1.3. Беларусь сёньня,
1.4. Гісторыя Беларусі й вакол,
2.2. Фіксуем варварства ўладаў,
2.3. Такая "апазіцыя",
2.9. Цыклічная падзея,
3.3. Мясцовыя цяперцы,
4.8. Важныя сайты,
4.1.1. Нац.каштоўнасьці ў дэмакр.,
2.2.1. Этнацыд беларусаў,
4.4.1. Падаем факты | Жнівень 31, 2007

Заўтра 1 верасьня. Кожны год у гэты дзень мы – беларусы – назіраем жахлівую, сатанінскую карціну: нашыя дзеткі на іх роднай беларускай зямлі ідуць вучыцца ў нашыя ж школы і зь першых дзён пачынаюць навучаньне там на… імперска-акупацыйнай мове!!! Этнацыд працягваецца! Гэта робіцца для таго, каб кожнае чарговае пакаленьне беларусаў не было гаспадаром на сваёй уласнай зямлі, а стала рабамі й салдатамі расейскай імперыякратыі! У сьвеце мала што можа параўнацца зь недарэчнасьцю, дзікунствам, жахам гэтай падзеі… Але яна паўтараецца з году ў год, зь дзесяцігоддзя ў дзесяцігоддзе… Вось ужо нават ва Украіне справа пайшла на лад. У Кіеве ўжо больш за 99% школ працуюць толькі на ўкраінскай мове. Пра ўсіх іншых нашых суседзяў мы і ўвогуле ня кажам. А ў нас – не, у нас этнацыд і асіміляцыя! У гэтай абстаноўцы (у тым ліку на фоне поўнай бязьдзейнасьці г.зв. “аб’яднанай апазіцыі”) сябраў рэдакцыі вельмі ўсьцешыла акцыя Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, зьвязаная з рассылкай чыноўнікам РБ папераджальна-інфармацыйнага матэрыялу “Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва”. Малойцы КХПоўцы! Так трымаць!!! (пададзены ніжэй матэрыял узяты з http://www.bielarus.net/archives/2007/05/06/1181#more-1181; www.bielarus.net/archives/2007/06/24/1243; www.bielarus.net/archives/2007/06/27/1254; www.bielarus.net/archives/2007/07/10/1264; http://www.bielarus.net/archives/2007/08/08/1285)
Рэдакцыя.
Далей »
Франц Аўдзей
Адназначнага адказу на гэтае пытанне няма і быць ня можа, таму што кожны чалавек - гэта індывід, асоба, дакладнага падабенства якой няма, у тым ліку і сярод уцекачоў.
Далей »
Водгукі, разьмешчаныя на http://ariru.info/doc/forum/?id=2932
Далей »
Леанід Пайдзіеў (паводле http://www.apn.ru/publications/article17450.htm; http://ariru.info/doc/?id=2932).
Друкуем яшчэ адзін артыкул з эканамічнай тэматыкай. Але, паколькі сапраўдных дэмакратаў сярод рускіх мы яшчэ не сустракалі, мы вымушаныя былі, каб зрабіць тэкст больш стрававальным для нармальных людзей, скараціць некалькі абзацаў, у якіх, як шыла зь мяшку, праступалі імперска-шавіністычныя трызьненьні аўтара.
Рэдакцыя.
Далей »
Пётр Хамякоў (паводле http://ariru.info/doc/?id=2920)
Бліжэйшыя два артыкулы мы друкуем для таго, каб параўнаць наша бачаньне (як беларускіх зьмястоўных дэмакратаў) стратэгіі вырашэньня прынцыповых эканамічных пытаньняў (гл. Д пр-пы 51 і 65) з бачаньнем тых, хто аб’яўляе сябе “рускімі нацыяналістамі”. Натуральна, калі будзе сэнс, ня грэх і тое-сёе пераняць.
Рэдакцыя.
Далей »
Зянон Пазьняк (паводле http://pazniak.com/articles/pseuda-apazycija.html)
Падаем гэта артыкул у падтрымку папярэдняга матэрыяла. Хаця дадзенаму артыкулу амаль два гады, яго актуальнасьць, значнасьць у многім ня толькі не паменела, а і ўзрасла.
Рэдакцыя.
Далей »
Завочна высьвятляюць Алег Грузьдзіловіч, Янка Базыль і наша рэдакцыя

Далей »

Выстаўляючы гэты зварот Паўночнага брацтва Расеі (аўтарскія памылкі ў знаках, а таксама вылучэньні вялікімі літарамі й тоўстым шрыфтам захаваныя – усё гэта іх вылучэньні), рэдакцыя перасьледуе дзьве мэты: даказаць, што расейская імперыякратыя не дарма баіцца руху рускіх нацыяналістаў (гл. папярэдні артыкул), і паказаць, што ў некаторых рускіх нацыяналістычных арганізацыяў ня толькі прачынаюцца антыімперскія настроі, а і пачынаюць зьяўляцца элементы інтэрнацыяналізму – скажонага, канешне, але тым ня менш. Апошняе надзвычай важна ў сувязі з магчымасьцю значна падвысіць верагоднасьць (праз інтэграцыю з тактычнымі саюзьнікамі) і нашай перамогі над рознымі соцыяпаразітнымі монстрамі – найперш, расейскай імперыякратыяй. Пры гэтым, адначасова, давайце не забываць, што мы – усё-ткі зьмястоўныя беларускія дэмакраты, сапраўдныя інтэрнацыяналісты, сістэмныя гуманісты, а не расісты…
Рэдакцыя.
Далей »
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
Апошнім днямі ў Расеі то падарваныя цягнікі ідуць пад адхон з сотнямі людзей, якія калечацца і гінуць, то па-варварску забіваюць двух нярускіх - дагестанца і таджыка. Пры гэтым усю працэдуру здымаюць на відэа, а затым разьмяшчаюць у сеціве. Па ўсім відаць нехта вырашыў узьняць градус грамадскага напружання. Хто і навошта? – гэта мы ў рэдакцыі і вырашылі паспрабаваць высьвятліць.
Далей »
Зянон Пазьняк (паводле http://pazniak.com)

Матэрыял, пададзены ніжэй, выйшаў у Нью-Ёрку ў выглядзе брашуры амаль два гады тыму (у кастрычніку 2005 г.). На сёньня ня страціў актуальнасьці. Паколькі пытаньні, пастаўленыя ў ім, і абсалютная большасьць адказаў адпавядаюць кірунку дзейнасьці нашай рэдакцыі мы зь вялікім задавальненьнем падаем яго ў трох частках. Зьмест брашуры Пазьняка дзіўным чынам супаў са зьместам брашуры А.Астроўскага, напісанай у той жа час і пададзенай на нашым сайце адсюль http://nashaziamlia.org/2006/04/04/14 і дасюль http://nashaziamlia.org/2006/04/11/30.
Рэдакцыя.
Далей »
Зянон Пазьняк (паводле http://pazniak.com)
Гэты артыкул - істотны ўнёсак ў дыскусію аб значэньні беларускай мовы для беларускай дэмакратыі. Гл. http://nashaziamlia.org/2007/03/06/561; http://nashaziamlia.org/2007/03/06/562.
Рэдакцыя.
Далей »
Паводле www.milinkevich.org

Сёння за спіной беларускага народу адбываецца злачынны патаемны гандаль, які вядзе да распродажу нацыянальнага багацця і да страты суверэнітэту. У чарговы раз грамадзяне Беларусі сталі закладнікамі няздольнасці рэжыму асабістай улады весці адказную і эфектыўную знешнюю і ўнутраную палітыку.
Далей »
Рускамоўнасьць ЕГУ і “Дойча вэле”, татальная адсутнасьць падтрымкі беларускамоўным выкладчыкам ВНУ ў Беларусі й сапраўдным беларускім дэмакратам – ганебныя прыклады палітыкі Захаду, якія падкрэсьліваюць, што “беларуская дэмакратыя” для ўплывовых заходніх колаў ня больш, чым пусты гук. Мы адмыслова сочым за падобнымі справамі, таму не маглі не заўважыць інтэрвю, якое ўзяў карэспандэнт радыё “Свабода” Аляксей Знаткевіч у дырэктара цэнтру завочнай і дыстанцыйнай адукацыі ЕГУ Рыгора Мінянкова.
Рэдакцыя.
Далей »
Рабочы стачкам г. Самары
Як напэўна многія ведаюць, у Тальяці, Самары і некаторых іншых паволскіх гарадах з пачатку жніўня маглі пачацца рабочыя забастоўкі з патрабаваньнем павелічэньня заробкаў. Каб іх не дапусьці (разваліцца ж міф пра Расею, якая пры Пуціну быццам “квітнее і пахне”) расейскія ўлады незаконна арыштоўвалі актывістаў, падслухоўвалі тэлефонныя перамовы, канфіскоўвалі тыражы легальных рабочых выданьняў, абвінавачвалі працоўных у закліках да “экстрэмісцкай дзейнасьці” і г.д. – карацей, рабілі ўсё тое, што так добра вядома нам на ўласным досьведзе. І хаця беларускі народ вымушаны жыць ва ўмовах двайнога ўціску – нацыянальнага (дыскрымінацыя як беларусаў, этнацыд) і сацыяльнага (эксплуатацыя беларускага грамадства бюракратамі-цяперцамі), гэта ня значыць, што мы не павінны спачуваць рускім рабочых, якіх усяго толькі эксплуатуюць іхныя алігархі разам з расейскай імперыякратыяй (сацыяльны ўціск). Тым больш, што па лозунгу, які пададзены вышэй, бачна, што ў нас адзіны вораг – расейская імперская бюракратыя. У знак інтэрнацыянальнай і сацыяльнай салідарнасьці падаем адзін з артыкулаў, які быў надрукаваны ў іх незаконна канфіскаванай газеце “Рабочая дэмакратыя”.
Рэдакцыя.
Далей »
Яўген Бяласін
На ёй, гэтай нашай Зямлі, яшчэ многа неадэкватнасьцяў (больш, відаць, адно што неадэкватных людзей). Гэтыя неадэкватнасьці можна назваць перакосамі, пакуль яны яшчэ ня сталі гуманітарнымі катастрофамі. Іх прычыны найчасьцей палягаюць у недасканалым, памылковым кіраваньні, няправільным уплыве на сістэмы.
Далей »
Расейскі “Газпрам” заявіў аб намеры скараціць амаль удвая пастаўкі газу ў Беларусь быццам з-за запазычанасьці па аплаце. Відавочна, што гэты ціск мае ня столькі эканамічную, колькі палітычную кампаненту. Якія ставяцца дадатковыя ўмовы адмены такога рашэньня, калі грошы ня будуць пераведзеныя “Газпраму” - прыхватызацыя беларускіх прадпрыемстваў расейскімі алігархамі ці ўвядзеньне расейскага рубля? - беларускаму грамадству не паведамляюць. Але для тых, хто ведае звычкі ўсходняй імперыякратыі, відавочна: нейкія дадатковыя ўмовы напэўна ёсьць і ўрадавыя перамоўшчыкі, якія езьдзяць у Маскву, іх ведаюць. Зноў “над беларускім лесам закружыў чорны крук”, прычым дакладна той самы, што і зімой (гл. http://nashaziamlia.org/2007/01/20/513). Пры гэтым паўтараюцца практычна тыя ж феномены, якія мы адзначалі тады. А гэта значыць, што феномены набываюць ранг заканамернасьцяў. На фоне дадзеных падзей найбольш цікавым зьяўляецца каментар ужо вядомага нашым чытачам кіраўніка Аддзелу Расеі ды СНД Нямецкай Рады вонкавай палітыкі Аляксадра Рара. Перад тым, як прачытаць яго цяперашняе інтэрвю, якое мы ўзялі з сайта радыё “Свабода” і якое прысьвечана чарговаму беларуска-расейскаму крызісу, варта прачытаць інтэрвю папярэдняе (гл. http://nashaziamlia.org/2006/12/16/449). Можа тады вам будзе лягчэй пагадзіцца з нашымі высновамі.
Рэдакцыя.
Далей »
Адной са знамянальных падзеяў апошніх тыдняў у Беларусі стала звальненьне Лукашэнкам групы найбольш высокапастаўленых кіраўнікоў цяперскага ГБ, якая практычна супала па часе з чарговай газа-нафтавай атакай на Беларусь з боку расейскай імперыякратыі на чале з Пуціным. Магчымая прычына перашага тая, што мы прадказалі яшчэ паўгады таму (гл. http://nashaziamlia.org/2007/01/20/513) – ачышчэньне “вертыкалі” ад асобаў, якія завагаліся ў час зімовага газа-нафтавага канфлікту, а, магчыма, і нейкая іншая. Ва ўсялякім разе з нагоды ўзгаданых падзей мы не маглі прамінуць незаўважаным каментар Пазьняка, які ён даў у сваім інтэрвю Сяргею Навумчыку. Ілюстрацыя да матэрыялу ўзятая з сайту www.belzhaba.com.
Рэдакцыя.
Далей »