Ужо шмат гадоў, як АК БПС адмовіўся ад усякага супрацоўніцтва ня толькі з каланіяльным рэжымам, але і з ягонай апазіцыяй. Аднак, у сувязі з апошнімі падзеямі і працягам ціску супраць нас з боку сілавых структур, мы вырашылі агучыць нашую пазіцыю.
Ужо шмат гадоў, як АК БПС адмовіўся ад усякага супрацоўніцтва ня толькі з каланіяльным рэжымам, але і з ягонай апазіцыяй. Аднак, у сувязі з апошнімі падзеямі і працягам ціску супраць нас з боку сілавых структур, мы вырашылі агучыць нашую пазіцыю.
Паводле www.svaboda.org/content/Article/1193198.html
Дарагія суродзічы беларусы, зьвяртаюся да вас з адкрытымі лістамі рэдка, і толькі калі ўважаю, што жыцьцё вашае і беларуская дзяржава ў вялікай небясьпецы. Сёньня пішу вам ў сувязі з падзеямі ў Грузіі і праектам А.Лукашэнкі падпісаць новыя вайсковыя дамовы з Масквой.
Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў
Прайшло тры тыдні пасьля нападу “Расеі” на Грузію. Час падвесьці прамежкавыя вынікі па фактах, якія маюць стратэгічнае значэньне і выявіць якія магчыма толькі ў час вострых грамадскіх землятрусаў. Але найперш варта праверыць, як зьдзейсьнілася тое, што мы спрагназавалі больш двух тыдняў таму, не зьвяртаючы ўвагі на ўсе запэўніваньні ў супрацьлеглым з боку крамлян.
Ня так даўно мы спрагназавалі, што вайна ў Грузіі пачне праяўляць сябе сярод іншага і ў тым, што ў многіх заходніх выданьнях пачнуць “засьвечвацца” агенты ўплыву Крамля. Цяпер так і ёсьць. У прыватнасьці, у брытанскіх “The Guardian” і “Daily Mail” зьявіліся тэндэнцыйныя артыкулы, якія спрабуюць апраўдаць чарговую імперастычную авантуру на Каўказе. У якасьці ілюстрацыі мы абралі адзін з такіх атрыкулаў, паколькі ён, сярод іншага, стварыў цудоўную нагоду паразважаць на тэму ўзаемаадносін сучасных версій лібералізму і кансерватызму. Мы – сайт ідэалагічны, а таму не скарыстацца з нагоды было б грахом (паводле www.inosmi.ru/stories/06/06/13/3482/243208).
Рэдакцыя.
Несумніўна, праявіў свае погляды ў дадзенай сітуацыі й расейскі афіцыйны бок. Для фіксацыі яго аргументаў мы абралі артыкул міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова, які ён надрукаваў ва ўплывовай амерыканскай газеце “The Wall Street Journal” (падаецца паводле www.inosmi.ru/stories/06/06/13/3482/243413, арыгінал знайсьці не атрымалася).
Рэдакцыя.
Зь ня меньшай цікавасьцю мы чакалі, як на апошнія грузінскія падзеі адгукнуца іншыя рускія нацыяналісты – Шырапаеў і Хамякоў. Адгукнуўся толькі Аляксей Шырапаеў. Гэта ўжо досыць сімптаматычна. Што ж, чым багатыя, таму і радыя. Падаем яго пазіцыю (узята з lj.rossia.org/users/shiropaev/29147.html#cutid1).
Рэдакцыя.
А вось пазіцыя што да вайны паміж расейскай імперыяй і Грузіяй знакамітага “Агенцтва Рускай Інфармацыі” (АРІ) – г.зв. “арыйцаў”, якія заўсёды падавалі сябе “рускімі нацыяналістамі”, а мы, нягледзячы на тое, што яны ўвесь час крытыкавалі “імперастаў”, упарта называлі іх шавіністамі-маскалямі. Спадзяемся, цяпер кожнаму чытачу стане ясна, што правы былі мы (узята адсюль: ariru.info/doc/?id=3138; скарочана).
Рэдакцыя.
Для ілюстрацыі рэакцыі на грузінскія падзеі з боку тых, хто заўсёды адкрыта дэманстраваў свой імперскі сьветагляд, мы абралі Аляксандра Дугіна – вядучага ідэолага Крамля – і прадстаўнікоў г.зв. “Рускага клуба”. Шчырым беларусам, але са слабымі нервамі, гэты матэрыял раім не чытаць… (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/12/60142; www.1news.az/news/20080821102851745.html; www.rus-obr.ru/ru-club/510; ілюстрацыі: расейскі крыж “За службу на Каўказе – 1864” і А.Дугін).
Зьбігнеў Бжэзінскі: “Калі грузінскі ўрад будзе дэстабілізаваны, доступ Захаду да Баку, Касьпійскага мора і далей будзе абмежаваны”.
Пол Гобл: “Хутка мы можам убачыць новы сьвет”.
Рэдакцыя.
Перад тым, як прыступіць да канчатковага збору “ідэалагічнага ўраджаю” ў сувязі з чарговай вайной расейскай імперыі супраць Грузіі, варта апошні раз зірнуць на рэальнае поле бою. Прайшло ўжо 12 дзён з часу, калі пачалася вайна, і тыдзень, як прэзідэнт Расеі Мядзьведзеў заявіў пра пасьпяховае завяршэньне аперацыі “прымусу да міру”, загадаў расейскім генералам спыніць агонь і вярнуцца ў месцы зыходнай дыслакацыі… (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/18/60339; … 08/19/60357; … 08/20/60374; …08/20/60373).
Рэдакцыя (паводле http://kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/19/60349.shtml)
Вядучы ідэолаг і палітычны стратэг маджахедаў Каўказу, Маўладзі Ўдугаў, пракаментаваў апошнія падзеі ў Грузіі й персьпектывы ўрэгуляваньня сітуацыі ў сувязі з абвастрэньнем адносін паміж Расеяй і Захадам, а таксама пазіцыі кіраўніцтва Імарата Каўказ (ІК), якія пазначаны ў заяве ваеннага камандаваньня маджахедаў Каўказу (гл тут: http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/13/60197.shtml). У прыватнасьці, ён сказаў:
Бываюць сітуацыі, калі артыкулы ці інтэрвю, якія мелі месца шмат часу таму, набываюць актуальнасьць большую, чым у час іх зьяўленьня ў СМІ. Да такіх матэрыялаў належыць эксклюзіўнае інтэрвю Дзьмітрыя Саймса – прэзідэнта Цэнтра Ніксана (ЗША) і выдаўца аналітычнага часопіса ‘The National Interest‘ - журналістам грузінскага выданьня “Georgian Times“. Гэтае інтэрвю 24 красавіка г.г. было выстаўлена таксама і на расейскім сайце ІноСМІ (www.inosmi.ru/translation/240990). Матэрыял быў азаглаўлены “Скандальнае інтэрвю … Саймса”, а падзагаловак тлумачыў, чаму: “У інтарэсы Амерыкі ўваходзіць абарона суверэнітэту суседніх з Расеяй краін”. Разумеем, з пазіцыі інтарэсаў расейскай імперыякратыі – гэта злачынства… У сьвятле апошніх падзей у Грузіі скандальнасьць гэтага даўняшняга і амбівалентнага інтэрвю мы ўбачылі ў іншым, што і адлюстравалі ў нашым загалоўку. Акрамя таго, мы разьлічваем, што ўжо дастаткова падрыхтавалі нашых сталых чытачоў, каб яны (на фоне хаця б папярэдняга артыкула) самі паспрабавалі ўбачыць некаторыя нюансы палітычнай прасторы ЗША… Інтэрвю падаецца зь неістотнымі скарачэньнямі.
Рэдакцыя.
Збігнеў Бжэзінскі (паводле www.inosmi.ru/stories/06/06/13/3482/243263; арыгінал тут: www.time.com/time/world/article/0,8599,1832699,00)
Паводле ідэі, заканчэньне “халоднай вайны” павінна было забясьпечыць прыход новай эры, у якой буйныя дзяржавы больш не маглі б дыктаваць суседзям, як ім уладкоўваць сваё жыцьцё. Менавіта таму ўварваньне Расеі ў Грузію – падзея настолькі трагічная і патэцыйна непажаданая. Сёньня ўвесь сьвет глядзіць на Расею: ці будзе яна і далей дамагацца сваіх імперскіх мэтаў метадамі прымусу і сілы, ці яна гатовая працаваць унутры новай сістэмы міжнародных адносін, у якой цэняць супрацоўніцтва і кансэнсус?
Кіраўніцтва рэвалюцыйнага крыла Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН-р.) выступіла з заявай па расейска-грузінскай вайне. Ніжэй падаем яе тэкст (паводле www.ukrnationalism.org.ua/news/?n=3455).
Рэдакцыя.
навуковы дырэктар Інстытута Еўра-Атлантычнага супрацоўніцтва (паводле www.pravda.com.ua/ru/news/2008/8/12/79606)
Мы вырашылі выставіць дадзены тэкст таму, што ён моцна пераклікаецца з нашымі ацэнкамі, паданымі ў папярэдніх матэрыялах. З аўтарам мы не знаёмыя. Калі розныя шчырыя людзі абсалютна незалежна прыходзяць да адных і тых жа высноваў – гэта заўсёды сьведчыць на карысьць таго, што яны блізкія да ісьціны…
Рэдакцыя.
Расея пачала вайну ў Грузіі за ўсталяваньне новага сусьветнага парадку. Грузія – гэта першы этап, але разам з тым і “спробны шар”. Дэмакратычнаму сьвету кінуты выклік, ня менш небясьпечны, чым палітычны іслам.
Людміла Наздрачова – карэспандэнт “Новых известий”(паводле korrespondent.net/world/552547)
Учора (12 жніўня) сьпецназ міністэрства абароны Паўднёвай Асеціі разам з апалчэнцамі накіраваўся на “зачыстку” грузінскай вёскі Нул (каля Цхінвалі), дзе напярэдадні адбыўся жорскі бой. Ваенныя запланавалі выціснуць усіх мірных жыхароў з гэтай тэрыторыі. Апалчэнцы палілі дамы і вывозілі каштоўныя рэчы, якія не пасьпелі забраць з сабой грузінскія ўцекачы. У бліжэйшы час асеціны зьбіраюцца прайсьці так па ўсіх вёсках, якія разьмешчаны анклавам паміж асецінскімі вёскамі.