nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

5.6.1. Ідэал.тэрытар. бюракратыі

Мангольскі сатрап Аляксандр «Неўскі»

Чэрвень 26, 2008 | Няма каментараў

Уладзімір Бялінскі (паводле http://a-ingwar.blogspot.com/2008/05/blog-post_1831.html; поўны тэкст кнігі, адкуль узяты матэрыял, тут: http://ukrlife.org/main/evshan/moxel.htm).

�е��к�1.JPG

Працягваем разбураць імперскія міфы. Падаем артыкул, прысьвечаны выхаду чарговай расейскай ідэалагічнай кіна-агіткі “Аляксандр.Неўская бітва”. Разгледзім жыцьцёвы шлях гэтага Аляксандра паводле цікавых матэрыялаў кнігі Уладзіміра Бялінскага «Страна Моксель», якія грунтуюцца на расейскіх гістарычных крыніцах. Матэрыялы кнігі дазваляюць па-новаму ацаніць гісторыю Масковіі.

Рэдакцыя.

Далей »

«Віва Дучэ» па-расеянскі

Травень 14, 2008 | Няма каментараў

Аляксей Шырапаеў (паводле lj.rossia.org/users/shiropaev/23164.html)

ШÑ�Ñ�апаеÑ�.JPG 

Амаль два гады таму мы ўжо закраналі тэму двух расейскіх фашызмаў (гл.  nashaziamlia.org/2006/08/27/271/#more-271), грунтуючыся на больш раньняй працы А.Шырапаева, прысьвечанай гэтай тэме. У новым артыкуле аўтара, які пададзены ніжэй, прадэманстравана і больш прадзьвінутая сьхема актуальнай грамадска-палітычнай сітуацыі ў Расеі ў параўнаньні з тым, што даюць замежныя палітолагі, і трохі іншае бачаньне праблемы ў параўнаньні з тым, што прагназуем мы. Зрэшты, усё гэта толькі на карысьць глыбейшаму разуменьню сітуацыі.

Рэдакцыя.

Далей »

“Я НЕ сьвяткую “Дзень перамогі”, таму што”…

Травень 9, 2008 | Каментары (15)

Паводле dobrowoletz.livejournal.com/87135.html

Ð�Ð�Ð�ка.JPG 

Мы — сайт ідэалагічны, і асабліва за гістарычнымі датамі не ганяемся. Але і такое магчыма. Сёньня 9 траўня, а ўчора быў Дзень капітуляцыі гітлераўскай Нямеччыны ў Другой сусьветнай вайне і яе завяршэньня ў Еўропе. У свой час мы ўжо падавалі некаторыя меркаваньні што да “сьвята перамогі Савецкага Саюзу” ў “Вялікай Айчыннай” і блізкіх тэм (гл. тут: nashaziamlia.org/2007/05/18/681; nashaziamlia.org/2007/05/01/645;  nashaziamlia.org/2007/05/19/684; nashaziamlia.org/2008/03/01/1218; nashaziamlia.org/2007/10/06/919; nashaziamlia.org/2008/02/26/1207; Д п-п 56). Галоўнае, што мы ня можам прыняць у цяперашняй інтэрпрэтацыі дадзенага “сьвята” – гэта маніпулятыўнае выкарыстаньне памяці пра тую вайну і яе мільённыя ахвяры (у тым ліку і з боку нашага народу) для ўмацаваньня сёньняшніх антынародных рэжымаў у Беларусі й Расеі. Такое мы лічым проста сатанінскай справай. Але, як высьвятляецца, “нешта ня тое” адчуваюць і многія іншыя людзі. Нехта пад нікам “Дабраволец” у сваім ЖЖ запрапанаваў усім жадаючым выказацца на тэму, пазначаную ў загалоўку. Яму паступілі сотні меркаваньняў. Многія зь іх можна лічыць сэнсоўнымі, некаторыя слабаватымі, а некаторыя – правакатыўнымі. Вы можаце самі зазірнуць на пададзены адрас і скласьці ўласнае меркаваньне. Мы ж вырашылі падаць ніжэй некаторыя выказваньні…

Рэдакцыя.

Далей »

Пасткі для расейскай імперыякратыі (частка 1)

Красавік 10, 2008 | Няма каментараў

Са�а�а�.JPG

У працяг заяваў сп-ра Іларыёнава, датычных расейскай імперыякратыі (гл. перадпапярэдні матэрыял), падаем аналіз гэтага ворага беларускай дэмакратыі, зроблены былым дарадцам Б.Ельцына, а цяпер прэзідэнтам Фонду ІНДЭМ Георгіем Сатаравым у яго артыкуле “Транзіт” (паводле ej.ru/?a=note&id=7782).

Рэдакцыя.

Далей »

Пра «мараль» расейскай імперыякратыі

Сакавік 20, 2008 | Няма каментараў

Барыс Керзач, Віталь Хромаў

Ð�аÑ�Ñ�оÑ�.JPG 

Некалькі дзён таму вельмі адказны прадстаўнік расейскай імперскай бюракратыі (далей РІБ, імперыякратыя) міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў (гл.фота) даў інтэрвю “Расейскай газеце” (поўны тэкст тут: www.rg.ru/2008/03/18/lavrov.html). У ім ён закрануў шэраг прынцыповых пытаньняў. У прыватнасьці, што ў час свайго візіту на Блізкі Ўсход ён падпіша пагадненьне пра поўную адмову ад візавага рэжыму паміж Расеяй і Ізраілем (!!!; наша сталеньне да гэтай справы мы ўжо сфармулявалі раней, гл. тут: http://nashaziamlia.org/2007/09/28/907; цяпер, калі прэзідэнтам расейскай імперыі стаў Мядзьведзеў-Мендэль, сітуацыя прасьвятляецца яшчэ больш). У інтэрвю было таксама пацьверджана дваістае стаўленьне РІБ да будаўніцтва Іранам уласнай АЭС. Але галоўны сэнс інтэрвю заключаўся ў тым, што расейская імперыякратыя вырашыла яшчэ раз абвясьціць сваё стаўленьне да праблемы “сепаратызму” (доказ — менавіта гэтую частку інтэрвю працытавалі практычна ўсе расейскія СМІ). Мы маглі б праігранаваць дадзены факт, але пан Лаўроў дазволіў сабе падаць праблему ў плоскасьці маралі-амаралі. А ўжо гэта ігнараваць нельга…

Далей »

Што беларусу да Кітая? (частка 1)

Студзень 20, 2008 | Каментары (1)

Віталь Хромаў, Барыс Керзач

���ай 4.JPG

Здавалася б, сапраўды, што? Вялікая, але далёкая ад нас краіна. І ўсё… На справе ж, па-першае, калі мы аналізуем падзеі ў людскім сьвеце, як мы можам абысьці сучасны Кітай зь яго “цудамі”, якія зьдзіўляюць і палохаюць вельмі й вельмі многіх? Мы проста мусім, у адпаведнасьці з абавязкамі, якія ўзялі на сябе, як мінімум, і прааналізаваць “кітайскі феномен”, і выпрацаваць сваё стаўленьне да яго. А, па-другое, як мы можам абысьці Кітай увагай, калі ў Беларусі нашым дзецям у вялікіх гарадах мову ўласнага народу – беларускую — цяперцы ведаць не дазваляюць (у рамках этнацыднай праграмы), затое пачалі прымушаць вучыць… кітайскую? Тут, дарэчы, варта таксама нагадаць “знакамітыя” думкі, выказаныя правадыром мясцовых цяпераў пра тое, што Беларусь будзе “сапраўдным аплотам Кітая ў Еўропе” (студзень 2008 г.; www.soyuzinfo.ru), што Кітай — “наш вядучы саюзьнік на міжнароднай арэне” (красавік 2007 г.; http://naviny.by), што “ў нас абсалютна адзіная пазіцыя на міжнароднай арэне, адзіныя канцэптуальныя пагляды на ўладкаваньне сьвету” (сьнежань 2005 г. у час візіту Лукашэнкі ў Кітай; гл. фота ўнізе: Лукашэнка і Ху Дзіньтаа). Памятаем мы і пра намёкі, зробленая напярэдадні гэтага візіту й паказаны па ўсім «беларускім тэлебачаньні»: маўляў, у Беларусі жыве толькі 10 млн. чалавек, а магло б жыць 30 млн., і нават — усе 70! Так што, хочаш ня хочаш, а ўжо проста мусіш з гэтым Кітаем і разьбірацца, і вызначацца…

Далей »

АДЭКВАТНАЯ СЬХЕМА НАШАЙ РЭЧАІСНАСЬЦІ (частка 3)

Кастрычнік 24, 2007 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі

Далей »

Маскаль наведаў Якуцію (частка 2; Д пр-пы 75 і 76)

Кастрычнік 13, 2007 | Няма каментараў

Журналіст “Камсамолкі” [ён жа носьбіт і прапагандыст шавіністычнага камуна-імперскага сьветагляду. – Рэд.] пабываў у Рэспубліцы Саха (Якуція) і паглядзеў, як там жывуць рускія, якія цяпер – нятытульнае насельніцтва.

Рэдакцыя.

 

Далей »

Маскаль наведаў Якуцію (частка 1)

Кастрычнік 11, 2007 | Няма каментараў

Як��к.JPG

Увага! Маскалямі ў адпаведнсьці з традыцыяй нашых продкаў і нацыянальных герояў (Кастусь Каліноўскі) мы завем прадстаўнікоў уладнай піраміды расейскай імперыі – імперыякратаў – непасрэдных атрымальнікаў усялякіх каштоўнасьцяў ад свайго ўладна-паразітнага стану (адносна падпарадкаванага грамадства), а таксама іх прыхлябаяў, якія, у разьліку на костку “з барскага стала”, таксама карыстаюцца імперскім сьветаглядам, падтрымліваюць і прапагандуюць яго. У цяперашняй РФіі да апошніх належаць многія акторы, прапагандысты, журналісты… Адзін з такіх журналістаў Дзьмітры Сьцешын улетку г.г. наведаў Якуцію і напісаў вялікі артыкул у прыўладнай газетцы “Камсамольская праўда” (КП). Паколькі толькі што мы пазнаёміліся з поглядам на праблемы якуцкага народу некаторых яго перадавых прадстаўнікоў, будзе цікавым паглядзець на тое ж з ракурсу прапагандыста расейска-рускай імперска-шавіністычнай ідэалогіі. Кожны чытач сам можа заняць бок тых, хто яму бліжэй. Мы ж па нашай завядзёнцы не заўсёды стрымліваліся, калі ўзьнікала жаданьне тыя ці іншыя думкі аўтара пракаментаваць [як заўсёды, у квадратных дужках]. Матэрыял узяты з сайта www.dpni.org. На фота ўверсе Якуцк летам і зімой. 

Рэдакцыя

Далей »

Статэгія за “Белоруссію”, альбо Рынкавы кошт незалежнасьці

Верасень 9, 2007 | Каментары (2)

Сяргей Перасьлегін

РÑ�Ñ�.Ð�Ñ�Ñ�2.JPG 

З нагоды адзначэньня Сьвята 8 верасьня друкуем яшчэ адзін артыкул яшчэ аднаго ідэолага расейскага імперастызму, які “заточаны” ўжо канкрэтна на нас — беларусаў. Расейскія імпэрыялісты зноў нахабна рыхтуюцца лезьці ў нашу дзяржаву, дый лукашысцкі рэжым сваёй палітыкай этнацыду адчыніў уваход расейскай агэнтуры на ўсе ўзроўні ўладны… Варта прачытаць гэты артыкул, каб ведаць, як расейскія імперасты зьбіраюцца заглынаць Беларусь, і зразумець наколькі важна для нас вярнуць нашую мову. Мы мусім абараніцца ад шызафрэнічных плянаў перасяліць нас у масковію праз “антрапаток”, а зь Беларусі зрабіць эксперыментальную пляцоўку чарговых імперскіх эксперыментаў. Артыкул узяты з www.archipelag.ru/geopolitics/partii/party/strategy-belorussia/?version=forprint.

Рэдакцыя.

Далей »

Навошта Расеі дзяржаўная ідэалогія? (частка 2)

Верасень 7, 2007 | Каментары (1)

Аляксандр Клюшнікаў

Далей »

Навошта Расеі дзяржаўная ідэалогія? (частка 1)

Верасень 6, 2007 | Няма каментараў

Аляксандр Клюшнікаў (паводле www.russ.ru/politics/reakcii/zachem_nuzhna_rossiya)

Гэты артыкул аднаго зь ідэолагаў расейскай “дзяржаўнасьці”, а на справе – расейскага імперыялізму, мы друкуем з нагоды набліжэньня нашага вялікага сьвята – Дня беларускай вайсковай славы. Артыкул дазваляе нам – беларусам – ужыцца ў сьветагляд нашых ворагаў, даведацца пра іх плапы і хутчэй прачнуцца пасьля летняга расслабона. Вельмі карыснае чытаньне для паляпшэньня арыентацыі ў рэчаіснасьці. Тым больш што ідэалогіяй, пададзенай ніжэй, карыстаецца сучаснае кіраўніцтва г.зв. “Расеі”.

Рэдакцыя.

Далей »

Старонка 2 з 212
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы