Сярод значных фігур беларускай апазіцыі сябрам рэдакцыі вядомы, у тым ліку асабіста, два чалавекі, стаўленьне да якіх у нас, мякка кажучы, неадназначнае. З аднаго боку гэта людзі, якія з’яўляюцца несумніўнымі беларускімі патрыётамі й інтэлектуаламі, а з другога боку ў іх такія характары, што… “зварыць зь імі агульную кашу” практычна немагчыма. Гэтыя людзі - Зянон Пазьняк і Вячаслаў Сіўчык. Нягледзячы на дадзеную супярэчнасьць, рэдакцыя сайта будзе распаўсюджваць матэрыялы, створаныя і гэтымі асобамі, у такой ступені, у якой яны будуць спрыяць зьдзяйсьненьню АБ’ЕКТЫЎНЫХ ІНТАРЭСАЎ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ. Асабліва гэта будзе адбывацца тады, калі іх пазіцыя супадае з прынцыповымі поглядамі сябраў рэдакцыі амаль што абсалютна.
Рэдакцыя.
Далей »
19 кастрычніка 2005 г. на радыё “Свабада” прагучала інтэрвю, якое карэспандэнтка Валянціна Аксак узяла ў дасьледчыка гісторыі беларускага рэлігійнага руху Юрыя Гарбінскага. Сп-р Юрый стаў складальнікам тому духоўнай і творчай спадчыны актыўнага дзеяча беларускае эміграцыі сьвятара Мікалая Лапіцкага. Падрыхтаваная Гарбінскім кніга “Мікалай Лапіцкі. У служэньні Богу і Беларусі” нядаўна выйшла ў сэрыі “Гісторыя беларускага рэлігійнага жыцьця”, запачаткаванай Беларускім Інстытутам Навукі і Мастацтва ў Нью-Ёрку супольна з Інстытутам славістыкі Польскай Акадэміі навук.
Рэдакцыя.
Далей »
Рэдакцыя.
Мы, ведаючы пра дзейнасьць БАПЦ ва ўмовах сёньняшняй РБ – сапраўды ахвярную, вырашылі не абмяжоўвацца той інфармацыяй, якую далі гэтыя сьціплыя людзі пра сябе (гл. папярэднія артыкулы сайта), і дапаўняем яе вядомымі нам фактамі.
Далей »
(з выданьня “Голас Царквы беларускай”, 2006 г., №24)
На падставе агульнага духоўнага пісьма мітрапаліта Антона і япіскапа Макара Хараненкі ў 1991 годзе архіяпіскап Саратаўскі і Вольскі Пімен пры саслужэнні яшчэ аднаго япіскапа здзейсніў хіратонію айца Пятра Гушчы ў япіскапы. Хіратонія адбылася ў Свята-Траецкім кафедральным саборы горада Саратава. Такім чынам уладыка Пётр заняў мейсца супачылага ўладыкі Макара і права звацца япіскапам Полацкім і Наваградскім, месцаахоўнікам мітрапалітавага пасаду.
Далей »
(з выданьня “Голас Царквы беларускай”, 2006 г., №24)
Пасля прыходу ў Беларусь нямецкіх войскаў у 1941 годзе па распараджэнні германскіх уладаў было адноўлена царкоўнае жыццё беларускага народу. 30 жніўня 1942 года ў Менску распачаліся паседжанні Аўтакефальнага Усебеларускага Праваслаўнага Сабору. Сабор адкрыў і далей быў абраны ягоным старшынём арх.Філафей.
Далей »
(з выданьня “Голас Царквы беларускай”, 2006 г., №24)
Пасля бальшавіцкага перавароту 1917 году япіскапы Беларусі баранілі Царкву ад бальшавіцкай бязбожнай улады і наступу аднаўленцаў і жывацаркоўнікаў. Менскім япіскапам у тую пару быў Мэлхісэдэк (Паеўскі).
Далей »
(з выданьня “Голас Царквы беларускай”, 2006 г., №24)
Праваслаўная вера [так у выданьні – Рэд.] на беларускіх землях з’явілася ў 10-м стагоддзі. Прынесена яна сюды з Канстанцінопалю праз Кіеў і расцвіла тут ва ўсім яе харастве.
Далей »
Гэтым артыкулам Уладзіміра Мароза – на час правядзеньня канферэнцыі сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза беларускіх кінематаграфістаў, адказнага сакратара часопіса „Бярозка” (Мінск) – мы завяршаем прэзентацыю матэрыялаў раздзела «Багацце рэлігійнай разнастайнасці» матэрыялаў канферэнцыі «БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ» (Гародня, 18-19 красавіка 1999 г.).
Рэдакцыя.
Далей »
Артыкулам Алега Пятровіча мы працягваем прэзентацыю матэрыялаў раздзела «Багацце рэлігійнай разнастайнасці» канферэнцыі «БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ» (Гародня, 18-19 красавіка 1999 г.).
Рэдакцыя.
Далей »
да магчымых удзельнікаў псеўдаінтэрнацыянальнага сьвята – г.зв. “Фестываля нацыянальных культур”, які павінен прайсьці праз 2 тыдні ў Гародні
УСІМ, ХТО КАРЫСТАЕЦЦА ГАСЦІННАСЦЮ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА
Далей »
(паводле артыкула В.С.Цітова, узятага з “ЭТНАГРАФІЯ БЕЛАРУСІ”, ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ. – Мн., «Бел.савец.энцыклапедыя» імя П.Броўкі. – 1989 г.)
Этнічная тэрыторыя – тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа (этнасу), з якой цесна звязаны яго этнагенэз і этнічная гісторыя. Вызначаецца ўстойлівасцю на працягу многіх стагоддзяў. Уласцівае кожнай этнічнай тэрыторыі геаграфічнае асяроддзе – гэта не толькі сфера пражывання, але і жыццёвая аснова, што абумоўлівае спецыфіку гаспадарчых заняткаў і вытворчай культуры, арганічна ўваходзіць у паўсядзённы побыт, жывіць канкрэтнымі вобразамі духоўныя скарбы народа, яго мову і фальклор. У працэсе жыццядзейнасці чалавек мяняе аблічча акаляючага прыроднага асяроддзя, надаючы яму характар культурнага ландшафту, а родны край (бацькаўшчына) становіцца для яго, як і для народа ў цэлым, гістарычнай спадчынай.
Далей »
Святлана Марозава
Гісторыя – гэта кніга, напісаная пераможцамі. Тыя пераможцы, якія знішчалі наш народ, цывілізавана ці па-варварску, духоўна або фізічна, нярэдка прыпісвалі сабе ролю яго вызвольніка, выратавальніка, абаронцы, дабрадзея (цар Аляксей Міхайлавіч, Кацярына ІІ, Сталін, Гітлер – спіс можна працягваць).
Далей »
Гэтым тэкстам Анатоля Астапенкі мы працягваем прэзентацыю раздзела «Багацце рэлігійнай разнастайнасці» матэрыялаў канферэнцыі «БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ» (Гародня, 18-19 красавіка 1999 г.).
Рэдакцыя.
Далей »
1.6. Сьвет сёньня | Травень 14, 2006
Алесь Астроўскі
Давайце працягнем прадстаўленьне прынцыпаў нашага сьветагляду, якія зьяўляюцца асновай для фармуляваньня дактрынальных прынцыпаў працы нашай рэдакцыі.
Далей »
Алесь Астроўскі
У 1995 г., калі я ўжо быў доктарам медыцыны, мне давялося перажыць вялікі нутраны крызіс (як, відаць, і многім чытачам). Аказалася, што я зусім ня ведаў наша грамадства. У мяне было адно ўяўленьне пра яго ўласьцівасьці, а яно ў большасьці было іншым. Я ж думаў, што людзі (а тым больш, беларусы) ні за што не прададуць на злачынным “рэферэндуме” сьвятыя каштоўнасьці ўласнага народу – мову, нацыянальна-гістарычныя сімвалы. А яно вунь як выйшла… Як сьпявала Пугачова:”За цукерку, за таблетачку зьнялі дзетку-малалетачку”.
Далей »
Барыс Керзач
Мы ў рэдакцыі паглядзелі, што ў нас накопліваецца занадта шмат фактаў, якія прымушаюць зьняць ружовыя акуляры з позірку ў бок Захаду і прыглядзецца да яго больш уважліва (гл. папярэднія матэрыялы – “ЗАХАД ВА ЎПОР НЯ БАЧЫЦЬ ГАЛОЎНУЮ БЕЛАРУСКУЮ ПРАБЛЕМУ – ЭТНАЦЫД” http://nashaziamlia.org/2006/04/28/68/; “ЗА СВАБОДУ ЧАЧНІ : НАША САЛІДАРНАСЬЦЬ і НІКЧЭМНАСЬЦЬ ЗАХАДУ” http://nashaziamlia.org/2006/05/06/80). У выніку мы вырашылі адкрыць новую тэматычную рубрыку – “Прыглядаемся да Захаду” (нумар 3 у ёй адпавядае фактычна 3-му матэрыялу па дадзенай тэме).
Далей »
Апошнімі днямі назіраецца новая хваля нападаў на беларускую моладзь з боку прадстаўнікоў праімперскага рэжыму. Вось некаторыя факты.
Рэдакцыя.
Далей »