nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Здрада – раз, здрада – два…

4 красавіка, 2008 | 16 каментарыяў

Рэдакцыя.

Ð�дÑ�аднÑ�кÑ�.JPG 

У той жа дзень, 2 красавіка, калі побач з расейскай амбасадай арыштавалі Паліну Дзьякаву і Паліну Кур’яновіч за спробу правесьці пікет пад бел-чырвона-белымі сьцягамі й лозунгам “Расеі – не!”, іншая група палітыкаў проводзіла на сумна вядомым Бангалоры свой мітынг пад супрацьлеглымі ідэямі яднаньня з Расеяй… Найперш гэта былі вядомыя актывісты групы Фралова, да якіх далучыліся партыі БСДП (Грамада) і ПКБ. Ідэолагам усёй гэтай дзіўнай лявацка-імперскай кампаніі выступіў с-р Парфяновіч.

 

1.

Вось кароткая замалёўка з падзеі, пададзеная Алесем Дашчынскім (www.svaboda.org/content/Article/1050391.html):

“У парку шмат моладзі, сьцягоў БСДП (Грамада), бел-чырвона-белых. Сяргей Скрабец прыйшоў на акцыю са сьцягам свабоднага Тыбэту. На пачатку мітынгу, які ўжо адбыўся, зьмянілася афармленьне акцыі: міліцыянты загадалі згарнуць расьцяжкі “Свабоду Казуліну!” і “Расея, дай адпачыць ад Лукашэнкі”, бо яны, маўляў, не адпавядалі зьместу замоўленай акцыі. Таксама яны загадалі згарнуць бел-чырвона-белыя сьцягі. Аднак арганізатары згарнулі толькі расьцяжкі, а сьцягі пакінулі.
Мітынг пачаў Сяргей Скрабец. Ён выступіў за свабоду палітвязьняў у Беларусі, запатрабаваў свабоды для Андрэя Кіма, Аляксандра Казуліна, Сяргея Парсюкевіча і ўсіх палітзьняволеных. Потым узяў слова генэрал Фралоў, які казаў, што толькі з Расеяй Беларусь дасягне дабрабыту, а народ будзе менш ужываць алькаголю [?! – Рэд.].  Потым выступіў сябра Партыі камуністаў генэрал Бокаў, ягоны выступ быў напоўнены настальгіяй па СССР. Пасьля яго ўзяў слова сябар БСДП (Грамада) Алесь Стральцоў – ён заклікаў Расею спыніць практыку палітычных “пасадак” у Беларусі, спыніць падаўленьне свабоды, каб у Расеі як у хаўрусьніка не ўзьнікала праблем, бо Беларусь прызнаюць ва ўсім сьвеце як дыктатуру. Паводле Алеся Стральцова, Беларусь хоча быць з Расеяй, але ў складзе Эўразьвязу [так казаць можа толькі чалавек з шызоіднымі асаблівасьцямі псіхікі. – Рэд.]. Пасьля таго, як зь мітынгу сышлі сябры ПКБ, расейскія сьцягі зьніклі – на канцэрт засталіся некалькі соцень чалавек, пераважна моладзі. Выступаў гурт “Мутнае вока”.

А вось інфармацыя, пададзеная Сяргеем Будкіным (www.nn.by/index.php?c=ar&i=16301):

“На канцэрт, прысвечаны так званаму Дню яднанню Беларусі і Расіі [гаворка пра канцэрт на Бангалоры. – Рэд.], анансаваліся выступы некалькіх вядомых рок‑гуртоў, але большасць з іх адмовілася выходзіць на сцэну. Гэта былі Tav.Mauzer, лаўрэат апошняга «Басовішча» гурт UNIA ды іншыя.  У выніку з пяцёркі заяўленых камандаў сыграла толькі адна — «Мутнае вока». Яе вакаліст Яўген Змушка кажа: “Нам усё роўна, дзе граць…” Адзіны момант, які не спадабаўся музыканту — было вельмі мала людзей. А пасля выступу генерала Бокава, які заявіў, што «бел‑чырвона‑белы сцяг — гэта сцяг паліцаяў і здраднікаў», публікі стала яшчэ меней”.

 

Перад акцыяй радыё “Свабода”, фактычна рэкламуючы яе, дала слова двум палітыкам паспрачацца вакол адносінаў Беларусі і Расеі (www.svaboda.org/content/Article/1050262.html). Адным зь іх быў экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Парфяновіч, другім – лідэр АГП Анатоль Лябедзька.  

Як высьветлілася, Пафяновіч абгрунтоўваў неабходнасьць далейшай “інтэграцыі” Беларусі ў Расею праз намаўленьне наступных слоганаў: “нашы народы заўжды былі разам”, “большая частка насельніцтва адказвае так, што мы за ўваходжаньне [у Расею. – Рэд.], за яднаньне”, “ніхто нас не чакае ў Еўропе”, “адным нам ня выжыць, нам трэба быць з аднаго ці з іншага боку”, “самае галоўнае – Сонца ўстае на ўсходзе, а не на захадзе”, іншых.

На фоне такіх “адкрыцьцяў” сп-ра Парфяновіча Анатоль Лябедзька, які выступаў (на гэты раз) за незалежнасьць, самастойнасьць, казаў пра пагрозу Беларусі з боку Расеі, выглядаў проста нацыянал-радыкалам. 

 

 

2.

У свой час, каб паўплываць на ўсялякія “інтэграцыйныя” паездкі ў Маскву “беларускіх” “апазіцыйных” “палітыкаў”, мы напісалі артыкул пад назовам “Запісваем, як здраднікаў…” (адрас: nashaziamlia.org/2007/07/09/760).

Уражаньне такое, што сябры АГП ці то зрабілі высновы з гэтага артыкула, ці то самі нарэшце нешта зразумелі, але былы сьпіс з мінулага лета не павялічыўся, а скараціўся. На сёньня здрадніцкі шэраг выглядае так: Фралоў, Парфяновіч, Сініцын, Калякін,  Скрабец.

Запомніце іх. Гэта людзі, якім на пачатак трэба перастаць падаваць руку!..  



16 каментарыяў

  1. Дуглас кажа:

    Начнем с того, что у Островского нет монополии на истину и в любом обществе человек имеет право на свою точку зрения. Или Вы не демократ, господин Островский? Ну а коли демократ, то прекратите свои расисткие замашки в делении людей на тех, кому можно подавать руку, а кому нет. Одни белорусы могут желать вхождения в ЕС, НАТО, а другие имеют право на объединение с Россией. Вообще то как-то неудобно напоминать профессору Островскому. что это и есть политический плюрализм, т.е. демократия.:)))

  2. Актывіст кажа:

    Я не зразумеў: чаму спіс скраціўся? Гэтыя людзі пакаялісь за свае ўчынкі словы? Ці толькі з таго, што некаторыя з іх выказаліся ў падтрымку абароны беларускай незалежнасці (тое самае робіць і Лукашэнка), іх ужо аднеслі да змагароў?

  3. Сп. Дуглас, а якая можа быць дэмакратыя і плюралізм паміж удавам і кролікам? І чым гэта закончыцца для кроліка? А мы знаходзімся ў ролі кроліка. Дэмакратыя можа быць паміж дэмакратамі, ці калі яна абараняецца законамі. А ці магчыма гэта пры дыктатуры ды каланізацыі? Сёння нам патрэбен патрыятызм і супраціў, а не дэмакратыя. Натуральна, што пазіцыя гэтых людзей ёсць здрадніцкая пазіцыя, а самі людзі ёсць здраднікі. Такія прызывы і такія дзеянні крымінальныя і караюцца крымінальным законам ва ўсім свеце, акрамя Беларусі. Ганьба не толькі здраднікам, але і тым СМІ, якія даюць ім слова для распаўсюджання гэтых злосных ідэяў.

  4. Драб кажа:

    НЕЗАЛЕЖНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАВА-справа святая і не пад які плюралізм і дыскусіі не падппадае.

  5. Владимир кажа:

    Галіне Арцёменка,
    ни в коем случае не поддерживаю мнение этих людей. Но вывод: “Сёння нам патрэбен патрыятызм і супраціў, а не дэмакратыя” может быть и звучит правильно, но на практике реализуется только свёртыванием свободы слова, затыканием ртов (напр. преследованием за непризнание факта оккупации, геноцида, советскую или нацистскую символику и пр.). Иначе он нереализуем. Но ганьба – это уже другой подход. Это ваша личная свобода слова.

    Высказывание сп. Драба – это уже субъективная аксиома, и как любая аксиома, к научной дискуссии, к которой нас призывает уважаемая редакция, не относится. Если этим я обидел сп. Драба или кого еще – растолкуйте же мне понятие “святое”.

  6. Уладзімер Русаковіч кажа:

    Дуглас, Вам патрэбны настаўнік паліталогіі для тлумачэньня першага слова ў словазлучэньні “расисткие замашки”, бо йнакш Вы й надалей будзеце тлуміць чытачам галовы, прабачце, лухтою.
    А “в делении людей” Вы, спадар, зноў апярэдзілі асуджаемага Вамі спадара Астроўскага выразам: “Одни белорусы могут желать …, а другие имеют право”.
    Пасьля гэткага выказваньня застаецца толькі зноў такі пажадаць Вам зьвярнуцца да настаўніка паліталогіі па дапамогу ва ўсьведамленьні значэньня такіх паняткаў, як “политический плюрализм, т.е. демократия”.
    Ды йшчэ адна найістотнейшая заўвага: “вхождения в” гэта для Беларусі зьвязана з “Россией”, бо ў пасьля таго, што клічуць “объединение” заўсёды ёсьць магчымасьць яго пакінуць да застацца сабою. Урад Расеі ў асобе Ўладзімера Пуціна прапанаваў беларусам толькі шырокацытаванае ўваходжаньне часткамі або цалкам у якасьці “(су-; пры наяўнасьці розума прыстаўку адкінуць) аб’екта федэрацыі”.

  7. Дуглас кажа:

    напісаў(ла):
    Красавік 5, 2008 у 03:42
    Сп. Дуглас, а якая можа быць дэмакратыя і плюралізм паміж удавам і кролікам? І чым гэта закончыцца для кроліка? А мы знаходзімся ў ролі кроліка. Дэмакратыя можа быць паміж дэмакратамі, ці калі яна абараняецца законамі. А ці магчыма гэта пры дыктатуры ды каланізацыі? Сёння нам патрэбен патрыятызм і супраціў, а не дэмакратыя.

    И как вы себе представляете это сопротивление?

  8. Дуглас кажа:

    Уладзімер Русаковіч напісаў(ла):
    Красавік 6, 2008 у 14:58
    Дуглас, Вам патрэбны настаўнік паліталогіі для тлумачэньня першага слова ў словазлучэньні “расисткие замашки”, бо йнакш Вы й надалей будзеце тлуміць чытачам галовы, прабачце, лухтою.
    А “в делении людей” Вы, спадар, зноў апярэдзілі асуджаемага Вамі спадара Астроўскага выразам: “Одни белорусы могут желать …, а другие имеют право”.

    Потише на поворотах! :))) Дуглас историк, а Островского я знаю лично еще в БНФ. Так что если я говорю, что это пахнет дурно, по расистски, то я это говорю не с бухты-барахты. Кстати/, Островский так и не опроверг мои доводы: по какому праву Вы делите белорусов на сьвядомых и несьвядомых? По праву того, что Вы назвали себя патриотами? А если я назову себя завтра Папой римским, вы меня признаете? :)))

  9. Рэдакцыя кажа:

    “Беларусам” Дугласу і Влидимиру.
    Наш сайт беларускі і для беларусаў.
    Таму надалей, калі ласка, пішыце свае каментары на нармальнай беларускай мове.

  10. Астаповiч кажа:

    Дуглас, чаму б вам сваё прозвiчша не пазначыць, каб чытачы ведалi абазнанага ў бэнээфаўскiх справах гiсторыка?
    Тым больш, што вы ўжо пасьпелi зрабiцца вядомай асобай на шматлiкiх форумах дый не толькi… Дарэчы, прывiтаньне барадатаму…))

  11. Дуглас кажа:

    2 Редакции

    /Я понимаю, что Вам это может не нравится, но значительная часть белорусов в Беларуси говорит и пишет по-русски. Если Вы демократический сайт, то как минимум должны признавать за другими их право не только на думку, но и на язык, которым они пользуются. А иначе какие вы демократы?:)))

    Привет Алесю Островскому из Минска!:)))

  12. Дуглас кажа:

    2Астаповичу

    А зачем? Это мое право использовать либо свое настящее имя, либо псевдоним. Тем более, что мы не в концлагере, я не узник, а вы не унтер-полицай!:))) Или Вы выступаете за национализм без демократии?:)))

  13. Дуглас кажа:

    Рэдакцыя напісаў(ла):
    Красавік 8, 2008 у 12:44
    “Беларусам” Дугласу і Влидимиру.
    Наш сайт беларускі і для беларусаў.
    Таму надалей, калі ласка, пішыце свае каментары на нармальнай беларускай мове.

    По вашей логике получается, что Дуглас- между прочим гражданин РБ и белорус по рождению от своих родителей- не полноценный белорус? А ведь это чистой воды расизм, господа! /Алесь! Тебе не стыдно за весь этот бедлам здесь насчет не правильных белорусов?

  14. Рэдакцыя. кажа:

    Дугласу.
    Мы робім сайт за ўласныя грошы і з уласнымі мэтамі, якія мы адкрыта абвясьцілі.
    Мы вас папярэджвалі й культурна тлумачылі, у чым справа. Але вы нахабна, з выклікам, працягваеце рабіць сваё – засьмячаеце наш сайт сваімі недарэчнымі каментарамі.
    Мэта вашая зразумелая – адцягнуць прыхільнікаў сайта ад канструктыўнай працы. Але гэтая мэта цалкам пярэчыць нашай.
    Таму, Дуглас, у гэтых абставінах мы вам абвяшчаем (і маем на гэта поўнае дэмакратычнае права): у вас поўная свабода выказвацца на тых сайтах, дзе жадаюць чытаць вашыя опусы. Ідзіце туды і пішыце там.
    З дадзенага моманту вы ў нас персона нон грата – усе вашыя каментары будуць у далейшым выдаляцца, як тое, што перашкаджае працы сайта. Так што не губляйце больш часу на наш беларускі дэмакратычны сайт.
    Беларусь – наша зямля!

  15. Актывіст кажа:

    А я бы дазволіў і надалей Дугласу застаўляць паведамленні – усё ж такі будзем дакладна ведаць асноўныя тэзы і штампы такіх вось “беларусаў”. Як кажуць, ворага трэба ведаць у твар.

  16. Рэдакцыя кажа:

    Паведамляем дзеля прынцыпу.

    На гэтым месцы зноўку ўсплыў “Дуглас”, які параўнаў сябе з Вальтэрам, а нас, беларускіх зьмястоўных дэмакратаў, абвінаваціў у нацыялізме і сталінізме (“… вы не демократы. Вы – просто белорусские националисты”, “у вас представления о свободе в стиле сталинских “троек” 30-х годов”).

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы