nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.3. Беларусь сёньня

Астап Ібрагімавіч і Шура. Беларуская версія вядомай гісторыі

Жнівень 31, 2010 | Каментары (44)

Яўген Мурашка






“Бяру на сябе ролю лідэра праеўрапейскіх сіл…”

А.Мілінкевіч.



Далей »

Чаму “Расея” і “Захад” надалей пакінуць нам Лукашэнку (частка 3: адкрытым тэкстам – чаму)

Жнівень 31, 2010 | Каментары (1)

Рэдакцыя


Нечакана адкрыты матэрыял па тэме, якую мы разглядаем, зьявіўся яшчэ тыдзень таму на сайце радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/transcript/2134577.html). Адзін з журналістаў гэтага радыё вырашыў апытаць трох палітолагаў на тэму, ці зьбіраецца Еўразьвяз неяк выкарыстоўваць канфліктную сітуацыю паміж “Беларусьсю” і “Расеяй” у сувязі з будучымі “выбарамі” ў Беларусі. Адказы атрымаліся на дзіва вочараскрывальныя і мозгапрасьвятляльныя літаральна для ўсіх, хто цікавіцца зьместам падзей у Беларусі, а таму асабліва важныя для нас – актывістаў Беларускага дэмакратычнага руху.

Далей »

Чаму “Расея” і “Захад” надалей пакінуць нам Лукашэнку (частка 2: чаму “Захад”)

Жнівень 30, 2010 | Няма каментараў

Рэдакцыя

На “змаганьне за дэмакратыю ў Беларусі” заходнікі за 16 гадоў “выдаткавалі” дзясяткі, а мо і сотні мільёнаў даляраў ды еўра. Але іх палітыка па “дэмакратызацыі Беларусі” цалкам праваленая. Мы шмат разоў тлумачылі, чаму праваленая (хаця гэтых грошай хапіла б, каб некалькі разоў “дэмакратызаваць Беларусь”). Прамаскоўскага агента, беларусафоба-этнацыдчыка Лу-ку і “Захад” пакідае нам на чарговы тэрмін. Мы таксама ўжо тлумачылі, чаму пакідае. На фоне пералічаных фактаў цікава назіраць, як сёньня заходнія палітыкі й палітолагі скідаюць віну адзін на аднаго, адхрышчваючыся ад таго факта, што Лу-ка, у значнай ступені з-за іх “дапамогі” нам, і далей будзе заставацца “апошнім дыктатарам Еўропы”…

Далей »

Чаму “Расея” і “Захад” надалей пакінуць нам Лукашэнку (частка 1: чаму “Расея”)

Жнівень 30, 2010 | Каментары (1)

Рэдакцыя

Пасьля публічнага пагаршэньня ўзаемаадносін паміж Лу-кам і сёньняшнімі кіраўнікамі Расеі, сімвалічным апафеозам чаго можна лічыць шматсерыйны фільм “Хросны Бацька”, многія “беларускія” афіцыйныя апазіцыянеры пачалі бегаць, скакаць і крычаць, што нарэшце ў гэтых выбарах “Расея дапаможа ім скінуць Лу-ку”. Мы прааналізавалі сітуацыю і першымі заявілі, што “Расея” ўсяго толькі выкарыстоўвае перадвыбарчую слабасьць Лу-кі – у чарговы раз цісьне на яго, каб той перад сваім “пераабраньнем” пабольш здаў “Расеі” каштоўнасьцяў нашага народу (якія яму не належаць), але скідаць яго не зьбіраецца (http://nashaziamlia.org/2010/08/25/3554/#more-3554). Лу-ка расейскай імперыякратыі патрэбны тут як яе ж каштоўны агент. Прыкладна тое ж мы даўно кажам і пра ўзаемадзеяньне “Расеі” і “Захаду” па пытаньні стаўленьня да лёсу Беларусі (гл., напрыклад,  http://nashaziamlia.org/2009/01/26/1747).

Далей »

ФІКСУЕМ АКТЫ ЎЛАДНАГА ВАРВАРСТВА – 20

Жнівень 26, 2010 | Каментары (4)

Рэдакцыя



У якасьці дакументальнага дапаўненьня да матэрыялаў папярэдняга артыкула ніжэй падаем некаторыя факты – невялікую частку таго, што можа быць прыведзена – беларусафобскай, этнацыднай палітыкі цяперцаў за пошнія два гады.


Далей »

“Чеснейшие ребята” і зусім не “ідыёты”, а некаторыя ўжо за кратамі ці ў бягах

Жнівень 25, 2010 | Каментары (2)

Рэдакцыя

Тое, што посткамуністычная бюракратыя ў Беларусі на чале з Лу-кам – г.зв. цяперцы – з’яўляецца вытворнай ад расейскай імпербюракратыі, думаем, сёньня мала каму трэба даводзіць. У перакладзе на больш універсальную паліталагічную мову можна сказаць, што ў Беларусі вось ужо 17-ы год пануе класічны каланіяльны рэжым на чале з прарасейскім беларусафобскім дыктатарам Лу-кам. Перыядычна мы вяртаемся да тэмы ўласьцівасьцяў гэтага рэжаму і яго злачыннай сувязі (залежнасьці) з расейскай імперыякратыяй. Думаем, што пасьля апісаньня некаторых асьпектаў грамадска-палітычнай сітуацыі ў сёньняшняй Расеі й стану яе ўлады, якія былі зроблены раней, зноў настаў час, каб пра гэта пагаварыць.

Далей »

Сёньня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэньня Ларысы Геніюш

Жнівень 10, 2010 | Каментары (1)

Яна – легенда беларускай паэзіі, грамадзянка БНР, вязень ГУЛАГу, вольны голас любові да Беларусі й яе народу. У сеціве з нагоды юбілею шмат матэрыялаў пра Геніюш. Нам асабліва спадабалася серыя матэрыялаў Міхася Скоблы ды іншых журналістаў радыё “Свабода” пра яе. На фоне ўсёй значнай і ўрачыстай інфармацыі, якая выстаўляецца пра Геніюш у апошнія дні, асабліва агідліва выглядаюць дзеяньні цяперцаў – усе гэтыя зрываньні шыльдаў, прысьвечаных паэтцы, закрыцьцё Дома культуры, міліцэйскі ціск на беларусаў, асабліва на тых, хто прыходзіў на ўрачыстасьці з нацыянальнымі сьцягамі. Усё гэта нагадвае нам, што ідэйныя (і ня толькі) нашчадкі тых, хто катаваў Геніюш і такіх, як яна, пакуль працягваюць панаваць у Беларусі. Мы вырашылі ўнесьці сваю сьціплую лепту ў адзначэньне вялікага ўбілею славутай беларускі-літвінкі падачай вершаў спадарыні Ларысы, якія прысьвечаны беларускаму народу і якія мы ўзялі зь яе нядаўна выдадзенага зборніка твораў.

Рэдакцыя.

Далей »

Джэймстаўнскі фонд пра персьпектывы зьмены рэжыму ў Беларусі

Жнівень 4, 2010 | Каментары (15)

У канцы ліпеня г.г. на сайце Джэймстаўнскага фонду (ЗША) пад аўтарствам вядомага канадскага дасьледніка  Дэйвіда Марплса зьявіўся артыкул, прысьвечаны верагоднасьці зьмены лукашысцкага рэжыма ў Беларусі на бліжэйшых выбарах (http://www.jamestown.org/single/?no_cache=1&tx_ttnews[swords]=8fd5893941d69d0be3f378576261ae3e&tx_ttnews[any_of_the_words]=Belarus&tx_ttnews[tt_news]=36650&tx_ttnews[backPid]=7&cHash=d3f10ef9d8). Пра гэта мы даведаліся з сайта радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/2111172.html). Мы вырашылі зрабіць уласны пераклад гэтага артыкула і выставіць на нашым сайце, каб абмеркаваць некалькі пытаньняў.

Рэдакцыя.

Далей »

Аб трох “нацыях” і выбарах у нашай краіне

Жнівень 3, 2010 | Каментары (5)

Павал Біч




У працяг папярэдняга матэрыяла выстаўляем артыкул паважана спадара Паўла і, адначасна, нашага сталага аўтара. Дыскусійныя моманты (а яны ёсьць) будуць абмеркаваныя пасьля артыкула.

Рэдакцыя.

Далей »

Як літвіны праз 600 год ня трапілі на Грунвальдскае поле, каб ушанаваць славутых продкаў

Ліпень 25, 2010 | Каментары (9)

Рэдакцыя



Пра тое, што некалькі дзён таму на тэрыторыі Польшчы маштабна адзначалася 600-годдзе Грунвальдскай бітвы, ведаюць напэўна ўсе чытачы нашага сайта. Але ў гэтай падзеі былі істотныя моманты, інфармацыю пра якія наўрад ці дзе-небудзь можна сустрэць. Між тым, тое, пра што мы паінфармуем ніжэй у сувязі  з арганізацыяй і правядзеньнем гэтага мерапрыемства, на наш погляд, павінны ведаць усе беларусы. Бо мае сэнс ведаць сапраўдную рэчаіснасьць, а ня міфы пра яе…

Далей »

“Беларусы вымушаны штодня змагацца за свае правы”

Ліпень 21, 2010 | Каментары (3)



Матэрыял, які пададзены ніжэй, узяты зь сёньняшняга сайта радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/2106049.html). Мы верым: калісьці ўсе этнацыдчыкі па поўнай адкажуць за свае злачынствы, зьдзейсьненыя супраць нашага народу…

Рэдакцыя.

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 9: ці здалі іспыт сусьветныя СМІ?; Д пр-п 127)

Травень 27, 2010 | Каментары (5)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

20. Грамадскае прызначэньне сродкаў масавай інфармацыі заключаецца ў тым, каб даваць людзям калі не сістэмныя Веды пра Сьвет і месца чалавека ў ім, дык хаця б праўдзівыя зьвесткі аб падзеях рэчаіснасьці. Натуральна, што пры гэтым СМІ павінны зьвяртаць увагу найперш на найбольш актуальныя, грамадскі значныя падзеі. Паколькі мы на 90% ужо ведаем, што адбылося пад Смаленскам 1,5 месяцы таму, паколькі актуальнасьць гэтай падзеі для далейшага лёсу ўсёй людскай цывілізацыі, а тым больш Цэнтральна-Усходняй Еўропы, наўрад ці сёньня можна перабольшыць, сапраўдныя абставіны падзеньня самалёта з вышыні некалькі метраў, “якое прывяло да сьмерці ўсіх 96 чалавек, уключаючы прэзідэнта Польшчы”, ператвараюцца ў крытэр для ацэнкі таго, як сусьветныя СМІ выконваюць свае грамадскія абавязкі. Акрамя таго, гэтая ацэнка дае дадатковую магчымасьць спрагназаваць паводзіны СМІ ў іншых, ня менш крытычных абставінах.

Далей »

Вянок памяці: Кастусь Тарасаў

Красавік 22, 2010 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Мы выходзім з-пад чарговай хвалі тэхнічных праблем і плануем патроху пачынаць выконваць тое, што планавалі й павінны рабіць. На гэты раз падаем матэрыял, падрыхтаваны Галінай Абакунчык пра Кастуся Тарасава, які памёр роўна месяц таму (22 сакавіка) на 70-м годзе жыцьця (падаецца паводле www.svaboda.org/content/transcript/1990831).

Далей »

Заява аргкамітэту Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнага Руху

Красавік 20, 2010 | Каментары (2)

Нагадваем, што 7.01.2010 г. на галоўнай плошчы Віцебска быў затрыманы сябра партыі КХП БНФ Сяргей Каваленка. Яго затрымалі за тое, што ён узьняў нацыянальны сымбаль – бел-чырвона-белы сьцяг – на належную яму вышыню. Гэты сымбаль рэжым Лукашэнкі забараніў у тым ліку і для таго, каб улагодзіць невялікую купку ветэранаў, якія захаваліся дасёньня дзякуючы таму, што ўсю вайну “ваявалі” ў заградатрадах, у СМЕРШы, у лясах заходніх абласьцей Беларусі й Украіны супраць змагароў за незалежнасьць ад улады бальшавікоў.

Далей »

Саланевіч, Грыцанаў, заходне-русізм, “дэмакраты”, іх памылковыя прагнозы і дзеянні

Красавік 10, 2010 | Каментары (6)

Павал Біч

d091d196d187-2Іван Саланевіч – публіцыст, журналіст і грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў 1891 г. у беларускай сям’і на Гарадзеншчыне. Абодва яго дзяды былі сельскія сьвятары РПЦ, бацька – школьны настаўнік. Вучыўся ў Гарадзенскай ды Віленскай гімназіях і на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Спартсмен – барэц і гіравік. Выступаў у цырках, сумяшчаючы гэтыя заняткі з прафесіяй журналіста. Абедзве рускія рэвалюцыі катэгарычна не прыняў. Вызнаваў праваслаўна-манархічны перакананні, любіў называць сябе беларускім мужыком, ідэалізаваць самадзяржаўную манархію, называючы яе “дыктатурай праваслаўнага сумлення”.

Далей »

Яскраваму прадстаўніку беларускай нацыянальнай эліты – Барысу Кіту – споўнілася 100 гадоў. Шчыра віншуем юбіляра!

Красавік 7, 2010 | Каментары (4)

Рэдакцыя

d091d09ad196d182


Гэтага выбітнага беларуса – на шчасьце, усё яшчэ нашага сучасьніка – ведаюць асабіста многія беларусы. У тым ліку і гарадзенцы, у тым ліку і мы. Ён прыязджаў у пачатку 1990-х ў Беларусь, быў і ў Гародні. Яшчэ больш беларусаў ведаюць пра яго з кніг, артыкулаў, радыёперадач, зь сеціва. Сапраўды, з нашых сучасьнікаў нароўні зь ім па сваёй грамадскай значнасьці быў бадай што Васіль Быкаў.

Далей »

Аб выніках сустрэчы прыхільнікаў стварэньня Беларускага Дэмакратычнага Руху

Красавік 5, 2010 | Няма каментараў

Рэдакцыя

d091d183d181d0b5d0bbПра вынікі гэтай сустрэчы, якая адбылася 27 сакавіка ў Менску каля помніка Купалу, можна было паведаміць і раней, але не хацелася перарываць серыю папярэдніх матэрыялаў. Выдзелім галоўнае: сустрэча адбылася. Людзей было ня больш, чым у мінулы раз. Затое прыйшлі новыя аўтарытэтныя ў беларускім дэмакратычным асяродку асобы. Паколькі на гэты раз было прынята рашэньне прысутных не фатаграфаваць, мы фота не падаем. Аднак можам сказаць, што былі прадпрымальнікі, прадстаўнікі творчай, тэхнічнай і навуковай інтэлігенцыі. Студэнтаў, якія былі летась, на гэты раз, на жаль, не было.

Далей »

Польскія імперыялісты – вораг беларускага народу №4 (Д пр-п 112б)

Люты 24, 2010 | Каментары (26)

Рэдакцыя.

d09fd0bed0bbd18cd181d0bad196d18f-d196d0bcd0bfd0b5d180d18bd18fd0bbd196d181d182d18b-11Больш за год таму ў артыкуле, прысьвечаным “Карце муда́ка” і “беламу сьцярвятніку”, мы заявілі, што “калі да 1 студзеня 2010 г. акцыя з польскай “картай” ня будзе спынена і адмененая, польскія імпер-шавіністы будуць аб’яўлены намі чарговым (№4) ворагам нашага беларуска-літвінскага народу (гл. месца, падрыхтаванае пад Д пр-п 112б). Прааналізаваць, як выглядае сітуацыя ў дадзеным пытаньні, і выканаць сваё абяцаньне мы зьбіраліся адразу пасьля завяршэньня аналізу актуальнага стану расейскай імперыякратыі, які мы робім цяпер. Аднак так складаюцца абставіны, што мы вымушаны перапыніць серыю матэрыялаў, прысьвечаных расейскай імперыякратыі, каб выканаць сваё абяцаньне што да польскіх імперыялістаў ужо зараз.

Далей »

Што можа быць горш, чым ніякай падтрымкі з боку “Эўропы” для беларускай дэмакратыі?

Люты 15, 2010 | Каментары (3)

Рэдакцыя

d0add19ed180d0b0d0bfd0b5d0b9d186d18bНа папярэдні артыкул, у якім распавядаецца, як спадар В.Грыцук зьвяртаўся да АБСЕ зь вялікай просьбай дапамагчы спыніць этнацыд беларусаў у Беларусі, чытач пад нікам “Сяргей” даслаў каментар-пытаньне: “Цікава, якая была рэакцыя ўдзельнікаў той канферэнцыі?”. Мы пашыраем гэтае пытаньне: а якая была рэакцыя АБСЕ, усяго ЕўраЗьвязу? Адказваючы на гэтае пытаньне, хочам зьвярнуць увагу і “Сяргея”, і ўсіх іншых чытачоў нашага сайта, што за наступныя 4 месяцы ня толькі не назіралася ніякай дапамогі беларусам ці хаця б нейкай рэакцыі спачуваньня з боку “Эўропы” (да іх адсутнасьці мы за апошнія 15 гадоў ужо прызвычаіліся), а было значна горш – была прадэманстравана моцная падтрымка “дыскрымінуемай”… “польскай меншасьці” ў Беларусі. Але спачатку факты.

Далей »

SOS! Беларуская нацыя – у небясьпецы!

Люты 14, 2010 | Каментары (1)

Валеры Грыцук

d093d180d18bd186d183d0baАўтар пададзенага ніжэй тэксту – палітычны ўцякач зь Беларусі. Ён даслаў яго ў нашу рэдакцыю, з большага з мэтай інфармаваньня, яшчэ летась у кастрычніку. Гэты тэкст ёсьць выступам паважанага спадара Валера на канферэнцыі, якая праводзілася пад эгідай АБСЕ недзе ў Еўропе і была прысьвечана праблемам “талерантнасьці й дыскрымінацыі” (www.osce.org/documents/odihr/2009/10/40079_ru.pdf). Мы вырашылі выставіць гэты выступ В.Грыцука, паколькі становіцца ўсё больш відавочным, што калі “цывілізаваныя заходнікі“ гавораць пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, гэтым чалавекам у іх можа быць альбо габрэй (www.svaboda.org/content/article/1794084), альбо паляк (www.svaboda.org/content/article/1955539). Таму мы пачалі зьбіраць і будзем зьбіраць надалей факты публічных “прапаноў” у бок заходнікаў пачаць лічыць людзьмі таксама… і беларусаў. З нагоды, ад імя нашага народу дзякуем спадару Валеру за яго мужны ўчынак.

Далей »

Што такое культура?

Люты 12, 2010 | Каментары (8)

Павал Біч (кандыдат тэхнічных навук)

d091d196d187-2Падаем чарговы артыкул нашага цяпер ужо сталага аўтара (гл. іншыя артыкула Паўла Біча на сайце). На гэты раз ён на фоне крытычнага стаўленьня да выказваньняў вядомага філосафа Валянціна Акудовіча (гл.фота 2), які, аказаваецца, як і Ўладзімір Мацкевіч (фота 4), прапануе беларусам стаць “рускамоўнай нацыяй” (цяпер будзем ведаць пра абодвух, разам зь Сямёнам Букчыным, фота 3, якога П.Біч крытыкаваў раней…), падае цікавую і важкую аргументацыю на карысьць нашай мовы, культуры, гістарычнай памяці. Мяркуем, артыкул будзе карысным усім прыстойным беларусам. Найбольш істотнае мы, як сайт ідэалагічны, дазволілі сабе выдзяліць тоўстым шрыфтам, а асноўныя нашы каментары пакінулі пасьля артыкула.

Рэдакцыя.

Далей »

Старонка 1 з 25123451020...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы