Алесь Астроўскі
Алесь Астроўскі
26 кастрычніка ў Менску адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Леаніда Маракова “Ахвяры і карнікі”. У ёй разам з тысячамі імёнаў бязьвінна закатаваных у гады сталінскага тэрору прыведзеныя і дзясяткі прозьвішчаў тых супрацоўнікаў НКВД, якія ўдзельнічалі ў допытах і катаваньнях арыштаваных. Пасьля прэзентацыі аўтар кнігі прыйшоў у “Вольную студыю”, дзе ў яго ўзяў інтэрвю Міхась Скобла (паводле svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/10/6C1D11AB-C058-4B5C-AC53-30DF831F7706.html).
Сёньня 29 кастрычніка. А таму мы часова перапыняем выстаўленьне кнігі Алеся Астроўскага “Адэкватная сьхема нашай рэчаіснасьці”, каб адзначыць 70-ю гадавіну піка рэпрэсій у Беларусі і на ўсёй тэрыторыі былога СССРа, якія былі арганізаваныя ўсё яшчэ з невядома якімі мэтамі (гэта думка аўтара пададзенага ніжэй матэрыялу). 1937 г. лічыцца найбольш крывавым за ўсю гісторыю савецкіх рэпрэсій. Чаму камуністычная ўлада ўзяла на ўзбраеньне масавыя расстрэлы і высылкі? Якім быў агульны маштаб рэпрэсій? У якім ракурсе гісторыя сямідзесяцігадовай даўніны ўспрымаецца ў сённяшняй Беларусі? На гэтыя й іншыя пытаньні Алеся Кудрыцкага – прадстаўніка “Офісу за дэмакратычную Беларусь”, адказвае Ігар Кузняцоў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, каардынатар беларускага аддзяленьня Міжнароднага гісторыка-асветнага, дабрачыннага і праваабарончага таварыства “Мэмарыял”, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. На фота ўверсе – Крыж пакутаў у Курапатах, адрэстаўраваны сябрамі й прыхільнікмі КХП БНФ.
Словы “сталінскія рэпрэсіі” ўжо даўно зрабіліся трывалым словазлучэньнем. Але ці слушна абмяжоўваць рэпрэсіі рамкамі перыяду кіраваньня Іосіфа Сталіна?
Актыўныя рэпрэсіі [у сучасным успрыняцьці трэба пісаць – самы сапраўдны крывавы масавы тэрор. – Рэд] пачаліся нашмат раней, а менавіта – адразу пасьля кастрычніцкага перавароту. У сьнежні 1917 г. была створана спецслужба ВЧК на чале з Дзяржынскім, якая ўпершыню выпрабавала на практыцы пазасудовыя расправы. Зь яе дапамогай без усялякай бачнасьці судоў ці трыбуналаў зьнішчаліся палітычныя ворагі.
Алесь Астроўскі
Алесь Астроўскі
Алесь Астроўскі
Алесь Астроўскі
Алесь Астроўскі
Алесь Астроўскі
Кніга Алеся Астроўскага, якая пачынае выстаўляцца на нашым сайце, была напісана ўлетку 2002 году і прызначалася ў якасьці дапаможніка для актывістаў беларускіх дэмакратычных арганізацый на выбарчую кампанію ў мясцовыя рады 2003 г. Нягледзячы на пяць гадоў, якія прайшлі з часу яе напісаньня і распаўсюджаньня, гэтая кніга ўяўляе ня толькі гістарычны інтарэс. Хутчэй наадварот. Таму мы вырашылі зрабіць яе другое выданьне ў інтэрнэт-версіі.
Рэдакцыя.
Зянон Пазьняк (выступ на кастрычніцкім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ; http://zianonpazniak.de/publications/articles/waytoyourselves.htm)
Нас вельмі ўсьцешыў апошні выступ сп-ра Зянона на Сойме яго партыі. Яшчэ зусім нядаўна мы былі адзінымі сярод беларускіх апазіцыянераў, хто крытычна аналізаваў Захад (нават рубрыку завялі “Прыглядаемся да Захаду”). З 14 кастрычніка г.г. мы такія ўжо не адзіныя…
Рэдакцыя.
У адпаведнасьці з нашым месцам у беларускай ідэалагічнай прасторы мы павінны былі б ацаніць падзею, якая адбылася ў Менску 14 кастрычніка г.г. па ініцыятыве “аб’яднанай апазіцыі”. Мы азнаёміліся з фактычным бокам справы (гл., напрыклад, тут http://svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/10/E85C0EF8-CE2A-453C-A634-F8E870A7FC96.html; http://svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/10/E68F83C6-D1ED-48BC-968A-7F9972D7E8FD.html; http://svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/10/916CD8FB-7187-42FC-AFB2-C4F84D10A56A.html; http://svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/10/03E3AB2B-327D-4631-825B-91FE724D571F.html), з аналізамі сп-роў Карбалевіча, Старыкевіча, Быкоўскага (гл. тут http://svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/10/B0536DCD-5587-4A51-88EA-ABDB4183AD7F.html; http://svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/10/45A5FAE6-0C77-4483-B806-C40093636EAD.html), праглядзелі ўсе 7 фотарэпартажаў, выстаўленых на сайце радыё “Свабода” і ўжо сабраліся выкладаць наша бачаньне падзеі. Але гэта суправаджалася такімі непрыемнымі пачуцьцямі, што ўрэшце мы палічылі за лепшае зафіксаваць толькі тры феномены – значнае адступленьне аб’яднанцаў ад беларускай мовы і нацыянальнай сімволікі (гл. падборку фотадакументаў – нягледзячы на вельмі ўдалы дзень, усё было затоплена чорна-сінімі колерамі й сапсавана гнілым патураньнем моўнаму этнацыду; гэта першы феномен); раздзельнае шыхтаваньне сілаў Мілінкевічам і другой часткі “аб’яднанай апазіцыі” (высьвятлялі, хто галоўны) ва ўмовах стараннага піараньня менавіта першага фотакарэспандэнтамі (другі феномен); ўзаемнае завочнае імкненьне дагадзіць: аб’яднанцы – цяперцам, цяперцы – аб’яднанцам (напрыклад, што значыць “Беларусь ў Еўропу”, а Лукашэнку куды падзенем?; раней ведалі куды; гэта трэцяе). Паколькі нашыя погляды на тое, хто ёсьць аб’яднанцы, у значнай ступені супадаюць з поглядамі Зянона Пазьняка, мы вырашылі замест нашага аналізу падаць яго артыкул, які зьявіўся ў сеціве напярэдадні падзеі (нашае ж стаўленьне да планаванага “маршу” мы выказалі яшчэ ўлетку – гл. тут: nashaziamlia.org/2007/08/16/854). Тых, хто хацеў бы пабачыць менавіта наш аналіз адбылага, заклікаем не засмучацца – матэрыялы, прысьвечаныя “маршу”, мы яшчэ выкарыстаем для больш глыбокага аналізу стану г.зв. “аб’яднанай апазіцыі” (пра свае абавязкі што да Д-прынцыпа 66 мы памятаем).
Рэдакцыя.
Гульнара Хасанава, радыё “Азатлык” (паводле www.kavkazcenter.com/russ/content/2005/08/31/37248.shtml)
Сімбалічным стаў сам пачатак урачыстасьцяў, прысьвечаных 1000-годдзю галоўнага горада Татарстана: мясцовыя ўлады пад ціскам татарскай грамадскасьці адмовіліся ад усталяваньня помніка Пятру І – любімаму імператару Ўладзіміра Пуціна.
Гэты дзень пакуль ня стаў міжнародным, але ён ужо сьвяткуецца ў многіх краінах сьвету ў розныя дні (у абсалютнай большасьці – у другую нядзелю траўня!). У сувязі з гэтым мы ня ведаем, калі канкрэтна ў будучай беларускай дзяржаве будзе адзначацца гэты дзень, але тое, што ён абавязкова будзе адзначацца як дзяржаўнае сьвята (у адрозьненьне ад недарэчнага “Міжнароднага жаночага дню – 8 Сакавіка”), у гэтым у нас няма ніякага сумневу (Д пр-п 77). Самае галоўнае, каб у нас як мага хутчэй была сапраўды Незалежная Дэмакратычная Беларуская Дзяржава – агульная Радзіма-Маці ўсіх беларускіх дзяцей…
Дзьмітры Арлоў (узята з www.kavkazcenter.com/russ/content/2005/08/17/36746.shtml)
З больш чым 25 мільёнаў фіна-вуграў, якія пражываюць у сьвеце, каля 3 мільёнаў жывуць у Расеі, на тэрыторыі сямі “Суб’ектаў РФ” - у рэспубліках Карэлія, Комі, Марый Эл, Мардовія, ва Ўдмурцкай Рэспубліцы, а таксама Комі-Пермяцкай і Ханты-Мансійскай аўтаномных акругах. Яшчэ ў 19 рэспублікаў і абласьцях РФ, ад Пскова да Томска, ёсьць значныя фіна-вугорскія дыяспары. Усе 7 тытульных рэгіёнаў пераважнага пражываньня фіна-вуграў аформлены як нацыянальна-дзяржаўныя альбо нацыянальна-тэрытарыяльныя ўтварэньні. Фіна-вугорскія “суб’екты федэрацыі” разьмешчаныя на гіганцкай тэрыторыі ў 1,256 млн. кв.км, што амаль у 10 разоў больш, чым плошча ўсіх рэспублік Паўночнага Каўказу.
Журналіст “Камсамолкі” [ён жа носьбіт і прапагандыст шавіністычнага камуна-імперскага сьветагляду. – Рэд.] пабываў у Рэспубліцы Саха (Якуція) і паглядзеў, як там жывуць рускія, якія цяпер – нятытульнае насельніцтва.
Рэдакцыя.
Увага! Маскалямі ў адпаведнсьці з традыцыяй нашых продкаў і нацыянальных герояў (Кастусь Каліноўскі) мы завем прадстаўнікоў уладнай піраміды расейскай імперыі – імперыякратаў – непасрэдных атрымальнікаў усялякіх каштоўнасьцяў ад свайго ўладна-паразітнага стану (адносна падпарадкаванага грамадства), а таксама іх прыхлябаяў, якія, у разьліку на костку “з барскага стала”, таксама карыстаюцца імперскім сьветаглядам, падтрымліваюць і прапагандуюць яго. У цяперашняй РФіі да апошніх належаць многія акторы, прапагандысты, журналісты… Адзін з такіх журналістаў Дзьмітры Сьцешын улетку г.г. наведаў Якуцію і напісаў вялікі артыкул у прыўладнай газетцы “Камсамольская праўда” (КП). Паколькі толькі што мы пазнаёміліся з поглядам на праблемы якуцкага народу некаторых яго перадавых прадстаўнікоў, будзе цікавым паглядзець на тое ж з ракурсу прапагандыста расейска-рускай імперска-шавіністычнай ідэалогіі. Кожны чытач сам можа заняць бок тых, хто яму бліжэй. Мы ж па нашай завядзёнцы не заўсёды стрымліваліся, калі ўзьнікала жаданьне тыя ці іншыя думкі аўтара пракаментаваць [як заўсёды, у квадратных дужках]. Матэрыял узяты з сайта www.dpni.org. На фота ўверсе Якуцк летам і зімой.
Рэдакцыя.