nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Дэбаты ці вайна?! Мы за дэбаты…

18 верасня, 2007 | 2 каментарыя

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі  

Ð�Ñ�мадзÑ�Ð�ежад Ñ� Ð�Ñ�Ñ�.JPG 

Два дні таму міністар замежных спраў Францыі Бернар Кушнер заявіў, што “сьвет павінен рыхтавацца да вайны”, якая можа быць выклікана “ядзернымі амбіцыямі Ірана”. Па яго словах, перамовы зь Іранам што да яго ядзернай праграмы павінны працягвацца “да самога канца”, аднак, калі Тэгеран створыць ядзерную зброю, яна будзе несьці “рэальную пагрозу ўсяму сьвету”.

Бернар Кушнер таксама адзначыў, што ўрад Францыі зьвярнуўся з просьбай да шэрагу французскіх кампаній не пачынаць працоўныя кантакты зь Іранам. “Мы не забараняем французскім кампаніям падаваць свае заяўкі, – сказаў ён. – Але мы параілі ім гэта не рабіць”. Па словах Кушнера, Францыя разам зь Германіяй хочуць, каб Еўразьвяз рыхтаваўся да ўвядзеньня санкцыяў у адносінах да Ірана.

Раней Рада Бсьпекі ААН увяла эканамічныя санкцыі супраць Ірана, але не дала дазволу на разьвязваньне вайны супраць яго.

У сваю чаргу ЗША стала пагражаюць народу Ірана і яго кіраўніцтву пачаткам баявых дзеяньняў пад прэтэкстам не дапусьціць стварэньня ядзернай зброі, хаця кіраўніцтва Ірана ўвесь час адмаўляе, што мае такія намеры. Яно сьцьвярджае, што працягвае зьдзяйсьненьне праекту па ўзбагачэньні ўрана для патрэб будучай атамнай электрастанцыі. 

На гэтым фоне прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзі Нежад у чарговы раз запрапанаваў Бушу правесьці публічныя дэбаты ў рамках 62-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, якая адкрываецца сёньня, 18 верасьня (дарэчы, 25 верасьня прэзідэнт Ірана накіроўваецца ў Ню-Ёрк з двухдзённым візітам для ўдзелу ў працы Генасамблеі ААН. Плануецца, што там ён выступіць з прамовай з трыбуны ААН і сустрэнецца з шэрагам кіраўнікоў замежных дзяржаў). “Я ўжо прапанаваў правесьці такія дэбаты, і зноў кажу, дазвольце нам абмеркаваць міжнародныя праблемы ў рамках працы Генасамблеі ААН перад прадстаўнікамі ўсіх нацыяў”, –  сказаў іранскі прэзідэнт у інтэрвю іранскаму тэлебачаньню.

Па словах Ахмадзі Нежада, ён гатовы абмяркоўваць з Бушам “любыя міжнародныя пытаньні”. На яго думку, затым сусьветная супольнасьць зможа прыняць рашэньне што да запрапанаваных іранскім і амерыканскім прэзідэнтамі варыянтаў рашэньня сусьветных праблем.

Нагадаем, летась Ахмадзі Нежад ужо прапанаваў Бушу правесьці тэледэбаты ў прамым эфіры па глабальных пытаньнях сучаснасьці. Аднак адміністрацыя Белага дома адмовілася ад прапановы іранскага прэзідэнта і аргументавала сваю пазіцыю тым, што размовы пра дэбаты – гэта, маўляў, проста адцягваньне ўвагі ад “легітымнай занепакоенасьці”, якая прысутнічае “ў міжнароднай супольнасьці”, а ня толькі ў ЗША, у адносінах да паводзінаў Ірана…

У рэдакцыі мы вырашылі не хавацца ад узьніклай праблемы, а адкрыта выказацца па ёй.

Мы лічым, што Махмуд Ахмадзі Нежад – гэта абсалютна ня той чалавек, што Садам Хусэйн. Апошні быў тыповым дыктатарам, які ў час імітацыйных выбараў кожны раз “пераабіраў” сам сябе на пасадзе прэзідэнта Ірака. Акрамя таго, на яго сумленьні былі тысячы і тысячы жыцьцяў нявінных ахвяр яго дыктатарскага рэжыму. Па гэтых жа крытэрах сп-р Ахмадзі Нежад зьяўляецца яго поўнай супрацьлегласьцю – быў легітымна абраны на пасаду прэзідэнта Ірана ў час выбараў, якія мелі ўсе рысы фармальнай дэмакратычнасьці, праўда, у атмасьферы ісламскай дэмакратыі (якая мала чым горшая за хрысьціянскую), а таксама не зьяўляецца дыктатарам ні па фактах, ні па духу…

Таму, у адрозьненьне ад Садама, зрынаньне якога мы падтрымлівалі, аналагічнае стаўленьне да Ахмадзі Нежада мы цалкам адрынаем!

Але акрамя фармальных крытэраў, варта пакапацца і ў прычынах, механізмах таго, чаму некаторыя ікнуцца дадзеныя істотныя адрозьненьні не заўважаць. Нас вельмі насьцярожвае, што стаўленьне “сусьветнай супольнасьці” (а на справе сусьветнай закулісы) да прэзідэнта Ірана – гэта можа быць мадэль стаўленьня гэтай закулісы да любога патэнцыйна сумленнага і шчырага кіраўніка. Мы ня сьхільныя ідэалізаваць сп-ра Махмуда. У яго, натуральна, ёсьць пэўныя скажэньні сьветагляду адносна рэчаіснасьці, абумоўленыя ўплывам ісламу. Але ў тым, што мы чулі зь яго вуснаў да гэтай пары, мы знаходзім шмат рацыянальнага, культурнага, сэнсоўнага, справядлівага.

І калі да яго ёсьць прэтэнзіі, яны, вядома, спачатку сапраўды павінны быць прадэманстраваныя ўсяму сьвету праз адкрытую дыскусію. Там лідары цывілізаванага сьвету павінны давесьці і сваю інтэлектуальную перавагу, і сваю правату, і абгрунтаванасьць сваіх прэтэнзій адзін да аднаго.

А акая абгрунтаванасьць такіх аргументаў з боку, напрыклад, тых жа ЗША можа быць, калі многім краінам дазваляецца мець ядзерную зброю (у тым ліку, натуральна, і сабе), а іншым не дазваляецца будаваць нават АЭС? Натуральна, справядлівасьцю міжнародных адносін тут і не пахне…

Мы лічым, што рэалізацыя любога шчырага жаданьня (а не падрыхтоўка падману) заўсёды пачынаецца з самога сябе, з уласнага прыкладу. Таму рашэньне праблемы ядзерных узбраеньняў знаходзіцца ня ў тым, каб не дазволіць Ірану мець іх (хаця, яшчэ раз падкрэсьлім, 100%-ных доказаў таго, што Іран сапраўды сабраўся набыць ядзерную зброю, усё яшчэ няма), а ў тым, каб пачаць ліквідаваць ядзерную зброю ў тых, у каго яна ёсьць, ды яшчэ ў вялікай колькасці – найперш у Расеі,  ЗША, Кітая. Гэта і ёсьць стратэгічна правільны кірунак вырашэньня праблемы ядзернай зброі, якая сапраўды пагражае ўсяму чалавецтву.

Пры гэтым, па-першае, толькі такі падыход можа пазбавіць сьвет людзей ад небясьпекі ядзернага армагедону, а, па-другое, на фоне дадзенага сьветабачаньня прыдзіркі да Ірана выглядаюць ўсяго толькі адуважвальным манэўрам ад вырашэньня праблемы ў вышэй азначаным ключы.

І апошняе. Чым адрозьніваецца сусьветны лідар ад сусьветнага жандара?!

Лідар не баіцца дыскусіі, ён гатовы давесьці сваю ПРАВАТУ ў любым адкрытым, публічным дыспуце… Жандар даводзіць сваю “правату” вельмі проста – дубінай па галаве…

У сувязі з гэтым нашая рэдакцыя выказвае сваю катэгарычную падтрымку прапанове прэзідэнта Ірана правесьці публічную дыскусію (узровень ААН вельмі падыдзе)   вакол праблемы ядзернай зброі ў людзей і наперад катэгарычна пратэстуе супраць сілавога ціску на Іран, а, тым больш, магчымасьці пачаць супраць яго ваенныя дзеяньні.  

А то ўжо сітуацыя даходзіць да абсурду: два імперскія жандары (стары – Расея, і той новы, што пачынае яго нагадваць – ЗША) дазваляюць адзін аднаму нападаць на іншыя народы, прымушаць іх жыць па сваіх законах, дазваляюць адзін аднаму забіваюць, а ў выніку атрымліваецца нешта накшталт “сусьветнай легітымнай палітыкі”… 

P.S. Мы ўсе, вядома ж, ведаем, чым на самай справе выкліканы акцыі ціску, скіраваныя на Іран і яго кіраўніцтва. Хто яшчэ не здагадаўся, прачытайце хаця б гэты артыкул: nashaziamlia.org/2006/12/29/470.

2 каментарыя

  1. Aлесь кажа:

    Прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзі-Нежад павінен выступіць з прамовай перад студэнтамі ўніверсітэта Columbia University ў Ню-Ёрку. Гэта выклікала рэзкае асуджэньне Сенату ЗША. Аднак дэкан факультэта міжнародных адносінаў заявіў, што “магчымасьць слухаць, разважаць і вучыцца ў супрацьлеглых бакоў зьяўляецца асновай адукацыйнай сістэмы”. Калумбійскі ўніверсітэт у Ню-Ёрку – гэта і ёсьць тыя ЗША, на якія мы тут ў Беларусі арыентуемся…

  2. Siarhiej кажа:

    Іранам кіруе не Ахмадзі-Нежад і міністры, а аятала і мулы. Беларуссю кіруе не Савет міністраў, а …

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы