nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

З МАСКАЛЯМІ СУПОЛЬНАЙ МОВЫ НЯМА

28 мая, 2008 | 8 каментарыяў

Сьцяпан Бандэра

Ð�андÑ�Ñ�а.JPG 

Калі мы пазнаёміліся з дадзеным артыкулам славутага ідэолага ўкраінскага нацыяналізму, мы былі ўражаныя шэрагам уласных адкрыцьцяў – таму, напрыклад, што Сьцяпан Бандэра быў нацыяналістам не эгаістычным, а ўніверсальным, што ён быў выбітным палітычным стратэгам, што тыя папярэджаньні, якія ён рабіў больш паўстагоддзя таму (напрыклад, тыя, якія датычылі сапраўдных мэт расейскай ліберальнай апазіцыі й негатыўнай ролі Захаду ў барацьбе народаў савецкай імперыі за свабоду) зьяўляюцца прынцыпова актуальнымі і дасёньня. Так і хочацца параіць усім беларускім сапраўдным дэмакратам праштудыраваць пададзены ніжэй матэрыял самым дакладным чынам, а тое-сёе і завучыць на памяць. Застаецца толькі зьдзіўляцца, чаму пра такія прынцыповыя матэрыялы мы даведваемся так позна? Артыкул друкуецца паводле www.kavkaz.tv/ukr/content/2008/03/04/3553.shtml, яму папярэднічае каментар украінскай рэдакцыі інфармагенцтва “Каўказ-цэнтар”.

Рэдакцыя.

 

У 1951-52 гг., калі з-за маскальска-бальшавіцкай агрэсіі ў розных частках вольнага сьвету ўзьнікла магчымасьць выбуху трэцяй сусьветнай вайны, на Захадзе, галоўным чынам у Нямеччыне і ЗША, зьявілася яшчэ адна форма маскальскага імперыялізму, якая была павернута супраць эміграцыі паняволеных Масквой народаў. Так званыя беламаскоўскія палітычныя групы, узначаленыя А.Керэнскім, распачалі інтэнсіўную палітычную акцыю з праграмай зьнішчыць бальшавізм, але зьберагчы імперыю, затрымаўшы ў далейшай няволі “ўсе народы Расеі”. Для сваёй дыверсіі яны здабылі вялікую падтрыму з боку амерыканскіх колаў; тады паўсталі такія арганізацыі, як СОНР, АКВБ, КЦАБ і да т.п. з агульным заданьнем зьвясьці да супольнага катла палітычныя сілы эміграцый паняволеных народаў, а іхнюю барацьбу супраць Масквы і яе імперыялізму пераўтварыць у барацьбу толькі супраць бальшавіцкага рэжыму і камуністычнай сістэмы.

Тыя варожыя для ўкраінскай сравы планы заблакаваў С.Бандэра ў сваіх артыкулах: “З маскалямі няма супольнай мовы”, “Першародны грэх прарасейскай канцэпцыі” і “Адкрытыя карты”. Кіраўніцтва ЗЧ АУН выдала дзьве заявы, падтрымаўшы супольныя “Пазіцыі ўкраінскіх палітычных устаноў ды арганізацый” ад 27.12.1952 г. ды супольную “Дэкларацыю нацыянальных палітычных цэнтраў і Нацыянальна-Вызвольных Арганізацый” паняволеных Масквою народаў ад 14.12.1952 г.

Артыкул, які падаецца ніжэй, быў надрукаваны за подпісам С.Бандэры ў тыгодніку “Украінскі Самастойнік”, Мюнхен, том ІІІ, ч. 42/143 ад 12.10.1952 г..       

КЦ, украінская рэдакцыя

 

Ва ўкраінскай палітыцы ўжо даўно склалася адзінадушная негатыўная пастава да ўсіх яўных ці замаскаваных намаганьняў упрагчы ўкраінскую справу ў маскоўскі імперыялістычны воз. Паўсюль, за межамі маскоўскага гвалту, украінская нацыянальная грамада ставіцца да такога роду маскоўскіх зацеяў так, як да звычайных варожых пачынаньняў. І кожная спроба з боку маскалёў зрабіць пралом ва ўкраінскім фронце ёсьць цалкам безнадзейная.

Тым часам, за такое заданьне – зьмяніць гэтую пасьлядоўную паставу ўкраінскай палітыкі, – бяруцца тыя амерыканскія палітычныя колы, якія ў цяпершняй псіхалагічнай вайне з бальшавізмам арганізуюць амерыканскія акцыі на гэтым участку [фронту]. Яны рознымі спосабамі намагаюцца зьвясьці ў адзінае рэчышча і вызвольную барацьбу паняволеных Масквой народаў (найперш Украіны), і антыкамуністычныя тэндэнцыі сярод маскоўскага народу, якія рэпрэзентаваныя яго палітычнай эміграцыяй. Грунтам для супольных дзеяньняў [на іх думку] магло б быць перадусім негатыўнае стаўленьне да бальшавізму, як да рэжыму і камуністычнай сістэмы, барацьба за яго адхіленьне ды за ўсталяваньне на яго месцы дэмакратычнага ладу. Што да дзяржаўна-палітычнага ладу на месцы СССР, дык павінна была б захавацца расейская імперыя ў цяперашнім складзе, да якой і далей належыла б Украіна ды іншыя народы. Хіба, што толькі формы залежнасьці былі б у нечым зьмененыя. Максімальныя “канцэсіі”, якія дапускала такая канцэпцыя народам, якія змагаюцца за сваё вызваленьне з-пад Масквы, – то было б адкладаньне іхняга дзяржаўнага вызначэньня на пазьнейшыя часы, пасьля перамогі супольнымі сіламі над бальшавізмам дый аднаўленьня дэмакратыі ў расейскай імперыі [дэмакратыі ў імперыі ня можа быць у прынцыпе. – Рэд.]. Да таго часу ўкраінцы ды іншыя народы [зноў жа, на іх думку] маглі б накіраваць свае вызвольныя змаганьні толькі на супрацьрэжымную, антыкамуністычную барацьбу і весьці яе ў аспекце непадзельнасьці расейскай імперыі, прыстасоўваючыся да маскоўскіх жаданьняў.  

Такая канцэпцыя сустрэлася з адзінадушным рэзкім адпорам усіх украінскіх палітычных асяродкаў на эміграцыі, калі маскоўскі чыньнік на эміграцыі [па кантэксьце гэта – розныя “расейцы” зь імперскімі поглядамі. – Рэд.] спрабаваў яе зьдзейсьніць, а амерыканскія дырыжоры і пакравіцелі трымаліся за кулісамі.

Пасьля таго амерыканская палітычная акцыя ў тым жа напрамку пачала выяўляцца з кожным разам усё выразьней, падаючы гэтую прарасейскую, адзінанедзялімую канцэпцыю, як афіцыйную лінію палітыкі ЗША. Розныя сродкі палітычнага ціску і прадстаўніцтва павінны зламаць адзінства ўкраінскага адпору дый перацягнуць [на свой бок] слабыя і падатлівыя на такія метады элементы сярод украінскай палітычнай эміграцыі. Настойлівасьць амерыканскіх чыньнікаў [сілаў], якія вядуць гэтую акцыю, гатовая прасунуцца да такіх межаў, што, маўляў, становішчы ўкраінскага боку да такой іхняй канцэпцыі яны будуць трактаваць як умову ўкраінска-амерыканскіх узаемаадносін – г.зн., што кіраўнічыя палітычныя колы ЗША будуць так ставіцца да ўкраінскіх паітычных сілаў, як тыя будуць ставіцца да іх прарасейскай палітычнай акцыі.

Такога кшталту праявы і намаўленьні ставяць за мэту выклікаць замяшальніцтва ва ўкраінскай палітыцы на эміграцыі, пазбавіць яе прадметнасьці й пераўтварыць у падатлівы аб’ект [прыладу] у тактычных гульнях чужой палітыкі. У такой сітуацыі ўсе ўкраінскія самастойніцкія сілы мусяць выявіць сваю нацыянальна-палітычную сьпеласьць і непахісную стойкасьць на пазіцыях нашай вызвольнай справы.

У першую чаргу мусім катэгарычна адкідаць кожную сугестыю, каб нашу паставу супраць якіх-небудзь маскальскіх планаў, акцый і сіл трактаваць у іншай плоскасьці, чым з пазіцый украінскай вызвольнай барацьбы і палітыкі. Калі нехта жадае транфармаць гэта [наша меркаваньне, паставу] на адносіны паміж намі й ЗША, дык такое нельга лічыць а ні паважным стаўленьнем да справы, а ні, тым больш, да такога стаўленьня дастасоўвацца. Бо стаўленьне да Масквы, маскоўскай нацыі й дзяржавы, да ўсіх складнікаў і формаў маскоўскага імперыялізму – гэта вырослае з векавой гісторыі, асноўнае пытаньне жыцьця і разьвіцьця ўкраінскай нацыі. Яно стаіць у нас на першым плане. Між тым, як актуальная канцэпцыя палітыкі ЗША ў псіхалагічнай вайне з бальшавізмам – гэта пытаньне толькі палітычнай тактыкі, дый тое вельмі сумнімнай. Амерыканская акцыя па лініі адзінанедзялімасьці – гэта, з пазіцыі ўкраінскай вызвольнай барацьбы, зьява толькі каньюнктурнага значэньня, незалежна ад магчымага напружаньня і часу трываньня.

Пытаньні нашых адносінаў да розных маскоўскіх сілаў ды акцыяў, якія закранаюць украінскія справы, у прыватнасьці, вызвольнае змаганьне і самастойнасьць Украіны хоць пад якім-небудзь выглядам, ацэньваем, вырашаем і рэалізуем толькі ў адпаведнасьці з украінскімі інтарэсамі. На сутнасьць нашага такога стаўленьня ня можа ўплываць тое, што названыя маскоўскія акцыі выступаюць у зьвязку з акцыямі трэціх сілаў, або маюць ад іх падтрымку, хаця б мы вельмі жадалі мець добрыя ўзаемаадносіны з такімі сіламі [так Бандэра называе ЗША, Нямеччыну. – Рэд.]. 

Акцыя згаданых амерыканскіх колаў зноўку ставіць перад украінскімі палітычнымі сіламі за мяжой справу супрацоўніцтва з маскоўскімі супрацькамуністычнымі, але імперыялістычнымі асяродкамі. Зьмест аднастайнага адказу ўсіх украінскіх самастойніцкіх сілаў у такой падставовай справе вызвольнай палітыкі ня можа дастасоўвацца да жаданьняў зацікаўленых чужародных групаў, а ні да таго, чым яны падмацоўваюць свае жаданьні. Гэты адказ вызначаецца самой прыродай, мэтамі й становішчам абодвух правераных удзельнікаў: украінскага і маскоўскага.

Мэты вызвольных змаганьняў Украіны і саюзных народаў зьяўляюцца нязьменнымі й цалкам дакладнымі: поўнае вызваленьне з-пад захоніцкага і гвалтоўнага імперыялізму маскоўскай нацыі ў цэлым і яго цяперашняй формы – бальшавізму – у прыватнасьці. Зьнішчэньне камуністычнай сістэмы і рэжыму. Поўны разрыў якіх-кольвек сувязяў з Расеяй [хутчэй, не разрыў сувязяў, а спыненьне залежнасьці. – Рэд.]. Пабудова сувярэнных нацыянальных дзяржаваў на этнаграфічнай прасторы кожнага народу [!!!; адзін сказ і 100%-на бачна, што Бандэра не эгаістычны нацыяналіст, а сапраўды ўніверсальны! – Рэд.].

Гістарычны досьвед пераканаўча нас павучае, што Расея пры ўсіх нутраных пераменах ніколі не адмяняла, а ні аслабляла свайго імперыялізму – жаданьня захопліваць, выкарыстоўваць і зьнішчаць народы, у прыватнасьці, украінскі. У выніку нацыянальнага паняволеньня Украіна, як й іншыя народы, якія апынуліся ў такім жа становішчы, зазналі найгоршае, чым вызначалася кожная тагачасная маскоўская дзяржаўна-палітычная і грамадская сістэма. Кожны рэжым маскоўскай турмы народаў засяроджваў свае сілы, усе найжорсткія сродкі для таго, каб утрымаць ды замацаваць паняволеньне, рабаваньне і зьнішчэньне Украіны ды іншых народаў.

Маскоўскі народ ня толькі не супрацьстаяў гэтаму, але ў цэлым быў і заставаўся носьбітам гэтага імперыялізму. Сістэмы ды сілы ў Расеі, якія змагаліся за ўладу, намагаючыся павярнуць да сябе сімпатыі большасьці маскоўскага народу і заплямваючы непапулярныя рысы суперніка, заўсёды супернічалі паміж сабой у тым, хто зь іх здабудзе больш для расейскага імперыялізму. Кожная маскоўская дзяржава, як царская, гэтак і дэмакратычная [пэўна маецца на ўвазе перыд Керынскага. – Рэд.] ды бальшавіцкая, заўсёды карысталася подступнасьцю ды вераломствам супраць Украіны ды іншых народаў, і кожную форму саюзу пераўтварала ў найжахлівейшае паняволеньне. Адсюль, ворагам быў ня толькі даны рэжым – царскі, ці бальшавіцкі, ня толькі дзяржаўная і грамадская сістэмы, а сама маскоўская нацыя, навуськаная бесамі імперыялізму, прагаю быць усё большаю, магутнейшаю, багацейшаю, але ня ўласным ростам, а коштам паняволеньня іншых народаў, іх рабаўніцтвам і ўсмоктваньнем у сябе.

Мэта нашых вызвольных змаганьняў – поўная незалежнасьць ад Масквы праз пабудову Сувярэннай Саборнай Украінскай Дзяржавы, – ня можа быць падменена нічым. Адна толькі зьмена рэжыму і строю Расеі, пры захаваньні якой-небудзь залежнасьці Украіны ад яе, ня ёсьць а ні зьместам, а ні этапам украінскага вызваленьня. Сучасная вызвольная барацьба ўкраінскага народу з бальшавіцкай Масквой ёсьць адначасова барацьбою з імперыялізмам маскоўскай нацыі ўвогуле, так як бальшавізм ёсьць формаю і вытворам ад гэтага імперыялізму.

Украіна можа ствараць супольны антыбальшавіцкі фронт з такімі іншымі сіламі, якія пазітыўна ставяцца ня толькі да самой барацьбы, але і да нашых вызвольных мэт, дый змагаючыся супраць агульнага ворага, ня маюць варожых намераў што да Украіны. Такі натуральны і арганізаваны супольны фронт ствараюць паняволеныя Масквою народы.

Пры гэтым няма такіх маскоўскіх сілаў, якія пазітыўна ставіліся б да змаганьня Украіны і яе саюзьнікаў за самастойнасьць, якія б супрацьпаставіліся імперскім дзеяньням і тэндэнцыям Маскоўшчыны [затое сёньня, калі рускі народ, як прылада расейскай імперыі, апынуўся на мяжы беззваротнага выміраньня, такія “маскоўскія сілы” пачалі зараджацца; гэта новая гістарычная зьява; мы на нашым сайце імкнемся знаёміць нашых наведвальнікаў з такімі першымі парасткамі. – Рэд.]. Маскоўскія процібальшавіцкія цячэньні й настроі скіраваны супраць самаго рэжыму, супраць камуністычнага ладу і сістэмы, а ня супраць нацыянальна-палітычнага паняволеньня іншых народаў. Розныя эмігранцкія маскоўскія партыі й арганізацыі, пры сваім дэкларатыўным супрацьбальшавіцкім стаўленьні, сваю фактычную дзейнасьць засяроджваюць на барацьбе супраць украінскага самастойніцкага руху. Такім чынам, у адносінах да ўтрыманьня маскоўскай імперыі, яны змагаюцца за тое ж, што і бальшавікі, дапаўняючы іх працу там, дзе не сягаюць рукі бальшавікоў. У гэтым існуе фактычны падзел роляў паміж дзьвюма канкуруючымі формамі маскоўскага імперыялізму.  

Паўтараецца гісторыя 1917-20 гадоў, калі белыя і чырвоныя маскоўскія сілы, не зьвяртаючы ўвагі на найвялікшую ўзаемную варажнечу, аднолькава накіроўвалі свае галоўныя сілы на зьнішчэньне самастойнасьці Украіны дый іншых адноўленых нацыянальных дзяржаў. Дзенікін узяў усю дапамогу заходніх краін, якая прызначалася на барацьбу з бальшавізмам, і павярнуў яе галоўным чынам супраць Украінскіх армій, якія змагаліся з тым жа бальшавізмам. Таксама і цяпер маскоўскія імперыялісты на эміграцыі пад выглядам супрацьбальшавіцкай акцыі й супольнага фронту намагаюцца захапіць пад свой уплыў палітыку заходніх дзяржаў на гэтым адцінку і скіраваць яе на адзінанедзялімыя рэйкі, на шкоду вызвольным змаганьням Украіны ды ўсіх паняволеных Масквою народаў. Яны імкнуца сьпіхнуць справу дзяржаўнай самастойнасьці Украіны з палітычнага абсягу і зацьвердзіць у сусьветнай палітыцы перакананьне, што нібыта зьместам усяго супрацьбальшавіцкага змаганьня ёсьць толькі справа адхіленьня камуністычнага рэжыму ды сістэмы, а самазахаваньне маскоўскай імперыі не падлягае ніякай дыскусіі.

Палітыка ўкраінскай самастойнасьці мусіць зрабіць належныя высновы з таго факту, што ў маскоўскім лагеры існуюць толькі сілы, якія варожыя справе дзяржаўнай самастойнасьці Украіны, і ў гэтым мы надалей маем справу з адзіным фронтам бальшавікоў і антыкамуністычных маскоўскіх імперыялістаў [сёньня апошнія завуцца ліберал-імперастамі. – Рэд.]. У такой сітуацыі кожная спроба зьвесьці ўкраінскую палітыку да супольных пазіцый з маскоўскімі антырэжымнымі сіламі ёсьць раўназначнай з намаганьнямі давесьці да капітуляцыі ўкраінскія вызвольныя змаганьні перад маскоўскім імперыялізмам. Якія-кольвек зьвязы з ворагам на такой платформе капітулянцтва былі б злачынствам нацыянальнай здары.

Як з маскоўскага боку няма іншых дзеючых сілаў, толькі імперыялістычныя, што найбольш варожа ставяцца да вызвольных змаганьняў Украіны ды іншых народаў, так і з нашага боку супраць іх можа быць толькі адна пастава: адпор і барацьба. Барацьба з Масквой, з бальшавізмам і з кожнай іншай формай яе захопніцкага імперыялізму, аж да поўнага вызваленьня, пакуль маскоўская нацыя ня вырачыцца сваіх намаганьняў паняволіць Украіну ды іншыя народы і не пагодзіцца жыць з намі ў мірных стасунках, на засадзе шанаваньня самастойнасьці й усіх правоў кожнага народу. А да таго часу, пакуль у маскоўскім лагеры не выступяць неімперыялістычныя сілы з такой праграмай і не пачнуць дзейнічаць па лініі пазітыўнага стаўленьня да галоўных мэтаў вызвольнай барацьбы Украіны ды іншых паняволеных народаў – датуль ня можа быць супольнай мовы зь ніякімі маскоўскімі сіламі.

 

Сцяпан Бандера

 

8 каментарыяў

  1. Няма пярэчаньняў
    Артыкул не страціў сваёй актуальнасьці для Беларусі і сёньня.
    Дзейнасьць нашай “апазыцыі” ні што іншае, як здрада нацыянальным
    інтарэсам беларускага народа
    Я.Мурашка

  2. звыклы беларус кажа:

    Выдатна і своечасова выстаўлены артыкул, так як спадзяванні нават сп.Казуліна на “стратэгічнага саюзніка- Расію” лопнулі як мыльная бурбалка – Масква стратэгічна гатова толькі “прыхватызаваць” уласнасць беларусаў праз распродаж Лукашэнкам дзяржаўных-народных фармальна – прадпрыемстваў, адшкадаваўшы малы куш “нашым” кіраўнікам…

  3. Рыгор МФ кажа:

    Цалкам слушна

  4. andrej кажа:

    “Пабудова сувярэнных нацыянальных дзяржаваў на этнаграфічнай прасторы кожнага народу [!!!; адзін сказ і 100%-на бачна, што Бандэра не эгаістычны нацыяналіст, а сапраўды ўніверсальны! – Рэд.].”

    А цi не з гэтымi “НЕ” эгаістычнымi нацыяналістамi немаглi наладзiць адносiны дзеячы беларускага супрацiву? Можа рэдакцыя адкажа з-за чаго?

  5. Рэдакцыя кажа:

    Андрэю.
    Па-першае, мы ўдзячныя вам за пытаньне пры дзьвюх умовах:
    1) дзеячы беларускага супраціву САПРАЎДЫ не маглі наладзіць супрацоўніцтва з дзеячамі ўкраінскага супраціву, ідэолагам якіх быў Бандэра;
    2) вы шчыры беларус.
    Па-другое, мы ня богі і ЎСІХ фактаў ведаць ня можам. Мы – людзі, якія ў цэлым добра арыентуюцца ў стратэгічным кірунку нашага руху, яго галоўных умовах, а таксама ў тым, што непасрэдна перажылі, ці ў тым, што зьяўляецца прафесійнай сьпецыялізацыяй кожнага з нас.
    Мы таксама ведаем, што для нашага агульнага посьпеху паміж беларусамі, якія стаяць на пазіцыях адстойваньня інтарэсаў беларускага народу, не павінна быць неўразуменьняў, няшчырасьці, хаваньня істотных гістарычных фактаў і да т.п. З гэтага вынікае трэцяе: пэўна, вы самі ведаецце адказ на пастаўленае вамі пытаньне, а таму мы будзем удзячныя, калі мы разам з нашымі чытачамі атрымаем яго ад вас у чарговым каментары.

  6. andrej кажа:

    …Вясной-летам 1945 года Ганько з атрадам эсбээмаўцаў з Чэхіі прыйшоў у Карпаты. Ён вёў перамовы з кіраўніцтвам бандэраўскай АУН на Украіне. Перамовы так нічым і не скончыліся, паколькі бакі не змаглі дамовіцца наконт Палесся: бандэраўцы заяўлялі, што гэта іхняя тэрыторыя, нашы ж лічылі, што варта гэтыя спрэчкі адкласці на паваенны час. З-за гэтых супярэчнасцяў паміж беларусамі і бандэраўцамі (але не з бульбаўцамі-палешукамі) нават адбываліся збройныя сутычкі…

    паводле кнігi Сяргея Ярша і Сяржука Горбіка “Беларускі супраціў”
    http://bielarus.3dway.org/node/4631

  7. Рэдакцыя кажа:

    Андрэю.
    1. Дзякуй за адказ з важнай інфармацыяй.
    2. Пытаньне пра беларускае Палесьсе ставіцца ў некаторых украінскіх шавіністычна-імперскіх колах і сёньня. На жаль, такі факт ёсьць.
    3. Калісьці мы выкладзем нашыя аргументы, чаму беларускае Палесьсе заўсёды будзе ў межах беларускай дзяржавы. Сярод іх і такі: украінцам ня варта станавіцца новымі маскалямі…

  8. Богдан кажа:

    Шановна Редакціє!
    Я глибоко шаную литвинську мову і литвинський народ, литвинську літературу і культуру, реґулярно читаю литвинські(причому саме литвинськомовні) сайти. А литвинських письменників Яна Барщевського, Володимира Короткевича та Василя Бикова взагалі вважаю приналежними до золотого фонду світової культури. Не кажучи вже про численних литвинських поетів – від Миколи Гусовського до Ніла Гілевича.
    Тож запідозрити мене у литвинофобії складно.
    Надто, як врахувати, що я також цілком підтримую справедливі вимоги литвинів повернути їм такі їхні справді етнічні території, як Смоленщина, Вільня, частина Псковщини і Брянщини, Білосточчина. Я безперечно згоден також з потребою міжнародного визнання того очевидного історичного факту, що Велике князівство литовське, руське і жамойтське було державою хоч і спільною усих трьох названих народів, а проте литвини були в ній, так би мовити, першими серед рівних.
    Я згоден також із тим, що хоч би хто формально керував Ґрюнвальдською битвою, пермогу насправді в ній здобули саме литвини.
    Я згоден також із приналежністю латиномовної середньовічної поеми Миколи Гусовського „Пісня про зубра” саме до литвинської, а не до польської, жамойтської чи української літератур. Вважаючи її(поему) справжньою литвинською „Іліядою”, а Миколу Гусовського – справжнім литвинським Гомером.
    А проте з дечим я рішуче погодитися не можу. Адже хоч і не часто, але часом історія схожа на клепсидру, на той піщаний годинник, який в одну чудову мить може раптом поміняти усе навпаки, до повної і цілковитої протилежности. І слабкі стануть сильними. Раби стануть вільними, а хворі одужають. І… підуть між собою на війну? Дуже цього не хотілося б.
    Тому деякі речі треба з’ясувати ще до того, як те, що зараз привидом блукає в кулуарах, вийде різко на перший план.
    Отож:
    1)Перш за все – питання територій. Здавалося б, що цілком очевидним арґументом тут є питання етнічної приналежности, яке своєю чергою визначається у відповідних наукових установах(а за браком таких, сумлінними вченими ентузіястами), згідно з висновками яких і складаються етнічні мапи. І вже Згідно з ними і має бути проведено справедливий державний кордон. На мапах,складених ще у ХІХстолітті(не знаю, чи є вони у мережі інтернету), етнічний кордон між литвинами і українцями проходить дещо північніше від лінії, накресленої сталінським олівцем. Якщо хтось знайомий з іншими мапами з того ж періоду, буду вдячний за надану інформацію. Розмову на цю тему без використання науково достовірних мап(географічних карт) вважаю недоречною, а инакші арґументи – фальшивими. І – нічого особистого.
    Звичайно ж, цей принцип я застосовую не тільки до сусідів, але і до самих українців.
    Так, я наприклад не заперечую проти визнання півострову Крим етнічною кримсько-татарською територією з перспективою відновлення там кримсько-татарської національної держави у будь-якій цивілізованій формі. Не треба боятися поступися не тільки квадратним метром, а і доволі значними територіями, коли науково буде доведено, що вони належать иншим.
    Через це цікаво було б дізнатися також про бачення шановною Редакцією проблеми деяких (хай і невеликих) етнічно жамойтських територій у складі нинішньої республіки Бєларусь. І чи буде їх колись у майбутньому повернуто Жемайтії?
    Також прикро насторожили заяви деяких литвинських патріотів про їхні претензії до Прусії(Калінінґрадської области), де етнічно білорусів до ХХ століття не було. І навіть до української Чернігівщини.
    2)Питання історії. Тут власне дві великі недоречности. Недоречність перша. Ми погодилися вже, що Ґрюнвальдська битва – блискуча перемога литвинів, хоч вони складали тільки половину переможного війська. Що приписування поляками перемоги собі – історичний злочин. Тоді чому в такому разі щодо не менш доленосної Хотинської битви литвини використовують… той самий „польський підхід”? Сучасники і учасники битви у своїх записах свідчать, наводячи факти до кожного із сорока днів тієї битви, що вирішальний внесок у перемогу об’єднаного війська зробили саме українські частини під проводом українського гетьмана Петра Конашевича-Сагайдачного. І таким чином це є саме українська перемога, хоч українців там була і половина. Так само як і литвинів у битві Ґрюнвальдській. Гадаю, треба чітко визначитися: або ми до обох битв(Ґрюнвальдської та Хотинської) застосовуємо однаковий підхід, або кожен тягне ковдру на себе. Хоча, навіщо це робити?
    Крім того, князь Костянтин Острозький. Так, він був гетьманом спільної держави трьох народів і в цьому немає нічого дивного, бож держава була таки спільна. Але це жодним чином також не робить із нього литвина. Етнічний українець, який об’єднав під своєю владою чи не всю тогочасну Україну(Київщину, Поділля, Волинь, Галичину), заснував в українському місті Острог знамениту Острозьку академію, враз чомусь мав би обернутися на литвина тільки тому(а може і не тільки тому – не має врешті значення), що він керував військами у Битві під Оршею! Даруйте, але нонсенс! Всеслав Чародій теж, здається, керував свого часу військами иншої держави трьох народів – Великого князівства Руського, Полоцького(кривицького) і Новгородського(словінського), а проте українці не мають наміру привласнювати його собі, записавши у власні національні герої. Гадаю також, що і литвинська, і українська історії досить ґрандіозні, щоб уникнути взаємного перетягання канату з причини бідности. Ми ж не фіни. І не карели.
    Поки що це все.
    Може трохи заемоційний вийшов лист, але то вже питання стилю – так звик і думати і говорити і не тільки з цього приводу. Хоча тут і тема зобов’язує, бо надто небезпечні часом з’являються рифи для наших кораблів.
    Бо не той тільки імперіяліст, хто має імперію, але і той, хто хоче її мати, хоч імперіялісти вони й різною мірою. Проте все змінюється і міра теж.
    Тому напевне так, українцям не варто ставати новими москалями.
    Але і литвинам не варто ставати новими євреями. Чи тими, хто ними зараз керує. Ця ідея уже ними досконало розпрацьована – про народ, що постраждав найбільше за усі инші народи і тепер усі йому повинні нескінченно повертати борги. Так, литвини-кривичі страждали і сраждали багато у своїй героїчній історії, страждають вони і досі, а проте варто все ж мабуть думати більше про перемоги і гідне почуття народу, вартого свободи, ніж про моральні борги – однаково їх ніхто і ніколи не сплатить. А будь-яке перведення боргів моральних(справжніх чи ні) у борги матеріяльні без досконалого наукового обґрунтування сприйматиметься виключно як злочин тими, на кого спрямований.
    Я не кажу, що така ваша політика. На щастя це не так. Тим прикріше і тривожніше чути раз по раз такі підозрілі і небезпечні нотки.
    З повагою,
    Українець(Рус)!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы