nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Рэжым і “апазіцыя” баяцца людзей ідэі

1 верасня, 2007 | 8 каментарыяў

Ð�Ñ�Ñ�оÑ�кÑ�.JPG 

Гэты ліст Сяргей Высоцкі  даслаў у нашу рэдакцыю і папрасіў выставіць на сайце, бо, як ён напісаў у P.S., “у ім адказы для многіх маіх сяброў”.

Рэдакцыя.  

 

Апошнія паўгады каштавалі мне дорага.

Канешне, не проста жыць па-за законам, калі вымушаны хавацца, не бачыць родных і сяброў, бадзяцца па розных хатах і яўках. Пад жорсткі прэсінг падпалі блізкія. Прыход афіцэраў КДБ, тэлефонныя званкі з КДБ і МУСу. Адбываліся адпаведныя “размовы” з сябрамі. У выніку гэтага прэсінгу Менская філія БПС фактычна заблакаваная. Хлопцы, затраўленыя гэб’ём, паадключалі тэлефоны, паз’язджалі, схаваліся.

Да нашых прадажных “апазіцыйных” СМІ мы нават не апелявалі. Пасля іхнай шматразовай смуроднай слепаты і здрады патрыётаў звяртацца да іх было б самапрыніжэннем.

Акрамя мяне, шукалі і дапытвалі яшчэ сем чалавек. Сярод іх Ст.Сточній, С.Папоў, Г.Дранковіч, А.Гнедчык. Як не дзіўна, акром нас і “Маладога Фронту” ніякіх арганізацый з апазіцыі не прэсуюць.

У галовах босаў афіцыйнай апазіцыі нараджаюцца чарговыя “а-ля маршы”, а рэжыму да іх аніякай справы…

За апошнія месяцы некалькі разоў быў у Беларусі, у розных кутках. Былі камічныя сітуацыі, калі напаткаў свайго сябра з Пінску, а той доўга не верыў сваім вачам.

Апошнія падзеі па маёй справе прымушаюць мяне думаць, што тактыка мая была вернай. 24.08.2007 г. маёй асобай ізноў цікавіліся. На гэты раз – з Першамайскага РАУСу. Маўляў, “ім прыйшоў сігнал, трэба, каб я явіўся ў ролі сведкі”. Паважаная рэдакцыя, вы цудоўна ведаеце, што ў нашай “стабільнай” дзяржаве чалавек вельмі хутка са сведкі пераўтвараецца ў падследнага. А мне на месца Севярынца спяшацца не варта, мне трэба справу рабіць. Так што пачакаюць доблесныя абаронцы грамадскага парадку. У практыцы нелегальнай працы прасунуўся грунтоўна, магу дапамагаць зацікаўленым. Што нас не забівае, робіць мацнейшымі. Страху ў мяне няма, прытупіўся.

Тут некаторыя нашыя добразычліўцы параілі: “Ты абвясці, што БПС больш няма, што вы распусціліся, і тады скончыцца тваё сабачае жыццё”.

Дык вось, адказваю ім, ды і ўсім іншым такім добразычліўцам: “Сваю веру, сваю ідэю за камфортнае жыццё не прадаю! БПС жыве, змагаецца і перамагае! Нас трымаюць за сканаўшых і мёртвых, а мы – жывыя і непераможныя!

За гэты час нават узніклі дзве новыя невялікія філіі. Шкада, што з-за рэсурсавай блакады не можам ім дапамагчы. Трымаюцца на адной ідэі. А грошы для “аб’яднанай апазіцыі кантралююцца альбо Масквой, альбо міжнароднай мафіяй. Ды вы гэта ведаеце і самі...

Як я сказаў, цяжэй за ўсё менскім. Але будзем змагацца.

Чытаў на вашым сайце ад розных малайцоў-удальцоў, што вось трэба Высоцкаму пастаянна быць у Беларусі, не хавацца ад КДБ і МУСу, “самому мужна ісці ў кабінет допытаў”. Што тут скажаш: ну, чэрці. Адной рукой ціснуць, а другой ганьбяць.

Ведаю, што тая ідэя, за якую ваюю, тая пазіцыя, на якой стаю, тая праўда, ад якой ніколі не адцураюся – бяльмо ў воку і акупантам, і цяперашнім смердам, і кішэнным жэўжыкам. Яны б хацелі мяне ізаляваць, аднак не выйдзе.

Паглядзеў апазіцыйную прэсу. Можна многае ім дараваць, спісаўшы на пераслед рэжыму. Можна было б закрыць вочы на дрымотную перыферыйнасць ды інтэлектуальную слабасць. Але выдаваць свае прыватныя ліберальна-жлобскія інтэнцыі за глыбокі сэнс – брыдка. “Беларускі рынак” і заезжаны П.Быкоўскі ўсхваляюць чарговую акцыю даўно дыскрэдытаваных А.Саннікава, В.Іванкевіча, Я.Афнагеля. Побач пераможца на выбарах А.Мілінкевіч. Усе да болю знаёмыя асобы з чарговай бездапаможнай ініцыятывай. Газета “Свободные новости” вуснамі В.Карбалевіча, С.Багданкевіча ды нейкага Петухова ўсю крытыку ўлады звяла да папрокаў  Лукашэнку, што “ставіцца крыж на інтэграцыі”. Бядуюць, што саюзная дзяржава развальваецца. Вось жа нячысцікі. Нават брыдкі хам, пастаўлены расейскімі рукамі, зразумеў, што Незалежнасць прадаваць нельга. Што за гэта будуць і на магілу пляваць. Нават ён, увесь заплямлены этнацыдам і здрадамі Беларускага Народа, спыніўся ля мяжы. А гэтыя гатовыя “ісці далей”. Страшная і гэтая апазіцыя, і гэтыя хлапчукі ў газетах. Бо ў простага абыватэля складаецца ўражанне, што такая альтэрнатыва лукашызму – яшчэ больш смуродная маскальшчына і падлючасць. А , можа, і добра, што ўсе яны не ўспрымаюць ідэі літвінскіх мысліцеляў, запаветы Каліноўскага і слуцкіх паўстанцаў, што не любяць герб і гімн “Пагоня”. Бо спаскудзілі б усё.   

Магу сказаць, што за гэты час паспеў зрабіць досыць шмат, асабліва ў плане міжнароднай працы. У многіх людзей, асабліва ва Ўкраіне, трохі палепшылася з ведамі пра Беларусь. Бо большасці Беларусь уяўлялася “шчаслівай і стабільнай краінай на чале з аўтарытарным правадыром”. Тэрмін “этнацыд”, як і ступень акупацыі Беларусі ў сферах інфармацыі, культуры, эканомікі, іншых галінах унутранага жыцця з боку расейскай імпербюракратыяй, не толькі заходнія, але і украінскія калегі адкрывалі для сябе ўпершыню.

Відавочна, рэжым баіцца толькі людзей ідэі, нацыялістаў (змястоўных дэмакратаў), а псеўдаапазіцыйная кодла ім нават патрэбная. Да Лу-кі ды рэжыму не падступішся і не возьмеш за карак, пакуль такое скоцтва ў апазіцыйным афіцыёзе.

Пэўна, нам у бліжэйшыя часы прыйдзецца быць без сродкаў, пад двайным ціскам, але толькі цвёрды рух шляхам праўды здольны нарадзіць і абавязкова народзіць новае пакаленне змагароў!

З павагай,

Сяргей Высоцкі

 

8 каментарыяў

  1. Драб кажа:

    БПС не спыніць!!!ЖЫВЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ!!!

  2. Дзякуй, Сяргей!

    Нашым аб’днаўцам, прамаскальскім халуям, нічога ні трэба апроч уласнага дабрабыту, жыцця ў багатым дастатку, а сумлення ў ін ніколі ні было й ні будзе. Гэтыя маршы-дэмаршы патрэбныя толькі для таго, каб даверлівых беларусаў вывесці на вуліцу і паказаць
    вось, запішыце іх на вгдэа, можа калі спатрэбіцца, каб ні шукаць і ні памыліцца, а ім за такі гераічны крок падкінуць яшчэ грошай,
    таму што ў іх свая гуьня ў “пераможную” беларускую дэмакратыю. Асаблістая заслуга “лідэраў”, непахісных, адважных і прадажных
    псеўдадэмакратаў, якія раз’яжджаюць па сьвеце і так упэўнена каркаюць, што перамога ні за гарамі, ні пройдзе і года, як на Беларусі
    будзе ўстаноўлена поўная дэмакратыя, толькі навошта, калі яе і так у нас больш, чым ва ўсей Еўропе разам узятай (памятаеце гэтыя словы)
    галоўнае кму яны належаць. На жаль тоькі, пакуль што малавата сапраўды сумленных людзей, якім гонар і годнасьць, а ні пуза набітае
    смачнай ежай, вышэйшая вартасьць. Але нічога. На ўсе свой час. Трымайцеся!.

  3. Цімох кажа:

    Хацелася б бачыць болей артыкулаў С. Высоцкага на Вашым сайце. Дзякуй за падтрымку.

  4. Андрэй Якушонак кажа:

    Сяргей, поўнасцю згодны з вашым артыкулам.
    Вам зараз цяжка, але ведайце, што ёсць яшчэ людзі ідэі на Беларусі, якіх баіцца як псеўдаапазіцыя, так і рэжым. Сярод іх Вы. Бо тое, што зараз перажываецце і адчуваеце вы, я добра ведаю на прыкладзе свайго сябра, які таксама трапіў у такую ж сітуацыю. Таму звяртаюся да ўсіх вольных ад апазіцыйнага афіцыёза і страха перад рэжымам: трэба бараніць такіх людзей як Сяргей усімі нашымі сіламі, адстойваць тое, што адняў у нас рэжым і тое, што аднімае ў нас з кожнай сваёй абыякавай акцыяй-маршам псеўдаапазіцыя!
    Сяргей дяржыцеся!

    А астатнім згадаю зайсці па гэтай ссылцы і пазнаёміцца з наступным артыкулам “Лидеры нашей оппозиции – политики, оторванные от общества” : http://www.3dway.org/node/7050

  5. Шаноўныя сябры,
    Прачытаў амаль усе каментары. Вядома ж, кожны чалавек мае свой пункт гледжання на кожнае пытанне, асабліва гэта датычыць маладых, арачых і дасьведчаных, нібы ўсе ведаючых,
    здольных да лідэрства маладзенаў. Вельмі добра што есьць такая моладзь, якой ні ябыякавая будучыня сваей краіны. Як кажуць, памылак ні робіць той, хто сьптць – дык не праспіце свой час! Згодзен, што павучаць, гэта толькі на першы погляд, лягчэй. Досьвед старэйшых людзей вам вельмі прыдасца ў любым выпадку. Разумны чалавек заўседы адрозніць, няхай ні адразу, хлусню ад сапраўднага жадання дапамагчы альбо падказаць ці, як нікаторыя незадаволеныя называюць, павучаць. Ні трэба адразу ўставаць на дыбы, калі вам нешта ні падабаецца альбо вы з чымсьці ні згодныя, Можа ўсеж варта падумаць, параіцца з калегам і, як слушна нікаторыя заўважалі, прапаноўваць свае. Тое што вы ўступілі ў палеміку, гэта ўжо многага варта, толькі ні крыўдуйце на тых, з кім ваша асабістае меркаванне па якімсьці пытанні ні супадае. Хто датычыць культуры, то яна пачынацца з мовы. а ў Вас, даражэнькія, ні ва ўсіх з гэтым выдатна.
    Мае Вам павучанне, даруйце, ні спяшайцеся хутчэй стаць такімі самымі-самымі, гэта прыйдзе з часам і досьведам.
    Вы добра разумееце ў якой сістэме вы жывеце і эфішаваць які з вас кожны новы Каліноўскі, гэта будз толькі на радасьць і дапамога адпаведным структурам.
    Гуртуйцеся, працуйце, не саромцеся раіцца са старэйшымі ні паказушнымі апазіцыянерамі, а дасьведчанымі людзьмі і ў вас усе атрымаецца. Да вас прыйдуць і ведомасьць і слава.
    Жыве Беларусь!

  6. Бенедзікт кажа:

    Сапраўды, існаваньне псэўдаапазіцыі і падобных “оппозиционных” СМІ – ганьба… Чым хутчэй гэта зразумеем тым лепш.

  7. Сяргей, прывітаньне!
    Цалкам падзяляю твой погляд на падзеі ў Беларусі.
    Калі палічыш неабходным, напішы пару слоў.
    Мая адрэса: zbn42@mail.ru
    З павагай
    Яўген

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы