Аляксей Шырапаеў (паводле lj.rossia.org/users/shiropaev/23164.html)
Амаль два гады таму мы ўжо закраналі тэму двух расейскіх фашызмаў (гл. nashaziamlia.org/2006/08/27/271/#more-271), грунтуючыся на больш раньняй працы А.Шырапаева, прысьвечанай гэтай тэме. У новым артыкуле аўтара, які пададзены ніжэй, прадэманстравана і больш прадзьвінутая сьхема актуальнай грамадска-палітычнай сітуацыі ў Расеі ў параўнаньні з тым, што даюць замежныя палітолагі, і трохі іншае бачаньне праблемы ў параўнаньні з тым, што прагназуем мы. Зрэшты, усё гэта толькі на карысьць глыбейшаму разуменьню сітуацыі.
Рэдакцыя.
Далей »
Глеб Шчарбатаў (паводле http://ariru.info/doc/?id=2982)
Падаем апошні артыкул (у скарочанай версіі) зь серыі, прызначанай паказаць рэакцыю розных рускіх нацыяналістаў на актуальную сітуацыю ў іх Расеі. Яго аўтарам зьяўляецца тыповы прадстаўнік групы г.зв. “арыйцаў”. Ім выкладзеныя тры галоўныя ідэалагічныя прынцыпы. Але, як можа заўважыць кожны, у дадзеным выпадку сярод іх адсутнічае той, які цікавіць нас найбольш - адмаўленьне імперыі! Гэтага адмаўленьня таксама няма і ў “Колах рускай праўды” – больш шырокай ідэалагічнай канструкцыі “арыйцаў” (гл. тут: nashaziamlia.org/2007/06/26/731; nashaziamlia.org/2007/06/27/732).
Рэдакцыя.
Далей »
Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў
Гаворачы пра артыкул двух амерыканскіх прафесараў, які некалькі тыдняў таму быў выстаўлены на нашым сайце, немагчыма не адзначыць ня толькі яго вялікае ідэалагічнае значэньне, а і грамадскі подзьвіг аўтараў. Вельмі цяжкую праблему яны ўзьнялі як для Амерыкі, так і для ўсяго цяперашняга “цывілізаванага сьвету”. Што тут скажаш – малойцы, героі! Але пры параўнаньні іх пазіцыі з пазіцыяй, прынятай у нашай рэдакцыі, бачная іншая плоскасьць падачы матэрыялу. Так, у сп-роў Уолта і Міршаймера атрымліваецца, што ёсьць нейкая неверагодная дзяржава Ізраіль, кіраўнікі якой проста ўсе пагалоўна палітычныя геніі. Яны стварылі ў ЗША магутнае лобі, якое сёньня кіруе ўсёй амерыканскай унутранай і вонкавай палітыкай (а разам зь імі й усёй 300-мільённай амерыканскай нацыяй, на 98% негабрэйскай), прычым так, што тая дзейнічае ў інтарэсах маленькай габрэйскай краіны, разьмешчанай на супрацьлеглым канцы сьвету. Як бачыце, ужо проста ясная падача сітуацыі ў аўтарскім кантэксьце выяўляе яе парадаксальнасьць, а, дакладней… міфалагічнасьць. З пункту гледжаньня аб’ектыўнага погляду на сітуацыю, асабліва, калі дадаць гістарычныя факты, ўсё выглядае, вядома ж, інакш.
Далей »