nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.3. Беларусь сёньня

Справаздача за 8-ы год працы рэдакцыі

1 красавіка, 2014 | 2 каментарыя

Табліца

 

Сёньня спаўняецца 8 гадоў з таго часу, як сайт “Нашазямля.орг” зьявіўся ў прасторы глабальнага інфармацыйнага сеціва. За чарговы год мы дадаткова выставілі на ўсеагульны агляд 113 матэрыялаў. Іншыя асноўныя вынікі працы рэдакцыі ў параўнаньні з папярэднімі гадамі вы можаце ўбачыць у табліцы. Самі мы ацанілі, што папулярнасьць нашага сайта за мінулы год вырасла яшчэ прыкладна на 10%.  Нашым наведвальнікам таксама можа быць цікава ведаць, што на сайт за апошні месяц заходзілі зь Беларусі 2447 разоў (улічваецца адзін кампутар адзін раз за суткі), з Расеі – 211 разоў, з Украіны – 172 разы, з Польшчы – 32, Нямеччыны – 205, Канады – 83, ЗША – 149 разоў. Зь іншых краін, звычайна, 10 і менш разоў.

Далей »

25 сакавіка, 2014 | Каментары (1)

25 Сакавіка

 Беларусы-літвіны,

з 25-м Сакавіка вас

– Днём Адраджэньня

нашай Незалежнасьці

і Дзяржаўнасьці!

Нарэшце Лу-ка вызначыўся ў расейска-украінскім канфлікце: пры ўсіх абставінах ён будзе на баку… расейскай імперыі!

24 сакавіка, 2014 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Лука 1

Сказаў ён гэта ўчора групе журналістаў, якія прадстаўляюць розныя выданьні. Калі паўтарыць яго словы больш дакладна, то сказаў ён не зусім так. На справе Лу-ка, які вось ужо 20 гадоў як узурпуе пасаду прэзідэнта Беларусі й ужо даўно атаесамляе сябе зь ёй, сказаў нешта накшталт таго, што “мы (Беларусь) заўсёды будзем на баку Расеі”. Прынамсі, так яго зразумелі расейскія журналісты!…  Каб быць больш дакладнымі, мы вырашылі на пачатак даць магчымасьць выказацца прадстаўнікам розных СМІ, якія апісалі падзею.

Далей »

Украінская Рэвалюцыя – выклік для Еўропы : паралелі зь Беларусьсю

2 сакавіка, 2014 | 3 каментарыя

Высоцкі

 

 

Ніжэй падаем тэкст выступу кіраўніка АК Беларускай Партыі Свабоды Сяргея Высоцкага на міжнародным “Круглым стале”, які адбыўся 27 лютага г.г. у Вільнюсе, у Сейме Летувы. У канферэнцыі бралі ўдзел шэраг амбасадараў, міністры і дэпутаты  Латвіі, Летувы, Украіны. Лічым, што даны выступ вядомага беларускага палітыка дае шмат тлумачэньняў што да сітуацыі ва Ўкраіне, Беларусі й вакол гэтых краін.

Рэдакцыя.

Далей »

Кантужаныя Майданам (частка 1: іх думкі й словы)

17 лютага, 2014 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

НовікаўПасьля нядаўняга нашага матэрыяла з блізкай назвай (гл. https://nashaziamlia.org/2014/02/13/6409/) мы вырашылі паказаць яшчэ адну групу “ўзбуджаных”. Цяпер гэта будуць прадстаўнікі й прыслужнікі расейскай імперыякратыі. У прынцыпе, погляды людзей падобнага тыпу на незалежнасьць, дэмакратыю, самастойнае дзяржаўнае існаваньне суседніх з расейскай імперыяй народаў даўно вядомыя і мала каму цікавыя. Але апошнім часам у іх выказваньнях сталі праступаць акцэнты, якіх нядаўна яшчэ не было (ці яны былі схаванымі) і на якія мы палічылі вартым зьвярнуць увагу нашых чытачоў. Натуральна, усё гэта справакавана актуальнымі падзеямі ва Ўкраіне.

Далей »

Беларуская трагедыя 19 сьнежня 2010 года і палітычны фарс 2013 года

23 снежня, 2013 | 2 каментарыя

Сяргей Высоцкі

 Высоцкі 3

 

 

 

У Кіеве на Майдане на 4-м тыдні Еўрарэвалюцыі зьявіліся чарговыя апазіцыянеры зь Беларусі. Так яны вырашылі адзначаць гадавіну разгону беларускай апазіцыі тры гады таму, калі садызм рэжыму спалучыўся зь бяздарнасьцю афіцыйнай апазіцыі.

Далей »

Час адкінуць штучныя стэрэатыпы, самастойна зьбіраць факты і самастойна думаць…

7 снежня, 2013 | 8 каментарыяў

Рэдакцыя.

Стамахін 1Спадар Літварус, якога мы ўсе ў рэдакцыі дужа любім, даслаў на наш папярэдні матэрыял свой каментар. У ім ён закідае нам, што мы не выстаўляем яго артыкулы, хваліць Сталіна за тое, што той пайшоў на прыняцьце дапамогі ад “Захаду” і называе нашу ідэалагічную пазіцыю ““чыстай””, што на яго меркаваньне зьяўляецца “або здрадніцтвам, або глупствам”. Мы б ніколі ня ўцягваліся ў асабістыя разборкі з нашым чытачом, калі б яны не маглі стаць добрай зачэпкай для высьвятленьня некаторых прынцыповых пытаньняў. Таму, ніжэй пададзены матэрыял просім разглядаць менавіта з гэтых пазіцый.

Далей »

Сацыяльны малюнак Сьвету

22 лістапада, 2013 | 3 каментарыя

Сяргей Шынкевіч (рэдактар: Уладзімір Крукоўскі)

Шынкевіч 1а 

Аўтар тэкста, выстаўленага ніжэй – наш сталы чытач і сябра некаторых чальцоў рэдакцыі. Мы вітаем яго імкненьне самастойна аналізаваць грамадскую рэчаіснасьць, абапіраючыся на надзейныя факты, а таксама лічым найбольш каштоўнымі спробы разабрацца з універсальным соцыяпаразітным злом карупцыі, запрапанаваць матэматычныя мадэлі грамадскіх зьяў, ацаніць значэньне тэхналагічнага прагрэсу для будучыні людскай цывілізацыі.

Рэдакцыя.

Далей »

Вам бы, маскалікі, “бацьку” ў прэзідэнты, ды гадкоў на 25!

12 лістапада, 2013 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Лука 1

 

Тыя зь беларусаў-літвінаў, хто пазнаёміўся з нашым папярэднім матэрыялам, могуць падумаць: “рускія нацыяналісты – у цэлым нармальныя хлопцы; практычна ўсе 14 іх патрабаваньняў да расейскай улады, агалошаных на Рускім маршы, я падзяляю; напэўна зь імі можна мець справу”. Але мы такім раім не сьпяшацца з высновамі. Калі рускія “нацыяналісты” скуголяць пра свае праблемы, мы – беларусы-літвіны – добрыя душы – імкнемся іх зразумець і, як мінімум, спачуваем. Але паплечнікаў шукаюць ня так. Сябры, паплечнікі – гэта тыя, хто спачувае табе і жадае дапамагчы, калі табе дрэнна, а тым больш, калі ў цябе бяда

Далей »

Мадэль грамадства, якое памірае і… адраджаецца

21 кастрычніка, 2013 | 7 каментарыяў

Зьміцер Сакалоў-Мітрыч, Тацьцяна Пуцяціна (паводле http://copypast.ru/2009/08/31/forfriend-1-lomekhuza_ili_model_umirajushhego_obshhestva.html)

Мерашнік 1На нашым сайце ўжо даўно запрапанаванае паняцьце “сацыяльны паразітызм”. У гэтым асьпекце мы былі калі ня першымі, дык незалежнымі й аднымі зь першых. Сёньня гэтае паняцьце ўжо шырока распаўсюджана ў сеціве. Але праблема ў тым, што рэальныя сацыяльныя паразіты, якіх яно абазначае, добра хаваюцца. Таму людзі часта ўспрымаюць іх наяўнасьць і дзейнасьць не як важнейшую праблему – агульнацывілізацыйную, грамадскую ці асабістую – а як нешта абстрактнае і таму малаістотнае. У гэтай сітуацыі патрэбныя вобразы, з дапамогай якіх чалавеку лягчэй было б усьвядоміць важнейшае значэньне гэтай найнегатыўнай зьявы.

Далей »

На вайне як на вайне

16 кастрычніка, 2013 | 8 каментарыяў

Кіраўнік АК БПС Сяржук Высоцкі 

БПСНа  днях на youtube быў размешчаны чарговы паклёпніцкі ролік супраць  нашай арганізацыі (гл. http://www.youtube.com/watch?v=_EEKFgFv0hc@feature=share). Фільм называецца  “Беларуская Партыя Свабоды под контролем КГБ 1994-2014” і часткова суправаджаецца агідлівымі расейскімі мацюкамі. Але ён не ўтрымлівае ніякіх дакументаў ці доказаў, якія хоць неяк апраўдвалі б яго назву. А тыя факты, пра якія нагадвае – наш удзел у разгоне РНЕ і абароне Курапатаў – ну, ніяк немагчыма патлумачыць нашым уяўным супрацоўніствам з названай структурай.

Далей »

Чаму ў “беларускія партызаны” не бяруць беларусаў

2 ліпеня, 2013 | 10 каментарыяў

Рэдакцыя.

БП 1Папярэдні матэрыял – яшчэ адзін выдатны дакумент, які зафіксаваў сітуацыю з г.зв. “беларускай” “дэмакратычнай” “апазіцыяй” і ейнымі СМІ.  Усе на ўласныя вочы могуць пабачыць, як шчырых, разумных, дасьведчаных, актыўных беларусаў – спадароў Мурашку і Арцёменку – выкінулі з форуму г.зв. “Беларускага партызана” (далей БП), шляхам зьвядзеньня іх рэйтынгу з 16 балаў да нуля (такая на гэты раз была выкарыстана методыка; дарэчы, на радыё “Свабода” для тых жа задач методыка была выкарыстана больш прымітыўная – рэдакцыя “самага свабоднага радыё”, нічога не тлумачачы, проста перастала выстаўляць іх каментары). Уся гэтая скандальная гісторыя – яскравы сімптом, на грунце якога можна зразумець прычыны і механізмы шматгадовай апазіцыйнай бездапаможнасьці й дэградацыі. Таму мы вырашылі яшчэ глыбей прааналізаваць тое, што адбылося.

Далей »

Мурашкін кій у “партызанскі” мурашнік

25 чэрвеня, 2013 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Каменты

 

Шаноўны спадар Яўген Мурашка па ўласнай ініцыятыве разьмясьціў папярэдні артыкул на форуме “Беларускага партызана” (гл. тут: http://club.belaruspartisan.org/forum/clubpartisan/139949/). Акцыя аказалася дастаткова плённай – паколькі выклікала эфект раней сфармуляванага намі прынцыпу “крумкача ў лесе”. Цяпер мы маем аб’ектыўную выбарку ваколсеціўнай сітуацыі ў Беларусі (асабліва, у г.зв. “беларускіх апазіцыйных” СМІ). Веды пра яе маюць вялікае значэньне ўжо сёньня, у 2013 годзе, будуць мець яшчэ большае ў будчыні. Улічваючы гэтыя ды некаторыя іншыя абставіны, мы вырашылі зафіксаваць даную дыскусію і на нашым сайце. Успрымайце яе як своеасаблівы  дакумент часу. Стыль і мова ўдзельнікаў дыскусіі ў цэлым захаваныя. Таму будзьце гатовыя…

Далей »

11-ая гадавіна завяршэньня Курапацкага Чыну

3 чэрвеня, 2013 | 8 каментарыяў

Сяргей Высоцкі – кіраўнік АК БПС

Курапаты 1 

 

 

3-га чэрвеня штогод абаронцы Курапатаў адзначаюць чарговую гадавіну перамогі ў Курапацкім Чыне. Цяжка ў некалькі радкоў распавесьці недасьведчаным у гэтай тэме людзям, што гэта было такое…

Далей »

Усё на “чэ”: Чарнобыль,Чэлябінск, Чарнамырдзін, час Чэ. Што за чартаўшчына?

20 мая, 2013 | 14 каментарыяў

Рэдакцыя.

Чэ 1Высьветліўшы некаторыя асьпекты веснавых “сьвятаў” – “Пасхі” ды “Дня Перамогі”, давайце ад нашых разборак зь мінуўшчынай зьвернемся да сёньняшняга дню і будучыні. Так, у шэрагу папярэдніх аналітычных матэрыялаў мы высьветлілі, што “выбух метэарыта над Чэлябінскам” быў на справе пралётам і падрывам высока ў паветры ракеты, хутчэй за ўсё амерыканскай (верагоднасьць менавіта гэтага варыянта падзеі мы сёньня ацэньваем на ўзроўні 90-95%). Гэта вынікае з раней зробленага намі аналізу ўсёй даступнай нам сістэмы фактаў вакол чэлябінскай падзеі; з пазьнейшых выказваньняў некаторых навукоўцаў узроўню акадэмікаў, якія ўсё жыцьцё прафесійна займаюцца метэарытамі; з пробнага артыкула ў расейскай “Незалежнай газеце”, які зандзіраваў рэакцыю расейскага грамадства на паказ кавалачка праўды; са шчырых выказваньняў навукоўца-ядзерніка Максімава.  

Далей »

Некаторыя вынікі веснавых сьвятаў (частка 3: істотныя пытаньні; Д пр-п 133а)

14 мая, 2013 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

9-май 1

 

Сёньня, у дзень памяці продкаў рода – на Родаўніцу (які часьцей завуць Радуніцай) – мы завяршаем ідэалагічны аналіз “сьвята 9-мая”. Зьвернем увагу на чарговыя факты, якія маюць істотнае значэньне для разуменьня сітуацыі вакол формы адзначэньня гэтага “сьвята” цяперцамі й рас.імперыякратамі. Гаворка ў гэты раз пойдзе ў асноўным пра лёс значнай часткі “пераможцаў у Вялікай Айчыннай”, якія вярнуліся адтуль інвалідамі.  Матэрыял, выстаўлены ніжэй, заснаваны на артыкуле Сяргея Мельнікафа “Колы пекла на востраве Валаам”, у якім ён падаé цытаты-успаміны шэрагу сьведак адпаведных падзей, і дакументальна-мастацкім фільме Генадзя Зямелі “Бунт палачоў”.

Далей »

Некаторыя вынікі веснавых сьвятаў (частка 2: падзеньне Карабанава)

12 мая, 2013 | 4 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

Карабанаў 1 

Пагаворым цяпер пра “сьвята Перамогі”, альбо 9-май. Летась мы сфармулявалі прынцыпы свайго стаўленьня да шэрагу асьпектаў адзначэньня цяперцамі (і расейскай імперыякратыяй) гэтага сьвята (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2012/05/28/5162/). Карыстаючыся сфармуляванымі крытэрамі, цяпер можна аналізаваць ацэнкі іншых (да таго ж, гэта ідэалагічна карысна). Давайце зробім такі аналіз з нагоды толькі што адсьвяткаванага 9-мая ў Беларусі й на Расеі, што справакавала выказацца многіх…

Далей »

Расейскі “ядзерны парасон” і што за ім стаіць

1 мая, 2013 | Няма каментараў

Яўген Мурашка

Р.вайскоўцы 1 

 

Колькі дзён таму на сустрэчы ў Менску міністар абароны Расеі Шайгу паведаміў Лукашэнку пра намер расейскай імперыякратыі разьмясьціць у Беларусі расейскую вайсковую авіябазу. Сёлета плануецца разьмясьціць першае дзяжурнае вязьмо баявых зьнішчальнікаў (гл. http://www.svaboda.org/content/article/24966427.html).

 

Далей »

“Нашай зямлі” 7 гадоў (П пр-п 19)

14 красавіка, 2013 | 10 каментарыяў

Рэдакцыя.

Падаем кароткую справаздачу за чарговы год працы рэдакцыі. Асноўныя вынікі ў колькасным выглядзе прысутнічаюць у табліцы. На жаль, мінулы год быў не такі ўдалы, як ранейшыя – сябры рэдакцыі як ніколі былі занятыя прафесійнымі й сямейнымі абавязкамі. Таму нашы дасягненьні мінімальныя – папулярнасьць сайта вырасла за год толькі ў 1,1-1,2 разы. Зь іншага боку, мы па-ранейшаму існуем толькі за кошт уласных беларускіх рэсурсаў, і чым далей, тым больш лічым гэта прынцыповым. Вынікам зьяўляецца наша поўная свабода ў пошуку і абвяшчэньні Праўды. А гэта самае галоўнае! Дайшло да таго, што з усіх СМІ, якія існуюць на беларускай і нават постсавецкай інфармацыйнай прасторы, мы, бывала, заставаліся адзінымі, хто казаў Праўду…

Далей »

Беларусы-літвіны, з Днём Адраджэньня Дзяржаўнасьці!

24 сакавіка, 2013 | 21 каментарый

З нагоды набліжэньня 25 Сакавіка – Дня першага Адраджэньня Дзяржаўнасьці нашага народу – віншуем усіх беларусаў-літвінаў з гэтым вялікім Сьвятам! Жадаем кожнаму паасобку зьдзяйсьненьня асабістых планаў, а ўсім нам разам – дачакацца часу, калі наш народ, адзіны законны гаспадар Вялікалітвы-Беларусі, стане такім ня толькі ў прынцыпе па законах справядлівасьці, а і ў сапраўднасьці. З нагоды нашага сьвята выстаўляем ніжэй невялікую падборку фотафактаў,  сімвалізуючых знакамітую беларускую ўпартасьць у змаганьні за нашы агульнанацыянальныя каштоўнасьці – свабоду, дзяржаву, дэмакратыю, прагрэс. Перамога, несумненна, будзе за намі!

Далей »

ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ ЭЎРОПЫ (частка 6)

21 сакавіка, 2013 | Каментары (1)

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы