nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Небясьпека рускага фашызму

4 лістапада, 2007 | Няма каментараў

�аз�н�к ��п�.�а����а�.jpg
Гэты артыкул Зянона Пазьняка быў напісаны год таму. Мы выстаўляем яго сёньня ў сувязі з тым, што ў “Расеі” 4 лістапада праходзіць чарговая сьвята “нацыянальнага яднаньня”, якое ўсё больш пачынае нагадваць тыповы расейскі шавіністычна-імперскі шабаш (наш аналіз “рускага марша” наперадзе). Нагадваем, што пра небясьпеку рускага фашызму мы папярэджвалі ўжо даўно і шматкроць (паводле http://pazniak.com/news/57.html)

Рэдакцыя.

Цяпер Масква і Лубянка вырашылі цалкам узяць пад свой расейскі кантроль лукашэнкаўскую падстаўную апазыцыю (шляхам павялічанага фінансавага датаваньня, каб маніпуляваць ня толькі беларускай палітыкай, але і Лукашэнкам). Псэўдаапазыцыя тут жа пачала разварочвацца на Маскву і нават дзяліцца на больш прамаскоўскіх (камуністы, АГП) і менш прамаскоўскіх.

У гэтай сувязі мушу падкрэсьліць вельмі істотны момант. Маскоўскі гэбізм перараджаецца і разьвіваецца ў бок клясычнага фашызму нямецкага ўзору. У расейскіх умовах гэта можа вырабіцца ў зьяву значна страшнейшую і больш разбуральную, чым камунізм са сваім гулагам, голадам і рэпрэсіямі. Дзеля гэтага ўжо створаны эканамічны базіс (прыватная ўласнасьць, зьліцьцё прыватнага і дзяржаўнага капіталу) аналягічны як у Нямеччыне 1930-х гадоў. Тое ж і ў палітычнай структуры Расеі. КГБ, трымаючы абсалютную ўладу ў імпэрыі, займае ў сістэме тое ж месца (толькі больш унівэрсальнае), якое займалі “СС” і “Гестапа” ў гітлерскім “райху”.

Слабасьць рускага гэбізму ў адсутнасьці ўсеагульнай ідэалёгіі (якую меў якраз камунізм). Але мы бачым, што абсалютызацыя карпаратыўнай улады ў Расеі і пошукі дзяржаўнай ідэалёгіі ідуць (прытым сьведама і мэтанакіравана) па шляху рускага нацызму. Разгортваньне ксэнафобіі, этнічныя чысткі, тэрарызм і сістэма заказных забойстваў, стварэньне штучных прафашыстоўскіх арганізацыяў (“казакі”, розныя партыйкі, “саюзы” і т.п.) – усё гэта праявы фармаваньня фашыстоўскай сістэмы рускага гэбізму (мы ўжо не кажам пра Беслан, ваенныя дзеяньні, апэрацыі за мяжой і т.п.).

Небясьпека найперш у тым, што гэтая стара-новая расейская палітыка непасрэдным чынам закранае і насоўваецца на Беларусь. Сутнасьць яе стратэгіі – зьнішчэньне Беларускай нацыі. Пачалі з сымвалаў. Цяпер дабіваюць ўжо нацыянальную школу і пасьлядоўна вынішчаюць мову, ідзе нечуваная алькагалізацыя беларускага насельніцтва. Бліжэйшы разгляд гэтай тактыкі і стратэгіі ўражвае празрыстай аналёгіяй і дэталёвым паўтарэньнем пляну Бормана (які немцы не пасьпелі ажыцьцявіць на Беларусі).

Мы павінны ведаць, што людзі, якія ідуць у беларускую палітыку, не бачачы, не разумеючы і ня хочучы разумець як, хто і чаму зьнішчае Беларускі народ, гэтыя людзі, як правіла, прынясуць шкоду Беларусі і асабіста сабе. Сьлепата ёсьць сьлепата. Ёй ніхто ня хваліцца. Бяда, аднак, у тым, што нясьпеласьць асобы зусім не ад недахопу інфармацыі, але ад несфармаванасьці нармальнай нацыянальнай сьведамасьці, якая месьціцца не ў галаве, а ў сэрцы, у веры, у самой істоце чалавека.

У існуючым становішчы грамадзтва бяз сьпелай нацыянальнай сьведамасьці практычна цалкам безабароннае перад фашыстоўскай чужынскай палітыкай. Мінулі часы народнікаў, будзіцеляў ды асьветнікаў, цяпер іншы час, але тое, што было вынішчана разам з пакаленьнямі, мусіць быць вернута, інакш немагчыма ні рухацца, ні абараняцца, ні наступаць. Трэба ўмела скарыстаць ціск і задуху антыбеларускага рэжыму для пратэстнага падняцьця нацыянальнай сьведамасьці і культуры. Так рабілася заўсёды ў часы рэакцыі і паралюшу адкрытага змаганьня. Павінна быць ідэйная і духовая база, стоячы на якой людзі змогуць супрацьстаяць рускаму фашызму і не дадуць яму захапіць Беларусь.

11 лістапада 2006 г. Зянон Пазьняк

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы