Рэдакцыя.
Штотыднёвік “Наш дзёньнік” у нумары ад 13 ліпеня паставіў пытаньне (http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/07/14/83426.shtml): як перавезьці рэшткі Тупалева ў Польшчу? Эксьперты мяркуюць, што, нягледзячы на працяглую адтэрміноўку, рэшткі павінны быць вывучаныя. На думку прадстаўніка акруговай вайсковай пракуратуры ў Варшаве, якая вядзе рассьледаваньне крушэньня Ту-154М 10 красавіка 2010 г. у Смаленску, пакуль яшчэ занадта рана казаць аб дасьледаваньні абломкаў. Спачатку іх трэба яшчэ прывезьці ў Польшчу. Гэта, паводле папярэдняга запэўніваньня прадстаўніка пракуратуры, павінна адбыцца восеньню 2011 года (ужо хутка вясна 2012 году; а рэшткі самалёта амаль 2 гады праветрываюцца пад Смаленскам). Ён дадаў: «Тое, што на абломках няма сьлядоў выбуховых рэчываў (траціл, гексаген, октаген і да т.п.), сцьвярджаюць расейцы”.














































































