nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Фінансавая дыктатура антыхрыста

17 снежня, 2007 | 2 каментарыя

У працяг узьнятай антысіянісцкай тэмы друкуем цікавы артыкул, узяты з www.rusprav.org/2007/93.htm (поўная версія тут www.russia-talk.com/antichrist.htm). Паняцьце “антыхрыст” – на сумленьні аўтара. Мы аддаем перавагу паняцьцям глабалісцкія “фіналігархія” і “сіянакратыя”.

Рэдакцыя.

Уолл �����.JPG

У гэтым артыкуле мы пазнаёмімся з мерапрыемствамі, якія праводзяць “будаўнікі” Новага сусьветнага парадку. Адразу зробім агаворку, у гэтым артыкуле мы абмяжуемся толькі фінансавым бокам справы, бо разам з адпаведнай тэхналогіяй гэты бок – адна з галоўных прыладаў “будаўнікоў” Новага сусьветнага парадку. Акрамя таго, гэты артыкул запатрабуе ад чытача пэўнай грамадзянскай мужнасьці й гатовасьці адмовіцца ад шэрагу ўбітых у голавы паняцьцяў, бо факты (і толькі факты!), якія прыведзеныя ў артыкуле, ідуць у разрэз са шматлікімі звычайнымі ўяўленьнямі. Гэта адбываецца з-за таго, што антыхрыст, які па Евангельлі ёсьць “бацькам хлусьні”, старанна хавае свае пляны і дзеяньні да таго моманту, пакуль чалавецтва цалкам не апынецца ў яго ўладзе.

У ХХ стагоддзі чалавецтва павольна, але ўпэўнена, падпадае пад прамую ўладу антыхрыста. Набыўшы тэхніку, неабходную для сталага назіраньня за кожным жыхаром Зямлі, будаўнікі Новага сусьветнага парадку імкнуцца фінансава закабаліць усе дзяржавы сьвету. Дзейнічаючы ў асноўным праз Міжнародны валютны фонд (МВФ), так званая Федэральная рэзервовая сістэма ЗША (ФРС) на дадзены момант закабаліла шмат краін сьвету, улучна нават з камуністычным Кітаем! Каб уявіць сабе тэхналогію гэтага працэсу, давайце паглядзім на гісторыю ФРС і тэхналогію стварэньня грошай у цэлым.

Большасьць прыведзеных ніжэй фактаў узятыя з кнігі “Зьвер з вострава Джэкіла” (“The Creature from Jekyll Island,” by G. Edward Griffin; American Opinion Publishing, Inc., 1995, third printing).

Золата – залог здаровай і сумленнай эканомікі.

Ня будзе перабольшваньнем сказаць, што фінансавая гісторыя чалавецтва складаецца з барацьбы ўрадаў-радыкалаў – барацьбітоў за неабмежаваны доступ да неабмежаваных сродкаў для правядзеньня сваіх планаў у жыцьцё, з прыхільнікамі больш рэалістычнай фінансавай палітыкі, якія лічаць, што сапраўдны матэрыяльны дабрабыт народу можа быць дасягнуты толькі пры наяўнасьці грошай, якія заслугоўваюць поўную ўпэўненасьць народу ў іх надзейнасьці, бо сапраўды маюць устойлівую каштоўнасьць.

З часоў грэцкай драхмы, якая заваявала сабе месца ўніверсальнай грашовай адзінкі ў старажытным сьвеце, розныя краіны ў розныя часы стала падпадалі пад цыклы матэрыяльнага дабрабыту і эканамічнага ўпадку. У перыяды, калі краіны карысталіся надзейнымі гашовымі адзінкамі (г.зн., залатымі альбо срэбнымі манетамі), эканоміка заўсёды квітнела. Але, як толькі такія грошы замяняліся нейкімі сурагатамі, якія ня мелі каштоўнасьці самі па сабе, непазьбежна адбывалася інфляцыя, зьбядненьне насельніцтва і эканамічны хаос.

Уражвальнай фінанасавай стабільнасьці дасягнула Візантыя. Па загадзе імператара Канстанціна пачалі чэканіцца візантыйскія залатыя манеты – соліды (solidius) і срэбныя міліарэсіі (miliarense). На працягу наступных 800 гадоў (!) гэтыя манеты былі ўніверсальнай грашовай адзінкай ад Кітая да Брытаніі.

Незабясьпечаныя папяровыя грошы – прылада рабаваньні й махлярства

Перыяды эканамічнага дабрабыту, забясьпечаныя наяўнасьцю надзейнай валюты, у гісторыі непазьбежна заканчваліся з-за сквапнасьці правіцеляў-палітыканаў: заўсёды наступаў момант, калі палітыканам тэрмінова былі патрэбныя грошы. Не жадаючы павялічваць налогі й праз гэта губляць папулярнасьць сярод насельніцтва, яны спрабавалі здабыць грошы іншымі спосабамі, якія ўключалі прамое махлярства. Напрыклад, падмешвалі некаштоўныя металы ў нібыта залатыя манеты; памяншалі вагу залатых манет пры чэканцы альбо праз “брыцьцё” манет, якія знаходзіліся ў абароце – усяляк імкнуліся стварыць грошы зь нічога, не забясьпечваючы іх ніякімі матэрыяльнымі каштоўнасьцямі.

Такое павелічэньне незабясьпечанай грашовай масы ў абароце ўжо непазьбежна прыводзіла да эканамічнай катастрофы, да рабаўніцтва насельніцтва праз інфляцыю.

У больш позьнія часы ў абароце пачалі зьяўляцца папяровыя грошы, якія мелі хаджэньне нароўні з залатымі манетамі.

Пачатак папяровых грошай, відаць, быў пакладзены раньнімі “банкірамі”. У розныя часы і ў розных краінах людзі аддавалі сваё золата на захаваньне залатых спраў майстрам, за што тыя бралі зь іх пэўную плату. Уласьнікам золата выдавалася расьпіска. Усё было добра да той пары, пакуль захавальнікі золата не ўсьвядомілі, што золата, якое ляжыць у іх на складзе “мёртвым грузам”, можна даваць у пазыку іншым асобам пад нейкія працэнты. Захавальнікі цалкам рэзонна лічылі, што магчымасьць таго, што ўсе ўласьнікі запатрабуюць свае ўнёскі адначасова, вельмі малая. Таму ўтрымлівалі ў наяўнасьці толькі пэўную частку захоўваемага імі золата – “рэзерв”, усё іншае аддавалася ў абарот, на займы пад працэнты.

Такія аперацыі праходзілі беспакарана для захавальніка золата да той пары, пакуль укладальнікі маглі атрымаць свае ўнёскі па першым патрабаваньні. Але як толькі банкір ня мог выдаць свайму ўкладальніку яго золата, гульня заканчвалася – банкір вылятаў у комін.

Па меры таго, як палітыканы ў змове з банкірамі ўваходзілі ў смак атрыманьня неабмежаваных капіталаў і набывалі неабходны досьвед, прыёмы здабыцьця сродкаў “зь нічога” ўвесь час дасканаліліся. І найпершы ўрок, які яны засволі, быў такі: для посьпеху ў справе выкачваньня грошай са сваіх падданых трэба, каб палітыканы падтрымлівалі банкі, а тыя – палітыканаў!

Відаць, першы “цэнтральны банк”, створаны з улікам гэтых правілаў, быў створаны ў 1694 годзе англійскім каралём Уільямам (William) і групай фінансістаў, прадстаўніком якіх быў тагачасны “Астап Бэндэр” міжнароднага маштабу Уільям Патэрсан (William Paterson). Кароль меў вострую патрэбу ў грошах, а Патэрсан, пасьля правалу сваёй спробы зарабіць грошы на каланізацыі Панамскага перашыйку, шукаў магчымасьць на чымсьці “адгуляцца”.

Пад вялікім сакрэтам бакі сабраліся ў капліцы Мэрсера ў Лёндане і выпрацавалі цікавае гістарычнае пагадненьне зь сямі пунктаў. З прычыны, што гэтае пагадненьне стала ўзорам для многіх будучых махлярстваў падобнага кшталту, пададзім гэтыя пункты цалкам:

1. Урад (кароль) выдае грамату на стварэньне банка;

2. Банк будзе мець манаполію на выпуск банкнотаў, якія будуць мець права хаджэньня ў Англіі ў якасьці папяровых грошай;

3. Банк будзе ствараць грошы “зь нічога” і толькі нейкая частка гэтых паперак будзе забясьпечана залатымі манетамі;

4. Банк будзе даваць ураду ссуды на сумы, якія яму будуць патрэбныя;

5. Грошы, створаныя для ўрадавых займаў, будуць у асноўным забясьпечвацца даўгавымі расьпіскамі ўраду (“аблігацыямі”);

6. Хаця грошы гэтыя будуць стварацца “зь нічога”, урад будзе плаціць за іх працэнты ў памеры 8%;

7. Урадавыя даўгавыя абавязальніцтвы будуць лічыцца “рэзервам” для стварэньня дадатковых грошаў – для ссуд прыватным камерсантам. Гэтыя ссуды таксама будуць выдавацца пад працэнты, г.зн. банк адразу будзе атрымліваць падвойныя працэнты за тыя ж самыя грошы.

Гэтая махінацыя адразу прынесла посьпех абодвум бакам. Каралю трэба было 500.000 фунтаў сьцерлінгаў на фінансаваньне вайны. Банк шчодра выдаў каралю суму амаль у два с паловай разы больш – 1.200.000 фунтаў сьцерлінгаў. Але ў банку ў той момант золата было толькі на 720.000 фунтаў, г.зн. банк “перабраў” свае рэальныя магчымасьці ледзь не напалову.

Практычныя вынікі гэтай і наступных махінацый не прымусілі доўга чакаць. На працягу двух гадоў адбылася інфляцыя ў 100%. Але кароль не дазволіў сваёй дойнай карове загінуць: у 1696 г. выйшаў закон, які забараняў банку плаціць “натурай”, г.зн золатам. Цяпер банк “на законных падставах” быў пазбаўлены ад абавязкаў расплочвацца золатам са сваімі ўкладнікамі. Іншымі словамі, кароль забясьпечыў сабе неабмежаваную крыніцу сродкаў, банку – надзейны “дах”, а расплочвацца за ўсё гэта павінен быў англійскі налогаплацельшчык тых часоў, які страціў свае зьберажэньні з-за інфляцыі (як гэта ўсё знаёма жыхарам былога СССР!).

І, галоўнае – налогаплацельшчыкі так і не ўсьвядомілі сабе, што ж фактычна зь імі абылося. Нешта накшталт стыхійнага бедства – бура разбурыла дом, а скардзіцца няма на кого і каму.

Але вернемся да нашых часоў, да заснаваньня амерыканскай ФРС, якая да драбніц нагадвае дамоўленасьці караля Англіі зь “вялікім камбінатарам” Патэрсанам у 1694 годзе.

Эксперымент Патэрсана ў Амерыцы.

У лістападзе 1910 года, у атмасьферы поўнай сакрэтнасьці (у мэтах кансьпірацыі ўдзельнікі нават не называлі адзін аднаго па прозьвішчах, а толькі па імёнах) група зь сямі чалавек позьнім вечарам выехала са штата Ню-Джэрсі ў прыватным, шыкоўна абсталяваным вагоне сенатара ЗША Нэльсана У.Алдрыча (Nelson W. Aldrich) на поўдзень у штат Джорджыя. Акрамя сенатара Алдрыча – правадыра рэспубліканскай фракцыі й старшыні Камітэта па фінансам краіны ў сенаце ЗША, які таксама падтрымліваў працоўныя сувязі зь мільянерам Дж. П. Морганам (J. P. Morgan) і быў цесьцем Джона Д. Ракфеллера-малодшага (John D. Rockefeller, Jr.), у вагоне ехалі: Эйбрагем Піят Эндру (Abraham Piatt Andrew), памочнік міністра казначэйства ЗША; Фрэнк А. Вандэрліп (Frank A. Vanderlip), прэзідэнт Нацыянальнага гарадскога банка ў Ню-Ёрку – самага моцнага банка тых часоў, які прадстаўляў Уільяма Ракафелера (William Rockefeller) і банкаўскую фірму па міжнародных інвестыцыях Кун, Лёб і кампанія (Kuhn, Loeb & Company); Генры П. Дэйвісан (Henry P. Davison) – старшы партнэр компаніі Дж. П. Моргана; Чарльз Д. Нортан (Charles D. Norton), прэзідэнт ню-ёркскага Першага нацыянальнага банка Дж. П. Моргана; Веніямін Стронг (Benjamin Strong), галава яшчэ аднаго банка Дж. П. Моргана; і Пол М. Уорбург (Paul M. Warburg) – партнэр в фірме Кун, Лёб і кампанія, прадстаўнік дынастыі англійскіх і французскіх Ротшыльдаў, брат Макса Уорбурга, які ўзначальваў банкаўскі канцэрн Уорбургаў у Германіі й Галяндыі.

Па некаторых ацэнках, гэтая група была ўласьнікам чацьвертай часткі сусьветнага капіталу.

На наступны дзень вагон прыбыў у г.Ралі, штат Паўночая Караліна, затым працягнуў свой шлях да станцыі Брансвік, штат Джорджыя, а ўжо адтуль група перамясьцілася на востраў Джэкіл, які знаходзіўся непадалёк ад Брансвіка і належыў Дж.П.Моргану. Банкіры правялі там 10 дзён. Цікава, што калі вагон стаяў на станцыі Брансвік на запасных шляхах, рэпартэры мясцовай газеты спрабавалі высьветліць: хто быў гасьцьмі Алдрыча? Навошта яны сюды прыбылі? Ці не адбывецца тут нечага надзвычайнага?

Сп-р Дэйвісан, які таксама быў адным з уласьнікаў вострава і быў добра вядомы мясцовым журналістам, патлумачыў, што ў групе былі папросту яго прыяцелі, якія прыехалі пастраляць качак.

Вынікам сустрэчы стаў праект закону, які пазьней увайшоў у гісторыю як “Акт аб Федэральнай рэзервовай сістэме”. Праз тры гады, 22 сьнежня 1913 года, карыстаючыся жаданьнем кангрэсмэнаў і сенатараў хутчэй раз’ехацца па дамах напярэдадні адпачынкаў на Каляды, гэты “акт” быў “прапіхнуты” праз заканадаўцаў (282 “за” і 60 “супраць” у Кангрэсе і 43 “за” і 23 “супраць” у Сенаце), а ўжо на наступны дзень быў падпісаны прэзідэнтам ЗША.

ФРС як навука рабіць грошы зь нічога

Хаця афіцыйна ФРС падаецца як прылада для стабілізацыі фінансаў краіны, з-за чаго абсалютная большасьць грамадзянаў ЗША думаюць, што ФРС ёсьць урадавай федэральнай арганізацыяй, на самой справе яна зьяўляецца прыватным банкам і дзейнічае па тых жа правілах, якія былі выкладзены Патэрсанам яшчэ ў 1694 г. – ФРС друкуе нічым не забясьпечаныя амерыканскія даляры і перадае іх казначэйству ЗША. Наўзамен ФРС атрымлівае дзяржаўныя аблігацыі, за якія ўрад абавязваецца выплочваць пэўныя працэнты (сёньня гэтыя працэнты складаюць ні многа, ні мала – больш за 250 мільярдаў даляраў у год!). Аблігацыі, якія захоўваюцца ў ФРС, выкарыстоўваюцца як “рэзервы”, за кошт якіх сябры-банкі ФРС… выдаюць ссуды жадаючым іх атрымаць – г.зн. тыя самыя паперкі, якія ня маюць ніякай каштоўнасьці. Увесь уклад ФРС у гэтую піраміду – атрамант, папера і тыпаграфскія выдаткі. Але прыбытак – цалкам рэальны, які выбіваецца з налогапрацельшчыкаў ЗША ў выглядзе як прамых выплат, так і інфляцыі.

Каб хаця б трохі ўявіць сабе памеры інфляцыі й па-сапраўднаму ацаніць стабільнасьць золата, нагадаем, што сярэдні заробак у ЗША ў 1913 г. быў 633 даляра ў год. Золата тады каштавала 20,67 даляра за ўнцыю, г.зн., сярэдні заробак у пераліку на золата быў 30,6 унцыі [1 унцыя – гэта 28,35 грамаў. – Рэд.].

Да 1990 г. сярэдні заробак вырас да 20.468 даляраў у год. Здавалася б, вялікі рост у 3.233%. Але кошт золата ў 1990 г. быў ужо 386,90 даляра за ўнцыю. Такім чынам, заробак у 1990 г. у золаце склаў 53,9 унцыі – г.зн. усяго толькі на 73% больш, чым у 1913 г., што дае гадавы прырост у 1%. Гэтае павелічэньне заробкаў адбылося не за кошт інфляцыі золата, а за кошт разьвіцьця тэхналогіі й адпаведнага росту вытворчасьці працы.

Іншымі словамі, інфляцыя ў 3.233% адбылася толькі ў папяровых грошах. Тое, што мела сваю ўласную каштоўнасьць – золата – надзейна ўтрымлівала сваю вартасьць і засталося мерылам рэальных матэрыяльных каштоўнасьцяў: людскай працы, сыравіны, канчатковай прадукцыі. Тут мы не спрабуем пераканаць чытача ў тым, што золата мае нейкія магічныя ўласьцівасьці. Не. Проста гісторыя чалавецтва склалася так, што за тысячагоддзі свайго існаваньня [і як на сённяшні час. – Рэд.] лепшага вымяральніка каштоўнасьці людзі прыдумаць ня здолелі.

Гэты факт шматкроць выкарыстоўваўся сумленнымі ўладарамі. Акрамя драхмы і соліда, пра якія была гаворка вышэй, чалавецтва ведае шэраг іншых прыкладаў станоўчага ўплыву золата як грашовай адзінкі альбо надзейнага залатога забесьпячэньня папяровых грошай, якія ня маюць каштоўнасьці самі па сабе. Так, напрыклад, у Расеі ў 1914 годзе крэдытных білетаў у абароце было на 1.633.000.000 рублёў, а залаты запас Расеі быў 1.604.000.000 рублёў плюс 141.000.000 рублёў у замежных банках.

На працягу першай паловы ХХ стагоддзя ФРС паціху прыбірала да рук Амерыку. Найперш было адменена забесьпячэньне даляра золатам альбо срэбрам (пра гэтае забесьпячэньне спачатку было напісана на ўсіх банкнотах). Паціху надпісы з такімі абяцаньнямі зьмягчаліся і зьмяняліся. Бывала, даходзіла да сьмешнага. Так, недзе ў 1960-70 гг. на амерыканскіх банкнотах было напісана, што яны могуць быць абмененыя на “законныя плацёжныя сродкі”.

Аднойчы нейкі жартаўнік даслаў у казначэйства ЗША 10-даляравую купюру з просьбай даслаць яму яе эквівалент у “законных плацёжных сродках”. У адказ казначэйства даслала яму дзьве паперкі па 5 даляраў з такім жа надпісам. Тады наш жартаўнік даслаў адну пяцёрку і пісьмо з заявай, што паколькі казначэйства не лічыць і гэтыя пяцёркі “законнымі плацёжнымі сродкамі”, ён усё ж жадаў бы атрымаць “законныя плацёжныя сродкі” на свае 5 даляраў. На гэты раз памочнік міністра фінансаў ЗША вярнуў яму пяцёрку зь лістом, у якім было сказана, што тэрмін “законныя плацёжныя сродкі” не атрымаў юрыдычнага тлумачэньня ад Кангрэса ЗША і таму зьяўляецца невызначаным!

На наш час надпіс на амерыканскіх банкнотах нічога больш не абяцае, а толькі гаворыць, што “дадзеная банкнота ёсьць законны плацёжны сродак для аплаты любых даўгоў, як грамадскіх, так і прыватных”.

Як кажуць, прыехалі!…

ФРС выходзіць на сусьветную арэну

У пачатку другой паловы ХХ стагоддзя, надзейна закабаліўшы ЗША, ФРС пачало пашыраць сьферу сваіх аперацый, давёўшы яе на канец ХХ стагоддзя да закабаленьня ўсяго сьвету. Але для адводу вачэй робіцца гэта праз пасярэднікаў – МВФ і “Міжнародны банк для рэканструкцыі й разьвіцьця”, які ў простай гаворцы завецца “Міжнародным банкам” (МБ). Абедзьве гэтыя арганізацыі былі створаныя ў ліпені 1944 года на зьездзе міжнародных фінансістаў і палітыканаў у гарадку Брэтан Вудс, штат Ню-Гэмпшыр, ЗША.

Афіцыйна гэты зьезд зваўся Канферэнцыяй ААН па валютных і фінансавых пытаньнях. Афіцыйнае прызначэньне МБ – выдача ссудаў краінам, якія разьвіваюцца і якія пацярпелі ад вайны. Пры гэтым МВФ павінен быў сачыць за станам валют розных краін і забясьпечваць іхную стабільнасьць.

Як бачым, абедзьве арганізацыі афіцыйна перасьледвалі нібы высокія, прыстойныя мэты. Але што адбывалася на самой справе?

Аналагічна таму, як ФРС з посьпехам прыкідваецца часткай федэральнага ўраду ЗША, МВФ прыкідваецца, што ён – частка ААН. На самой справе ён цалкам незалежны і фінансуецца прыкладна 200 дзяржавамі-сябрамі. Асноўнае фінансаванне атрымліваецца ад разьвітых краін – ЗША, Англіі, Японіі, Францыі й Германіі. Напрыклад, ЗША дае каля 20% фінансаваньня і ў далярах. Але, паколькі многія краіны-сябры выплочваюць сваю долю ў сваіх валютах, якія ня маюць такой каштоўнасьці, дык уклад ЗША складае каля 40% рэальных капіталаў МВФ.

Адзін з галоўных абавязкаў МВФ – абмен нічога ня вартых валют на даляры з тым, каб “больш слабыя” краіны маглі выплочваць свае даўгі (ці хаця б працэнты на іх!). Афіцыйна гэта робіцца з мэтай вырашэньня “часовых” (?!) праблем з грашовай наяўнасьцю. Але, як правіла, МВФ рэдка атрымлівае занятыя сумы ад краін-даўжнікоў. З прычыны,што даўгі гэтыя ствараюцца так, як і даўгі ўраду ЗША перад ФРС, дык краіны-даўжнікі ніколі ня змогуць расплаціцца з МВФ і часта ня могуць плаціць нават працэнты.

Хаця афіцыйнае прызначэньне МВФ чыста эканамічнае, на самой справе Фонд праводзіць у жыцьцё пэўную палітычную праграму. З прычыны,што Новы сусьветны парадак, які набліжаецца, мае на ўвазе сацыялістычнае ўладкаваньне сьвету, дык ссуды МВФ даюцца тым урадам, якія зьбіраюцца ўсталёўваць сацыялістычныя структуры – іншымі словамі, ссуды даюцца тым краінам, дзе ўсё эканамічнае жыцьцё знаходзіцца ў руках радавых чыноўнікаў, г.зн. бюракратыі [а тут ужо мы пляскаем у ладкі… – Рэд.].

Разгледзім, напрыклад, сітуацыю ў былой Радэзіі, цяперашняй Зімбабвэ.

Атрымаўшы незалежнасьць, марксісцкі ўрад “нацыяналізаваў” (г.зн., канфіскаваў, ці на мове савецкіх часоў – “раскулачыў”) многіх былых фермераў. Самые лепшыя зямельныя кавалкі былі захопленыя прадстаўнікамі кіруючай партыі, а іншыя былі перададзеныя фермам, якія кіруюцца “дзяржавай” – сталі “калгасамі” і “саўгасамі”. Дакладна так, як у СССР, зімбабвійскія калгасьнікі хутка ня толькі не змаглі забясьпечваць краіну прадуктамі харчаваньня, але нават страцілі здольнасьць карміць самых сябе. І, дакладна ў адпаведнасьці з савецкай гісторыяй, у 1991 годзе ўрад, сутыкнуўшыся з крахам сельскай гаспадаркі, ня толькі не адмяніў пагібельную калектывізацыю, але аб’явіў пра планы нацыяналізацыі паловы фермаў “аднаасобнікаў”, якія яшчэ засталіся. Пры гэтым забараніў судам вызначаць памеры выплатаў гаспадарам фермаў.

Прадстаўніком МВФ у Зімбабвэ ў той час быў Мішэль Камдэсю (Michel Camdessus) – старшыня французскага Цэнтральнага банка і былы міністар фінансаў у сацыялістычным урадзе Мітэрана. Даведаўшыся пра планы ўраду Зімбабвэ канфіскаваць дадатковыя землі й перасяліць туды “калгасьнікаў” зь іншых частак краіны, Камдэсю зацьвердзіў ссуду МВФ у 42 мільярды рандаў, цалкам усьведамляючы, што гэтыя сродкі будуць выкарыстаныя для гвалтоўнага перасяленьня фактычных рабоў (тут мы нават не ўзгадваем, што ўрад Зімбабвэ ўвесь гэты час рэгулярна падвяргаў сваё насельніцтва тэрору).

Але любое нялюдскае стаўленьне ўрадаў да сваіх грамадзян, уключна з адкрытым генацыдам, не ўлічваецца МВФ пры падтрымцы самых розных дыктатараў і бонзаў. Тут робіцца стаўка на фінансавае закабаленьне сьвету, а не дабрабыт народаў.

Так, падчас найжорсткага тэрору, які праводзіўся марксісцкім рэжымам Менгісту ў Эфіёпіі ў 1980-я гады, Дэвід Дан (David Dunn), загадчык эфіёпскім аддзелам МВФ, заяўляў: “Палітычныя рознагалосьсі ня ёсьць нечым такім, што нам трэба браць пад увагу” (артыкул “Harnessing World Bank to the West,” часопіс Insight за 9 лютага 1987 г., стар. 8 ). З нагоды ўспамінаецца, што яшчэ таварыш Ленін любіў казаць, што для таго, каб прыгатаваць амлет, неабходна разьбіць яйкі…

Сёньня амаль усе краіны сьвету зьяўляюцца даўжнікамі МВФ. Пры гэтым, з-за ўмоваў займаў, неаплатнымі даўжнікамі. Сьхема дзеяньняў паўсюль адна і тая ж. Спачатку штучна ствараецца фінансавы крызіс і хаас (як зусім нядаўна ў Інданэзіі), пасьля гэтага МВФ паслужліва прапануе “стабілізаваць” разбураную эканоміку шляхам масіўных уліваньняў капіталу. Але ж такія “ўліваньні” адбываюцца ў нежыцьцяздольны арганізм, і сітуацыя з года ў год становіцца толькі горш [з нагоды ня можам не адзначыць, што Лу-ка толькі што ўзяў у расейскай імперыякратыі “стабілізацыйны крэдыт” на суму 1,5 млрд. даляраў; так расейская імперыякратыя падтрымала свайго агента і адначасова закабаляе будучыя пакаленьні беларусаў! тыповы паразітны ход; хутка ж маскалі-паразіты вучацца ў іншых паразітаў – фінансавых алігархаў… – Рэд.].

У недасьведчанага чытача можа паўстаць пытаньне: але адкуль усё ж ФРС здабывае такія каласальныя сумы, якія патрабуюцца для фінансавага закабаленьня сьвету? Галоўнай крыніцай, зразумела, зьяўляецца сама ФРС – як ужо казалася, адных працэнтаў у дадзены момант яна выкачвае з насельніцтва Амерыкі больш за 250 мільярдаў даляраў! А ў цэлым сёньняшні “доўг” ЗША перад ФРС складае больш за 5 трыльёнаў даляраў! Акрамя таго, шэраг цэнтральных банкаў, клеўрэтаў МВФ (улучна з “Цэнтрабанкам РФ”), таксама выкачвае пэўныя сродкі са сваіх падапечных “метадам Патэрсана”. Так што ў сродках недахопу няма…

І яшчэ, часта задаюць пытаньне: як гэта магчыма, што сярэдні амерыканец ня ведае пра гэта? Але адкуль яму пра гэта ведаць? “Вялікая прэса” ўсяго сьвету – гэта прылада прапаганды будаўнікоў Новага сусьветнага парадку. Там пра такія факты ня пішуць.

Многія мае знаёмыя (нават людзі, якія працуюць у банках на вялікіх пасадах) зь пенай на вуснах даказваюць мне, што ФРС – частка амерыканскага федэральнага ўраду. Тады я выкарыстоўваю апошні аргумент: я прапаную ім праверыць іх уяўленьні ў тэлефонных кнігах г. Вашынгтон. У адрозьненьне ад іншай Амерыкі, у Вашынгтоне існуе тры тэлефонныя кнігі: “жоўтыя старонкі”, дзе прыводзяцца тэлефонныя нумары і адрэсы камерцыйных прадпрыемстваў ды фірмаў; “белыя старонкі”, дзе пададзеныя тэлефонныя нумары і адрэсы жыхароў горада і ваколіц; і, нарэшце, “сінія старонкі” з тэлефоннымі нумарамі федэральных урадавых устаноў ЗША. Ва ўсіх іншых гарадах Амерыкі ёсьць толькі два віды тэлефонных даведнікаў – “жоўтыя і белыя старонкі”.

Дык вось, калі вы паспрабуеце знайсьці ФРС у сініх альбо белых “старонках”, у вас нічога не атрымаецца. Адрас ФРС знаходзіцца там, дзе яму і трэба быць: разам зь іншымі прыватнымі камерцыйнымі фірмамі й прадпрыемствамі – у “жоўтых старонках”!

2 каментарыя

  1. Rajendra кажа:

    кантакт для 3% бяспечны і незабяспечаных крэдыт.

    пазычаць колькасць ад 5000 да 5000.000.

    кантакт праз па электроннай пошце.
    rajendrakumar@qq.com

  2. Merit Hope кажа:

    Добры дзень,
    Гэта павінна паведаміць шырокай грамадскасці, што дама, надзея заслуга Крэдытор адкрыў прыватны крэдыт з фінансавым магчымасць для ўсіх, хто мае патрэбу ў якой-небудзь фінансавай дапамогі. Мы даем крэдыт на 2% працэнтнай стаўкі для прыватных асоб, фірмаў і кампаній, якія знаходзяцца пад яснай і зразумелай умовах. звяжыцеся з намі сёння па электроннай пошце: (merithope6@gmail.com).

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы