Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
Заключны аналіз, высновы і Дактрынальныя прынцыпы па “кітайскай” тэме.
Рэдакцыя.
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
Заключны аналіз, высновы і Дактрынальныя прынцыпы па “кітайскай” тэме.
Рэдакцыя.
Валянцін Лучко (паводле газеты “Пагоня” ад 26 студзеня – 1 лютага 1996 года)
У шасьці выстаўленых частках абранай намі “кітайскай” тэмы прыведзены асноўныя факты. Здавалася б пара рабіць высновы. Але ёсьць людзі, якія ўжо 12 гадоў таму зрабілі прагноз, які застаецца актуальным і сёньня. Зыходзячы з павагі да аўтара і аўтарскага права мы паўтараем адпаведны артыкул.
Рэдакцыя.
Нарошчваньне кітайскай ваеннай моцы – апошні прынцыповы асьпект, які варта разгледзець перад падвядзеньнем канчатковых высноваў па тэме. Адбываецца яно пад прэтэкстам “вострай неабходнасьці” “інтэграваць” Тайвань у Кітай, натуральна… зь кітайскага боку. Пакуль другая кітайскай дзяржава знаходзіцца пад пратэктаратам ЗША. Ці дастаткова моцны гэты пратэктарат? Як доўга ён здольны пратрымацца? Адказы на гэтыя ды іншыя пытаньні становяцца ўсё менш пэўнымі, бо матэрыковыя кітайцы ўжо зразумелі - армія павінна быць ня толькі шматлікай, але і тэхналагічна сучаснай…
Рэдакцыя.
У дадзены фрагмент тэмы мы сабралі матэрыялы, прысьвечаныя дэмаграфічнай і эканамічнай палітыцы Кітаю ў глабальным маштабе. Можна заўважыць, што кітайская імперыякратыя ў апошнія гады кардынальным чынам мяняе прынцыпы сваёй імперскай палітыкі, узбройваецца істотна большай агрэсіўнасьцю. Расея і ЗША ня ведаюць, што рабіць. Артыкулы самых розных па сваіх сьветаглядах асобаў з усёй відавочнасьцю сьведчаць пра гэта.
Рэдакцыя.
Матэрыялы гэтай часткі тэмы прысьвечаныя кітайскаму наступу на Расею. Каб лепш у ім арыентавацца, мы падаем мапу РФ, уключна зь Сібірру і Далёкім Усходам.
Рэдакцыя.
Гэтая частка нашага агляду прысьвечаная кітайскай экспансіі ў рэгіёне Цэнтральнай Азіі (на малюнку ўверсе пазначаныя рознымі адценьнямі жоўтага) і найперш у Сярэднюю Азію (больш цёмнае адценьне). Кітайцы лічаць, што гэта “пустая тэрыторыя” (?!). Тры матэрыялы розных аўтараў, пададзеныя ніжэй, апісваюць сітуацыю з інтэрвалам у год і, як нам падаецца, даволі дакладна апісваюць маштаб і зьмест падзей.
Рэдакцыя.
Гэтая частка адказу на пытаньне, пастаўленае рэдакцыяй, будзе прысьвечаная двум бакам “кітайскага эканамічнага цуду” (як у медаля). Хай пра механізмы гэтага “цуду”, а таксама пра яго экалагічныя ды медыцынскія наступствы, распавядуць 5 матэрыялаў, пададзеных ніжэй.
Рэдакцыя.
Віталь Хромаў, Барыс Керзач
Здавалася б, сапраўды, што? Вялікая, але далёкая ад нас краіна. І ўсё… На справе ж, па-першае, калі мы аналізуем падзеі ў людскім сьвеце, як мы можам абысьці сучасны Кітай зь яго “цудамі”, якія зьдзіўляюць і палохаюць вельмі й вельмі многіх? Мы проста мусім, у адпаведнасьці з абавязкамі, якія ўзялі на сябе, як мінімум, і прааналізаваць “кітайскі феномен”, і выпрацаваць сваё стаўленьне да яго. А, па-другое, як мы можам абысьці Кітай увагай, калі ў Беларусі нашым дзецям у вялікіх гарадах мову ўласнага народу – беларускую - цяперцы ведаць не дазваляюць (у рамках этнацыднай праграмы), затое пачалі прымушаць вучыць… кітайскую? Тут, дарэчы, варта таксама нагадаць “знакамітыя” думкі, выказаныя правадыром мясцовых цяпераў пра тое, што Беларусь будзе “сапраўдным аплотам Кітая ў Еўропе” (студзень 2008 г.; www.soyuzinfo.ru), што Кітай - “наш вядучы саюзьнік на міжнароднай арэне” (красавік 2007 г.; http://naviny.by), што “ў нас абсалютна адзіная пазіцыя на міжнароднай арэне, адзіныя канцэптуальныя пагляды на ўладкаваньне сьвету” (сьнежань 2005 г. у час візіту Лукашэнкі ў Кітай; гл. фота ўнізе: Лукашэнка і Ху Дзіньтаа). Памятаем мы і пра намёкі, зробленая напярэдадні гэтага візіту й паказаны па ўсім “беларускім тэлебачаньні”: маўляў, у Беларусі жыве толькі 10 млн. чалавек, а магло б жыць 30 млн., і нават - усе 70! Так што, хочаш ня хочаш, а ўжо проста мусіш з гэтым Кітаем і разьбірацца, і вызначацца…
Віталь Хромаў
У апошнія гады мы ўсе зьяўляемся сьведкамі нахабнага ўмяшаньня расейскай імперыякратыі ў справы незалежнай Украіны. Найбольш відавочны прыклад – дэманстратыўная падтрымка Пуціным Януковіча напярэдадні прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў 2004 годзе. Я зрабіў невялікае дасьледваньне дадзенай тэмы ў інтэрвале часу ад абраньня Юшчанкі прэзідэнтам (2005 г.) да нашых дзён. Думаю, украінскі досьвед мае шмат карыснага і для Беларусі.
Падаем артыкул украінскага гісторыка Аляксандра Палія (скарочана, паводле www.pravda.com.ua/ru/news_print/2007/2/6/53818.htm; вытрымкі зь летапісаў пададзены ў аўтарскім варыянце). Калі вы яго прачытаеце, пераканаецеся, што ён датычыць ня толькі гістарыі, а і актуальнай палітыкі.
18 сьнежня г.г. зь ніжэй пададзеным зваротам да ўкраінскага народа зьвярнулася новаабраная прэмьер-міністар Украіны - Ю.Цімашэнка. Зрабіла яна гэта пасьля таго (!), як нарэшце стала прэмьерам. Хочам зьвярнуць увагу, што ворагамі ўкраінскай нацыі яна называе (вядома ж праз падтэкст) тых, каго і мы адкрыта называем такімі ж – кампрадорскую бюракратыю зь мясцовых і фінансавую алігархію (найперш не ўкраінскую), якія паразітуюць на нашых народах. Ня будзем хаваць, дадзенае супадзеньне ў палітычных сьветаглядах нам вельмі падабаецца. Мы ўсёй душой жадаем братняму ўкраінскаму народу перамогі, верым у яго посьпех, але ўсё яшчэ сумняемся, што можна поўнасьцю давяраць людзям, якія маюць у прыватнай уласнасьці… цэлы квартал Кіева.
Рэдакцыя.
Іса Джабраілаў
Іса Джабраілаў (былы першы намесьнік міністра Інфармацыі ЧРІ; падаецца паводле kavkazcenter.com/russ/content/2007/12/26/55308.shtml)
1.
Сьцьвярджаецца, што Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя адказвае ўмовам і патрабаваньням, якія прадугледжаны дэмакратычнай супольнасьцю для абвяшчэньня незалежнай дзяржавы і, адпаведна, яе прызнаньня [адразу хочам папярэдзіць: тут і далей аўтар называе “дэмакратыяй”, “дэмакратычнай супольнасьцю” тое, што імі не зьяўляецца – як правіла, ідэалогію і практыку псеўда-лібералізма; апошняе – гэта ідэйна-палічная і грамадска-арганізацыйная плынь, якая цяпер дамінуе на Захадзе і ствараецца глабалісцкай фінанс-алігархіяй у адпаведнасьці са сваімі соцыя-паразітнымі інтарэсамі; таму казаць, што на Захадзе дэмакратыя, што Захад дэмакратычны - катэгарычная “памылка”; магчыма аўтар пра гэта ведае, але, відаць, яму так трэба…. – Рэд.].
Яўген Наважылаў, былы палітвязень, Краснадар
Псеўда-ліберальная дэградацыя Захаду дайшла да такой ступені, што разьлічваць на яго дапамогу ў змаганьні з расейскім імперыялізмам нам, беларусам, цяпер проста бессэнсоўна. Гэта на сваім уласным досьведзе пачынаюць разумець й іншыя народы і людзі. Пададзены ніжэй (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2007/12/25/55261.shtml) і наступны артыкулы належаць аўтарам, якія таксама прыйшлі да ўзгаданых высноў, параўноўваючы змаганьне чачэнскага народа за сваю свабоду з рэакцыяй Захаду на яго.
Рэдакцыя.
Зянон Пазьняк (выступ на сьнежаньскім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ; паводле zianonpazniak.de/publications/articles/newwar.htm)
Год-два таму пуцінская Масква зразумела, што купіць Беларусь за “так” у свайго сатрапа ім ня ўдасца. Сатрап прадаваўся толькі за ўладу над Крамлём. Тады ўзгарэлася газа-нафтавая вайна, дакладней агрэсія, якая перарастае цяпер ў вайну фінансавую і эканамічную. Масква груба паламала дамоўленасьці і абавязацельствы Будапэшцкага Мэмарандума 1994 года (чатырох краінаў – ЗША, Англіі, Расеі і Беларусі [гл. http://nashaziamlia.org/2006/12/22/460]) і пачала эканамічную вайну, якая пры ўсёй, здавалася б, неверагоднасьці гэтай высновы мае магчымасьць перарасьці ў сілавую агрэсію маскоўскага гэбізму (на што яны здольныя, мы ведаем).
Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач
Прыйшоў час абмеркаваць усе артыкулы рускіх нацыяналістаў, выстаўленыя за апошнія дні на нашым сайце. Першае, што кідаецца ў вочы пры азнаямленьні з прапановамі розных рускіх нацыяналістаў па выйсьці з той сітуацыі (фактычна – пасткі), у якой апынуўся рускі народ у яго ўласнай імперыі – гэта іх разнастайнасьць. А між тым, усе людзі, запрэзэнтаваныя праз свае артыкулы – гэта па-свойму заслужаныя, разумныя, выбітныя асобы.
Глеб Шчарбатаў (паводле http://ariru.info/doc/?id=2982)
Падаем апошні артыкул (у скарочанай версіі) зь серыі, прызначанай паказаць рэакцыю розных рускіх нацыяналістаў на актуальную сітуацыю ў іх Расеі. Яго аўтарам зьяўляецца тыповы прадстаўнік групы г.зв. “арыйцаў”. Ім выкладзеныя тры галоўныя ідэалагічныя прынцыпы. Але, як можа заўважыць кожны, у дадзеным выпадку сярод іх адсутнічае той, які цікавіць нас найбольш - адмаўленьне імперыі! Гэтага адмаўленьня таксама няма і ў “Колах рускай праўды” – больш шырокай ідэалагічнай канструкцыі “арыйцаў” (гл. тут: nashaziamlia.org/2007/06/26/731; nashaziamlia.org/2007/06/27/732).
Рэдакцыя.
Аляксей Шырапаеў
Аляксей Шырапаеў
Аляксей Шырапаеў
Аляксей Шырапаеў
У разьвіцьцё нашай галоўнай тэмы – высьвятленьня, як глядзяць на сёньняшнюю сітуацыю ў Расеі разнастайныя рускія дэмакраты, як яе ацэньваюць і што парапануюць – падаем брашуру Аляксея Шырапаева. Мы лічым гэты матэрыял настолькі важным для нас – дэмакратаў беларускіх – што вырашылі паз