nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Там, дзе я быў. Успаміны

Красавік 7, 2016 | Каментары (7)

Віталь Куплевіч

Куплевіч 

 

Уводзіны

Надзвычай цяжка пісаць аб перажытым. Памяць адкладае самае істотнае. Другаснае сьціраецца…

Лячэбна-працоўныя прафілякторыі (ЛПП) немагчыма назваць ні лячэбнымі, ні прафілякторамі. Што ж гэта за такія таямнічыя ўстановы? Паводле маіх зьвестак, у 2013 годзе ў нашай Бацькаўшчыне іх было сем. Два для жанчын, а пяць для мужчын.

Далей »

У памяць пра сьветлага беларуса Васіля Бязьмена

Красавік 3, 2016 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Бязьмен 1аПершая чвэрць 2016 г. адзначылася шэрагам смутных падзей. Пайшлі з жыцьця некалькі асабліва вядомых беларускіх патрыётаў ды іншых заслужаных у змаганьні за сапраўдную дэмакратыю ў Беларусі людей. Так, у дадатак да папярэдняга матэрыяла, прысьвечанага памяці Ніла Гілевіча, можам назваць прозьвішчы Льва Бялевіча – сябры падпольнага Саюзу беларускіх патрыётаў (http://nn.by/?c=ar&i=165924), Валерыя Сядова – актыўнага сябры БНФ, хаця і рускага па нацыянальнасьці (http://www.svaboda.org/content/article/27609196.html). Але мы, як гарадзенцы, хацелі б яшчэ раз узгадаць пра сьціплага ды сьветлага беларуса, які памёр 14 сакавіка г.г. Гаворка пра Васіля Бязьмена (гл. фота).

Далей »

Памёр народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч

Красавік 1, 2016 | Няма каментараў

Гілевіч 129 сакавіка ўвечары пасьля цяжкай хваробы памёр Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Апошнія гады Ніл Сымонавіч займаўся выданьнем 23-томнага збору ўласных твораў. Грошы на выпуск ён выдаткоўваў са сваёй пенсіі. Па-за гэтымі тамамі засталося матэрыялу яшчэ на 7 кніг (многія творы паэта былі датаваныя 2012-14 гадамі). Нілу Гілевічу споўнілася 84 гады. Пахаваны ён будзе на Кальварыйскіх могілках, каля жонкі. З нагоды смутнай падзеі выстаўляем матэрыял, прысьвечаны спадару Нілу, які ўзяты з сайта Беларускага Радыё “Рацыя” (адсюль: http://www.racyja.com/hramadstva/pamyor-nil-gilevich/ — і адсюль: http://www.racyja.com/hramadstva/shto-z-tago-shto-belarus-budze-nezale/).

Рэдакцыя.

Далей »

Спыніць разгон рэактара ядзернай вайны

Сакавік 31, 2016 | Каментары (1)

ПіянткоўскіКалі я ў 2014 г. у Кіеве казаў пра небясьпеку ядзернага ўдару па Еўропе з боку Расеі (гл. http://nashaziamlia.org/2015/08/05/7801/#more-7801), некалькі ўкраінцаў казалі: “ну, ён і папужаў…”. Што перакладалася як “ну, і нафантазіраваў…” (удакладню, у той час адкрытага ядзернага шантажу з вуснаў афіцыйных прадстаўнікоў расейскай імперыякратыі яшчэ не гучала, а прапагандэма “рускі мір” толькі  зараджалася). Я адказваў: “я вас не пужаў, а апісаў будучыню, якая нас усіх чакае, калі мы будзем заставацца такімі ж пасіўнымі ды неарганізаванымі, як цяпер, замест таго, каб дзейнічаць разам і эфектыўна”. Сёньня я выстаўляю артыкул паважанага расейскага палітычнага аналітыка Андрэя Піянткоўскага (гл. фота). Матэрыял суперважкі стратэгічнай важнасьцю ўзьнятых пытаньняў і выказаных прапаноў. Ён добра падмацоўвае адну з думак з папярэдняга матэрыяла пра гістарычна новую геапалітычную рэчаіснасьць вакол Беларусі. Акрамя таго, цяпер ужо ніхто ня скажа, што ядзерная пагроза Еўропе з боку “Расеі” — гэта “пустыя фантазіі”. Артыкул узяты адсюль (http://www.kasparov.ru/material.php?id=56F97F7068C43), нязначна адрэдагаваны і скарочаны; ілюстрыцыі, акрамя першай, рэдакцыйныя.

Алесь Астроўскі.

Далей »

Нядаўна сьвет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы (частка 3)

Сакавік 27, 2016 | Каментары (3)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Дзень мовы 12а

8. “Захад”.

Яго сапраўднае стаўленьне да грамадскіх праблем, як і сапраўдныя мэты лягчэй выявіць, аналіізуючы яго ўласную дзейнасьць, чым дзейнасьць/бязьдзейнасьць  вытворнай ад яго “беларускай”, “аб’яднанай”, “дэмакратычнай”…

Далей »

Сакавік 24, 2016 | Каментары (9)

25 сакавікаУсіх шчырых беларусаў-літвінаў віншуем з найвялікім нацыянальным сьвятам 25 Сакавіка — Днём адраджэньня нашай дзяржаўнасьці!

Жадаем посьпехаў у дасягненьнi асабістых і агульнанацыянальных мэт.

 

Далей »

Нядаўна сьвет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы (частка 2)

Люты 28, 2016 | Каментары (67)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Дзень мовы 75. Старое-новае ў наш час…

У 2014 годзе на піке агрэсіі супраць Украіны ўвесь сьвет пачуў новую для сябе ідэалагему расейскага імперыялізму “рускі мір” (хаця на самай справе гэтая ідэалагема захоўвалася ў заплесьнявелым склепе імперскіх ідэалагем зь ХІХ ст.). Яе раптам узяліся прапагандаваць многія. Але найбольшае значэньне мела тое, што сярод прапагандыстаў былі такія асобы як прэзідэнт РФ Пуцін, патрыярх РПЦ МП Кірыл (гл. фота), міністар замежных спраў Расеі Лаўроў (http://www.svoboda.org/content/article/26855650.html#page=1 ; https://www.youtube.com/watch?v=pZz1wN7BHOg ; http://rg.ru/2015/11/02/lavrov.html ; http://politrussia.com/society/russkiy-mir-918/).

Далей »

Нядаўна сьвет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы (частка 1)

Люты 26, 2016 | Каментары (12)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Дзень мовы 1Зь Вікіпедыі даведваемся, што гэты Дзень (англ. International Mother Language Day) быў заснаваны ў лістападзе 1999 году на 30-й Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасьці людскай цывілізацыі. Адзначаецца кожны год 21 лютага, пачынаючы з 2000 году. Прычынай увядзеньня гэтага Дню стала тое, што з 6.000 моваў сьвету, кожная зь якіх зьяўляецца ўнікальнай агульналюдскай каштоўнасьцю, прыкладна палова знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэньне аб абвяшчэньні Міжнароднага дню роднай мовы (Рэзалюцыя № Α/RES/56/262) і заклікала дзяржавы-члены ААН ды Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаваньню ўсіх моў народаў сьвету.

Далей »

І яны тут як тут… (частка 2)

Люты 8, 2016 | Каментары (27)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

Пуцін запрасіў г. 5Чацьвёртае. Гэта словы сп. Кантара пра ворагаў.

Ну, хай сабе гэтыя словы былі б накіраваныя толькі ў адрас тых, хто сапраўды гатовы да нейкіх агрэсіўна-гвалтоўных дзеяньняў у бок габрэяў-сіяністаў – “ультраправыя”, “ісламісты”, нейкія радыкальныя “антысемітчыкі” (хаця і тут трэба разьбірацца – хто канкрэтна і ў чым вінаваты, а таксама з-за чаго чалавек мае такія скрайнія погляды). Аднак ворагамі габрэяў адкрыта і афіцыйна (!) аб’яўлены ўсе тыя, хто толькі словамі выказвае клопат пра лёс карэнных еўрапейскіх народаў, якія тысячагоддзямі жывуць на сваёй зямлі ў Еўропе і да якіх самі належаць, хто кажа, што гэтыя народы не павінны вынішчацца, а маюць права і далей заставаліся гаспадарамі на ўласнай зямлі. Аднак не – і гэтыя людзі ад імя 2,5 мільёнаў габрэяў Еўропы аб’яўлены… “нацыяналістамі, ворагамі” (!). Пагадзіцеся, гэта істотны ідэалагічна-палітычны факт, варты і запамінаньня, і адмысловага аналізу.

Далей »

Яшчэ дзьве “чорныя меткі” хутка паляцяць у Пуціна

Люты 8, 2016 | Каментары (4)

Рэдакцыя.

Украіна-Польшча 1У замежных СМІ (але не расейскіх) анансавана зараджэньне дзьвюх вельмі важных навін, якія могуць істотна паўплываць на хаду глабальных палітычных падзей, асабліва ўнутрырасейскіх. Па сутнасьці, гэта дадатковыя “чорныя меткі”, адрасаваныя Пуціну, хаця ня толькі яму (пра іншыя такія “меткі” мы ўжо пісалі тут: http://nashaziamlia.org/2016/01/27/8287/#more-8287). З-за важнасьці адзначанага было вырашана ўсё апавесьці і нашым чытачам.

Далей »

Пасьлянавагодняе абвастрэньне расейскага імперскага шаленства

Люты 6, 2016 | Каментары (5)

Рэдакцыя.

Шаленства Расеі 1Як ужо неаднаразова адзначалася, мы – сайт ідэалагічны. А гэта азначае, што, у адрозьненьне ад абсалютнай большасьці вялікіх інфармацыйных СМІ, мы павінны ў спакойнай абстаноўцы аналізаваць ды прагназаваць падзеі беларускай і ваколбеларускай грамадска-палітычнай рэчаіснасьці, рабіць прапановы па шляхах выйсьця са складаных сітуацый. І ўсё гэта – зыходзячы з аб’ектыўных інтарэсаў нашага народу. Такую ролю мы вызначылі для сябе самі, бо ёй прынцыпова не жадае адпавядаць ніводны “беларускі” СМІ (абсалютная большасьць афіцыйных і апазіцыйных СМІ ў Беларусі працуюць сёньня на таго ці іншага “дзядзю” ў рэжыме СМДІ – сродкаў масавай дэзінфармацыі). Але бываюць моманты, калі гістарычныя падзеі настолькі падпіраюць, што прымушаюць пераключыцца на іх акцэнтаваньне і тлумачэньне. Так і сёньня мы часова перапыняем працу над папярэдняй тэмай, каб зафіксаваць тое, што адзначана ў загалоўку.

Далей »

І яны тут як тут… (частка 1)

Люты 1, 2016 | Каментары (16)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Пуцін запрасіў г. 1Сустрэчы прэзідэнтаў Расеі (Мядзьведзева, Пуціна) з прадстаўнікамі расейскага і міжнароднага габрэйства сталі ў апошнія дзесяцігоддзі сістэматычнымі. Гэта адбываецца практычна рэгулярна напярэдадні гадавіны вызваленьня Асьвенцыма ў канцы Другой сусьветнай вайны, якое ў сьвеце шырока адзначаецца як “Дзень памяці ахвяр халакосту” [адразу нагадваем: у Асьвенцыме акрамя габрэяў загінула шмат палякаў, беларусаў, рускіх, украінцаў, пра што гаворыцца рэдка… – Рэд.]. 19 студзеня г.г. адбылася чарговая такая сустрэча з прэзідэнтам Расеі Ул. Пуціным (гл. фота). У ёй з габрэйскага боку сярод іншых удзельнічалі галоўны рабін Расеі, адначасна прэзідэнт Федэрацыі габрэйскіх арганізацый Расеі (ФГАР) Берл Лазар і прадстаўнікі Еўрапейскага габрэйскага кангрэсу (ЕГК) на чале з Вячаславам Кантарам. Прычым, Лазар сядзеў разам з Пуціным, а Кантар – насупраць.

Далей »

Чорныя меткі вакол Пуціна ўжо проста рая́цца

Студзень 27, 2016 | Каментары (8)

Рэдакцыя.

Чорныя меткі 1

 

З пачатку Новага года мы назіраем ў інфармацыйнай прасторы нарастаньне хвалі матэрыялаў, якія сьведчаць, што “Захад” вырашыў зрабіць Пуціна для сябе канчаткова нерукапаціскальным. Каб нашы чытачы не ўпусьцілі гэты момант, мы вырашылі зафіксаваць і на нашым сайце некаторыя прыклады такіх матэрыялаў — “чорных метак” для Пуціна.

Далей »

STRATFOR ужывую і адкрыта пра палітыку ЗША ў геаграфічным цэнтры Еўропы

Студзень 22, 2016 | Каментары (10)

Фрыман 1Летась 4 лютага ў Чыкагскай Радзе па глабальных справах адбыўся выступ вядучага прадстаўніка STRATFOR (гл. папярэдні матэрыял) спадара Джорджа Фрымана (на фота ён справа; зьлева вядоўца – Нік Брэнд). На Ютубе была выстаўлена частка інтэрвю сп. Фрымана (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=BxY6YEl2Uso). У ёй адкрыта агалошваецца палітыка ЗША ў нашым ваколбеларускім рэгіёне. Мы вырашылі падаць у тэкставым выглядзе гэтую, найбольш важную для нас, частку выступа сп. Фрымана і на нашым сайце, паколькі яна дапаўняе і вобразна ажыўляе наш папярэдні матэрыял.

Рэдакцыя.

Далей »

Stratfor пра Еўропу, Расею і ЗША ў бліжэйшае дзесяцігоддзе

Студзень 17, 2016 | Каментары (29)

Стратфор

 

У папярэднім нашым матэрыяле мы толькі адным сказам узгадалі меркаваньні амерыканскай прыватнай выведча-аналітычнай кампаніі Stratfor што да будучыні Расеі. Мы знайшлі рускамоўную версію адпаведнага даклада (вось тут: http://inosmi.ru/world/20150305/226676529.html), пераклалі на нармальную для нашых умоў беларускую мову некалькі найбольш важных, з нашага пункту гледжаньня, раздзелаў гэтага дакладу і высталяем ніжэй.

Рэдакцыя.

Далей »

Прагноз на 2016 год што да будучыні Расеі (частка 2)

Студзень 11, 2016 | Каментары (3)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Прагноз для Ро 4Натуральна, што поўны “швах” у дачыненьнях расейскай імперыі з вонкавым сьветам, крызісны стан яе эканомікі, нарастаньне атмасьферы страху ды ўнутрыграмадскай напружанасьці, якія спалучаюцца з шавіністычна-імперскім шаленствам “эліты” і аблудствам масаў, выклікаюць у многіх жаданьне прадказаць бліжэйшую будучыню гэтай імперыі. Бо ўсім відавочна — той стан, у якім Расея знаходзіцца сёньня, ня можа працягвацца ня толькі бясконца, а і дастаткова доўга. У гэтай сітуацыі многія сьпяшаюцца прадказваць Расеі лёс СС. Слова “крах” стала вельмі распаўсюджаным пры спробе зазірнуць у яе бліжэйшую будучыню (на 2-5 гадоў). Але, у якой форме і ў якім кірунку крах? Што павінна адбыцца і ўва што цяперашняя Расея павінна пераўтварыцца? – цікавыя пытаньні, на якія хочацца мець больш-менш праўдзівы адказ. Каб не памыліцца з прагнозам, давайце пачнем са зьбіраньня максімальна вялікай калекцыі ўсіх магчымых варыянтаў расейскай будучыні ў бліжэйшыя гады.

Далей »

Прагноз на 2016 год што да будучыні Расеі (частка 1)

Студзень 4, 2016 | Каментары (19)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

Прагноз для Ро 1Мы, вядома, не прарокі, але ў наш пераходны час і з нагоды Новага году, відаць, абавязаны паразважаць над магчымай будчыняй расейскай імперыі (бо апошняя адна з галоўных прычын нашых беларуска-літвінскіх праблем). Натуральна, мы, як рэалісты, будзем арыентавацца не на мроі цьмяных асобаў, на якіх натыкаешся ў сеціве, як на паганкі ў лесе, а на факты, меркаваньні аналітыкаў, наш досьвед. Каб паспрабаваць асьвятліць тэму, давайце спачатку паслухаем палітычнага аглядальніка Алега Панамара (гл. фота). Яго артыкул ““Мяккі” Абама настроіў увесь сьвет супраць Расеі й перадаў прывітаньне” мы ўзялі адсюль: (https://inforesist.org/myagkiy-obama-tverdo-nastroil-ves-mir-protiv-rossii-i-peredal-privet/). У ім спадар Алег пералічвае праблемы ў сьферы міжнародных дачыненьняў, якія “Расея” назьбірала на сваю галаву за апошні час. Выстаўляем тэкст у нязначна адрэдагаваным выглядзе.

Далей »

Каляліберальныя расейскія (не)альтэрнатывы ў асобах

Студзень 1, 2016 | Каментары (21)

Алесь Астроўскі

Калялібералы 0Апошнія паўтары гады даводзіцца шмат часу праводзіць за кампутарам. Праца ў цэлым механічная і дазваляе адначасна праслухоўваць на youtube розныя аўдыё-матэрыялы. У выніку гэтых праслухоўваньняў маю́ ўвагу прыцягнулі шмат расейскіх публічных асоб — сярод іх некалькі калялібералаў (то бок, былых і новых лібералаў ды іхных наймітаў, якія імкнуцца падаваць сябе ў новым іміджавым абліччы). Усе гэтыя людзі дэманструюць грамадска-палітычныя погляды, якія зьяўляюцца антыпуцінскімі й у многіх іншых асьпектах прыймальныя для прыстойных людзей. Таму да гэтых каляліберальных асоб я вырашыў прыгледзецца паўважлівей. А раптам сярод іх могуць быць нашы патэнцыйныя саюзьнікі? Бывае ж так, што ў чалавека адчыняюцца вочы на сьвет, ён пачынае бачыць яго зьмест і сэнс, а затым прымае прынцыповае рашэньне пачаць служыць дабру…

Далей »

На інфармацыйнай вайне, як на вайне…

Снежань 23, 2015 | Каментары (25)

Рэдакцыя.

Прапаганда 1

 

 

Выраз “на вайне, як на вайне” заклікае быць падрыхтаваным да таго, што там варагуючыя бакі могуць выкарыстаць адзін супраць аднаго якія заўгодна прыёмы — нават самыя неверагодныя, падступныя, гнюсныя — толькі б дасягнуць тактычнага посьпеху. Інфармацыйная вайна не зьяўляецца выключэньнем з гэтага правіла…

Далей »

Каманды крамлёўскіх троляў

Снежань 21, 2015 | Каментары (9)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі Тролі 1

Расейскі імперскі тралізм — зьява даволі маладая, ёй каля 3-4 гадоў. Аднак, нягледзячы на гэта, сёньня расейскія тролі – адзін зь істотных рэсурсаў гібрыднай вайны (яе інфармацыйнай часткі), які ёсьць у руках расейскай імперыякратыі. Яны выкарыстоўваюцца супраць дапытлівых прадстаўнікоў народаў, на якія скіравана імперская агрэсія (у першую чаргу супраць украінскага, але ня толькі). Масава “заходзілі” гэтыя істоты і на наш сайт, але мы іх “вывелі” як шляхам усталяваньня фільтраў, так і ручнога выкіданьня тролевых “меркаваньняў”. Затое ва ўсёй іншай блогасьферы тролі застаюцца важкім чыньнікам уплыву на агульную інфармацыйную плынь, на меркаваньні людзей. Таму мы вырашылі прысьвяціць пару тыдняў вольнага часу, каб разабрацца з гэтай псіха-ваенна-сацыяльнай зьявай. Нешта праясьнілася…

Далей »

Сімптаматычны скандал ва Ўкраіне: Саакашвілі супраць Авакава

Снежань 17, 2015 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Саакашвілі 1Многія з нашых чытачоў ужо маглі даведацца зь іншых інфармацыйных крыніц пра скандал, які выбухнуў ва Ўкраіне на Нацыянальнай радзе рэформ. Публічна, перад тэлекамерамі ды яшчэ ў прысутнасьці прэзідэнта Парашэнкі жорстка пасварыліся міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў (на фота справа) з ваяводам Адэскай вобласьці Міхаілам Саакашвілі (на фота зьлева; былы прэзідэнт Грузіі, які шырока вядомы сваімі пасьпяховымі антыкарупцыйнымі рэформамі, цяпер мае ўзгаданую пасаду ва Ўкраіне). Большасьць інфармацыйных крыініц падалі гэтыя падзеі альбо з фармальных пазіцый, альбо з пазіцыі інтарэсаў аднаго з бакоў канфлікту. Мы паспрабуем зьвярнуць увагу на некаторыя зьмястоўныя моманты. Але пачнем з фармальных.

Далей »

Старонка 4 з 77« Першая...23456...102030...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы