nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.3. Беларусь сёньня

ЗША і Еўразьвяз: Выбары — крок назад

Снежань 23, 2010 | Каментары (6)


Дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан і высокая прадстаўніца Еўразьвязу Кэтрын Эштан (гл. фота) выступілі з сумеснай заявай аб сітуацыі пасьля выбараў прэзыдэнта ў Рэспубліцы Беларусь. Мы вырашылі прадубляваць тэкст гэтай заявы (http://belarusian.minsk.usembassy.gov/clinton_ashton122310.html) і на нашым сайце па прычыне яго палітычнай важнасьці.

Далей »

Сіле кулака супрацьпаставім сілу духу! (слова колішняга партызана-заслонаўца)

Снежань 23, 2010 | Каментары (5)


Ніжэй пададзены тэкст належыць Мікалаю Крукоўскаму. Ён — доктар філасофскіх, кандыдат філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Міжнароднай Акадэміі навук “Еўразія”, член-карэспандэнт Акадэміі адукацыі РБ, сябра Саюзу мастакоў Беларусі, былы старшыня Хрысьціянска-дэмакратычнай партыі Беларусі, былы прэзідэнт Беларускай эстэтычнай асацыяцыі, былы начштаба атрада 2-й Заслонаўскай партызанскай брыгады, інвалід 2-й сусьветнай вайны.

—  —  —

Далей »

ЗВАРОТ да беларускай грамадскасці

Снежань 23, 2010 | Каментары (8)

Арганізацыйны Камітэт Беларускай Партыі  Свабоды (АК БПС), арганізацыя  “Самаабарона”, экалагічнае аб’яднанне “Зялёны Гай”, арганізацыя “Поўнач”, Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква (БАПЦ) заклікаюць беларускую грамадскасць да нацыянальнага прымірэння і пошуку  кансалідацыі перад выклікам часу.

Далей »

Сумесная заява Зьвязу Беларусаў Нямеччыны (ЗБН) і Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнага Руху (БМДР)

Снежань 21, 2010 | Каментары (10)

Паважанае спадарства!

Сёньня ноччу, 19-20.12.2010 г., дыктатар Лукашэнка зьдзейсьніў сваё чарговае крывавае злачынства. Супраць бяззбройнага беларускага народу былі кінутыя магутныя сілы: міліцыя, АМАП, КДБ, войска. Гэта кваліфікуецца як гвалтоўны захоп улады, бо вынікі выбараў былі сфальсіфікаваныя. Гвалт над народам завяршыўся крывавай бойняй, зьдзейсьненай дзякуючы правакацыі з боку рэжыму. Сіла і жорсткасьць, зь якой зьбівалі людзей, несуразмерныя зь мірным характарам дэманстрацыі пратэсту. Адзінае, чаго патрабавалі людзі – гэта каб Лукашэнка пакінуў пасаду прэзідэнта, на якую ён згубіў юрыдычнае і маральнае права. Беларускі народ усьведамляе сваё жабрацкае становішча і ня хоча болей жыць у сталым страху, жадае пераменаў. Беларусы маюць права на ўласны выбар разьвіцьця, і на плошчы яны гэта даказалі.

Далей »

Што рабіць 19-га і пасьля яго

Снежань 18, 2010 | Каментары (18)

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач

Заўтра апошні й галоўны дзень галасаваньня па выбарах на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Цяпер ужо ўсе ведаюць, што вынікі будуць сфальшаваныя, што пераможцам будзе аб’яўлены Лукашэнка. Гэты вынік у беларускамоўнай інфармацыйнай прасторы мы спрагназавалі першымі, яшчэ летам (гл. кароткую серыю матэрыялаў, якая пачынаецца адсюль: http://nashaziamlia.org/2010/08/30/3580/ — і заканчваецца тут: http://nashaziamlia.org/2010/08/31/3590/#more-3590). Больш за тое, мы ня толькі даўно спрагназавалі гэты вынік, але і патлумачылі, чаму так будзе: таму што і “Расея”, і “Захад” вырашылі пакінуць нам Лукашэнку разам зь яго соцыяпаразітнай зграяй цяперцаў. Але і гэта яшчэ ня ўсё. Мы паставілі апошняе цьверджаньне ў форме пытаньня і патлумачылі, чаму “Расея” і “Захад” так вырашылі. Адказ: таму што Лукашэнка ім выгадны! Бо ён разам зь цяперцамі, каб захаваць уладу, будзе перадаваць нашы каштоўнасьці (найперш  уласнасьць, але ня толькі) расейскім і заходнім алігархічным кланам. А толькі гэта і цікавіць расейскую імперастыю ды заходнюю ліберастыю! Аказваецца, Лукашэнка – іх паплечнік! Такая вось іх “дэмакратыя”…, сапраўдны сэнс і сімвал якой ужо даўно пададзены ў адным з нашых артыкулаў (гл. http://nashaziamlia.org/2009/01/26/1747/).

Далей »

Генерал ФСБ Вячаслаў Ушакоў мог быць датычным да зьнікненьня беларускіх апазіцыянераў

Лістапад 28, 2010 | Каментары (4)


На фоне інфармацыі пра забойчыя ўласьцівасьці расейскай імперыякратыі, якую мы выстаўлялі апошнія пару тыдняў, час паразважаць пра тое, як гэтыя ўласьцівасьці могуць адбівацца на палітычных працэсах у Беларусі. У сувязі з гэтым мы не маглі праігнараваць адзін матэрыял, выстаўлены на сайце радыё “Свабода” 15.11.2010 г. (гл. http://www.svaboda.org/content/article/2221082.html). Паўтараем гэты матэрыял і на нашым сайце ў трохі падкарэктаваным выглядзе.

Рэдакцыя.

Далей »

Загінуў Іван Нікітчанка

Лістапад 21, 2010 | Каментары (5)

Рэдакцыя.

Учора па сеціву распаўсюдзілася сумная, непрыемная навіна. Пасьля аўтакатастрофы загінуў вядомы дзеяч беларускай апазіцыі нацыянальна-дэмакратычнага кірунку, член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар, Іван Нікітчанка. Прадстаўнікі беларускага ДАІ сьцьвярджаюць, што здарэньне адбылося 19 лістапада ў 14.55 на 56-м кіламетры аўтадарогі Менск-Маладзечна-Нарач. Нікітчанка рухаўся ў бок Маладзечна на сваім аўтамабілі “Фольксваген-Бора” (ехаў на лецішча, якое знаходзіцца пад Маладзечнам) і, быццам бы, выехаўшы на сустрэчную паласу, сутыкнуўся зь “ЗІЛам”. Памёр пасьля аварыі 20 лістапада ў 1 гадзіну 50 хвілін ночы.

Далей »

600 гадоў беларуска-польскім стасункам. Час падвесьці вынікі

Лістапад 21, 2010 | Каментары (3)

Алесь Астроўскі


Галоўнае, з-за чаго розныя “бенедзікты” могуць заяўляць, што “польскага імпэрыялізму і сусьветнага сіянізму не існуе”, а тыя, хто пра іх кажа – “сьвіньні” (гэты факт прыведзены ў папярэднім матэрыяле), абумоўлена тым, што абсалютная большасьць людзей проста ня ведаюць фактаў ці забыліся пра іх. Так атрымалася, што ў папярэднім матэрыяле мне давялося закранаць праблему сіянізму, апаніруючы ў тым ліку і “бенедзіктам”. Час узгадаць і польскі імперыялізм… 13 лістапада ў Менску, у Палацы мастацтваў адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя, прысьвечаная 600-годдзю Грунвальдскай (Дубровенскай) бітвы і 660-годдзю Вялікага князя Вітаўта. Яе праводзіў аднайменны грамадскі аргкамітэт. На гэтай канферэнцыі адмысловае паведамленьне рабіў і я. Ніжэй падаю яго тэкст.

Далей »

На “Свабоде” блакуецца абмен думкамі, пошук ісьціны, затое свабода для ліберастычна-дэгенератыўнага сьцёбу (частка 2; Дпр-п 129)

Лістапад 18, 2010 | Каментары (5)

Алесь Астроўскі




Падам яшчэ некалькі выпадкаў неабгрунтаванага блакаваньня “Свабодай” маіх, і, як высьвятляецца, ня толькі маіх каментароў (неабгрунтаванага з пазіцыі пошуку ісьціны, абароны аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу).

Далей »

Афіцыйнае выданьне РБ прарэкламавала расейскага апазіцыйнага палкоўніка

Кастрычнік 29, 2010 | Каментары (9)

Напярэдадні выбараў у Беларусі мы працягваем сачыць за падзеямі й некаторымі знакавымі асобамі ў Расеі. Бо не сакрэт, што палітычныя сілы гэтай імперыі (а яны далёка не аднастайныя) будуць уплываць на хаду выбараў у нашай дзяржаве. У сувязі з гэтым мы вырашылі выставіць і на нашым сайце артыкул, надрукаваны ва ўрадавай (!) газеце “Рэспубліка”. Там было пададзена інтэрвю небезьвядомага “замахоўца на Чубайса” палкоўніка Квачкова, які, хутчэй за ўсё, належыць да групы вайскоўцаў — аўтараў вядомага “Закліку да рускага народу, афіцэраў арміі й флоту…” (гл. http://nashaziamlia.org/2010/03/11/3142/). Гэтая падзея яўна не выпадковая і будзе мець працяг у будучыні. Каб не дазваляць расейскай імперскай прапагандзе (а Квачкоў — тыповы расейскі тэрытарыяльны імперыяліст) хоць трохі зачапіцца за душы беларусаў, шэраг найбольш адыёзных выказваньняў гэтага “таварыша” мы каментавалі адразу па ходу тэкста (узята з сайта “Нашай Нівы”, http://nn.by/?c=ar&i=45028, і трохі  падпраўлена).

Рэдакцыя.

Далей »

Тэхнічныя выбары пад прыцэлам Крамля

Кастрычнік 19, 2010 | Каментары (24)

Сяргей Высоцкі – старшыня АК БПС


Перманентная акупацыя

Тое, што адбываецца зараз паміж Беларуссю і Расеяй – гэта завяршальная фаза перманентнай акупацыі краіны. Расейская імпербюракратыя павольна і метадычна рухалася да падобнага становішча. Ейны паслухмяны сатэліт доўгія гады рабіў юдаву справу разбурэння беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Сёння дайшла чарга і да самаго Лукашэнкі. Цяпер ужо ён сам – ледзь не апошняя перашкода для анэксіі нашай краіны!

Далей »

На фэст “Аршанская бітва” змаглі трапіць толькі 22 чалавекі

Верасень 12, 2010 | Каментары (10)



Асноўная частка матэрыяла, які мы падаем ніжэй, першапачаткова з’явілася тут: http://www.svaboda.org/content/article/2155364.html.  Мы паўторна выстаўляем яе на нашым сайце, каб папоўніць прыклады ўладнага варварства (зьлева на фота — Памятны камень, усталяваны на месцы Аршанскай бітвы).

Рэдакцыя.

Далей »

Астап Ібрагімавіч і Шура. Беларуская версія вядомай гісторыі

Жнівень 31, 2010 | Каментары (52)

Яўген Мурашка






“Бяру на сябе ролю лідэра праеўрапейскіх сіл…”

А.Мілінкевіч.



Далей »

Чаму “Расея” і “Захад” надалей пакінуць нам Лукашэнку (частка 3: адкрытым тэкстам — чаму)

Жнівень 31, 2010 | Каментары (1)

Рэдакцыя


Нечакана адкрыты матэрыял па тэме, якую мы разглядаем, зьявіўся яшчэ тыдзень таму на сайце радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/transcript/2134577.html). Адзін з журналістаў гэтага радыё вырашыў апытаць трох палітолагаў на тэму, ці зьбіраецца Еўразьвяз неяк выкарыстоўваць канфліктную сітуацыю паміж “Беларусьсю” і “Расеяй” у сувязі з будучымі “выбарамі” ў Беларусі. Адказы атрымаліся на дзіва вочараскрывальныя і мозгапрасьвятляльныя літаральна для ўсіх, хто цікавіцца зьместам падзей у Беларусі, а таму асабліва важныя для нас — актывістаў Беларускага дэмакратычнага руху.

Далей »

Чаму “Расея” і “Захад” надалей пакінуць нам Лукашэнку (частка 2: чаму “Захад”)

Жнівень 30, 2010 | Няма каментараў

Рэдакцыя

На “змаганьне за дэмакратыю ў Беларусі” заходнікі за 16 гадоў “выдаткавалі” дзясяткі, а мо і сотні мільёнаў даляраў ды еўра. Але іх палітыка па “дэмакратызацыі Беларусі” цалкам праваленая. Мы шмат разоў тлумачылі, чаму праваленая (хаця гэтых грошай хапіла б, каб некалькі разоў “дэмакратызаваць Беларусь”). Прамаскоўскага агента, беларусафоба-этнацыдчыка Лу-ку і “Захад” пакідае нам на чарговы тэрмін. Мы таксама ўжо тлумачылі, чаму пакідае. На фоне пералічаных фактаў цікава назіраць, як сёньня заходнія палітыкі й палітолагі скідаюць віну адзін на аднаго, адхрышчваючыся ад таго факта, што Лу-ка, у значнай ступені з-за іх “дапамогі” нам, і далей будзе заставацца “апошнім дыктатарам Еўропы”…

Далей »

Чаму “Расея” і “Захад” надалей пакінуць нам Лукашэнку (частка 1: чаму “Расея”)

Жнівень 30, 2010 | Каментары (1)

Рэдакцыя

Пасьля публічнага пагаршэньня ўзаемаадносін паміж Лу-кам і сёньняшнімі кіраўнікамі Расеі, сімвалічным апафеозам чаго можна лічыць шматсерыйны фільм “Хросны Бацька”, многія “беларускія” афіцыйныя апазіцыянеры пачалі бегаць, скакаць і крычаць, што нарэшце ў гэтых выбарах “Расея дапаможа ім скінуць Лу-ку”. Мы прааналізавалі сітуацыю і першымі заявілі, што “Расея” ўсяго толькі выкарыстоўвае перадвыбарчую слабасьць Лу-кі — у чарговы раз цісьне на яго, каб той перад сваім “пераабраньнем” пабольш здаў “Расеі” каштоўнасьцяў нашага народу (якія яму не належаць), але скідаць яго не зьбіраецца (http://nashaziamlia.org/2010/08/25/3554/#more-3554). Лу-ка расейскай імперыякратыі патрэбны тут як яе ж каштоўны агент. Прыкладна тое ж мы даўно кажам і пра ўзаемадзеяньне “Расеі” і “Захаду” па пытаньні стаўленьня да лёсу Беларусі (гл., напрыклад,  http://nashaziamlia.org/2009/01/26/1747).

Далей »

ФІКСУЕМ АКТЫ ЎЛАДНАГА ВАРВАРСТВА — 20

Жнівень 26, 2010 | Каментары (4)

Рэдакцыя



У якасьці дакументальнага дапаўненьня да матэрыялаў папярэдняга артыкула ніжэй падаем некаторыя факты — невялікую частку таго, што можа быць прыведзена — беларусафобскай, этнацыднай палітыкі цяперцаў за пошнія два гады.


Далей »

“Чеснейшие ребята” і зусім не “ідыёты”, а некаторыя ўжо за кратамі ці ў бягах

Жнівень 25, 2010 | Каментары (2)

Рэдакцыя

Тое, што посткамуністычная бюракратыя ў Беларусі на чале з Лу-кам – г.зв. цяперцы – з’яўляецца вытворнай ад расейскай імпербюракратыі, думаем, сёньня мала каму трэба даводзіць. У перакладзе на больш універсальную паліталагічную мову можна сказаць, што ў Беларусі вось ужо 17-ы год пануе класічны каланіяльны рэжым на чале з прарасейскім беларусафобскім дыктатарам Лу-кам. Перыядычна мы вяртаемся да тэмы ўласьцівасьцяў гэтага рэжаму і яго злачыннай сувязі (залежнасьці) з расейскай імперыякратыяй. Думаем, што пасьля апісаньня некаторых асьпектаў грамадска-палітычнай сітуацыі ў сёньняшняй Расеі й стану яе ўлады, якія былі зроблены раней, зноў настаў час, каб пра гэта пагаварыць.

Далей »

Сёньня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэньня Ларысы Геніюш

Жнівень 10, 2010 | Каментары (1)

Яна — легенда беларускай паэзіі, грамадзянка БНР, вязень ГУЛАГу, вольны голас любові да Беларусі й яе народу. У сеціве з нагоды юбілею шмат матэрыялаў пра Геніюш. Нам асабліва спадабалася серыя матэрыялаў Міхася Скоблы ды іншых журналістаў радыё “Свабода” пра яе. На фоне ўсёй значнай і ўрачыстай інфармацыі, якая выстаўляецца пра Геніюш у апошнія дні, асабліва агідліва выглядаюць дзеяньні цяперцаў – усе гэтыя зрываньні шыльдаў, прысьвечаных паэтцы, закрыцьцё Дома культуры, міліцэйскі ціск на беларусаў, асабліва на тых, хто прыходзіў на ўрачыстасьці з нацыянальнымі сьцягамі. Усё гэта нагадвае нам, што ідэйныя (і ня толькі) нашчадкі тых, хто катаваў Геніюш і такіх, як яна, пакуль працягваюць панаваць у Беларусі. Мы вырашылі ўнесьці сваю сьціплую лепту ў адзначэньне вялікага ўбілею славутай беларускі-літвінкі падачай вершаў спадарыні Ларысы, якія прысьвечаны беларускаму народу і якія мы ўзялі зь яе нядаўна выдадзенага зборніка твораў.

Рэдакцыя.

Далей »

Джэймстаўнскі фонд пра персьпектывы зьмены рэжыму ў Беларусі

Жнівень 4, 2010 | Каментары (15)

У канцы ліпеня г.г. на сайце Джэймстаўнскага фонду (ЗША) пад аўтарствам вядомага канадскага дасьледніка  Дэйвіда Марплса зьявіўся артыкул, прысьвечаны верагоднасьці зьмены лукашысцкага рэжыма ў Беларусі на бліжэйшых выбарах (http://www.jamestown.org/single/?no_cache=1&tx_ttnews[swords]=8fd5893941d69d0be3f378576261ae3e&tx_ttnews[any_of_the_words]=Belarus&tx_ttnews[tt_news]=36650&tx_ttnews[backPid]=7&cHash=d3f10ef9d8). Пра гэта мы даведаліся з сайта радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/2111172.html). Мы вырашылі зрабіць уласны пераклад гэтага артыкула і выставіць на нашым сайце, каб абмеркаваць некалькі пытаньняў.

Рэдакцыя.

Далей »

Аб трох “нацыях” і выбарах у нашай краіне

Жнівень 3, 2010 | Каментары (5)

Павал Біч




У працяг папярэдняга матэрыяла выстаўляем артыкул паважана спадара Паўла і, адначасна, нашага сталага аўтара. Дыскусійныя моманты (а яны ёсьць) будуць абмеркаваныя пасьля артыкула.

Рэдакцыя.

Далей »

Старонка 10 з 35« Першая...89101112...2030...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы