Сяргей Высоцкі (старшыня БПС, Кіеў)

Калі любіш Радзіму – ідзі з намі!
Вось і прайшоў яшчэ адзін год марнага блукання, бяздарных лідэраў і “аб’яднаўчых” усхліпаў. Што дасягнута? Якія здабыткі ў беларускага народу на шляху да сваёй незалежнай і свабоднай дзяржавы? Нехта набіў кішэні заходнімі грантамі, нехта займеў добрую раскрутку на Захадзе. Але пры чым тут інтарэсы нашага народу і нашай дзяржавы?!
Далей »
Алесь Астроўскі
1. Перадгісторыя майго ўделу у К“АДС”.
26-27 траўня г.г. у Менску ў памяшканьні Дома культуры аўтазаводу адбыўся Кангрэс “Аб’яднаных дэмакратычных сілаў” Беларусі (далей, К“АДС” ці Кангрэс). Калі арыентавацца на фармальныя крытэры, арганізаваны ён быў добра. Я быў яго пасіўным удзельнікам (выступіць не далі, пра гэта пазьней) і таму гатовы шчыра распавесьці чытачам сайту галоўныя ўражаньні й факты, якія маюць значэньне для больш глыбокага асэнсаваньня ўсяго таго, што адбываецца ў нетрах г.зв. “аб’яднанай апазіцыі”.
Далей »
Рэдакцыя (паводле kavkazcenter.com/russ)

Кіеўская арганізацыя таварыства “Мемарыял” паведаміла ўчора, што ва украінскай сталіцы адкрыўся “Музей савецкай акупацыі”. Ён адкрыты на базе музейнай экспазіцыі гэтага таварыства, заснаванай яшчэ ў 2001 годзе, пад назвай “Забыцьцю не падлягае: хроніка камуністычнай інквізіцыі”. Рашэньне пра стварэньне музею было прынята па прапанове сябраў таварыства “Мемарыял”, яго кіраўніцтву даручана зьдзейсьніць рэгістрацыю музея ў адпаведнасьці з законам аб “музейнай справе”.
Далей »
Літаральна ўчора на свабоду выйшлі два вядомыя беларускія палітвязьні – Павел Севярынец і Мікалай Статкевіч (з чым мы іх, безумоўна, віншуем!). Яны пачалі даваць інтэрвю. Так, учора вялікая размова адбылася ў час “Начной Свабоды” паміж Паўлам Севярынцам і Вольгай Караткевіч. Падаем найбольш цікавыя, на наш погляд, фрагменты гэтай размовы.
Рэдакцыя.
Далей »
Рэдакцыя (паводле kavkazcenter.com/russ)

20 траўня ў Кіеве адбыўся Марш супраць імперскай палітыкі Расеі, прымеркаваны да 143-й гадавіны “заканчэньня” першай Руска-Каўказскай вайны – акупацыі Расеяй Каўказу (гэта адбылося 21 траўня 1864 года; дарэчы нагадаць, што перад гэтым расейскія імперцы толькі што здушылі наша паўстаньне за свабоду і павесілі яго правадыра, беларускага нацыянальнага героя - нашага Кастуся Каліноўскага). Арганізатарам акцыі выступіў Міжнародны Антыімперскі Фронт (МАФ), які быў утвораны 8 траўня 2007 году ў Тэрнопалі (пра гэта мы ўжо пісалі, гл. http://nashaziamlia.org/2007/05/12/660). Нагадаем, што заснавальнікамі МАФ зьяўляюцца Усеукраінская арганізацыя “Трызуб” імя Сцяпана Бандэры (новы кіраўнік Дзьмітро Яраш) і Рух за Дэкаланізацыю Каўказу (кіраўнік Ахмад Сардалі). Задачай МАФ зьяўляецца садзеяньне барацьбе народаў, прыгнечаных расейскай імперыяй, за іх свабоду, а таксама мабілізацыя і аб’яднаньне іх высілкаў у барацьбе супраць “імперскіх монстраў, глабалізму, сатанізму і неарэваншызму”.
Далей »
Рэдакцыя
Гістэрыка ў Расеі ў сувязі са сьвятам 9 траўня і пагромнымі дзеяньнямі пятай калоны расейскай імперыі ў Эстоніі па ўсёй верагоднасьці давяла некаторых расейскіх жыхароў да страты сувязі з рэчаіснасьцю. 16 траўня г.г. на сайце versii.org зьявіўся артыкул нейкай Элы Нудэльман (па некаторых зьвестках яна “вядомы расейскі праваабаронца”) пад назовам “Фашыстоўскія вырадкі супраць георгіеўскіх стужачак”. Артыкул варты таго, каб яго падаць цалкам, што і зроблена далей у дзьвюкосьсях.
Далей »
Алесь Астроўскі
1. Папярэдняе тлумачэньне.
Напісаны наркомаўкай тэкст, які пададзены ніжэй – гэта адкрыты ліст генералу Фралову, які быў перададзены яму роўна тры гады таму (канец траўня 2004 году). Тады ж па законах жанру ён быў перададзены і сп-ру Сярэдзічу – галоўнаму рэдактару “Народнай волі” – для друкаваньня ў газеце. Прайшло некалькі тыдняў, Сярэдзіч артыкул не надрукаваў, а, між тым, Фралоў і Скрабец пачалі галадоўку (лета 2004 году). Таму ліст было вырашана не друкаваць. Цяпер жа, у сувязі з тым, што каманда Фралова (разам зь ім Скрабец, Парфяновіч, Сініцын) пачала “інтэгравацца з Расеяй” яшчэ больш актыўна, чым гэта робіць апошнім часам Лукашэнка (гл. фота ўверсе – дакументальнае сьведчаньне нядаўняга, на шчасьце, правальнага мерапрыемства новых інтэграстаў), а таксама ў сувязі з нядаўняй штучнай гістэрыкай вакол тэмы “Вялікай айчыннай” і чарговай спробай прыватызаваць яе ахвяры (усё для таго, каб расейская імперыякратыя магла вярнуць сабе кантроль над Прыбалтыкай, Польшчай, іншымі краінамі), дадзены ліст з аднаго боку зноў стаў актуальным, а з іншага – вярнулася магчымасьць яго абнародаваць. Ліст важны таксама як доказ таго, што сп-ра генерала ўжо даўно папярэджвалі…
Далей »

Днямі ў рамках перадачы “Начная Свабода” рэдактар нашага сайту ў наўпроставым эфіры даў інтэрвю карэспандэнту радыё “Свабода” Вользе Караткевіч (Прага). Вырашана прадубляваць гэтае інтэрвю і на нашым сайце.
Рэдакцыя.
В.Караткевіч: “Давайце пачнем гутарку з нашумелай гісторыі – гэта ваш удзел у навукова-практычнай канфэрэнцыі, арганізаванай з дапамогай прадстаўніцтва ТАСІС. За гэта Вы атрымалі дысцыплінарнае спагнаньне ва ўнівэрсытэце…”
Далей »
Зянон Пазьняк (Выступ на травеньскім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ, 13 траўня 2007 г.)
Зьвяртаю ўвагу Сойму на характарыстычную прыкмету, якая выяўляецца вельмі выразна цяпер у беларускім грамадзтве – узмацненьне антыбеларускай палітыкі. Здавалася б, пасьля нафта-газавага канфлікту з Масквой і філіпікаў супраць Пуціна рэжым мусіў бы ўнесьці нейкую карэктыроўку ва ўнутраную палітыку на карысьць нацыі. Нічога падобнага, якраз з дакладнасьцю да наадварот. Рэзка ўзмацніўся перасьлед беларускай школьнай і навучэнскай моладзі за беларускую мову і беларускія погляды. Выявілася, што ў школах існуе сістэма сексотаў сярод настаўнікаў, якія адсочваюць ідэёвых беларусаў і даносяць на вучняў у КГБ. Маладых людзей цяпер арыштоўваюць за нацыянальныя патрыятычныя погляды, рыхтуюць суды пад выглядам “за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі”.
Далей »
Рэдакцыя (паводле радыё “Свабода”)
Сёньня раніцай жыхары Баранавічаў убачылі на будынку гарадзкой адміністрацыі, што на цэнтральнай плошчы гораду, бел-чырвона-белы сьцяг. Усталяваў яго там актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслаў Грышчэня. Ён уначы замяніў на будынку сімвал улады цяперашняй посткамуністычнай бюракратыі – цяперцаў – на наш беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сімвал… У горадзе зьявіліся яшчэ некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў, але міліцыянты не знайшлі асобаў, якія гэтак адзначылі “сьвята афіцыйных сьцяга і герба”. Дый Яраслаў папаўся толькі таму, што супрацоўнікі міліцыі прагледзелі відэастужку з камэры сачэньня, якая зафіксавала дзеяньні падлетка. У выніку міліцыянты прыйшлі да Яраслава, калі той яшчэ спаў. Яны патлумачылі маці, што гэта ён замяніў сьцяг на будынку гарадзкой управы.
Яраслава Грышчэню завялі ў пастарунак і склалі на яго адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства. Паколькі хлопец непаўнагадовы, то справу накіруюць у баранавіцкі выканкам на разгляд адміністрацыйнай камісіі. Акрамя гэтай справы Яраслаў мае статус падазраванага ў крымінальнай справе, якую распачаў КДБ супраць “Маладога фронту” за “ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі”. 30 траўня, у дзень, калі пачнуць судзіць ягоных паплечнікаў у Менску — Насту Палажанку, Зьмітра Хведарука, Алега Корбана, Аляксея Янушэўскага і Барыса Гарэцкага — Яраславу споўніцца 18 гадоў.
Сяргей Навумчык, Прага
12 гадоў таму, 14 траўня 1995 году, быў праведзены рэфэрэндум, на які выносіліся пытаньні аб скасаваньні бел-чырвона-белага сьцяга і герба “Пагоня” ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, адмене статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, а таксама аб эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт.
Далей »
Рэдакцыя (паводле kavkazcenter.com/russ)

12 траўня 1997 года (роўна 10 гадоў таму) у Маскве (!) была падпісана дамова “Аб міры і прынцыпах узаемаадносін” паміж Чачэнскай рэспублікай Ічкерыя і Расейскай Федэрацыяй. Цырымонія падпісаньня адбылася ў Крамлі. Свае подпісы пад дакументам паставілі прэзідэнт ЧРІ Аслан Масхадаў і прэзідэнт РФ Барыс Ельцын.
Далей »
Рэдакцыя (паводле інфармацыі kavkazcenter.com/russ)
Фота. Некаторыя ўдзельнікі канферэнцыі ў час яе правядзеньня.
8 траўня г.г. у Цярнопалі (заходняя Украіна) прайшла Міжнародная канферэнцыя, прысьвечаная пытаньню арганізацыі супраціву расейскаму нэаімперыялізму. Яе арганізатарамі выступілі Рух за Дэкаланізацыю Каўкауа (кіраўнік Ахмад Сардалі; але ён па тэхнічных прычынах ня змог прыняць удзел у канферэнцыі) і Усеукраінская Арганізацыя “Трызуб” імя Сьцяпана Бандэры (кіраўнік Зьмітро Яраш; папярэдні кіраўнік “Трызубу” палкоўнік Васіль Іванышын памёр літаральна на днях; з нагоды гэтага выказваем сваё спачуваньне блізкім сп-ра Іванышына і ўсяму украінскаму народу). У канферэнцыі прынялі таксама ўдзел прадстаўнікі польскага камітэту “Вольны Каўказ” і таварыства “Расейска-Чачэнскага сяброўства”.
Далей »
Віталь Хромаў, Барыс Керзач

Некалькі дзён таму на сайце радыё “Свабода” мы ўбачылі два матэрыялы, якія выпадкова ці не, гэта нам невядома, апынуліся побач. У адным матэрыяле распавядалася пра тое, як у фашыстоўскай Германіі ў 1930-я гады палілі кнігі (аўтар - Тацяна Поклад), а ў другім – як тады ж у нашай Беларусі, тагачаснай камуністычнай БССР, рабілі тое самае (аўтар - Аляксандар Лукашук). Дадзенае супадзеньне падштурхнула нас да ідэі адкрыць яшчэ адну рубрыку пад назвай “Паралелі”, каб зьбіраць доказы зьмястоўных падабенстваў паміж, здавалася б, рознымі сацыяльнымі (у т.л. соцыяпаразітнымі) зьявамі. Аказваецца, расейскі імперыялізм і германскі імперыялізм (як кірункі палітычнай дзейнасьці), нягледзячы на тое, што карысталіся, здавалася б, пынцыпова рознымі ідэалагічнымі дактрынамі (бальшавізм і нацызм), былі надзвычай падобныя ня толькі па жахлівых выніках свайго па-сатанісцку дэструктыўнага ўзьдзеяньня на чалавецтва (дзясяткі мільёнаў загінулых і закатаваных людзей – толькі адна з частак іх злачыннага ўзьдзеньня), а і па дадатковых рысах – па ўсёй сімволіцы, характары масавых мерапрыемстваў, стылі татальнай прапаганды, таталітарным рэжыме і па шмат чым іншым. Мяркуйце самі.
Далей »
Паводле радыё “Свабода”.
Да кніг прафэсара Юр’я Туронка (гл. фота) ў Беларусі апошнім часам назіраецца павышаная ўвага. Паводле апытаньня газэты “Наша Ніва”, ягоная “Мадэрная гісторыя Беларусі” прызнаная лепшай кнігай 2006 году. А частка накладу другога дасьледаваньня – “Людзі СБМ” – была сёлета сканфіскаваная супрацоўнікамі КДБ на складзе МГА беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”. Пра гэтую, сканфіскаваную, кнігу мы й гутарым зь Юр’ем Туронкам у ягонай варшаўскай кватэры на вуліцы Тамковай.
Далей »
Сяргей Высоцкі
Хачу падзячыць усіх сваіх сяброў, аднадумцаў і прыхільнікаў за тую падтрымку, што атрымаў у часе апошніх падзеяў! Відаць, прапаганда Расеі, рэжыму Лукашенкі і афіцыйнай апазіцыі, мякка кажучы, некалькі перабольшвала, калі дундурыла пра непапулярнасць незарэгістраванай кансерватыўна-патрыятычнай Беларускай Партыі Свабоды, народна-дэмакратычных сіл. Такім чынам, на вачах развальваецца яшчэ адзін міф, што так грунтоўна ўбіваўся ў галовы абыватэляў.
Далей »

Гэтым артыкулам Тэнгіза Гудавы (нар. у Грузіі ў 1953 г.; вучыўся ў Маскве ў медыцынскім інстытуце, двойчы адседзеў за “антысавецкую дзейнасьць”; у 1987 быў высланы з СССР; з 1987 па 2004 гг. працаваў адным з рэдактараў на радыё “Свабода”; цяпер вольны журналіст) мы закрываем тэму эстонскіх падзеяў канца красавіка г.г. Не з усімі ньюансамі поглядаў аўтара мы згодныя. Там-сям ён, відаць, па інэрцыі, пераходзіць грань. Гэта можа быць выкарыстана ворагамі свабоды народаў. Дый “мух і катлеты” мы б падзялілі іначай. Для нас “мухі” – гэта ня столькі манументы, а нахабнае прысябечваньне і прапагандысцкае выкарыстаньне (для сваіх злачынна-паразітных мэт) былой савецкай партакратыяй, а цяпер і сучаснай расейскай імперыякратыяй, гераізму, пакутаў і сьмерцяў воінаў Другой сусьветнай вайны. Але, у цэлым, нам заўсёды прыемна бачыць любыя праявы сапраўднага інтэрнацыяналізму, такія рэдкія ў наш прадажны, дэмаралізаваны час. І гэта галоўная прычына, па якой мы падаем дадзены артыкул.
Рэдакцыя.
Далей »
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.
Мал. 1. Удзень 26 красавіка на цэнтральнай плошчы Таліна каля будынку Нацыянальнай бібліятэкі перад “Бронзавым салдатам” сабраліся сотні людзей. Зьлева: перапужаны эстонскі хлопчык туліцца да паліцэйскага і зь нянавісьцю нешта крычыць у бок натоўпу рускамоўных малойчыкаў. Па цэнтры і справа: расейскія шавінюгі-імперасты. Азлобленыя твары, абражальныя надпісы ў адрас ураду Эстоніі на бэджыках і на скуры, яшчэ нешта пра СССР, сярпаста-малаткасты там жа. У паветры сталы сьвіст і воклічы “Россия! Россия!”, “Позор!”, «Фашысты!».

Мал. 2. Уноч на 27 красавіка. Вуліцы Таліна ў час пагромаў і пасьля іх. Абаронцы “Бронзавага салдата” аказаліся звычайнымі пагромшчыкамі, падпальшчыкамі, марадзёрамі…
Далей »
Гэты артыкул Міхася Кукабакі – беларуса і вядомага маскоўскага дысідэнта – мы ўзялі з сайта
www.kavkazinfo.org (артыкул скарочаны). У ім аўтар каментуе нядаўнія падзеі ў Эстоніі. Мы рыхтуем свой аналітычны матэрыял на дадзеную тэму, які плануем выставіць трохі пазьней. Мы хочам даць выказацца (альбо паказальна адмаўчацца) ўсім істотным палітычным суб’ектам, бо лічым падзеі ў Эстоніі чарговым яскравым прыкладам феномену “крука ў лесе”…
Рэдакцыя.
Далей »