1.6. Сьвет сёньня,
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
2.5.3. Сусьветная закуліса,
3.1. Імпербюракратыя Расеі,
3.2.1. Міжнар.фінанс. алігархія,
3.4. Украіна,
3.4.5. Расея,
3.4.6. Цэнтр. і Сярэд. Азія,
4.8. Важныя сайты,
5.2. Маніпуляваньне СМІ,
5.6.3. Ідэал.фін.алігархіі | Сакавік 2, 2010
Рэдакцыя
Падаем узор мысьленьня і, адпаведна, сьветагляду той часткі цяперашняй расейскай імперыякратыі, якая імкнецца ня толькі захаваць цэласнасьць Расеі, а і пераўтварыць яе ў “ліберальную імперыю”. Гэта - алігархі. Ніжэй пададзена інтэвю, якое Алег Дзерыпаска - узорны алігарх і асабісты сябра Ул.Пуціна - даў VIP-бюлетэню «Время Евразии» (N 2, 2006 г.). Бюлетэнь распаўсюджваўся ў вузкім коле абраных падпісчыкаў. Інтэвю браў Мікалай Асмолаў (падаецца паводле 3rm.info/mainnews/603-intervyu-deripaski).
Далей »
1.4. Гісторыя Беларусі й вакол,
1.6. Сьвет сёньня,
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
2.5.1. Дэградацыя ЕўраЗьвязу,
3.4. Украіна,
3.4.1. Польшча,
4.1.1. Нац.каштоўнасьці ў дэмакр.,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
4.3. Інтэрнацыяналізм сапраўдн.,
4.4. Падаем дакумент,
4.8. Важныя сайты,
5.1.3. Польскае пытаньне,
5.5. Паралелі сацыяльныя | Сакавік 1, 2010
Заява Палітвыканкаму УА “Свабода” (паводле www.svoboda.org.ua/diyalnist/komentari/013898)

Дзякуючы падказцы аднаго з нашых чытачоў, выстаўляем важную заяву Усеўкраінскага аб’яднаньня “Свабода” з нагоды вартага жалю рашэньня Еўрапарламенту. Раім нашым чытачам зьвярнуць увагу, наколькі блізкім ёсьць разуменьне як сёньняшніх, так і гістарычных падзей намі - беларусамі-літвінамі - і сапраўднымі ўкраінскімі дэмакратамі.
Рэдакцыя.
Далей »
Арсені Несьцераў
Пададзены ніжэй артыкул яшчэ аднаго расейца ёсьць трохі мутны, але прэзентуе цікавыя развагі, у многім больш глыбокія за папярэднія. У прыватнасьці, аўтар прапануе падзяліць расейскую “эліту” на эканамічную і палітычную “эліты”. На грунце ўзаемаадносін паміж імі (дзе эканамічнай эліце, па аўтару, адводзіцца галоўная роля) ён робіць свой аналіз грамадска-палітычнай сітуацыі ў расейскай імперыі й прагноз разьвіцьця падзей. Аўтар таксама выдатна нагадвае, што ёсьць такое рэвалюцыйная сітуацыя, якая можа рэальна забясьпечыць істотныя грамадска-палітычныя зьмены. Ён таксама зьвяртае ўвагу на крыніцы фінансаваньня рэвалюцый 1917 і 1991 гг. у Расеі, празрыста намякаючы на іх заакіянскае месцазнаходжаньне. Для павелічэньня яснасьці матэрыяла мы тое-сёе ў тэксьце скарацілі, а тое-сёе дазволілі сабе ўдакладніць (узята з http://forum-msk.org/material/politic/2414996.html).
Рэдакцыя.
Далей »
1.6. Сьвет сёньня,
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
2.5.3. Сусьветная закуліса,
3.1. Імпербюракратыя Расеі,
3.2. Сіянізм і антысіянізм,
3.4. Украіна,
3.4.1. Польшча,
3.4.5. Расея,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
4.2. Нацыяналізмы,
4.3. Інтэрнацыяналізм сапраўдн.,
4.4. Падаем дакумент,
4.8. Важныя сайты,
4.9. Тэрарызм?,
5.1.3. Польскае пытаньне,
5.2. Маніпуляваньне СМІ,
5.5. Паралелі сацыяльныя,
5.6.1. Ідэал.тэрытар. бюракратыі,
5.6.5. Ідэал.шавіністыч.,
5.6.6. Ідэал.універс.нац. | Люты 14, 2010
Ігар Лосеў (паводле www.delfi.ua/news/daily/ua-ru/ekspert-fenomen-banderofobii-v-russkom-soznanii.d?id=763051&l=fplead)
Сярод чытачоў нашага сайта напэўна няма ніводнага, хто б ня ведаў пра нядаўняе наданьне Юшчанкам званьня Героя Ўкраіны Сьцяпану Бандэру. Натуральна, гэтую падзею віталі ўсе прыстойныя ўкраінцы, беларусы (у тым ліку сябры нашай рэдакцыі), шмат іншых прыстойных людзей ва ўсім сьвеце. Катэгарычна супраць, часта ў абразьлівай форме, выступіла аб’яднанае кубло соцыяпаразітных сіл у складзе прадстаўнікоў расейскай іперыякратыі, сіяністаў і польскіх імперыялістаў (гл. напрыклад тут: www.izvestia.ru/news/news229768; kp.ru/photo/477616; www.svobodanews.ru/content/transcript/156996; www.delfi.ua/news/daily/foreign/polyaki-proveli-akcii-protesta-protiv-bandery.d?id=750149; www.delfi.ua/news/daily/news/glavnyj-ravvin-ukrainy-ili-bandera-ili-ya.d?id=740180; kavkazcenter.com/russ/content/2010/01/30/70336; susvet.info/kanets-syabroustvu). Наша стаўленьне да ўзьніклага супрацьстаяньня мы выказалі адназначна (гл. nashaziamlia.org/2010/02/04/2983/#more-2983) – мы на баку ўкраінскага народу. Аднак сітуацыя патрабуе дадатковага тлумачэньня. У якасьці такога падаем артыкул сп-ра І.Лосева. Прапануем чытачам зьвярнуць таксама ўвагу на метады працы НКВД, якія доказна выкрываюцца.
Рэдакцыя.
Далей »
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
Калі мы сёньня кажам пра момант ісьціны для Ўкраіны (дарэчы, ня толькі для Ўкраіны), мы, як сайт ідэалагічны, маем на ўвазе ня толькі праблему, хто пасьля 7 лютага г.г. стане чарговым прэзідэнтам гэтай самай вялікай еўрапейскай дзяржавы (і, адначасна, нашага непасрэднага добрага суседа на поўдні). Мы маем на ўвазе яшчэ шэраг пытаньняў. Сярод іх: наколькі выніковым ва ўмовах імперскага ціску зьяўляецца такая форма дзяржаўнай улады, калі істотную ролю ў палітыцы адыгрывае парламент (памятаеце, на зьмены ў кірунку парламентарызму вымушана пагадзіліся самі “памаранчоўцы”, і многія “дэмакраты” ў Беларусі гэта віталі, а некаторыя працягваюць вітаць і сёньня); наколькі выніковым для абароны сапраўднай дэмакратыі й дасягненьня яе мэт ва ўсё тых жа ўмовах зьяўляецца такі стыль і зьмест прэзідэнцкага кіраваньня, які быў прадэманстраваны Юшчанкам; які лёс можа чакаць Украіну, калі сіянакратыя заблякавала прыняцьце Ўкраіны ў ЕЗ і НАТА; і да т.п. пытаньні. Але ўсё ж пачаць варта з абмеркаваньня вынікаў першага туру ўкраінскіх выбараў і прагнозу туру другога.
Далей »
Рэдакцыя
Пра новую ператасоўку зашмальцаванай апазіцыйнай калоды і ролю ў гэтым працэсе г.зв. “Захаду” акрамя нас (гл. раздзелы: Такая “апазіцыя”, Прыглядаемся да “Захаду”) і лідэра БПС Сяргея Высоцкага (гл. nashaziamlia.org/2009/12/02/2811) ўжо адносна даўно і адкрыта выказваецца і пан Пазьняк. Мы прааналізавалі матэрыялы з сайтаў, дзе выстаўляюцца друкаваныя працы й інтэрвю апошняга, і вырашылі падаць пару найбольш паказальных зь іх, прысьвечаных азначанай тэме (узята адсюль www.svaboda.org/content/article/1814364 і адсюль www.pazniak.org/mdl.php?mdl=art&cat=8&art=162). У гэтых матэрыялах мы выдзелілі тоўстым шрыфтам выказваньні, якія палічылі вартым дадаткова пракаментаваць, што і зрабілі пазьней.
Анатоль Валахановіч (пісьменнік, гісторык, журналіст, краязнавец)

Ніжэй мы падаем тры тэксты аўтара, прысьвечаныя жыцьцю і працы вядомага беларускага грамадскага і культурнага дзеяча Анатоля Белага. З радасьцю далучаемся да ўсіх віншаваньняў юбіляру, жадаем здароўя, працягу выніковых працы і змаганьня. З нагоды інфармуем, што 12 сьнежня г.г. у Менску ў Чырвоным касьцёле ў 16 гадзін пачнецца ўрачыстая вечарына, прысьвечаная спадару Анатолю, створаным ім клубу “Спадчына” і Старадарожскаму мастацкаму музею.
Рэдакцыя.
Далей »
У дадатак да папярэдняга артыкула мы вырашылі падаць і абмеркаваць на нашым сайце “Антыкрызісную праграму АДС”, папярэдне пераклаўшы яе на нармальную мову (узята адсюль: udf.by/index.php?newsid=101; як вы бачыце, АДС дэградавала да таго, што за паўгады ня здолела зрабіць беларускамоўную версію…). Праграма была абнародавана ў сярэдзіне сакавіка г.г.
Рэдакцыя.
Далей »
Галіна Арцёменка
Ня толькі да Алексіевіч сёньня ў нас маюцца прэтэнзіі. Ёсьць той-сёй і іншы. Гэты артыкул шаноўнай спадарыні Галіны мы ўзялі з сайта http://bel-diaspora-de.livejournal.com (bel-diaspora-de.livejournal.com/86061.html; … /86350.html), трохі перапрацавалі й падаем вам. Ён пераклікаецца з шэрагам нашых папярэдніх матэрыялаў, прысьвечаных расейскай імперыякратыі й глабалісцкай сіянакратыі, удакладняючы разуменьне пэўных падзей, якія адбываюцца ў і вакол Беларусі. Але галоўнай персонай, на якую мы цяпер хацелі б зьвярнуць увагу, зьяўляецца П.Шэрамет.
Рэдакцыя.
Далей »
Зянон Пазьняк
Гэты артыкул мы ўзялі з сайта www.bielarus.net/archives/2009/07/15/1633. У ім аналізуецца дзейнасьць вядомай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч. Мы даўно зьвярнулі ўвагу на гэтую асобу (гл. http://nashaziamlia.org/2006/04/04/14). Артыкул дазваляе сфармуляваць канчатковае стаўленьне да яе. Таму мы яго і падаем нашым чытачам, а за яго напісаньне выказваем падзяку спадару Пазьняку (тое, што далей падкрэсьлена, выдзелена намі).
Рэдакцыя.
Далей »
1.6. Сьвет сёньня,
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
2.5.1. Дэградацыя ЕўраЗьвязу,
3.1. Імпербюракратыя Расеі,
3.4. Украіна,
3.4.5. Расея,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
4.2. Нацыяналізмы,
4.4. Падаем дакумент,
4.8. Важныя сайты,
5.5. Паралелі сацыяльныя | Жнівень 20, 2009
Палітвыканкам Усеўкраінскага аб’яднаньня “Свобода”
Як мы падазраем існаваньне ўзаемадзеяньня цяперскага рэжыму з польскімі імперыялістамі, накіраванае супраць беларускага народу, так і ўкраінцы падазраюць супрацоўніцтва ўраду Нямеччыны з расейскай імперыякратыяй, накіраванае супраць украінскага народу. Матэрыял (фактычна заяву), які падаецца ніжэй, падказаў адзін з нашых чытачоў (паводле www.svoboda.org.ua/dokumenty/zayavy/011532). Сімвалам таго, што супрацоўніцтва расейскай імперыякратыі й урадавай бюракратыі Нямеччыны пачалося даўно, хай будзе фота, пададзенае ніжэй.
Рэдакцыя.
Далей »
Пётр Садоўскі
Гэты артыкул быў апублікаваны ў “Народнай волі” 30 красавіка г.г., а 6 траўня – на сайце ПБНФ (pbnf.org/2009/05/06/pjotr-sadoski.-cyvilizacyjjnyja-kashtonasci-i.html). Падаем яго як прыклад таго, што і ў Партыі БНФ пачалі зьяўляцца асобы, здольныя крытычна глядзець ня толькі на “Ўсход”, а і цьвяроза – на “Захад”.
Рэдакцыя.
Далей »
Пятро Русаў - гісторык, краязнавец

Гэтая інфармацыя была разьмешчана на сайце budzma.org. Мы вырашылі прадубляваць яе і ў нас, улічваючы гістарычную і персьпектыўную значнасьць – да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы, дзе беларусы-літвіны прадэманстравалі сваю ваенную доблесьць усяму сьвету, застаецца менш года.
Рэдакцыя.
Далей »
Рэдакцыя.
У мястэчку Гарадок, што на беларускай Беласточчыне, якая цяпер, на жаль, знаходзіцца пад Польшчай, 17-18 ліпеня г.г. адбыўся фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча-2009”. Сёлета “Басовішча” праводзілася ўжо ў 20-ы раз. З нагоды юбілею яно праходзіла без абавязковай конкурснай праграмы. Яе замяніла праграма з прэзентацыяй двух дзясяткаў рок-гуртоў. Сярод іх як вядомыя – напрыклад, “Палац”, “Крама”, “Lao Che”, “Нейра Дзюбель”, “Ulis”, N.R.M., так і маладыя гурты. Юбілейнае “Басовішча” арганізоўвала і новае кіраўніцтва Беларускага аб’яднаньня студэнтаў (БАС; дарэчы, адсюль і назва “Басовішча”) на чале з сустраршынямі БАС Касяй Кузьміч і Мажэнай Саевіч.
Далей »
Рэдакцыя.

7-га ліпеня ў Ватыкане была прадстаўлена чарговая энцыкліка Бенедыкта XVI “Caritas in Veritate” (Любоў - у праўдзе). Зь яе поўным тэкстам на англійскай мове можна пазнаёміцца тут: http://www.vatican.va/holy_father/benedict_xvi/encyclicals/documents/hf_ben-xvi_enc_20090629_caritas-in-veritate_en.html. Гэта трэцяя энцыкліка цяперашняга папы – дзьве папярэднія, “Deus Caritas Est” (Бог ёсьць любоў) i “Spe Salvi” (Уратаваныя надзеяй), былі апублікаваныя ў 2005 і 2007 гг. Поўны аб’ём новай энцыклікі складае каля 150 старонак тэксту. За яе абнародаваньнем пасьледавалі каментары. Грунтуючыся на іх, пададзім ключавыя моманты гэтага дакумента і абмяркуем яго.
Далей »
Ала Квяткоўская (http://kryuja.org/artykuly/inszyja_autary/da_pytannia_pra_prusau_pierasialiencau_na_terytoryji_bielarusi_u_siaredniavieczczy.html)
У сувязі з войнамі Тэўтонскага ордэну й польскіх князёў на тэрыторыі Прусіі, частка тамтэйшага жыхарства была змушаная міграваць на ўсход, часткова ў Верхняе Панямонне, на землі роднасных прусам яцвягаў. Гэта адбылося ў апошняй траціне ХІІІ ст. У Іпаццеўскім летапісе ёсць запіс, у якім паведамляецца, што ў 1276 г. прыйшлі Прусы да князя Трайдзеня, прыгнечваныя праз немцаў са сваёй айчыны. Ён жа прыняў іх да сябе і пасадзіў частку ў Горадні, а частку - у Слоніме.
Далей »
Мікалай Крукоўскі (паводле http://www.nation-sos.info/index.php?option=com_content&task=view&id=53&Itemid=71)
«Нашы часы – часы агульнай заблытанасці, часы праменных быццам ідэалаў і іх канечнага знікання праз нядоўгі час… Тое, што раней здавалася чыстым і светлым, штодзённа аплятаецца жыццёвым брудам і пылам. Так знікаюць праменныя ідэалы, пакідаючы роспач і безнадзейнасць. У такія часы адзінокая чалавечая душа шукае, пераглядаючы ўсё тое, што здавалася каштоўным, святым і жаданым». Так яшчэ ў 1921 годзе пісаў старанна замоўчваны ў савецкія часы беларускі філосаф Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч), які і не думаў, напэўна, што ягоныя словы і ў нашыя складаныя часы будуць гучаць па-прароцку дакладна і трапна.
Далей »
Паводле http://www.nation-sos.info/index.php?option=content&task=view&id=56
Зьвярнуць увагу на гэтага чалавека і яго працы прапанаваў адзін з нашых няштатных аўтараў пад нікам Сейбіт. Я сп-ра Крукоўскага зрокава ведаю яшчэ з 1990-х, але ўпершыню пазнаёміўся зь некаторымі яго працамі літаральна на днях і… ахнуў. Столькі стратэгічных супадзеньняў у яго поглядах з маімі й калег па рэдакцыі: тут й ідэя аб’яднаць матэрыялізм зь ідэалізмам у рэалізме; й прапановы шырэй выкарыстоўваць кібернетычную тэорыю шматузроўневых сістэм для тлумачэньня зьяваў рэчаіснасьці й знаходжаньня правільнага кірунку руху ў ёй; й ідэя залатой сярэдзіны; й крытыка сучаснага дэкадэнцкага заходняга лібералізму са зьвяртаньнем увагі на тое, што ён ня ёсьць пазітыўнай альтэрнатывай усходняму таталітарызму; й папярэджаньне аб небясьпецы будучай алігархічнай прыхватызацыі ў Беларусі; й разуменьне сутнасьці чалавека, як дваістай жывёльна-духоўнай істоты; й успрыняцьце неабсалютнасьці сьмерці; й узгадваньне таго, што выйсьце з цяперашніх беларускіх праблем у строгім сьледаваньні Беларускай нацыянальнай ідэі й да т.п. Усё гэта вырашальна пераважае над некаторымі несупадзеньнямі (напрыклад, мы ў рэдакцыі інакш разумеем інтэрнацыяналізм, зьмест некаторых біялагічных зьяваў, па-іншаму ўспрымаем “Расею”, мы звычайна не задавальняемся канстатацыяй феноменаў грамадскай дэградацыі, а імкнемся выявіць іх патагенэз ды этыялогію (г.зн. механізмы, прычыны) і да т.п.). Усе дасягненьні беларускай філасофскай думкі трэба папулярызаваць (тым больш, што канвергентнае супадзеньне нашых думак – каштоўны доказ праваты абодвух). Наш сайт прызначаны ў т.л. і для гэтага. Таму ў кароткай серыі бліжэйшых матэрыялаў мы (рэдакцыя) вырашылі пазнаёміць нашых чытачоў з адной з працаў сп-ра Крукоўскага, як і зь ім самім.
Алесь Астроўскі.
Далей »
Галіна Арцёменка.
Хрысьціянства, якім прасякнута сучасная культура ў Беларусі, на жаль перашкаджае пашырэньню гістарычнага сьветагляда за межы 1000-гадовай даўніны. Цяперскія ўлады па вядомых прычынах гэтаму не спряюць тым больш, яны ўсё яшчэ накідаюць нам міфы нават пра блізкія 1917-22, 1937 і 1941-45 гг… Хрысьціянства ж, як толькі гаворка пачынае заходзіць пра падзеі, якія мелі месца 2000 і больш гадоў таму, адразу падсоўвае нам міфы пра нейкіх Каіна і Авеля, Маісея і Саламона, а таксама пра жыцьцё і пакуты Хрыста, якія да сапраўднай гісторыі беларусаў-літвінаў ня маюць аніякага дачыненьня (усе гэтыя постаці з культуры іншага народу навязьліва накідаюцца нам, каб замяніць нам нашае). Гэтую штучную перашкоду надзвычай варта пераадолець, бо сапраўдная гісторыя беларуска-літвінскага народу пачынае выглядаць больш-менш цьмяна толькі недзе за мяжой 4.500-5.000 гадоў. А таму наш гістарычны сьветагляд, калі ён ахоплівае меншы час, варта запоўніць больш-менш навуковымі ведамі, а ня міфамі. Так, у апошняй кнізе нашага знакамітага навукоўца-генетыка Аляксея Мікуліча “Беларусы ў генетычнай прасторы” (да скарочанага агляду гэтай кнігі мы, на жаль, аніяк не дабярэмся) сьцьвярджаецца: “Карыстаючыся “генетычным гадзіньнікам”, можна сьцьвярджаць, што папуляцыі карэнных жыхароў Беларусі вядуць свой радавод цягам ня меней як 130-140 пакаленьняў, гэта значыць, пачынаючы сама пазьней з сярэдзіны 2-га тысячагоддзя перад Нараджэньнем Хрыстовым”. Гэты й іншыя факты заклікаюць нас набываць веды аб перыядзе жыцьця нашых далёкіх продкаў у інтэравале часу 5.000-1.000 гг. таму. На асьвятленьне гэтага пытаньня накіравана энтузіястная праца шаноўнай пані Галіны. Таму мы выстаўляем трэцюю запар яе працу. Нагадваем таксама пра сайты, на якіх падобныя матэрыялы падаюцце спадарыняй Галінай больш шырока і свабодна: http://bel-diaspora-de.livejournal.com/; http://galinaartemenko.livejournal.com/.
Рэдакцыя.
Далей »
Алесь Васількоў
Нядаўна ў Ню-Ёрку быў паказаны 15-хвілінны фільм пра Музей беларускага мастацтва, створаны ў Старых Дарогах высілкамі знакамітага беларуса і яго блізкіх. Гэта, як на наш час, унікальная падзея, калі не сказаць, што пэўная этапная перамога. Віншуем і дзякуем найперш шаноўнага спарада Анатоля, а таксама ўсіх тых, хто спрычыніўся да падзеі як тут, у Беларусі, так і па той бок Атлантакі. Кароткі артыкул, які мы падаем ніжэй, узяты адсюль (http://nation-sos.info/index.php?option=com_content&task=view&id=196&Itemid=71; http://www.bulletinonline.org).
Рэдакцыя.
Далей »
Валянцін Акудовіч (паводле baj.by/belkalehium/lekcyji/litaratura/akudovicz01_3-4.htm; частка артыкула “Нацыянальная парадыгма: Ракурс канцэптуальнай перамены”)
Мы хацелі, былі, завяршыць на дадзеным этапе (толькі на дадзеным) тэму “Беларускі народ у Другой сусьветнай вайне”, падаўшы артыкул паважанага філосафа з разьлікам на добрае абагульненьне. На жаль, гэтага не атрымалася. Пан Акудовіч, якога мы заўважылі на фоне акцыі з “картай апалячанага”, у дадзеным выпадку нас у многім расчараваў (не ва ўсім!). У чым канкрэтна, мы патлумачылі па ходу тэкста і пасьля яго. Наша задача ператвараць недахопы ў перавагі, як мінімум, у лепшую арыентацыю ў сучаснай рэчаіснасьці. Ідэалагічны фармат нашага сайта гэта зрабіць дазваляе. У цэлым жа высьвятляецца, што тэма лёсу беларусаў у Другой сусьветнай вайне павінна стаць адной з важнейшых на нашым сайце. Бо беларуская ідэалогія без фармуляваньня свайго стаўленьня да тых падзей, на жаль, паўнавартаснай ня будзе…
Рэдакцыя.
Далей »