nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

5.6.6. Ідэал.універс.нац.

Імперская шызафрэнізацыя сьвядомасьці рускай “эліты” робіць яе дэмакратычную місію невыканальнай

24 лютага, 2014 | Няма каментараў

Носаў 1Нядаўна мы пісалі пра “ўкраінскую шызафрэнізацыю “рускай” “нацыянальнай” сьвядомасьці (https://nashaziamlia.org/2014/01/31/6326/).  І вось на днях сустрэлі дастаткова глыбокі аналітычны артыкул Алега Носава, у якім ўзьнята блізкая праблема. Гаворка пра імперскую шызафрэнізацыю ўсё той жа сьвядомасьці, выкліканую на гэты раз стаўленьнем “рускіх нацыянал-патрыётаў” да розных версій расейскай імперыі – царскай (да 1917 г.), бальшавіцка-сіянісцкай (1917-99 гг.), цяперашняй пуцінска-алігархічнай, плануемай “Пятай”. Добра, калі думкі рэдакцыі й іншых людзей (асабліва ў даным выпадку – рускіх) супадаюць. Па-першае, гэта пацьвярджае правільнасьць нашых ранейшых уяўленьняў, а, па-другое, дазваляе проста выставіць ужо гатовы тэкст, а затым пракаментаваць яго. Што мы і зрабілі… (узята адсюль: http://via-midgard.info/news/analitika/missiya-nevypolnima.htm).

Далей »

Зварот да данскіх казакоў

16 лютага, 2014 | 4 каментарыя

Сяргей Кара

Казакі, зварот

 

Нядаўна прагучала заява, што данскія казакі гатовыя выступіць супраць Еўрамайдана – паехаць ва Ўкраіну, падтрымаць партыю ўлады, якая зраслася з мафіяй і хоча задушыць народны пратэст. У адказ на гэта выстаўляем на нашым сайце зварот Сяргея Кары (узяты адсюль: http://slavyanskaya-kultura.ru/news/politics/obraschenie-k-donskim-kazakam.html). Зь яго тэкста ўсё становіцца зразумелым, усё становіцца на свае месцы.

Рэдакцыя.

Далей »

“Падзел Расеі” як альтэрнатыва ўтопіі еўразійства

15 лютага, 2014 | 4 каментарыя

ДанцоўКалі сустракаешся зь сітуацыяй, што абсалютна незнаёмыя табе людзі думаюць так, як і ты – гэта радуе. Але ня столькі з-за таго, што незалежна ад іх знайшоў  адказы на важныя пытаньні (ці нават некага апярэдзіў), колькі з-за таго, што такія сітуацыі зьяўляюцца істотным аргументам на карысьць знойдзенай аб’ектыўнасьці, агульнай праваты. А гэта для людзей з рэалістычным сьветаглядам ці не самае галоўнае. Аўтарам артыкула, які выстаўлены ніжэй, зьяўляецца Ігар Заграбельны. Яго артыкул (на гэты раз артыкул цалкам ідэалагічны) быў узяты з украінскага навукова-ідэалагічнага сайта імя ўкраінскага нацыяналіста Зьмітра Данцова (гл. фота), а канкрэтна адсюль: http://dontsov-nic.org.ua/?m=content&d=view&cid=496. Усім наведвальнікам нашага сайта настойліва раім зь ім пазнаёміцца.

Рэдактар сайта.

Далей »

Швайцарыя супраць імігрантаў і “ліберальнай” агрэсіі з боку ЕЗ увогуле

11 лютага, 2014 | 5 каментарыяў

ШвайцарыяПасьля адносна нядаўніх прыемных навін з Францыі (https://nashaziamlia.org/2013/06/02/5731/; https://nashaziamlia.org/2013/06/05/5744/), а таксама зь Ісландыі ды Венгрыі (https://nashaziamlia.org/2013/11/18/6077/; https://nashaziamlia.org/2013/11/18/6082/), прыйшлі пазітыўныя навіны яшчэ з адной Еўрапейскай краіны – Швайцарыі. Усё гэта яўныя прыкметы таго, што Еўропа пачынае патроху прачынацца ад ліберастычнага ачмурэньня. Тэкст, выстаўлены ніжэй, узяты адсюль –  http://via-midgard.info/news/konservativnaya-shvejcariya-protiv-liberalnogo.htm – і нязначна скарэктаваны.

Рэдакцыя.

Далей »

Лідар “ультраправай ваяўнічай украінскай групы” даў эксклюзіўнае інтэрвю ключавому заходняму СМІ. І “Захад” зноў “засьвяціўся”

6 лютага, 2014 | 3 каментарыя

Яраш 1  Праз два месяцы пасьля пачатку  антыкаланіяльнага і антыдыктатарскага паўстаньня ва Ўкраіне “Захад” нарэшце зацікавіўся пытаньнем: “а што там адбываецца?”. Нягледзячы на ўсю сваю нягегласьць, некаторыя заходнія назіральнікі ўсё ж ськемілі, што ключавым чыньнікам, які вызначае асаблівасьць апошніх  палітычных падзей ва Ўкраіне, зьяўляецца чыньнік Майдану, а баявітасьць апошняга ў асноўным вызначаецца г.зв. “Правым сектарам”…  Тэкст, які выстаўлены ніжэй, належыць пяру Сімона Шустэра – журналіста ўплывовага амерыканскага часопіса “TIME”, які ўзяў інтэрвю ў, як ён піша, “лідара скрайне правай ваенізаванай групоўкі Правы Сектар” Дзьмітро Яраша (гл. фота зьлева). Гэты тэкст узяты адсюль: http://world.time.com/2014/02/04/ukraine-dmitri-yarosh-kiev/. Фота, якія яго суправаджаюць, узятыя з таго ж артыкула на сайце часопіса “TIME”. Мы іх не падпісвалі, бо, здаецца, яны і так добра кажуць самі пра сябе…

Рэдакцыя.

Далей »

Вадзім Штэпа: “Атаесамленьне «рускасьці» й «імперскасьці» – найлепшы спосаб разбурыць брацкія адносіны паміж рускімі ды ўкраінцамі”

5 лютага, 2014 | Каментары (1)

(Узята адсюль: http://svpressa.ru/world/article/81693/; ніжэй – фота аўтара)

Штэпа 1

 

“Адказваючы на пытаньне аб буйных расейскіх інвестыцыях ва ўкраінскую эканоміку, прэзідэнт Пуцін матываваў іх тым, што ўкраінцы зьяўляюцца «брацкім народам». Зразумела, публіка паставілася да такога тлумачэньня ськептычна – усім ясна, што ў міждзяржаўных дачыненьнях галоўную ролю маюць палітычныя і эканамічныя інтарэсы. Аднак наколькі сёньня наогул дарэчная гэтая гістарычная рыторыка пра «братэрства»?

Далей »

Украінская шызафрэнізацыя “рускай” “нацыянальнай” сьвядомасьці

31 студзеня, 2014 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Рас.шыза 1Адзін зь кірункаў нашай дзейнасьці – сачэньне за разьвіцьцём сьветагляду тых, хто аб’яўляе сябе “рускімі нацыяналістамі”. Мы даўно ўжо адкрылі істотны факт, што гэтыя людзі ў сваёй абсалютнай большасьці на справе ніякімі нацыяналістамі не зьяўляюцца, а зьяўляюцца тыповымі расейскімі імперыялістамі. Другі факт, які харакратызуе грамадска-палітычны сьветагляд гэтых людзей – гэта расшчапленьне (шызафрэнізацыя) іх сьвядомасьці разнастайнымі выклікамі аб’ектыўнай рэчаіснасьці. Здавалася б, адзіная супольнасьць “рускіх нацыналістаў”, але яна адразу распадаецца на варагуючыя паміж сабой групы, як толькі гаворка заходзіць пра правільнае (на іх погляд) уладкаваньне Расеі, палітыку Пуціна, будучыню Паўночнага Каўказу, стаўленьне да Беларусі ды Украіны, да іх народаў, і да т.п. Натуральна, мы зьбіраем матэрыялы па гэтых пытаньнях. Але сёньняшнія падзеі ў геаграфічным цэнтры Еўропы прымушаюць нас выставіць хаця б тую частку зь іх, якая паказвае стаўленьне г.зв. “рускіх нацыяналістаў” да цяперашніх падзей ва Ўкраіне.

Далей »

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 3: Яндарбіеў і Масхадаў)

29 снежня, 2013 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Яндарбіеў 35. Пасьля забойства Джахара Дудаева функцыі прэзідэнта чачэнскай дзяржавы Ічкерыя пачаў выконваць Зелімхан Яндарбіеў (гл. фота; на ім Яндарбіеў справа, зьлева – Аслан Масхадаў). Гэты выбітны сын чачэнскага народу нарадзіўся ў Казахстане ў 1952 годзе, але пазьней вярнуўся ў сваё радавое паселішча ў Чачні Старыя Атагі. Працоўны шлях пачаў у 17 гадоў (рознарабочы, муляр). Пасьля службы ў войску, працуючы на буравой, завочна вучыўся на філалагічным аддзяленьні Чачэна-Інгушскага дзяржуніверсітэта, які скончыў у 1981 годзе. Затым працаваў карэктарам у кніжным выдавецтве. У 1985-86 гг. займаў пасаду старшыні Камітэту прапаганды мастацкай літаратуры Саюзу пісьменьнікаў СССР. У перыяд перабудовы заняўся грамадска-палітычнай дзейнасьцю – на момант знаёмства з Дудаевым узначальваў Вайнахскую дэмакратычную партыю.

Далей »

Яшчэ адзін рускі, усьлед за Шырапаевым, паказаў, што такое сапраўдны інтэр-нацыяналізм

3 снежня, 2013 | 23 каментарыя

Рэдакцыя.  

Струкава 1

 

 

Гэтым Чалавекам стала Марына Струкава – вядомая расейская паэтэса, настаўніца, карэспандэнт, літаратурны рэдактар, патрыётка і руская нацыяналістка – якая на сваім сайце, а таксама на сайце “Украінскай нацыянальнай асамблеі — Украінскай народнай самаабароны”  (УНА-УНСА) пракаментавала апошнія падзеі ва Ўкраіне (яе кароткія тэксты ўзяты адсюль: http://strukova-mv.livejournal.com/257960.html; http://strukova-mv.livejournal.com/257636.html; http://strukova-mv.livejournal.com/258459.html)

Далей »

Дачыненьні паміж Украінай і Расеяй вачыма трох расейскіх суб’ектаў (частка 2, расейскі нацыянал-дэмакрат)

27 лістапада, 2013 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

Рускія 3У папярэдняй частцы данага матэрыяла мы паказалі стаўленьне да спробаў самастойных геапалітычных паводзін Украіны з боку двух суб’ектаў цяперашняй Расеі – расейскай імперыякратыі й т.зв. “рускіх нацыяналістаў”. Высьветлілася, што ня толькі першыя, а і другія на справе зьяўляюцца тыповымі расейскімі імперыялістамі-шавіністамі. Мы ўжо і не спадзяваліся знайсьці ў Расеі хоць некага з публічных грамадска-палітычных дзеячаў, які б у стаўленьні да Ўкраіны выглядаў універсальным нацыяналістам. Але нам урэшце пашчасьціла напаткаць сьвежы артыкул вядомага расейскага нацыянал-дэмакрата Аляксея Шырапаева. Назва яго працы “Пра два народы” (узяты адсюль: http://via-midgard.info/news/analitika/o-dvux-raznyx-narodax.htm). Падаем тэкст ніжэй.

Далей »

Мірная рэвалюцыя ў Ісландыі й чаму пра яе маўчаць усе сусьветныя СМІ

18 лістапада, 2013 | 4 каментарыя

Ісландыя

 

Падзеі, пра якія ідзе гаворка ніжэй, зьяўляюцца чарговым прыкладам таго, як мала СМІ апавядаюць нам пра найважнейшыя падзеі ў сьвеце. Між тым, у 2008 годзе ў пачатку фінансавага крызісу было павядомлена, што Ісландыя… абанкроцілася (прычым, чаму так сталася, амаль не аналізавалася). Затым гэты кандыдат у сябры Еўразьвязу і ўвогуле “зьнік з глабальных інфармацыйных радараў”… Мы знайшлі цікавую інфармацыю пра далейшыя вельмі павучальныя падзеі ў гэтай краіне й ніжэй інфармуем вас пра іх. 

Рэдакцыя.

Далей »

РУСКІЯ і МАСКАЛІ (частка 2, дапоўненая)

13 лістапада, 2013 | 7 каментарыяў

Сяргей Высоцкі

Высоцкі 2

Наўпрост зь Беларусі да Стаўрапаля цягнікоў няма. Таму давялося ехаць да ст.Каўказская, якая яшчэ 180 км да месца. На станцыі спаткаў здаровы дзяцюк у скуранцы, які і даставіў да Стаўрапаля. Апынуўся ў офісе галоўнага арганізатара Зьезду славянаў Уладзіміра Несьцерава. Адразу на ўсю сьцяну здаравенны трыкалор. Зь іншых бакоў цытаты Кутузава, Жукава. Міжволі падумалася: “Куды я трапіў?..”

Далей »

РУСКІЯ і МАСКАЛІ (частка 1)

13 лістапада, 2013 | Няма каментараў

Сяргей Высоцкі

Высоцкі 1

 

Запрашэньне на  1-ы Зьезд cлавянаў Стаўрапольля сталася для мяне досыць нечаканым і цікавым адначасна. Урэшце, ніхто з беларускіх апазіцыянераў ніколі ня меў справаў з рускімі нацыяналістамі, за выключэньнем мясцовых шавінюжак… Ідэйнае несупадзеньне, я думаю, і проста чалавечы страх не дазволілі нашым апазіцыянерам паглядзець непасрэдна на новую расейскую зьяву…

Далей »

Вам бы, маскалікі, “бацьку” ў прэзідэнты, ды гадкоў на 25!

12 лістапада, 2013 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Лука 1

 

Тыя зь беларусаў-літвінаў, хто пазнаёміўся з нашым папярэднім матэрыялам, могуць падумаць: “рускія нацыяналісты – у цэлым нармальныя хлопцы; практычна ўсе 14 іх патрабаваньняў да расейскай улады, агалошаных на Рускім маршы, я падзяляю; напэўна зь імі можна мець справу”. Але мы такім раім не сьпяшацца з высновамі. Калі рускія “нацыяналісты” скуголяць пра свае праблемы, мы – беларусы-літвіны – добрыя душы – імкнемся іх зразумець і, як мінімум, спачуваем. Але паплечнікаў шукаюць ня так. Сябры, паплечнікі – гэта тыя, хто спачувае табе і жадае дапамагчы, калі табе дрэнна, а тым больш, калі ў цябе бяда

Далей »

На вайне як на вайне

16 кастрычніка, 2013 | 8 каментарыяў

Кіраўнік АК БПС Сяржук Высоцкі 

БПСНа  днях на youtube быў размешчаны чарговы паклёпніцкі ролік супраць  нашай арганізацыі (гл. http://www.youtube.com/watch?v=_EEKFgFv0hc@feature=share). Фільм называецца  “Беларуская Партыя Свабоды под контролем КГБ 1994-2014” і часткова суправаджаецца агідлівымі расейскімі мацюкамі. Але ён не ўтрымлівае ніякіх дакументаў ці доказаў, якія хоць неяк апраўдвалі б яго назву. А тыя факты, пра якія нагадвае – наш удзел у разгоне РНЕ і абароне Курапатаў – ну, ніяк немагчыма патлумачыць нашым уяўным супрацоўніствам з названай структурай.

Далей »

НЯ БЫЦЬ СКОТАМ

11 верасня, 2012 | 26 каментарыяў

 

 

Паколькі падрыхтоўка чарговага матэрыяла сайта зацягваецца, вырашана выставіць артыкул аднаго з нашых сталых аўтараў – старшыні АК БПС Сяргея Высоцкага. Гэты артыкул, вядома, перарывае калекцыю матэрыялаў, прысьвечаных аналізу сучаснага расейскага апазіцыйнага і праўладнага “нацыяналізму”. Але, па-першае, мы гэтую серую тут жа працягнем, а, па-другое, артыкул спадара Сяргея, на наш погляд, з-за сваёй актуальнасьці варты таго.

Рэдакцыя

Далей »

Пра зьмест і сэнс нашай дзейнасьці (вакол падзей 24-25 сакавіка ў Менску)

29 сакавіка, 2012 | 107 каментарыяў

Рэдакцыя.

 

Маем абавязак паінфармаваць нашых чытачоў аб выніках сустрэчы прыхільнікаў стварэньня Беларускага Дэмакратычнага Руху. Акрамя таго, за апошнія дні адбылося некалькі важных падзей, якія варта абмеркаваць.


Далей »

ІДЭАЛАГІЧНЫЯ АСНОВЫ НАШАГА РУХУ

23 сакавіка, 2012 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

З нагоды абвесткі аб чарговым зборы прыхільнікаў стварэньня Беларускага дэмакратычнага руху (БДР); з нагоды таго, што з самага пачатку рэдакцыя сайта nashaziamlia.org узяла на сябе абавязкі па фармаваньні й абгрунтаваньні ўяўленьняў пра будучую Беларускую Дзяржаву як нашу мэту і мару, а таксама ўяўленьняў пра ідэальна ўладкаваную агульналюдскую цывілізацыю, да якой варта імкнуцца ўсім прыстойным людзям (арыентуючыся на яе, як на ідэальную мэту); з нагоды таго, што рэдакцыя плануе і далей адказваць у ствараемым Руху за ідэалагічны кірунак дзейнасьці, а таксама, каб пазьбегчы непаразуменьняў і паспрыяць большаму канструктывізму сустрэчы  (натуральна, калі цяперцы ці іншыя соцыядэструктыўныя сілы ўвогуле дадуць сабрацца і паразмаўляць – ад іх жа можна чакаць усяго) – мы вырашылі каротка распавесьці пра нашы ідэалагічныя дасягненьні на цяперашні час.

Далей »

Пазьняк: “Лукашэнка і Брусель разам гуляюць у гнюсную гульню” (частка 2)

8 сакавіка, 2012 | 36 каментарыяў

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач.

3.

Пазьняк часта гаворыць, што беларускае грамадства (варыянт – народ) павінна нешта там зразумець у грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі й вакол яе. У сувязі з гэтым Пазьняку самы час нарэшце самому вызначыцца: што такое беларускі народ, які ён, на што здольны ў тых ці іншых грамадска-палітычных абставінах, што ад яго можна чакаць, у чым на яго варта спадзявацца? Так, адказваючы на пытаньне Навумчыка ў пададзеным вышэй інтэрвю, чым патлумачыць, што ў большасьці беларускае грамадства засталося абыякавым да судовага працэсу над Каваленкам, да ягонага лёсу, Пазьняк заявіў: “Беларускае грамадства зьмянілася ў думках [у лепшы бок. – Рэд.]. Яно яшчэ не зьмянілася ў дзеяньнях, але першы этап ужо прайшло. Яно ўжо думае па-іншаму”. Той жа сэнс – грамадства ўсё больш пачынае “крытычна асэнсоўваць сітуацыю”, у т.л. пагрозу расейскага імперыялізму – быў і ў інтэрвю “Белсату” ў студзені 2011 г. (гл. http://www.youtube.com/watch?v=fL9ZA3jX-Gk; http://www.youtube.com/watch?v=IXSYx6umGPo&feature=related)

Далей »

Гены і нацыянальны характар

25 лютага, 2012 | 8 каментарыяў

Юлія Латыніна

Пра будучыя перамены ў Расеі сярод іншага сьведчаць і перамены ў паводзінах, меркаваньнях людзей. Напрыклад, некаторыя рэакцыянеры могуць пачаць казаць ня толькі прапагандысцкія, але і сэнсоўныя рэчы. Наперадзе невядома што, а жыць хочацца ўсім. Матэрыял, які падаецца ніжэй, належыць вядомай расейскай каментатаршы, якая з выглядам усязнайкі не вылазіць з расейска-габрэйскага тэлеканала RTVi  (яе фота й імя вы бачыце зьлева). Тэкст яе выступу мы падаем ніжэй ня толькі для таго, каб пацьвердзіць толькі што агучаную тэзу. Асноўная прычына ў тым, што многія актывісты беларускай апазіцыі (асабліва тыя, хто сябруе з расейскімі, польскімі ці сіянісцкімі імперыялістамі) сьвядома ці па інэрцыі па-ранейшаму працягваюць абвінавачваць уласны народ у пасіўнасьці, у тым, што “ён гатовы цярпець дыктатару”, што “здае мову” і г.д. Мы ўжо шмат гадоў імкнемся апаніраваць усім такім разумнікам, нядаўна пра тое ж пісаў у сваім артыкуле Сяргей Высоцкі, але па-ранейшаму хор тых, каму беларускі народ нечым не дагадзіў, ня слабне. “А можа, калі людзям тое ж скажуць агенты ліберастыі, да іх хутчэй дойдзе”, – падумалі мы і вырашылі выставіць матэрыял (узята адсюль http://blog.ariru.info/story/1238/?1238).

Рэдакцыя.

Далей »

Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на cвае сьцягі? (частка 6, заключная; Д пр-п 131)

8 студзеня, 2012 | 9 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў


Паскудная, вядома, тэма, за аналіз якой мы ўзяліся. Але, што зробіш, калі-небудзь зь ёй трэба было разьбірацца і вызначацца. Тым больш, што падзеі ў сьвеце прысьпешваюць. Дзякуй богу, наша справа набліжаецца да фінішу (у дадзеным ідэалагічным пытаньні, вядома). Абставіны такія, што многія, хто думае, як мы, баяцца і памоўкваюць у анучку (у т.л. прыкідваючыся “крутымі палітыкамі”), і гэтым пасіўна cаўдзельнічаюць у распаўзаньні зла… Хай сабе. Мы – іншыя, для нас такое непрымальна. Больш за тое – аплаціцца. Мы ў Беларусі зноў будзем аднымі зь першых, і так назаўсёды цяпер застанецца…

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы