nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.3. Беларусь сёньня

Як берасьцейская міліцыя прымусіла аўтамабіліста зьдзерці непрыстойную налепку

Ліпень 25, 2015 | Каментары (1)

Яўген Бяласін

спасибо деду 0

 

Падзея дазваляе адсачыць, адкуль плыве “патриотическая” аўтапрапаганда, як пульсава ды выбарча рэагуе наша міліцыя і як інструменталізаваўся імідж “Великой победы”.

Гэтую гісторыю найбольш тэхналагічна было б падаць як фотафакт: “Форд-універсал” да ўмяшальніцтва міліцыі і пасьля. Але як працытаваць нецэнзурную лаянку прыстойным людзям? Таму давядзецца апісваць. Анекдоты, як вядома,  пры пераказе губляюць гумар. Але па-мойму, не да гумару ўжо. Занадта  мы пасунуліся ў перарабляньні жыцьця ў анекдот. Даволі.

Далей »

Зноў “русскій мір” на парозе?

Ліпень 24, 2015 | Каментары (2)

Зьміцер Захарэвіч

Беларуская Беларусь 

 

 

На мінулым тыдні Малады Фронт (МФ) выставіў сьпіс 100 прарасейскіх арганізацыяў, якія атабарыліся на тэрыторыі Беларусі й літаральна ў адкрытую рыхтуюцца да паўтарэньня крымска-данецкага сцэнару ўжо на нашай зямлі (http://mfront.net/bielarus-na-parozie-vajny.html).

Далей »

Чалавек са зброяй у руках

Ліпень 22, 2015 | Няма каментараў

Віталь Хромаў

Людзі са зброяй 1За апошнія некалькі гадоў у беларускай інфармацыйнай прасторы істотна павялічылася колькасьць сітуацый, калі мы бачым чалавека ці групу людзей са зброяй у руках. Нават, калі гэта паляўнічыя, мае пачуцьці да іх нельга назваць нейтральнымі. Мала таго, што чалавек загнаў усе іншыя зямныя істоты ў самыя непрыдатныя для жыцьця месцы, ён яшчэ прыходзіць туды, каб і там іх забіваць. Прычым, у абсалютнай большасьці выпадкаў не дзеля таго, каб пазбавіцца ад голаду (для гэтага сёньня ёсьць крамы, заваленыя мясам выгадаваных чалавекам хатніх жывёл), а дзеля задавальненьня ўласнай прыхамаці – пабачыць, як дзікая жывая істота курчыцца ад болю і памірае. На тваіх вачах і па тваёй волі… Такія дзеяньні людзей — гэта ўжо цяжкае злачынства, злачынства супраць жыцьця. Але яшчэ больш насьцярожанае стаўленьне ў мяне да людзей, у руках якіх не паляўнічая, а ваенная зброя. Удумайцеся, чалавек узброіўся прыладамі для забойства… іншых людзей! Калі бачу такіх, не магу пазбавіцца ад пакутлівага пытаньня: чалавеча, а ты дакладна ведаеш, ЗА ШТО ЗЬБІРАЕШСЯ ЗАБІВАЦЬ ІНШЫХ ЛЮДЗЕЙ?! Сапраўды ўяўляеш, сапраўды ведаеш? І дакладна?..

Далей »

Малады Фронт выставіў чарнавы сьпіс 100 прарасейскіх імперскіх арганізацый, дзеючых у Беларусі. Сочым за рэакцыяй уладаў…

Ліпень 10, 2015 | Каментары (3)

Чорная сотня 1

 

 

Учора Малады Фронт выставіў сьпіс 100 прарасейскіх імперскіх арганізацый (http://mfront.net/bielarus-na-parozie-vajny.html), якія атабарыліся на тэрыторыі Беларусі й літаральна ў адкрытую рыхтуюцца да паўтарэньня Расеяй крымска-данецкага сцэнару, але ўжо на нашай зямлі. Гэтая інфармацыйная падзея вельмі знаменальная, таму і мы выстаўляем гэты сьпіс, а таксама зварот маладафронтаўцаў, які яго суправаджае.

Рэдакцыя.

Далей »

Усходняя палітыка “Захаду” — адныя памылкі. Некаторыя заяўляюць пра жаданьне іх выпраўляць…

Ліпень 7, 2015 | Каментары (5)

Жураўскі“Нельга давяраць будучы лёс Літвы гэтай дурной кумцы — Варшаве”.

Кастусь Каліноўскі.

 

У папярэднім нашым матэрыяле мы, сярод іншага, вымушаны былі зноў бараніць аб’ектыўныя інтарэсы нашага беларуска-літвінскага народу – а менавіта, вяртаць гістарычную праўду, скажоную ў прапольскі бок, нагадваць пра нашу этнічную тэрыторыю, якая дасёньня застаецца часткова захопленай польскай і расейскай імперыямі. У працяг тэмы выстаўляем інтэрвю Пшэмыслава Жураўскага вель Граеўскага (гл. фота), якое ён даў аднаму зь “беларускіх” апазіцыйна-ліберастычных сеціўных рэсурсаў (http://www.charter97.org/ru/news/2015/7/2/158116/). Пан Жураўскі зьяўляецца навуковым супрацоўнікам Лодзінскага ўніверсітэту ў Польшчы, эксьпертам па пытаньнях міжнароднай палітыкі бясьпекі. Ён, як бачна па зьмесьце інтэрвю,  прытрымліваецца поглядаў… польскіх кансерватараў. Такая, на жаль, сёньня сітуацыя — у сапраўдных беларускіх дэмакратаў па-ранейшаму няма магчымасьці браць такія інтэрвю (няма сродкаў!), а ў псеўдабеларускіх ліберастаў яны ёсьць. Два апошнія дзесяцігоддзі ёсьць…

Рэдакцыя.

  Далей »

Якога віду “кляшчы”?

Чэрвень 17, 2015 | Каментары (1)

Яўген Бяласін

Бяласін 1 

 

У беларускай мове адрозьніваюцца  паняткі “любоў” і “каханьне”. “Любіць” можна цукеркі, рэпу, сала, але і сон, свабоду… Нават бізун любіць можна. А вось ”кахаць” можна толькі жанчыну. У нямецкай мове паводле такога тыпу раз’ехалася на два словы  жывая істота – клешч. Немцы адрозьніваюць паміж кляшчом “Milbe” і кляшчом “Zecke”.

Далей »

Выбіраючы паміж беларускамоўным і рускамоўным навучаньнем, мы выбіраем лёс нашых дзяцей

Травень 24, 2015 | Каментары (9)

Алесь Астроўскі

ЯЦяпер у Гародні, як і ўсе апошнія гады, сябры ТБМ выступаюць на сходах у сярэдніх школах перад бацькамі, якія вядуць сваіх дзяцей у 1-ы клас. Я таксама ўдзельнічаю ў гэтай працы, хаця мала веру ў яе стратэгічную персьпектыву (зь сярэдзіны 1980-х (!) заклікаю ўсіх неабыякавых беларусаў сканцэнтраваць свае высілкі на патрабаваньні першачарговай беларусізацыі ЎНІВЕРСІТЭТАЎ, на што мы, як карэнны народ, маем ПОЎНАЕ ПРАВА!). Тым ня менш, у Гродне, у адрозьненьне ад большасьці іншых абласных гарадоў Беларусі, у апошнія гады атрымалася зрабіць пэўныя крокі па беларусізацыі школьнай адукацыі. Галоўная заслуга ў гэтым належыць прадстаўнікам гродзенскай філіі ТБМ. Але рана пець дэфірамбы. Гаворка будзе пра іншае.

Далей »

Нашая вайна

Травень 12, 2015 | Каментары (3)

Мурашка 3

Паважаныя суайчыньнікі! Хачу нагадаць вам, што ва Ўкраіне ўжо другі год украінскі народ змагаецца з расейскімі акупантамі й прарасейскімі тэрарыстамі-калабарантамі за сваю незалежнасьць, годнасьць, непадзельнасьць. Сёньня там гінуць як мірныя ўкраінскія жыхары ў сваіх дамах, так і маладыя хлопцы ў акопах. На баку акупантаў найноўшае ўзбраеньне, а таксама цынізм, агрэсія, сквапнасьць да чужога дабра і чужой зямлі. Украінскія ж нацынальныя сілы бароняць заваёвы і прынцыпы Рэвалюцыі годнасьці. Як і на Майдане, на пярэднім краі насьмерць стаяць добраахвотніцкія батальёны, у якіх поруч з украінцамі змагаюцца прадстаўнікі іншых народаў.

Далей »

Беларускамоўнае навучаньне ў гімназіі: “адзінкі” ды “баранкі”

Люты 26, 2015 | Каментары (3)

Яўген Бяласін, Гродна – Беласток – Баранавічы – Вільня — Брэст.  31.12.2014

1.2 

 

 

 

 

 

 

 

У гродзенскай гімназіі №10 дзяўчынцы Сьвятлане і хлопчыку Мікіце (гл. фота зьлева) дзякуючы настойлівасьці бацькоў большасьць прадметаў выкладаюць на беларускай мове. А вось у Баранавічах (на слэнгу журналістаў “Баранкі”) такое “не пракаціла”. І ў Брэсце скрозь расейскамоўныя гімназіі ды ліцэі. Пра гэта, а таксама пра адукацыю беларускай дыяспары ў Беластоку, пра гісторыю пытаньня, прэцэдэнты і накіды вырашэньня чытайце ў рэпартажы.

Далей »

Беларускі нацыяналізм — сьвятая справа для беларусаў

Лістапад 18, 2014 | Каментары (43)

Вольга Корсун, 13/11/2013 г., “Беларускі партызан” (узята з: http://www.belaruspartisan.org/bel/politic/247614/).

Я 2Словы «беларускі нацыяналізм» у некаторых выклікаюць нярвовыя курчы. Гэтая вострая тэма многія гады знаходзіцца ў эпіцэнтры спрэчак і намоў, беларускіх нацыяналістаў называюць маргіналамі і экстрэмістамі, якіх мала хто слухае. Але ёсьць людзі, якія сьвята вераць у ідэю беларускага нацыяналізму як адзінага шляху выжываньня і самавызначэньня беларусаў.

Cярод такіх людзей — прадстаўнікі інтэлігенцыі, прафесары, гісторыкі, творчыя людзі. Аказваецца, у беларускага нацыяналізму твар не тэрарыста або неўраўнаважанага падлетка, а твар вельмі адукаванага чалавека.

Аб нацыяналізьме з беларускім адценьнем і яго ворагах «Беларускі партызан» паразмаўляў з гродзенскім прафесарам, грамадска-палітычным дзеячам Алесем Астроўскім (гл. фота).

Далей »

ТЫЯ, ХТО РОБІЦЬ ГЕШЭФТ НА ЛЮДСКАЙ КРЫВІ…

Кастрычнік 6, 2014 | Каментары (2)

П 1 

Учора рэдакцыя атрымала вельмі важны матэрыял у працяг тэмы, якую мы ўзьнялі ў папярэднім (http://nashaziamlia.org/2014/09/30/7408/) і некаторых ранейшых нашых матэрыялах. На жаль, аўтар артыкула, які мы выстаўляем ніжэй, цытуе ня ўсе СМІ, якія прынялі ўдзел у раскрутцы “праекта П”, а таксама не ўзгадвае першасную ініцыятыву нашай рэдакцыі ў яго выкрыцьці. Але гэта – дробязі на фоне прынцыповай важнасьці таго, што яшчэ нехта, хто глыбока знаёмы з праблемай, далучаецца да выкрыцьця крывавых гешэфтмахераў.

Рэдакцыя.

Далей »

Раздрай вакол праекта “атрад П”

Верасень 30, 2014 | Няма каментараў

ГузіПакуль адныя шчыра змагаюцца за свабоду Ўкраіны ці добраахвотна выконваюць свой інтэрнацыянальны абавязак, іншыя піярацца. Такое цяпер жыцьцё. Што зробіш… Вось толькі, калі апошняе адбываецца на фоне сьмерці тысячаў сапраўдных герояў ці іх цяжкага калецтва, піяраўская валтузьня ў СМІ спыняе быць бяскрыўднай забавай. Яна ператвараецца ў цяжкае злачынства блюзнэрства ды крывадушнасьці… Нешта падобнае намячаецца зь вядомым атарадам “П”, пра які мы ўжо пісалі (спачатку тут: http://nashaziamlia.org/2014/07/08/7267/ — затым тут: http://nashaziamlia.org/2014/07/08/7277/). Нядаўна піяраўскі вэрхал меў працяг. Мы вырашылі таксама зафіксаваць яго. Для гісторыі…

Рэдакцыя.

Далей »

Памёр Юрка Станкевіч

Жнівень 7, 2014 | Каментары (7)

Станкевіч 1 

 

 

 

Сёньня з Прагі прыйшла сумная навіна (гл. http://www.svaboda.org/content/article/26518558.html; http://nn.by/?c=ar&i=133010). На 87-м годзе жыцьця памёр вядомы дзеяч беларускай дыяспары Юрка Станкевіч. Спадар Ю.Станкевіч нарадзіўся ў 1928 годзе ў Вільні ў сям’і выбітнага беларускага дзеяча Янкі Станкевіча і чэшкі Марыі Новакавай. Вучыўся ў ЗША на інжынера, дзе пазьней атрымаў грамадзянства і працаваў. На пенсію пераехаў у Прагу.

Далей »

КАЛІ ВОРАГ ЛЯ БРАМЫ (+дадатак)

Ліпень 24, 2014 | Каментары (23)

С.Высоцкі – кіраўнік АК БПС, дырэктар Беларуска-Украінскага Цэнтру супрацоўніцтва “Пагоня”

Высоцкі 2

 

 

Знакі надыходзячага ліха відавочныя… Расейская імпербюракратыя, атрымаўшы па зубах ва Ўкраіне, проста так спыніцца ня можа, бо ў такім выпадку будзе зьмеценая паўстаньнем уласнага хама — спрадвечным маскоўскім тыпам раба да ка́та ў адной асобе. Пуцін і ягоная хеўра абудзілі самыя цёмныя інстынкты расеянаў, давялі да кіпеньня хворыя ды абражаныя комплексы імперскай сьвядомасьці. Рыхтуецца анэксія Беларусі

Далей »

“Без свабоднай Беларусі ня будзе вольнай Украіны”

Ліпень 8, 2014 | Каментары (64)

Высоцкі 

 

 

 

 

У сувязі са зьяўленьнем на нашым сайце папярэдняга матэрыяла, свой каментар да яго, як і да асобы пана Гузя, даслаў Сяргей Высоцкі.  Тэрмінова выстаўляем меркаваньне паважанага спадара Сяргея па прычыне яго актуальнасьці.

Рэдакцыя.

Далей »

Беларуская мова: на словах – “дазвол”, а фактычна – “ўдушэнне”

Ліпень 4, 2014 | Каментары (7)

Яўген Бяласін, германіст

Бяласін 1 

 

1. Фонавае

Гэты тэкст не мае быць усеабдымным. Бо каб зразумець з’яву, дастаткова кропкава заглыбіцца ў некалькі ключавых яе месцаў. Таму невыпадкова аснову тэкста склала агульная частка тэзісаў спавешчання на канферэнцыі Таварыства беларускай школы 12 красавіка гэтага года. На жаль, адно да аднаго – кладзецца ў кантэнт і звальненне з Гродзенскага медычнага ўніверсітэта аднаго з прафесароў, які чытаў свае лекцыі на беларускай мове. Так атрымліваецца, што ахвяры і матэрыяльныя страты самых паслядоўных беларусаў, поруч з іншымі рэлевантнымі рысамі, акрэсліваюць этнацыд беларусаў ва ўласнай краіне.

Далей »

З Масквы — імперскі брэх, зь Менску — падбрэхваньне

Чэрвень 15, 2014 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

Яраш - ДугінУ сувязі з абраньнем украінскім народам новага прэзідэнта і нарастаньнем ціску ўкраінскіх патрыятычных сіл на расейскіх агрэсараў ды іх памагатых на ўсходзе Ўкраіны расейска-украінская вайна пераходзіць у ключавую фазу. Пытаньне становіцца рубам: альбо расейскія ды прарасейскія тэрарысты-сепаратысты будуць цалкам здушаныя, альбо Пуціну трэба ўводзіць рэгулярныя войскі на тэрыторыю сувярэннай Украны. У апошнім варыянце Пуціну давядзецца канчаткова скінуць маску “я тут ні пры чым, гэта ўсё сілы самаабароны” і ператварыць сучасную гібрыдную вайну, у якой дадаткова да класічных ваенных дзеяньняў ключавую ролю адыгрываюць новыя формы прапаганды, у тыповую імперска-захопніцкую вайну. У іншым выпадку ўкраінскі народ канчаткова выйграе даную партыю гістарычных шахмат з усімі вынікаючымі для расейскай імперыі наступствамі. Натуральна, у такіх абставінах цяперашняе кіраўніцтва Расеі й персанальна Пуцін атрымліваюць рознанакіраваныя парады па пытаньні, што ж рабіць у данай кропцы біфуркацыі. Можна лёгка прадказаць, што пры гэтым адныя раяць яму ні за што далей ня лезьці ва “ўкраінскую пастку”, а іншыя зь ястрабінай безагляднасьцю заклікаюць як мага хутчэй… нападаць (дарэчы, пра ястрабіную безагляднасьць; вось тут: http://www.youtube.com/watch?v=oOB24oweSC8 — можна пабачыць, як аднаногі ястраб-перапёлачнік напаў на каўку, і чым усё закончылася; вельмі сімбалічныя кадры…).

Далей »

Лукашэнка быў у Кіеве 7 чэрвеня на інаўгурацыі Парашэнкі

Чэрвень 8, 2014 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

Лу-ка на інагурац.Параша

 

Лічым неабходным зафіксаваць і на нашым сайце некаторыя асьпекты ўчорашняй важнай падзеі — прысутнасьці Лу-кі на інаўгурацыі новага прэзідэнта Ўкраіны, якім пасьля славутых падзей на Майдане канца мінулага году і пачатку гэтага стаў Пётар Парашэнка. Цяпер мы яшчэ ня ведаем, ці паехаў Лу-ка ў Кіеў па ўласным рашэньні, ці па “просьбе” Пуціна. Калі гэта канчаткова высьветліцца, толькі тады сэнс яго зьяўленьня і заяваў у Кіеве можна будзе адэкватна інтэрпрэтаваць. Таму пакуль толькі факты (усе паданыя ніжэй факты ўзятыя з сайта “Нашай нівы”: http://nn.by/?c=ar&i=129775; http://nn.by/?c=ar&i=129778; http://nn.by/?c=ar&i=129782).

Далей »

Песьні й пляскі ў доме гаспадара… цяжка параненага і амаль закатаванага злачынцамі

Чэрвень 7, 2014 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

ФестывальЭтнацыд — адзін са спосабаў генацыду, які пераважна заснаваны на інфармацыйных тэхналогіях. Выконваюцца яны так: людзям — прадстаўнікам адпаведнага карэннага народу-гаспарада — на іх уласнай этнічнай тэрыторыі й нават у іх уласнай дзяржаве проста не даюць ведаў пра іх славутую гісторыю, не дазваляюць ганарыцца сваімі продкаму і сімваламі, не даюць магчымасьці выхоўвацца ва ўласнай культуры, прымушаюць зьняважліва ставіцца і забываць іх уласную мову… Гэта ўсё тое, што адбываецца сёньня ў нашай Беларусі (як і ўсе апошнія 20 гадоў найноўшай гісторыі).  Аднак, паколькі этнацыд робіцца ціха ды паступова, многія простыя людзі яго сатанінскіх крокаў нават не заўважаюць, пра наступствы не задумваюцца. Наступствы, між тым, вядомыя. Як і пры класічным генацыдзе — гэта сьмерць народа!   Усяго адзначанага ня могуць ня ведаць і не ўсьведамляць прадстаўнікі самых розных народаў, якія жывуць у нашай Беларусі.  Па-першае, яны жывуць тут і бачаць усе асьпекты трагедыі беларусаў-літвінаў — народа-гаспадара. А, па-другое, яны ведаюць і адкрыта заяўляюць пра важнасьць захаваньня іх уласных культур, моваў, гістарычнай памяці.       Карацей, у Гародні праходзіць чарговае сьвята сатаны — г.зв. “Фестываль нацыянальных культур”…

Далей »

Памёр Генадзь Бураўкін

Травень 31, 2014 | Няма каментараў

 Бураўкін

 

 

Учора раніцай на 78-м годзе жыцьця ў Менску ў сваёй кватэры памёр паэт і грамадска-палітычны дзеяч Генадзь Бураўкін. Прычынай сьмерці стала злаякасная пухліна. Некаторыя сябры нашай рэдакцыі ведалі спадара Генадзя асабіста і могуць засьведчыць, што сваю паэтычную творчасьць ён цаніў больш за ўсе свае іншыя дасягненьні. Ніжэй падаем інфармацыю пра спадара Генадзя, якую мы ўзялі ў асноўным адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=129285

Далей »

У Менску быў забіты знакаміты беларускі бард Зьміцер Сідаровіч

Травень 18, 2014 | Каментары (4)

Рэдакцыя.

Сідаровіч

 

 

Сёньня зь Менску прыйшла трагічная, трывожная і вельмі непрыемная навіна — славуты беларускі бард, патрыёт быў знойдзены забітым у сваёй менскай кватэры. Пра гэта паведамілі сайты “Нашай Нівы” (http://nn.by/?c=ar&i=128568), “Беларускага партызана” (http://www.belaruspartisan.org/life/267143/), радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/25389387.html).  Падаем ніжэй тэкст, які мы ўзялі з “Нашай Нівы”.

Далей »

Старонка 4 з 34« Першая...23456...102030...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы