nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Чаму “Расея” і “Захад” надалей пакінуць нам Лукашэнку (частка 2: чаму “Захад”)

30 жніўня, 2010 | Няма каментараў

Рэдакцыя

На “змаганьне за дэмакратыю ў Беларусі” заходнікі за 16 гадоў “выдаткавалі” дзясяткі, а мо і сотні мільёнаў даляраў ды еўра. Але іх палітыка па “дэмакратызацыі Беларусі” цалкам праваленая. Мы шмат разоў тлумачылі, чаму праваленая (хаця гэтых грошай хапіла б, каб некалькі разоў “дэмакратызаваць Беларусь”). Прамаскоўскага агента, беларусафоба-этнацыдчыка Лу-ку і “Захад” пакідае нам на чарговы тэрмін. Мы таксама ўжо тлумачылі, чаму пакідае. На фоне пералічаных фактаў цікава назіраць, як сёньня заходнія палітыкі й палітолагі скідаюць віну адзін на аднаго, адхрышчваючыся ад таго факта, што Лу-ка, у значнай ступені з-за іх “дапамогі” нам, і далей будзе заставацца “апошнім дыктатарам Еўропы”…

Далей »

Чаму “Расея” і “Захад” надалей пакінуць нам Лукашэнку (частка 1: чаму “Расея”)

30 жніўня, 2010 | Каментары (1)

Рэдакцыя

Пасьля публічнага пагаршэньня ўзаемаадносін паміж Лу-кам і сёньняшнімі кіраўнікамі Расеі, сімвалічным апафеозам чаго можна лічыць шматсерыйны фільм “Хросны Бацька”, многія “беларускія” афіцыйныя апазіцыянеры пачалі бегаць, скакаць і крычаць, што нарэшце ў гэтых выбарах “Расея дапаможа ім скінуць Лу-ку”. Мы прааналізавалі сітуацыю і першымі заявілі, што “Расея” ўсяго толькі выкарыстоўвае перадвыбарчую слабасьць Лу-кі – у чарговы раз цісьне на яго, каб той перад сваім “пераабраньнем” пабольш здаў “Расеі” каштоўнасьцяў нашага народу (якія яму не належаць), але скідаць яго не зьбіраецца (https://nashaziamlia.org/2010/08/25/3554/#more-3554). Лу-ка расейскай імперыякратыі патрэбны тут як яе ж каштоўны агент. Прыкладна тое ж мы даўно кажам і пра ўзаемадзеяньне “Расеі” і “Захаду” па пытаньні стаўленьня да лёсу Беларусі (гл., напрыклад,  https://nashaziamlia.org/2009/01/26/1747).

Далей »

Чым нам могуць дапамагчы людзі, якія нічога не жадаюць бачыць і чуць

28 жніўня, 2010 | Няма каментараў

Рэдакцыя

Адно з важнейшых дасягненьняў нашай працы – гэта вывядзеньне ў ідэалагічную сьферу паняцьця “аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу”. Калі стала і ўпарта трымаць у галаве і гэтае выслоўе, і асабліва яго зьмест, калі не дазваляць сабе адуважвацца на інфармацыйныя падзеі, прызначаныя для адцягваньня ўвагі ад правоў й інтарэсаў беларусаў на іх уласнай зямлі (напрыклад: “патрэбна лібералізацыя эканомікі”, “патрэбна прыватызацыя”, “свабода СМІ”, “правы чалавека”, “шлях у Еўропу” і да т.п. – гэта з аднаго боку; “без Расеі мы не пражывем”, “патрэбна моцная ўлада”, “чарка і шкварка”, “тры брацкія славянскія народы”, “інтэграцыя”, “Вялікая Расея”, “Саюзная дзяржава” і да т.п. – гэта з другога боку), можна атрымаць сапраўды істоныя вынікі. Мы вырашылі трохі адхіліцца ад логікі працягу тэмы, каб, скарыстаўшыся з фону, створанага папярэднімі матэрыяламі, прадэманстраваць усё азначанае на сьвежых прыкладах.

Далей »

ФІКСУЕМ АКТЫ ЎЛАДНАГА ВАРВАРСТВА – 20

26 жніўня, 2010 | 4 каментарыя

Рэдакцыя



У якасьці дакументальнага дапаўненьня да матэрыялаў папярэдняга артыкула ніжэй падаем некаторыя факты – невялікую частку таго, што можа быць прыведзена – беларусафобскай, этнацыднай палітыкі цяперцаў за пошнія два гады.


Далей »

“Чеснейшие ребята” і зусім не “ідыёты”, а некаторыя ўжо за кратамі ці ў бягах

25 жніўня, 2010 | 2 каментарыя

Рэдакцыя

Тое, што посткамуністычная бюракратыя ў Беларусі на чале з Лу-кам – г.зв. цяперцы – з’яўляецца вытворнай ад расейскай імпербюракратыі, думаем, сёньня мала каму трэба даводзіць. У перакладзе на больш універсальную паліталагічную мову можна сказаць, што ў Беларусі вось ужо 17-ы год пануе класічны каланіяльны рэжым на чале з прарасейскім беларусафобскім дыктатарам Лу-кам. Перыядычна мы вяртаемся да тэмы ўласьцівасьцяў гэтага рэжаму і яго злачыннай сувязі (залежнасьці) з расейскай імперыякратыяй. Думаем, што пасьля апісаньня некаторых асьпектаў грамадска-палітычнай сітуацыі ў сёньняшняй Расеі й стану яе ўлады, якія былі зроблены раней, зноў настаў час, каб пра гэта пагаварыць.

Далей »

РАСЕЯ РАЗГАРАЕЦЦА

19 жніўня, 2010 | 5 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Тое, што Пуцін, верагодна – буйны карупцыянер [гл. напрыклад, папярэдні артыкул. – Рэд.], зусім не азначае, што Мядзьведзеў, прадстаўнікі яго адміністрацыі, расейскія міністры, армейскія ды іншыя генералы, дэпутаты ўсіх узроўняў, кіраўнікі СМІ, “сьвятары” РПЦ, губернатары ды іншыя чыноўнікі на месцах – лепш. Практычна ўсе расейскія імперыякраты як прадстаўнікі застарэлай соцыяпаразітнай структуры лічаць, што расейская імперыя разам з усімі яе казачнымі багацьцямі прызначана для забесьпячэньня толькі іх казачнага жыцьця. Звычайныя людзі, народы, іх правы й інтарэсы расейскіх імперцаў не хвалююць. А калі хвалююць, дык толькі як нейкі непрыемна-недарэчны, пабочны цяжар – накшталт “што ім тут трэба?”, “адчапіцеся”, “закрыць пытаньне”, “галоўнае, каб было ціха” і г.д. Такое стаўленьне расейскай імперыякратыі да сваіх кіраўнічых абавязкаў (а іншага стаўленьня ў яе і быць ня можа – не для добрага жыцьця людзей імперыі ствараюцца) заканамерна вядзе да дэградацыі “кіруемага” аб’екта. Расейскае грамадства на нашых вачах у чарговы раз спаўзае ў крызіс. Пажары, якія ахапілі Расею – толькі сімвал нарастаньня істотна больш глыбокіх грамадскіх супярэчнасьцяў (як дымок над тарфянікам можа сьведчыць пра глыбіннае гарэньне, якое ў любы момант можа перайсьці ў страшны пажар). Чытачам нашага сайта варта ведаць апошнія факты, якія пра гэта сьведчаць.

Далей »

Уладзімір + (Аркадзь + “сямейнае кола”)

17 жніўня, 2010 | Каментары (1)

У папярэднім матэрыяле была разгледжана праблема сацыяльнага паразітызму, але з большага ў тэарэтычнай плоскасьці. Матэрыялы, якія разьмешчаны ніжэй, а таксама тыя, якія мы плануем выстаўляць у бліжэйшыя дні, можна ўспрымаць, як прыклады канкрэтных соцыяпаразітных праяў, уключаючы апісаньне іх механізмаў і наступстваў. З практычна бясконцай колькасьці такіх прыкладаў, якія можна знайсьці ў сеціве сёньня (што будзе заўтра, мала каму вядома), мы вырашылі сканцэнтравацца найперш на тых, якія закранаюць Беларусь. Першым падаем матэрыял, які датаваны 22 ліпеня г.г. і належыць нейкаму сп-ру Навальнаму (гл. http://navalny.livejournal.com/485080.html). Ці гэтыя матэрыялы ёсьць сьведчаньнем пачатку рэальнага ціска на Пуціна, які мы прагназавалі, ці проста так супала, пакажа будучыня.

Далей »

Сацыяльныя паразіты

15 жніўня, 2010 | 12 каментарыяў

Юры Зушчык (украінская газета «Новая», 17.06.2010 г.)

Пададзены ніжэй артыкул украінскага аўтара (узяты адсюль: http://novaya.com.ua/?/articles/2010/06/16/173901-18) зьяўляецца вельмі цікавым і надзвычай важным (але, на наш погляд, і трохі недаробленым, сыраватым). У ім уздымаецца пытаньне аб сацыяльным паразітызме. Прычым, складаецца ўражаньне, што аўтар знаёмы з распрацоўкамі гэтай праблемы, прадстаўленымі раней на нашым сайце. Таму спачатку артыкул, а затым – абмеркаваньне некаторых дадатковых пытаньняў, якія паўстаюць з-за яго.

Рэдакцыя.

Далей »

Сёньня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэньня Ларысы Геніюш

10 жніўня, 2010 | Каментары (1)

Яна – легенда беларускай паэзіі, грамадзянка БНР, вязень ГУЛАГу, вольны голас любові да Беларусі й яе народу. У сеціве з нагоды юбілею шмат матэрыялаў пра Геніюш. Нам асабліва спадабалася серыя матэрыялаў Міхася Скоблы ды іншых журналістаў радыё “Свабода” пра яе. На фоне ўсёй значнай і ўрачыстай інфармацыі, якая выстаўляецца пра Геніюш у апошнія дні, асабліва агідліва выглядаюць дзеяньні цяперцаў – усе гэтыя зрываньні шыльдаў, прысьвечаных паэтцы, закрыцьцё Дома культуры, міліцэйскі ціск на беларусаў, асабліва на тых, хто прыходзіў на ўрачыстасьці з нацыянальнымі сьцягамі. Усё гэта нагадвае нам, што ідэйныя (і ня толькі) нашчадкі тых, хто катаваў Геніюш і такіх, як яна, пакуль працягваюць панаваць у Беларусі. Мы вырашылі ўнесьці сваю сьціплую лепту ў адзначэньне вялікага ўбілею славутай беларускі-літвінкі падачай вершаў спадарыні Ларысы, якія прысьвечаны беларускаму народу і якія мы ўзялі зь яе нядаўна выдадзенага зборніка твораў.

Рэдакцыя.

Далей »

ДА НАРОДАЎ І ДЗЯРЖАЎ СВЕТУ: зварот а. Леаніда Акаловіча

9 жніўня, 2010 | 6 каментарыяў

Святкаванне 1000-годдзя першага ўзгадвання наймення Літва паказала, што ўрад сучаснай прыбалтыйскай Рэспублікі Летува і яе грамадскасць блытаюць два розначасавыя гістатычныя назовы – “Літва” ў значэнні Вялікае Княства Літоўскае 13-18 стст. і “Летува” ў значэнні дзяржава аднаго толькі летувіскага народу з 1918 г. – і гэтым самым свядома ўводзяць у зман як свой народ, так і народы свету. Такім чынам урад Летувы праводзіць палітыку двайных стандартаў: самі сябе называюць “летувісамі” новай Рэспублікі “Летува ХХ-га ст., мову сваю “летувіскай”, але суседнім народам накідаюць называць іх “літоўцамі” як насельнікаў старажытнай Літвы, якія карыстаюцца “літоўскай” мовай. Але ж цяперашнія летувісы гістарычна – гэта жамойць, жамойты, і мова іхная жамойцкая.

Далей »

Джэймстаўнскі фонд пра персьпектывы зьмены рэжыму ў Беларусі

4 жніўня, 2010 | 15 каментарыяў

У канцы ліпеня г.г. на сайце Джэймстаўнскага фонду (ЗША) пад аўтарствам вядомага канадскага дасьледніка  Дэйвіда Марплса зьявіўся артыкул, прысьвечаны верагоднасьці зьмены лукашысцкага рэжыма ў Беларусі на бліжэйшых выбарах (http://www.jamestown.org/single/?no_cache=1&tx_ttnews[swords]=8fd5893941d69d0be3f378576261ae3e&tx_ttnews[any_of_the_words]=Belarus&tx_ttnews[tt_news]=36650&tx_ttnews[backPid]=7&cHash=d3f10ef9d8). Пра гэта мы даведаліся з сайта радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/2111172.html). Мы вырашылі зрабіць уласны пераклад гэтага артыкула і выставіць на нашым сайце, каб абмеркаваць некалькі пытаньняў.

Рэдакцыя.

Далей »

Аб трох “нацыях” і выбарах у нашай краіне

3 жніўня, 2010 | 5 каментарыяў

Павал Біч




У працяг папярэдняга матэрыяла выстаўляем артыкул паважана спадара Паўла і, адначасна, нашага сталага аўтара. Дыскусійныя моманты (а яны ёсьць) будуць абмеркаваныя пасьля артыкула.

Рэдакцыя.

Далей »

АБШАРЫ ЦЫВІЛІЗАЦЫЙ ЭЎРОПЫ (частка 3)

2 жніўня, 2010 | Няма каментараў

18. ЦЫВІЛІЗАЦЫЙНЫЯ КАНФЛІКТЫ Ў ЭЎРОПЕ

Цывілізацыйныя канфлікты ў гісторыі Эўропы – найнебясьпечнейшыя. Злучэньне абшараў, рэлігій, этнічнасьці, розных узроўняў разьвіцьця гаспадаркі, тыпаў натуральнага прыросту і іншых чыньнікаў дае небясьпечны эфэкт выбуху.

Далей »

АБШАРЫ ЦЫВІЛІЗАЦЫЙ ЭЎРОПЫ (частка 2)

2 жніўня, 2010 | Няма каментараў

6. РЫСЫ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ ЭЎРОПЫ

Цывілізацыя Эўропы сфармавалася ў выніку часапрасторавай трансфармацыі міжземнаморскай цывілізацыі пасьля падзеньня Рымскай імпэрыі, дакладней яе заходняй часткі.

Далей »

АБШАРЫ ЦЫВІЛІЗАЦЫЙ ЭЎРОПЫ (частка 1)

1 жніўня, 2010 | 3 каментарыя

Віталь Куплевіч

УВОДЗІНЫ

Прапанаваная праца ўяўляе хутчэй тэзіснае акрэсьленьне новай кнігі, але недахоп часу і магчымасьцяў не дазваляюць давесьці яе да аб’ёму некалькі сотак старонак. Дыскусіі ў Інстытуце Геаграфіі Польскае Акадэміі Навук, на геаграфічным факультэце Варшаўскага ўнівэрсытэта, а, найперш, у Беларускім дыскусійным клюбе пад кіраўніцтвам філёзафа Пётры Рудкоўскага і гісторыка Насты Ільіной з удзелам вядомага гісторыка й палітоляга Паўла Усава навялі на спробы цывілізацыйнай дыфэрэнцыяцыі заходняй часткі фізыка-геаграфічнае Эўропы (дзе сфарміравалася ўнікальная цывілізацыя Эўропы), а таксама сыстэматызацыі супольнасьцяў цывілізацыі Эўропы. Закранаюцца іншыя праблемы вакол якіх можа быць дыскус у беларускіх інтэлектуальных колах.

Далей »

Нечаканы падарунак: заходнікі самі заявілі, што іх “правы чалавека” супярэчаць сапраўднай дэмакратыі

31 ліпеня, 2010 | 4 каментарыя

Рэдакцыя

Наш сайт ідэалагічны. А гэта значыць, што нас найбольш цікавіць ідэалагічнае абгрунтаваньне тых ці іншых грамадскі значных дзеяньняў уладаў ці любых іншых сацыльна-актыўных асоб і груп. У сувязі з гэтым мы стала вывучаем асаблівасьці грамадскага ўладкаваньня заходняга сьвету, якое сёньня ўпарта прапануецца нам у якасьці альтэрнатывы цяперскаму рэжыму Лу-кі. Гэтае вывучэньне ўсё больш вядзе да думкі, што ліберальная прапанова на справе ня ёсьць пазітыўнай альтэрнатывай палітыцы каланіяльных беларусафобскіх уладаў, якія вось ужо 17-ы год душаць любыя парасткі беларускай дэмакратыі. Усе буйныя знаходкі, пацьвярджаючыя гэта, выстаўляюцца на сайце. Ніжэй пойдзе гаворка пра чарговы такі факт, які стаў вынікам самавыкрыцьця заходніх ліберастызатараў, што і стала для нас каштоўным падарункам.

Далей »

Пачаліся размовы пра беларускі Кландайк? Самы час крычаць: “Рабуюць!!!” (Д пр-п 128)

28 ліпеня, 2010 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.


Для таго, каб утрымацца ва ўладзе яшчэ хоць троці, цяперскі рэжым Лу-кі пачаў рыхтавацца да перадачы нашых прадпрыемстваў замежнікам. Справа ўсё больш пераходзіць у практычную плоскасьць. Давайце пабачым яе, а затым абмяркуем. Для затраўкі пададзім артыкул, які ўзяты адсюль: http://www.investar.by/en/news-calendar/46-belarus-news/311-2010-07-09-13-30-51

Далей »

Як літвіны праз 600 год ня трапілі на Грунвальдскае поле, каб ушанаваць славутых продкаў

25 ліпеня, 2010 | 12 каментарыяў

Рэдакцыя



Пра тое, што некалькі дзён таму на тэрыторыі Польшчы маштабна адзначалася 600-годдзе Грунвальдскай бітвы, ведаюць напэўна ўсе чытачы нашага сайта. Але ў гэтай падзеі былі істотныя моманты, інфармацыю пра якія наўрад ці дзе-небудзь можна сустрэць. Між тым, тое, пра што мы паінфармуем ніжэй у сувязі  з арганізацыяй і правядзеньнем гэтага мерапрыемства, на наш погляд, павінны ведаць усе беларусы. Бо мае сэнс ведаць сапраўдную рэчаіснасьць, а ня міфы пра яе…

Далей »

Ці варта беларусу-літвіну размаўляць з заходнімі дыпламатамі – 2

22 ліпеня, 2010 | 3 каментарыя

Алесь Астроўскі

Як напэўна вядома нашым сталым чытачым, я зьяўляюся прадстаўніком рэдакцыі сайта, які адкрыта ўдзельнічае ў дыскусіях з прадстаўнікамі розных грамадска-палітычных сіл. Досыць паказальнае кантактаваньне ў мяне адбылося паўгады таму з кіраўніком шведскай амбасады ў Беларусі панам Стэфанам Эрыксанам (гл. https://nashaziamlia.org/2009/12/21/2848/#more-2848). Ужо тады стала зразумелым, што такія адкрытыя кантакты маюць сэнс.

Далей »

“Беларусы вымушаны штодня змагацца за свае правы”

21 ліпеня, 2010 | 3 каментарыя



Матэрыял, які пададзены ніжэй, узяты зь сёньняшняга сайта радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/2106049.html). Мы верым: калісьці ўсе этнацыдчыкі па поўнай адкажуць за свае злачынствы, зьдзейсьненыя супраць нашага народу…

Рэдакцыя.

Далей »

Паліткарэктнасьць горш за ленінізм

18 ліпеня, 2010 | 2 каментарыя

Уладзімір Букоўскі

Вядомы і аўтарытэтны расейскі дысідэнт і пісьменьнік Уладзімір Букоўскі (гэта пра яго была частушка “абмянялі хулігана на Луіса Карвалана”) цяпер жыве ў Вялікабрытаніі. Нядаўна ён наведаў Баўгарыю па запрашэньні тамтэйшых выдаўцоў. Яго выступ перад чытачамі, прысьвечаны крытыцы ідэалогіі “Паліткарэктнасьці”, выклікаў бурны скандал [патрабаваньне паліткарэктнасьці – адна з праяў ліберастызму, які ахапіў заходні сьвет; паліткарэктнасьць не зьяўляецца асобнай ідэалогіяй. – Рэд.]. Падаем у перакладзе з баўгарскай, а затым расейскай, некаторыя фрагменты з выступленьня спадара Букоўскага ў час прэзентацыі яго новай кнігі (паводле http://community.livejournal.com/ru_ds).

Рэдакцыя.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы