nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

5.2. Маніпуляваньне СМІ

Нядаўна сьвет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы (частка 1)

26 лютага, 2016 | 12 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Дзень мовы 1Зь Вікіпедыі даведваемся, што гэты Дзень (англ. International Mother Language Day) быў заснаваны ў лістападзе 1999 году на 30-й Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасьці людскай цывілізацыі. Адзначаецца кожны год 21 лютага, пачынаючы з 2000 году. Прычынай увядзеньня гэтага Дню стала тое, што з 6.000 моваў сьвету, кожная зь якіх зьяўляецца ўнікальнай агульналюдскай каштоўнасьцю, прыкладна палова знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэньне аб абвяшчэньні Міжнароднага дню роднай мовы (Рэзалюцыя № Α/RES/56/262) і заклікала дзяржавы-члены ААН ды Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаваньню ўсіх моў народаў сьвету.

Далей »

На інфармацыйнай вайне, як на вайне…

23 снежня, 2015 | 25 каментарыяў

Рэдакцыя.

Прапаганда 1

 

 

Выраз “на вайне, як на вайне” заклікае быць падрыхтаваным да таго, што там варагуючыя бакі могуць выкарыстаць адзін супраць аднаго якія заўгодна прыёмы – нават самыя неверагодныя, падступныя, гнюсныя – толькі б дасягнуць тактычнага посьпеху. Інфармацыйная вайна не зьяўляецца выключэньнем з гэтага правіла…

Далей »

Каманды крамлёўскіх троляў

21 снежня, 2015 | 9 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі Тролі 1

Расейскі імперскі тралізм – зьява даволі маладая, ёй каля 3-4 гадоў. Аднак, нягледзячы на гэта, сёньня расейскія тролі – адзін зь істотных рэсурсаў гібрыднай вайны (яе інфармацыйнай часткі), які ёсьць у руках расейскай імперыякратыі. Яны выкарыстоўваюцца супраць дапытлівых прадстаўнікоў народаў, на якія скіравана імперская агрэсія (у першую чаргу супраць украінскага, але ня толькі). Масава “заходзілі” гэтыя істоты і на наш сайт, але мы іх “вывелі” як шляхам усталяваньня фільтраў, так і ручнога выкіданьня тролевых “меркаваньняў”. Затое ва ўсёй іншай блогасьферы тролі застаюцца важкім чыньнікам уплыву на агульную інфармацыйную плынь, на меркаваньні людзей. Таму мы вырашылі прысьвяціць пару тыдняў вольнага часу, каб разабрацца з гэтай псіха-ваенна-сацыяльнай зьявай. Нешта праясьнілася…

Далей »

Баявая сьпецпрапаганда: «гнілы селядзец» ды іншае

11 снежня, 2015 | 9 каментарыяў

Гнілы селядзец 1Быў у маім жыцьці адносна нядоўгі перыяд, калі я вывучаў прапагандовую, PR-аўскую дзейнасьць. Гэта было абумоўлена маім вялікім уражаньнем ад факту, які адкрыўся ў 1994-96 гг.: як лёгка могуць сілы зла перакрэсьліць шматгадовую асьветніцкую, растлумачальную дзейнасьць прыстойных людзей і перацягнуць масы на свой бок з дапамогай метадаў чорнай прапаганды. З таго часу я працягваю зьбіраць веды па гэтым пытаньні. Частку зь якіх, найбольш карысную, мы выстаўляем на сайце (гл. напрыклад тут: https://nashaziamlia.org/2014/04/19/6909/#more-6909). Матэрыял, зь якім вы можаце пазнаёміцца ніжэй, у адзначаным асьпекце таксама ўяўляе вялікую каштоўнасьць. Гэта прызнаньні блогера Ўладзіміра Якаўлева (гл.фота) – выпусьніка Маскоўскага дзяржуніверсітэта, рэдактара інтэрнэт-праекта “Згушчонка”. Аўтар добра тлумачыць адну з галоўных прычын, чаму ў Расеі да 80% людзей сталі сёньня шавіністычна-імперскімі зомбі (узята адсюль: http://www.sguschenka.com/propaganda).

Алесь Астроўскі.

Далей »

Выпадкова падгледжаны твар Расеі

10 снежня, 2015 | Каментары (1)

Віталь Хромаў

Каралькоў 1Несправядлівая, захопніцкая вайна, якую вядзе расейская імперыя супраць Украіны, натуральна, мае злачынны, часта з элементамі сатанізма, характар. Такі яе зьмест адбіваецца на ўсім, што зьвязана з гэтай вайной, але ня толькі зь ёй. “Мірнае жыцьцё” ўнутры самой расейскай імперыі часам сёньня таксама выстаўляе напаказ некаторыя асьпекты свайго вычварнага нутра, зьвязанага з гэтай братазабойчай вайной нябачнымі ніцямі. У выніку ў мірным расейскім жыцьці зрэдку таксама ўзьнікаюць сітуацыі з настолькі выразна-негатыўным зьместам, што набываюць сілу выбітных вобразаў-сімвалаў сёньняшняй Расеі. Некалькі такіх вельмі ўжо сімвалічных фактаў-падзей, якія я выпадкова напаткаў у сеціве і якія выпячваюць гнілое нутро “мірнай Расеі” ды сатанінскі характар яе вайны, хачу ніжэй паказаць.

Далей »

Заява Тактычнай групы “Беларусь” і падзеі вакол яе

6 снежня, 2015 | 4 каментарыя

ТГ Беларусь 1Чытачы нашага сайта напэўна ведаюць пра Тактычную групу “Беларусь”, якая разам з украінцамі ды прадстаўнікамі іншых народаў ваюе сёньня ва Ўкраіне супраць расейскай імперскай агрэсіі. Нядаўна ўдзельнікі гэтай групы абнародавалі вельмі важную ды пісьменную заяву, датычную пэўных падзей. Некаторыя апазіцыйныя інфармацыйныя рэсуры ўзгадалі пра яе, але поўны тэкст не падалі. Мы вырашылі выставіць заяву цалкам і на нашым сайце (узята адсюль: https://www.facebook.com/takt.gr.Bielarus/photos/a.1552288455053887.1073741827.1552288388387227/1665091933773538/?type=3&theater), а таксама абмеркаваць некаторыя пытаньні, зьвязаныя зь ёй.

Рэдакцыя.

Далей »

Напрыклад, далі слова летувіскаму палітолагу…

20 кастрычніка, 2015 | 18 каментарыяў

ЮрконісПадаем ніжэй яшчэ адзін доказ таго, што мы бачым асобныя пазітыўныя моманты, якія можна зрэдку сустрэць у апазіцыйных СМІ. Выстаўляем і на нашым сайце крытычнае інтэрвю вядомага летувіскага палітолага Віціса Юрконіса (гл. фота), данае ім пасьля апошняй прэзідэнцкай кампаніі, якая ў чарговы раз была цалкам правалена “беларускай”, “аб’яднанай”, “дэмакратычнай”. Тое, што мы гэты вынік прадказвалі за месяцы да апошніх выбараў (а ў некаторых нашых ранейшых аналітычных матэрыялах – і за гады да іх), мы ўжо стаміліся нагадваць… Інтэрвю ўзятае адсюль:  http://nn.by/?c=ar&i=157984. Адзінае, мы далі яму іншую назву.

Рэдакцыя.

Далей »

Напрыклад, пра Дыянава…

14 кастрычніка, 2015 | 12 каментарыяў

ДыянаўПасьля выстаўленьня на нашым сайце крытычных матэрыялаў у адрас “беларускай” апазіцыі ды апазіцыйных СМІ, бывае, нам пачынаюць даводзіць, што ня ўсё так адназначна кепска. Што, маўляў, унутры апазіцыйных структур у цэлым, так, прадажных ды небеларускіх, ёсьць шчырыя, разумныя беларусы, якія робяць там шмат карыснага. У адказ мы звычайна кажам, што, па-першае, ведаем пра гэта, а, па-другое, дадаем, што, на жаль, сёньня ня гэтыя беларусы “ствараюць надвор’е”, што гаворка ідзе пра інтэграваны вынік дзейнасьці ўсёй “беларускай” апазіцыйнай плыні ў цэлым, які за чвэрць стагоддзя (!) адназначна негатыўны. А таму даўным даўно час шукаць адказ на пытаньне: ЧАМУ ТАК ЁСЬЦЬ? – а не хавацца ад гэтага пытаньня, бо апошняе і бяз нас пасьпяхова робіць “беларуская, аб’яднаная, дэмакратычная” ўсе тыя ж чвэрць стагоддзя. У доказ таго, што мы бачым пазітыўныя моманты ў апазіцыйных СМІ, выстаўляем і на нашым сайце выкрывальніцкі артыкул Івана Шылы “Пяць фактаў пра Вячаслава Дыянава, па даносе якога заблакавалі Kyky.org”. Артыкул быў выстаўлены тут: http://nn.by/?c=ar&i=151500. Зьяўленьне яго – учынак, бо яшчэ пару гадоў таму тая ж рэдакцыя сьпявала дыфірамбы Дыянаву (http://nn.by/?c=ar&i=65870).

Рэдакцыя.

Далей »

Чаму “наша” апазіцыя ўжо чвэрць стагоддзя ялавая

11 кастрычніка, 2015 | 14 каментарыяў

Барыс Керзач, Віталь Хромаў.

Елавая 2Заўтра прадстаўнікі беларусафобскага цяперскага рэжыму, якія ўжо больш за 20 гадоў паразітуюць на нашым народзе і фактычна зьнішчаюць яго (шляхам дэмаграфічна-этнацыднага выморваньня), аб’явяць пра сваю “элегантную перамогу на прэзідэнцкіх выбрах”. Аднак усім, хто знаёмы з палітычнымі тэхналогіямі, відавочна, што сапраўдных выбараў у Беларусі і ў гэты раз не было. Пасьля 1991 году ні разу не было – вось ужо чвэрць стагоддзя!… Бо ўсе “элегантныя перамогі” забясьпечваюцца тым, што наша інфармацыйная прастора ўвесь гэты час застаецца захопленай расейскай імперакратыяй і яе каланіяльнымі прыхлябаямі – цяперцамі, якія дазваляюць перад камерамі ды мікрафонамі адкрываць раты толькі тым, хто кажа на іх карысьць. А ва ўмовах мінімальнай грамадска-палітычнай стабільнасьці людская маса будзе паводзіць сябе так, як ёй кажа тэлевізар. Гэта базавы закон палітыкі!

Далей »

Яшчэ раз пра БЕЛАРУСКІХ ДОБРААХВОТНІКАЎ ВА ЎКРАІНЕ і пра тое, куды ляціць атрад-здань “Пагоня”

6 кастрычніка, 2015 | 6 каментарыяў

Ап - 1

 

Пасьля публікацыі на нашым сайце артыкула «Атрад “Пагоня” і тактычная група “Беларусь”» на электронную скрыню АК БПС прыйшоў важны ды грунтоўны ліст ад беларускага добраахвотніка з батальёна “Данбас” Андрэя Паўловіча, у якім працягваецца тэма, закранутая ва ўзгаданым вышэй артыкуле. Публікуем атрыманы матэрыял (яго падрыхтаваў Зьміцер Захарэвіч).

Далей »

Атрад “Пагоня” і тактычная група “Беларусь”

26 верасня, 2015 | 17 каментарыяў

Рэдакцыя.

Атрад П 1Усьлед за цікавым ды важным матэрыялам Сяргея Высоцкага неабходна асьвятліць яшчэ некаторыя пытаньні. Так, апазіцыйныя СМІ ў гэтым месяцы пачалі паведамляць, што ва Ўкраіне на баку ўкраінцаў ваююць ня проста беларусы, а, як мінімум, дзьве групы беларусаў – адныя кансалідуюцца вакол атрада “Пагоня”, а іншыя вакол тактычнай групы “Беларусь”. Гэтая сітуацыя прымушае паспрабаваць высьветліць:  што гэта за групы, чаму іх дзьве, якое адрозьненьне паміж імі, чые інтарэсы яны прадстаўляюць (бо апазіцыйныя СМІ гэтыя пытаньні ўжо чамусьці не асьвятляюць…). Мы, натуральна, дакладна ня ведаем усіх тонкасьцяў, зьвязаных з гэтымі пытаньнямі, але і замоўчваць іх далей немагчыма. Таму давайце дамовімся: мы пададзім ніжэй усё, што нам на сёньня вядома, паразважаем над гэтым, а калі ў нас не атрымаецца раскрыць нешта дастаткова дакладна, то прапануем тым, хто ведае лепш, скарэктаваць нас (калі дадатак не зьяўляецца ваеннай таямніцай). Заклікаем пісаць у каментарах толькі тое, што дакладна вам вядома. Усё ў адпаведнасьці са знакамітым прынцыпам беларуска-літвінскай шляхты: “Кажы, што ведаеш; рабі, што трэба; і хай будзе, што будзе!

Далей »

АК БПС-САМААБАРОНА Ў МАРЫЎПАЛІ (частка 2)

23 верасня, 2015 | 22 каментарыя

Высоцкі, Захарэвіч 6ГОРАД ПАД БОМБАМІ

Прыфрантавы горад пазнаецца адразу па масах вайскоўцаў, іхных разнастайных машынах (дарэчы, забясьпечаных толькі  валанцёрамі), пастаянных блок-пастах на выездах. Па перыметры гораду збудавана некалькі лініяў абароны, сістэма равоў, процітанкавых палёў ды мінных перашкодаў, доты. У народзе гэтая лінія абароны займела назоў “лінія Парашэнкі”… І хоць будаўніцтва атрымала шмат крытыкі – не абышлося бяз праславутай украінскай карупцыі й тут – лінія збудаваная. Падаецца, яна досыць сур’ёзная. Гэта адна зь лепшых справаў палітычнага кіраўніцтва краіны па марыўпальскай тэме. Ва ўсялякім выпадку, са слоў байцоў, “каб узяць Марыўпаль, маскалі тут заплацяць такой крывёй, якой гэтая вайна яшчэ ня бачыла…”. Горад быццам ашчэрыўся перад нападам ворага.

Далей »

АК БПС-САМААБАРОНА Ў МАРЫЎПАЛІ (частка 1)

13 верасня, 2015 | 13 каментарыяў

Сяргей Высоцкі, кіраўнік АК БПС–Самаабарона.

Высоцкі, Захарэвіч 1Пасьля стварэньня Альянсу Балта-Чарнаморскіх Нацый  (АБЧН) дамовіліся з прадстаўнікамі шэрагу палітычных ды грамадскіх арганізацый краінаў-удзельнікаў пра супольную паездку на фронт, каб падтрымаць байцоў – прадстаўнікоў нашых народаў… Мы – беларусы, грузіны, літоўцы, латышы, эстонцы, палякі, іншыя (нават рускія) – мусім сёньня падставіць плячо ўкраінцам. Тым больш, што ад Еўразьвязу дапамогі чакаць не даводзіцца… Але пачалася палітычная руціна, нейкія акцыі, выбары, пікеты. Усё зацягнулася. Таму, атрымаўшы запрашэньне ад байцоў з фронту, вырашыў ехаць. Прапанаваў нашаму паэту і барду Зьміцеру Захарэвічу паехаць разам. Ён адразу пагадзіўся (гл. фота). Мы былі некалькі дзён на фронце, у самым пекле вайны, у зоне баявых дзеяньняў, і за гэты час пабачылі шмат. Там, дзе вайна, і час крочыць па-іншаму, і сьвет бачыцца іншым. Напэўна, больш рэалістычным…

Далей »

Як толькі паўстала пытаньне пра дэмаграфічны генацыд карэнных народаў Еўропы, у Турцыі патануў хлопчык зь Сірыі… (частка 3 – заключная; Д пр-п 134)

6 верасня, 2015 | 21 каментарый

Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Навала 3.1У першай частцы гэтага матэрыялу мы давялі, што, верагодна, сапраўдная сьмерць 3-гадовага курдскага хлопчыка зь сям’і ўцекачоў зь Сірыі (якія хацелі  пераадолець 4 км мора з Турцыі на бліжэйшы грэцкі востраў) была найбрудна выкарыстаная пэўнымі закуліснымі сіламі для стварэньня магутнай і доўгатэрміновай хвалі піяру. Гэты піяр прызначаны спрыяць дасягненьню злачыннай задачы – а менавіта, прымусіць народы і ўрады краін Еўразьвязу прыняць на сталае жыхарства ў якасьці “уцекачоў” толькі ў гэтым годзе (!) пад два мільёны ксенаэтнічных імігрантаў з краін Афрыкі ды Блізкага Ўсходу (гл. мапу, якая паказвае “карэньні” цяперашняга перасяленьня народаў у Еўропу без шэнгенскіх віз). На наступныя гады запланаваны чарговыя мільёны ксенаімігрантаў, можаце ў гэтым не сумнявацца! Такога дэмаграфічна-культурнага ўдару Еўропа ня мела ніколі. Нашэсьце маўраў у VIII стагоддзі датычыла толькі Гішпаніі (гл. малюнак ніжэй). Сёньня палова імігрантаў ірвецца ў самае сэрца Заходняй Еўропы – Нямеччыну.

Далей »

Як толькі паўстала пытаньне пра дэмаграфічны генацыд карэнных народаў Еўропы, у Турцыі патануў хлопчык зь Сірыі… (частка 2)

5 верасня, 2015 | 10 каментарыяў

Нашэсьце 2.1Паколькі ва ўсёй гісторыі зь сёньняшняй іміграцыяй з Афрыкі ды Азіі ў Еўропу ключавую ролю мае пазіцыя Нямеччыны, мы вырашылі пашукаць зьвесткі, датычныя рэакцыі палітыкаў і звычайных немцаў на гэтыя падзеі. Дый у цэлым даведацца, што там робіцца. Падаем ніжэй дзёньнікавыя запісы адной былой расеянкі (імя яе не вядомае), якая любіць Расею (папярэджваем!), але цяпер зьяўляецца жыхаркай Нямеччыны. Назва кажа сама за сябе: “Запісы жыхаркі Мюнхена пра карычневую хвалю ўцекачоў, якая паглынула Нямеччыну” (узята адсюль: http://goldnike-777.blogspot.com.by/2015/09/blog-post_90.html ; скарочана; за дакладнасьць апісаных падзей не ручаемся – калі нешта ня тое, разьлічваем, што нашы чытачы патрэбнае скарэктуюць).

Рэдакцыя.

Далей »

Курапаты: гульня на костках працягваецца

7 жніўня, 2015 | 10 каментарыяў

Зьміцер Захарэвіч

Курапаты 1Верагодна, ужо амаль усім вядома, што на ўскрайку Менска ва ўрочышчы Курапаты ў 1930-я гады бальшавікі-камуністы рабілі масавыя расстрэлы цывільных беларускіх грамадзян. У сярэдзіне 2001 году прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі наважыўся зьнішчыць тыя мясьціны, наўмысна пачаўшы пракладку празь іх Менскай кальцавой дарогі. У адказ на гэтую сатанісцкую акцыю 24.08.2001 г. пачалася беспрэцэдэнтная варта ў Курапатах супраць разбурэньня Нацыянальнага некропаля. Беларуская Партыя Свабоды адыгрывала вядучую ролю ў Курапацкім чыне. Тады праз арышты, ціск на працы і па месцы навучаньня, праз спробы АМАПу гвалтоўнымі дзеяньнямі зьнішчыць варту і нават праз спальваньне намёту, у якім жылі валантэры, прайшлі дзясяткі сябраў БПС (цяжка  сумнявацца, што ўсё гэта рабілася бязь ведама Лу-кі). Але, нягледзячы на ўсё ўзгаданае і шмат чаго іншага, Курапацкая варта цягнулася больш за 9 месяцаў і дагэтуль зьяўляецца АДЗІНАЙ перамогай апазіцыі над рэжымам − траса была часткова аднесеная ў бок ад першапачатковага плану яе пракладкі.

Далей »

Сапраўдныя аўтарытэты пра стаўленьне да Правага сектару

30 ліпеня, 2015 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

Аўтарытэты 1У сёньняшняй Беларусі ў афіцыйных, цяперскіх СМІ можна пачуць толькі негатыўныя меркаваньні пра Правы сектар і яго дзейнасьць. Гэта зразумела – што яшчэ могуць казаць прадстаўнікі прарасейскага беларусафобскага рэжыму, якія апанавалі нашу зямлю. Бо можна не сумнявацца, што гледзячы на тое, што адбываецца сёньня ва Ўкраіне, негатыўныя вобразы іх уласнай будучыні паўстаюць перад цяперцамі самі сабой. Адсюль такая іх рэакцыя… Аднак, хочаш ня хочаш, а многія звычайныя беларусы-літвіны таксама ўспрымаюць тое, што кажуць афіцыйныя СМІ (на справе СМДІ). Так пабудавана псіхіка масы, гэта – закон. Для большасьці людзей зьяўляецца недасягальнай задача самастойна выпрацаваць уласнае, больш аб’ектыўнае стаўленьне да прынцыповых зьяў рэчаіснасьці. Гэтым, дарэчы, і карыстаюцца ўсе антынародныя рэжымы. Таму, у дадатак да выказваньняў Арэстовіча (гл. папярэдні матэрыял) мы хочам пазнаёміць нашых чытачоў зь меркаваньнямі пра Правы сектар, выказанымі іншымі аўтарытэтамі. Сёньня мы прапануем прыслухацца да трох людзей (таксама можна прачытаць іх выказваньні, зафіксаваныя пісьмова).

Далей »

“Усё скончыцца, як заўсёды – вялікім гвалтам і крывёй” (частка 4, грамадскі сьветагляд сп. Кульнёва і некаторых яго чытачоў)

1 ліпеня, 2015 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

Кульнёў 4.1У першых дзьвюх частках данага матэрыялу выказаўся спадар Кульнёў, а ў трэцяй мы падалі выказваньні яшчэ дзясяткаў чалавек – як з украінскага боку, так і расейскага – якія былі справакаваны яго артыкулам. Аднак, як часта бывае на нашым сайце, адзначанае – толькі матэрыял для далейшага аналізу. У даным выпадку – аналізу таго сьветагляднага канфлікту, які сёньня распалены (!) паміж  брацкімі славянскімі народамі. Галоўны канфлікт у чарговай вайне расейскай імперыі супраць Украіны (на гэты раз – гібрыднай), вядома, вайсковы, бо ў ёй ужо загінулі ды паранены тысячы людзей, а сотні тысяч сталі ўцекачамі. Каб не было недасказанасьці, паўторым у чарговы раз: усе сябры рэдакцыі цалкам на баку ўкраінскага народу, жадаюць яму хуткай і поўнай перамогі. Пра гэта мы вызначыліся адразу і адназначна… Таму цяпер нас больш цікавіць, што робіцца ў галовах расейцаў. Няўжо 80% зь іх на пытаньне: “Ці хочуць рускія вайны [сёньня з украінцамі]?”, – упэўнена адказваюць: “Так, хочам!

Далей »

Пяць гадоў пасьля авіякатастрофы пад старабеларускім Смаленскам

28 мая, 2015 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Рот 1

 

 

Прайшоў год пасьля выстаўленьня апошняга нашага матэрыяла, прысьвечанага падзеі 10.04.2010 пад Смаленскам (і 5 гадоў пасьля самой падзеі).  Лічым вартым  апавесьці пра самае важнае, што дадаткова адкрылася за гэты час. Ключавой асобай у справе высьвятленьня праўды ў апошнія месяцы стаў вядомы нямецкі журналіст Юрген Рот (гл. фота).  

Далей »

Маўладзі Ўдугаў: Людзі, якія шчыра перажываюць за сваю краіну, гатовыя змагацца за яе, павінны зьвязвацца паміж сабой і аб’ядноўвацца

4 сакавіка, 2015 | 9 каментарыяў

УдугаўЧым больш часу праходзіць ад пачатку “гібрыднай вайны”, якую пачала расейская імперыякратыя супраць Украіны, тым больш гэтая вайна набывае рысы нейкай незразумелай, недарэчнай. Усё больш людзей жадаюць, каб ім патлумачылі, што на самай справе адбываецца. Мы сочым за такімі тлумачэньнямі. Аднак большасьць зь іх, якія сустракаюцца ў самых розных СМІ, апынаюцца павярхоўнымі, а то і недарэчнымі. Амаль паўгады таму журналіст Каўказ-Цэнтру ўзяў інтэрвю на тэму гэтай вайны ў вядомага ідэолага чачэнскага вызвольнага супраціву Маўладзі Ўдугава. Большасьць зь яго адказаў падаліся нам дастаткова сэнсоўнымі, каб быць выстаўленымі на нашым сайце. Дый час паказаў яго правату шмат у чым. Мы не прызнаем рацыю за Ўдугавым толькі ў некаторых пытаньнях – напрыклад, яго стаўленьне да ўкраінскай мовы, да Беларусі (інтэрвю ўзятае адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2014/09/17/106254.shtml).

Рэдакцыя.

Далей »

Гіркін-Стралкоў: “… таму што я змагаюся за адзіную вялікую Расею” (частка 2, наш аналіз)

11 лістапада, 2014 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Лугандонцы 1Калі б нашай адзінай мэтай было імкненьне толькі прадэманстраваць, што ў маскалёў прарэзваецца жаданьне асэнсаваць свае злачынныя дзеяньні, накіраваныя супраць брацкага ім украінскага народу, першай часткі данага матэрыяла было б дастаткова (хаця зьява рэфлексаваньня маскалёў цікавая і суперважная сама па сабе  – вось бы ім хаця б паўгады таму запытацца ў іншых, як яны са сваім імкненьнем захапіць Украіну выглядаюць у вачах прыстойных незаангажаваных людзей. Колькі жыцьцяў можна было б захаваць. Але што зробіш, на такое яны ня здатныя. Комплекс імперскай непаўнавартасьці не дазваляе…). Але гэта вялікае інтэрвю вартае яшчэ і таго, каб быць дакладна прааналізаваным – трэба ацаніць эмацыйны стан і сьветагляд расейскіх імперцаў. Давайце гэтым і зоймемся.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы