nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

«АД? — ДА!» (Літва-Беларусь ад Міндоўга да Лукашэнкі)

18 лютага, 2011 | 6 каментарыяў

Васіль Лыскавец


Нягледзячы на пэўныя сумненьні, зьвязаныя з рускамоўнасьцю твора, мы ўсё ж вырашылі выставіць яго на нашым сайце, прызнаўшы яго каштоўнасьць. Аўтар выказвае падзяку Алесю Разанову за пранову назвы паэмы і цікавасць да яе. Твор быў трохі скарочаны, ілюструецца карцінай Вітаўта Вялікага (1350 – 1430 гг.) і фота Нацыянальнай бібліятэкі.

Рэдакцыя.

Далей »

Цяжка быць чалавекам у часы дыктатуры (+ дадатак)

14 лютага, 2011 | Няма каментараў

Аляксандар Лялікаў

На нашым сайце мы ўжо выстаўлялі матэрыялы, у якіх вядомыя сьнежаньскія падзеі апісваюцца з пазіцыі ўнутраных перажываньняў іх удзельнікаў (гл. https://nashaziamlia.org/2010/12/26/3866/;  https://nashaziamlia.org/2011/01/14/3929/). Матэрыял, які падаецца ніжэй, у тым жа ключы. У ім дацэнт гарадзенскага ўніверсітэта імя Я.Купалы апісвае ўласны досьвед. Перажытыя пачуцьці прымусілі яго напісаць ліст на радыё “Свабода”, які мы падаем і на нашым сайце (узята з http://www.svaboda.org/content/transcript/2304348.html).

Рэдакцыя.
Далей »

Чаму захлынулася чарговая беларусiзацыя

13 лютага, 2011 | 12 каментарыяў

Павал Біч

Было тры спробы вярнуць уласны нацыянальны твар нашаму народу. Першая – у 1917-30 гады, другая – у 1941-44 гг., i трэцяя – на нашых вачах, у 1990-94 гг. Усе яны скончылiся паразай. Толькi з другой усё адносна ясна – яна iшла пад прыкрыцьцём замежных войскаў, а ўплыў Расеі быў зведзены да мiнiмуму. З адыходам немцаў яна скончылася, яе ўдзельнiкi былi аб’яўленыя памагатымi фашыстаў i цi былi зьнiшчаны, цi эмiгравалi на Захад. Першая спроба скончылася масавым зьнiшчэньнем нацыянальнай iнтэлігенцыi ўключна  з нацыянал-камунiстамi. Трэцяя – абышлася амаль без фiзічнага вынiшчэньня нацыянальнага элементу. Гэта сьведчыць аб тым, што ў Расеi ёсьць магчымасьць русiфiкаваць нярускiя народы больш тонкiмi, чым праз масавыя забойствы, спосабамi. Заўважым, што на iншыя народы былых Саюзных Республiк гэтыя спосабы не падзейнiчалi. Ад Эстонii да Кiргiзii прайшла незваротная хваля нацыяналiзацыi, i, здаецца, Расея з гэтым зьмiрылася [пакуль будзе “Расея”, яна з гэтым не зьмірыцца. – Рэд.].

Далей »

Тайныя спружыны й урокі сьнежаньскай “рэвалюцыі”

12 лютага, 2011 | 8 каментарыяў

Кастусь  Калiновiч

Нечакана жорсткімі й драматычнымі падзеямі завяршылася чарговая выбарчая “рэвалюцыя” 19 сьнежня ў Менску. Вельмі  стратнымі  вынікі “рэвалюцыі” сталі для ўсіх яе арганізатараў і шматлікіх удзельнікаў. Стратнымі яны сталі й для рэжыму Л. Стратнымі для Беларусі, для Захаду, стратнымі для ўсіх нас. Хто ж выйграў? Чаму так адбылося?

Далей »

Ці дадуць беларусам стаць “Швейцарыяй”

10 лютага, 2011 | 23 каментарыя

Сяргей Высоцкі

Перад тым, як прыступіць да канчаткована аналізу ваколвыбарчай сітуацыі, мы вырашылі выставіць на нашым сайце серыю матэрыялаў, якія паступілі ў рэдакцыю ад нашых чытачоў і няштатных аўтараў за апошнія тыдні. Практычна ўсе яны ў той ці іншай ступені таксама закранаюць тэму выбараў. Першым выстаўляем артыкул старшыні Арганізацыйнага камітэту Беларускай партыі Свабоды (АК БПС) Сяргея Высоцкага.

Рэдакцыя.

Далей »

Як пазьбегчы “афрыканізацыі” замежнай дапамогі для Беларусі

9 лютага, 2011 | 14 каментарыяў

YK (Яраслаў Крывы)

Пасьля таго, як “Захад” вырашыў “дапамагчы беларускай дэмакратыі” аж на 120 мільёнаў, на гэтыя – будучыя – мільёны, як мухі на ***, пачалі зьлятацца розныя “дэмакраты” як у Беларусі, так і ў замежжы. Натуральна, са сваімі прапановамі. На аднаго такога “дэмакрата” нас вывела радыё “Свабода” (інфармацыя вось тут: http://www.svaboda.org/content/article/2300118.html), якое падала частку яго артыкула, выстаўленага па-англійску. Мы выстаўляем гэты артыкул цалкам у перакладзе на нашу мову (узята адсюль: http://belarusdigest.com/2011/02/07/preventing-africanization-of-foreign-aid-to-belarus/; аўтар падае сябе пад нікам “YK”, у матэрыяле “Свабоды” ён падаецца як Яраслаў Крывы; верагодна, гэта таксама псеўданім). Азнаямленьне з гэтым артыкулам дапамагае даведацца пра шмат з таго, што большасьці з нас малавядомага. Матэрыял ілюструе фота канферэнцыі “доранаў Беларусі ў Варшаве” (на трыбуне бачны Сікорскі, у прэзідыюме – Мілінкевіч; на заднім плане – сьцягі заходніх краін і лозуг “Салідарнасьць зь Беларусьсю”).

Рэдакцыя.

Далей »

Вялікая еўрапейская гара нарадзіла… вялікі пшык з пахам еўра і даляра

7 лютага, 2011 | 15 каментарыяў

Рэдакцыя.

Прайшло больш за 40 дзён пасьля гістарычных падзей Крывавай нядзелі ў Беларусі, і пачатак гэтага тыдня прынес зьвесткі пра канчатковую рэакцыю “Эўропы” і ў цэлым “Захаду” на яе. Час фіксіраваць факты для будучага аналізу і высноў. Гэта тым больш важна, што яшчэ ў многіх беларусаў да нядаўняга часу застаецца спадзеў на “Эўропу”, што бачна хаця б на прыкладзе фота зьлева з адназначным сімбалічным зьместам. Мы ж ужо даўно папярэджваем нашых чытачоў што да хлусьлівасьці-крывадушнасьці “Захаду”, паказваем на факты і нават тлумачым іх прычыны. Нас успрымаюць ня ўсе. Але момант ісьціны набліжаецца…

Далей »

Адкуль Алексіевіч ведае, што “за Лукашэнку напэўна 50-60%”

2 лютага, 2011 | 15 каментарыяў

Рэдакцыя.

Мы працягваем калекцыянаваньне асобаў, якія лічацца “апазіцыйнымі”, але адначасна чамусьці імкнуцца падводзіць нас да думкі, што ў Беларусі пасьля 19-га сьнежня ёсьць прэзідэнт. Чарговай такой асобай, якая ўчора аб’явілася ў сеціве з азначаным кантэкстам, схаваным у сваіх выказваньнях, стала Сьвятлана Алексіевіч – вядомая расейскамоўная пісьменьніца, якая паходзіць зь Беларусі, але шмат часу праводзіць на Захадзе. Свае адчуваньні на тэму сітуацыі ў Беларусі яна выказала ў інтэрвю нямецкаму выданьню Neue Zuercher Zeitung, якое хутка часткова было паўторана і на радыё “Свабода”. Падаем тэкст гэтага інтэрвю і рэакцыю на яго чытачоў свабодаўскага сайта (падаецца паводле http://www.svaboda.org/content/article/2293088.html).

Далей »

Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы (ПАРЭ) прыняла рэзалюцыю па Беларусі

28 студзеня, 2011 | Няма каментараў


27 студзеня ПАРЭ прыняла рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі пасьля прэзідэнцкіх выбараў “The situation in Belarus in the aftermath of the presidential election”. Арыгінал тэкста знаходзіцца тут: http://assembly.coe.int/Mainf.asp?link=/Documents/AdoptedText/ta11/ERES1790.htm,  – падаецца ніжэй у перакладзе, узятым адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/2289493.html.

Рэдакцыя.

Далей »

Што азначаюць даныя НІСЭПД: “за Лукашэнку 51%”

28 студзеня, 2011 | 9 каментарыяў

Барыс Керзач

Усім відавочна, што галоўнай інтрыгай “прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010-11 гг.  у Беларусі” (кампанія не завяршылася) застаецца пытаньне: колькі Лу-ка – вядомы ўсяму сьвету ўпыр-беларусаненавісьнік, пастаўлены на пасаду прэзідэнта Беларусі 17 гадоў таму агульным рашэньнем імперыякратыі Расеі й ліберастыі Захаду – набраў галасоў у першым туры палітычнай кампаніі, якую толькі ўмоўна можна назваць “прэзідэнцкімі выбарамі”. Прычына інтрыгі ў тым, што меркаваньні па гэтым пытаньні істотна розьняцца. Афіцыйныя даныя ЦВК – “за Лу-ку аддалі свае галасы амаль 80% выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў галасаваньні”. Лічбы, якія паказваюць вымяральнікі, адносна незалежныя ад праімперскага беларусафобскага рэжыму, вагаюцца ад 30 да 44%. З элементарна разумных людзей (а такіх у Беларусі абсалютная бальшыня) у лічбу 80 ня верыць ніхто. Ключавая інтрыга, якая разгорваецца вакол відавочнага ўсім факту фальсіфікацыі вынікаў “выбараў” (нагадаю, такая фальсіфікацыя ёсьць вялікім дзяржаўным злачынствам!), заточана на два ўзаемазьвязаныя пытаньні: кім цяпер лічыць Лу-ку – прэзідэнтам ці ўзурпатарам?; а таксама колькі адсоткаў галасоў яму 19 сьнежня прыпісала здэмаралізаваная Ярмошына (ой, сядзець ёй – не перасядзець!) – 29? 39? ці ўсе 49?! Тое, што ва ўсіх “апазіцыйных СМІ” гэтыя пытаньні старанна замоўчваюцца, нічога не мяняе ў зьмесьце актуальных гістарычных падзей, якія перажывае беларускі народ…

Далей »

Адкрыты ліст у Раду ЕўраЗьвязу ад Зянона Пазьняка

25 студзеня, 2011 | 22 каментарыя

Сталыя чытачы нашага сайта ведаюць, што рэдакцыя даволі крытычна ставіцца да дзейнасьці Зянона Пазьняка, пачынаючы ад 1992 году. Навырабляў пан Зянон і ў час апошняй выбарчай кампаніі, пра што абавязкова будзе на сайце пазьней. Але бываюць выпадкі, калі Пазьняк робіць учынкі, якія мы ацэньваем станоўча, бо яны цалкам упісваюцца ў Беларускую дактрыну, якая фармуецца на нашым сайце. Да такіх выпадкаў належыць яго ўчорашні адкрыты зварот, тэкст якога мы паўтараем ніжэй (узята з http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/00–20110124–01; папраўлена ў адпаведнасьці з нармальнай беларускай лексікай).

Рэдакцыя.

Далей »

Дзьве версіі аднаго інтэрвю

24 студзеня, 2011 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Адразу скажам: мы не зьяўляемся прыхільнікамі Барыса Абрамыча Беразоўскага. І таму што ён былы расейскі алігарх (а гэта значыць, грошы ў яго вялікія і… крадзеныя), і таму што ён зьяўляецца вядомым кампаньёнам Лукашэнкі, і таму што ніколі не бараніў інтарэсы беларускага народу. Але і гэтага чалавека, бывае, карысна паслухаць з мэтай глыбей разабрацца ў сёньняшняй рэчаіснасьці.

Далей »

Ці заклікае Еўрапарламент правесьці ў нас новыя выбары? (+дадатак)

21 студзеня, 2011 | 3 каментарыя


На сэсіі Еўрапарламенту ў Страсбуры сёньня была адзінагалосна прынятая рэзалюцыя па Беларусі – самая жорсткая з усіх рэзалюцыяў, якія Еўразьвяз калі-небудзь прымаў у справе Беларусі. Падаем ніжэй яе тэкст (асноўная частка ўзята адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/2281921.html; ключавы пункт №1 перакладзены з арыгіналу: http://www.europarl.europa.eu/sides/getDoc.do?type=MOTION&reference=P7-RC-2011-0044&language=EN – адрозьніваецца ад перакладу “Свабоды”)

Рэдакцыя.

Далей »

Нашы людзі істотна вырасьлі ў апошні час

20 студзеня, 2011 | 7 каментарыяў

Рэдакцыя

Чытаючы матэрыялы, прысьвечаныя ацэнцы падзей Крывавай нядзелі ў Беларусі з боку асоб, якія прадстаўляюць інтарэсы розных замежных сіл, мы са ўсё большым задавальненьнем знаёмімся і з каментарамі да гэтых матэрыялаў з боку звычайных беларусаў. Бачныя прыкметы выразнага паглыбленьня разуменьня сітуацыі нашымі людзьмі, якое істотна наблізілася да таго, пра што ўжо шмат гадоў пішам мы. Нам невядома, з-за чаго гэта адбываецца – ці з-за таго, што мае эфект наша праца (як і праца тых, хто зьвязаны з нашым сайтам), ці з-за таго, што самі падзеі вакол Крывавай нядзелі многім раскрылі вочы. Магчыма, і тое, і тое. Зрэшты, гэта ня так важна. Важкім ёсьць сам факт істотнага нарастаньня крытычнасьці  стаўленьня да “дэмакратычнага Захаду” і “брацкай Расеі”, як і нарастаючае разуменьне, што дэмакратыю ў Беларусі можа ўсталяваць толькі сам беларускі народ – калі нацэліцца на гэта. Давайце зафіксуем гэты факт.

Далей »

Як у гестапа

14 студзеня, 2011 | 15 каментарыяў

Аляксандр Астаф’еў

Карэспандэнт расейскай «Новай газеты», вярнуўшыся зь Менску, упершыню апавёў пра падзеі на плошчы Незалежнасьці ў «дзень перамогі» Лукашэнкі і пра норавы, якія пануюць у лукашэнкаўскіх вязьніцах (падаецца паводле http://www.novayagazeta.ru/data/2011/002/06.html).

Рэдакцыя.

Далей »

Няўжо гэта ня толькі піяр?!

13 студзеня, 2011 | 9 каментарыяў

Рэдакцыя.



Сёньня, 12.01.11г., з Захаду прыйшлі дзьве даволі прыемныя навіны. Падаем ніжэй інфармацыю пра іх.

Далей »

Зварот беларускай грамадзкасьці да Еўрапарлямэнту

12 студзеня, 2011 | 2 каментарыя


Шэраг апазіцыйных палітыкаў, а таксама сваякі арыштаваных за акцыю ў дзень 19 сьнежня 2010 г., прынялі зварот да дэпутатаў Эўрапейскага Парлямэнту ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі. Падаем тэкст гэтага звароту, узяты з www.svaboda.org/content/article/2273303.html. Найбольш істотнае на наш погляд мы выдзелілі тоўстым.

Рэдакцыя.

Далей »

Калядныя пасланьні ад Беларускіх Аўтакефальных Праваслаўных Цэркваў

6 студзеня, 2011 | 11 каментарыяў


Зьлева япіскап Сявятаслаў, справа архіяпіскап Ёван.

Рэдакцыя.

Далей »

Мацкевіч засьвяціўся?

5 студзеня, 2011 | 9 каментарыяў

Некаторыя даўнія чытачы нашага сайта могуць памятаць, што ў свой час з нагоды выхаду кнігі Ўл.МацкевічаНасуперак відавочнаму”, у якой закраналіся пытаньні, для якіх ствараўся і наш сайт, мы аб’явілі, што будзем сачыць за далейшымі паводзінамі гэтага “метадоляга-палітоляга” (і, дадазім, актыўнага каментатара на “Свабодзе”).  З аднаго боку, пытаньні ён падымаў важкія, але яго адказы на гэтыя пытаньні далёка не заўсёды адпавядалі аб’ектыўным інтарэсам беларусаў. У дадатак, некаторыя асобы казалі пра яго рознае нядобрае (гл. https://nashaziamlia.org/2006/09/22/297). Карацей, тады мы ня вызначыліся. І вось учора на сайце “Свабоды” зьявіўся артыкул У.Мацкевіча, які дапамагае вызначыцца. Таму спачатку артыкул (істотнае выдзелена тоўстым), а затым наш каментар.

Рэдакцыя.

Далей »

Кроў на сьнезе

2 студзеня, 2011 | 8 каментарыяў

Міхаіл Падаляк. 20 сьнежня 2010 г. (паводле http://dec19.org/?p=2852)

Аўтар папярэдняга артыкула, Сяргей Абламейка, спаслаўся на артыкул Міхаіла Падаляка, які, як высьветлілася, адразу пасьля падзей Крывавай нядзелі абнародаваў свае эмацыйныя перажываньні й разуменьні. Па некаторых зьвестках, спадар Падаляк – агент уплыву расейскай імперыякратыі (гл. http://news.21.by/society/2010/08/31/143620.html). Можа, гэта і так, а можа, і не (глядзіце іншыя матэрыялы гэтага аўтара, у т.л. на нашым сайце, і самі рабіце свае выстовы). Тым ня менш, яго ацэнкі тых падзей, якія ўжо сталі гісторыяй Вялікай Літвы-Беларусі, таксама ўяўляюць для нас цікавасьць. Таму і падаем іх ніжэй.

Рэдакцыя.

Далей »

Вось усе бы так у Беларусі – журналісты, палітыкі, грамадскія дзеячы…

1 студзеня, 2011 | Каментары (1)

Напярэдадні Новага году адбылася знакавая падзея. Ня тое, каб яна была занадта вялікай і пры гэтым незаўважанай. Не такая ўжо вялікая і заўважаная многімі. Але, на наш погляд, заўважаная і адзначаная недастаткова. Таму гэты матэрыял мы і прысьвячаем ёй. Гаворка пра, фактычна, заяву журналіста радыё “Свабода” (!) Сяргея Абламейкі, якая інсьпіраваная падзеямі Крывавай нядзелі 19 сьнежня (гл. тут: http://www.svaboda.org/content/article/2261138.html). Чаму заява гэтага чалавека настолькі важная? А таму, што ён – журналіст (ды яшчэ радыё “Свабода”, якое займаецца прапагандай ліберастызму) – і сказаў пра “Захад” такое, што вельмі набліжана да праўды. Гэта сустракаецца вельмі рэдка ў наш час і таму дорага каштуе. Па-другое, праўда гэтая аказалася той, пра якую мы ўжо шмат гадоў кажам на нашым сайце – нам, беларусам-літвінам, з багны прарасейскай беларусафобскай дыктатуры давядзецца выбірацца… толькі самім. Захад нам не дапамагаў і дапамагаць ня будзе! Эх, калі б усе беларускія журналісты, палітыкі, грамадскія дзеячы дайшлі да разуменьня гэтага ж, мы б ужо пачалі жыць у Новай, значна лепшай Беларусі. Але лёд, як бачна, трэснуў і зрушыўся! Ніжэй падаем аўтарскі тэкст і большасьць каментароў да яго.

Рэдакцыя.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы