nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.3. Беларусь сёньня

САМІТ НАТО Ў ВАРШАВЕ – ПАРАЗА І РЭЖЫМУ, І АФІЦЫЙНАЙ АПАЗІЦЫІ

13 ліпеня, 2016 | 45 каментарыяў

Сяргей Высоцкі – кіраўнік АК БПС-Самаабарона

Высоцкі 1

 

 

Яшчэ ніколі Саміт НАТО не адбываўся так блізка ад Беларусі. У адрозьненьне ад ляманту прамаскоўскай агентуры ў адміністрацыі Лу-кі ў гэтым ня бачу анічога кепскага для Беларусі. Больш за тое, правядзеньне Саміту ў непасрэдным суседстве з нашай дзяржавай магло б стаць падставай да збліжэньня Беларусі з блокам, умацаваць незалежанасьць краіны ды ейны нейтралітэт… Але гэтага ня сталася. Усё адбылося наадварот. Замест прарыву – фактычна дыпламатычная параза!

Далей »

Зянон Пазьняк: “Наперадзе абарона Незалежнасьці”

11 ліпеня, 2016 | 10 каментарыяў

Пазьняк 1

 

 

Сталыя чытачы нашага сайту добра ведаюць пра наша крытычнае стаўленьне да Пазьняка, як да грамадска-палітычнага дзеча, з-за яго правальнай дзейнасьці з другой паловы 1990-х.  Аднак некаторыя яго артыкулы мы лічым неабходным выстаўляць і на нашым сайце (у адрозьненьне ад нашых артыкулаў, якія ніколі не выстаўляюцца на яго сайтах) – абы была карысьць для нашага народу… Ніжэй выстаўляем выступ Зянона Пазьняка на чэрвеньскім 2016 г. Сойме КХП. Ён тэматычна складаецца нібы зь дзьвюх частак (узята адсюль: https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-napieradzie-abarona-niezaliezhnasci).

Рэдакцыя.

 

Далей »

Сёньняшняя Беларусь у цэнтры Еўропы

22 мая, 2016 | 18 каментарыяў

Алесь Астроўскі

Ас.1а

 

 

 

 

 

 

Выстаўляю тэкст кароткай (гадзіннай) лекцыі, прачытанай у лістападзе 2015 г. перад студэнтамі аднаго зь кіеўскіх універсітэтаў.

Далей »

У чым нашая праўда

6 мая, 2016 | 25 каментарыяў

Сяргей Высоцкі, кіраўнік АК БПС-Самаабарона

Высоцкі 1

 

 

Зьвярнуў увагу на публікацыю сп. Пятра Мурзёнка. Так, над Беларусьсю згушчаюцца чорныя хмары. Расейскія танкі равуць на нашых межах, матацыклы расейскіх імперскіх фашыкаў ізноў трамбуюць беларускую зямлю, ражаныя вырадкі з імперкамі маршыруюць па нашых гарадах ды мястэчках. Каланіяльны рэжым здае краіну. Беларусы з эміграцыі перажываюць за Беларусь, шукаюць шляхі паратунку Бацькаўшчыны дзядоў. Тым часам апазіцыя ў Беларусі рыхтуецца да… чарговай гульні ў псеўдавыбары.

Далей »

Канцэпцыя Беларускай Нацыянальнай Ідэі

3 мая, 2016 | 10 каментарыяў

Алег Краўцоў

Краўцоў

 

Падаем ніжэй пераклад Кастуся Травеня з кнігі Алега Краўцова (гл. фота) “Беларусь вышэй за ўсё. Аб нацыянальнай беларускай ідэі”. Мінск. 2011. Выкладзеная канцэпцыя не накіравана супраць каго-небудзь, яе мэта – развіццё беларускай нацыі ў незалежным самадастатковым накірунку (арфаграфія перакладчыка ў асноўным захаваная; канцэпцыя таксама выстаўлена тут: http://belarus.kulichki.net/index.php?option=com_content&task=view&id=1494&Itemid=71).

Далей »

Праект “Стратэгія разьвіцьця беларускай нацыі”

26 красавіка, 2016 | 36 каментарыяў

Мурзёнак 1Два месяцы таму ў нашу рэдакцыю зьвярнуўся беларус- эмігрант сп. Пётра Мурзёнак (гл. фота). Ён навуковец, доктар медыцынскіх навук, які ў 1990-я разам зь сям’ёй эміграваў у Канаду. Сёньня ня толькі працуе там, а і актыўна ўдзельнічае ў дзейнасьці беларускай дыяспары гэтай краіны (http://novychas.by/asoba/pjotra_murzjonak_belarusk_navu) – у т.л. зьяўляецца стваральнікам і выдаўцом часопіса “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ” (https://sakavik.net/). Тады (2 месяцы таму) сп. Пётра прасіў разьмясьціць на нашым сайце праект “Стратэгіі разьвіцьця беларускай нацыі”, які разам зь ім распрацоўвалі Алена Анісім, Аляксандр Кашо, Алег Трусаў, Ірына Шумская. Паколькі прайшло два месяцы, мы вырашылі выставіць на нашым сайце  Дапоўнены праект «СТРАТЭГІІ» (па стане на 25 сакавіка 2016 года), які мы ўзялі адсюль: https://sakavik.net/2016/04/02/%D0%B4%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B5%D0%BD%D1%8B-%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B5%D0%BA%D1%82-%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%8D%D0%B3%D1%96%D1%96-%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B2%D1%96%D1%86%D1%86/ (аўтарская арфаграфія ў цэлым захаваная).

Далей »

САЦЫЯЛЬНЫ МАЛЮНАК СЬВЕТУ (удасканаленая версія)

22 красавіка, 2016 | 9 каментарыяў

Сяргей Шынкевіч

Шынкевіч 1Спадар Сяргей (гл. фота) — наш сталы чытач і сябра некаторых з нас. Самастойна аналізуе грамадскую рэчаіснасьць, выяўляючы найбольш істотныя, на яго погляд, заканамернасьці, спрабуе скласьці цэласныя, сістэмныя ўяўленьні. Вынікі яго працы ўжо выстаўляліся на нашым сайце (гл. https://nashaziamlia.org/2013/11/22/6099/#more-6099). Сёньня мы прэзентуем чытачам сайта ўдасканаленую версію яго “сацыяльнага малюнка сьвету”. Некаторыя асаблівасьці арфаграфіі аўтара захаваныя.

Рэдакцыя.

 

Далей »

Расейцы злапалі “Джона Сільвера”

18 красавіка, 2016 | 7 каментарыяў

Рэдакцыя.

Пальчыс 1

 

Як паведаміла “Наша Ніва” (гл. http://nn.by/?c=ar&i=168711, аўтар – Арцём Гарбацэвіч), на адным з расейскіх чарнасоценскіх сайтаў зьявіўся матэрыял, прысьвечаны беларусу, заснавальніку сайта 1863х.com, які хаваўся пад нікам John Silver. Паводле аўтара, на справе гэта 25-гадовы ўраджэнец Ліды Эдуард Пальчыс (гл. фота). Яго затрымалі 23 студзеня пры перасячэньні ўкраінска-расейскай мяжы. Маўляў, цяпер Эдуард знаходзіцца ў СІЗА-1 па Бранскай вобласьці. Чарнасоценцы выклалі фота беларуса, зробленае, відаць, расейскімі сілавікамі. Далей карэспандэнт НН паведамляе наступнае.

Далей »

Польшча здулася як прабітая гума

17 красавіка, 2016 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

Польшча здулася

 

Паколькі мы працягваем сачыць за тым, як заходнія краіны “дапамагаюць” беларускаму народу змагацца за ўсталяваньне зьмястоўнай дэмакратыі ў Беларусі, мы не маглі прапусьціць сенсацыйны матэрыял, які нядаўна быў выстаўлены на сайце “Польскага радыё” (гл. тут: http://radyjo.net/4/91/Artykul/247984). У беларускіх апазіцыйных СМІ гэты факт пастараліся зрабіць малаістотным (пра афіцыйныя СМІ і ўвогуле ня кажам). Мы ў такіх сітуацыях па меры сіл імкнемся рабіць наадварот – трэба ж ведаць, хто і што напраўду рабіў у цяжкі для нашага народу час… Таму ніжэй выстаўляем узгаданы матэрыял (мы яго нязначна адрэдагавалі), а затым паспрабуем пракаментаваць.

Далей »

Пісьменьнік і публіцыст Васіль Якавенка выдаў кніжку пра пошукі духоўнасьці й гармоніі ў грамадстве

15 красавіка, 2016 | 3 каментарыя

Якавенка

 

Ужо ў назве данага матэрыяла знаходзіцца галоўнае з таго, пра што мы хочам паінфармаваць нашых чытачоў. А менавіта, што ў самым канцы мінулага году выйшла брашура спадара В.Якавенкі, у якой разглядаюцца некаторыя пытаньні лёсу еўрапейскіх нацый, у т.л. нашай – беларускай. Далейшы тэкст, у якім паведамляецца пра зьмест гэтай кніжкі, узяты ў асноўным адсюль (http://naviny.by/rubrics/society/2015/12/13/ic_news_116_468172/).

Рэдакцыя.

Далей »

РЭЛІГІЙНЫ АСЬПЕКТ ІДЭАЛОГІІ ЗАХОДНЕРУСІЗМУ І “ТРИЕДИНОЙ РУСИ”

10 красавіка, 2016 | 8 каментарыяў

Акаловіч 1

 

 

 

 

 

Леанід АКАЛОВІЧ, пратаярэй Літоўскай (беларускай) праваслаўнай царквы

 

Далей »

Там, дзе я быў. Успаміны

7 красавіка, 2016 | 7 каментарыяў

Віталь Куплевіч

Куплевіч 

 

Уводзіны

Надзвычай цяжка пісаць аб перажытым. Памяць адкладае самае істотнае. Другаснае сьціраецца…

Лячэбна-працоўныя прафілякторыі (ЛПП) немагчыма назваць ні лячэбнымі, ні прафілякторамі. Што ж гэта за такія таямнічыя ўстановы? Паводле маіх зьвестак, у 2013 годзе ў нашай Бацькаўшчыне іх было сем. Два для жанчын, а пяць для мужчын.

Далей »

Памёр народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч

1 красавіка, 2016 | Няма каментараў

Гілевіч 129 сакавіка ўвечары пасьля цяжкай хваробы памёр Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Апошнія гады Ніл Сымонавіч займаўся выданьнем 23-томнага збору ўласных твораў. Грошы на выпуск ён выдаткоўваў са сваёй пенсіі. Па-за гэтымі тамамі засталося матэрыялу яшчэ на 7 кніг (многія творы паэта былі датаваныя 2012-14 гадамі). Нілу Гілевічу споўнілася 84 гады. Пахаваны ён будзе на Кальварыйскіх могілках, каля жонкі. З нагоды смутнай падзеі выстаўляем матэрыял, прысьвечаны спадару Нілу, які ўзяты з сайта Беларускага Радыё “Рацыя” (адсюль: http://www.racyja.com/hramadstva/pamyor-nil-gilevich/ – і адсюль: http://www.racyja.com/hramadstva/shto-z-tago-shto-belarus-budze-nezale/).

Рэдакцыя.

Далей »

Нядаўна сьвет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы (частка 3)

27 сакавіка, 2016 | 3 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Дзень мовы 12а

8. “Захад”.

Яго сапраўднае стаўленьне да грамадскіх праблем, як і сапраўдныя мэты лягчэй выявіць, аналіізуючы яго ўласную дзейнасьць, чым дзейнасьць/бязьдзейнасьць  вытворнай ад яго “беларускай”, “аб’яднанай”, “дэмакратычнай”…

Далей »

Нядаўна сьвет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы (частка 2)

28 лютага, 2016 | 67 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Дзень мовы 75. Старое-новае ў наш час…

У 2014 годзе на піке агрэсіі супраць Украіны ўвесь сьвет пачуў новую для сябе ідэалагему расейскага імперыялізму “рускі мір” (хаця на самай справе гэтая ідэалагема захоўвалася ў заплесьнявелым склепе імперскіх ідэалагем зь ХІХ ст.). Яе раптам узяліся прапагандаваць многія. Але найбольшае значэньне мела тое, што сярод прапагандыстаў былі такія асобы як прэзідэнт РФ Пуцін, патрыярх РПЦ МП Кірыл (гл. фота), міністар замежных спраў Расеі Лаўроў (http://www.svoboda.org/content/article/26855650.html#page=1 ; https://www.youtube.com/watch?v=pZz1wN7BHOg ; http://rg.ru/2015/11/02/lavrov.html ; http://politrussia.com/society/russkiy-mir-918/).

Далей »

Нядаўна сьвет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы (частка 1)

26 лютага, 2016 | 12 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Дзень мовы 1Зь Вікіпедыі даведваемся, што гэты Дзень (англ. International Mother Language Day) быў заснаваны ў лістападзе 1999 году на 30-й Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасьці людскай цывілізацыі. Адзначаецца кожны год 21 лютага, пачынаючы з 2000 году. Прычынай увядзеньня гэтага Дню стала тое, што з 6.000 моваў сьвету, кожная зь якіх зьяўляецца ўнікальнай агульналюдскай каштоўнасьцю, прыкладна палова знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэньне аб абвяшчэньні Міжнароднага дню роднай мовы (Рэзалюцыя № Α/RES/56/262) і заклікала дзяржавы-члены ААН ды Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаваньню ўсіх моў народаў сьвету.

Далей »

Пасьлянавагодняе абвастрэньне расейскага імперскага шаленства

6 лютага, 2016 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя.

Шаленства Расеі 1Як ужо неаднаразова адзначалася, мы – сайт ідэалагічны. А гэта азначае, што, у адрозьненьне ад абсалютнай большасьці вялікіх інфармацыйных СМІ, мы павінны ў спакойнай абстаноўцы аналізаваць ды прагназаваць падзеі беларускай і ваколбеларускай грамадска-палітычнай рэчаіснасьці, рабіць прапановы па шляхах выйсьця са складаных сітуацый. І ўсё гэта – зыходзячы з аб’ектыўных інтарэсаў нашага народу. Такую ролю мы вызначылі для сябе самі, бо ёй прынцыпова не жадае адпавядаць ніводны “беларускі” СМІ (абсалютная большасьць афіцыйных і апазіцыйных СМІ ў Беларусі працуюць сёньня на таго ці іншага “дзядзю” ў рэжыме СМДІ – сродкаў масавай дэзінфармацыі). Але бываюць моманты, калі гістарычныя падзеі настолькі падпіраюць, што прымушаюць пераключыцца на іх акцэнтаваньне і тлумачэньне. Так і сёньня мы часова перапыняем працу над папярэдняй тэмай, каб зафіксаваць тое, што адзначана ў загалоўку.

Далей »

Заява Тактычнай групы “Беларусь” і падзеі вакол яе

6 снежня, 2015 | 4 каментарыя

ТГ Беларусь 1Чытачы нашага сайта напэўна ведаюць пра Тактычную групу “Беларусь”, якая разам з украінцамі ды прадстаўнікамі іншых народаў ваюе сёньня ва Ўкраіне супраць расейскай імперскай агрэсіі. Нядаўна ўдзельнікі гэтай групы абнародавалі вельмі важную ды пісьменную заяву, датычную пэўных падзей. Некаторыя апазіцыйныя інфармацыйныя рэсуры ўзгадалі пра яе, але поўны тэкст не падалі. Мы вырашылі выставіць заяву цалкам і на нашым сайце (узята адсюль: https://www.facebook.com/takt.gr.Bielarus/photos/a.1552288455053887.1073741827.1552288388387227/1665091933773538/?type=3&theater), а таксама абмеркаваць некаторыя пытаньні, зьвязаныя зь ёй.

Рэдакцыя.

Далей »

Чаму маем жалосныя вынікі 20-гадовай барацьбы з Лукашэнкам

26 кастрычніка, 2015 | 19 каментарыяў

Барадач

Мы працягваем зьбіраць меркаваньні тых, хто прапануе адказ на пытаньне, чаму ў Беларусі больш за 20 гадоў нязьменна пануе прарасейская этнацыдная дыктатура. Сёньня выстаўляем трохі “непрычэсаны” артыкул Уладзіміра Барадача (гл. фота), які мы ўзялі адсюль: http://belprauda.org/nikto-krome-nas-samih-kaddafi-bolee-soroka-let-vystraival-mirnye-peremeny/. Многія зьвесткі, асабліва датычныя вядомых дзеячаў “беларускай аб’яднанай”, асабліва з Хартыі, нам падаліся надзвычай цікавымі. А раптам усё гэта праўда?…  Прынамсі тое, што “беларуская аб’яднаная”, будучы пад кіраўніцтвам Хартыі, усе 20 гадоў падыгрывала рэжыму, мы самі даўно вывелі на грунце ўласнага досьведу, тэарэтычнага аналізу і бачнага ўсім фактычнага стану спраў…

Рэдакцыя.

Далей »

І гэта вышэйшы ўзровень палітычнага аналізу?…

24 кастрычніка, 2015 | 9 каментарыяў

ЦыганкоўПасьля чарговых прэзідэнцкіх “выбараў”, у чарговы раз цалкам праваленых “беларускай” “аб’яднанай” “дэмакратычнай” апазіцыяй, прайшло два тыдні. Час дастатковы для таго, каб прааналізаваць тое, што адбылося. Але ўжо і з гэтым – аналізам – у нас робіцца нешта ня тое… Няма нічога больш-менш глыбокага, зьмястоўнага, што ня сорамна было б паказаць людзям. Таму мы ўзялі, на наш погляд, лепшае з таго, што зьявілася ў апазіцыйных СМІ, і выстаўляем ніжэй, каб хоць нешта можна было прад’явіць. Гаворка пра артыкул Віталя Цыганкова (гл. фота) “Чатыры пункты, якія Караткевіч ня выканала”. Падаем гэты артыкул (узяты адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=158507), таксама адказ на яго сп. Дзьмітрыева (гл. фота; у нас цяпер Дзьмітрыеў – галоўны апазіцыянер!), а далей наша кароткае тлумачэньне сітуацыі.

Рэдакцыя.  

Далей »

Напрыклад, далі слова летувіскаму палітолагу…

20 кастрычніка, 2015 | 18 каментарыяў

ЮрконісПадаем ніжэй яшчэ адзін доказ таго, што мы бачым асобныя пазітыўныя моманты, якія можна зрэдку сустрэць у апазіцыйных СМІ. Выстаўляем і на нашым сайце крытычнае інтэрвю вядомага летувіскага палітолага Віціса Юрконіса (гл. фота), данае ім пасьля апошняй прэзідэнцкай кампаніі, якая ў чарговы раз была цалкам правалена “беларускай”, “аб’яднанай”, “дэмакратычнай”. Тое, што мы гэты вынік прадказвалі за месяцы да апошніх выбараў (а ў некаторых нашых ранейшых аналітычных матэрыялах – і за гады да іх), мы ўжо стаміліся нагадваць… Інтэрвю ўзятае адсюль:  http://nn.by/?c=ar&i=157984. Адзінае, мы далі яму іншую назву.

Рэдакцыя.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы