nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

5.1.2. Ісламская тэма

Сацыяльныя паразіты

Жнівень 15, 2010 | Каментары (11)

Юры Зушчык (украінская газета «Новая», 17.06.2010 г.)

Пададзены ніжэй артыкул украінскага аўтара (узяты адсюль: http://novaya.com.ua/?/articles/2010/06/16/173901-18) зьяўляецца вельмі цікавым і надзвычай важным (але, на наш погляд, і трохі недаробленым, сыраватым). У ім уздымаецца пытаньне аб сацыяльным паразітызме. Прычым, складаецца ўражаньне, што аўтар знаёмы з распрацоўкамі гэтай праблемы, прадстаўленымі раней на нашым сайце. Таму спачатку артыкул, а затым – абмеркаваньне некаторых дадатковых пытаньняў, якія паўстаюць з-за яго.

Рэдакцыя.

Далей »

І чаму гэта расейскія імперыялісты ня любяць, калі іх рэжуць як баранаў? (Д пр-п 124, С пр-п 16) (+ дадатак)

Жнівень 5, 2009 | Каментары (54)

Рэдакцыя.

d095d0bbd0b0d0b2d0b0Тыдзень таму ў сеціве на блогах LiveJournal.com разгарэўся вялізны скандал вакол публікацыі Тацьцяны Елавой (гл. фота, 1), якая піша пад нікам Zmagarka. Яна разьмясціла відэа, зьнятае і выстаўленае ў Інтэрнэце чачэнскімі партызанамі яшчэ ў 1999 годзе (на пачатку Другой, у навейшай гісторыі, вайны расейскай імперыі супраць Ічкерыі), на якім бачна, як чачэнцы забіваюць расейскіх салдат, перарэзваючы ім горла (http://zmagarka.livejournal.com/645098.html). Тады, 10 гадоў таму, гэта відэа прызначалася для запалохваньня расейскіх імперскіх вайскоўцаў. Аднак для маладога пакалення расейцаў, якія выраслі на пераможных рэляцыях пуцінскага ТБ, відэа сталася шокам. Да таго ж, Zmagarka дадала правакацыйны загаловак: «Русских солдат чеченцы режут, как свиней». Расейская аўдыторыя ўспрыняла акцыю Змагаркі як недапушчальны выклік… Уся гэтая інфармацыйная падзея мае выразныя прыкметы эфекту “крука ў лесе”, дапамагаючага прааналізаваць псіхічны стан сучаснага расейскага грамадства і расейскага імперскага воінства, а таксама зьвярнуць увагу на дзеяньні некаторых пабочных асоб (2). Гэта асабліва актуальна ў час актывізацыі вайны на Паўночным Каўказе і напярэдадні магчымага новага нападу расейскай імперыі на Грузію.

Далей »

Мусульманская дэмакратыя – “дэмакратыя” ня горшая за хрысьціянскую, ліберальную ці сацыялістычную (Д пр-п 119)

Чэрвень 22, 2009 | Каментары (8)

Віктар Увераў

d086d180d0b0d0bd

 

Апошнім часам мы рэдка карыстаемся паслугамі сайта рускіх шавіністаў “арі.ру” з-за таго, што іх імперскасьць, шавінізм і верагодная прыналежнась да расейскіх сьпецслужбаў выпінаюць усё больш выразна. Аднак выпадкі, калі іх матэрыялы ў значнай ступені адпавядаюць і нашым поглядам, усё яшчэ бываюць. Да такіх належыць і пададзены ніжэй артыкул, прысьвечаны пазіцыі што да нядаўніх выбараў у Іране (артыкул узяты з www.ari.ru./doc/?id=3288).

Рэдакцыя.

Далей »

Зладзействы сіяністаў

Студзень 9, 2009 | Няма каментараў

�аза.JPG

Сёньня ў сьвеце дзьве праблемы “з газай” – прычым, магчыма, зьвязаныя паміж сабой. Адна зь іх – гэта вайна ў сектары Газа ў Палестыне. У міжнародных і беларускіх СМІ шырока паведамляецца пра пазіцыю аднаго з бакоў канфлікту, а бачаньне сітуацыі вачыма палестынцаў замоўчваецца. Але ж для складаньня аб’ектыўнага ўражаньня аб падзеях патрабуюцца веды аб пазіцыі ўсіх. Гэта вядомае патрабаваньне да любых СМІ, што прэтэндуюць на аб’ектыўнасьць. Ратуючы гонар “беларускіх” “незалежных” СМІ, мы падаем Прэс-Рэліз, падрыхтаваны Ісламскім Інтэрнэт-бюро перакладаў «Г1азотан байракх», які адлюстроўвае пазіцыю палестынскага боку канфлікту ў Газе (узята з kavkazcenter.com/russ/content/2009/01/08/63265.shtml).

Рэдакцыя.

Далей »

Вынікам вайны стала паўстаньне Каўказу

Сьнежань 17, 2008 | Няма каментараў

Ахмад Ічкерыйскі (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/12/10/62722.shtml; цяпер і з тэрыторыі РБ адкрываецца праз проскі-сервер)

Ча�н�.JPG

Мы выстаўляем гэты артыкул вядомага чачэнскага журналіста з нагоды спаўненьня 14 год змаганьня чачэнскага народу за сваю свабоду і з абсалютнай верай у яго будучую перамогу над расейскім імперскім монстрам. За нашу і Вашу свабоду! (Артукул ілюструюць фотаздымкі разбуранай Чачні, верхні шэраг, і групаў сёньняшніх маджахедаў, ніжні)

Рэдакцыя.

Далей »

Патрабаваньне волжскімі татарамі незалежнасьці гучыць усё грамчэй

Верасень 21, 2008 | Каментары (2)

Та�а��.JPG

У разьвіцьцё тэмы, за якой мы сочым апошнія дні, падаем тэкст звароту да татарскага народу Старшыні татарскай Партыі нацыянальнай незалежнасьці “Іцьціфак” Фаўзіі Байрамавай (паводле azatlyk-vatan.blogspot.com) 

Рэдакцыя.

Далей »

М. Удугаў: “Мір на Паўднёвым Каўказе магчымы толькі пасьля дэакупацыі Каўказу Паўночнага”

Жнівень 20, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле http://kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/19/60349.shtml)

УдÑ�гаÑ�.JPG 

Вядучы ідэолаг і палітычны стратэг маджахедаў Каўказу, Маўладзі Ўдугаў,  пракаментаваў апошнія падзеі ў Грузіі й персьпектывы ўрэгуляваньня сітуацыі ў сувязі з абвастрэньнем адносін паміж Расеяй і Захадам, а таксама пазіцыі кіраўніцтва Імарата Каўказ (ІК), якія пазначаны ў заяве ваеннага камандаваньня маджахедаў Каўказу (гл тут: http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/13/60197.shtml). У прыватнасьці, ён сказаў:

Далей »

Ці вырашыць МУС Беларусі праблему фіктыўных шлюбаў (частка 4: яшчэ пра некаторыя ксенаэтнасы…)

Жнівень 5, 2008 | Каментары (4)

Віталь Хромаў, Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

ЦÑ�ганÑ�.JPG 

Наш аналіз ксенаэтнічнага ўплыву (як актуальнага, так і патэнцыйнага) на карэнныя еўрапейскія этнасы, у т.л. на наш беларуска-літвінскі, быў бы няпоўным, калі б мы не ўзгадалі пра цыганаў, габрэяў, кітайцаў, крымскіх татар. Таму давайце пагаворым і пра іх.

Далей »

Ці вырашыць МУС Беларусі праблему фіктыўных шлюбаў (частка 2: пагромы ў Заходняй Еўропе і іх прычыны)

Ліпень 25, 2008 | Каментары (6)

Віталь Хромаў, Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

У калга� 2.JPG

3.

Пачнем з Францыі. Час: канец кастрычніка – пачатак лістапада 2005 году.

У гэтай краіне і ў гэты час мы можам убачыць першыя наступствы (толькі першыя!) “французскай мадэлі” будаваньня дзяржавы і нацыі – фактычна, паўстаньне нашчадкаў афра-арабскіх імігрантаў, якія ў прыгарадах буйных французскіх гарадоў літаральна па ўсёй Францыі пачалі падпальваць аўтамабілі, аўтобусы, школы, граміць клубы, бібліятэкі, крамы і г.д., аказваючы пры гэтым актыўны супраціў паліцыі. Нагадаем, тады за пару тыдняў начных забурэньняў згарэла больш за 10.000 адзінак розных транспартных сродкаў, якія належалі звычайным французам, адбылася вялікая колькасьць іншых дэструктыўных падзей, былі паранены сотні паліцэйскіх. Стаяла пытаньне пра ўвядзеньне арміі… (ілюстрацыя ўверсе з тых падзей)

Далей »

Што беларусу да Кітая? (частка 5)

Студзень 27, 2008 | Каментары (1)

���ай �.JPG

У дадзены фрагмент тэмы мы сабралі матэрыялы, прысьвечаныя дэмаграфічнай і эканамічнай палітыцы Кітаю ў глабальным маштабе. Можна заўважыць, што кітайская імперыякратыя ў апошнія гады кардынальным чынам мяняе прынцыпы сваёй імперскай палітыкі, узбройваецца істотна большай агрэсіўнасьцю. Расея і ЗША ня ведаюць, што рабіць. Артыкулы самых розных па сваіх сьветаглядах асобаў з усёй відавочнасьцю сьведчаць пра гэта.

Рэдакцыя.

Далей »

Што беларусу да Кітая? (частка 3)

Студзень 23, 2008 | Няма каментараў

���ай 17.JPG

Гэтая частка нашага агляду прысьвечаная кітайскай экспансіі ў рэгіёне Цэнтральнай Азіі (на малюнку ўверсе пазначаныя рознымі адценьнямі жоўтага) і найперш у Сярэднюю Азію (больш цёмнае адценьне). Кітайцы лічаць, што гэта “пустая тэрыторыя” (?!). Тры матэрыялы розных аўтараў, пададзеныя ніжэй, апісваюць сітуацыю з інтэрвалам у год і, як нам падаецца, даволі дакладна апісваюць маштаб і зьмест падзей.

Рэдакцыя.

Далей »

Ім іх не зразумець…

Студзень 10, 2008 | Каментары (1)

Яўген Наважылаўбылы палітвязень, Краснадар

Ð�аджаÑ�ед.GIF 

Псеўда-ліберальная дэградацыя Захаду дайшла да такой ступені, што разьлічваць на яго дапамогу ў змаганьні з расейскім імперыялізмам нам, беларусам, цяпер проста бессэнсоўна. Гэта на сваім уласным досьведзе пачынаюць разумець й іншыя народы і людзі. Пададзены ніжэй (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2007/12/25/55261.shtml) і наступны артыкулы належаць аўтарам, якія таксама прыйшлі да ўзгаданых высноў, параўноўваючы змаганьне чачэнскага народа за сваю свабоду з рэакцыяй Захаду на яго.   

Рэдакцыя.

Далей »

Іранскі крук у амерыканскім лесе: Ахмадзі-Нежад у Ню-Ёрку

Верасень 30, 2007 | Няма каментараў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

Ð�Ñ�мадзÑ�Ð�ежад Ñ� Ð�Ñ�-Ð�Ñ�кÑ�.JPG 

Што такое феномен “крука ў лесе” і якое ён мае дачыненьне да выяўленьня рэальнага стану грамадства (ці, як у дадзеным канкрэтным выпадку, для ацэнкі ўплыву розных сілаў на ўнутраную і вонкавую палітыку ЗША), на нашым сайце было патлумачана неаднаразова (пачынаючы адсюль: nashaziamlia.org/2007/01/20/513). Нядаўняе наведваньне Ахмадзі-Нежадам Ню-Ёрку, афіцыйна – для ўдзелу ў 62-й сесіі Генасамблеі ААН, мела выразныя рысы дадзенага феномену. Таму давайце адразу пяройдзем да двух этапаў аналізу гэтай справы: да максімальна дакладнага аднаўленьня факталогіі падзеі (этап 1) і да фармуляваньня зьмястоўных высноваў (этап 2).

Далей »

Ахмадзі-Нежад: «Нам не патрэбная ядзерная зброя»

Верасень 20, 2007 | Каментары (1)

��мадз�нежад.JPG

У папярэднім артыкуле мы выказаліся за публічныя дэбаты паміж прэзідэнтам Ірана Махмудам Ахмадзі-Нежадам і кіраўніцтвам Злучаных Штатаў Амерыкі па вострых міжнародных пытаньнях. Але мы (як, напэўна, і вы) ведаем: такіх дэбатаў ня будзе. Прычына: ЗША здрэйфяць… Але спрагназаваць, як у прынцыпе маглі б выглядаць такія дэбаты, можна. Зыходзячы з гэтага пасылу, друкуем адно з апошніх публічных інтэрвю, якое даў прэзідэнт Ахмадзі-Нежад прадстаўнікам заходніх СМІ (у прыватнасьці, нямецкаму часопісу “Шпігель”).

Рэдакцыя.

Далей »

Стары знаёмы – РАСЕЙСКІ ТЭРОР

Верасень 13, 2007 | Каментары (3)

Віталь Хромаў

Т��о� на �а�казе.JPG

Як вынікае зь некаторых папярэдніх матэрыялаў, русейскія імперыякраты нацэліліся зноў захапіць нашу Беларусь. Ці можна спрагназаваць, як яны будуць паводзіць сябе, калі пасьля гэтай падзеі беларусы нарэшце ачуняюць, адчыняць вочы і пачнуць зноў вырывацца да свабоды (цяпер ужо канчаткова)? Мадэльная сітуацыя таго, што будзе тады ў нас, ва ўсёй сваёй адкрытасьці, паказальнасьці разгорнутая цяпер на Паўночным Каўказе. Народы гэтага рэгіёну ўжо ўсё зразумелі і спрабуюць вызваліцца любым коштам. Якую тактыку выкарыстоўваць маскоўскія імперыякраты, каб ня даць ім гэта зраіць? Як і трэба чакаць – гэта класічная для іх метады: ГЕНАЦЫД, ЭТНАЦЫД, ТЭРОР. Што да тэрору, дык гэта дакладна той самы “сродак”, які выкарыстоўвалі на тэрыторыі Беларусі нямецка-фашыстоўскія захопнікі ў час Другой сусьветнай вайны супраць беларускага народу, а за стагоддзе да гэтага розныя мураўёвы-вешальнікі. Гэта азначае, што па метадах свайго дзеяньня г.зв. “Расея” ўжо сёньня – тыповая фашыстоўская дзяржава. Браткі – беларусы! Давайце, нарэшце, вучыцца на чужым досьведзе, на досьведзе мінулых пакаленьняў нашых продкаў. Пакуль ня позна!.. (апісаньне сітуацыі тэрору, пададзенае ніжэй, зроблена на падставе матэрыялаў сайта kavkazcenter.com; мы адмыслова ня бралі факты з Чачэніі – пра генацыдны сатанізм, які адбываецца там, мы ведаем і ня раз паведамлялі. На гэты раз гаворка поўдзе пра “мірную” Інгушэцію).

Далей »

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы