nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ЗША за “адзіную, моцную Расею”? ці ХТО ВЫСТУПАЕ СУПРАЦЬ СВАБОДЫ НАРОДАЎ (частка 3)

13 ліпеня, 2008 | 5 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

Рагоз�н-�а��к.JPG

Давайце абмяркуем, дык што ж адбылося? На пачатак нагадаем: галоўная мэта выстаўленьня двух папярэдніх артыкулаў заключалася ў магчымасьці праілюстраваць, што выказваньні накшталт “ЗША жадаюць разбурыць Расею”, “Расея заяўляе аб сваіх правах на постсавецкую прастору” і да т.п., якія нярэдка сустракаюцца ў палітычным дыскурсе, ёсьць надзвычай недакладнымі, неадэкватнымі зь ідэалагічных пазіцый, а таму непажаданымі для выкарыстаньня там. Паглядзіце, што адбылося ў дадзеным канкрэтным выпадку: у адным з найуплывовых палітычных часопісаў Злучаных Штатаў Амерыкі выступіла група асобаў, якія прадэманстравалі блізкі падыход да ключавых геапалітычных праблем. Няўжо цяпер і мы павінны казаць, што ЗША выступаюць за тое, пра што казалі яны? А, можа, больш правільней прыглядзецца, што гэта за людзі, інтарэсы канкрэтна якой сілы яны прадстаўляюць? (гэта першае пытаньне). І як суадносяцца гэтыя інтарэсы з інтарэсамі розных народаў (напрыклад, украінскага, беларускага), усёй агульналюдскай цывілізацыі, з адзіным сэнсоўным імператывам яе прагрэсіўнага гуманістычнага разьвіцьця? (пытаньне другое).

1.

Адказваючы на першае пытаньне, дастаткова ўпэўнена можна адразу сказаць, што і Кісінджэр, і Коэн – гэта не ЗША, а вядомыя агенты (прычым, адныя з самых высокарангавых) той сілы, якую мы называем глабалісцкай сіянакратыяй, прычым, тыя агенты, якія дзейнічаюць у палітычнай, ідэалагічнай, адукацыйнай, інфармацыйнай сьферах (у эканамічнай сьферы дзейнічаюць іншыя). А што робіць у гэтай кампаніі Дзьмітрый Рагозін? – адразу запытаюцца некаторыя. Аддадзім частку рэсурсаў нашага сайта на адказ.

Афіцыйны статус гэтай асобы сёньня – прадстаўнік Расеі ў NATO. Аднак раней пан Рагозін, разам зь нейкім Глазьевым, у свой час быў лідэрам расейскай партыі “Родина” – вядомай праімперскай палітычнай сілы, якая імітавала мяккую апазіцыйнасьць Крамлю. Пазьней абодва паны пасварыліся, партыя раскалолася. Улады падтрымалі… Глазьева. Рагозін у час расколу заняў больш радыкальную, увага, больш “нацыяналістычную” пазіцыю і пачаў зьбліжэньне зь іншымі расейскімі шавіністычна-імперскімі апазіцыйнымі сіламі. Каб дакументальна праілюстраваць гэты пікантны момант палітычнай біяграфіі пана Дзьмітрыя, у пачатку артыкула мы разьмясьцілі фота з г.зв. “Рускага маршу” 2006 г. у Маскве. Вы бачыце яго на трыбуне мітынга разам з Бяловым, Севасьцянавым, іншымі “рускімі” шавіністамі… Прайшоў год, і Рагозін – вядомы рускі радыкальны “нацыяналіст”-імперыяліст – раптам прызначаецца Пуціным… амбасадарам Расеі ў НАТА. Цуд! Ці ня так? Але, як бачым, бываюць цуды і большага памеру – яшчэ праз год радыкальны “нацыяналіст” (тэрміналогія ліберастычнага Захаду) у трыё разам зь вядомымі агентамі… сіянакратыі, ды яшчэ ва ўнісон, выступае ва ўплывовым палітычным часопісе ЗША. …?!

Як паінфармаваў Ян Максімюк (гл. www.svaboda.org/content/Article/1181292.html – поўны тэкст артыкула Рагозіна па зразумелых прычынах мы шукаць ня сталі), расейскі амбасадар у НАТА ў “International Herald Tribune заявіў, што разам з падзеньнем камунізму зьніклі прычыны для канфрантацыі Захаду з Расеяй, што Расея ўступіла на шлях да эўрапейскай дэмакратыі [?! – Рэд.]. Рагозін заклікаў да наладжваньня партнэрскіх стасункаў паміж Расеяй і НАТА, да стварэньня “адзінства еўраатлянтычнай прасторы ад Ванкувэру да Ўладзівастоку”. Пры гэтым ён таксама, як і папярэднікі (Кісінджар і Коэн), выступіў супраць прыняцьця ў НАТА Украіны ды Грузіі й нагадаў чытачам часопіса, што краіны, якія ня так даўно ўступілі ў НАТА (напрыклад, Польшча ды Эстонія), пагоршылі свае адносіны з Расеяй.

Парадоксы! Дзівосы! Ці ня так?

Так. Але толькі для тых, хто зьяўляецца некрытычным спажыўцом інфармацыйнай жуйкі, якой крэмлядзі ды цяперцы адмыслова кормяць грамадства для яго дэзарыентацыі. Мы ж пра саюзьніцкія адносіны расейскай імперыякратыі й сіянакратыі ведаем даўно. Яшчэ летась мы сфармулявалі Д пр-п 83 Беларускай дактрыны, у якім, у прыватнасьці, так і запісана: “Паміж расейскай імперыякратыяй, яе халуямі-цяперцамі [у Беларусі] (з аднаго боку) і глабалісцкай сіянакратыяй (з другога) існуюць саюзьніцкія адносіны. Яны узмацняюцца ва ўсе тыя моманты, калі абуджаецца імкненьне нашага народу [ды іншых народаў] стаць гаспадаром ва ўласным доме”.

У свой час гэты прынцып быў выведзены на падставе вядомых фактаў у Заходняй Еўропе, на Расеі, у Беларусі, ва Украіне – у прыватнасьці, на падставе асаблівасьцяў афіцыйнай кадравай палітыкі, фактаў у сьферах эканомікі, палітыкі (афіцыйнай і апазіцыйнай), ідэалогіі (афіцыйнай і апазіцыйнай). Цяпер жа такое ж саюзьніцкае адзінства было адкрыта прадэманстравана са старонак амерыканскага часопіса. Яно праявіла сябе як у тварах, так і ў ідэях (што да твараў: тое, што Кісінджэр і Коэн – агенты сіянакратыі, відавочна без тлумачэньняў; тое, што Рагозін – агент расейскай імперыякратыі – спадзяемся, таксама; ніколі б яму ня быць “амбасадрам Расеі ў НАТА”, калі б гэта было ня так; яго іншыя іпастасі – дэпутат расейскай Думы, адзін зь кіраўнікоў партыі “Родина”, адзін з арганізатараў расейскага шавіністычна-імперскага руху і г.д. – могуць выглядаць эфектней, але гэта, напэўна, другасная, калі не сказаць адкрыта – агентурная, роля).

Такім чынам, зьяўленьне пана Дзьмітрыя побач з Кісінджэрам і Коэнам хай мыліць і адуважвае каго заўгодна. Для нас, як бачыце, гэта ўсяго пацьверджаньне даўно выяўленай заканамернасьці. Цяпер веремся да нашых “баранаў”.

Як выявіць, што галоўнае было ў выступах прадстаўнкоў такога дзіўнага трыё? Зрабіць гэта даволі проста. Спачатку здаецца, што ўсе яны казалі нібы пра рознае: пра “дэмакратызацыю Расеі”; пра тое, які яна “важкі й у будучыні добры партнэр для Захаду”; пра “адзінства еўраатлантычнай прасторы”; пра бясьпеку; “барацьбу з тэрарызмам”; пра Іран; НАТА; пра “веліч Расеі, й як яе апошнія гады крыўдзіў Захад” і г.д. А цяпер на гэтым фоне зададзім пытаньне: а што ва ўсіх артыкулах было агульным? Адказ: “Украіну і Грузію ў НАТА не прымаць!”, “вялікую Расею трэба паважаць і слухаць!” (і, кантэкстуальна, ніякага яе распаду не дапускаць!).

(Дарэчы, як на гэта рэагуюць некаторыя ўкраінцы можна пачытаць, напрыклад, тут: http://rebeuman.livejournal.com/37762.html).

Тое, што прыняцьце такой пазіцыі Захадам ёсьць мара расейскай імперыякратыі – гэта зразумела. Таму з дадзенага моманту мы пра існаваньне “амбасадра Расеі ў НАТА” забываем і далей будзем аналізаваць толькі інтарэсы глабалісцкай сіянакратыі.

А інтарэсы гэтыя, як бачым, “цікавыя”. І цікавыя яны найперш тым, што рэзка, можна нават сказаць антаганістычна і, у дадатак, неяк аўральна запярэчылі стратэгічнай палітычнай плыні, якая (прынамсі, нам так здавалася) абсалютна пануе на Захадзе – “з боку Расеі зноў нарастае небясьпека!”, “Украіну і Грузію трэба прымаць у НАТА!”. Сярод персанальных сімвалаў апошняй пазіцыі, наколькі нам вядома, у ЗША можна назваць Зьбігнева Бжэзінскага, у Еўропе – Эдварда Лукаса (артыкулы гэтых аўтараў мы ўжо месяцы таму як разьмясьцілі на нашым сайце; хто жадае яшчэ, прачытайце, напрыклад, Даніэля Вернэ,Le Monde“, Францыя тут: www.inosmi.ru/translation/241748.html).

Дык як цяпер адказаць на пытаньне пра “ўзаемаадносіны паміж Расеяй і ЗША”. Пераканаліся (на фактах!), што падобная пастаноўка пытаньня адмыслова зманлівая, разьлічаная на ідыётаў?! Аказваецца, у ЗША ў палітычнай эліце ёсьць самыя розныя (часта антаганістычныя) сілы, з рознымі інтарэсамі што да Расеі й яе ваколіц. Адны з гэтых сілаў разумеюць далейшую небясьпеку з боку Расеі, выступаюць за кантроль над ёй і за прыняцьце Украіны ды Грузіі ў НАТА, а іншыя, грунтуючыся на нейкіх іншых сваіх пасылах, выступаюць з абсалютна супрацьлеглымі прапановамі, баронячы нейкія свае інтарэсы…

2.

Паколькі сітуацыя з адэкватнасьцю дыскурса прасьвятлілася, ідзем далей. Давайце паглядзім, наколькі абгрунтаваная аргументамі пазіцыя сіянакратычнай агентуры ва ўжо называных вышэй палітычнай, ідэалагічнай, інфармацыйнай, адукацыйнай сьферах?

Вось Кісінджэр сьцьвярджае, што ён убачыў сьведчаньні істотных зьменаў у сістэме расейскай улады з нагоды таго, што Мядзьведзеў стаў прэзідэнтам РФ. Аднак на справе Мядзьведзеў толькі й гаворыць, што “пра пераемнасьць ранейшага курсу – курсу Пуціна”. Акрамя таго, арганізацыйна Пуцін настолькі моцна ўкараніўся на пазіцыі рэўнівага назіральніка за новым прэзідэнтам Расеі (і партыйным складам Думы, і сваім прэм’ерствам, і набліжанасьцю да ўсіх сілавых структур), які сваім “цудоўным” зьяўленьнем у прэзідэнцкім крэсьле цалкам абавязаны ўсё таму ж Пуціну, што Мядзьведзеву без значных кадравых перастановак ад апекі не пазбавіцца. Ужо цяпер відавочна, што праз 3,5 гады Пуцін (калі дажыве, але пра гэта пазьней) зноў будзе імкнуца вярнуцца на ўлюбёную пасаду. Прынамсі, такая прагнастычная версія выглядае сёньня бесканкурэнцыйна дамінантнай.

Яшчэ адзін з пасажаў Кісінджэра мы раскрытыкавалі па ходзе тэкста. Ён нам спрабаваў накінуць думку, што небясьпека для ЗША ад Ірана ці Бен-Ладэна – верагоднага агента ЦРУ – большая, чым ад усяго ядзернага арсеналу Расеі. Гэты абсурд мы нават аналізаваць далей ня будзем. Падобная “аргументацыя” толькі падмацоўвае нашае ўражаньне, што Кісінджэру было загадана выказаць менавіта такую пазіцыю, якую ён асьцярожна, з агаворкамі (каб канчаткова ня зьнішчыць свой запрацаваны шматгадовай працай аўтарытэт), але выказаў. Ня будзем мы аналізаваць і яго просьценькі НЛПшны хвыт: маўляў, тыя, хто ня бачыць, што Расея – гэта ў бліжэйшай будучыні кьвітнеючая дэмакратыя і партнэр ЗША – “артадоксы”. Ня будзем, па прычыне яго элементарнай недарэчнасьці – імперыі дэмакратыямі ня могуць быць у прынцыпе; і няма для ЗША сёньня большай пагрозы, чым з боку расейскай імперыякратыі й яе ядзернага патэнцыялу.

Коэн у сваім артыкуле спрабаваў выклікаць у чытачоў два супрацьлеглыя пачуцьці – і пачуцьцё віны за “паводзіны” Захаду ў адносінах да Расеі ў 1990-я, і пачуцьцё страху за расейскія ядзерыя ракеты, якія зноў могуць быць выкарыстаныя супраць яго жыхароў. Ён настойвае, што Расея была справакаваная непаважнай палітыкай Захаду ў адносінах да яе, палітыкай “акружэньня”. Яна, бачыце вы, абурылася і пачала паводзіць сябе агрэсіўна. У сувязі з гэтым, маўляў, трэба кардынальна памяняць стаўленьне да Расеі, пачаць паважаць яе саму і яе “нацыянальныя інтарэсы”. І вось, маўляў, тады яна стане белай, пушыстай, дэмакратычнай, партнэрскай.

Што тут скажаш. Кожны чытач, які вывучаў замашкі імперыякратыі за ўсю гісторыю існаваньня г.зв. “Расеі”, ведае: задобрыць яе слабасьцю, саступкамі, добрымі спадзевамі й г.д. немагчыма. Справакаваць можна, задобрыць – не. Усё гэта ружовыя мары, дзіцячае лапатаньне і ня больш за тое. Расейская імперыякратыя заўсёды імкнулася захапіць столькі, колькі магла (а дакладней, колькі ёй дазвалялі), не адчуваючы ні шкадваньня, ні згрызотаў сумленьня. Аддаць ёй на катаваньне-паразітаваньне Украіну, Грузію, Беларусь, Прыбалтыку, іншыя краіны і народы, каб залагодзіць норавы імперыякратыі – так можа думаць толькі ідыёт-аматар, а не прафесар-русазнаўца (і гэта ў лепшым выпадку). Адсюль выснова: Коэн, хутчэй за ўсё, таксама, пішучы свой артыкул, выконваў нейкі загад…

Вельмі істотным у артыкуле палітолага-расеязнаўцы Коэна быў адкрыты аповед пра тое, што “расейская дэмакратыя” ў 1990-я цалкам будавалася пад дыктоўку ЗША. У спалучэньні з абсалютна аналагічнымі па аўтарытэтнасьці зьвесткамі, але з супрацьлеглага боку – напрыклад, з боку былога міністра ва ўрадзе Б.Ельцына Барыса Міронава (гл. напрыклад, тут: http://patriot.rossija.info/view/43860), падобнае трэба прыняць, яе неабвержны факт. Але тады паўстаюць наступныя два пытаньні:

– якім чынам у такім выпадку пасаду прэзідэнта Беларусі заняў Лукашэнка? Гэта таксама быў інтарэс ЗША?!

– як у выніку такога кіраўніцтва будаваньнем “дэмакратыі й рынкавай эканомікі ў Расеі” сталася так, што расейскае грамадства жахліва расслаілася на дзесяткі даляровых алігархаў-мільярдэраў (!) і каля 40% насельніцтва жабракоў; і як так сталася, што абсалютная большасьць расейскіх мільярдэраў аказаліся ня рускімі, а габрэямі?

Пра нашу Беларусь мы, пакуль, разважаць ня будзем (хаця пра Д пр-п 84, выпрацаваны намі з нагоды нагадваем), а вось па другім пытаньні выказацца варта. Чаму? Дый таму, што менавіта такая “прыватызацыя” прывяла да ўзьнікненьня сітуацыі магутнага напружаньня, як па сацыяльнай, так і нацыянальнай лініях. Менавіта гэтае напружаньне забясьпечыла дыскрэдытацыю дэмакратызацыі ў Расеі й яе згортваньне, а таксама прыход да ўлады рэваншысцкіх, шавіністычна-імперскіх сілаў на чале з Пуціным! Напружаньне часткова спала толькі ў сувязі з тым, што Беразоўскі, Гусінскі, Неўзлін й ім падобныя апынуліся ў выгнаньні за мяжой, а Хадаркоўскі – за кратамі, а таксама ў сувязі з тым, што частка капіталаў, захопленых гэтымі прахіндзеямі, была зноў перазахоплена “расейскімі дзяржаўнымі манаполіямі”, цалкам падкантрольнымі Пуціну і яго ФСБшным кампаньёнам (дададзім, што зь сістэмы былі выкінутыя далёка ня ўсе алігархі: істотнымі раздражняльнікамі для расейскай масы па-ранейшаму застаюцца Чубайс, Абрамовіч, Дзерыпаска, Фрыдман і г.д.).

Можна шмат крычаць пра “адыход ад дэмакратыі ў Расеі, які зьдзейсьніў Пуцін”, але этнічная прыналежнасьць асноўнай масы г.зв. расейскіх алігархаў у сукупнасьці з тэхналогіяй самой “прыватызацыі” – гэта настолькі выразістыя факты (тырчаць, як шыла зь мяшку, і нічога з гэтым ня зробіш), што выснова пра “кіраваньне” працэсам прыватызацыі ў Расеі не “ЗША”, а пераважна сіянакратычнымі коламі гэтай краіны, выглядае абсалютна надзейнай і дакладнай. Хцівасьць і нахабства сіянакратыі – вось асноўныя прычыны “крызісу дэмакратыі ў Расеі”. Пуцін і пуцінізм – гэта толькі іх рэваншысцкія наступствы. Так і хочацца запытацца: што, па старой завядзёнцы зноў валім з хворай галавы на здаровую?

Аналігічна выглядае сітуацыя з “праблемай Ірану” і “вайной з тэрарызмам”, якія закрануў Кісінджэр. Уся вонкавая палітыка ЗША была і застаецца сканцэнтраванай у асноўным на гэтым. Зноў жа, відавочна, што такая расстаноўка акцэнтаў у шэрагу зьнешнепалітычных праблем бясьпекі ЗША зробленая не без уплыву сіянісцкіх колаў гэтай краіны. Выкарыстоўваючы сітуацыю, расейская імперыякратыя перыяду праўленьня Пуціна засталася па-за кантролем (для барацьбы зь “міжнародным тэрарызмам” з “Расеяй” трэба было сябраваць), дамовіўшыся з краінамі-экспартэрамі энэргарэсурсаў, яна змагла ўзьвіньціць кошты на нафту і газ. У выніку, капіталы шырокай ракой паплылі на ўзмацненьне сьпецслужбаў гэтай краіны, яе арміі й зноў на правядзеньне нахабнай, агрэсіўнай палітыкі ў адносінах да бліжэйшых суседзяў. Такім чынам, скажэньне зьнешнепалітычнага вектара прыярытэтаў ЗША сіянакратычнымі коламі гэтай краіны абумовіла аднаўленьне для ЗША страшнай ядзернай пагрозы, пра якую адкрыта напісаў ужо сам жа Коэн. Зноў валім з хворай галавы на здаровую?

Аналізуючы абгрунтаванасьць аргументацыі сіянакратычнай агентуры, ня можам прайсьці міма ўзгадваньня імі дэмакратыі.

Як вы думаеце, ці магчымая дэмакратыя без свабоды народу, без магчымасьці яго існаваньня, захаваньня, без яго бясьпекі? Вядома ж, не – адкажа кожны. Аднак, зьвярніце ўвагу, што ў Коэна кантэкстуальна прысутнічае менавіта такая інтэрпрэтацыя дэмакратыі – менавіта такая (ліберастычная), якой у рэчаіснасьці ня можа быць у прынцыпе. Дадзены кантэкст вынікае з таго, што ён ніводнага слова не сказаў пра дэмакратычныя інтарэсы народаў (а іх дзясяткі), якія жывуць у г.зв. Расеі – г.зн. на сваіх этнічных тэрыторыях, але пад уладным ціскам расейскай імперыякратыі. Іх лёс, каштоўнасьці, інтарэсы для коэнаў ня важныя. Прычым настолькі, што не існуюць… Неістотным для Коэна зьяўляецца і шматмільённы ўкраінскі народ. Яго свабода, самастойнасьць, незалежнасьць, лёс – у сьпецыфічных уяўленьнях гэтага прафесара ён ёсьць усяго толькі мясам для скормліваньня і “задобрываньня” расейскага імперскага монстра.

Такі “дэмакрат” вось пан Коэн. Запомніце, гэта – адзін з найраспаўсюджаных сёньня тыпажоў заходніх “дэмакратаў”…

3.

Цяпер на фоне абмеркаванага, можна паспрабаваць выявіць сапраўдныя мэты глабалісцкай сіянакратыі, якая недзе нешта абмяркоўвала, склала сваё ўражаньне, сфармулявала свой інтарэс і ўклала яго ў вусны сваёй ключавой агентуры.

Нагадаем, сіянакратыя ня хоча, каб Украіну прымалі ў НАТА, і хоча, каб Расею лічылі сяброўскай краінай у адносінах да ЗША, ставіліся да яе паважна.

Дык чаму ў яе такая пазіцыя? У нас узьнікла дзьве версіі.

Версія першая.

Уступленьне Украіны і Грузіі ў НАТА канчаткова замкне Расею ў сябе самой, прымусіць расейскую імперыякратыю ўсю агрэсію (безь якой яна ня можа існаваць) скіраваць унутр Расеі, а грамадства пачаць шукаць ворагаў і сацыяльных паразітаў – прычыны кепскага жыцьця ў межах “вялікай і магутнай” са шматмільярднымі, фактычна дармавымі, штогадовымі даходамі – сярод палітычнай і эканамічнай “элітаў”. Немінучым вынікам такога пошуку – падказалі сіянакратыі добрыя аналітыкі-прагназісты – ёсьць ня толькі канчатковы распад расейскай імперыі, але і поўная страта пазіцый сіянакратыі ў новых створаных нацыянальных дзяржавах! Натуральна, гэтага глабалісцкага монстра такі вынік не задавальняе. Яе задавальняе адваротнае – цэласьць Расеі й паступовае падвышэньне яе ўласнага сіянакратычнага статусу (як эканамічнага, так і палітычнага) у межах дадзенай імперыі. Такое магчыма толькі, калі Расея пойдзе далей па шляху ліберастычнай дэградацыі (выказваньне Чубайса пра “ліберальную імперыю” памятаеце?). А гэта магчыма, калі расейская імперыя захавае цэласьць. А гэта, у сваю чаргу, магчыма, калі яна накіруе сваю агрэсію вонкі, на суседзяў!..

Дык вось, атрымліваецца, хто ў ЗША разам зь імперыякратыяй у РФ выступае супраць свабоды нашых народаў!!!

Версія другая.

Сіянакратыя ведае, што праграма ўступленьня Украіны і Грузіі ў НАТА запушчаная напоўніцу і што зваротнага шляху ня будзе. Зыходзячы з гэтага, па старой сваёй завядзёнцы сіянакратыя вырашыла папаразітаваць на гэтай геапалітычнай плыні. Якім чынам? Праз тое, што вырашыла прыкінуцца сябрам “усяго вялікага рускага народу”, сябрам Крамля і г.д. Якая карысьць? Стварыць спрыяльныя ўмовы, каб захаваць свае пазіцыі ў Расеі максімальна працяглы час. Ці мала што? Дый сустрэчныя крокі з боку Крамля выдатна бачныя – Мядзьведзеў-Мендэль, Лужкоў, Абрамовіч, Чубайс, Дзерыпаска, Фрыдман і да т.п. па-ранейшаму пры ўладзе, ды яшчэ пры якой!..

Як даведацца, якая зь версіяў найбольш адэкватная? Вельмі проста. Зыходзячы з магчымасьцяў глабалісцкай сіянакратыі (асабліва ў ЗША, Нямеччыне, Францыі) дастаткова проста арыентавацца па рэальных падзеях. Калі працэс прыёму Украіны і Грузіі ў НАТА пачне тармазіцца, а затым і ўвогуле спыніцца, значыць, усё пайшло па першай версіі. Калі ўсё ідзе жыва і незваротна, значыць – па другой.

І, апошнае. Саюз расейскай імперыякратыі й глабалісцкай імперыякратыі вымушаны, несапраўдны, унутрана супярэчлівы. Адзінае фармальнае супадзеньне іх жаданьняў – захаваць “цэласнасьць Расеі”. Гэта ў сваю чаргу абумоўлівае, што абодва гіганцкія сацыяльныя паразіты змагаюцца супраць існаваньня і свабоды народаў у Расеі й вакол яе. Толькі вось далейшыя планы расейскай імперыякратыі й глабалісцкай імперыякратыі прыцыпова розныя – кожны жадае свайго поўнаўладдзя ў імперыі. Гэта абумоўлівае ўжо іншае – тое, што ключавыя фігуры той і другой сілы, выстаўленыя ад імя іх паразітных інтарэсаў для правядзеньня адкрытай палітычнай дзейнасьці, зьяўляюцца ў існасьці найнебясьпечнымі ворагамі адзін для аднаго. Так, планам сіянакратыі суджана зрэалізавацца тады (прынамсі, на бліжэйшыя гады), калі Мядзьведзеў-Мендэль стане абсалютным уладцам у цяперашняй Расеі. Толькі ў гэтым выпадку магчымая рэалізацыя таго сцэнару, на які паклалі свой аўтарытэт Кісінджэр і Коэн. Але гэтаму перашкаджаюць ня толькі інтарэсы расейскай імперыякратыі, а і непасрэдна фігура ды палітычная пазіцыя Пуціна. Што гэта азначае для Пуціна? Гэта азначае вельмі вялікую небясьпеку для яго жыцьця… Аналітыкі вакол Пуціна ня могуць такога не пралічваць, і таму цалкам верагоднай зьяўляецца сітуацыя, што Мядзьведзеў таксама можа не дажыць да канца свайго прэзідэнцкага тэрміну… Затым пазачарговыя выбары – і Пуцін зноў прэзідэнт “вялікай Расеі”.

Ня будзем хаваць, ня мы адныя пралічваем падобную хаду падзей. Але мы лічым яе цалкам верагоднай на падставе нашых аналітчыных разьлікаў, дзе мы адкрыта, у адрозьненьне ад іншых, паказалі ўсе механізмы…

Такім чынам, сачыце за падзеямі, сябры.

5 каментарыяў

  1. А вось яшчэ матэрыял на гэту тэму.

    Лесть Запада игнорирует мрачную реальность России
    В последнее время все мы стали свидетелями целой череды заявлений, относящихся к российскому государству – заявлений сильных и противоречивых.

    Российские и западные лидеры будто поменялись ролями: из России мы слышали нехарактерную для ее руководства откровенность, а от некоторых западных политиков и политологов – золотой дождь незаслуженных похвал.

    У президента России Дмитрия Медведева хватило смелости заявить на прошлой неделе, что для “Группы Восьми” ведущих стран мира демократия – не определяющий фактор. Грустно видеть, что кое-кто из европейских лидеров с ним, такое впечатление, согласен. Также он случайно сказал-таки правду: по его словам, политическая конкуренция – это хорошо, но она должна быть «правильно выстроена». Такой фразой гордился бы и сам Джордж Оруэлл (George Orwell).

    Несмотря на то, что многими признано: российские мартовские выборы не были ни свободными, ни справедливыми, генеральный секретарь Совета Европы Терри Дэвис (Terry Davis) недавно выразил свое восхищение премьер-министром Владимиром Путиным и президентом Медведевым. Из его слов о «росте» и «прогрессе» становится понятно, что для Совета важность свободы и демократии в России обратно пропорциональна ценам на нефть и газ. Подобное поведение лишь способствует легитимизации мошеннических выборов и проведшего их диктаторского режима.

    Жаль, что у Роберта Мугабе в Зимбабве нет лишнего газа или нефти. У него нет этих активов – и его победу на выборах объявляют обманом, и страны всего мира призывают к его свержению. Только на этой неделе, на саммите «большой восьмерки», президент США Джордж Буш обличал Мугабе, сидя рядом с Медведевым, получившим власть ничуть не менее обманным путем. Российские спецслужбы не опускаются до применения мачете – но наша демократия не более реальна, чем зимбабвийская. Может быть, Европа в мечтах представляет себе, что Россию в настоящую демократию превратят нефтяные доходы и модные бутики – но нефтяное богатство практически всегда оборачивается для прав человека злом, а не благом; ни «Картье», ни «Луи Вюиттон» не сделают дело, которое бросили так называемые лидеры свободного мира.

    В своей недавней статье Генри Киссинджер (Henry Kissinger) заявил, что США должны «дать России возможность». Какую возможность – создавать новый класс политических заключенных, грабить страну, запугивать соседей? Разве так была разрушена Берлинская стена, разве так завершилась «холодная война»? Или это только у меня такой словарь, что там не видно разницы между словом «умиротворение» (“appeasement”) и «взаимодействие» (“engagement”) – в том смысле, в каком его использует господин Киссинджер?

    В течение восьми лет Путину и его прекрасно тренированной команде олигархов давали все возможности – и они создали эффективную машину по перемещению материальных благ со всех концов России в частные руки. Я надеюсь и верю, что народ России способен постоять за свои права – но когда Запад принимает демократию в лице путинского режима либо действует так, как будто демократия действительно, как говорит Медведев, не имеет никакого значения – это совсем не помогает нашему делу.

    Не надо слушать тех, кто хочет остаться в рядах любимцев Кремля. Послушайте лучше лидеров самой России – после восьми лет тотального контроля Путина, лет, за которые цены на нефть поднялись на 700 процентов. Они говорят с истинной откровенностью – откровенностью безнаказанности. Сам Медведев неоднократно говорил, что самые серьезные проблемы России – «всепроникающая коррупция и неработающая судебная система». Буквально несколько дней назад министр финансов Алексей Кудрин выдал: «рывок роста экономики Центральной России приведет к коллапсу железнодорожной и транспортной инфраструктуры». Эти заявления исходят не от меня и не от таких же «экстремистов» из оппозиции («экстремист» – это проверенный ярлык, навешиваемый на любого, кто не согласен с режимом).

    Достаточно одного взгляда на новостные заголовки, чтобы понять, где российская реальность и где западные фантазии. Савва Терентьев, музыкант из Сыктывкара, что в полутора тысячах километров к северу от Москвы, только что получил год тюрьмы условно за саркастический комментарий в блоге, в котором критиковал местную милицию. Российская «матрица безопасности» уже движется в виртуальный мир.

    А что касается российского прекрасного нового среднего класса, то, по данным опроса, проведенного Центром ЕС-Россия (EU-Russia Center), 50 процентов самых материально обеспеченных и высокообразованных граждан эмигрировали бы, если бы могли – прежде всего из-за нестабильности и опасности, исходящей от правоохранительных органов. Около 83 процентов опрошенных заявили, что не видят для себя возможности повлиять на направление политического развития страны (отчет исполнителя исследования – Левада-Центра; комментарий организаторов и исполнителей исследования). Так что я, судя по всему, не единственный, кто хотел бы жить в России, о которой с таким жаром говорят господа Дэвис и Киссинджер. Жаль, что такой России не существует”.

    Гарри Каспаров – лидер продемократической коалиции «Другая Россия» и бывший чемпион мира по шахматам.

  2. Рэдакцыя кажа:

    Паважаная сп-ня Галіна, дзякуй. Толькі варта было дадаць, што гэты артыкул Гары Кімавіча быў надрукаваны 11 ліпеня ў “The Financial Times”, (Вялікабрытанія). Інфармацыя, напрыклад, тут: http://www.inosmi.ru/translation/242521.html.
    З нагоды паўтарым яшчэ раз: мы выступаем таксама і супраць выразаў накштал “лісьліваць Захаду ў бок Расеі”. Такія выразы толькі затуманьваюць рэальныя механізмы геапалітычных супрацьстаяньняў. Матэрыял, пададзены намі, якраз і тлумачыць чаму… Калі карыстацца паняцьцямі “Захад”, “Расея”, тады аніяк не патлумачаць феномен: Каспараў крытыкуе “Захад” і адначасова атрымлівае ад яго грошы на сваю палітычную дзейнасьць…

  3. Паважаная рэдакцыя, я з вамі згодна. Але я хацела паказаць, што ваш артыкул настолькі праўдзівы, што нават і ў Расеі пра некаторыя рэчы кажуць, бо іх нельга схаваць.

  4. Siarhiej кажа:

    1. У 2-й Сусветнай вайне ЗША і Брытанія вымушаны былі супрацоўнічаць са Сталіным. Яны перамаглі фашызм,
    але аддалі Усходнюю Эўропу “Чынгіз-Хану з тэлефонам” і ягоным бандытам. Магчыма сцэнар паўтараецца. Але якая
    пагроза прымушае “Захад” сёння шукаць падтрымку Масквы?
    2. Грошы “Захаду” для Каспарава не больш тых, што для дэмакратаў у Беларусі – амаль нішто.
    Параўнайце: “Сусветны банк” даў Лу 100 мільёнаў.

  5. звыклы беларус кажа:

    Па -першае, дзякуй сп.Астроўскаму за аналітыку і прагноз – супрацьстаянне Мядзьведзева-Мендэля і Пуціна амаль непазьбежнае – два звышпаразіты у адной палітычнай кормнай прасторы не жывуць – біялагічная рэальнасць, ха-ха….
    Па-другое, сп.Сяргею – рэальная пагроза Захаду ёсць і будзе ў бліжняе стагоддзе перанаселены камуністычны Кітай, бо апошні ёсць цяпер “Чынгіз-хан з кампутарам”, а Расія – горшы і яшчэ больш непрадказальны аналаг нацысцкай Германіі – успомніце , як пахерыў Захад у 38-м інтарэсы славянаў Чэхаславаччыны…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы