).

Далей »

Песьні й пляскі ў доме гаспадара… цяжка параненага і амаль закатаванага злачынцамі

Чэрвень 7, 2014 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

ФестывальЭтнацыд — адзін са спосабаў генацыду, які пераважна заснаваны на інфармацыйных тэхналогіях. Выконваюцца яны так: людзям — прадстаўнікам адпаведнага карэннага народу-гаспарада — на іх уласнай этнічнай тэрыторыі й нават у іх уласнай дзяржаве проста не даюць ведаў пра іх славутую гісторыю, не дазваляюць ганарыцца сваімі продкаму і сімваламі, не даюць магчымасьці выхоўвацца ва ўласнай культуры, прымушаюць зьняважліва ставіцца і забываць іх уласную мову… Гэта ўсё тое, што адбываецца сёньня ў нашай Беларусі (як і ўсе апошнія 20 гадоў найноўшай гісторыі).  Аднак, паколькі этнацыд робіцца ціха ды паступова, многія простыя людзі яго сатанінскіх крокаў нават не заўважаюць, пра наступствы не задумваюцца. Наступствы, між тым, вядомыя. Як і пры класічным генацыдзе — гэта сьмерць народа!   Усяго адзначанага ня могуць ня ведаць і не ўсьведамляць прадстаўнікі самых розных народаў, якія жывуць у нашай Беларусі.  Па-першае, яны жывуць тут і бачаць усе асьпекты трагедыі беларусаў-літвінаў — народа-гаспадара. А, па-другое, яны ведаюць і адкрыта заяўляюць пра важнасьць захаваньня іх уласных культур, моваў, гістарычнай памяці.       Карацей, у Гародні праходзіць чарговае сьвята сатаны — г.зв. “Фестываль нацыянальных культур”…

Далей »

Другое інтэрвю “Сяменчанка”

Чэрвень 4, 2014 | Няма каментараў

 Сяменчанка

 

 

Другі раз даем слова на нашым сайце Сямёну Сяменчанка — камандзіру батальёна “Данбас”. Батальён быў створаны вясной бягучага года з мэтай захаваньня непадзельнасьці Ўкраіны, зьнішчэньня ўзброеных прарасейскіх сепаратыстаў (інтэрвю ўзята адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=129546).

Рэдакцыя.

Далей »

Іншы рускі, але з супрацьлеглага боку

Чэрвень 1, 2014 | Каментары (3)

ШчукаУ папярэднім матэрыяле мы разьмясьцілі важны дакумент нашага часу — інтэрвю рускага чалавека, які ва Ўкраіне змагаецца за ўкраінскую дэмакратыю. А цяпер падаем ніжэй інтэрвю — яго мы ўзялі з сайта радыё “Свабода” — якое 29 траўня даў гэтаму радыё 27-гадовы нацбол зь беларускага Салігорска Ігар Шчука (гл. фота зьлева). Ён трэці месяц актыўна ўдзельнічае ў ваенных дзеяньнях ва Ўкраіне на баку сепаратыстаў-тэрарыстаў. Называе сябе «палявым камандзірам» і кажа, што мае ў падпарадкаваньні ўзброеных людзей. Год таму Шчуку, якога ня раз затрымлівалі ў Расеі за ўдзел у акцыях нацыянал-бальшавіцкай партыі (НБП), спрабавалі прымусова забраць у беларускае войска. Партыя нацболаў, якой кіруе Эдуард Лімонаў, у Расеі прызнаная экстрэмісцкай і яе дзейнасьць забароненая.

Далей »

Камандзір батальёна тэрытарыяльнай абароны “Данбас”: “Гэта сур’ёзны вораг, але яго трэба зьнішчаць”

Травень 31, 2014 | Няма каментараў

Данбас

 

Сямён Сяменчанка (псеўданім?), інтэрвю зь якім мы ўзялі адсюль: http://www.belaruspartisan.org/politic/268516/ — гэта камандзір праўкраінскага батальёна “Данбас”. Ён не здымае балаклаву, калі мае зносіны з журналістамі. Сямён рускі па нацыянальнасьці, бацька 4-х дзяцей. Нарадзіўся і вырас на Данбасе, ніколі не рыхтаваў сябе да палітычнай дзейнасьці і, тым больш, ня мог падумаць, што яму са зброяй у руках давядзецца абараняць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны. Камандзір “Данбаса” падкрэслівае, што ваюе ня супраць рускіх, а супраць расейскага фашызму і бандытаў

Рэдакцыя.

Далей »

Паказальныя факты расейска-украінскай вайны

Травень 29, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Пракол палякаў 1Сталым чытачам нашага сайта напэўна вядомы прынцып “крука ў лесе”, якім мы сімвалічна пазначаем такія сітуацыі грамадска-палітычнага жыцьця, якія паўстаюць зьнянацку і прымушаюць выварочваць вонкі, на грамадскі агляд, такія зьявы сапраўднай рэчаіснасьці, якія “ўладары гэтага сьвету” да таго імкнуліся ўсяляк хаваць ад публічнага сьвятла. Прычына тамніцы ў тым, што “ўладары” – гэта ў абсалютнай сваёй большасьці сацыяльныя паразіты, а таму многае з таго, што яны робяць, зьяўляецца маральна непрыстойным ды юрыдычна злачынным. Такім перад людзьмі й народамі асабліва не пахвалішся… Прычына ж паўставаньня сітуацыі “крука ў лесе” ў нечаканасьці, непралічанасьці падзеі й, як вынік, непадрыхтаванасьці да яе з боку “ўладароў”. Мае значэньне таксама маштаб падзеі. Вось тады, бывае, выварочваюцца такія факты, пасьля якіх многія людзі вымушаныя істотна пераасэнсоўваць свой сьветагляд. У такой сітуацыі тыя, хто заранёў ведаў нейкую аб’ектыўную заканамернасьць, якую іншыя людзі ігнаравалі ці адмаўлялі, могуць дапамагчы іншым хутчэй засвоіць усьведамленьне сапраўднасьці, а міфы — выкінуць з галавы. Давайце сёньня разгледзім адзін факт, які асабліва ўражвае на фоне вайны расейскай імперыякратыі супраць украінскага народу.

Далей »

Істархаў. У самую кропку, але замала

Травень 26, 2014 | Каментары (3)

Істархаў  1

 

Другім рускім нацыяналістам, які хоць трохі ўзьняўся па-над шавіністычна-імперскім бачаньнем “рускага нацыяналізму”, стаў Уладзімір Істархаў.  Ён аб’явіўся ў Сеціве праз два месяцы пасьля выступу Дзёмушкіна па “ўкраінскім пытаньні” (гл. папярэдні матэрыял) у якасьці аднаго з прамоўцаў на мітынгу, які з нагоды 1 Траўня праводзілі ў Маскве розныя арганізацыі “рускіх нацыяналістаў” (гл. фота зьлева). Тэкст яго выступу мы выставілі ніжэй. Хто жадае паглядзець выступ Істархава па відэа, можа зрабіць гэта па наступных адрасах:  http://www.youtube.com/watch?v=oMvZnOyhAx8; http://www.youtube.com/watch?v=EkwML26289w.

Рэдакцыя.

Далей »

Гутарка за палітыку і Ўкраіну

Травень 25, 2014 | Няма каментараў

Дёмушкін 1На нашым сайце ўжо назьбіраліся невялікія калекцыі з выказваньнямі з нагоды “ўкраінскіх падзей” прадстаўнікоў расейскіх імперыялістаў і расейскіх ліберастаў. Першыя выступаюць у асноўным з пазіцыі абароны інтарэсаў расейскай імперыякратыі, другія — зыходзячы зь інтарэсаў заходняй фінансавай алігархіі. Час на новым вітку паслухаць думкі тых, хто падае сябе як “рускіх нацыяналістаў”, заяўляючы, што ўся іх дзейнасьць накіраваная на абарону інтарэсаў рускага народу. У серыю, якую мы зьбіраемся паказаць далей, мы не ўключылі тых “рускіх нацыяналістаў”, чый сьветагляд  на справе аказваецца… яскрава імперскім. Але паколькі, як высьветлілі мы раней у нашых папярэдніх дасьледваньнях, сярод публічных “рускіх нацыяналістаў” няма ніводнага чыстага рускага нацыяналіста (заўсёды прысутнічае імперскі дамешак; а сапраўднымі рускімі нацыяналістамі аказаліся рускія нацыянал-дэмакраты — Шырапаеў, Штэпа, некаторыя іншыя), усім нам давядзецца гэта проста ўлічваць.  Адзначанае датычыць і Дзьмітрыя Дзёмушкіна (гл. фота). Падаем ніжэй нязначна скарочаную пісьмовую версію яго вуснай прамовы (узяты адсюль: https://www.youtube.com/watch?v=SS1AiJFSNxo#t=260). Яшчэ раз заклікаем улічваць, што Дзёмушкін ня чысты нацыяналіст і што яго выступ быў выстаўлены на Ютубе 3 сакавіка г.г. Імперскія ды некаторыя іншыя залёты выступоўцы мы ў цэлым пракаментавалі.

Рэдакцыя.

Далей »

Украіна: расейскія разьлікі

Травень 20, 2014 | Няма каментараў

Расея 1Каб не памыліцца ў сваіх чаканьнях, хочаш ня хочаш, але перыядычна трэба зазіраць у лагер сваіх апанентаў. Таму пасьля інтэрвю Піянткоўскага мы вырашылі паказаць меркаваньне альтэрнатыўнага аналітыка на тую саму сітуацыю — вайсковы напад расейскай імперыякратыі на дзяржаву ўкраінскага народу. Па сваім сьветаглядзе аўтар — ашалелы расейскі імперыяліст. Яго прозьвішча знайсьці не атрымалася, ёсьць толькі псеўда “Вараг”  (атрымліваецца, чалавек выдае сябе за крутога, а на справе жахаецца адкрыць сябе – г.зн., ён ведае, што ён злачынца!). Улічваючы гэтую і дадатковыя прыкметы, мы лічым, што тэкст, паданы ніжэй, найверагодней належыць нейкай групе піяршчыкаў з расейскай канторы “глыбокага бурэньня”, якая ў такой форме таксама актыўна ўдзельнічае ў агрэсіі супраць украінскага народу, зарабляючы на братазабойчай вайне свае злачынныя срэбранікі (тэкст узяты адсюль: http://www.liveinternet.ru/community/lj_varjag_2007/post325009176/; матэрыял суправаджаецца разнастайнымі ілюстрацыямі — сур’ёзнымі й ня вельмі, якія можна знайсьці ў Сеціве). 

Рэдакцыя

Далей »

Старонка 3 з 1212345...10...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы