nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Прыцемкі ліберальнай імперыі

20 чэрвеня, 2007 | Каментары (1)

Эміль Абрамавіч Паін – загадчык сектара Інстытута сацыялогіі РАН, прафесар ДУ-ВШЭ (узята з www.ng.ru/ideas/2007-06-15/10_empire.html).

РÑ�Ñ�.Ñ�аÑ�Ñ�зм.JPG 

Гэтым артыкулам мы хочам паказаць, што ў Расеі ўсё больш людзей, асабліва “абрамычаў”, пачынаюць адчуваць небясьпеку рускага фашызму. Гэта якраз тое, пра што наш рэдактар папярэджваў і год (гл. https://nashaziamlia.org/2006/08/27/271), і 10 гадоў таму (гл. https://nashaziamlia.org/2006/04/16/50). Каму лянота зазірнуць, працытуем: Аналізуючы гісторыю Расеі, варта зьвярнуць увагу на надзвычай знамянальны факт: пасьля чарговага ўнутранага катаклізму Расея, кожны раз мяняючы сваю форму і часта эліту, якая трымала ўладу на яе тэрыторыі, захоўвала сваю імперскасьць. Так, пасьля бальшавіцкага перавароту 1917 г. царская Расея была пераўтворана ў бальшавіцка-камуністычную, пасьля падзей 1991 г. – з бальшавіцка-камуністычнай у псэўдадэмакратычную. Зараз можна прадбачыць магчымасьць чарговых “пераўтварэньняў” у Расеі, калі яна можа набыць шавіністычна-фашыстоўскую форму, а затым, верагодна, зноў будзе спрабаваць вярнуць “цара-бацюхну”. Але пры ўсім тым Расея і далей “зьбіраецца” захоўваць сваю імперскую ідэалёгію і практыку. Усё гэта можа сьведчыць аб адным: імперскасьць ёсьць існасная характарыстыка Расеі, у дачыненьні да якой зьмена формы – усяго толькі спосаб захаваньня нечага больш істотнага”. Ну, і хто пасьля гэтага лепшы філосаф-аналітык?.. Нагадваем, тое, у чым мы з аўтарам ня згодныя ці жадаем удакладніць, мы, як ідэолагі беларускай дэмакратыі, каментуем у квадратных дужках.

Рэдакцыя.

 

“Усьлед за кіруемай дэмакратыяў нам прапануюць кіруемы нацыяналізм [тут і далей аўтар няверна выкарыстоўвае тэрмін “нацыяналізм”; у большасьці выпадкаў ён павінен быў бы напісаць “шавінізм”. – Рэд.]. Нацыяналізм – гэта тая сіла, страх перад якой шмат у чым вызначае дзеяньні ўлады. Расея і сёньня імперыя, толькі гібрыдная: зь ліберальным фасадам, дэкараваная пад федэратыўную рэспубліку. Для ратаваньня імперыі канструюецца імперскі нацыяналізм, але рэальна ён зьяўляецца асноўнай зброяў яе разбурэньня [можа, і так, але колькі нявіннай крыві перад гэтым пральецца! А, па-другое, аўтар увесь час старанна пазьбягае адказу на пытаньні: каму трэба ратаваць імперыю? чый гэта інтарэс – імперыя? Пры гэтым, як чытач далей заўважыць, сам Абрамыч ня супраць імперыі, толькі ён хоча, каб яна была “ліберальнай”, а не “нацыяналістычнай”; менавіта ў непазьбежнасьці такога пераўтварэньня, і толькі ў гэтым, ён бачыць праблему – сваю, канешне, праблему, якая выдаецца людзьмі яго пароды за ўсеагульную… – Рэд.].

 

Адзін з найбольш папулярных пунктаў гледжаньня, які гучыць у нашых сёньняшніх ідэалагічных спрэчках, заключаецца ў тым, што Расеі на родзе напісана быць імперыяй [для пачатку прызнаем: яна ёсьць імперыя! І дададзім: імперыяй гнюснай, паганай, крыважэрнай! – Рэд.]. Мяркуецца, што “зыходная сутнасьць” цывілізацыяў выключае выбар народамі свайго палітычнага шляху і перадвызначае для іх на ўсе часы тып дзяржаўнага ладу. Скажам, рускім (і, шырэй, еўразійцам альбо еўраазіятам), у адпаведнасьці з гэтай тэорыяй, належыць мець толькі імперыю, а прадстаўнікам нейкай “еўраамерыканскай цывілізацыі” дазволена (кімсьці, нейкай вышэйшай сілай) будаваць рэспубліканскі рэжым. Марлен Леруа назвала такую дактрыну “цывілізацыйным нацыяналізмам”.

 

Ген сьмерці.

Гісторыя – гэта не застылы час (“так было і так будзе”), але і не прамая лінія прагрэсу (“усё вышэй і ўсё лепш”). Зваротныя працэсы ў ёй хутчэй норма, чым выключэньне [гэта так, бо ўсё ў нашым Сьвеце падпарадкавана Другому закону тэрмадынамі, але акрамя яго ёсьць і іншыя законы нашай рэчаіснасьці; прагрэсіўнае разьвіцьцё Сьвету ёсьць зьявай у такой жа ступені заканамернай, яно аддалена нагадвае насыпаньне кургану: кожная чарговая жменя зямлі, кінутая на яго, коціцца ўніз, але жменя за жменяй – і курган расьце ўверх; таму тыя, хто за прагрэсіўнае разьвіцьцё Сьвету,заклікаюць стала рабіць дзьве рэчы: “курган” грамадскага ўладкаваньня ўпарта насыпаць,жменя за жменяй, і дадаткова змагацца з тымі, хто гэтае рабіць ня толькі не жадае, а наадварот імкнецца разбурыць, зыходзячы са сваіх эгаістычна-абмежаваных інтарэсаў… – Рэд.]

Узяць хаця б Францыю, радзіму ідэі “народнага суверэнітэта”: яна прабівалася да дэмакратыі праз рэвалюцыю, тэрмідор, імперыю і новыя рэвалюцыі. Вельмі можа быць, што ў час тэрмідора тамтэйшыя традыяналісты абгрунтоўвалі ідэю ненатуральнасьці дэмакратыі для французскай цывілізацыі і для самабытнага гальскага менталітэта, падштурхоўваючы Францыю да імперыі [увага, дэмакратыя ці манархія – гэта спосабы палітычнага ўладкаваньня ўнутры дзяржавы; імперыялізм ці добрасуседства – спосабы стаўленьня да суседніх народаў; аўтар супастаўляе рэчы рознакатэгарыйныя, несупаставімыя – г.зн., мягка кажучы, мысьліць некарэктна і навязвае гэтую хімеру нам. – Рэд.]. Ва ўсялякім выпадку, Расея ніяк ня можа пахваліцца ўнікальнасьцю працэса бурлівага множаньня традыцыяналістаў [класічных імперыялістаў? – Рэд.] ва ўмовах тэрмідора.

Ня выключана, што і Расея пяройдзе ад яго да імперыі [“Расея”, пачынаючы ад часоў пасьля Маскоўскага княства, ніколі нічым іншым, акрамя як імперыяй, і не была!. – Рэд.]. Да таго ж і ісьці далёка ня трэба. Расея і сёньня імперыя, толькі гібрыдная. Гэта тая самая праславутая “ліберальная імперыя” [“ліберальных імперый” ня можа быць у прынцыпе – гэта чарговая прапагандэма імперыякратыі й сіянакратыі, адмыслова прызначаная для заблытваньня мазгоў неадукаваных, недасьведчаных людзей; бо лібералізм – гэта свабода індывідаў і сабода народаў (!), якія, як вядома, зь індывідаў складаюцца! – Рэд.], г.зн. імперыя зь ліберальным фасадам [з псеўда-ліберальным. – Рэд.], дэкараваная пад федэратыўную рэспубліку [сёньняшняя “Расея” – гэта найперш класічная тэрытарыяльная імперыя, якая існуе дзеля забесьпячэньня прымітыўна-жлобскіх інтарэсаў расейскай імперыякратыі й кіруёцца ёю! – Рэд.]. У яе ёсьць фармальныя прыкметы народаўладдзя і нават Канстытуцыя, заснаваная на ідэі народнага суверэнітэту (народ – крыніца ўлады) [толькі не зразумела, пра які народ гаворка? – Рэд.], аднак яна захоўвае сутнасьць імперскага палітычнага рэжыму – уладу, якая не абапіраецца на згоду народаў, на іх волю. 

Гэта не азначае, што такая ўлада трымаецца толькі на гвалце. Не. Проста для яе функцыянаваньня воля як народаў, так і асобных падданых ня мае значэньня. Гэта краіна менавіта падданых, а не грамадзян [гэта агульнавядома: у імперыі могуць жыць у асноўным рабы, у т.л. рабамі зьяўляюцца прадстаўнікі “імперскага народу”, бо імперыя ствараецца не для народа ці народаў, а для імперыякратыі; адсюль даўно вядомая тэза: рускі народ сам можа стаць свабодным толькі пасьля распаду г.зв. “Вялікай Расеі”; у гэтым і яго аб’ектыўны інтарэс. – Рэд.], якая да таго ж захоўвае сваё імперскае цела, няхай і вельмі высахлае.  

Я згодны з прыхільнікамі імперскага шляху ў тым, што такі гібрыдны тып палітычнай сістэмы няўстойлівы і непазьбежна будзе трансфармавацца. Згодны і ў тым, што верагоднасьць скідваньня ліберальнага дэкору ў бліжэйшы час больш высокая, чым рух у бок зьмены імперскай сэрцавіны [па-першае, гэта кібернетычны закон: зьмест кіруе формай, а не наадварот; форма – толькі апора для зьместу, яго абалонка; а, па-другое, аўтар, аказваецца, разумее, што ў Расеі “імперская сэрцавіна”… – Рэд.]. Мы разыходзімся толькі ў ацэнцы карысьці для Расеі такога яе трэнда: яны лічаць гэта дабром, а я – найвялікшай пагрозай для краіны і яе жыхароў.

Незвычайным (хаця ўсё ж і не ўнікальным) у цяперашнім руху Расеі да дэгібрыдызацыі, да чыстапароднай імперыі [зноў аўтар прагавораваецца: “Расея” ўсё ж такі – чыстапародная, класічная па сваім зьмесце імперыя. – Рэд.] зьяўляецца тое, што асноўным рухавіком гэтага працэсу выступае фактар, які зьяўляецца адначасова і генам сьмерці імперыі. Гаворка пра нацыяналізм этнічнай бальшыні [яшчэ раз паправім, гаворка ідзе пра шавінізм этнічнай бальшыні! – Рэд.]. Працэс множаньня гэтага гена, які быў запушчаны распадам СССР [а ў час стварэньня СССР альбо царскай “Расеі” ці ня гэты ж ген ужо быў і дзейнічаў?! Адкажам: гэты ж! Таму ня трэба імперастам корчыць зь сябе пакрыўджаных, лепш маральна рыхтавацца да прыняцьця пакараньня… – Рэд.], разьвіваецца па законах этна-палітычнага маятніка. Ва ўмовах распаду імперыі першымі ўзбуджаюцца і кансалідуюцца меншасьці, асабліва тыя, што расьселеныя кампактна. За імі ідзе большасьць. І гэта толькі пачатковы цыкл раскачваньня маятніка.

Рост этнічнай самасьвядомасьці рускіх пасьля распаду СССР пачаўся пазьней, чым у іншых этнічных супольнасьцяў Расеі, – толькі ў канцы 1990-х. Але працэс гэты цячэ надзвычай хутка. Пры гэтым этнічная большасьць дэманструе большы ўзровень этнічнай трывожнасьці, чым меншасьці. З пачаткам 2000-х гадоў сярод рускіх доля людзей, якія адчувалі тую ці іншую пагрозу для сябе з боку прадстаўнікоў іншых народаў, якія жывуць у Расеі, амаль удвая вышэйшая, чым у прадстаўнікоў іншых этнічных групаў. Гэта ўражвае, паколькі, як правіла, этнічнай большасьці ўласьцівая меншая этнічная заклапочанасьць, чым мяншыням.

Чачэнская вайна хутка ўзьняла ўзровень этнафобіяў [зьвярніце ўвагу, наколькі сапсаваная, хворая маскальская псіхіка: самі забівалі, гвалцілі і самі ж цяпер баяцца; а яшчэ будуць вінаваціць ва ўсіх сваіх бедах тыя народы, якія яны жудасна крыўдзілі, часта шмат стагоддзяў… – Рэд.]. Дзяржаўная палітыка імітацыі стабільнасьці спрыяла яшчэ большаму ўзмацненьню і тыражаваньню стэрэатыпаў ксенафобіі. Новы яе ўздым (я гэта сьцьвярджаю, хаця вельмі жадаў бы памыліцца) можа чакаць Расею ў бліжэйшы час. Дасьледваньні Інстытута сацыялогіі РАН паказваюць, што ў 2004-05 гг. закончылася дзеяньне наркоза, які конскімі дозамі ўлівалі ў насельніцтва, каб забясьпечыць адносную стабільнасьць, – такую ролю выконвала параўнаньне цяперашняга становішча з эпохай Ельцына. Самаідэнтыфікацыя абсалютнай большасьці людзей сёньня зьдзяйсьняецца ня столькі на падставе параўнаньня сябе ў мінулым і цяпер, колькі пры параўнаньні сябе зь іншымі, якія адышлі наперад па сацыяльнай і маёмаснай лесьвіцы [так Абрамыч завуалявана кажа пра цяперашнюю расейскую алігархію, якая ў асноўным мае габрэйскія, а ня рускія, этнічныя карані; ён ня кажа пра тое, што руская большасьць пры гэтым лічыць, што іх абакралі; мы ў рэдакцыі лічым, што абурэньне небеспадстаўнае – сумленна за некалькі дзён мільярдэрамі не становяцца … – Рэд.]. Гэтыя разрывы велізарныя і ўзрастаюць [зьвярніце ўвагу, разрыў паміж багацеямі й жабракамі ў Расеі расьце! – Рэд.], прычым нафтадаляровы дождж толькі ўзмацніў сацыяльную палярызацыю [гэта відавочная прыкмета сацыяльнай несправядлівасьці, заганнасьці ўнутранага дзяржаўнага ўладкаваньня, якая заканамерна прывядзе да крызісу і сацыяльнага выбуху. – Рэд.].

 

Па веры і па крыві.

Яшчэ важней тое, што хутка іржавеюць сацыяльныя ліфты, адказныя за вертыкальную мабільнасьць. Узьняцца на вышэйшыя прыступкі сацыяльна-маёмаснай лесьвіцы становіцца ўсё цяжэй, затое апусьціцца ўніз – усё лягчэй. Эканоміка, якая прысмакталася да традыцыйных сьфераў вытворчасьці, слаба дыверсіфікуецца і пры гэтым абмежаваная ў магчымасьці вылучэньня новых працоўных нішаў, якія адпавядаюць узросламу попыту. Акрамя таго, важнейшай крыніцай матэрыяльнага дабрабыту і сацыяльнага прасоўваньня ўверх ў сучаснай Расеі становіцца капітал сацыяльных сувязяў [карацей, блат (у т.л. па нацыянальнай прыкмеце), які ёсьць і выкарыстоўваецца ў асноўным расейскімі мяньшынямі. – Рэд.], а гэты рэсурс недасягальны для большасьці насельніцтва [во-во; і ў такіх умовах ні пра якую справядлівасьць казаць немагчыма! – Рэд.]. Так альбо інакш, узровень незадаволенасьці ў людзей расьце, а ў цяперашніх умовах гэтая незадаволенасьць усё часьцей набывае этнічную афарбоўку. Распаўсюджаны міфалагізаваныя тлумачэньні бедаў [няўжо такія ўжо “міфалагізаваныя”? – Рэд.]: сталі недасягальныя прэстыжныя месцы занятасьці – значыць, “чужыя” не пускаюць; недасягальнае новае жыльлё – “чужыя” скупаюць; расьце злачыннасьць – “чужыя” прывезьлі. І да т.п.

Ёсьць у цяперашнім разьвіцьці этнічных працэсаў у Расеі адна вельмі важная тэндэнцыя – імкненьне хваравітай самасьвядомасьці масаў суцешыцца этнічным дамінаваньнем, якое ўсё больш выразна праяўляецца. Менавіта на гэтую асаблівасьць нанізваюцца, нібы на шампур, сучасныя імперскія праекты Расеі [дый ня толькі імперскія, а і шавіністычныя; больш за тое, апошняе стварае аснову для імперскасьці. – Рэд.].

Яны пададзены з дзьвюх асноўных разнавіднасьцях, хаця цэнтральным элементам абедзьвюх канструкцый зьяўляецца адна і тая ж ідэя – іерархія народаў і нібыта дамінуючая ў ёй роля рускіх [гэта ж чысты шавінізм; чаму аўтар пазьбягае выкарыстоўваць гэты тэрмін? – Рэд.]. У праекце, які грунтуецца на “цывілізаваным нацыяналізьме”, гэтая іерархія падаецца па рэлігійнай прыкмеце, а ў этнанацыяналістычным праекце – па этнагенеалагічным прынцыпе (г.зн. па крыві). Прычым выразна праглядаецца тэндэнцыя да зрастаньня абодвух праектаў.

Справа ў тым, што паміж цывілізацыйным нацыяналізмам і этнічным адрозьненьняў на самай справе ня шмат. І сёньня цывілізацыйны яго гатунак служыць толькі хуткараспушчальнай абалонкай, з дапамогай якой лягчэй праглынуць таблетку нацыяналізму этнічнага, пакуль яшчэ для некаторых гаркаватую. Пра этнічную перавагу не прынята казаць у кантралюемых СМІ. Этнанацыяналістычная тэорыя, хаця яна і распаўсюджваецца ў шматлікіх выданьнях і вялікімі тыражамі, усё ж ня цалкам легальная. Пра цывілізацыйную ж выключнасьць [“Расеі”: “Великая Россссия”, “великий и могучий руссский язык” і ўсё такое… – Рэд.] цяпер не кажа толькі гультай. Яе праслаўляюць усе: ад мітрапалітаў да маскоўскага пасечніка; ад галоўнага крамлёўскага ідэолага да дысцыплінаванага ветэрынара.  Цывілізацыйная версія нацыяналізма ўвайшла ва ўсе школьныя падручнікі гісторыі, а як ідэалагічны фундамент імперскага праекту пададзена ў кнігах папулярнага цяпер Аляксандра Дугіна, у тых самых, якія рэкамендуюцца ў якасьці навучальных дапаможнікаў для вайсковых навучальных устаноў краіны.

 

Страх перад натоўпам.

Калі казаць у тэрмінах цывілізацыйнага нацыяналізму, дык федэральная ўлада ўжо нацыяналістычная [ў “Расеі” “федэральная” ўлада імперыялістычная;  “нацыяналістычнай” яна будзе ў такой ступені, у якой трэба, каб заставацца імперыялістычнай і далей. – Рэд.] і выкарыстоўвае стандартныя для такога ідэалагічнай плыні метады рэанімацыі “мабілізацыйнага грамадства” – кансалідацыю ваенна-гераічным мінулым, кансалідацыю страхам і кансалідацыю сілай. Аднак тая палітыка для цяперашняй улады самагубчая. Улада хворая на тыповую для персаналістцкіх рэжымаў немач – саманадзейнасьць. Многія яе ідэолагі лічаць, што калі можна было зрабіць кіруемую дэмакратыю, дык магчымы і кіруемы нацыяналізм. Глыбока памылковае меркаваньне – у нацыяналізма цалкам іншая прырода, ён абапіраецца на кепска кіруемую міфалагічную сьвядомасьць і патрабуе сталага эмацыйнага распальваньня. Яго няцяжка ўзбудзіць, але вельмі цяжка накіраваць на мэты захаваньня ўлады. Ён ужо выходзіць зь яе падпарадкаваньня.

Улада стварыла новае сьвята для кансалідацыі людзей мінулым [маецца на ўвазе 4 лістапада. – Рэд.], а цяпер сама ж яго баіцца, заранёў сьцягвае міліцыю і разганяе мітынгі нацыяналістаў.

Улада спрабуе кансалідаваць людзей вобразам ворага, але ўжо сама стала служыць гэтым вобразам у шматлікіх нацыяналістычных улётках, якія тлумачаць людзям, што ўсе іх беды створаны антынацыянальным урадам, у якім перавагаюць людзі з нярускімі прозьвішчамі.

У разьліку на “кіруемы нацыяналізм” улада стварыла памяркоўна нацыяналістычную партыю «Родина», а тая амаль тут жа пераўтварылася ў непамяркоўную. Улады здолелі падпарадкаваць гэтую партыю, замяніць яе кіраўніцтва, але што рабіць зь яе электаратам? А між іншым ён можа перастаць быць электаратам і пераўтварыцца ў натоўп пагромшчыкаў.

Улада надзвычай баіцца такога натоўпу [фіксуем элементы падсьвядомасьці аўтара: народ у аўтара – “натоўп”, а ўлада мысьліцца ім толькі як нешта аддзеленае ад народу; выснова: аўтар – не дэмакрат, хутчэй за ўсё псеўда-ліберал. – Рэд.]. Яна можа «мачыць у сартырах» нацыяналістаў і фундаменталістаў там, у рэспубліках Паўночнага Каўказу, але ў адносінах да насельніцтва, якое ўжо афіцыйна завецца “карэнным”, гэтая метода не падыходзіць [чаму? Ці ж на Паўночным Каўказе жыве не карэннае “насельніцтва” РФ? – Рэд.]. І вось ужо ўлада цягнецца ў хвасьце ксенафобнай стыхіі, якая нарастае: пасьля пагрому ў Кандопазе [а цяпер і пасьля падзеяў у Стаўрапалі. – Рэд.], які быў ўслаўлены нават у прэзідэнцкай прэсе як праява ўздыму рускага духу, у нас афіцыйна загаварылі пра неабходнасьць “забясьпечыць перавагі карэннаму насельніцтву” (вось вам і дамінаваньне), пра ўвядзеньне адсоткавых квотаў для пражываньня замежнікаў( як лёгка замяніць гэтае слова на “іншародцы”) [для імперыі, якой ёсьць “Расея”, дзе адносна невялікае Маскоўскае княства захапіла гіганцкія тэрыторыі іншых карэнных (нярускіх) народаў – гэта сапраўды ёсьць імперскім дзікунствам і злачынствам; але для нас – беларусаў-літвінаў, пасьля заканчэньня шматсотгадовага перыяду жыцьця ва ўмовах этнацыду і генацыду, такое будзе рэцэптам, “які дохтар прапісаў”! – Рэд.].   

Улада дрэйфуе ў бок імперскага нацыяналізму [у бок імперскага шавінізму, фашызму!, сп-р аўтар. – Рэд.], а на парозе ўжо стаіць маладая замена – галодныя ваўчаняты [а ўсялякія абрамовічы – гэта, такім чынам, ваўчаняты ўжо сытыя… – Рэд.], адукаваныя па падручніках Дугіна, з прамытымі мазгамі, ды яшчэ і ксенафобы большыя за кандопажскіх [а абрамовічы – гэта, стала быць, людзі, якія бескарысьліва і шчыра любяць расейскі народ… – Рэд.]. Чаму б ім для пачатку не паспрабаваць заняць ва ўрадзе месца тых, зь “нярускімі прозьвішчамі”? А ім дапамогуць прадажныя журналісты [якіх вы – псеўда-лібералы, самі выгадавалі за часы вашага паўнаўладдзя. – Рэд.], хай сабе і з зусім нярускімі прозьвішчамі. Падтрымаюць, хай і ўскосна, тэарэтыкі асаблівай цывілізацыі зь ліку тых, хто зьвіхнуўся на постмадэрнізме альбо перапужаны ісламскай пагрозай  [давайце ня будзем зноў перакручваць, найбольш “ісламскай пагрозай” напужаны ў Ізраілі й ЗША; там жывуць галоўныя прапагандысты барацьбы з “тэрарызмам”! Расейскія шавіністычныя імперасты толькі падхопліваюць гэтыя махлярскія ідэі і, як бачым, вынікова накіроўваюць на свае мэты. – Рэд.], дый проста некаторыя зь ліку інтэлігенцыі, якая любіць павыпендрывацца. Пра гнуткіх інтэлектуалаў і казаць не даводзіцца – як фішка ляжа, так яны і засьпяваюць.

У гэтым сваім дрэйфе ў бок імперскага нацыяналізму Расея, між іншым, зусім не падобная да “асаблівай цывілізацыі”: цалкавітае прыпадабленьне да Германіі канца 1920-х гадоў [дакладна так і ёсьць; толькі спрагназавана і патлумачана гэта было А.Астроўскім яшчэ ў сярэдзіне 1990-х. – Рэд.]. Не выключаны і пакрокавы розыгрыш нацысцкай дэбютнай ідэі ў Расеі. Аднак нагадаю, што яна не прывяла да перамогі тых палітычных шахматыстаў, якія разыгрывалі гэтую партыю. Няма сумневу ў такім жа эншпілі для Расеі. Разрыў паміж імперскай палітыкай і рэальнымі запатрабаваньнямі краіны стане відавочны, доўга нацыянал-імперская ўлада не ўтрымаецца [мы ня згодныя, у “Расеі” яшчэ як утрымаецца, бо “Расея” – гэта не Нямеччына. – Рэд.]. Бо і Гітлер быў ва ўладзе ўсяго 12 гадоў (па сучасным падліку – тры прэзідэнцкія тэрміны), а яго праект пашырэньня жыцьцёвай прасторы доўжыўся менш 6 гадоў. Пры гэтым Германія, калі пачынала сваю экспансію, была зусім не падобная да этнатэрытарыяльнай матрошкі, якой зьяўляецца Расея [вось, аказваецца, што ёсьць “Расея”; і гэта нават Абрамыч ведае! – Рэд.].

 

Крохкасьць імперыі.

Імперыі могуць доўга супраціўляцца нацыяналізму меньшасьцяў на ўскрайках альбо ў калоніях [чаму б не сказаць: вызвольнаму, справядліваму, прагрэсіўнаму нацыяналізму; бачна, што аўтар ня церпіць “нацыяналізм” у любой яго іпастасі… – Рэд.], а супраць нацыяналізму большасьці яны бясьсільныя і хутка разбураюцца [толькі пад вонкавым узьдзеяньнем! А тое наступае толькі тады, калі псеўда-ліберальны, арыстакратычна-алігархічны вонкавы сьвет убачыць (не адразу) пагрозу для свайго існаваньня; эх, як усё ж шкада будучыя нявінныя ахвяры… – Рэд.]. Уздым рускага нацыяналізму ў пачатку ХХ стагоддзя, які правакаваўся абаронцамі імперыі й падтрымліваўся ўладамі, і яго афармленьне ў арганізаваныя палітычныя сілы сталі пачаткам канца Расейскай імперыі [гэта штосьці новае; прычынай канца Расейскай імперыі стала вычарпаньне ўладнага рэсурсу манархічнага ладу; гэтую сітуацыю скарысталі бальшавікі, якіх падтрымала Нямеччына, а затым і сіянакратыя ЗША ды Антанты. – Рэд.].

Спроба цэнтральнай улады Асманскай імперыі абаперціся ва ўмовах крызісу на турэцкі нацыяналізм, які ўзбадзёрваўся генацыдам армянаў, стала прадвесьнікам краху і гэтай імперскай сістэмы [турэцкі нацыяналізм адкінуў многія чужыя этнічныя тэрыторыі (не аддае сваё толькі курдам) і стварыў сучасную Турцыю, кіраўніцтва якой ня толькі вынікова супрацьстаіць ісламскаму фундаменталізму, але і вельмі пасьпяхова разьвіваецца ў многіх кірунках; праблема Турцыі ня столькі для яе самой, колькі для іншых з-за яе растучай выніковасьці, якая раздражняе і пужае многіх… – Рэд.]. Парадокс імперскага нацыяналізму знаходзіцца ў тым, што ён канструюецца для ратаваньня імперыі, але рэальна зьяўляецца асноўнай прыладай яе разбурэньня [дай Бог, каб гэтая паганая расейская імперыя нарэшце развалілася; нас – беларусаў – гэта толькі б узрадавала; але аўтара, па ўсім відаць, – не, што выдае яго сапраўднае стаўленьне да палітычных працэсаў, якое ён імкнецца схаваць. – Рэд.]. Калі цяперашні ўздым рускага нацыяналізму так альбо інакш прывядзе яго да ўлады, дык выратаваць цэласнасьць Расеі не атрымаецца [абедзьве папярэднія нашыя думкі пацьвярджаем. – Рэд.]. І дадзеныя абставіны яшчэ раз паказваюць на непераадольную крохкасьць імперскай альбо “квазіімперскай” сістэмы. Гэта ва ўсіх адносінах калос на гліняных нагах.

Пагроза фашызацыі Расеі, на жаль, цалкам рэальная [аказваецца, аўтар увесь час вёў гаворку пра рускі шавінізм, фашызм, а не пра нацыяналізм; і толькі цяпер ён чамусьці перайшоў на адэкватныя тэрміны. – Рэд.].  Але такі сцэнар усё ж не перадвызначаны. У краіны ёсьць выбар.

Самая вялікая мая надзея – на рост грамадзянскай супольнасьці, якая разьвіваецца ў Расеі дакладна ў такой пасьлядоўнасьці, як гэта было ў многіх іншых краінах, якія дзесяцігоддзямі знаходзіліся пад уладай таталітарных і аўтарытарных рэжымаў. Спачатку ўзьнікаюць арганізацыі “грамадскай самаабароны”, накшталт падманутых укланікаў, дольшчыкаў, забудоўшчыкаў і да т.п. Затым яны трансфармуюцца ў шырокую сетку “нацыянальнага выратаваньня”, пры гэтым тэрмін “нацыянальны” разумеецца імі не як этнічны [аўтар так негатыўна настроены да ўсяго этнічнага, народнага; цікава, да ўласнага этнасу ён таксама ў такой жа ступені негатыўна настроены? – Рэд.], а ў грамадзянскім сэнсе. Пагроза фашызацыі краіны зможа паскорыць гэты прыцэс [але і фігня; вось дык  “антыфашыстоўскія сілы” знайшоў аўтар; як быццам бы ўкладнікі “МММ” ня ведаюць этнічную прыналежнасьць Маўродзі ці іншых абрамовічаў… – Рэд.].

Але ня варта скідваць з рахунку і магчымасьць трансфармацыі самой улады ў кірунку, які прама супрацьлеглы таму, што быў апісаны вышэй. Я маю на ўвазе ўмацаваньне і актывізацыю тых сілаў, якія сёньня служаць усяго толькі ліберальным дэкорам рэжыму [аўтар мае на ўвазе ўсялякіх чубайсаў, гайдараў; дык гэтыя “сілы” цалкам дыскрэдытаваныя эпохай ельцынскай прыхватызацыі й ужо не ўмацуюцца… – Рэд.]. Ужо ў чым нельга адмовіць цяперашняму палітычнаму істэблішмэнту, дык гэта ў прагматычным стаўленьні да сябе любімых. Фашызацыя краіны, безумоўна, не ў інтарэсах большасьці зь іх. Пакуль гэтыя людзі слаба ўсьведамляюць рэальную пагрозу фашызму, але ўжо вельмі хутка гэта зразумеюць [і проста зьліняюць за мяжу, дзе скрадзеныя імі грошы; нічога рабіць – падстаўляцца, рызыкаваць, ахвяраваць – яны ня будуць; не дзеля гэтага яны ўсё кралі… – Рэд.].

Ніякая вышэйшая альбо вонкавая сіла ня можа гарантаваць Расеі доўгае жыцьцё, а тым больш – устойлівае разьвіцьцё. Такую гарантыю можа даць толькі народ [цікава, які народ Абрамыч мае на ўвазе? Можа, той, які ён абзываў натоўпам падданых? Ці нейкі абстрактны, расеянскі народзец? – Рэд.], які авалодаў дзяржавай і пераўтварыў яе ў прыладу рэалізацыі грамадскіх – і ў гэтым сэнсе нацыянальных – інтарэсаў [толькі не для “Расеі” такое; такое пад сілу толькі нацыянальным, зьмястоўна-дэмакратычным краінам… – Рэд.] ”.

 

Эміль Абрамавіч Паін

 

 

Каментары (1)

  1. Frants кажа:

    Rasieia zausiody byla i zastaiecca kacapska-maskalskai – i hetym usio skazana. Heta nievialikaia chastka rasiian, iakiia siabie lichyli i lichaci ni na holavu, a na dzvie halavy vyshei inshykh. Cikava inshaia sprava, shto ni Eurapieiskaia
    Uniia, ni Zluchanyia Shtaty paturaiuci hety nacyianal-shavinizm, inaksh lichyci toie, shto u 21 stahoddzi isnuiuci
    samyia sapraudnyia kalionii u pounym sensiie hetaha slova. Pytanniau mnoha, alie tyia khto khocha khoci troshki
    zmianici stanovishcha u svaioi krainie pavinny hurtavacca, a ni shukaci vorahau siarod svaikh adnadumcau, niakhai
    ni zausiody ikh pohliady supadaiuci z VASHYMI, budzcie zdolnymi vyslukhaci inshaha i pierakanaci iaho, kali vy
    lichycie kshto toi nie maie racyi.
    Ia atrymlivaiu cikavuiu infarmacyiu i khacieuby dasylaci vam, alie, na zhal, ni viedaiu ni adnoi adresy E-mail.
    Pospiekhau usim.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы