nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Сустрэча двух пакаленьняў беларускіх патрыётаў (Героі сярод нас; Д пр-п 42)

10 снежня, 2006 | 15 каментарыяў

Зьміцер Кісель (паводле сайтаў http://tbm.org.by/ns/no06/sustr.html; http://saligorsk-bps.org).

Рэдакцыя.

16 студзеня 1999 году ў Гародні адбылася сустрэча ўдзельнікаў беларускага нацыянальна-вызвольнага руху 1940-50 гадоў з прадстаўнікамі патрыятычных моладзевых арганізацый.

Зь ініцыятывай правядзеньня мерапрыемства выступіла гарадзенская філія Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады. Чынны ўдзел у падрыхтоўцы сустрэчы таксама прынялі хлопцы са спартова-патрыятычнай арганізацыі “Край”. Значную падтрымку аказала гарадзенская абласная філія фонду імя Льва Сапегі.

Пачалася імпрэза беларускім нацыянальным гімнам, які спяваў гарадзенскі хор “Бацькаўшчына”. Пад словы: “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, “краёўцы” ўнесьлі ў залу бел-чырвона-белы сьцяг. Ветэраны беларускага вызвольнага руху са сьлязамі на вачах сьпявалі гімн разам з хорам.

З прывітальным словам да гасцей, якія прыехалі з розных куткоў Беларусі, зьвярнуўся старшыня філіі фонду імя Льва Сапегі Уладзімір Хільмановіч. Ён сказаў, што зараз сярод некаторых палітыкаў стала модна ГАВАРЫЦЬ, БЫЦЦАМ БЫ НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ БЕЛАРУСІ ДАСТАЛАСЯ ВЫПАДКОВА І НАРОД ЗА ЯЕ НЕ ЗМАГАЎСЯ [гэта прапагандысцкі штамп ворагаў беларускага народу. – Рэд.], але ўдзельнікі сустрэчы з’яўляюцца жывым прыкладам адваротнага. Яны прысьвяцілі лепшыя гады свайго жыцьця змаганню за свабоду Бацькаўшчыны, з годнасьцю несьлі імя беларуса праз жахі сталінскіх канцэнтрацыйных лагераў і зараз застаюцца верныя ідэалам маладосьці.

Гісторык з Менску Яўген Калубовіч казаў пра пераемнасць пакаленьняў. Па словах навукоўца, на працягу 200 гадоў беларусы змагаліся за незалежнасьць. Падзеі апошніх гадоў у Беларусі даюць падставы сьцьвярджаць, што ўдзельнікам нацыянальнага руху 1940-50 гадоў ёсьць каму перадаць эстафету барацьбы.

– Я ведаю, калі ў нас зьявілася такая арганізацыя, як “Край”, Беларусь стане сапраўды незалежнай краінай, – сказала былая сяброўка Саюзу Беларускай Моладзі, шматгадовая пакутніца сталінскіх лагераў Надзея ДЗЕМІДОВІЧ з Калодзішчаў. Спадарыня Надзея прачытала некалькі сваіх вершаў, напісаных адмыслова для гарадзенскай сустрэчы.

А Генадзь ПЯТКЕВІЧ з Новага Свержаня прапанаваў стварыць разам з моладдзю арганізацыю, якая б займалася пашырэньнем ведаў пра беларускі вызвольны рух сярод шырокіх масаў народу, а ня толькі сярод палітычна ангажаваных людзей. Спадар Пяткевіч пад час вайны быў актыўным дзеячом баранавіцкага СБМ, пасля вайны ўдзельнікам антысавецкага падпольля.
– Калі нам было столькі, колькі вам цяпер, – казаў ён моладзі, – мы рыхтаваліся быць САЛДАТАМІ Беларусі.

Адзін за адным выступалі ветэраны, сябры Саюзу Беларускай Моладзі, Беларускай Краёвай Абароны, славутага рагулеўскага Наваградскага швадрону, дзеячы пасляваенных падпольных патрыятычных арганізацый. Успаміналі герояў, якія не дажылі да сёньняшняга дню. Вядомых,
такіх як Ларыса ГЕНІЮШ і невядомых, чые імёны да гэтага часу пад забаронай. Ці не ўпершыню публічна было сказана пра партызанскага камандзіра Івана РАМАНЧУКА, які ў канцы 1940-х дзейнічаў са сваім атрадам на Нясвіжчыне, а ў 1947 арганізаваў падпольны Саюз змаганьня за незалежнасьць Беларусі.

У другой палове дню для ветэранаў адбыўся канцэрт, у якім прынялі ўдзел дзіцячы фальклорны гурт “Дударыкі” і бард Андрэй Мельнікаў. Напрыканцы сустрэчы былая сяброўка СЗЗНБ, удзельніца паўстаньня палітвязьняў у Кінгіры ў 1954 годзе, Вера КАСМОВІЧ з Гарадзеі (Нясвіжскі раён), выказала ўдзячнасьць арганізатарам імпрэзы.
– Вы зрабілі сапраўднае сьвята для нашых душ, – сказала яна. – РАНЕЙ НАС НІХТО НЕ ЎСПАМІНАЎ. МЫ НІКОМУ НЕ БЫЛІ ПАТРЭБНЫЯ. Лукашэнка нават пазбавіў тых невялічкіх ільготаў, якія былі пры Шушкевічы. А нам шмат ня трэба. Галоўнае, каб пра нас помнілі, каб мы ведалі, што нездарма пакутавалі ўсё жыцьцё за Беларусь.

Нажаль, ня ўсе запрошаныя змаглі прыехаць на сустрэчу. Не дазволіў стан здароўя. Але ніхто з ветэранаў не застаўся абыякавы да ідэі правядзеньня такіх спатканьняў. Вось што напісаў у лісьце да арганізатараў былы “рагулевец” Андрэй ВАЙТОВІЧ са Слоніма: “Вашае запрашэньне на сустрэчу ўдзельнікаў БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА РУХУ прымусіла мае вочы зрабіцца вільготнымі. На васьмідзесятым годзіку жыцьця хтосьці мяне ўспомніў, ПЕРШЫ РАЗ У ЖЫЦЬЦІ. Вялікі, вялікі дзякуй!”

Ад рэдакцыі:
Зьвяртаем увагу нашых чытачоў, што апісаная сустрэча адбылася ЎПЕРШЫНЮ за два дзесяцігоддзі пасьля пачатку гарбачоўскай адлігі… Трэба мяняць некаторыя стэрэатыпы нашых беларускіх паводзінаў. Уводзім чарговы прынцып беларускай дактрыны (Д пр-п 42). Калісьці ў будучай Беларусі вуліцы нашых гарадоў будуць насіць імёны ня толькі Еўфрасіньні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Давыда Гарадзенскага, Францішка Скарыны, Вітаўта Вялікага, Льва Сапегі, Канстанціна Астрожскага, Андрэя-Тадэвуша Касьцюшкі, Кастуся Каліноўскага, Браніслава Тарашкевіча, Вацлава Іваноўскага, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш, братоў Луцкевічаў, Ластоўскага, іншых славутых беларусаў больш ці менш далёкага мінулага; ня толькі тых, каго мы ведалі й хто загінуў ці памёр адносна нядаўна – Юры Астроўскі, Віктар Ганчар, Захаранка, Завадскі, Майсеня, Кармільчык, Карпенка, Васіль Быкаў, іншыя; але і тых, хто жыве сёньня сярод нас – Надзея ДЗЕМІДОВІЧ, Генадзь ПЯТКЕВІЧ, Іван РАМАНЧУК, Вера КАСМОВІЧ, Андрэй ВАЙТОВІЧ, Леанід МАРАКОЎ, Міхась КУКАБАКА, Станіслаў СУДНІК, Сьвятлана НОВІКАВА, іншыя…

15 каментарыяў

  1. Зьміцер кажа:

    Дзякуй што разьмесьцілі гэтую стацейку!
    Наконт вуліц я лічу што ў першую чаргу яны павінны мець назву ня Захаранка ды Ганчара,
    а Усевалада Родзькі Вітушкі і г.д.

  2. Віктар кажа:

    Дадзеная зацемка была надрукаваная ў №6(443) газэты “Наша Слова” ад 9 лютага 1999г.(!)
    http://tbm.org.by/ns/no06/no06.html

    Раю рэдактарам дадзенага сайту, а таксама маладым рэдактарам салігорскага сайту быць на будучыню больш уважлівымі.

  3. Ён кажа:

    Салігорскі сайт зьдзіўляе-ніводнай сваёй навіны, дык шчэ крадуць чужыя і ставяць сваё аўтарства.Ганьба!!!
    Ня варта пісаць пра патрыётаў, тым хто ганьбіць сьвятое імя беларуса хлусьнёй і падманам! Псэўдапатрыёты, якія імкнуцца за славай, а не за лепшай доляй для беларускага народа, якая будзе толькі тады, калі нашыя брацьці ня будуць болей ілгаць і падманваць саміх сабе.
    А салігорцы маглі б і папрацаваць болей, бо ніводнай навіны, сьведчыць аб іхняй бязьдзейнасьці і пасіўнасьці, што немагчыма дазваляць таму, хто лічыць сабе патрыётам, у гэты вырашальны час для нашае Бацькаўшчыны.

  4. Зь Менску кажа:

    БПС у Салігорску наўпрост няма, ёсьць толькі сайт, які наведвае некалькі чалавек штодня. Ды і то, сайт салігорскай суполкі ніяк не датычыцца Салігорску, таму што ўсе навіны-гэты перадрукоўка. Вось і узьнікае пытаньне “які сэнс?”. Выбачайце, БПС удзельнічала ў Дні Салідарнасьці 16-га……Гэта іх сумесная акцыя з “псэўдаапазыцаяй”, якая “прадалася захаду”. Гэта ня згодна з прынцыпамі “не”-існуючай БПС.
    Мы неяк наведвалі горад шахтараў, ды жадалі сустрэцца з мясцовымі хлопцамі, знайшлі інтэрнет-кавярню ды завіталі на сайт-што дзіўна, кантактаў салігорцаў няма, таму паўстае лягічнае пытаньне-ці ёсьць хтосьці, акрамя адміна сайта??
    Проста мы размаўлялі з аднымі людзьмі, яны кажуць, што пасьля стварэньня структуры івізіта Высоцкага ў Салігорску адбылася хваля жудасных рэпрэсіяў, заводзілі крымінальную справу і БПС зьнік..хто яго ведае, але што дакладна вядома, дык гэта тое, што пра сайт ведаюць шмат менскіх, проста цікава, як так раптоўна узьнік БПС, там, дзе яго ніколі не было………Хацелася б выйсьці на кантакт.
    Таму хлопцы, калі вы ёсьць, трымайцеся, змагайцеся!
    Алесь зь Менску. Кантактуйце mensk@tut.by

  5. Зьмітру кажа:

    Вывучы тарашкевіцу. У выпадку “ня Захаранкі” пішацца “не”, ня пішацца толькі перад націскнымі
    “ня толькі”, ня можа.

  6. Алесь кажа:

    Хлопцы, не спрачайцеся.
    У артыкуле гаворка не пра “ня” ці “не”, а пра тое, што ёсьць шмат сапраўдных герояў-беларусаў, якія жывуць сярод нас, а іх не заўважаюць ні лукашэнкі, ні пазьнякі, ні мы з вамі. Вось гэтыя хібы нашага сьветагляду трэба тэрмінова выпраўляць.

  7. Ігнат Пашкевіч кажа:

    Хачу выказаць ад свайго імя ды ад імя сяброў падзяку ўсім патрыётам, якія ў такі час, у такім вэрхале акупацыйнай
    хлусні знайшлі ў сабе годнасць падтрымаць Салігорскую філію БПС. Для даведкі скажу, што Салігорская філія
    арганізацыі адна з найстарэйшых у БПС. Але зараз прыйшла новая хваля моладзі, якая ўнесла новы подых у дзейнасць
    філіі. Што граха таіць, многія сталыя патрыёты па-ранейшаму ставяца к інтэрнэту скептычна. Новае пакаленне гэтую
    хібу выпраўляе. Неўзабаве з’явяцца сайты БПС яшчэ ў трох гарадах краіны. Што да Салігорска, то ў горадзе сапраўды
    адбываюцца значныя падзеі. Натуральна, што аднаму чалавеку было б проста не па сілах рабіць такі эфект…
    Важна, што пасля столькіх гадоў смярдзючай псеўдадэмакратыі “хартыяў”, “зуброў”, “аб’яднаных апазіцыяў” моладзь
    зноў вяртаецца на галоўныя пазіцыі, да падмурку ідэі, да цвярдыні нацыянальнай волі – барацьбы нацыялістычнай
    партызанкі, вызвольнага руху 1940-ых – 1950-ых. Можна не сумнявацца, што калі за столькі гадоў самай гнюснай
    прапаганды мафіі – мафіі расейскай, мафіі лукашэнскай, мафіі заходняй і мафіі апазіцыйнай не удалося задавіць
    БПС, то ня ўдасца гэта і цяпер. А спадкаемнасць з барацьбой продкаў стварае такую сілу, якую не запляваць ні
    халезіным, ні зімоўскім, ні затуліным!
    Мы, ліцвіны-беларусы, вялікі еўрапейскі народ, і ніякая грантавая, шавіністычная, марыянетачная пошасць нас не
    адалее.
    ТРЫМАЙСЯ СЛУЦКІ КРАЙ – ТЫ СЭРЦА РАДЗІМЫ! НА Д’ЯБЛА – КРЫЖ, НА ВОРАГА – МЕЧ!

  8. Зьміцер кажа:

    Зь Менску напісаў(ла):

    Калі БПС удзельнічала ў акцыі САлідарнасьці 16-га?

    Цікава, адкуль вы ведаеце такія падрабязнасьці?

    “заводзілі крымінальную справу”, мабыць вы з адной структуры, з тымі, хто заводзіў гэтую справу ?

  9. ! кажа:

    Адкуль? У Менску хлопцы распавядалі. Шмат хто пра вас гаворыць, гэта ўсё ж такі падзея. БПС нідзе не было гады тры, а тут зьявілася. Пра ўдзел у 16 была інфа на сайце(ці нават ёсьць) і банэр вісеў.

  10. Таксама зь Менску кажа:

    Дарэчы, Салігорская філія БПС-гэта ня так шмат людзей. У мяне знаёмыя з салігорскіх апазыцыянэраў ёсьць, дык яны усьміхаюцца і кажуць, што сайт зьвіўся, а структуры няма. Гэта відавочна і па іх сайту.
    Ніводнай акцыі, што тычыцца падзеяў у Салігорску, то БПС да іх ніякага дачыненьня ня мае.
    Гэта іншая моладзь.

  11. Cалігорац кажа:

    Ты сам распавядаў, як на цябе заводзілі крымінальную справу, людзі далей, глядзі так і да аўтараў пастой дайшло. Я, напрыклад, у Менску шмат каму распавёў. Што тычыцца ўдзелу ў акцыі Салідарнасьці разам з МФ,”Надзеяй”, “Партнэрствам”, то ня варта гэта адмаўляць-гэта было.

  12. Алесь 2 кажа:

    Ад імя рэдакцыі сайта выказваю падзяку Віктару (№2) за інфармацыю пра першакрыніцу дадзенага матэрыяла…

  13. Зьміцер кажа:

    Пры чым тут Партнэрства? Пры чым Надзея?
    БПС і МФ вырашылі разам правесьці акцыю “Марш Свабоды” у Салігорску.
    Тое што яна была 16-га, гэта ня сьведчыць аб тым, што яна была прымеркаваная да салідарнасьці
    з “політзаключённымі і пропавшімі без весті”. Перш чым казаць, спачатку ўдакладніце факты,
    а не мовай малоць, ня ведаючы справы !!!

  14. Cалігорац кажа:

    Хлусьня. Бралі ўдзел і з Надзеі і з Партнэртсва. Ды на аб’яўках якія ты рабіў лягатып 16+надпіс Дзень Салідарнасьці. Навіна на тваім сайце-“марш Свабоды не адбыўся, але Дзень Салідарнасьц састаяўся”. Ты ж браў удзел у акцыіна плошчы????Гэта ж не марш.
    Удзельнічалі. Чаго адмаўляць??????Я ж ведаю, як было насамрэч.Макет магу скінуць у Сеціва, калі спатрэбіцца.

  15. Зьміцер кажа:

    Надпісу дзень салідарнасьці не было !!!!!!!!!!!!!

    За хлусьню будзеш адказваць!!!!!!!!!!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы