nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

5.6.2. Ідэал.рэлігійная

Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 4; “Свабода слова і СМІ” пры разьвітым лібералізьме)

Сакавік 5, 2010 | Каментары (1)

Рэдакцыя (узята з www.russobor.org/index.php?stat=1_570; матэрыял ад 26.09.2008 г.).

d091d183d0b4d0bdd196d0baАдной са “сьвятых кароў” усіх “лібералаў” (расейскіх у тым ліку), зь якіх напалову складаецца сёньняшняя расейская імперыякратыя, зьяўляецца “свабода слова”. Аднак мы ведаем, што гэта толькі словы (прабачце за каламбур). Удакладніць гэта дапаможа матэрыял-факт, які падаецца ніжэй. Мы яго абралі з-за добрай ілюстратыўнасьці…

Далей »

Пра ідэалагічныя карані глабальных крызісаў (частка 2)

Люты 8, 2010 | Каментары (1)

Міхаіл Аляксандраў

Сёньня зьявіліся навукоўцы і эканамісты, якія сцьвярджаюць, што прычынамі [найгалоўнымі! – Рэд.] перажываемых сьветам глабальных фінансавага і экалагічнага крызісаў на нашай планеце зьяўляюцца наступствы паступовага назапашваньня на працягу стагоддзяў немаральных і чалавеканенавісьніцкіх дактрын, выкладзеных у шэрагу духоўных ідэалогій.

Далей »

Ад каго хрысьцілася Масковія?

Ліпень 30, 2009 | Каментары (27)

d091d0b0d180d18bd181

 

У адказ на заяву патрыярха РПЦ МП Кірыла, што зь “Кіева пайшла вера праваслаўная” (гл. папярэдні матэрыял), мы вымушаны былі яго паправіць, што яна пайшла зь візантыйскага Канстантынопаля. На справе сітуацыя выглядае яшчэ горш (для расейскай імперыі). У адпаведнасьці з кнігай баўгарскага навукоўца Ёрдана Табава “Калі хрысьцілася Кіеўская Русь?”, кнігай С.І. Валянскага ды Д.В. Калюжнага «Іншая гісторыя Русі», а таксама з меркаваньнямі іншых навукоўцаў, хрысьціянства на “рускія землі” прыйшло… ад баўгарскіх “ерэтыкоў”. Падаецца паводле (гл. www.balkaria.info/library/d/dzhurtubaev/dpsi/dpsi10.htm; community.livejournal.com/nationalliberal/370766.html#cutid1.

Рэдакцыя.

Далей »

Папа рымскі заклікаў да любові, праўды, справядлівасьці й… стварэньня сусьветнага ўраду

Ліпень 23, 2009 | Каментары (12)

Рэдакцыя.

d091d0b5d0bdd0b5d0b4d18bd0bad182-d09bd183d0bad0b0

7-га ліпеня ў Ватыкане была прадстаўлена чарговая энцыкліка Бенедыкта XVI “Caritas in Veritate” (Любоў – у праўдзе). Зь яе поўным тэкстам на англійскай мове можна пазнаёміцца тут: http://www.vatican.va/holy_father/benedict_xvi/encyclicals/documents/hf_ben-xvi_enc_20090629_caritas-in-veritate_en.html. Гэта трэцяя энцыкліка цяперашняга папы – дзьве папярэднія, “Deus Caritas Est” (Бог ёсьць любоў) i “Spe Salvi” (Уратаваныя надзеяй), былі апублікаваныя ў 2005 і 2007 гг. Поўны аб’ём новай энцыклікі складае каля 150 старонак тэксту. За яе абнародаваньнем пасьледавалі каментары. Грунтуючыся на іх, пададзім ключавыя моманты гэтага дакумента і абмяркуем яго.

Далей »

Перадвыбарчыя разборкі ў апазіцыі. Акт ІІ (частка 1: БХД і Рымашэўскі)

Ліпень 4, 2009 | Каментары (4)

Рэдакцыя.

d091d0a5d094-1Вясной гэтага года ў адрозьненьні ад папярэдняй прэзідэнцкай перадвыбарчай кампаніі, калі амаль уся “аб’яднаная дэмакратычная апазіцыя” шукала “адзінага”, назіраюцца іншыя працэсы. “Адзінага” “апазіцыя” ўжо не шукае (хаця ў 2005 -м менавіта гэта аб’яўлялася надзейным лекам ад дыктатуры), затое маса яе прадстаўнікоў імкнецца вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Акрамя таго, да выбараў яшчэ два гады, а кампанія фактычна ўжо пачалася. Такога таксама раней не было. Няўжо кіраўніцтва розных апазіцыйных кланаў атрымала зьвесткі, што выбары адбудуцца на год-паўтара раней запланаванага часу? Пра апошняе мы ня ведаем. Ведаем толькі, што найлепшым спосабам кіраваньня апазіцыяй з боку рэжыма заўсёды былі чуткі, якія ўкідаліся ў яе асяроддзе… Як бы там ні было, але яшчэ да пачатку гэтага года пра свае прэзідэнцкія амбіцыі заявілі Мілінкевіч, Міхалевіч, зь дзясятак сябраў БНФ (нават Саньнікаў вынюхваў магчымасьці вылучацца ад БНФ), тры сябры БХК, іншыя. У будучай выбарчай кампаніі, гарантуем, будзе ўдзельнічаць і Пазьняк, паспрабуе хто-небудзь з АГП – Лябезька ці Раманчук. І вось прайшлі першыя зьезды, кангрэсы, сходы, канферэнцыі. Прэтэндэнтамі ў кандыдаты на вышэйшую пасаду ў беларускай дзяржаве афіцыйна былі вылучаны Рымашэўскі, Статкевіч, Баршчэўскі. Мы вырашылі зафіксаваць і, па-магчымасьці, прааналізаваць гэтыя факты. Пачнем з партыі БХД – “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”.

Далей »

А хто стварыў Творцу?

Чэрвень 2, 2009 | Каментары (21)

Віктар Дольнік

d094d0bed0bbd18cd0bdd196d0baПрацягваем шукаць «карані рэлігіі» ў псіхічных уласьцівасьцях чалавека. Падаем версію вядомага расейскага этолага (эталогія – навука аб паводзінах жывёл) В.Р.Дольніка. Ніжэй выстаўлены невялікі адаптаваны ўрывак зь яго кнігі «Выйшлі мы ўсе з прыроды. Размовы пра паводзіны чалавека ў кампаніі птушак, зьвяроў і дзяцей» (кніга выйшла ў 1996 г., нашмат апярэдзіўшы Докінза). Яшчэ ніжэй пададзены наш каментар. Матэрыял ілюструе фота аўтара і вокладка яго новай кнігі.

Рэдакцыя.

Далей »

Дыскусія па анонсе кнігі Р.Докінза “У пошуках каранёў рэлігіі” (частка 3)

Травень 31, 2009 | Каментары (7)

(Паводле elementy.ru/lib/430679?context=3042702&discuss=430679, скарочана).

Далей »

У пошуках каранёў рэлігіі (частка 2)

Травень 29, 2009 | Няма каментараў

Рычард Докінз

Псіхічная схільнасьць да рэлігіі

Ідэя аб псіхічных пабочных прадуктах натуральным чынам выцякае з дасьледаваньняў у важнай галіне навукі – эвалюцыйнай псіхалогіі, якая хутка разьвіваецца. Яшчэ адзін прыхільнік ідэі аб тым, што рэлігія зьяўляецца пабочным прадуктaм карысных псіхічных уласьцівасьцяў – псіхолаг Пол Блум – заўважыў, што ў дзяцей ёсьць натуральная схільнасьць да дуалізму. Паводле яго меркаваньня, людзі, а асабліва дзеці – прыроджаныя дуалісты і рэлігія зьяўляецца пабочным вынікам гэтага інстынктыўнага дуалізму.

Далей »

У пошуках каранёў рэлігіі (частка 1)

Травень 26, 2009 | Каментары (8)

Рычард Докінз (Richard Dawkins; раздзел з кнігі «Бог як ілюзія», 2008 г.; узята з http://elementy.ru/lib/430679, скарочана).

d094d0bed0bad196d0bdd0b7Р.Докінз – брытанскі навуковец-этолаг, папулярызатар навукі, лаўрэат мноства літэратурных і навуковых прэмій. Кнігі Докінза становяцца бэстсэлерамі (у 2006-м ён быў прызнаны аўтарам года па версіі Reader’s Digest), выклікаюць бурлівыя дыскусіі. Яго творы – гэта навуковыя працы, адрасаваныя шырокай аўдыторыі. У выданьні, вокладку якога вы бачыце, аўтар даказвае: каб быць шчасьлівым, неабавязкова шукаць найвышэйшае суцяшэньне за межамі нашага сьвету. Мы падаем урывак з гэтай кнігі з-за таго, што аўтар лічыць сябе маністам, і каб паказаць, што толькі такі сьветагляд дае магчымасьць без абмежаваньняў шукаць праўду (нагадваем, у адпаведнасьці з нашай сьветагляднай дактрынай сапраўдны Бог падае сябе ў форме праўды рэчаіснасьці). Аднак мы супраць фанабэрыстага стыля сп-ра Докінса. Мы аб гэтым абвяшчаем, а дзе-нідзе, там дзе гэта выглядала найбольш непрыстойна, скарацілі тэкст.

Рэдакцыя.

Далей »

Язычніцкія крыніцы хрысьціянскай веры

Травень 11, 2009 | Каментары (17)

d09cd196d184-1Пасьля пэўнай увагі, якую мы надалі вызначэньню нашага стаўленьня да “Усходняга партнэрства”, час вярнуцца да сьветагляднай дактрыны. Але цяпер мы будзем глядзець на нашага Бога, наш манізм і наша сьветабачаньне не з пазіцыі рэлігійных ці дуалістычных сьветаглядаў, правяраючы іх праўдзівасьць-моц, а наадварот. Цяпер давайце праверым моц рэлігійнага сьветагляду з пазіцыі сьветагляду маністычнага. Пададзены ніжэй матэрыял – гэта набраны па-беларуску поўны закадравы тэкст адной зь серый (“Самая вялікая гісторыя”) вядомага шматсерыйнага фільма, які цяпер шырока распаўсюджваецца на электронных носьбітах і мае назву “Дух часу”. Ён прысьвечаны навуковаму аналізу хрысьціянскіх міфаў, выкладзеных у Бібліі.

Рэдакцыя.

Далей »

П’ер Тэяр дэ Шардэн і яго філасофія

Красавік 29, 2009 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

d0a2d18dd18fd180


Калі гаворка ідзе пра манізм і пантэізм – філасофію адзінства Бога і Сьвета – адным з найбольш часта ўзгадваных аўтараў (у сусьветным маштабе) зьяўляецца Тэяр дэ Шардэн. Мы вырашылі пазнаёміцца самі й пазнаёміць вас і з гэтым чалавекам, і зь яго сьветаглядам. Галоўная задача ранейшая – супаставіць наша разуменьне суадносін Сьвета і Бога з тым, якое прапануюць іншыя філосафы. Матэрыял, які падаецца ніжэй, сабраны з наступных крыніц: ru.wikipedia.org; www.gumer.info/bogoslov_Buks/Philos/Spirk/35.php; http://filosof.historic.ru/enc/item/f00/s11/a001116.shtml; http://save-kolbich.livejournal.com/53093.html; http://www.alexandermen.ru/books/tom1/1_pril10.html

Далей »

Гармонія жывой прыроды і праблема паходжаньня сьвету

Красавік 28, 2009 | Каментары (1)

Хаменкоў А.С. (паводле www.studzona.com/referats/view/37686)

d09fd0b0d0bdd182d18dd196d0b7d0bc-21З жаданьнем далей удасканаліць сваё разуменьне Сьвета, Бога, рэлігіі ды іншых істотных сьветаглядных рэчаў, мы працягнем супастаўляць наша іх разуменьне з тымі, што прапануюць іншыя. Падаем цікавы, як на наш погляд, артыкул яшчэ аднаго крэацыяніста (на гэты раз дастаткова памяркоўнага). Каштоўнасьць гэтага артыкула палягае ў дзьвюх рэчах: новых крэацыянісцкіх аргументах (іх моц мы праверым) і ў пададзенай арыгінальнай сістэматызацыі сьветаглядаў. У канцы выкарыстаем сваё права абмеркаваць матэрыял.

Рэдакцыя.

Далей »

Бог збоку ці ва ўсім? альбо Чаму нам не пасуе крэацыянісцкі Сьветагляд (частка 1; С пр-пы 5, 6, 7, 8)

Красавік 25, 2009 | Каментары (9)

Алесь Астроўскі

d086d0b4d18dd0b0d0bbd0bed0b3d196d18f-d196-d181d18cd0b2d0b5d182d0b0d0b3d0bbd18fd0b4-1Адзін з нашых чытачоў пад нікам “VITAL” у сваім каментары на мой нядаўні артыкул “Сьвет і Бог” параіў зьняць яго, а на просьбу патлумачыць прычыну падаў спасылкі на тры крэацыянісцкія сайты. Праігнараваць такую паставу нельга: па-першае, мы, у рэдакцыі, імкнемся да максімальнага ідэйнага адзінства ўсіх патэнцыйных паплечнікаў у нашай беларускай справе, а, па-другое, пытаньне сапраўды найістотнае, так што да яго, відаць, прыйдзецца вяртацца, можа, яшчэ і не раз…

Ключавым момантам у сур’ёзным адказе на пытаньне сп-ра Vitala (якое, паўтаруся, было сфармулявана своеасабліва – у выглядзе спасылкі на крэацыянісцкія сайты) зьяўляецца тое, што гэты адказ трэба даваць на трох асобных узроўнях – сьветаглядным, узроўні грамадска-палітычнай практыкі й індывідуальна-псіхалагічным (калі жадаеце, інтымным). Буду так і рабіць, але на пачатак паспрабую яшчэ раз патлумачыць неабходнасьць прынцыповага вызначэньня ў сьветаглядных пытаньнях для нашай справы (што, дарэчы, было пастаўлена ў якасьці адной з задачаў сайта яшчэ ў час яго заснаваньня).

Далей »

Сьвет і Бог (С пр-п 4)

Красавік 6, 2009 | Каментары (26)

Алесь Астроўскі (у якасьці ілюстрацыі да артыкула пададзены фотаздымкі Галактык, якія сутыкаюцца, зробленыя тэлескопам Габла).

d093d0b0d0bbd0b0d0bad182d18bd0bad196

 

Думаю, што гэты артыкул будзе адным з ключавых у фармаваньні Сьветагляднай дактрыны на нашым сайце. У ім вызначаецца наша ўспрыняцьце Сьвету, у якім мы маем гонар жыць, сфармулявана наша разуменьне Бога і зроблена прапанова аб’яднацца рацыяналістам-навукоўцам, якія высока цэняць маральныя каштоўнасьці (апошнія маюць ня толькі рэлігійнае паходжаньне), і веруючым людзям, якія шукаюць апірышча для ўласных маральных каштоўнасьцяў у рамках той ці іншай рэлігіі. Усім нам – змагарам за Дабро прагрэсу – не перамагчы зло дэградацыі, калі не аб’яднацца. Нягледзячы на істотныя сьветаглядныя супярэчнасьці, якія існуюць паміж людзьмі Ведаў й людзьмі Веры, нас на фоне нарастаючага панаваньня ў сёньняшнім сьвеце сілаў зла аб’ядноўвае нашмат больш, чым падзяляе. І хаця навука грунтуецца на аб’ектыўных фактах, а рэлігія на тых ці іншых аўтарытэрах, кампраміс можа быць заснаваны на тым, што навукоўцы пагодзяцца ўвесьці ў свой ужытак паняцьце “Бог”, а веруючыя пагодзяцца прыняць той зьмест гэтага паняцьця, які запрапануе навука. (Праўда, акрамя таго, навукоўцы напэўна будуць настойваць на секулярнасьці грамадства і будуць заклікаць успрымаць рэлігію часткай такой сьферы грамадскага жыцьця, як культура, а веруючыя людзі на гэта таксама мусяць пагадзіцца).

Далей »

Прызначаны новы імперскі ідал. Што далей?..

Студзень 19, 2009 | Каментары (1)

Саад Мінкаілаў (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2009/01/01/63149.shtml)

�е��к�.JPG

Паколькі з усёй відавочнасьцю набліжаюцца вялікія падзеі, удзельнікамі якіх будуць Расея, Еўразьвяз, ЗША, Украіна ды іншыя краіны, нам варта прыглядзецца да ідэалагічных і сацыяльна-эканамічных абставін, якія ў іх на дадзены момант склаліся. Найперш нас цікавіць Расея і Еўразьвяз, паколькі наша Беларусь знаходзіцца паміж імі. Істотнай ідэалагічнай падзеяй, якая нядаўна мела месца ў расейскай імперыі, была акцыя пад назвай “Імя Расея”. Пра таго, хто перамог 28 сьнежня 2008 г., мы ўжо даўно падалі матэрыял на нашым сайце (гл. http://nashaziamlia.org/2008/06/26/1412). Тады мы не маглі ведаць, што Аляксанд Неўскі будзе абраны галоўным расейскім героем, так супала. Цяпер ведаем. З гэтай нагоды і падаем артыкул сп-ра Мінкаілава, у якім паказана на шэраг дадатковых цікавых рэчаў. У якасьці ілюстрацыі падаем малюнак і фота прызёраў на “Імя”.

Рэдакцыя.

Далей »

Вынікам вайны стала паўстаньне Каўказу

Сьнежань 17, 2008 | Няма каментараў

Ахмад Ічкерыйскі (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/12/10/62722.shtml; цяпер і з тэрыторыі РБ адкрываецца праз проскі-сервер)

Ча�н�.JPG

Мы выстаўляем гэты артыкул вядомага чачэнскага журналіста з нагоды спаўненьня 14 год змаганьня чачэнскага народу за сваю свабоду і з абсалютнай верай у яго будучую перамогу над расейскім імперскім монстрам. За нашу і Вашу свабоду! (Артукул ілюструюць фотаздымкі разбуранай Чачні, верхні шэраг, і групаў сёньняшніх маджахедаў, ніжні)

Рэдакцыя.

Далей »

Ці вырашыць МУС Беларусі праблему фіктыўных шлюбаў (частка 3а: слова крамлёўскім правакатарам)

Ліпень 29, 2008 | Каментары (4)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

��ак.JPG

У папярэднім матэрыяле быў пададзены артыкул Ігара Лосева “Што супрацьпаставіць крамлёўскім правакатарам”. Мы вырашылі дапоўніць факты, пададзеныя ў ім, ідэалагізаванымі “аргументамі” прадстаўнікоў супрацьлеглага боку. У прыватнасьці, мы вырашылі падаць на нашым сайце ўзорны артыкул галоўнага крымскага камуніста – па сумяшчальніцтву грамагалоснага расейскага імперпрапагандыста і, натуральна, абсалютнага ворага ўкраінскай дзяржаўнасьці – Леаніда Грача (гл. фота справа). Ён, грунтуючыся на расейскай этнічнай большасьці ў Крыме, мае мандат дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны і, такім чынам, мае магчымасьць ліць праімперскія і антыўкраінскія інфармацыйныя памыі на ўсю ўкраінскую дзяржаву. Мы разьлічваем, што нашы чытачы маюць добныя нервы і дастаткова падрыхтаваныя, каб вылучыць карысную інфармацыю з прапаганды “гракоў”. Дарэчы, дзейнасьць апошніх стала цяпер літаральна шалёнай, бо ім пагражае страта ўплыву на народ Украіны праз Праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхату (ПЦ МП), сувязі якога з НКВД-КГБ-ФСБ і расейскай імперыякратыяй відавочныя… Выступ “грака” цікавы тым, што раскрывае тэзы і прыёмы расейскай імперскай прапаганды (артыкул узяты адсюль: regnum.ru/news/981715.html; фота адсюль: qha.com.ua/?aid=23605)

Далей »

АДЭКВАТНАЯ СЬХЕМА НАШАЙ РЭЧАІСНАСЬЦІ (частка 3)

Кастрычнік 24, 2007 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі

Далей »

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы