Рэдакцыя.
У сваім папярэднім выступе, а таксама і ў некаторых ранейшых, Вольга Чацьверыкова настойвала, што адзіным сродкам супрацьдзеяньня заходняму ліберастычнаму дэгенерацтву, галоўным злачынцам-заказчыкам якога зьяўляецца глабалісцкая фінансавая алігархія (яна ж “глабальныя бангстары”, “карпаратакратыя”, “сіянакратыя”), можа быць толькі праваслаўе. Маўляў, толькі яно здольнае аказаць супраціў “на духоўным узроўні” той новай навале, якая насоўваецца на чалавецтва з… “цывілізаванага Захаду”. Пасьля выяўленьня прынцыповай няздольнасьці каталіцызма супрацьстаяць “новай духоўнасьці” (гэта, спадзяемся, даказана ў шэрагу папярэдніх матэрыялаў), мы вырашылі праверыць, ці сапраўды праваслаўе можа абараніць чалавецтва ад жахаў магчымай ліберастычна-сіянісцкай дэградацыі. А для гэтага вырашылі прааналізаваць паходжаньне і разьвіцьцё гэтай хрысьціянскай канфесіі. Аднак распачаць давялося здалёк – зь гісторыі Візантыйскай і нават Рымскай імперый. Пачнем з апошняй, бо менавіта тут зарадзілася хрысьціянства як афіцыйная рэлігія (гл. мапу, дзе паказана рымская імперыя на піке сваіх памераў – у пачатку ІІ ст. н.э., пры імператары Траяне).
Далей »