nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

5.6.4. Ідэал.левай бюракр.

Міф пра «вялікую айчынную» вайну (частка 1)

Травень 10, 2012 | Каментары (3)

З адыходам у мінулае яшчэ аднаго году пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны 1939-45 гг. улады Расеі й залежнай ад іх Беларусі ўсё грамчэй адзначаюць чарговую гадавіну пераможнага заканчэньня “Великой отечественной войны 1941-45 гг.”. Усё сьведчыць пра тое, што гэтыя адзначэньні будуць працягвацца і пасьля сьмерці апошняга ветэрана той вайны. Мы ўжо ня раз пратэставалі супраць блюзьнерскага выкарастаньня палітычнымі прайдзісьветамі вялікай трагедыі, якая адбылася ў тыя гады ў дачыненьні найперш да беларускага, украінскага, расейскага народаў — не для ветэранаў і тым больш не для блізкіх славянскіх народаў прызначаецца гэтае адзначэньне… Як прыстойныя людзі, мы мусім пратэставаць. З нагоды выстаўляем артыкул, прысьвечаны азначанай тэме, невядомага нам В. Росава (узяты адсюль: http://my.mail.ru/community/stalin_criminal/43AF130DAA1BA384.html). Адразу папярэджваем: аўтар ня ёсьць пасьлядоўны беларускі ці рускі дэмакрат. Па кантэксьце бачна, што ён расейскі нацыяналіст, патрыёт, праваслаўны й, такім чынам — імперыяліст (таму пасьля выстаўленьня яго артыкула мы тое-сёе вымушаны будзем дадаткова абмеркаваць). Аднак многія думкі нават такога чалавека што да цяперашняга адзначэньня “9-маеў” нельга не прызнаць слушнымі…

Рэдакцыя.       

Далей »

Юшчанка: 25% ад ідэалу

Студзень 28, 2010 | Каментары (8)

Віталь Хромаў, Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

d09ad0b0d0bcd183d0b3d18fd0bad196-01На левым фота Троцкі (Бранштэйн), Ленін (па маці Бланк) і Каменеў (Разенфельд) у 1920 годзе. У цэнтры і справа: сёньня ў Беларусі ды па ўсёй постсавецкай прасторы адныя калечаць і дэмантуюць помнікі бальшавіцкім правадырам, іншыя працягваюць іх абагаўляць…

Калі мы працавалі над папярэднім матэрыялам, нас зьдзівіла адна акалічнасьць: амаль ніхто з украінцаў не сказаў, што галоўнай прычынай паразы Юшчанкі, а разам зь ёй і страты “вялікага памаранчавага шанцу” для ўкраінскага народу, была ня столькі слабахарактарнасьць, колькі сьветагляд пана Віктара (г.зн. як ён бачыць Сьвет, грамадскую рэчаіснасьць, што лічыць нормай у ёй) і асаблівасьць успрыняцьця ім самога сябе і сваёй ролі ў гэтым сьвеце.

Далей »

Д’ЯБЛЫ

Лістапад 7, 2007 | Няма каментараў

�ен�н-��га.jpg

Сёньня з нагоды “дзяржаўнага сьвята 7 лістапада” — даты бальшавіцка-сіянісцкага перавароту ў Расейскай імперыі ў 1917 годзе, якая сёньня на ўсёй прасторы былога СССРа на дзяржаўным узроўні адзначаецца толькі ў нашай шматпакутнай Беларусі — выстаўляем артыкул Зянона Пазьняка “Д’яблы”. Гэты артыкул быў надрукаваны ў газеце “Зьвязда” 12 траўня 1993 г. і ішоў у працяг артыкула “Пакараньне”, надрукаванага ў газеце раней. Можна спрачацца, наколькі палітычна сэнсоўным было друкаваньне пададзенага ніжэй артыкула ў час перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі, але тое, што ў ідэалагічным сэнсе ў ім з пазіцый Праўды ўсё пададзена верна, гэта факт. Сёньня, у час “змаганьня зь міжнародным тэрарызмам”, помнікі ў кожным нашым горадзе аднаму з самых вялікіх тэрарыстаў за ўсю гісторыю чалавецтва, сапраўды, выглядаюць, як мінімум, недарэчна, а па-сапраўднаму – блюзьнерствам. Друкуецца паводле http://zianonpazniak.de/publications/articles/devils.htm.

Рэдакцыя.

Далей »

АДЭКВАТНАЯ СЬХЕМА НАШАЙ РЭЧАІСНАСЬЦІ (частка 3)

Кастрычнік 24, 2007 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі

Далей »

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы