nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Чаму Буш можа напасьці на Іран

21 верасня, 2007 | Каментары (1)

Жан Брыкман (Counterpunch; зыходную англамоўную версію можна прачытаць тут: http://counterpunch.org/bricmont09042007.html)

Ð�онÑ�Ñ�Ñ�даÑ�.GIF 

Многія людзі ў антываенным руху спрабуюць пераканаць самых сябе: Буш проста ня можа напасьці на Іран. У яго няма сродкаў для гэтага, дый не да такой жа ступені ён ідыёт, каб пайсьці на такі небясьпечны крок. Вылучаюцца розныя аргументы. Напрыклад: калі ён нападзе, іракскія шыіты перарэжуць шляхі забесьпячэньня амерыканскай арміі. Калі ён нападзе, дык іранцы блакуюць Армузскі праліў альбо разьвяжуць тэрор па ўсім сьвеце. Расея не дазволіць напасьці. Кітай не дапусьціць нападу – кітайцы абваляць даляр. Арабскі сьвет выбухне ў абурэньні.

Усё гэта вельмі сумніўна.

Шыіты ў Іраку ня так ужо і падпарадкоўваюцца Ірану. Яны не паўстаюць супраць Злучаных Штатаў, калі тыя акупуюць іх краіну (прынамсі, не паўстаюць сістэматычна), дык яны тым больш ня пойдуць супраць Амерыкі, калі тая нападзе на суседнюю краіну.

Што да блакады праліва і развязваньня тэрору, дык гэта паслужыць толькі яшчэ адным апраўданьнем для бамбёжак Ірана. Урэшце, асноўны прэтэкст для аб’яўленьня вайны Ірану заключаецца ў тым, што ён, верагодна, аказвае падтрымку супраціўленьню амерыканскім войскам у Ірака – як быццам бы гэтыя войскі знаходзяцца ў сябе дома. Калі гэта можа служыць прэтэкстам для бамбёжак Ірана, дык любая контрмера, прынятая Іранам у сваю абарону, дасьць “апраўданьне” для яшчэ большых бамбёжак, не выключаючы і атамную. Іран моцны ў тым сэнсе, што яго нельга захапіць, але ён мала што можа зрабіць супраць бамбёжак зь вялікай вышыні, якія ў дадатак суправаджаюцца ядзернымі пагрозамі.

Расея і далей будзе ўзмацняць свой ваенны патэнцыял (які істотна адстае ад амерыканскага), але яна нічога ня здолее зрабіць акрамя гэтага, і Вашынгтон з радасьцю выкарыстае рэакцыю Расеі для апраўданьня новага вітку гонкі ўзбраеньняў.

Кітай клапаціцца выключна ўласным разьвіцьцём, і не будзе выдаткоўваць і лішняга даляра па неэканамічных прычынах.

Урады большасьці арабскіх краін, калі і не іхныя народы, будуць толькі радыя ўбачыць прыніжэньне шыіцкага кіраўніцтва Ірана. Акрамя таго, у гэтых краінах ёсьць дастаткова паліцыі, каб здушыць любы народны супраціў – гэта яны прадэманстравалі адразу пасьля амерыканскага ўварваньня ў Ірак.

З заменай Шырака на Сарказі і амаль поўнага зьнішчэньня таго, што яшчэ заставалася ад галістаў (у асноўным з дапамогай дробных судовых іскаў), Францыя пераўтварылася з самай незалежнай еўрапейскай краіны ў самую паслухмяную (гэта і было асноўнай тэмай адбылых выбараў, хаця і ні разу не адзначалася ў час перадвыбарчай кампаніі) [затое цяпер тым, хто першы адкрыў тэму вайны супраць Ірана, стаўся французкі, а не амерыканскі міністар – Рэд.]. Больш за тое, французскія секулярныя “левыя” настроеныя ў асноўным рэзка па-антыіранску, па вядомых прычыных (жанчыны, рэлігія). У Францыі ня будзе буйных антываенных дэманстрацыяў ні да, ні пасьля бамбёжак.

Без падтрымкі Францыі Германіі – у якой вайна вельмі непапулярная – заўсёды заткнуць рот нагадваньнем пра Халакост. Так што ніякай сур’ёзнай апазіцыі вайне супраць Ірана ў Еўропе не ўзьнікне (за выключэньнем, верагодна, мусульманскага насельніцтва, што дасьць нагоду яшчэ раз аблаяць яго “адсталым”, “экстрэмісцкім” і варожым да “нашай дэмакратычнай цывілізацыі”).

Усе ідэалагічныя указальнікі для нападу на Іран ужо расстаўленыя па месцах. Краіну жорстка дэманізуюць за кепскае стаўленьне да жанчын, геяў і габрэяў. Ужо пералічанага дастаткова для таго, каб неўтралізаваць значную частку амерыканскай “левай” грамадскасьці. Праблема, аднак, ня ў тым, кепскі ці добры Іран на наш погляд, а ў тым, ці існуе законная прычына для нападу на яго – а яе дык якраз і няма. Але пануючая ідэалогія правоў чалавека легітымізавала, асабліва ў вачах левых, права ўмяшальніцтва па гуманітарных прычынах паўсюль і ў любы час – і гэтая ідэалогія славіцца татальнай пагардай да такіх дробных пытаньняў, як міжнароднае права [увага! упершыню ў тэкстах заходніх мысьляроў мы сутыкаемся з прызнаньнем таго, што псеўда-ліберальная ідэалогія зьяўляецца адной з асноўных відаў агрэсіўнай зброі для мэтаў заходняй фінансавай алігархіі; аднак, аўтар яшчэ не дасьпеў да разуменьня таго, што псеўда-ліберальная ідэалогія й ідэалогія сістэмнага гуманізму (ці соцыя-канструктывізму) – гэта абсалютныя альтэрнатывы; іначай у папярэднім сказе выраз “гуманітарныя прычыны” ён узяў бы ў дзьвюкосьці, і ў яго сьветаглядзе гуманізм і міжнароднае права не знаходзіліся б у такой супярэчнасьці. – Рэд.]

Ізраіль і яго фанатычныя прыхільнікі ў Амерыцы патрабуюць пакараць Іран за яго палітычныя злачынствы – падтрымку палестынцаў і адмаўленьне Халакосту [яскравай ілюстрацыяй для разуменьня сутнасьці гэтых “злачынстваў” служыць выстаўлены на сайце папярэдні артыкул. – Рэд.]. Абедзьве самыя вялікія палітычныя партыі ЗША знаходзяцца пад поўным кантролем праізраільскага лобі – тое ж самае датычыць і СМІ [!!! гэта ня мы напісалі, а амерыканскі інтэлектуал; затое цяпер мы гэта будзем ведаць, як і тое, што такія веды легальныя! – Рэд.].

Антываенны рух занадта клапоціцца пра бесьпеку Ізраіля і ня будзе моцна крытыкаваць галоўных архітэктараў будучай вайны – сіяністаў [глядзі ж ты, адбылося – вымавіў! г.зн, што амерыканцам з мазгамі бачна, хто ёсьць галоўны матор будучай вайны… – Рэд.] – са страху “распаліць антысемітызм” [а, што, інтэлектуальнага ўзроўню амерыканскага грамадства недастакова, каб зразумець прынцыповую розьніцу паміж антысіянізмам і антысемітызмам?; а можа, справа не такая ўжо і безнадзейная, можа, варта паспрабаваць патлумачыць?! – Рэд.].  

Абвінаваціць Вялікую Нафту ў разьвязваньні вайны з Іракам – ужо было даволі сумніўна. У выпадку ж нападу на Іран будзе проста немагчыма сьцьвярджаць, што гэтую вайну хоча Вялікая Нафта – бо Іран падпадзе пад бамбаваньне, але не пад  ўварваньне і акупацыю. На самой справе нафтавыя магнаты вельмі не жадаюць гэтай вайны – але яны ня могуць яе пазьбегчы, так жа, як і ўсе мы [маем чарговае адкрыцьцё: аказваецца, сілы сіяністаў у ЗША большыя, чым нават нафтавых магнатаў! – Рэд.].  

Ізраіль перакананы, што Злучаныя Штаты ёсьць, па-сутнасьці, таталітарнае грамадства – ніякай рэальнай апазіцыі ў ім не існуе [сапраўды, у ЗША не зьмястоўная дэмакратыя, якая ёсьць нашай мэтай, а яе дэградаваны варыянт – дэмакратыя фармальная; тое, што аўтар не прамінуў гэтую зьяву – цудоўна; гэта нашая чарговая знаходка. – Рэд.]. Кангрэс ЗША прыймае адну праізраільскую рэзалюцыю за другой з проста-такі “сталінскім” адзінадушшам.

Грамадству як быццам бы напляваць [пры фармальнай дэмакратыі так і ёсьць – Рэд.]. Але калі нават і не напляваць – што яно можа зрабіць? Галасаваць? Але электаральная сістэма не дазваляе ўзьнікнуць ніякай трэцяй партыі, а дзьве галоўныя – цалкам у кішэні ў сіяністаў [!!! зьвяртаем ўвагу, гэта зноў напісалі ня мы; гэта ВЕДЫ амерыканскага інтэлектуала, якія ён, падстаўляючыся, перадае нам! – Рэд.].

Адзінае, што магло б спыніць вайну – гэта кампанія масавага грамадзянскага непадпарадкаваньня амерыканцаў свайму ўраду. Але гэтае, зразумела, не адбудзецца [мы ў рэдакцыі хочам мець значна большую веру ў амерыканскі народ! – Рэд.].

Большасьць прадстаўнікоў левых з акадэміных асяродкаў даўно пакінулі ўсе спробы паінфармаваць шырокую публіку пра сапраўднае становішча спраў у сьвеце. Замест гэтага сумнага занятку яны аддаюць перавагу спрэчкам пра тое, ці ёсьць Капітал “тым, што вызначае” ці “тым, што вызначаецца” [пад уплывам псеўда-ліберальнай прапаганды нават інтэлектуалы згубілі здольнасьць адрозьніваць сродкі (базавае) ад мэты (вышэйшае); натуральна, што грошы – гэта толькі сродкі дасягненьня больш высокай мэты, дзе апошняе не вымяраецца пешым. – Рэд.], клапоцяцца пра сваю “цялеснасьць” і “існасьць”. А ў гэты час прапаведнікі заклікаюць сваю паству ўзрадавацца пры кожным новым знаку набліжэньня канца сьвету. Іранскія дзеці ня будуць спаць па начах, а ліберальная амерыканская інтэлігенцыя будзе распавядаць на ўвесь сьвет пра Правы Чалавека [дакладна так! – Рэд.].  

На самой справе, панаваньне пералічаных у пачатку артыкула меркаваньняў сьведчыць пра клінічную сьмерць антываенага руху. Калі б гэта было ня так, ён стаў бы змагацца супраць вайны, абапіраючыся на ўласныя сілы, а не разважаць пра тое, хто б гэта мог зрабіць лепш за яго.

А тым часам непамерная колькасьць нянавісьці разальецца па сьвеце. На кароткім адрэзку часу ўсё гэта можа выглядаць, як вялікая “перамога” Захаду, нешта накшталт стварэньня Ізраіля ў 1948 годзе, зрынаньня Масадыка з дапамогай ЦРУ ў 1958 годзе альбо як анэксія Эльзаса-Латарынгіі, што падавалася перамогай Германіі пасьля паразы французаў у Седане ў 1970 годзе.

Толькі праз гады пасьля адыходу бушаўскай адміністрацыі высьвятляцца жахлівыя наступствы гэтай вайны.  

P.S. Гэты тэкст не прэтэндуе на тое, каб быць прароцтвам. Ён зьяўляецца заклікам да дзеяньня. Я буду толькі шчасьлівы, калі жыцьцё прымусіць мяне памыліцца.

 

Ад рэдакцыі:

Мы лічым гэты тэкст абсалютна выбітным. Можа, і існуюць лепшыя артыкулы, якія яшчэ больш дакладна і адкрыта падаюць сітуацыю ў сьвеце, але сярод тых, якія вядомыя нам, гэта – адзін зь лепшых. Дадатковыя прыемнасьці зьвязаныя з тым, што асноўныя палажэньні артыкула практычна цалкам супадаюць з нашым сьветабачаньнем, і што пры гэтым аўтар ня блізкі да нас чалавек (украінец, славак, чэх, паляк), а выхаванец абсалютна іншага англа-саксонскага сьвету. Г.зн., што сумленнасьць, рацыянальнасьць, пасьлядоўнасьць, прынцыповасьць, праўдзівасьць і да т.п. якасьці, калі яны выкарыстоўваюцца для пошуку ісьціны, прыводзяць, здавалася б, абсалютна розных людзей да істотна блізкага сьветабачаньня. Яго словы, што “галоўнымі архітэктарамі будучай вайны зьяўляюцца сіяністы”, шмат каштуюць, бо сіянакратыя ўжо даўно аб’яўлена намі ворагам беларускага народу №2 (гл. Д пры-пы).

    

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    1. Ірак сёння не з’яўляецца акупаванай краінай. У Іраку прайшлі даволі дэмакратычныя выбары. Нам у Беларусі да
    такіх выбараў далёка. Мы ёсць акупаваныя расейскім “смотряшчім”. Звярніце ўвагу на наступства “акупацыі” Паўднёвай
    Карэі і Паўночнай Карэі.
    2. Сцверджанне, што “Абедзьве самыя вялікія палітычныя партыі ЗША знаходзяцца пад поўным кантролем праізраільскага
    лобі – тое ж самае датычыць і СМІ” – не адпавядае рэчаіснасці. ЗША – краіна “пад няпоўным кантролем” пратэстантаў і не
    ёсць таталітарнай.
    3. Сіянакратыя – гэта крута!!!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы