nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

4.3. Інтэрнацыяналізм сапраўдн.

Разгром чырвонага логава ў Крыме цалкам у рускіх інтарэсах

25 лютага, 2014 | Няма каментараў

Мамонаў 1У сувязі з рэвалюцыйнымі падзеямі ў Кіеве рэзка абвастрылася сітуацыя ва ўкраінска-татарскім Крыме. Аднак далёка ня ўсе рускія людзі з энтузіазмам глядзяць на гэта (хаця ёсьць і такія, й іх нямала, у якіх крымскія падзеі справакавалі рэваншысцкія спадзевы). Як лічыць рэдакцыя  “Мідгард-Інфа” Фёдар Мамонаў – аўтар выстаўленага ніжэй артыкула – адрозьніваецца пасьлядоўным і выразна нецярпімым стаўленьнем да ўсялякай саветчыны [гэтым ён блізкі да аўтара папярэдняга выстаўленага ў нас матэрыяла. – Рэд.]. Сьцісла крэда Мамонава можна выказаць так: растрачваць сілы і сродкі на «абуджэньне» ідэалагічна і нават расава чужога рускім «вялікага» [“саўковага”] народу ня мае сэнсу. Замест гэтага рускім неабходна адмежавацца ад саветызаванай масы і на абраным плацдарме фармаваць паўнавартасны баявы «малы» рускі народ [а тут ён блізкі ўжо да Аляксея Шырапаева, які прапануе вылучыць унутры цяперашняй Расеі рускае Залесьсе. – Рэд.]. Відавочна, што, зыходзячы з пазіцыі Мамонава, контррэвалюцыйнае «паўстаньне» расейскамоўных жыхароў Крыма (якія выйшлі на вуліцы з чырвонымі сьцягамі, партрэтамі Сталіна і лозунгамі «Фашысты горад не атрымаюць!», «Хочам у Расею», «Пуцін – наш прэзідэнт» і т.п.) ня толькі ня можа лічыцца рускім, але і сваім цяперашнім характарам наўпрост варожае інтарэсам як украінскага, так і рускага народу (тэкст Ф.Мамонава ўзяты адсюль:  http://ugunskrusts83.livejournal.com/359284.html)

Далей »

“Шэф, усё прапала!…”

21 лютага, 2014 | Каментары (1)

Шэў 1Учорашнія падзеі ва Ўкраіне – як вакол Майдана, так і ў Вярхоўнай Радзе! – нягледзячы на ўвесь іх ахвярны трагізм, натхнілі глытком надзеі ўсіх людей добрай волі ва ўсім сьвеце. У той жа час ворагі ўкранскага народу (найперш, расейскія імперыялісты) ўпалі амаль што ў адчай… У такім стане яны, нібы п’яныя, у якіх, што ў галаве, тое і на языку, пачалі выдаваць такія “перлы” з глыбіняў сьвядомасьці, якія ў іншым стане ніколі б не агучылі… Мы вырашылі зафіксаваць на нашым сайце адзін з узорных прыкладаў такога самавыкрыцьця, які мы знайшлі на чарговым сайце г.зв. “рускіх нацыяналістаў” (гл. тут: http://nashaplaneta.su/blog/fsjopropala_ili_ukradennaja_revoljucija/2014-02-21-16159#ixzz2tx0VZNr2). Зьвяртаем увагу, аўтар тэкста, выстаўленага ніжэй, вырашыў не падаваць сябе нават пад нікам. Гэтым ён выдаў “на гара” яшчэ ідзін факт: ён выдатна ведае, што ён – злодзей, які дзейнічае ў інтарэсах сатанінскіх сіл зла. І яму страшна… Паколькі аўтар тэкста – тыповы расейскі імперыяліст, мы былі вымушаныя абільна каментаваць яго па ходу тэкста.

Рэдакцыя.

Далей »

Кантужаныя Майданам (частка 2: меркаваньні Барыса Міронава)

19 лютага, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Міронаў 1 

 

Перад тым, як прыступіць да ўласнага аналізу кантужаных украінскім Майданам у Расеі й цяперашняй Беларусі, мы вырашылі выставіць у пісьмовым выглядзе выступ па гэтай тэме аднаго зь вядучых “рускіх нацыяналістаў” Барыса Міронава. Мы ўжо паведамлялі, што знайсьці ў Расеі сапраўдных рускіх нацыяналістаў усё яшчэ складана, таму заклікаем перацярпець імперскі прымешак у выступе (асабліва ў пачатку) гэтага ў цэлым заслужанага рускага чалавека (узята адсюль: http://nashaplaneta.su/blog/b_mironov_oligarkhi_prosypajutsja_v_kholodnom_potu_majdan/2014-02-18-15751).

Далей »

Кантужаныя Майданам (частка 1: іх думкі й словы)

17 лютага, 2014 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

НовікаўПасьля нядаўняга нашага матэрыяла з блізкай назвай (гл. https://nashaziamlia.org/2014/02/13/6409/) мы вырашылі паказаць яшчэ адну групу “ўзбуджаных”. Цяпер гэта будуць прадстаўнікі й прыслужнікі расейскай імперыякратыі. У прынцыпе, погляды людзей падобнага тыпу на незалежнасьць, дэмакратыю, самастойнае дзяржаўнае існаваньне суседніх з расейскай імперыяй народаў даўно вядомыя і мала каму цікавыя. Але апошнім часам у іх выказваньнях сталі праступаць акцэнты, якіх нядаўна яшчэ не было (ці яны былі схаванымі) і на якія мы палічылі вартым зьвярнуць увагу нашых чытачоў. Натуральна, усё гэта справакавана актуальнымі падзеямі ва Ўкраіне.

Далей »

Зварот да данскіх казакоў

16 лютага, 2014 | 4 каментарыя

Сяргей Кара

Казакі, зварот

 

Нядаўна прагучала заява, што данскія казакі гатовыя выступіць супраць Еўрамайдана – паехаць ва Ўкраіну, падтрымаць партыю ўлады, якая зраслася з мафіяй і хоча задушыць народны пратэст. У адказ на гэта выстаўляем на нашым сайце зварот Сяргея Кары (узяты адсюль: http://slavyanskaya-kultura.ru/news/politics/obraschenie-k-donskim-kazakam.html). Зь яго тэкста ўсё становіцца зразумелым, усё становіцца на свае месцы.

Рэдакцыя.

Далей »

“Падзел Расеі” як альтэрнатыва ўтопіі еўразійства

15 лютага, 2014 | 4 каментарыя

ДанцоўКалі сустракаешся зь сітуацыяй, што абсалютна незнаёмыя табе людзі думаюць так, як і ты – гэта радуе. Але ня столькі з-за таго, што незалежна ад іх знайшоў  адказы на важныя пытаньні (ці нават некага апярэдзіў), колькі з-за таго, што такія сітуацыі зьяўляюцца істотным аргументам на карысьць знойдзенай аб’ектыўнасьці, агульнай праваты. А гэта для людзей з рэалістычным сьветаглядам ці не самае галоўнае. Аўтарам артыкула, які выстаўлены ніжэй, зьяўляецца Ігар Заграбельны. Яго артыкул (на гэты раз артыкул цалкам ідэалагічны) быў узяты з украінскага навукова-ідэалагічнага сайта імя ўкраінскага нацыяналіста Зьмітра Данцова (гл. фота), а канкрэтна адсюль: http://dontsov-nic.org.ua/?m=content&d=view&cid=496. Усім наведвальнікам нашага сайта настойліва раім зь ім пазнаёміцца.

Рэдактар сайта.

Далей »

Узбуджаныя Майданам

13 лютага, 2014 | Няма каментараў

НСРПадзеі ва Ўкраіне несумніўна стымулююць нацыянальна-дэмакратычную думку ў іншых славянсткіх краінах, у т.л. і ў расейскай імперыі. Ня так даўно мы выстаўлялі некаторыя матэрыялы, прысьвечаныя гэтай зьяве (гл, напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2013/11/13/6052/; https://nashaziamlia.org/2013/11/26/6117/; https://nashaziamlia.org/2013/12/03/6141/; https://nashaziamlia.org/2014/01/31/6326/; https://nashaziamlia.org/2014/02/05/6366/). Артыкул, які падаецца ніжэй, дэманструе варыянт больш палітычнага, чым ідэалагічнага, думаньня (яго назва: “Палітычная барацьба – нацыянальная ўлада – дабрабыт краіны”; аўтар Вялес Алег – сябра НСР; артыкул узяты адсюль: http://via-midgard.info/news/politicheskaya-borba-nacionalnaya-vlast.htm). Яго, на наш погляд, таксама вырта зафіксаваць на нашым сайце.

Рэдакцыя.

Далей »

Колькі слоў з Майдану

10 лютага, 2014 | Каментары (1)

Сяргей Высоцкі

Высоцкі 1

 

 

Лідар АК Беларускай Партыі Свабоды і адначасна аўтар гэтага тэксту цяпер знаходзіцца ў Кіеве. Ён адрэагаваў вялікім каментаром на адзін з нашых апошніх артыкулаў, які прысьвечаны падзеям ва Ўкраіне. З нагоды актуальнасьці гэтых падзеяў і даверу да зьвестак Сержука як іх непасрэднага сьведкі, мы вырашылі перааформіць яго каментар у артыкул, які й выставілі ніжэй.

Рэдакцыя.

Далей »

Вадзім Штэпа: “Атаесамленьне «рускасьці» й «імперскасьці» – найлепшы спосаб разбурыць брацкія адносіны паміж рускімі ды ўкраінцамі”

5 лютага, 2014 | Каментары (1)

(Узята адсюль: http://svpressa.ru/world/article/81693/; ніжэй – фота аўтара)

Штэпа 1

 

“Адказваючы на пытаньне аб буйных расейскіх інвестыцыях ва ўкраінскую эканоміку, прэзідэнт Пуцін матываваў іх тым, што ўкраінцы зьяўляюцца «брацкім народам». Зразумела, публіка паставілася да такога тлумачэньня ськептычна – усім ясна, што ў міждзяржаўных дачыненьнях галоўную ролю маюць палітычныя і эканамічныя інтарэсы. Аднак наколькі сёньня наогул дарэчная гэтая гістарычная рыторыка пра «братэрства»?

Далей »

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 5в: невыбачальныя злачынствы “Расеі” на чачэнскай зямлі ў 2004-05 гг.)

3 лютага, 2014 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

Чачня 1 

Заява Рэгіянальнага Грамадскага руху “Чачэнскі Камітэт Нацыянальнага Выратаваньня»: У Чачні працягваецца жахлівае бязьмежжа (26.01.2004 г.; http://www.kavkazcenter.com/russ/article.php?id=16419)

Далей »

Украінская шызафрэнізацыя “рускай” “нацыянальнай” сьвядомасьці

31 студзеня, 2014 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Рас.шыза 1Адзін зь кірункаў нашай дзейнасьці – сачэньне за разьвіцьцём сьветагляду тых, хто аб’яўляе сябе “рускімі нацыяналістамі”. Мы даўно ўжо адкрылі істотны факт, што гэтыя людзі ў сваёй абсалютнай большасьці на справе ніякімі нацыяналістамі не зьяўляюцца, а зьяўляюцца тыповымі расейскімі імперыялістамі. Другі факт, які харакратызуе грамадска-палітычны сьветагляд гэтых людзей – гэта расшчапленьне (шызафрэнізацыя) іх сьвядомасьці разнастайнымі выклікамі аб’ектыўнай рэчаіснасьці. Здавалася б, адзіная супольнасьць “рускіх нацыналістаў”, але яна адразу распадаецца на варагуючыя паміж сабой групы, як толькі гаворка заходзіць пра правільнае (на іх погляд) уладкаваньне Расеі, палітыку Пуціна, будучыню Паўночнага Каўказу, стаўленьне да Беларусі ды Украіны, да іх народаў, і да т.п. Натуральна, мы зьбіраем матэрыялы па гэтых пытаньнях. Але сёньняшнія падзеі ў геаграфічным цэнтры Еўропы прымушаюць нас выставіць хаця б тую частку зь іх, якая паказвае стаўленьне г.зв. “рускіх нацыяналістаў” да цяперашніх падзей ва Ўкраіне.

Далей »

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 5б: невыбачальныя злачынствы “Расеі” на чачэнскай зямлі ў 2001-03 гг.)

28 студзеня, 2014 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Чачня 11 

 

Працягваем апавядаць пра пакуты чачэнскага народу пад ботам расейскіх акупантаў – служак расейскай імперыякратыі. Магчыма, на прыкладзе часткі 5а некаторыя адчулі, што знаёміцца з жахлівымі фактамі ім надзвычай цяжка. І, тым ня менш, мы заклікаем нашых наведвальнікаў прачытаць чарговую нізку матэрыялаў, у якіх гаворка ідзе пра падзеі 2001-02 гг. Праўду заўсёды варта ведаць, якой бы яна ні была… 

Далей »

Героі і мярзотнікі

24 студзеня, 2014 | 7 каментарыяў

Сяргей Высоцкі

Высоцкі 

 

Пасьля забойства людзей на Майдане – аднаго зь іх я ведаў асабіста – ня можаш так проста праліснуць гэта, як старонку нататніка… Мяне дратуе пачварнасьць той беларускай апазіцыйнай мярзоты, якая зараз імкнецца рабіць піяр на гэтай трагедыі, сьпекулюючы на гэтай бядзе…

Далей »

Беларус-літвін загінуў у змаганьні за свабоду Ўкраіны

23 студзеня, 2014 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Жызьнеўскі 1

 

 

Мы часова перапыняем падрыхтоўку да апрацоўкі й  выстаўленьня запланаваных раней матэрыялаў, каб паведаміць трагічную навіну, якая прыйшла ўчора з паўстанцкага Кіева. Тут пачалі забіваць людзей (некаторых перад гэтым жорстка катуюць). Сярод 5 загінулых (даныя на ранак 23.01.2014 г. – гл. http://www.belaruspartisan.org/politic/255070/) аказаўся першы беларус-літвін. Яго імя Міхал Жызьнеўскі. Ён з Гомеля, меў амаль 26 гадоў. Прычынай сьмерці, па даных лекараў, якія дапамагаюць пратэстоўцам (гл. інтэрвю прадстаўніка апазіцыйных лекараў Алега Мусія –  http://www.youtube.com/watch?v=EXYJjT_yhIY), стала кулявое раненьне ў сэрца.

Далей »

Беларуская трагедыя 19 сьнежня 2010 года і палітычны фарс 2013 года

23 снежня, 2013 | 2 каментарыя

Сяргей Высоцкі

 Высоцкі 3

 

 

 

У Кіеве на Майдане на 4-м тыдні Еўрарэвалюцыі зьявіліся чарговыя апазіцыянеры зь Беларусі. Так яны вырашылі адзначаць гадавіну разгону беларускай апазіцыі тры гады таму, калі садызм рэжыму спалучыўся зь бяздарнасьцю афіцыйнай апазіцыі.

Далей »

Імя тваё – РЭВАЛЮЦЫЯ

11 снежня, 2013 | 9 каментарыяў

Высоцкі 1

 

 

Практычна ад пачатку самых значных падзей апошніх тыдняў ва Ўкраіне ў Кіеве на Майдане знаходзіцца кіраўнік АК БПС Сяргей Высоцкі. Выстаўляем яго артыкул, у якім думкі, назіраньні гэтага несамавітага Беларуса-літвіна, данесеныя непасрэдна з эпіцэнтра гістарычных украінскіх падзей.

Рэдакцыя.

Далей »

Учорашні (8.12.2013 г.) мітынг на ЕўраМайдане

9 снежня, 2013 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

Еўрамайдан 1Калі мы сёньня ўбачылі відэакадры з учорашняга мітынгу ў Кіеве на Еўрамайдане, першае, што мы адчулі – гэта радасьць за брацкі ўкранскі народ. Нашы ўкраінскія браты ня толькі змагаюцца, а і пры такім раскладзе вельмі блізкія да чарговай сваёй перамогі. І хаця мы заранёў ведаем, што ўцёкі з Расеі ў сёньняшні Еўразьвяз – гэта ўцёкі ад крыві ў г*но (таму мы ўвесь час і прапануем трэці шлях – садружнасьць нацыянальна-дэмакратычных дзяржаў у цэнтры Еўропы), мы ўсё роўна і перажываем за ўкраінцаў, і шчыра радыя іх посьпехам. Мы на іх баку ўжо таму, што гэта іх выбар. Хай заўсёды будуць вольнымі, хай робяць, як лічаць неабходным. Прыйдзе час – разьбяруцца лепш… Другое, што мы падумалі: барані божа, нашы чытачы ня ўбачаць гэтыя кадры, не адчуюць тое, што мы – атмасьферу нацыянальнай еднасьці, моцы, волі, якія ахінаюць у такія хвілі тысячы і тысячы людзей. Таму глядзіце ўсе: http://www.youtube.com/watch?v=uhwtsjFbQK4.

Далей »

Час адкінуць штучныя стэрэатыпы, самастойна зьбіраць факты і самастойна думаць…

7 снежня, 2013 | 8 каментарыяў

Рэдакцыя.

Стамахін 1Спадар Літварус, якога мы ўсе ў рэдакцыі дужа любім, даслаў на наш папярэдні матэрыял свой каментар. У ім ён закідае нам, што мы не выстаўляем яго артыкулы, хваліць Сталіна за тое, што той пайшоў на прыняцьце дапамогі ад “Захаду” і называе нашу ідэалагічную пазіцыю ““чыстай””, што на яго меркаваньне зьяўляецца “або здрадніцтвам, або глупствам”. Мы б ніколі ня ўцягваліся ў асабістыя разборкі з нашым чытачом, калі б яны не маглі стаць добрай зачэпкай для высьвятленьня некаторых прынцыповых пытаньняў. Таму, ніжэй пададзены матэрыял просім разглядаць менавіта з гэтых пазіцый.

Далей »

Яшчэ адзін рускі, усьлед за Шырапаевым, паказаў, што такое сапраўдны інтэр-нацыяналізм

3 снежня, 2013 | 23 каментарыя

Рэдакцыя.  

Струкава 1

 

 

Гэтым Чалавекам стала Марына Струкава – вядомая расейская паэтэса, настаўніца, карэспандэнт, літаратурны рэдактар, патрыётка і руская нацыяналістка – якая на сваім сайце, а таксама на сайце “Украінскай нацыянальнай асамблеі — Украінскай народнай самаабароны”  (УНА-УНСА) пракаментавала апошнія падзеі ва Ўкраіне (яе кароткія тэксты ўзяты адсюль: http://strukova-mv.livejournal.com/257960.html; http://strukova-mv.livejournal.com/257636.html; http://strukova-mv.livejournal.com/258459.html)

Далей »

Дачыненьні паміж Украінай і Расеяй вачыма трох расейскіх суб’ектаў (частка 2, расейскі нацыянал-дэмакрат)

27 лістапада, 2013 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

Рускія 3У папярэдняй частцы данага матэрыяла мы паказалі стаўленьне да спробаў самастойных геапалітычных паводзін Украіны з боку двух суб’ектаў цяперашняй Расеі – расейскай імперыякратыі й т.зв. “рускіх нацыяналістаў”. Высьветлілася, што ня толькі першыя, а і другія на справе зьяўляюцца тыповымі расейскімі імперыялістамі-шавіністамі. Мы ўжо і не спадзяваліся знайсьці ў Расеі хоць некага з публічных грамадска-палітычных дзеячаў, які б у стаўленьні да Ўкраіны выглядаў універсальным нацыяналістам. Але нам урэшце пашчасьціла напаткаць сьвежы артыкул вядомага расейскага нацыянал-дэмакрата Аляксея Шырапаева. Назва яго працы “Пра два народы” (узяты адсюль: http://via-midgard.info/news/analitika/o-dvux-raznyx-narodax.htm). Падаем тэкст ніжэй.

Далей »

РУСКІЯ і МАСКАЛІ (частка 2, дапоўненая)

13 лістапада, 2013 | 7 каментарыяў

Сяргей Высоцкі

Высоцкі 2

Наўпрост зь Беларусі да Стаўрапаля цягнікоў няма. Таму давялося ехаць да ст.Каўказская, якая яшчэ 180 км да месца. На станцыі спаткаў здаровы дзяцюк у скуранцы, які і даставіў да Стаўрапаля. Апынуўся ў офісе галоўнага арганізатара Зьезду славянаў Уладзіміра Несьцерава. Адразу на ўсю сьцяну здаравенны трыкалор. Зь іншых бакоў цытаты Кутузава, Жукава. Міжволі падумалася: “Куды я трапіў?..”

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы