nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

НСП = ФСБ: гэта значыць, што ў Расеі пачалася чарговая “выбарчая кампанія”

15 жніўня, 2007 | 2 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Ð�абойÑ�Ñ�ва ФСÐ�.JPG 

Апошнім днямі ў Расеі то падарваныя цягнікі ідуць пад адхон з сотнямі людзей, якія калечацца і гінуць, то па-варварску забіваюць двух нярускіх – дагестанца і таджыка. Пры гэтым усю працэдуру здымаюць на відэа, а затым разьмяшчаюць у сеціве. Па ўсім відаць нехта вырашыў узьняць градус грамадскага напружання. Хто і навошта? – гэта мы ў рэдакцыі і вырашылі паспрабаваць высьвятліць.

 

1.

Варта пачаць з таго, што з нагоды апошняга забойства двух чалавек, зьдзейсьненага  пад сімвалам нямецкага нацыянал-сацыялізму (гл. фота ўверсе), на некаторыя сайты расейскага інтэрнэту паступіла ананімная заява за подпісам “Нацыянал-сацыялістычнай партыі Русі” (далей НСП), якая ўзяла на сябе адказнасьць за гэтае дэманстратыўнае злачынства. Падаем гэтую заяву дакладна, як у арыгінале, з памылкамі ў лічбах і літарах.

Заява нацыянал-сацыялістычнай партыі Русі

“Наша партыя зьяўляецца авангардам нацыянал-сацыялістычнай барацьбы.

1. Мы аб’яўляем пра пачатак узброенай барацьбы нашай партыі супраць чорных каланістаў і тых, хто іх падтрымлівае зь ліку чыноўнікаў РФ.

2. Мы лічым неабходным высяленьне ўсіх каўказцаў і азіятаў з тэрыторыі Русі.

3. Мы лічым неабходным прадаставіць незалежнасьць усім каўказскім рэспублікам (улучна з Чачнёй) з высяленьнем туды ўсяго каўказскага насельніцтва Расеі.

4. Мы патрабуем выпусьціць з турмаў усіх рускіх нацыянал-сацыялістаў, асуджаных у апошнія гады, спыніць перасьлед Максіма Марцінкевіча [гл. наш матэрыял https://nashaziamlia.org/2007/07/26/797. – Рэд.].

4. Мы патрабуем ад прэзідэнта пуціна скласьці зь сябе паўнамоцтвы і перадаць усю уладу ў краіне Нацыянал-сацыялістычнаму ўраду, які павінен сфармаваць Дзьмітры Германавіч Румянцаў, лідэр Нацыянал-сацыялітычнага таварыства Расеі.

5. Мы прызнаем над сабой палітычнае кіраўніцтва Нацыянал-сацыялістычнага таварыства (НСТ), зьяўляемся яго баявым крылом, якое дзейнічае самастойна.

6. Мы ня спынім сваёй барацьбы да таго часу, пакуль улада ў краіне не пяройдзе да нацыянал-сацыялістычнага ўраду”.

Галоўны штаб баявых атрадаў Нацыянал-сацыялістычнай партыі Русі

2.

Аднак многія прадстаўнікі рускіх нацыянал-сацыялістаў у сваіх каментарах да апошніх падзей кажуць, што ўсё гэта правакацыі Крамля, які праз структуры ФСБ рыхтуе масавыя рэпрэсіі супраць іх.

У сувязі з гэтым было вырашана зрабіць больш дакладны пошук у сеціве. І вось, напрыклад, якую інфармацыю мы знайшлі на сайце расейскага Руху супраць незаконнай іміграцыі (рус. ДПНИ; гл. http://www.dpni.org/articles/lenta_novo/4039/). Адмыслова зьвяртаем увагу: тое, што пададзена ніжэй было разьмешна на сайце за пару дзён да ўзгаданых вышэй падзей (памылкі ў косках і дзьвюкосьсях мы таксама захавалі; выдзяленьні тоўстым шрыфтам – нашыя).

Інфармацыя Цэнтру грамадскіх сувязяў ДПНИ

“У апошні час пачасьціліся выпадкі абвінавачваньня рускіх нацыянал-патрыётаў у дзеяньнях накіраваных на “развал Расеі”. Як правіла за абвінаваўцамі стаяць прадстаўнікі дзяржаўных сілавых ведамстваў. Асабліва пачварна і сьмешна выглядала заява тульскіх сілавікоў, якія назвалі народны сход у раённым цэнтры Тульскай вобласьці горадзе Венеў – падкопамі ДзяржДэпа ЗША. 

Мы ня можам адназначна заявіць пра канкрэтных асобаў дэзінфармуючых кіраўніцтва краіны і грамадскасьць. Аднак, усё больш антыдзяржаўнай і антыканстытуцыйнай становіцца дзейнасьць Федэральнай Службы Бясьпекі (ФСБ). У шэрагу рэгіёнаў супрацоўнікі мясцовых аддзелаў ФСБ атрымалі інструкцыі па працы з нацыяналістамі. У размовах зь лідэрамі й шэраговымі паплечнікамі мясцовых патрыятычных арганізацый аператыўнікі, а зрэдку і кіраўнічы склад ФСБ, выкарыстоўваюць яўную дэзінфармацыю. Адзначым некалькі хлусьлівых чутак распаўсюджваемых ФСБ у адносінах да ДПНИ. ДПНИ гэта праект Беразоўскага, Неўзьліна ды іншых алігархаў. Бялоў – габрэй і выконвае заданьне ЗША. Ён атрымлівае грошы каб дэстабілізаваць сітуацыю ў Расеі. У адносінах да Бялова ўзбуджана крымінальная справа. ДПНИ Вас выкарыстае і падставіць. Ясна, што ўсё гэта хлусьня.

Пасьля такіх размоваў звычайна выяўляюць ідэйных (каго пужаць ня мае сэнсу) і тых, каму “страшна”. Ёсьць выпадкі, калі ідэйным правым прапануюць стварыць арганізацыю пад дахам ФСБ, каб займацца “рэальнымі справамі”. Тыя, хто не згаджаецца – падпадаюць пад псіхалагічны ціск у выглядзе звальненьня з працы, адлічэньня з ВНУ, публікацыі ў СМІ паклёпніцкіх матэрыялаў накіраваных на дыскрэдытацыю. У справаздачах наверх ідзе інфармацыя пра зробленую працу па барацьбе з экстрэмізмам. Нядаўна ФСБ атрымала новае заданьне па стварэньні ў рэгіёнах Расеі падканрольных нацыяналістычных груповак (у шэрагу рэгіёнаў, літаральна афіцэры ФСБ рыхтуюцца ўзначаліць “баявыя радыкальныя нацыяналістычныя групы”), прычым некаторыя зь іх будуць мець адкрытую тэрарыстычную накіраванасьць. Мэтай гэтых груповак будзе ў тым ліку стварэньне негатыўнага вобразу рускага нацыяналізму (адна з задачаў – супрацьдзеяньне росту сімпатый народнай бальшыні да актыўных правых арганізацый). У тым ліку накіроўваньне моладзі на зьдзяйсьненьне крымінальных злачынстваў. А таксама выступленьне і дзеяньні ў той час, калі гэта спатрэбіцца кіраўнікам Расейскйа Федэрацыі”.

Цэнтар грамадскіх связяў ДПНИ, 11 жніўня 2007 г.  

3.

Што ж, цяпер паспрабуем скласьці ў адно факты:

1. Падрывы дамоў у Маскве, Валгадонску, Буйнакску, спроба падрыву ў Разані ў 1999 годзе. Пазьней “Норд Ост”, Бяслан. Усё гэта раскрылася пазьней як злачынная дзейнасьць ФСБ, скіраваная на захоп і ўтрыманьне ўлады ў расейскай імперыі пад выглядам абароны яе грамадзян ад “злых чачэнаў”.

2. Стварэньне ў Расеі (асабліва актыўнае ў апошнія гады) разнастайных рускіх шавіністычных і нацыянал-сацыяналістычных арганізацый – НСТ, СС, ДПНІ, Фармат-18, НСП і г.д., абсалютная большасьць  якіх па шэрагу зьвестак кантралююцца ФСБ.

3. Нядаўні арышт і ўвязьнене Марцінкевіча (Цесака) – лідара “Фармату-18”, а таксама абяцаньні яго паплечнікаў.

4. Здымкі для дэманстарцыі на ўвесь сьвет двух няшчасных пад акуратна расцягнутай ды зробленай зь іголачкі нацысцкай сімволікай (гл. фота ўверсе).

5. Штучныя “памылкі” ў тэксьце заявы і недарэчны подпіс пад ёй “Галоўны штаб баявых атрадаў Нацыянал-сацыялістычнай партыі Русі”.

6. Нядаўні падрыў цягніка на Наўгародчыне.

Абагульненьне ўсіх гэтых фактаў з улікам актуальнай сьпецыфікі расейскай грамадска-палітычнай сітуацыі ўжо дазваляе заключыць, што яшчэ за некалькі гадоў да 2008 году расейская імперыякратыя і яе перадавы атрад – сьпецслужбы, якія цяпер непасрэдна акупуюць расейскі Крэмль і кантралююць практычна ўсю іншую расейскую ўладную піраміду, пачалі рыхтавацца да правядзеньня будучых прэзідэнцкіх выбараў у стылі, знаёмым нам з 1999 году. Праўда цяпер ужо не магчыма было зноў выкарыстаць лозунгі тыпу “мачыць чачэнскіх тэрарыстаў у сартыры!”, бо ў Чачні, у адпаведнасьці з прынцыпамі цяпершняй расейскай прапаганды, назіраецца “поўнае замірэньне” й ідзе актыўнае “мірнае будаўніцва”.

Таму крэмлядзям трэба было шукаць іншых прэтэндэнтаў на ворагаў “мірнага жыцьця і працы расеян”, а ў сітуацыі іх адсутнасьці – стварыць, як папа Карла стварыў Бураціна… З палена.

На ролю такіх ворагаў і былі прызначаны (і ва многіх выпадаках для таго заранёў створаны) разнастайныя рускія нацыянал-сацыялістычныя групоўкі.

Трэба сказаць, што апошнія ў сувязі зь вядомымі грамадска-палітычнымі працэсамі ў расейскай імперыі і так узьнікалі. Самі сабой. Больш за тое, мы прагназавалі (і цяпер пацьвярджаем) вялікую верагонасьць прыходу да ўлады ў Расеі ў недалёкай будучыні менавіта рускіх шавіністаў. Тым больш, ФСБ было лягчэй скарыстаць натуральную хаду грамадска-палітычных працэсаў у сваіх мэтах (праўда, гэта пакуль!).

Цяпер жа, у сувязі з пададзенай заявай Цэнтру грамадскіх сувязяў ДПНІ й той інфармацыяй, якая ў ёй прысутнічае, усе папярэднія падазрэньні пра ўнутраную зьнітаванасьць пералічаных вышэй падзей і іх перадвыбарчае прызначэньне набываюць статус амаль абсалютнай перакананасьці. 

А адсюль, ужо зусім проста прадказаць сцэнар будучых прэзідэнцкіх выбараў у Расеі.

Тэхналогія захаваньня пры ўладзе ў Расеі ГБшнай кляшні расейскага імперыякратычнага монстра, увасобленай у персоне, напрыклад, таго ж С.Іванова, найверагодней будзе выглядаць наступным чынам.     

1. Будуць чарговыя забойствы пад нацысцкай свастыкай і чарговыя падрывы цягнікоў, караблёў, самалётаў, у якіх будуць прызнавацца і ў сувязі зь якімі будуць  “сьвяціцца” разнастайныя нэафашыстоўскія групоўкі (дамЫ падрываць хутчэй за ўсё ня будуць, каб не было непажаданых асацыяцый са злачынствамі ФСБ у 1999 годзе).

2. Будзе назірацца эскалацыя прапаганды, дзе рускія нацыянал-сацыялісты будуць падавацца, як рэінкарнацыя нямецкіх нацыстаў 1930-40-х гадоў. Гітлер будзе ўзгадвацца абавязкова.

3. Будзе далейшае нагнятаньне гістэрыкі, няпэўнасьці, будуць чарговыя арышты лідэраў нацыянал-сацыялістычнага руху і кантэкстуальнае патрабаваньне з боку “расейскай грамадскасьці” прыходу да ўлады “моцнай рукі”, якія спыніць “разгул рускага фашызму”.

4. На гэтым фоне адбудуцца заявы пераемніка Пуціна (напрыклад, С.Іванова), у якіх ён скажа, што толькі ён, як прадстаўнік ФСБ, забясьпечыць захаваньне межаў і стабільнае, мірнае жыцьцё грамадзянаў такой “унікальнай і вялікай краіны, як Расея”, што сумеснае пражываньне “ў адзіным доме больш 100 народаў” – гэта вялікая цывілізацыйнае дасягненьне, якое ён не дазволіць разбурыць.     

Вось такая тэхналогія прэзідэнцкіх выбараў 2008 года праглядаецца.

Так, што НСП Русі – гэта ФСБ Расеі. А падрыў цягніка Масква–Піцер ёсьць пачатак кампаніі па выбарах прэзідэнта гіганцкага турэмнага барака, які завецца Расеяй…

Акрамя захаваньня ў Расеі ўлады ФСБ, у якасьці дадатковай мэты апісанай тэхналогіі запланаваны разгром рускіх нацыянал-шавіністаў, якія з гадамі становяцца ўсё больш небясьпечнымі, рэальнымі канкурэнтамі цяпершнім расейскім кіраўнікам ва ўтрыманьні ўлады. Цяпер яны, а не чачэнцу, прызначаны на ролю галоўных “ахвярных казлоў”. Незапланаванымі вынікамі такой барацьбы будзе далейшая касмапалітызацыя Расеі (такая ж, як магла б быць і пры ўладзе псеўда-лібералаў) і, наадварот, узрастаньне грамадскага аўтарытэту і арганізаванасьці рускіх шавіністаў, а, значыць, і павелічэньне іх уплыву на расейскую ўладу ўлучна з магчымасьцю яе захопу.   


2 каментарыя

  1. Што датычыць друглй часткі артыкула, то ўсе гэта расейцы адпрацавалі на Беларусі, каб уцэўніцца як адрэагую Захад,
    а той нават не звярнуў увагі на зладзействы, якія у нас чыніліся і чыняцца ў адносінах да іншадумцаў, хто ні хоча пагадзіцца
    з поўнай русіфікацыяй беларусаў і, як слушна заўважае З.Пазьняк, ціхай інкарпарацыі Беларусі.
    Усю гэтую інфармацыю трэба даводзіць да насельніцтва нават на рускай мове, таму што пераважная большасьць моладзі
    ні ведае сваей роднай мовы і ні будзе чытаць, а значыць і ведаць сутнасьці расейскай палітыкі.

  2. Siarhiej кажа:

    Мне здаецца, што кагэбісты дурней камуністаў. Навошта ср-ць ва ўласнай хаце?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы