nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Аб’яднаная апазіцыя” і… кроў на сьнезе

26 сакавіка, 2008 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

�ен�к 25 �акав�ка.JPG

Учора, 25 сакавіка, увесь беларускі сьвет адзначаў 90-я угодкі БНР. Адбывалася гэта ў розных формах – і ў хатах за сьвяточнымі сталамі, і на вуліцы. У сваю чаргу ў апошнім варыянце недзе гэта было мірна (як, напрыклад, у Гародні каля Каложы і знака “Пагоня на Грунвальд”, дзе каля 14 гадзін сабралася група актывістаў – кветкі, нашыя сьцяжкі, прамовы, віншаваньні й… адсутнасьць міліцыі), а недзе суправаджалася жорскім зьбіцьцём беларусаў (як, напрыклад, у Менску). Падзеі, якія адбыліся ў сталіцы Беларусі, несумніўна былі найбольш значныя. Туды былі ўкінутыя ўсе рэсурсы “аб’яднанай апазіцыі”, а таму па тым, як адзначэньне адбылося там, можна судзіць і аб стане ўладаў, і беларускага грамадства, і “аб’яднанай апазіцыі”. Аналіз падзеі традыцыйна пачнем з фактаў, узятых з www.svaboda.org/content/Article/1049207.html, а таксама непасрэдна ад менчукоў.

Вось лента навінаў, якія апісваюць вулічную акцыю ў Менску, прысьвечаную 90-м угодкам абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Учуйцеся ў гэтыя падзеі…  

17:08 СМС-паведамленьне: “Падыходы да плошчы Я.Коласа мiлiцыянты блякуюць сталёвымi агароджамi ды будаўнiчай тэхнiкай. Транспарт на плошчы не спыняецца”.

17.10 На плошчы Якуба Коласа – шмат міліцыянтаў. Каля філярмоніі уздоўж бульвару Мулявіна ўсталяваныя турнікеты, людзей не прапускаюць на плошчу. Стаіць міліцэйская гукаўзмацняльная машына. Працуе сьнегаўборачная тэхніка, некалькі трактараў. Супрацоўнікі ДАІ стаяць уздоўж праспэкту Незалежнасьці.

17.20 Выхад з мэтро ў бок філярмоніі перакрыты. У падземным пераходзе шмат супрацоўнікаў спэцслужбаў у цывільным. Уваход у ЦУМ з боку гастраному “Сталічны” закрыты.

17.25 Закрыты ўваход у мэтро з боку ЦУМу, выйсьці можна толькі каля рэстарану “Лідо”. Турнікеты стаяць ужо з усіх бакоў. Міліцыянты аб’яўляюць, што станцыя мэтро “Плошча Якуба Коласа” часова не працуе”.

17.40 Адбыліся сутычкі паміж абуранымі жанчынамі, якія ішлі ў садкі за сваімі дзецьмі, і міліцыяй. З вуліц Якуба Коласа і Веры Харужай праходы на плошчу перакрытыя –людзей не пускаюць на плошчу з усіх бакоў. Другая гукаўзмацняльная машына знаходзіцца каля былога Інстытута фізкультуры. Людзей папярэджваюць, што праход на плошчу забаронены. Міліцыянты абвяшчаюць, што ніякай акцыі ня будзе, яны не пускаюць на плошчу нават журналістаў, што нагадвае падзеі 2000 году. На вуліцы Веры Харужай супрацоўнікі міліцыі не прапускаюць людзей з боку Камароўкі на праспэкт Незалежнасьці. Станцыя мэтро закрытая, наземны транспарт на плошчы Якуба Коласа таксама не спыняецца. Народ абураецца, бо зараз “гадзіна пік”, усе вяртаюцца з працы.

17.50 Міліцыянты абвяшчаюць: “Праход часова закрыты ў сувязі з правядзеньнем мерапрыемства”. Народ зьбіраецца на ходніках уздоўж праспэкту Незалежнасьці.

18.00 Моладзевыя актывісты дасталі бел-чырвоныя сьцягі, чуваць воклічы “Жыве Беларусь!” Колькасьць людзей цяжка падлічыць.Міліцыянты затрымалі моладзевых актывістаў Станіслава Стэсіка, Алеся Каліту і Мікіту Краснова.

18.20 Каля рэстарацыі “Лідо” народ скандуе “Жыве Беларусь!” Каля будынку паштовага аддзяленьня №5 міліцыянты з дубінкамі выціскаюць групу колькасьцю каля 30 чалавек у арку на вуліцу Чырвоназорную. Міліцыя пачала адціскаць і групу людзей у некалькі соцень чалавек ад плошчы Коласа у бок да акадэміі навук. Каля магазіна “Лянок” міліцыянты моцна пабілі людзей.  Людзі крычаць у адказ “Фашысты, ганьба!

18.30 Народ рушыў па ходніках ад плошчы Якуба Коласа да Акадэміі навук [гэта была толькі частка людзей – першая. – Рэд.]. Людзі спрабавалі выйсьці на праезную частку, але міліцыя адціснула людзей зноў на ходнікі.  Каля Акадэміі навук сабралася 200 чалавек з расьцяжкамі “Свабоду Казуліна” і сьцягамі.

18.35 Большасьць людзей міліцыянты адціснулі да Акадэміі навук. Там пачаўся мітынг.

18.38 Мітынг адкрыў Мікола Статкевіч і заклікаў не ісьці па дазволеным маршруце на плошчу Бангалор. Цяпер выступае Вячаслаў Сіўчык. Міліцыя заблякавала Івашкевіча і Баршчэўскага каля кавярні “Брыганціна”.

18.40 На вуліцы Казлова каля Палацу мастацтва міліцыянты затрымалі каля 10 чалавек. У часе затрыманьня некаторыя зь іх былі зьбітыя [гэтая інфармацыя датычыць другой групы людзей, якія ад пл. Якуба Коласа пайшлі ў іншым кірунку. – Рэд.].  Ад будынку “Вечернего Минска” да крамы “Еўраопт” людзей выціскалі ў двары і закідвалі ў аўтазакі, якія стаяць у дварах.

18.45 Павал Севярынец паведаміў, што ёсьць параненыя. Паводле словаў Міколы Статкевіча, зараз каля Акадэміі навук знаходзіцца каля 3 тысяч чалавек.

18.50 Групу дэманстрантаў са сьцягамі і транспарантамі прыблізна ў 50 чалавек міліцыя блякавала ля маста празь Сьвіслач [гэтая інфармацыя зноў пра другую групу людзей. – Рэд.]. Пад’ехалі аўтобусы. Дэманстрантаў заштурхоўваюць у аўтобусы. Каля Акадэміі навук працягваецца мітынг. Народ прасьпяваў гімн “Магутны Божа”. За будынкам прэзыдыюму Акадэміі навук стаіць некалькі аўтазакаў, міліцэйскіх аўтобусаў і пажарная машына.

18.55 Паводле Паўла Севярынца, 25 чалавек знаходзіцца ў Савецкім РАУСе. Міліцыя моцна зьбівала ўдзельнікаў акцыі каля рэдакцыі газэты “Вячэрні Мінск”.

19.10 Міліцыя блякавала каля дзясятка чалавек ля крамы “Каравай” і заштурхала іх у краму.

19.20 У Савецкім РУУС Менску знаходзіцца больш 40 арыштаваных дэманстрантаў, паведаміў па тэлефоне адзін з іх Сяргей Плашчынскі. Затрыманых прывозяць яшчэ.

19.25 Да Акадэміі навук падагналі гукаўзмацняльную машыну, якая папярэджвае людзей, што яны сабраліся ў недазволеным месцы. Калі не разыдуцца – будзе ўжытая сіла. Ля Акадэміі навук моладзевыя актывісты фармуюць калёну, дасталі вялікі бела-чырвона-белы сьцяг.

19.40 Частка мітынгоўцаў накіравалася да мэтро “Акадэмія навук”, частка застаецца каля Акадэміі навук. Уздоўж ходніка выстраіліся спэцназаўцы ў чорных касках з дубінкамі і шчытамі.

19.55 Частка людзей пайшла ў бок вуліцы Сурганава. Але большая частка застаецца ля Акадэміі навук. Каля 200 маладых людзей са сьцягам МФ спрабавалі пачаць рух у цэнтар, але іх спынілі міліцыянты.

20.10 Калёна дэманстрантаў зь ліку моладзевых актывістаў (каля 500 чалавек) дайшла да крамы “Мегатоп” на праспэкце Незалежнасьці [гаворка зноў пра другую групу людзей. – Рэд.]. Побач зь імі спынілася некалькі аўтазакаў, адтуль выбеглі спэцназаўцы і пайшлі на дэманстрантаў. Людзей адціскаюць да вуліцы Сурганава.

20.25 Частку дэманстрантаў спэцназ выціснуў у падземны пераход і мэтро з боку крамы “Акадэмкніга”. Акцыя ў гонар угодкаў БНР скочылася. На праспэкце застаюцца дробныя групы людзей, якія абмяркоўваюць падзеі.

20.35 Паводле кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага, усяго затрымана каля 100 чалавек. Зь іх у Савецкім РУУСе знаходзіцца 47, у Маскоўскім – 21, у Цэнтральным – 15. Ёсьць затрыманыя ў Заводзкім і Першамайскім раёнах.

20.40 Ёсьць інфармацыя пра моцна пабітых у часе разгону акцыі міліцыяй. 


 

На наступны дзень (паводле www.pahonia.org/str/2008-03/651.htmЛюдзей прывозяць у суды збітымі. «У Партызанскі суд Менска людзей прывозяць збітымі. Артур Фінькевіч з страшна апухлым тварам. Зміцер Дашкевіч зусім у дрэнным стане. У абодвух сінякі, гематомы…» – паведаміў моладзевы лідэр Павал Севярынец. Па яго словах стала вядома, што ў Партызанскім РУУС учора збівалі людзей. Напрыклад, «непаўнагадовую Алену Макарэвіч збівалі проста ў райаддзеле, яе паклалі на пол, прыціснулі каленам галаву і пачалі біць».

Ад рэдакцыі:

З нагоды адбылых учора падзей рэдакцыя жадае выказаць наступнае:

1. Мы ў захапленьні ад мужнасьці нашых беларускіх людзей, якія не пабаяліся пагрозаў прымяненьня сілы з боку служак прамаскоўскага рэжыму цяперцаў, як і адкрытага гвалту, агрэсіі з гэтага боку. Вы – наш гонар. Вы – ратуеце гонар усяго беларускага народу! Вялікі Вам дзякуй!

2. Мы, як і раней, заяўляем, што абавязкова прыйдзе час, калі галоўных арганізатараў праліцьця беларускай крыві на сьвежы сьнег 25 сакавіка 2008 г. у Менску, як і найбольш заўзятых выканаўцаў злачынных загадаў, мы ўбачым на лаўцы падсудных. І будзе ім усё іх зло вернута напоўніцу… 

3. Мы выказваем скрайняе абурэньне неадказнымі паводзінамі арганізатараў акцыі, якія ўзялі на сябе адказнасьць за лёс людзей, якіх паклікалі на вуліцы Менска. Яны ня толькі не зрабілі мінімальныя захады, каб абараніць людзей ад агрэсіі праімперскага рэжыму, але і ўласнаручна раскалолі ўдзельнікаў, якія прыйшлі, на дзьве асобныя часткі. Гэта і падставіла людзей пад значна больш моцныя ўдары цэпных псоў цяперцаў, і дыскрэдытавала ўсю акцыю!  Значыць, вось якія вы “аб’яднаныя” (у дадзеным месцы мы павінныя радавацца, што пацьвярджаецца ўсё тое, пра што мы шмат разоў казалі раней; але нам нешта не радасна). Мы запісваем дадзены факт у вялікі сьпіс ранейшых грахоў “аб’яднанай апазіцыі”.   

4. Мы не знайшлі ў нашых “незалежных СМІ” ніводнага слова пра тое, а дзе былі ў гэты час такія “лідары апазіцыі” як Лябедзька, Калякін, Шушкевіч, Дабравольскі, Вячорка, іншыя і, вядома ж, сп-р Мілінкевіч. Асабліва апошні, якога, напрыклад, “Наша Ніва” любіць называць “лідэрам апазіцыі” і “нацыянальным лідэрам”…  Хто ведае адказы на апошняе пытаньне, прасьвятліце нас, калі ласка, у каментарах. 

Каментары (1)

  1. звыклы беларус кажа:

    Слава нацыі! Ганьба прадажным палітыкам і паслугачам саўгаснай прамаскальскай улады! -гэта эмоцыі… а пытанні,якія ўзнікаюць- чаму ізноў дзьве групы- калоны ? Чаму зьбіралі нацыянальна сьвядомую моладзь у месцы, не зьвязаным з падзеямі 25-га Сакавіка – не на Валадарскага,9, не каля Чырвонага касцёлу ці на плошчы Незалежнасці?!- каб сьпецыяльна стварыць сітуацыю “вузкага месца” на мастах праз Свіслач, – памятаю, ўлада гэта ўжо выкарыстала… Дзе рэальнае кіраўніцтва акцыяй – няўжо піша чарговыя заяўкі на гранты і канкуруе між сабой за “зялёныя”? Калі зноў зьбяруць на Ч-б-скі
    шлях і зноў “павядуць на Усход” – не зьдзіўлюся, бо рэальны “Беларускі марш” кіраўнікі- аб’яднанцы баяцца ці не хочуць весьці у правільным кірунку і з правільнага месца гадамі!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы